Беларуская Біблія

КНІГА ЛІЧБАЎ

Разьдзел 1

  1. У першы дзень другога месяца, у другім годзе па выхадзе з Эгіпту ў гэтыя словы прамовіў Госпад да Майсея на пустыні Сынай у Палатцы Сустрэчы:
  2. “Зрабі сьпіс усяе грамады cыноў Ізраэлевых па родах іх, па сем’ях іх, усіх мужчынаў па імёнах.
  3. Ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою Ізраэльцаў, палічыце па дружынах іхніх ты і Аарон.
  4. З кожнага пакаленьня павінен
  5. быць з вамі чалавек, князь роду бацькоў ягоных.
  6. Вось імёны правадыроў пакаленьняў, якія будуць з вамі:
  7. для Рубэна — Эліцур, сын Шэдэура,
  8. для Сымона – Шэлюмiэль, сын Цурышадая,
  9. для Юды – Нахшон, сын Амінадаба,
  10. для Ісахара – Натанаэль, сын Цуара,
  11. для Забулёна – Эліяб, сын Гэлёна,
  12. для сыноў Язэпа: для Эфраіма – Элішама, сын Амігуда; для Манасы – Гамаліэль, сын Пэдагсура;
  13. для Бэн’яміна – Абідан, сын Гідэоні,
  14. для Дана – Ахіезэр, сын Амішадая,
  15. для Асэра – Пагіэль, сын Акрана,
  16. для Гада – Эліясаф, сын Дэўэля,
  17. для Нэфталі – Ахіра, сын Энана”.
  18. Гэтыя пакліканыя з усёй супольнасьці, князі пакаленьняў бацькоў сваіх і начальнікі тысячаў Ізраэля.
  19. Іх узяў Майсей і Аарон, тых, што былі паіменна названыя.
  20. Першага дня другога месяца сабралі яны ўсю супольнасьць дзеля сьпісу іх паходжаньня па пакаленьнях іхніх, па сем’ях бацькоў іхніх і лічылі кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй.
  21. Як загадаў Госпад Майсею, быў зроблены перапіс на пустыні Сынай.
  22. Сыноў Рубэна, першароднага Ізраеля, па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,
  23. тых, каторых палічылі з пакаленьня Рубэна, было сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.
  24. Сыноў Сымона па пакаленьнях іх, па племёнах іх і па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,
  25. налічана з пакаленьня Сымонавага пяцьдзесят дзевяць тысячаў трыста.
  26. Сыноў Гада па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем’ях іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,
  27. налічана з пакаленьня Гадавага сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзесят.
  28. Сыноў Юды па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем’ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,
  29. налічана з пакаленьня Юды семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот.
  30. Сыноў Ісахара па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем’ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,
  31. налічана з пакаленьня Ісахара пяцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.
  32. Сыноў Забулёна па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем’ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,
  33. налічана з пакаленьня Забулёна пяцьдзесят сем тысячаў чатырыста.
  34. Сыноў Язэпа, сыноў Эфраіма па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем’ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,
  35. налічана з пакаленьня Эфраіма сорак тысячаў пяцьсот.
  36. Сыноў Манасы па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем’ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных да бою,
  37. налічана з пакаленьня Манасы трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
  38. Сыноў Бэн’яміна па пакаленьнях іх, па пямёнах іх, па сем’х іх, па ліку імёнаў, мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,
  39. налічана з пакаленьня Бэн’яміна трыццаць пяць тысячаў чатырыста.
  40. Сыноў Дана па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем’ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,
  41. налічана з пакаленьня Дана шэсьць-дзесят дзьве тысячы семсот.
  42. Сыноў Асэра па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем’ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,
  43. налічана з пакаленьня Асэра сорак адна тысяча пяцьсот.
  44. Сыноў Нэфталі па пакаленьнях іх, па плямёнах іх, па сем’ях іх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, здольных да бою,
  45. налічана з пакаленьня Нэфталі пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
  46. Гэта вось тыя, каторых палічылі Майсей і Аарон разам з начальнікамі Ізраэля – дванаццацю князямі, па аднаму з кожнага пакаленьня.
  47. Поўны лік сыноў Ізраэля, здольных ваяваць, па іхніх сем’ях, ад дваццаці гадоў і вышэй,
  48. складаў шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзесят.
  49. Левіты не падпалі пад сьпіс паводле пакаленьняў сваіх.
  50. Госпад бо сказаў Майсею:
  51. “Не перапісвай пакаленьня Левія і не лічы іх разам з сынамі Ізраэльскімі,
  52. але даручы левітам Скінію Сьведчаньня, усе яе прылады і ўсё, што да яе належыць. Яны будуць насіць Скінію і ўсе яе прыналеж-насьці, будуць пры ёй служыць і навокал яе паставяць свае палаткі.
  53. Калі трэба рушыць у дарогу, разьбяруць яе левіты, а калі трэба затрымацца, зноў яе паставяць. Калі хто чужы наблізіцца да яе, будзе пакараны сьмерцю.
  54. Сыны вось Ізраэля паставяць свае палаткі, кожны на сваім месцы ў табары, кожны пад сваім сьцягам, пры сваіх дружынах.
  55. А левіты разьмесьцяцца табарам вакол Скініі Сьведчаньня; тады кара не спадзе на грамаду сыноў Ізраэлевых. Левіты будуць сьцерагчы Скінію Сьведчаньня”.
  56. Сыны Ізраэля споўнілі і выпаўнілі ўсё, што Госпад загадаў Майсею.

Разьдзел 2

  1. Далей казаў Госпад Майсею і Аарону:
  2. “Хай сыны Ізраэля паставяць палаткі, кожны пад сваім сьцягам, пад знакамі бацькоў сваіх, навокал Палаткі Сустрэчы на адлегласьці.
  3. З усходу паставіць Юда палаткі адпаведна дружынаў войска свайго, а князем сыноў Юды будзе Нахшон, сын Амінадаба.
  4. Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот.
  5. Побач іх разложыцца табар калена Ісахаравага, князем якога мае быць Натанаэль, сын Цуара.
  6. Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.
  7. Потым пакаленьне Забулёна, а князем сыноў Забулёна будзе Эліяб, сын Гэлёна.
  8. Лічба войска яго, паводле падліку, мае пяцьдзесят сем тысячаў чатырыста.
  9. Усіх, палічаных у табары Юды па іх дружынах, сто восемдзесят шэсьць тысячаў чатырыста. Яны першыя будуць выходзіць.
  10. Ад паўднёвага боку будзе сьцяг табару Рубэна з войскам яго, а князем у яго будзе Эліцур, сын Шэдэура.
  11. Лічба войска яго, паводле падліку, мае сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.
  12. Побач іх разложыцца табар пака-леньня Сымона, а князем сыноў Сымона будзе Шэлюміэль, сын Цурышадая.
  13. Лічба войска яго, паводле падліку, мае пяцьдзесят дзевяць тысячаў трыста.
  14. Пасьля пакаленьне Гада. Князем пакаленьня Гада будзе Эліясаф, сын Дэўэля.
  15. Лічба войска яго, паводле падліку, мае сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзесят.
  16. Усіх, палічаных у табары Рубэна, — сто пяцьдзесят адна тысяча чатырыста пяцьдзесят. Яны другімі будуць выходзіць.
  17. Пасля вырушыць Палатка Сустрэчы і табар левітаў у сярэдзіне другіх табараў, паводле таго, як расстаўлялі палаткі, так і выходзіць будуць, кожны на сваім месцы, пад сваім сьцягам.
  18. Ад захаду будзе сцьяг табару Эфраіма, разьмешчанага па сваіх дружынах. Князем сыноў Эфраіма будзе Элішама, сын Амігуда.
  19. Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак тысячаў пяцьсот.
  20. Побач іх пакаленьне Манасы; князем сыноў Манасы будзе Гамаліэль, сын Пэдагсура.
  21. Лічба войска яго, паводле падліку, мае трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
  22. Наастатак пакаленьне Бэн’яміна; князем сыноў Бэн’яміна будзе Абідан, сын Гідэоні.
  23. Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае трыццаць пяць тысячаў чатырыста.
  24. Усіх, палічаных у табары Эфраіма па іх дружынах, – сто восем тысячаў сто. Яны трэція будуць выходзіць.
  25. З поўначы, адпаведна сваіх дру-жынаў, будзе сьцяг табару Дана з войскам ягоным. Князем сыноў Дана будзе Ахіезэр, сын Амішадая.
  26. Лічба войска яго, паводле падліку, мае шэсьцьдзесят дзьве тысячы семсот.
  27. Побач іх разложыцца табарам пакаленьне Асэра. Князем сыноў Асэра будзе Пагіэль, сын Акрана.
  28. Лічба войска яго, паводле падліку, мае сорак адну тысячу пяцьсот.
  29. Наастатак пакаленьне Нэфталі. Князем сыноў Нэфталі будзе Ахіра, сын Энана.
  30. Лічба войска яго, паводле падліку, мае пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
  31. Усіх, палічаных у табары Дана, – сто пяцьдзесят сем тысячаў шэсьцьсот. Яны як апошнія будуць выходзіць пад сваімі сьцягамі.
  32. Гэта вось лічба сыноў Ізраэля, сьпісаных па сем’ях сваіх з войскам сваім, — шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзесят.
  33. Як загадаў Госпад Майсею, левіты не былі перапісаны разам з сынамі Ізраэля.
  34. Сыны Ізраэля споўнілі ўсё, што загадаў Госпад: раскладаліся табарам пад сваімі сьцягамі і выходзілі паводле пакаленьняў і сем’яў бацькоў сваіх.

Разьдзел 3

  1. Вось такі радавод Аарона і Майсея, калі прамаўляў Госпад да Майсея на гары Сынай.
  2. Вось гэтыя імёны сыноў Аарона: перашароднік Надаб, потым Абігу, і Элеазар, і Ітамар.
  3. Вось гэта імёны сыноў Аарона, памазаных сьвятароў, пасьвечаных, каб спаўнялі сьвятарскую службу.
  4. Але Надаб і Абігу памерлі перад абліччам Госпада ў пустыні Сынай, калі хацелі скласьці ў ахвяру чужы агонь, ды памерлі яны бязьдзетныя, дык спаўнялі сьвятарскую службу на віду бацькі свайго, Аарона, Элеазар і Ітамар.
  5. Прамовіў зноў Госпад да Майсея, кажучы:
  6. “Прывядзі пакаленьне Левія і пастаў яго на віду Аарона сьвятара, хай яны паслугуюць яму.
  7. Хай рупяцца пра ўсё, што належыцца яму ды ўсёй супольнасьці адносна Палаткі Сустрэчы, каб выконваць службу пры Скініі,
  8. і хай захоўваюць усе прыналежнасьці Палаткі Сустрэчы, спаўняючы абавязкі сыноў Ізраэля, каб выконваць службу пры Скініі.
  9. Аддай левітаў Аарону і сынам ягоным, хай яны будуць дадзеныя яму з сыноў Ізраэля.
  10. А Аарона і сыноў яго пастаў нагляд-чыкамі над службаю сьвятарскай. Калі б хто чужы прыступіў да службы, мае быць пакараны сьмерцю”.
  11. Далей казаў Госпад Майсею:
  12. “Вось жа Я выдзяліў левітаў спасярод сыноў Ізраэльскіх на месца ўсіх першародных, народжаных з улоньня маткі, таму левіты будуць Маімі.
  13. Мой бо кожны першародны. У той дзень, калі ў зямлі Эгіпецкай выбіў Я ўсё пешароднае, пасьвяціў Я Сабе ўсё першароднае ў Ізраэля, пачынаючы ад чалавека аж да жывёлы. Яны ўсе Мае! Я Госпад!”
  14. Гаварыў далей Госпад Майсею на гары Сынай:
  15. “Палічы сыноў Левія па сем’ях іх і плямёнах іх, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй”.
  16. Дык палічыў іх Майсей, як загадаў яму Госпад.
  17. І вось імёны сыноў Левія: Гершон, Кегат і Мэрары.
  18. А вось імёны сыноў Гершона па родах іх: Лібні і Шымэй.
  19. Сыны Кегата па родах іх: Амрам, Іцгар, Геброн і Узіэль.
  20. Сыны Мэрары па родах іх: Махлі і Мушы. Вось жа гэта роды Левія па сем’ях бацькоў іх.
  21. Ад Гершона паходзяць сям’я Лібні і сям’я Шымэя.
  22. Лічба сьпісаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй – сем тысячаў пяцьсот.
  23. Яны будуць разьмяшчацца за Скініяй на захад.
  24. Галавой роду Гершона быў Эліясаф, сын Ляэля.
  25. Сынам Гершона ў Палатцы Сустрэчы была даручана сама Скінія, Палатка і яе пакрыцьцё, а таксама заслона пры ўваходзе ў Палатку Сустрэчы.
  26. Далей заслоны панадворку, а таксама заслона пры выхадзе на панадворак, каторы акружае Скінію і ахвярнiк, а наастатак вяроўкі, патрэбныя для службы.
  27. Ад Кэгата паходзяць сем’і: Амрама і Іцгара, Геброна і Узіэля. Гэта вось сем’і Кегатавы.
  28. Усіх мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — восем тысячаў шэсьцьсот; яны мелі апекавацца Скініяй.
  29. Сем’і Кегата раскладалі табар з паўднёвага боку Скініі.
  30. Галавой роду Кегата быў Эліцафан, сын Узіэля.
  31. Мелі яны рупіцца пра каўчэг, стол, сьвечнік, ахвярнiкi, а таксама пра прылады Скініі, прызначаныя на службу Божую, наастатак пра заслоны і абслугу яе.
  32. Начальнікам князёў сем’яў левітаў быў Элеазар, сын Аарона сьвятара. Ён наглядаў за тымі, што спаўнялі службы ў сьвятыні.
  33. Ад Мэрары паходзяць сем’і Махлі і Мушы; гэта сем’і Мэрарыевыя.
  34. Поўны лік сьпісаных мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй – шэсьць тысячаў дзьвесьце.
  35. Галавой сем’яў Мэрары быў Цурыэль, сын Абігаіля. Яны ставілі табар з паўночнага боку Скініі.
  36. Сынам Мэрары даручаны былі дошкі Скініі, іхнія папярочкі, слупкі разам з падста-вамі i ўсе рэчы, патрэбныя для ейнай абслугі,
  37. і слупкі панадворку з усіх бакоў, і іхнія падставы, і колцы іх зь вяроўкамі.
  38. А зь пярэдняга боку Скініі, на ўсход перад Палаткай Сустрэчы стаўлялі палаткі Майсей, і Аарон, і сыны яго, каторым даручана сьвятыня ад імя сыноў Ізраэля. Калі б хто наблізіўся чужы, меў быць пакараны сьмерцю.
  39. Поўная лічба левітаў, сьпісаных Майсеем па загаду Госпада, мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй – дваццаць дзьве тысячы.
  40. І загадаў Госпад Майсею: “Падлічы ўсіх першародных мужчынаў Ізраэльцаў у гадах ад аднаго месяца і вышэй, палічы іх паіменна,
  41. i вазьмі левітаў для Мяне як замену усіх першародных з сыноў Ізраэлевых. Я — Госпад. Таксама вазьмі іхнюю жывёлу на замену ўсёй першароднай жывёлы спаміж жывёлы сыноў Ізраэлевых”.
  42. Дык палічыў Майсей на загад Госпада першародных Ізраэльцаў.
  43. І было ўсіх першародных мужчынаў па ліку імёнаў, ад аднаго месяца і вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзесят тры.
  44. Дык зноў загадаў Госпад Майсею:
  45. “Вазьмі левітаў на месца ўсіх першародных Ізраэльцаў разам з жывёлай левітаў на замену іхняе жывёлы. Левіты будуць Маімі. Я – Госпад.
  46. Як выкуп за гэтых дзьвесьце семдзесят трох, з першародных сыноў Ізраэлевых, што перавышаюць лік левітаў,
  47. вазьмі па пяць сыкляў ад галавы, па вазе сыкля сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў.
  48. Дасі сярэбранікі Аарону і яго сынам як выкуп за тых застаўшыхся”.
  49. І ўзяў Майсей выкуп ад тых, што перавышалі лік выкупленых левітамі.
  50. Дык вось ад першародных сыноў Ізраэлевых дастаў сярэбранікаў тысячу трыста шэсьдзесят пяць (сыкляў) па вазе сыкля сьвятыні.
  51. І аддаў Майсей серабро выкупу Аарону і сынам яго на загад Госпада, як сказаў яму Госпад.

Разьдзел 4

  1. Пасля загадаў Госпад Майсею і Аарону:
  2. “Аддзялі спаміж сыноў Левія сыноў Кегата, усю іх лічбу па радах іх і сем’ях іх
  3. ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі работу ў Палатцы Сустрэчы.
  4. Гэткая вось служба сыноў Кегатавых у Палатцы Сустрэчы: (насіць) рэчы найсьвя-цейшыя.
  5. Калі табар будуць рыхтаваць у паход, тады Аарон і сыны яго ўвойдуць і здымуць заслону, што вiсiць перад дзьвярыма, і накрыюць ёю Каўчэг Сьведчаньня.
  6. Потым пакладуць накрыцьцё са скуры дэльфінавай, і над ім расьцягнуць тканіну, усю зь фіялетавага пурпуру, а потым укладуць насілы.
  7. Таксама стол хлябоў пакладных нак-рыюць тканінаю зь фіялетавага пурпуру і паставяць на ім посуд, талеркі, чашы і кубкі на ахвяры вадкія; і хлябы будуць на ім заўсёды.
  8. І пакладуць на іх тканіну кармазыновую, а потым накрыцьцё са скураў дэльфінаў, а пасьля укладуць насілы.
  9. Потым возьмуць тканіну зь фіялетавага пурпуру і накрыюць ёй падставу сьвечніка разам зь лямпамі, нажніцамі, пасудзінамі на кнаты ды ўсімі пасудзінамі для алею, ужыванымі пры ім да запальваньня.
  10. І ўсё гэтае накрыюць накрыцьцём са скуры дэльфінаў, і пакладуць на насілы.
  11. І на залаты ахвярнiк пакладуць тканіну зь фіялетавага пурпуру, і накрыюць яго накрыцьцём са скуры дэльфінаў, і ўкладуць насілы.
  12. Потым возьмуць усе прыналежнасьці, патрэбныя да службы ў сьвятыні, і накрыюць іх тканінай зь фіялетавага пурпуру і накрыцьцём са скуры дэльфінаў, і пакладуць на насілы.
  13. І ачысьцяць ахвярнiк ад попелу, і накрыюць яго чырвоным пурпурам.
  14. І пакладуць на ім увесь посуд, ужываны для службы пры ахвярнiку: папяльніцы, вілкі, лапаткі, крапільнікі – усе гэтыя прына-лежнасьці ахвярнiка накрыюць скурай дэльфінаў і ўкладуць насілы.
  15. Пры выхадзе ў дарогу, калі Аарон і сыны яго скончаць накрываць усе сьвятыя рэчы і ўсе прыналежнасьці іхнія, падыйдуць сыны Кегата, каб іх несьці. Нельга ім аднак дакранацца Каўчэга Сьведчаньня, каб не памерлі. Такія вось абавязкі сыноў Кегата ў Палатцы Сустрэчы.
  16. Элеазар, сын Аарона сьвятара, будзе рупіцца пра алей на асьвятленьне, пра пахкія кадзілы, пра пастаянную ахвяру зь яды, і пра алей памазаньня, і што толькі патрэбнае для служэньня ў Скініі, і пра ўсе прына-лежнасьці Скініі”.
  17. Зноў гаварыў Госпад да Майсея:
  18. “Не дазвольце зьнікнуць сям’і Кегата сярод левітаў,
  19. але старайцеся, каб жылі і не паміралі, калі будуць прыступацца да найсьвяцейшых рэчаў; Аарон і сыны яго хай прыйдуць і вызначаць кожнаму свой занятак і што хто мае несьці.
  20. Але няхай самі не ўваходзяць у сьвятыню хоць на хвіліну, каб паглядзець, бо будуць пакараныя сьмерцю”.
  21. І далей гаварыў Госпад да Майсея:
  22. “Палічы сыноў Гершона па родах іх і сем’ях іх.
  23. Палічы ўсіх ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі работу ў Палатцы Сустрэчы.
  24. Вось такі абавязак сыноў Гершона, што яны будуць рабіць:
  25. яны будуць насіць заслоны Скініі і саму Палатку Сустрэчы зь яе накрыцьцём, таксама накрыцьці са скураў дэльфінаў, заслону, што вісіць ля ўваходу ў Палатку Сустрэчы,
  26. заслоны панадворку і заслону ля ўваходу ў панадворак, каторая знаходзіцца вакол Скініі і ахвярнiка, ды вяроўкі і ўсе прыналежнасьці, патрэбныя для служэньня.
  27. На загад Аарона і сыноў ягоных павінны праходзіць ўсе службы сыноў Гершона пры пераносцы цяжараў і пры ўсякай іх рабоце. Даручы ім ўсё, што носяць яны.
  28. Такі абавязак сыноў Гершона ў Палатцы Сустрэчы. Будуць яны пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.
  29. Палічы таксама сыноў Мэрары па сем’ях іх і родах іх,
  30. ад трыццаці да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб працаваць у Палатцы Сустрэчы.
  31. Такія вось іхнія абавязкі: насіць дошкі Скініі і яе папярочкі, слупкі яе і іх падставы,
  32. далей слупкі панадворку з усіх бакоў і іхнія падставы, калкі палаткі і вяроўкі, ды ўсе рэчы пры іх, і ўсе прыналежнасьці іхнія, і запішыце ўсе рэчы, каторыя яны павінны насіць.
  33. Такі абавязак сыноў Мэрары і службаў іх у Палатцы Сустрэчы. Будуць яны пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара”.
  34. Дык Майсей, і Аарон, і князі суполь-насьці палічылі сыноў Кегата па іх сем’ях і родах іх,
  35. ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці гадоў, усіх здатных да спаўненьня службы і працы ў Палатцы Сустрэчы.
  36. Было налічана іх па сем’ях дзьве тысячы семсот пяцьдзесят.
  37. Такая вось лічба сыноў Кегата, каторыя паслугуюць у Палатцы Сустрэчы і каторых палічыў Майсей і Аарон па загаду Госпада, дадзенага праз Майсея.
  38. Палічаны таксама сыны Гершона па іх сем’ях і родах іх,
  39. ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці гадоў, здатных да спаўненьня службы і да працаў у Палатцы Сустрэчы.
  40. Налічана іх па сем’ях і родах дзьве тысячы шэсьцьсот трыццаць.
  41. Гэта лічба сыноў Гэршона, усіх, спаўняючых службу ў Палатцы Сустрэчы, каторых палічыў Майсей і Аарон па загаду Госпада.
  42. Палічана таксама сыноў Мэрары па іх сем’ях і родах іх,
  43. ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здатных да службы ў Палатцы Сустрэчы.
  44. І налічана іх па сем’ях тры тысячы дзьвесьце.
  45. Гэта лічба сыноў Мэрары, якіх палічыў Майсей і Аарон па загаду Госпада, дадзенаму праз Майсея.
  46. Так былі сьпісаны ўсе левіты, каторых палічылі Майсей, і Аарон, і князі Ізраэля па сем’ях іх і родах іх,
  47. ад трыццаці гадоў і аж да пяцідзесяці, здатных да спаўненьня службы ў Скініі і да працаў у Палатцы Сустрэчы;
  48. было налічана іх восем тысячаў пяцьсот восемдзесят.
  49. Па загаду Госпада, дадзенага Майсею, прызначаны яны кожны да сваёй работы і сваіх працаў. І былі яны палічаны, як загадаў Госпад Майсею.

Разьдзел 5

  1. І прамовіў зноў Госпад да Майсея:
  2. “Загадай сынам Ізраэля выдаліць з табару ўсіх пракажаных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка.
  3. Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце з табару, каб не паганілі табару, дзе Я жыву паміж вамі”.
  4. Так і зрабілі сыны Ізраэля, і выдалілі іх па-за табар, як загадаў Госпад Майсею, так і зрабілі.
  5. Далей загадаў Госпад Майсею, кажучы:
  6. “Скажы сынам Ізраэля: Калі мужчына або жанчына дапусьціцца якога грэху адносна людзей, і парушыць загад Госпадаў, то будзе той чалавек вінаваты.
  7. Дык няхай яны вызнаюць грэх свой і аддадуць тое, што забранае, з дадаткам пятай часткі таму, перад кім саграшылі.
  8. Калі ў яго няма чалавека, катораму мог бы зьвярнуць, дык мусіць Госпаду пасьвяціць гэта, хай будзе гэта сьвятару, апрача барана, ахвяраванага на ўміласьціўленьне, каб ім ачысьціць яго.
  9. Усе сьвятыя дары, якія прыносяць сьвятару сыны Ізраэля, яму належаць.
  10. Сьвятыя дары кожнага Ізраэльца будуць належаць сьвятару. Усё, што хто дасьць сьвятару, яму належыць”.
  11. Сказаў зноў Госпад Майсею:
  12. “Вось што скажы сынам Ізраэля: Муж, жонка каторага распусьнічала, ашукваючы мужа,
  13. ды спала з чужым мужчынам, і муж яе пра гэтя ня ведае, і дапусьцілася яна нячыстасьці, але сьведкаў на пацьвярджэньне няма, каторыя злавілі б яе на распусьце,
  14. і дух падазрэньня ахапіў мужа супраць сваёй жонкі, ці яна сапраўды спракудзілася, ці не,
  15. дык хай прывядзе ён яе да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзесятую частку эфы мукі ячменнай. Ня вылье аднак на яе алею ані не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэньня, ахвяра выяўленьня, каторая мае выявіць віну.
  16. Дык хай прывядзе яе сьвятар і паставіць перад Госпадам.
  17. Хай возьме сьвятар пасьвенчанай вады ў гліняны посуд і хай возьме зямлі з падлогі Скініі і ўложыць у ваду.
  18. І цяпер паставіць сьвятар жанчыну перад Госпадам, адкрые ёй валасы ды паложыць на яе рукі ахвяру выяўленьня або падазрэньня; ваду ж горкую, якая нясе праклён, сьвятар будзе трымаць у сваёй руцэ.
  19. Тады запрысягне жанчыну і скажа ёй: “Калі сапраўды ніводзін мужчына не ляжаў з табой, і калі зь іншым не спаганілася ты што да мужа твайго, тады вада горычы і праклёну не прынясе табе шкоды,
  20. калі аднак была ты нявернай свайму мужу ды сталася праз гэта нячыстая, бо іншы мужчына, а ня твой муж ляжаў з табой, выліваючы (насеньне),” —
  21. тады сьвятар пракляне жанчыну прысягай праклёну і скажа ёй: “Хай аддасьць цябе Госпад праклёну і клятве ў народзе тваім, і хай счэзьне ўлоньне тваё і апухне жывот твой.
  22. Хай вада праклёну пранікне ў нутро тваё, каб апух жывот твой ды апала ўлоньне тваё”. Жанчына адкажа: “Амэн, амэн”.
  23. І напіша сьвятар на скрутку словы праклёну, а пасля змые іх вадою горычы
  24. і дасьць выпіць жанчыне горкую ваду, якая нясе праклён, каб вада праклёну пранікла ў яе і спрычыніла горкі боль.
  25. Потым возьме сьвятар з рук жанчыны ахвяру падазрэньня, і патрасе перад Госпадам, і складзе яе на ахвярнiку.
  26. Потым возьме зь яе поўнай жменяй частку яе як памятную частку i спаліць яе на ахвярнiку, а затым дасьць жанчыне выпіць вады.
  27. Калі вып’е жанчына ваду праклёну і калі сапраўды была яна нячыстай і нявернай мужу свайму, вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улоньне яе ападзе і жывот апухне, і станецца тая жанчына праклятаю ў народзе сваім.
  28. Калі аднак тая жанчына не была нячыстай, але, наадварот, чыстай, то застанецца бяз шкоды i зноў будзе нараджаць дзяцей”.
  29. Такі вось закон адносна падазрэньня, калі жонка не стрымае вернасьці свайму мужу і праз гэта станецца нячыстай,
  30. або калі муж ейны стане яе падазраваць, тады ён паставіць яе перад Госпадам, а сьвятар споўніць усё, што прадпісана.
  31. Муж яе будзе безь віны, а тая жонка адкажа за грэх свой.

Разьдзел 6

  1. І зноў сказаў Госпад Майсею:
  2. “Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім: Калі нейкі мужчына або жанчына складуць шлюбаваньне назіру, каб пасьвяціцца Госпаду,
  3. мусяць яны ўстрымацца ад віна і сікеры, ад ўсяго п’янкога, воцату зь віна ды ўсякага іншага піцьця, што выціскаецца зь вінаграду. Хай не ядуць таксама сьвежага вінаграду і сушанага.
  4. Ва ўсе дні, у якія з шлюбаваньня пасьвяціліся Госпаду, ня будзе (такі чалавек) есьці нічога зь вінаграду, ад недасьпелага вінаграду аж да выцісканага.
  5. Увесь час пасьвячэньня нажніцы не дакрануцца галавы. Аж да спыненьня часу, на які ён пасьвяціўся Госпаду, будзе ён сьвяты ды мае даць свабоду валасам расьці на галаве.
  6. Увесь час пасьвячэньня Госпаду не павінен ён падыходзіць да нябожчыка.
  7. Хай пры паховінах нават бацькі, маткі, брата або сястры не занячысьціцца, бо пасьвячэньне Богу ягонаму на галаве ягонай.
  8. Ва ўсе дні пасьвячэньня свайго сьвятым будзе ён для Госпада.
  9. А калі хто раптам пры ім памрэ, і ён занячысьціць галаву пасьвячэньня свайго, то астрыжэ галаву ў сёмы дзень, у дзень ачышчэньня свайго.
  10. У восьмы ж дзень прынясе двух туркоў або двух маладых галубоў сьвятару да ўваходу ў Палатку Сустрэчы.
  11. Аднаго складзе сьвятар у ахвяру за грэх, а другога ў ахвяру цэлапаленьня і ачысьціць яго, бо саграшыў ён дзеля нябожчыка, і ў той дзень пасьвяціць галаву яго.
  12. Ды зноў пасьвяціць ён Госпаду дні пасьвячэньня свайго, складаючы ў ахвяру ягнё аднагадовае як аднагараджэньне. Дні папярэднія ня будуць залічаны яму, бо спаганіў сваё пасьвячэньне.
  13. Такі вось закон пасьвячэньня. Калі дні, якія шлюбаваў, скончацца, прывядуць яго да ўваходу ў Палатку Сустрэчы,
  14. а ён прынясе ў ахвяру Госпаду адно аднагадовае ягня без заганы ў ахвяру цэлапаленьня, і адну аднагадовую авечку без заганы ў ахвяру за грэх, i адно ягня без заганы ў ахвяру прымірэньня,
  15. і кошык хлябоў прэсных з мукі пшанічнай, запраўленых алеем, i аладак прэсных, запраўленых алеем, поруч з належнай да іх ахвярай зь яды і ахвярай вадкай.
  16. Сьвятар занясе ўсё гэта перад Госпада i складзе ахвяру за грэх і ахвяру цэла-паленьня.
  17. Ягнёнка ж складзе Госпаду ў ахвяру прымірэньня разам з кошыкам праснакоў. Потым складзе сьвятар ахвяру зь яды і ахвяру вадкую.
  18. Тады абстрыжэ назір ля ўваходу ў Палатку Сустрэчы валасы свайго пасьвячэньня і кіне іх у агонь, у каторым гарыць ахвяра прымірэньня.
  19. Потым возьме сьвятар звараную лапатку барана, хлеб прэсны з каша і прэсную аладку i складзе іх на рукі назіра пасьля таго, як пастрыжэ ён галаву свайго пасьвячэньня.
  20. І сьвятар дары ахвярныя патрасе перад Госпадам; гэта бо дар сьвяты, якi належыць сьвятару, апрача грудзіны патрасаньня і пляча, адкладзенага на ахвяру. Пасьля гэтага назір можа піць віно.
  21. Такі вось закон адносна назіра, каторы шлюбаваў ахвяру сваю Госпаду за пасьвячэньне сваё апрача таго, што дазволіць яму дастатак ягоны. Паводле шлюбаваньня свайго, якое ён дасьць, павінен ён рабіць, паводле закону пасьвячэньня свайго”.
  22. І казаў яшчэ Госпад Майсею:
  23. “Скажы Аарону і сынам ягоным: Гэтак вось маеце вы дабраславіць сынам Ізраэля і казаць ім:
  24. Хай дабраславіць цябе Госпад i сьцеражэ цябе!
  25. Хай спагадна гляне Госпад на цябе i пашкадуе цябе!
  26. Хай зьверне Госпад аблічча Сваё на цябе і хай дасьць табе супакой!
  27. Хай так прызываюць імя Маё на сыноў Ізраэля, і Я буду ім дабраславіць”.

Разьдзел 7

  1. Калі Майсей збудаваў Скінію і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе ейныя прыналежнасьці, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,
  2. тады прыйшлі князі Ізраэля, галовы паасобных іхніх родаў, начальнікі пака-леньняў, якія стаялі на чале перапісу,
  3. і прынесьлі дары свае перад Госпада: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух начальнікаў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Скініяй.
  4. І сказаў Госпад Майсею:
  5. “Вазьмі гэта ад іх; хай будзе гэта на абслугу Палаткі Сустрэчы. Разьдзялі гэта паміж левітамі адпаведна да іх паслугі”.
  6. І ўзяў Майсей вазы і валы, і аддаў іх левітам.
  7. Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.
  8. Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі, якую мелі спаўняць пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.
  9. А сынам Кегата ня даў нічога, бо яны мелі апякавацца рэчамі найсьвяцейшымі і насіць іх на сваіх плячах.
  10. У дзень пасьвячэньня і памазаньня ахвярнiка прынесьлі начальнікі свае дары перад ахвярнiкам.
  11. І сказаў Госпад Майсею: “Хай адзін з начальнікаў штодзень прыносіць свае дары на пасьвячэньне ахвярнiка”.
  12. У першы дзень прынёс свой дар Нахшон, сын Амінадаба, з пакаленьня Юды.
  13. Ягоным дарам ахвярным былі сера-браная міса ў сто трыццаць сыкляў вагі, таксама серабраная чаша ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні. Абедзьве напоўненыя былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру зь яды,
  14. залатая чаша ў дзесяць сыкляў залатой вагі, напоўненая кадзілам,
  15. адзін бычок, баран і гадавое ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  16. казёл у ахвяру за грэх,
  17. і наастатак у ахвяру прымірэньня два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта быў ахвярны дар Нахшона, сына Амінадаба.
  18. У другі дзень прынёс дар ахвярны Натанаэль, сын Цуара, князь з пакаленьня Ісахара.
  19. Ён прынёс місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  20. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам;
  21. аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  22. казла ў ахвяру за грэх,
  23. i ў ахвяру прымірэньня двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвяра Натанаэля, сына Цуара.
  24. У трэці дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Забулёна Эліяб, сын Гэлёна.
  25. Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу серабраную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  26. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
  27. маладога бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  28. казла ў ахвяру за грэх,
  29. і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта ахвяра Эліяба, сына Гэлёна.
  30. У чацьвёрты дзень (прынёс дар ахвярны) князь Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.
  31. Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  32. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
  33. аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  34. казла ў ахвяру за грэх,
  35. двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру пры-мірэньня. Гэта была ахвяра Эліцура, сына Шэдэура.
  36. У пяты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.
  37. Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  38. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
  39. аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  40. казла ў ахвяру за грэх,
  41. двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымі-рэньня. Гэта была ахвяра Шэлюміэля, сына Цурышадая.
  42. У шосты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.
  43. Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  44. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
  45. аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  46. казла ў ахвяру за грэх,
  47. двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру пры-мірэньня. Гэта была ахвяра Эліясафа, сына Дэўэля.
  48. У сёмы дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.
  49. Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  50. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
  51. аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  52. казла ў ахвяру за грэх,
  53. двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Элішамы, сына Амігуда.
  54. У восьмы дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.
  55. Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  56. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
  57. аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  58. казла ў ахвяру за грэх,
  59. двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Гамаліэля, сына Пэдагсура.
  60. У дзевяты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні.
  61. Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  62. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
  63. аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  64. казла ў ахвяру за грэх,
  65. двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру пры-мірэньня. Такая была ахвяра Абідана, сына Гідэоні.
  66. У дзесяты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.
  67. Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  68. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
  69. аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  70. казла ў ахвяру за грэх,
  71. двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Ахіезэра, сына Амішадая.
  72. У адзінаццаты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.
  73. Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  74. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
  75. аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  76. казла ў ахвяру за грэх,
  77. двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Пагіэля, сына Акрана.
  78. У дванаццаты дзень (прынёс дар ахвяры) князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.
  79. Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,
  80. залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,
  81. аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,
  82. казла ў ахвяру за грэх,
  83. двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымі-рэньня. Гэта была ахвяра Ахіры,сына Энана.
  84. Вось дары ад князёў Ізраэля пры пасьвячэньні ахвярнiка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць серабраных місаў, дванаццаць серабраных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.
  85. Кожная міса важыла сто трыццаць сыкляў серабра, а кожная чаша — семдзесят.
  86. Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць сыкляў, па вазе сьвятыні. Агульны цяжар золата чашаў складаў сто дваццаць сыкляў.
  87. Агульная лічба жывёлы, прызначанай для цэлапаленьня, была: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, з дадаткам належных ахвяраў зь яды, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
  88. Агульная лічба быдла, прызначанага ў ахвяру прымірэньня, складала: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў i шэсьцьдзесят аднагадовых ягнят. Гэта былі (дары) на пасьвяту ахвярнiка, калі ён быў памазаны.
  89. Калі Майсей уваходзіў у Палатку Сустрэчы, каб гаварыць з Госпадам, чуў ён голас, якi гаварыў яму з-над накрыўкі, каторая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума хэрубімамі. Адтуль казаў Ён яму.

Разьдзел 8

  1. Далей казаў Госпад Майсею:
  2. “Аб’яві Аарону i скажы яму: Калі будзеш запальваць лямпы, то на пярэднім баку сьвечніка павінны гарэць сем лямпаў”.
  3. Аарон зрабіў гэтак і на пярэднім баку сьвечніка запаліў лямпы, як загадаў Госпад Майсею.
  4. Такі вось быў выраб сьвечніка: куты ён быў з золата, ад падставы аж да кветак быў каваны. Быў ён зроблены паводле ўзору, які паказаў Госпад Майсею.
  5. І сказаў зноў Госпад Майсею:
  6. “Вазьмі левітаў спаміж сыноў Ізраэля і ачысьці іх.
  7. Ачысьці іх так: пакрапі іх вадой ахвяры за грэх, і хай паголяць яны ўсе валасы на целе, і хай вымыюць адзеньне сваё, і будуць чыстымі.
  8. Потым возьмуць цялё са статку і ахвяру з мукі, запраўленай алеем, а другое цялё са статку ты возьмеш у ахвяру за грэх.
  9. Прывядзі левітаў перад Палатку Сустрэчы і зьбяры ўсю супольнасьць Ізраэля.
  10. Калі левіты зьбяруцца перад Госпадам, хай сыны Ізраэля пакладуць на іх рукі свае.
  11. Потым Аарон як патрасанае перад Госпадам ахвяруе левітаў ад сыноў Ізраэля, каб былі служыцелямі Ягонымі.
  12. А левіты хай ускладуць рукі свае на галовы цялят, і ты аднаго зь іх складзеш у ахвяру за грэх, а другога – у ахвяру Госпаду на цэлапаленьне, каб ачысьціць іх.
  13. Потым паставіш левітаў перад Ааронам і яго сынамі і ахвяруеш іх як патрасанае Госпаду.
  14. Выдзелі левітаў спаміж сыноў Ізраэля, каб былі яны Маімі.
  15. А потым хай прыходзяць і служаць у Палатцы Сустрэчы, калі ты іх ачысьціш і ахвяруеш іх як ахвяру пасьвячэньня.
  16. Яны бо Мне аддадзены спасярод сыноў Ізраэля. Узяў Я іх замест першародных, якія родзяцца ў Ізраэля.
  17. Мае бо ўсе першародныя з сыноў Ізраэля, як зь людзей, так і з жывёлы. Ад таго дня, у які Я выгубіў усё першароднае ў зямлі Эгіпецкай, Я іх пасьвяціў Сабе.
  18. І ўзяў Я левітаў замест усіх перша-родных спаміж сыноў Ізраэля,
  19. і даю іх Аарону і сынам ягоным спаміж сыноў Ізраэля, каб служылі Мне за ўсяго Ізраэля ў Палатцы Сустрэчы, каб перамаляць Госпада за іх, каб усьцерагчы ад кары народ, калі б асьмеліўся наблізіцца да Скініі”.
  20. Дык Майсей і Аарон і ўся супольнасьць сыноў Ізраэля зрабілі зь левітамі гэтак; як загадаў Госпад Майсею, так і зрабілі зь імі сыны Ізраэля.
  21. Вось жа ачысьціліся левіты і памылі адзеньне сваё, а Аарон, патрасаючы, ахвяраваў іх Госпаду і ачысьціў іх, каб былі ачышчаныя.
  22. Пасьля спаўнялі яны свае абавязкі ў Палатцы Сустрэчы ў прысутнасьці Аарона і сыноў ягоных. Як адносна Левітаў загадаў Госпад Майсею, так вось і сталася.
  23. Далей казаў Госпад Майсею:
  24. “Такі вось закон адносна левітаў: ад дваццаці пяці гадоў і вышэй хай прыходзяць яны і служаць ў Палатцы Сустрэчы;
  25. а калі скончаць пяцідзесяты год жыцьця, хай ня служаць,
  26. а будуць толькі дапамагаць братам сваім у Палатцы Сустрэчы, але абавязкаў ужо сваіх спаўняць ня будуць. Так зробіш зь левітамі адносна іх службы”.

Разьдзел 9

  1. У першы месяц другога году па выхадзе з Эгіпту сказаў Госпад Майсею ў пустыні Сынай:
  2. “У вызначаны час Ізраэльцы павінны сьвяткаваць Пасху.
  3. Будзеце яе сьвяткаваць чатыр-наццатага дня гэтага месяца вечарам паводле ўсіх адносна яе законаў і звычаяў”.
  4. Загадаў вось Майсей сынам Ізраэля спраўляць Пасху.
  5. Дык яны і спраўлялі Пасху ў свой час у чатырнаццаты дзень месяца вечарам у пустыні Сынай. Паводле ўсяго таго, што загадаў Госпад Майсею, рабілі сыны Ізраэля.
  6. Вось жа знайшліся людзі, каторыя дзеля дакрананьня нябожчыка сталіся нячыстымі і не маглі ў той дзень спраўляць Пасху, дык прыйшлі яны да Майсея і Аарона,
  7. і сказалі ім: “Мы нячыстыя дзеля дакрананьня нябожчыка, але дзеля чаго мы пазбаўлены таго, каб спаміж сыноў Ізраэля ў вызначаны час маглі скласьці ахвяры Госпаду?”
  8. Майсей ім адказаў: “Пачакайце, даведаюся, што адносна вас загадае Госпад”.
  9. Адказаў Госпад Майсею гэтак:
  10. “Скажы сынам Ізраэля: Чалавек з вас ці з патомкаў вашых, каторы стаўся нячыстым дзеля нябожчыка або дзеля далёкай дарогі, павінен спраўляць Пасху
  11. ў чатырнаццаты дзень другога месяца вечарам; з прэсным хлебам і горкімі травамі хай яе спажываюць.
  12. Хай не пакідаюць зь яе анічога да раніцы, таксама косткі яе ня будуць ламаць. Хай увесь парадак Пасхі дакладна захаваюць.
  13. Калі ж хто чысты і не ў дарозе, а аднак Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён ня склаў ахвяры Госпаду ў свой час. Ён сам адкажа за грэх свой.
  14. Падарожнік і прыбылец, калі б такія жылі б у вас, хай спраўляюць Пасху паводле закону і звычаяў Пасхі. Загад той самы будзе ў вас і чужынцу, і тутэйшаму”.
  15. У дзень, у каторы была пастаўлена Скінія, воблака накрыла Скінію разам з Палаткай Сьведчаньня, ды ад вечара да раніцы заставалася над Скініяй у выглядзе агня.
  16. І так было заўсёды: днём пакрывала яе воблака, а ноччу – як бы бляск агню.
  17. Калі воблака, каторае пакрывала Скінію, падымалася над Скініяй, тады сыны Ізраэля выходзілі ў паход, а на тым месцы, дзе затрымоўвалася, там раскладаліся табарам.
  18. На загад Госпада выходзілі яны ў дарогу і на Ягоны загад раскладаліся табарам. Усе дні, у якія воблака стаяла над Скініяй, яны заставаліся ў тым самым месцы.
  19. Вось жа здаралася, што воблака доўгі час трымалася над Скініяй, і сыны Ізраэля па волі Госпада не выходзілі ў дарогу.
  20. Але здаралася таксама, што воблака кароткі час стаяла над Скініяй, і сыны Ізраэля па волі Госпада раскладаліся табарам і па тым жа загадзе рушылі ў дарогу.
  21. Было і так, што воблака стаяла ад вечара да раніцы, а на раніцы падымалася, тады і яны зьбіраліся ў дарогу. Часам стаяла воблака дзень і ноч, і як толькі яно падымалася, яны зараз жа выходзілі ў дарогу.
  22. Вось жа калі два дні, або месяц, або некалькі дзён стаяла воблака над Скініяй, то і сыны Ізраэля стаялі і не зьбіраліся ў дарогу.
  23. Па волі Госпада раскладаліся табарам, і на слова Госпада выпраўляліся ў паход; трымаліся яны волі Госпада і загадаў, даваных праз Майсея.

Разьдзел 10

  1. Вось што далей казаў Госпад Майсею:
  2. “Зрабі сабе дзьве трубы серабраныя, кутыя, каторымі будзеш магчы склікаць усю супольнасьць, калі трэба будзе рыхтаваць табар у дарогу.
  3. Калі затрубяць у трубы, зьбярэцца да цябе ўся супольнасьць да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы.
  4. А калі толькі ў адну затрубяць, зьбяруцца да цябе толькі князі і начальнікі дружынаў Ізраэля.
  5. Калі затрубіш працягла, падымуцца дружыны тыя, каторыя з усходняга боку.
  6. Калі другі раз працягла затрубіш, падымуцца тыя дружыны, каторыя з паўднёвага боку. Знакам на вырушаньне табару будзе працяглае трубеньне.
  7. На сабраньне супольнасьці будзе просты гук, а не працяглы.
  8. Трубіць жа ў трубы будуць сыны Аарона, сьвятары. Будзе гэта вам і патомкам вашым закон вечны.
  9. Калі будзеш ісьці на вайну ў зямлі вашай супраць ворага, каторы наступае на вас, будзеце працягла трубіць у трубы. Гэта будзе кліч ваш перад Госпадам, Богам вашым, і будзеце збаўлены з рук ворагаў вашых.
  10. Калі будзеце мець балі ў сьвяты і ў маладзікі, пры вашых ахвярах цэлапаленьня i ахвярах прымірэньня, будзеце трубіць у трубы; яны будуць прыпамінаньнем перад Госпадам аб вас. Я – Госпад, Бог ваш!”
  11. У другі год, у другі месяц, у дваццаты дзень месяца, паднялося воблака з-над Палаткі Сьведчаньня.
  12. Дык выбраліся сыны Ізраэля ў дарогу сваю з пустыні Сынай і спынілася воблака ў пустыні Паран.
  13. Першы раз па загаду Госпада, дадзенага праз Майсея, рушыў табар у паход.
  14. Першым вырушыў сьцяг табару сыноў Юды са сваімі дружынамі, каторых князем быў Нахшон, сын Амінадаба.
  15. Дружыны пакаленьня Ісахара ўзна-чальваў Натанаэль, сын Цуара.
  16. А над дружынамі пакаленьня Забулёна быў князем Эліяб, сын Гэлёна.
  17. Разабраную Скінію ў паходзе несьлі сыны Гершона і Мэрары.
  18. Вырушыў у дарогу і сьцяг табару сыноў Рубэна зь яго дружынамі, а над грамадай гэтай князем быў Эліцур, сын Шэдэура.
  19. А над дружынай пакаленьня Сымона князем быў Шэлюміэль, сын Цурышадая.
  20. Над дружынай пакаленьня сыноў Гада князем быў Эліясаф, сын Дэўэля.
  21. Рушылі ў дарогу і сыны Кегата, несучы найсьвяцейшыя рэчы. Пакуль яны прыбылі, Скінія была ўжо пастаўлена.
  22. Падняўся сьцяг табару сыноў Эфраіма са сваімі дружынамі, якіх князем быў Элішама, сын Амігуда.
  23. А над дружынай пакаленьня Манасы князем быў Гамаліэль, сын Пэдагсура.
  24. А над дружынай сыноў Бэн’яміна начальнікам быў Абідан, сын Гідэоні.
  25. Потым падняўся сьцяг табару сыноў Дана са сваімі дружынамі, каторых князем быў Ахіезэр, сын Амішадая.
  26. А над дружынай пакаленьня сыноў Асэра князем быў Пагіэль, сын Акрана.
  27. А над дружынай сыноў Нэфталі князем быў Ахіра, сын Энана.
  28. Вось такі быў парадак паходу сыноў Ізраэля з дружынамі сваімі, калі выходзілі ў дарогу.
  29. І сказаў Майсей Хабабу, сыну Рэгуэля, Мадыянца, свайго цесьця: “Выпраўляемся мы ў зямлю, якую абяцаў нам даць Госпад. Хадзі з намі, і будзе табе добра з намі, бо Госпад абяцаў дабро Ізраэлю”.
  30. Той адказаў яму: “Не пайду я з табой, але вярнуся ў зямлю маю, у якой я нарадзіўся”.
  31. І сказаў (Майсей): “Не пакідай нас, бо ты ведаеш, у якіх мясцовасьцях пустыні маем мы раскладацца табарам, дык будзеш нашымі вачыма.
  32. Калі пойдзеш з намі, то што будзе найлепшае з багацьцяў, якія дасьць нам Госпад, дамо табе”.
  33. І выправіліся яны з гары Госпада, і ішлі на працягу трох дзён. Каўчэг запавету Госпадавага ішоў наперадзе іх на працягу трох дзён, выбіраючы месца на табар.
  34. Воблака Госпадава ацяняла іх днём, калі яны выходзілі з табару.
  35. Калі вырушаў Каўчэг у дарогу, Майсей казаў: “Паўстань, Госпадзе, і хай разьбягуцца ворагі Твае, і хай паўцякаюць тыя, што зьненавідзелі Цябе, перад абліччам Тваім”.
  36. А калі стаўлялі Каўчэг, казаў: “Вярніся, Госпадзе, да шматлікага войска Ізраэльскага!”

Разьдзел 11

  1. І пачаў народ наракаць на Госпада, як бы стогнучы ад вялікага гора. Калі пачуў гэта Госпад, разгневаўся, і ўзгарэўся на іх, як агонь, гнеў Госпада i зьнішчыў крайнюю частку табара.
  2. Тады народ стаў прызываць Майсея, і Майсей маліў Госпада, і агонь спыніўся.
  3. І назвалі тое месца Табэра, таму што ўзгарэўся супраць іх агонь Госпадаў.
  4. Іншапляменныя людзі, якія былі паміж імі, сталі адчуваць нястачу, і разам зь імі сыны Ізраэля, плакалі і наракалі: “Хто дасьць нам наесьціся мяса?
  5. Мы памятаем, як у Эгіпце мы елі дарма рыбу. Памятаем агуркі, дыні, цыбулю і часнык.
  6. Горла нашае ссохла, нічога іншага ня бачаць вочы нашыя, апрача манны”.
  7. Манна ж была падобная да насеньня каляндры i мела выгляд як бдалах.
  8. Людзі выходзілі і зьбіралі яе, і малолі ў жорнах або таўклі ў ступе i варылі ў гаршчках, і рабілі зь яе аладкі; і смак іх быў падобны да аладак з алеем.
  9. Калі ноччу раса ападала на табар, адначасова ападала і манна.
  10. Вось жа Майсей чуў, як народ плача і наракае сем’ямі, кожны ля ўваходу ў палатку сваю. І вельмі ўзгарэўся гнеў Госпадаў, і гэта невыносным было Майсею.
  11. Дык кажа Майсей Госпаду: “Чаму Ты мучыш слугу Свайго? Чаму не магу я знайсьці ласкі ў Цябе? Ды чаму Ты ўсклаў на мяне ўвесь цяжар народу гэтага?
  12. Ці ж зь мяне пачаўся ўвесь гэты народ або зь мяне нарадзіўся, што Ты кажаш мне: “Насі яго ў сэрцы тваім, як носiць пястунка дзіцятка, ды занясі яго ў зямлю, якую запрысяг Ты бацькам нашым?”
  13. Адкуль узяць мне мяса, каб даць усяму гэтаму народу? З плачам наракаюць на мяне, кажучы: “Дай нам мяса, каб маглі наесьціся!”
  14. Не магу адзін насіць увесь гэты народ, бо ён зацяжкі для мяне.
  15. Калі Ты такім чынам абыходзішся са мною, дык прашу, забі мяне, калі маю ласку ў вачах Тваіх, каб ня бачыў я болей няш-часьця майго!”
  16. Тады сказаў Госпад Майсею: “Скліч Мне семдзесят чалавек спасярод старшыняў Ізраэля, аб якіх ты ведаеш, што яны людзі разважныя і ўмеюць кіраваць, і прывядзі іх у Палатку Сустрэчы; хай там стаяць разам з табой,
  17. а Я зыйду і буду гаварыць з табою. Вазьму тады з духа твайго і перадам ім, каб яны разам з табою насілі цяжар народу, а ня толькі ты быў ім абцяжараны.
  18. А народу скажы: “Ачысьцьцеся, заўтра будзеце есьці мяса, бо Я пачуў плач ваш: “Хто дасьць нам есьці мяса? Добра было нам у Эгіпце”. Вось жа дасьць вам Госпад мяса, і будзеце есьці,
  19. і не адзін дзень, ані два або пяць, або дзесяць, ані дваццаць нават,
  20. але ўвесь месяц, аж пакуль вам ня выйдзе праз ноздры вашыя і не абрыдзіць вам, бо адвярнуліся вы ад Госпада, Каторы паміж вас, ды наракалі на Яго, кажучы: Чаму выходзілі мы з Эгіпту?”
  21. І сказаў Майсей: “Шэсьцьсот тысячаў пешых у гэтым народзе, а Ты кажаш: “Я дам ім есьці мяса цэлы месяц?”
  22. Ці ж усе авечкі і валы будуць забітыя, каб хапіла ім наесьціся? Або ці ўсе рыбы ў моры зьбяруцца ў адно, каб ім хапіла?”
  23. Адказаў яму Госпад: “Ці ж рука Госпада скарацілася? Цяпер убачыш, ці слова Маё спаўняецца на дзеле, ці не”.
  24. Дык выйшаў Майсей і абвясьціў народу словы Госпада, і склікаў семдзесят старшыняў народу, і паставіў іх вакол Скініі.
  25. А Госпад зыйшоў у воблаку і гаварыў зь ім, і ўзяў з духа, які быў на Майсею, і перадаў сямідзясяці мужам старэйшым. І калі дух супачыў на іх, праракавалі яны, а потым перасталі.
  26. Двое чалавек засталіся ў табары, адзін зваўся Эльдад, а другі – Мэдад. На іх таксама зыйшоў дух, бо былі яны пакліканыя, толькі не пайшлі ў Палатку. Калі яны праракавалі ў табары,
  27. прыбег юнак да Майсея і паведаміў яму: “Эльдад і Мэдад праракуюць у табары”.
  28. Ешуа, сын Нуна, каторы ад юнацтва свайго быў на паслузе ў Майсея, сказаў: “Гаспадару мой, Майсей, забарані ім!”
  29. Але Майсей адказаў: “Ці не зайздросны ты замест мяне? О, каб увесь народ так праракаваў і каб даў ім Госпад Духа Свайго!”
  30. Затым Майсей і старшыні Ізраэля вярнуліся ў табар.
  31. Раптам падняўся вецер ад Госпада і прынёс ад мора перапёлак, і кінуў іх на табар з абодвух бакоў на дзень дарогі, і пакрылі яны зямлю на два локці вышыні.
  32. Дык паўстаў народ і ўвесь той дзень ды ўсю ноч, і ўвесь наступны дзень зьбіралі перапёлак; хто мала сабраў, прынёс ня менш дзесяці гамэраў; і разлажылі іх навакол табару.
  33. Яшчэ мяса было ў іхніх зубах і не было яшчэ зьедзена, калі зноў узгарэўся гнеў Госпадаў супраць народу і ўдарыў яго Госпад дужа вялікай плягаю.
  34. Дзеля таго тое месца названа Кіброт-Гатава, бо там пахавалі прагавіты народ.
  35. Выйшаўшы з Кіброт-Гатавы, прыбылі ў Гацэрот і там затрымаліся.

Разьдзел 12

1.Мірыям і Аарон блага гаварылі супраць Майсея з прычыны Кушыткі, каторую ўзяў ён за жонку.

  1. І казалі: “Ці ж толькі праз аднаго Майсея гаварыў Госпад? Ці таксама і праз нас не гаварыў Ён?” І пачуў гэта Госпад.
  2. Майсей жа быў найпакарнейшым з усіх людзей, каторыя жылі на зямлі.
  3. І сказаў раптам Госпад да Майсея і да Аарона, і да Мірыям: “Толькі вы трох падыйдзіце да Палаткі Сустрэчы”. І падыйшлі ўсе трое.
  4. І Госпад зыйшоў у слупе воблачным і затрымаўся ля ўваходу, і паклікаў Аарона і Міріям, і ўвайшлі яны абое.
  5. І сказаў Ён ім: “Слухайце словы Мае. Калі хто спаміж вас будзе прарок Госпадаў, Я аб’яўлюся яму ў зьяве, і ў снах буду казаць яму.
  6. Але ня так са слугой Маім Майсеем, ён найвярнейшы ў-ва ўсім доме Маім!
  7. Вуснамі ў вусны Я кажу яму, і адкрыта, а не праз бачаньні і зьявы, бачыць ён Госпада! Дык чаму асьмеліліся вы дакараць слугу Майго Майсея?”
  8. І загневаўся на іх, і адыйшоў.
  9. Воблака таксама зьнікла, а яно было над Скініяй. І вось Мірыям сталася ў момант белая, як сьнег, ад праказы. Калі Аарон павярнуўся да яе, спасьцярог, што яна пракажана.
  10. Тады прасіў ён Майсея: “Прашу, гаспадару мой, не карай нас за грэх, каторага мы неразважна дапусьціліся.
  11. Не дапусьці, каб сталася яна, як спарон, каторы напалову гнілы выходзіць з улоньня маці сваёй”.
  12. Дык прасіў Майсей Госпада: “Божа, прашу цябе, аздараві яе!”
  13. І адказаў яму Госпад: “Калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, ці ня мусіла б яна сем дзён сароміцца? Так мае яна на сем дзён быць па-за табарам, а потым можа зноў вярнуцца”.
  14. Дык выдалена была Мірыям па-за табар на сем дзён, а народ ня рухаўся з таго месца, пакуль Мірыям не вярнулася.
  15. Затым народ выйшаў з Гацэроту і разлажыўся табарам у пустыні Паран.

Разьдзел 13

  1. І сказаў Госпад Майсею:
  2. “Пашлі людзей, каторыя выведалі б зямлю Ханаан, каторую Я маю даць сынам Ізраэля, па адным з кожнага пакаленьня іх бацькоў”.
  3. Што Госпад загадаў, тое і зрабіў Майсей; і паслаў іх Майсей з пустыні Паран, а ўсе яны князі ў сыноў Ізраэля.
  4. Вось імёны іх: з пакаленьня Рубэна – Шамуа, сын Закура;
  5. з пакаленьня Сымона – Шафат, сын Харэя;
  6. з пакаленьня Юды – Калеб, сын Ефунны;
  7. з пакаленьня Ісахара – Ігаль, сын Язэпа;
  8. з пакаленьня Эфраіма – Ошэа, сын Нуна;
  9. з пакаленьня Бэн’яміна – Пальцы, сын Рафу;
  10. з пакаленьня Забулёна – Гадыэль, сын Соды,
  11. з пакаленьня Язэпа, пакаленьня Манасы – Гады, сын Сусі,
  12. з пакаленьня Дана – Аміэль, сын Гемальлі,
  13. з пакаленьня Асэра – Сэтур, сын Мікаэля,
  14. з пакаленьня Нэфталі – Нагбі, сын Вафшы,
  15. з пакаленьня Гада – Геўэль, сын Махі.
  16. Гэта вось імёны мужчынаў, пасланых Майсеем для выведваньня зямлі (Ханаан). Ошэа, сына Нуна, назваў Майсей потым Ешуам.
  17. Пасылаючы іх дзеля выведваньня зямлі Ханаан, Майсей сказаў ім: “Ідзіце праз Нэгэб. Калі прыйдзеце ў горы,
  18. разгледзьце зямлю, якая яна, і народ, жыхароў той зямлі, ці моцны ён, ці кволы, ці нямногія лікам, ці шматлікія?
  19. І сама зямля ці добрая, ці ліхая? Якія гарады: ці абмураваныя, ці без муроў?
  20. Ці глеба ўрадлівая, ці пустая, заросшая дрэвамі, ці бяз дрэваў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі”. Быў жа час дасьпяваньня вінаграду.
  21. Яны пайшлі і разьведалі зямлю ад пустыні Сін аж па Рэгоб паблізу Хамату.
  22. І дайшлі да Нэгэбу, а адтуль прыйшлі ў Геброн, дзе жылі Ахіман, і Шэшай, і Тальмай, сыны Анака. А Геброн пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цоан, горад Эгіпецкі.
  23. Дайшлі яны аж да даліны Эшколь, там зрэзалі вінаградную галінку з гронкай вінаграду, якую несьлі на жэрдцы два мужчыны. Узялі таксама яблыкаў гранатавых і фігаў і несьлі з таго месца.
  24. І назвалі яго далінай Эшколь, таму што адтуль сыны Ізраэля несьлі гронку вінаграду.
  25. І вярнуліся выведчыкі зямлі па сарака днях, абыйшоўшы ўвесь тот край.
  26. І прыйшлі да Майсея і Аарона, і ўсей супольнасьці сыноў Ізраэля ў пустыню Паран, у Кадэш. І расказвалі ім, і паказалі плады той зямлі ўсім сабраўшымся.
  27. І так вось расказвалі: “Прыбылі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, каторая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можаш пераканацца з гэтых пладоў.
  28. Але жыхароў мае яна дужых і гарады вялікія і ўмацаваныя. Бачылі мы там таксама сыноў Анака.
  29. Амалекцы жывуць у Нэгэбе; Гетыты, і Ебусэі, і Амарэйцы — у гарах, а Хананейцы жывуць каля мора і на берагах Ярдану”.
  30. Калеб супакойваў абурэньне народу супраць Майсея, кажучы: “Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы можам авалодаць ёю”.
  31. Іншыя ж, каторыя былі зь ім, казалі: “Ніякім чынам ня зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас”.
  32. І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую аглядалі, паміж сыноў Ізраэля, кажучы: “Зямля, якую мы аглядалі, пажырае жыхароў сваіх, а народ, які мы бачылі, – высокага росту.
  33. Бачылі мы там волатаў, сыноў Анака, з роду волатаўскага, і ў нашых вачах мы выглядалі як шаранча, і такімі ж мы былі ў іхніх вачах”.

Разьдзел 14

  1. Дык усё зграмаджэньне ў тую ноч плакала ў голас,
  2. і наракалі на Майсея і Аарона ўсе сыны Ізраэля, і казалі: “Лепш, каб мы былі паўміралі ў Эгіпце, або ў той бязьлюднай пустыні.
  3. Навошта завёў нас Госпад у гэтую зямлю, каб мы загінулі ад мяча, а жонкі і дзеці нашыя пайшлі ў палон? Ці ня лепш нам вярнуцца ў Эгіпет?”
  4. І казалі адзін аднаму: “Пастановім сабе правадыра і вернемся ў Эгіпет”.
  5. Пачуўшы гэта, Майсей і Аарон упалі ніцма на зямлю перад усёй супольнасьцю сыноў Ізраэля.
  6. А Ешуа, сын Нуна, і Калеб, сын Ефунны, каторыя самі аглядалі зямлю, разьдзёрлі шаты свае
  7. і казалі ўсяму сабраньню сыноў Ізраэля: “Зямля, якую мы абыйшлі, вельмі добрая.
  8. Калі ласкавы будзе Госпад, то увядзе нас у яе і дасьць нам зямлю, ацякаючую малаком і мёдам.
  9. Не бунтуйцеся супраць Госпада і не палохайцеся народу той зямлі, бо, як хлеб, мы іх праглынем. Яны ня маюць ніякай абароны, бо Госпад з намі; ня бойцеся іх”.
  10. Уся супольнасьць з абурэньнем гаманіла і хацела іх укаменаваць, калі над Палаткай Сустрэчы зьявілася хвала Госпада на віду ўсіх сыноў Ізраэля.
  11. І прамовіў Госпад да Майсея: “Дакуль будзе зьневажаць Мяне народ гэты? Дакуль жа ня будзе ён верыць усім знакам, каторыя Я ўчыніў перад ім?
  12. Я адведаю іх пошасьцю і зусім выгублю. Зь цябе ж Я зраблю вялікі народ, мацнейшы за іх”.
  13. Майсей жа сказаў Госпаду: “Вось жа пачуюць Эгіпцяне, ад каторых вывеў Ты народ гэты магутнасьцю Сваёй,
  14. і будуць пра гэта казаць жыхарам той зямлі, каторыя чулі, што Ты, Госпадзе, даешся бачыць Сябе тварам у твар, і воблака Тваё стаіць над імі, і Ты ідзеш перад імі днём у слупе воблачным, а ноччу ў слупе вогнен-ным.
  15. Дык калі гэты народ выб’еш да апош-няга чалавека, народы, каторыя пра гэта пачуюць, скажуць аб Табе:
  16. “Госпад ня мог увесьці народ у зямлю, якую ім запрысяг, дзеля таго Ён выбіў іх у пустыні!”
  17. Дык хай праславіцца моц Госпада, як Ты запрысяг, кажучы:
  18. “Госпад цярплівы і бязьмежнага міласэрдзя, Які прабачае правіны і грахі і не пакідае без пакараньня, але карае беззаконьні бацькоў на сынах да трэцяга, а нават да чацьвёртага пакаленьня”.
  19. Дык даруй правіну народу гэтаму дзеля вялікай ласкавасьці Тваёй, як Ты прабачаў народу гэтаму ад Эгіпту аж дасюль”.
  20. І сказаў Госпад: ”Вось жа Я прабачаю паводле слова твайго.
  21. Але, як Я жывы, хвала Госпада напоўніць усю зямлю!
  22. Усе людзі, каторыя бачылі славу Маю і знакі, каторыя чыніў Я ў Эгіпце і ў пустыні, а ўсё ж такі спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў, ды ня слухалі голасу Майго,
  23. не пабачаць яны зямлі, якую запрысяг Я бацькам іхнім, і ніхто з тых, хто зьневажаў Мяне, ня будзе аглядаць яе.
  24. Толькі слугу Майго Калеба, поўнага іншага духа, каторы ідзе за Мною, увяду Я ў тую зямлю, у каторую ён ўжо ўвайшоў, і патомства ягонае авалодае ёю.
  25. Няхай Амалек і Хананейцы жывуць у далінах; заўтра падымеце табар і вернецеся ў пустыню ў накірунку Чырвонага мора”.
  26. І далей казаў Госпад Майсею і Аарону:
  27. “Дакуль гэтая грамада ліхая будзе наракаць на Мяне? Чуў Я нараканьні сыноў Ізраэля.
  28. Дык скажы ім: “Жыву Я, кажа Госпад. Як вы гаварылі, Я пачуў, і гэтак зраблю вам!
  29. У гэтай пустыні пападаюць трупы вашыя! Усе, што наракалі на Мяне, ад дваццаці гадоў і вышэй, палічаны.
  30. Ня ўвойдзеце вы ў зямлю, на каторай Я, падымаючы руку Маю, запрысяг пасяліць вас, апрача Калеба, сына Ефунны, і Ешуа, сына Нуна.
  31. А дзяцей вашых, аб каторых вы казалі, што яны будуць здабычай ворагаў, Я ўвяду, каб аглядалі зямлю, якою вы ўзгардзілі.
  32. Што да вас, то вашыя трупы будуць ляжаць у гэтай пустыні.
  33. А сыны вашыя будуць блукаць у пустыні сорак гадоў і будуць цярпець за нявернасьць вашую, пакуль ня счэзнуць трупы вашыя ў пустыні.
  34. Па ліку сарака дзён, на працягу якіх аглядалі вы зямлю, год будзе залічаны за дзень, значыць, сорак гадоў вы будзеце пакутаваць за грахі вашыя і даведаецеся, што такое, калі Я пакінуў вас.
  35. Я, Госпад, сказаў і гэтак зраблю гэтаму ліхому зграмаджэньню, каторае бунтуецца супраць Мяне. У гэтай пустыні вы загінеце і памрэцё”.
  36. І вось усе тыя людзі, каторых паслаў Майсей на зьведаньне зямлі, і каторыя, вярнуўшыся, справакавалі ўсю супольнасьць да нараканьня, падаючы ліхія весткі аб зямлі,
  37. тыя, што разносілі ліхія весткі аб зямлі той, памерлі раптоўна ў прысутнасьці Госпада.
  38. Аднак Ешуа, сын Нуна, і Калеб, сын Ефунны, засталіся жывымі з усіх тых людзей, каторыя хадзілі выведваць зямлю.
  39. Усе гэтыя словы пераказаў Майсей усім сынам Ізраэля, а народ вельмі засмуціўся.
  40. Устаўшы назаўтра рана, узыйшлі яны на вяршыню гары і казалі: “Гатовыя мы пайсьці ў зямлю, пра каторую казаў Госпад, бо бачым, што мы саграшылі”.
  41. Майсей сказаў ім: “Чаму вы перас-тупаеце волю Госпада? Гэта ня будзе мець посьпеху.
  42. Не ідзіце, бо няма Госпада з вамі, каб не пагінулі вы ад ворагаў вашых!
  43. Амалек вось і Хананейцы перад вамі, ад іхняга мяча пагінеце, таму што вы адступіліся ад Госпада, і ня будзе з вамі Госпада”.
  44. Але яны вырашылі ўзыйсьці на вяршыню гары; Каўчэг жа Госпадавага запавету і Майсей ня выйшлі з табару.
  45. Тады зыйшлі Амалекцы і Хананейцы, што пражывалi на гары, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Хармы.

Разьдзел 15

  1. Далей казаў Госпад Майсею:
  2. “Паведамі сыноў Ізраэля і скажы ім: Калі ўвойдзеце ў зямлю пражываньня вашага, якую Я дам вам,
  3. і будзеце складаць ахвяры Госпаду, цэлапаленьні або як спаўненьне шлюбавань-няў, або дабравольна прыносячы дары, або ва ўрачыстасьцях вашых, каб прынесьці мілы пах Госпаду з валоў ці авец,
  4. тады той, хто прыносіць сваю ахвяру Госпаду, павенен прынесьці ў ахвяру зь яды дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэцяй гіну алею.
  5. Як ахвяру з вадкасьці павінен даць разам з ахвярай цэлапаленьня або з ахвярай прымірэньня чацьвёртую частку гіну віна на кожнае ягнё.
  6. Разам з ахвярай зь ягняці складзеш дзьве трэці эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэцяй гіну алею.
  7. Поруч у ахвяру вадкую зь віна адну трэцюю гіну прынясеш на мілы пах Госпаду.
  8. Калі складаеш у ахвяру цялё на цэлапаленьне або ў ахвяру ў спаўненьне шлюбаваньня, або ў ахвяру прымірэньня Госпаду,
  9. дасі разам зь цялём у ахвяру зь яды тры дзесятыя часткі эфы пшанічнай мукі, запраўленай паловай гіну алею,
  10. а ў ахвяру вадкую дасі палову гіну віна на мілы пах Госпаду.
  11. Так трэба рабіць пры кожнай ахвяры зь цяляці або ягняці як з авечак, так і з козаў.
  12. Паводле ліку ахвяраў, каторыя вы складаеце, так рабеце пры кожнай, паводле лічбы іх.
  13. Кожны тутэйшы так павінен рабіць гэта, складаючы ахвяру ў мілы пах Госпаду.
  14. Калі б вось які чужынец, якi пра-жываючы ў вас, або каторы пасяліўся сярод вас, хацеў бы скласьці ахвяру ў мілы пах Госпаду, павінен складаць яе, як і вы.
  15. Адна пастанова для вас і для пры-быльцаў ва ўсе пакаленьні вашыя; як вы, так і прыбылец будзе перад Госпадам.
  16. Адзін закон і тая самая пастанова як для вас, так і для прыбыльцаў, якiя прабываюць у вас”.
  17. Далей казаў Госпад Майсею:
  18. “Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім: Калі вы прыйдзеце ў зямлю, каторую Я вам дам,
  19. і калі будзеце есьці хлеб з той зямлі, то выдзяліце перш асаблівы дар Госпаду.
  20. Ад першага цеста вашага бондачку прынясіце як асаблівы дар з току.
  21. Будзеце складаць пяршыны цеста як асаблівы дар Госпаду ва ўсе пакаленьні вашыя.
  22. Калі празь няведаньне вы ня споўніце ўсіх гэтых загадаў, каторыя перадаў Госпад праз Майсея,
  23. таго ўсяго, што загадаў Госпад праз Майсея, ад дня, у каторым Госпад загадаў гэта, ды праз усе будучыя пакаленьні вашыя,
  24. і забудзе зрабіць гэтае супольнасьць, то павінна ўся супольнасьць скласьці ў ахвяру цялё ў цэлапаленьне на мілы пах Госпаду; да таго адпаведную прадпісаньнем закону ахвяру зь яды і вадкасьці, і, наастатак, казла ў ахвяру за грэх.
  25. Сьвятар ачысьціць усю супольнасьць сыноў Ізраэля і будзе ім адпушчана, бо было гэта зроблена па няведаньню, і яны склалі ахвяру цэлапаленьня і ахвяру за грэх на віду Госпада за сваю няўвагу.
  26. Дык будзе ўсёй супольнасьці адпуш-чана, а таксама і чужынцам, якiя пражы-ваюць сярод іх, бо быў гэта грэх усяго народу па няведаньню.
  27. Калі хто адзін саграшыць па няведаньню, то хай прынясе аднагадовую казу ў ахвяру за грэх.
  28. І сьвятар ачысьціць душу, што па няведаньню саграшыла перад Госпадам, і будзе яна ачышчаная, i атрымае адпуш-чэньне.
  29. Адзін закон для ўсіх, як для тутэйшых, так і для чужынцаў, для тых, хто саграшыць па няведаньню.
  30. Калі б хто з тутэйшых або з прыбыльцоў зрабіў гэта сьвядома, то ён зьневажае Госпада, і будзе вынішчана душа тая спаміж народу свайго,
  31. бо ён узгардзіў словам Госпада і парушыў прыказаньне Ягонае; такі будзе пакараны і панясе адказнасьць за грэх свой”.
  32. Здарылася, калі Ізраэльцы прабывалі ў пустыні, вось жа напаткалі яны чалавека, зьбіраючага дровы ў дзень суботы.
  33. Дык прывялі яго да Майсея і Аарона, і да ўсёй супольнасьці.
  34. Яны затрымалі яго пад вартай, ня ведаючы, што зь ім павінны зрабіць.
  35. І Госпад сказаў Майсею: “Гэты чалавек павінен памерці; хай уся грамада ўкамянуе яго за табарам”.
  36. Дык вывелі яго за табар і ўкаменавалі яго, як загадаў Госпад, і памёр ён.
  37. І зноў сказаў Госпад Майсею:
  38. “Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім, каб зрабілі сабе фрэнзьлі на краях шатаў сваіх і ўклалі ў іх ніткі зь фіялетавага пурпуру.
  39. Калі іх убачыце, узгадаеце ўсе прыказаньні Госпада, каб споўніць іх ды каб не ісьці вам за пажаданьнямі сэрца вашага і вачэй, каторыя валакуць вас у распуснасьць,
  40. каб вы памяталі ўсе Мае прыказаньні і спаўнялі іх, ды так былі сьвятымі перад Богам вашым.
  41. Я – Госпад, Бог ваш, Каторы вывеў вас зь зямлі Эгіпецкай, каб быць Богам вашым. Я – Госпад, Бог ваш!”

Разьдзел 16

  1. Вось жа Карах, сын Іцгара, сына Кегата, сына Левія, а таксама Датан і Абірам, сыны Эліяба, і Он, сын Пэлета, з сыноў Рубэна,
  2. паўсталі супраць Майсея разам зь іншымі сынамі Ізраэля, у лічбе двухсот пяцідзесяці чалавек, начальнікі супольнасьці, прадстаўнікі народу, людзі слаўныя.
  3. Выступілі яны супраць Майсея і Аарона і сказалі: “Хопіць вам, бо ўся супольнасьць, усе — сьвятыя, і пасярод іх ёсьць Госпад; дык чаму вы ставіце сябе вышэй згра-маджэньня Госпадавага?”
  4. Калі пачуў гэта Майсей, упаў вобліч.
  5. І сказаў Караху ды ўсяму сабраньню: “Заўтра пакажа Госпад, хто да Яго належыць, і хто сьвяты, i сьвятых прытуліць да сябе; і каго Ён выбярэ, таго Ён наблізіць да Сябе.
  6. Дык вось што зрабіце: Хай Карах і ўсе яго супольнікі возьмуць кадзільніцы свае,
  7. і хай у іх укладуць агонь, і заўтра пакладуць у іх кадзіла перад Госпадам, і каго выбярэ Госпад, той сьвяты. Досыць вам, сыны Левія”.
  8. І сказаў Майсей Караху: “Слухайце, сыны Левія:
  9. ці мала вам, што Бог Ізраэля аддзяліў вас спаміж усёй супольнасьці Ізраэля, і выбраў вас Сабе, каб вы служылі Яму ў Скініі Госпада, і каб стаялі перад народам, і паслугавалі за іх?
  10. І Ён дапусьціў цябе да Сябе і ўсіх братоў тваіх, сыноў Левія, а вы дамагаецеся яшчэ сьвятарства,
  11. i ўсё тваё зборышча выступае супраць Госпада? Хто ж такі Аарон, што вы наракаеце супраць яго?”
  12. І паслаў Майсей паклікаць Датана і Абірама, сыноў Эліяба, але яны сказалі: “Ня пойдзем!
  13. Ці мала табе, што ты вывеў нас зь зямлі, ацякаючай малаком і мёдам, каб выгубіць нас у пустыні, і яшчэ хочаш панаваць над намі?
  14. На самой справе ня ўвёў ты нас у зямлю, ацякаючую малаком і мёдам, і ня даў нам на ўласнасьць палёў і вінаграднікаў! Хочаш вочы людзей засьляпіць? Ня пойдзем!”
  15. Дык Майсей разгневаўся надта і сказаў Госпаду: “Не прымай іхняе ахвяры! Ніводнаму зь іх ня ўзяў я нават асла і нікога зь іх я ня скрыўдзіў”.
  16. Потым сказаў Майсей Караху: “Заўтра ты і ўсе супольнікі твае станьце перад Госпадам, ты і Аарон – асобна.
  17. І возьмеце кожны сваю кадзільніцу і пакладзіцё ў іх кадзіла, і прынясіцё перад Госпада кожны сваю кадзільніцу, дзьвесьце пяцьдзесят кадзільніц; ты і Аарон будзеце трымаць кожны сваю кадзільніцу”.
  18. Дык кожны ўзяў сваю кадзільніцу, уклаў у яе агонь, насыпаў кадзіла, і станулі яны ля ўваходу Палаткі Сустрэчы, сталі таксама Майсей і Аарон.
  19. І сабраў Карах супраць іх усё сабраньне ля ўваходу ў Палатку Сустрэчы. І паказалася ўсім хвала Госпадава.
  20. І Госпад сказаў Майсею і Аарону:
  21. “Адлучыцеся ад гэтай грамады, Я іх зьнішчу ў момант”.
  22. Яны тады ўпалі вобліч і малілі: “Божа, Божа, ад Каторага залежыць жыцьцё ўсяго жывога, ці Сваім гневам хочаш усіх ахапіць, калі толькі адзін хто саграшыў?”
  23. Дык сказаў Госпад Майсею:
  24. “Загадай усяму народу адыйсьці ад жытлаў Караха, Датана і Абірама”.
  25. Тады ўстаў Майсей і пайшоў да Датана і Абірама, а старшыні Ізраэля пайшлі за ім.
  26. І сказаў ён сабраўшымся: “Адыйдзіце ад палаткаў гэтых бязбожных людзей! І не дакранайцеся нічога, што да іх належыць, каб вы не пагінулі празь іх грахі!”
  27. Дык адыйшліся ўсе ад месца пражы-ваньня Караха, Датана і Абірама. Датан жа і Абірам выйшлі і станулі перад уваходам у свае палаткі разам са сваімі жонкамі, сынамі і малымі дзецьмі.
  28. Тады сказаў Майсей: “З гэтага даведаецеся, што Госпад паслаў мяне, каб чыніў усё, што бачыце, і што гэта не ад мяне выйшла.
  29. Калі гэтыя людзі памруць, як усе людзі паміраюць, ды калі іх лёс будзе такі, які і ў кожнага чалавека, то Госпад не паслаў мяне.
  30. А калі Госпад даканае штосьці незвычайнае, што зямля разявіць пашчу сваю і праглыне іх і ўсё, што да іх належыць, і жывыя пападуць яны ў адхлань, то ведайце, што яны блявузгалі на Госпада”.
  31. І зараз жа, як перастаў гаварыць, расступілася зямля пад іхнімі нагамі;
  32. і, раскрыўшы пашчу сваю, праглынула іх разам зь іх сем’ямі, ўсіх людзей Караха з усёй іх маёмасьцю.
  33. І так жывыя папалі яны ў адхлань, і зямля накрыла іх, і былі вынішчаны спаміж супольнасьці.
  34. Усе ж Ізраэльцы, каторыя стаялі навокал, на крык гінучых паўцякалі, кажучы: “Каб часам і нас зямля не праглынула”.
  35. Затым агонь выйшаў ад Госпада і спаліў дзьвесьце пяцьдзесят чалавек, каторыя ахвяроўвалі кадзіла.

Разьдзел 17

  1. І гаварыў зноў Госпад Майсею:
  2. “Загадай Элеазару, сыну Аарона сьвятара, каб сабраў з пажарышча кадзільніцы, а агонь хай выкіне зь іх куды далей, бо яны пасьвячаны,
  3. тыя кадзільніцы, сьмерцю грэшнікаў. Хай зь іх зробяць тонкія бляхі на пакрыцьцё ахвярнiка, таму што іх прынесьлі Госпаду, і яны пасьвячаны, ды каб былі яны сынам Ізраэля перасьцярогай”.
  4. Дык прынёс Элеазар мядзяныя кадзільніцы, каторыя прынесьлі тыя, што былі спалены, і перарабілі іх на бляху на пакрыцьцё ахвярнiка,
  5. на памяць сынам Ізраэля, каб ніхто чужы, якi не належыць да патомства Аарона, не прыносіў кадзіла перад Госпада ды не сталася зь ім тое, што з Карахам і супольнікамі ягонымі, як казаў яму Госпад праз Майсея.
  6. Назаўтра ўся супольнасьць сыноў Ізраэля наракала на Майсея і Аарона, кажучы: “Вы выгубілі народ Госпадаў”.
  7. І калі сабралася ўся супольнасьць супраць Майсея і Аарона, яны накіраваліся да Палаткі Сустрэчы. У той час воблака ахутала Палатку і зьявілася хвала Госпада.
  8. Майсей і Аарон прыйшлі перад Палатку Сустрэчы.
  9. І сказаў Госпад Майсею:
  10. “Адыйдзіцеся ад гэтай грамады, бо хачу іх выгубіць у момант”. Яны тады ўпалі вобліч.
  11. І сказаў Майсей Аарону: “Вазьмі кадзільніцу i, узяўшы агня з ахвярнiка, улажы кадзіла на верх, i пасьпяшай жвава да народу, каб заступіцца за яго, бо ўзгарэўся гнеў Госпада, і пачалася кара”.
  12. Калі гэта зрабіў Аарон і прыбег да грамады, ужо пачалася зараза, і ён палажыў кадзіла і заступіўся за народ.
  13. Ён стаў паміж памёршымі і жывымі, і пляга спынілася.
  14. А тых, што згінула, было чатырнаццаць тысячаў семсот, апрача памёршых з прычыны Караха.
  15. Потым вярнуўся Аарон да Майсея да ўваходу ў Палатку Сустрэчы, і спынілася пляга.
  16. Сказаў зноў Госпад Майсею:
  17. “Скажы сынам Ізраэля і вазьмі ад іх па кію ад кожнага пакаленьня, ад усіх князёў пакаленьняў, дванаццаць кіёў. Напішы імя кожнага на кіі.
  18. А на кіі левітаў напішы імя Аарона. Будзе па адным кіі на князя кожнага пакаленьня.
  19. І палажы іх у Палатцы Сустрэчы перад Каўчэгам Сьведчаньня, дзе Я з табою сустракаюся.
  20. Каго зь іх Я выбяру, таго кій закрасуе, і гэтак спыню Я нараканьні сыноў Ізраэля, каторымі яны наракаюць на вас”.
  21. Загадаў вось Майсей сынам Ізраэля, і далі яму ўсе князі кіі ад кожнага пакаленьня. Было дванаццаць кіёў, і кій Аарона паміж іх.
  22. Гэтыя кіі палажыў Майсей перад Госпадам у Палатцы Сустрэчы.
  23. Калі на другі дзень увайшоў Майсей у Палатку Сустрэчы, убачыў, што закрасаваў кій Аарона з пакаленьня Левія, выпусьціў пупышкі, закрасаваў і зрадзіў сьпелыя мігдалы.
  24. Дык вынес Майсей ад аблічча Госпада ўсе кіі да усіх сыноў Ізраэля. Яны ўбачылі, і кожны ўзяў свой кій.
  25. І Госпад сказаў Майсею: “Кій Аарона палажы назад перад Каўчэгам Сьведчаньня, каб захаваўся як знак супраць збунтаваных. Спыні такім чынам нараканьні іх перада Мною, каб не загінулі”.
  26. І Майсей зрабіў, як загадаў яму Госпад.
  27. Дык сказалі сыны Ізраэля Майсею: “Мы прападаем, гінем, усе паміраем!
  28. Хто толькі прыступіцца да Скініі Гос-пада, памірае. Ці ўсе мы да апошняга будзем вынішчаны?”

Разьдзел 18

  1. Дык сказаў тады Госпад Аарону: “Ты і сыны твае, і дом бацькі твайго з табой будзеце адказныя за праступкі, дапушчаныя ў Скініі. Ты і сыны твае будзеце адказныя за грахі вашага сьвятарства.
  2. Вазьмі сабе таксама братоў тваіх, пакаленьне Левія, племя бацькі твайго, хай будуць яны пры табе і дапамагаюць табе; а ты і сыны твае з табою будзеце пры Палатцы Сустрэчы.
  3. Хай рупяцца яны пра тое, што патрэбнае для цябе і для Скініі. Але да сьвятых рэчаў і да ахвярнiка ня могуць яны прыступацца, каб не памерлі і яны, і вы разам зь імі.
  4. Хай будуць яны пры табе і хай рупяцца пра ўсё адносна Палаткі Сустрэчы, пра ўсю службу ў Скініі. Але ніводзін чужынец ня можа набліжацца да вас.
  5. Вы рупцеся пра абслугу Скініі ды пра абслугу ахвярнiка, каб не ўзгарэўся зноў гнеў на сыноў Ізраэля.
  6. Вось жа ўзяў Я братоў вашых, левітаў, спасярод сыноў Ізраэля і даў іх як дар Госпаду, каб спаўнялі службу ў Палатцы Сустрэчы.
  7. І ты і сыны твае беражыце сьвятарства вашае і ўсё, што належыць да абслугі ахвярнiка і месца за заслонай. Даю Я вам дар службы сьвятарства, а хто чужы прыступіцца, пакараны будзе сьмерцю”.
  8. Далей казаў Госпад Аарону: “Я даручаю табе нагляд за дарамі Маімі. Усе дары, каторыя пасьвячаюцца сынамі Ізраэля, Я перадаю табе і сынам тваім за служэньне сьвятарскае як закон вечны.
  9. З дароў найсьвяцейшых, за выклю-чэньнем тога, што будзе спалена, возьмеш сабе кожны дар і ахвяру за грэх, ахвяру зь яды і ахвяру аднагараджэньня, якія Мне прыносяць; як рэчы найсьвяцейшыя будуць яны належаць табе і сынам тваім.
  10. У месцы найсьвяцейшым будзеш іх есьці; толькі мужчыны могуць есьці гэта, бо гэта сьвятыня для цябе.
  11. Дары ахвярныя, патрасаныя парад Госпадам, якія складаюць сыны Ізраэля, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім як закон вечны; кожны чысты ў доме тваім хай спажывае іх.
  12. Табе Я даю ўсё, што найлепшае з алею, усё, што найлепшае зь віна і збожжа, каторае сыны Ізраэля прыносяць Госпаду як першыя плады.
  13. І пяршыны, каторыя яны прыносяць Госпаду з усёй іхняй зямлі, належаць табе. Кожны, хто чысты спаміж тваёй сям’і, можа іх спажываць.
  14. Усё, што заклятае у Ізраэлю, тваім будзе.
  15. Усе першародныя ўлоньня маткі, каторыя прыносяцца ў ахвяру Госпаду, ці зь людзей, ці з жывёлы, тваімі будуць. Што да людзей першародных і кожнай жывёлы, каторая нячыстая, іх трэба выкупіць.
  16. Выкуп бярэцца празь месяц па нараджэньні ў пяць сыкляў серабра па вазе сьвятыні; сыкль мае дваццаць гераў.
  17. Першародных кароваў, авец і козаў ня будзеш выкупляць, бо яны пасьвячаны Госпаду. Іхнюю толькі кроў выльеш на ахвярнiк, а тлушч іх спаліш у агні на мілы пах Госпаду.
  18. Мяса ж іхняе табе належыць, грудзіна патрасаная і правая лапатка будуць тваімі.
  19. Усе дары сьвятыя, якія ахвяроўваюць сыны Ізраэля Госпаду, Я даю табе, і сынам, і дочкам тваім як закон вечны. Гэта вечны закон солі перад Госпадам для цябе і сыноў тваіх”.
  20. Далей казаў Госпад Аарону: “У зямлі іхняй ня будзеш мець ніякай уласнасьці i ня будзеш мець між імі часткі зямлі. Я – частка твая і спадчына твая між сынамі Ізраэля.
  21. Вось жа сынам Левія даю Я як спадчыну ўсе дзесяціны, складаныя сынамі Ізраэля, за служэньне, якое яны выконваюць для Мяне ў Палатцы Сустрэчы.
  22. Сыны ж Ізраэля не павінны прыступаць да Палаткі Сустрэчы, каб не дапусьціліся грэху ды не памерлі.
  23. Адны толькі левіты могуць выконваць служэньне ў Палатцы Сустрэчы і несьці на сабе грэх іхні. Гэта закон вечны для нашчадкаў вашых. Левіты ня будуць мець спадчыны між сынамі Ізраэля,
  24. бо Я даў левітам у спадчыну дзесяціны, якія сыны Ізраэля ахвяроўваюць Госпаду. Дзеля таго сказаў Я ім: Між сыноў Ізраэля ня будзеце вы мець спадчыны”.
  25. Пасьля гаварыў Госпад Майсею:
  26. “Аб’яві левітам і скажы ім: Калі вы атрымаеце дзесяціны ад сыноў Ізраэля, каторыя Я даў вам у спадчыну, то дзесятую частку маеце адкласьці Госпаду.
  27. Гэта будзе вам залічана як ахвяра ад збожжа з току або ад тога, што напаўняе тоўчню.
  28. І вы таксама павінны складаць Госпаду ахвяры зь дзесяцінаў, каторыя атрымоўваеце ад сыноў Ізраэля; прынясіце Госпаду і дайце сьвятару Аарону.
  29. З усяго, што атрымліваеце зь дзесяцін, выдзеліце дары Госпаду, і хай будуць яны найлепшыя і адборныя.
  30. І скажы ім: Калі вы зложыце ў ахвяру зь дзесяцінаў што адборнае і найлепшае, то гэта будзе вам залічана як ахвяра з току і з тоўчні.
  31. Можаце гэта есьці на кожным месцы разам з усімі, хто належыць да вашых сем’яў. Гэта бо плата за вашую службу ў Палатцы Сустрэчы.
  32. Калі адберыцё тое, што найлепшае, не саграшыце, і не зьняважыце сьвятых дароў Ізраэля, і не памрыцё”.

Разьдзел 19

  1. Казаў Госпад далей Майсею і Аарону:
  2. “Вось пастанова Закону, устаноўленая Госпадам. Скажы сынам Ізраэля, хай прывядуць табе рыжую карову без заганы, на каторую яшчэ не ўскладана ярмо.
  3. Аддасьцё яе сьвятару Элеазару, каторы загадае вывесьці яе за табар, і заб’іцё яе ў яго прысутнасьці.
  4. Потым Элеазар памочыць палец у ейнай крыві і пакропіць сем разоў дзьверы Палаткі Сустрэчы.
  5. І хай спаляць цела яе ў яго прысутнасьці, а таксама скуру, кроў і нячыстасьць яе спаляць агнём.
  6. І хай возьме сьвятар дровы кедровыя, гізоп разам зь ніткамі кармазыновымі i кіне ў агонь, у каторым гарыць карова.
  7. Тады вось, памыўшы шаты свае i цела сваё, увойдзе ён у табар, але нячысты будзе ён аж да вечара.
  8. Потым чалавек чысты зьбярэ попел каровы і высыпе за табарам у месцы чыстым, каб для супольнасьці Ізраэля быў захаваны для прыгатаваньня вады ачышчэньня. Гэта ахвяра за грэх.
  9. Той, хто зьбіраў попел каровы, павінен вымыць сваё адзеньне і будзе нячысты аж да вечара. Гэта пастанова вечная як для Ізраэльцаў, так і для чужынцаў, каторыя ў іх прабываюць.
  10. Хто дакранецца нябожчыка, будзе дзеля таго сем дзён нячысты.
  11. Павінен ён (вадой з попелу каровы) ачысьціцца ў трэці і сёмы дзень, і тады будзе чысты. Калі ў трэці дзень і ў сёмы дзень ня будзе ачышчаны, ня будзе чысты.
  12. Кожны, хто дакрануўся мёртвага цела нейкага чалавека памёршага i не ачысьціўся, зьневажае Скінію Госпада; будзе вынішчана душа тая зь Ізраэля. Ён не акрапіў сябе вадою ачышчэньня, дык нячысты ён будзе і яго нячыстасьць застанецца на ім.
  13. Гэткі вось закон адносна чалавека, каторы памёр у палатцы: кожны, хто ўвойдзе ў гэтую палатку, і хто ў ёй прабывае, будзе нячысты сем дзён.
  14. Таксама кожная пасудзіна адкрытая, якая ня мае накрыўкі, прымацаванай на шнурку, будзе нячыстай.
  15. Падобна будзе нячыстым сем дзён той, хто на адкрытым полі дакранецца або забітага мячом, або памёршага, або касьцей людзкіх або магілы.
  16. Для нячыстага хай возьмуць попелу той спаленай ахвяры за грэх і хай нальюць на яго жывой вады ў посуд.
  17. Хай чалавек чысты возьме гізоп, памочыць яго ў вадзе і пакропіць палатку, і ўвесь посуд, і людзей, каторыя знаходзяцца ў ёй, наастатак таго, хто дакрануўся касьцей, або забітага, або памёршага, або магілы.
  18. І пакропіць чалавек чысты таго, хто нячысты, у трэці і сёмы дзень, і так ачысьціць яго ў сёмы дзень. Ён (нячысты) памые сябе і сваё адзеньне вадой i вечарам будзе чысты.
  19. Але калі хто ў гэты спосаб ня быў ачышчаны, то будзе зьнішчана душа яго спаміж супольнасьці, бо ён апаганіў Скінію Госпадаву; вадою ачышчэньня ён не абмыты, ён нячысты.
  20. Гэта будзе вам законам у-ва ўсе вякі. Той, хто кропіць вадой ачышчэньня, таксама павінен вымыць адзеньне сваё; кожны, хто дакранецца вады ачышчэньня, нячысты будзе да вечара.
  21. Чаго толькі дакранецца нячысты, а таксама асоба, якая яго дакранецца, будуць нячыстымі да вечара”.

Разьдзел 20

  1. У першы месяц сыны Ізраэля, уся супольнасьць, прыбылі ў пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэшы. Там памерла Мірыям, і была пахавана ў тым самым месцы.
  2. Калі не хапіла народу вады, выступілі яны супраць Майсея і Аарона.
  3. І ўсхваляваліся яны, і казалі: “Лепш, каб мы пагінулі разам з братамі нашымі на віду Госпада!
  4. Навошта вывелі вы супольнасьць Госпадаву ў пустыню, каб мы разам з нашай жывёлай пагінулі?
  5. Навошта вы нас вывелі з Эгіпту i завялі нас у гэтае месца ліхое, дзе сеяць нельга, дзе фіговае дрэва не расьце, ані вінаград, ані дрэвы гранатавыя, i нават вады няма для піцьця?”
  6. Майсей і Аарон адыйшлі ад натоўпу, і прыйшлі да ўваходу ў Палатку Сустрэчы, і ўпалі вобліч на зямлю. І вось паказалася хвала Госпада над імі.
  7. І сказаў Госпад Майсею:
  8. “Вазьмі кій, і ты і Аарон, брат твой, зьбярыце народ i скажыце скале, што перад вамі, а яна дасьць ваду. І як вывядзеш ваду са скалы, напоіш народ і яго жывёлу”.
  9. Дык Майсей па загаду Госпада ўзяў кій спрад аблічча Госпадавага.
  10. І Майсей і Аарон, сабраўшы народ перад скалою, сказалі яму: “Слухайце, бунтаўнікі! Ці зможам мы з гэтай скалы вывесьці ваду для вас?”
  11. Пасьля падняў Майсей руку і ўдарыў кіем два разы ў скалу. І выцякла многа вады, так што напіўся і народ, і жывёла.
  12. Сказаў зноў Госпад Майсею і Аарону: “За тое, што не паверылі вы Мне, каб выявіць Маю сьвятасьць перад сынамі Ізраэля, не ўвядзіцё гэтых людзей у зямлю, якую Я даў ім”.
  13. Гэта вось вада Мэрыбы, дзе збунтаваліся сыны Ізраэля супраць Госпада і дзе Ён выявіў Сваю сьвятасьць перад імі.
  14. З Кадэшу паслаў Майсей паслоў да караля Эдому, каб яны сказалі: “Так кажа брат твой, Ізраэль: Ты ведаеш усе беды, якія ахапілі нас,
  15. як перабраліся бацькі нашыя ў Эгіпет і пражылі там многа часу і як Эгіпцяне крыўдзілі нас і бацькоў нашых,
  16. ды як мы прызывалі Госпада, і выслухаў Ён нас, і паслаў Анёла Сьвятога Свайго, Каторы вывеў нас з Эгіпту. Вось жа мы ў горадзе Кадэшы, на мяжы тваёй.
  17. Дык просім, дазволь прайсьці празь зямлю тваю. Ня пойдзем мы праз палі і вінаграднікі і ня будзем піць вады са студняў тваіх. Але пойдзем дарогай каралеўскай, не адхіляючыся ані направа, ані налева, пакуль не мінем межаў тваіх”.
  18. Адказаў ім Эдом: “Не ідзі празь мяне, бо перайму цябе са зброяй”.
  19. Сказалі тады сыны Ізраэля: “Мы пойдзем бітаю дарогай, а калі будзем піць ваду, мы і жывёла наша, заплацім, што належыцца. Ня будзе цяжкасьці з платай. Мы хутка пройдзем”.
  20. Але Эдом адказаў: “Ня пройдзеце!” І выйшаў Эдом супраць іх з многім войскам і добра ўзброены.
  21. І забараніў Эдом Ізраэлю пераходзіць межы свае, дык Ізраэль адыйшоў у бок ад яго.
  22. І вырушылі сыны Ізраэля з Кадэшу, і прыбылі пад гару Гор.
  23. Сказаў Госпад Майсею і Аарону там, на гары Гор, каторая знаходзіцца на мяжы Эдому:
  24. “Аарон будзе далучаны да народу свайго, бо ён ня ўвойдзе ў зямлю, каторую Я дам сынам Ізраэля, таму што супрацівіліся вы волі Маёй ля водаў Мэрыбы.
  25. Вазьмі Аарона і сына яго Элеазара і завядзі іх на гару Гор.
  26. Там здымеш з бацькі адзеньне ягонае, і апранеш у яго Элеазара, сына ягонага. Аарон хай адыйдзе і там памрэ”.
  27. Майсей зрабіў, як яму Госпад загадаў. І ўзыйшлі яны на гару Гор у прысутнасьці ўсёй супольнасьці.
  28. Аарон скінуў шаты свае, і адзеў у іх Элеазара, сына свайго. І памёр Аарон на вяршыні гары, а Майсей з Элеазарам зыйшлі на ніз.
  29. А калі ўся супольнасьць Ізраэля ўбачыла, што памёр Аарон, плакаў увесь дом Ізраэля трыццаць дзён.

Разьдзел 21

  1. Кароль Араду, Хананеец, пражываючы ў Нэгэбе, даведаўся, што Ізраэльцы надыходзяць дарогай ад Атарыму, і напаў ён на Ізраэля, і ўзяў палоньнікаў.
  2. Тады Ізраэль шлюбаваў Госпаду ў гэтыя словы: “Калі Ты выдасі народ гэты ў нашыя рукі, то мы збурым гарады ягоныя”.
  3. І выслухаў Госпад малітву Ізраэля, і даў яму Хананейцаў, каторых яны выбілі, і збурылі гарады іхнія, і назвалі месца тое Харма.
  4. З гары Гор ішлі яны ў напрамку Чырвонага мора, каб абыйсьці зямлю Эдому. І ў час дарогі народ страціў цярплівасьць.
  5. І пачалі яны наракаць на Бога і Майсея, і казалі: “Навошта вы вывелі нас з Эгіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Няма хлеба, няма вады. Абрыдла ўжо нам гэтая марная яда”.
  6. Таму паслаў Госпад на народ ядавітых зьмеяў, каторыя кусалі народ, і памерла многа народу зь Ізраэля.
  7. Дык прыйшоў народ да Майсея і жаліўся: “Саграшылі мы, бо блявузгалі супраць Госпада і супраць цябе. Маліся да Госпада, каб забраў Ён ад нас гэтых зьмеяў”. Дык маліўся Майсей за народ.
  8. І сказаў Госпад яму: “Зрабі мядзянага зьмея і падымі яго на жэрдцы. Калі хто ўкушаны гляне на яго, будзе жыць”.
  9. І зрабіў Майсей мядзянага зьмея, і памясьціў яго на жэрдцы, і хто быў укушаны зьмеямі, глянуўшы на мядзянага зьмея, здаравеў.
  10. Адтуль выйшлі сыны Ізраэля і расклаліся табарам у Абоце.
  11. З Аботу накіраваліся далей і расклаліся табарам пад Іе-Гаабарымам у пустыні на ўсход ад Маабу.
  12. Адтуль пайшлі далей і затрымаліся ў лагчыне ручая Зарэд.
  13. Пакінуўшы яго, расклаліся табарам за ракою Арнон, каторая цячэ праз пустыню, пачынаючыся зь зямлі Амарэйцаў. Арнон бо творыць мяжу між Маабцамі і Амарэйцамі.
  14. Таму вось сказана ў Кнізе войнаў Госпада: “Вагэб каля Суфа і ручаёў Арнону.
  15. Схіл ручаёў сягае аж да мясцовасьці Ар і прылягае аж да межаў Маабу”.
  16. Адгэтуль рушылі у Бээр. Гэта тая студня, аб каторай сказаў Госпад Майсею: “Зьбяры народ, і Я дам ім вады”.
  17. Тады засьпявалі Ізраэльцы гэтую песьню: “Напаўняйся, студня, сьпявайце аб ёй!
  18. Студня, якую выкапалі князі ды начальнікі народу, выразалі скіперам і кіямі сваімі”. З пустыні яны вырушылі ў Матану,
  19. з Матаны ў Нааліэль, з Нааліэля ў Бамот,
  20. з Бамоту ў лагчыну, каторая ў зямлі Маабу, каля вяршыні гары Пісга, што ўзвышаецца над пустыняй.
  21. Вось жа паслаў Ізраэль паслоў да Сыгона, караля Амарэйцаў, каб яму сказаць:
  22. “Прашу, дазволь мне прайсьці празь зямлю тваю; ня збочым мы на палі і на вінаграднікі, ня будзем піць са студняў, пакуль ня пройдзем твае межы”.
  23. Але Сыгон не дазволіў Ізраэлю прайсьці праз свае межы. Ён сабраў усё сваё войска і пераняў іх у пустыні, прыйшоў у Ягцу і напаў на Ізраэля.
  24. Паканаў аднак яго Ізраэль мячом і заняў зямлю яго ад Арнону аж да Ябоку, аж да (зямлі) сыноў Амона, бо моцнай абаронай былі заагледжаны межы сыноў Амона.
  25. І авалодаў Ізраэль усімі тымі гарадамі, i абжыўся ў гарадах Амарэйцаў, у Хешбоне і ў-ва ўсіх ваколіцах.
  26. Хешбон быў сталіцай Сыгона, караля Амарэйцаў, каторы ваяваў з папярэднім каралём Маабу і заваяваў у яго ўсю зямлю аж да Арнону.
  27. Таму гаворыцца ў прыказцы: “Ідзіце ў Хешбон! Няхай будзе адбудаваны і ўмацаваны горад Сыгона!
  28. Вось, агонь шугануў з Хешбону, полымя з гораду Сыгона, і спаліў Ар-Мааб і праглынуў узгорышчы Арнона.
  29. Гора табе, Мааб; прапаў ты, народ Хамоша! Змусіў ён сыноў тваіх да ўцёкаў, а дачок тваіх (даў) у палон Сыгону, каралю Амарэйцаў.
  30. Пусьцілі мы стрэлы ў іх, загінуў Хешбон аж да Дыбону. Зьнішчылі мы ўсё аж да Нофы ды аж да Мэдэбы”.
  31. Так абжыўся Ізраэль у зямлі Амарэй-цаў.
  32. Пасьля паслаў Майсей выведчыкаў, каб агледзелі Язэр. І яны здабылі яго разам з вакалічнымі мясцовасьцямі, а Амарэйцаў, каторыя былі там, выгналі.
  33. Далей павярнуліся і пайшлі ў бок Башану. Пераняў іх Ог, кароль Башану, з усім сваім народам у Эдрэі, каб ваяваць зь імі.
  34. Госпад сказаў Майсею: “Ня бойся яго, бо аддаў Я яго ў твае рукі, яго і ўвесь народ, і зямлю ягоную, і ты зробіш зь ім так, як зрабіў з Сыгонам, каралём Амарэйцаў, што сядзеў у Хешбоне”.
  35. Дык пабілі яны яго і сыноў ягоных, ды ўвесь народ ягоны, аж нікога не засталося зь іх, і завалодалі зямлёй ягонай.

Разьдзел 22

  1. Потым сыны Ізраэля пайшлі далей і расклаліся табарам на раўнінах Маабу на другім баку Ярдану, насупраць Ерыхону.
  2. Балак, сын Цыпора, бачыў усё, што зрабіў Ізраэль Амарэйцам.
  3. Дык Мааб дужа баяўся гэтага народу, бо ён быў шматлікі, і баяўся Мааб сыноў Ізраэля.
  4. І сказаў Мааб старшыням спаміж Мадыянцаў: “Цяпер гэта мноства паесьць усё кругом, як вол саскубае траву на полі”. Тады каралём Маабу быў Балак, сын Цыпора.
  5. І паслаў ён пасланцоў да Білеама, сына Бэора, у Пэтор над Ракой Эўфрат у зямлі Амавітаў, каб паклікаць яго і сказаць яму: “Вось, выйшаў народ з Эгіпту і пакрыў паверх зямлі, i пасяліўся насупраць мяне.
  6. Дык прыдзі, прашу, і пракляні мне народ гэты, бо ён дужэйшы за мяне. Можа, я здолею перамагчы яго і выгнаць зь зямлі, бо ведаю, што каго ты дабраславіш, будзе дабраслаўлены, а каго ты праклянеш, будзе пракляты”.
  7. І вось выбраліся старшыні Маабцаў са старшынямі Мадыянцаў у дарогу, зааглед-жаныя ў падарункі для вяшчуна, і прыбылі да Білеама, і перадалі яму словы Балака.
  8. Ён жа ім адказаў: “Пераначуйце тут ноч, і я адкажу вам тады, як скажа мне Госпад”. Дык асталіся старшыні Маабцаў у Білеама.
  9. І прыйшоў Бог да Білеама, і сказаў: “Што гэта за людзі ў цябе?”
  10. Білеам адказаў Богу: “Балак, сын Цыпора, кароль Маабцаў, прыслаў да мяне
  11. сказаць: Гэты вось народ, каторы выйшаў з Эгіпту, пакрыў паверх зямлі. Прыйдзі і пракляні мне яго, каб мог я зь ім ваяваць і выгнаць яго”.
  12. На тое сказаў Бог Білеаму: “Ня можаш ты ісьці зь імі, нельга табе праклінаць народ, бо ён дабраслаўлены”.
  13. На раніцы ўстаў ён і сказаў князям Балака: “Варочайцеся ў сваю зямлю, бо Госпад не дазволіў мне ісьці з вамі”.
  14. Усталі тады князі Маабу, і прыйшлі да Балака, і сказалі яму: “Білеам на захацеў ісьці з намі”.
  15. Дык Балак паслаў яшчэ больш князёў, і болей дастойных, чым тыя.
  16. Як толькі прыбылі яны да Білеама, сказалі яму: “Так кажа Балак, сын Цыпора: Не адмаўляйся прыйсьці да мяне.
  17. Я гатовы табе выказаць вялікую пашану, і, што захочаш, дам табе. Прыйдзі і пракляні мне народ гэты”.
  18. Білеам адказаў: “Калі б даваў мне Балак поўны дом свой серабра і золата, то не магу пераступіць волі Госпада, Бога майго, як у малых рэчах, так і ў вялікіх.
  19. Прашу, застаньцеся таксама ў гэтую ноч, а я даведаюся, што скажа мне зноў Госпад”.
  20. Прыйшоў вось Бог да Білеама ноччу і кажа яму: “Калі прыйшлі гэтыя людзі паклікаць цябе, то ўстань і ідзі зь імі, але зробіш толькі тое, што Я табе скажу”.
  21. Дык устаў Білеам, асядлаў сваю асьліцу і вырушыў разам зь імі.
  22. І ўзгарэўся гнеў Бога, што ён паехаў. І станў анёл Госпадаў на дарозе супраць яго, каб затрымаць яго. Ён жа ў таварыстве двух слугаў сваіх ехаў на сваёй асьліцы.
  23. Калі асьліца заўважыла анёла Госпадава, якi стаяў на дарозе з выцягнутым мячом, зыйшла з дарогі і пайшла ў поле. Білеам ударыў яе, хочучы завярнуць яе на дарогу.
  24. Тады анёл Госпадаў стаў на цеснай дарозе паміж вінаграднікамі, і мур быў з тога і з гэтага боку.
  25. Калі асьліца ўбачыла анёла Госпадава, дык прыціснулася да муру. Ён жа пачаў яе біць нанова.
  26. Анёл Госпадаў перайшоў у месца так цеснае, што ані з правага, ані зь левага боку ніяк ня можна было яго абмінуць, і закрыў дарогу.
  27. Калі асьліца ўбачыла анёла Госпадавага зноў, лягла пад ногі Білеама. Ён, узлаваны, яшчэ мацней біў яе палкаю.
  28. Тады адкрыў Госпад вусны асьліцы, і яна сказала Білеаму: “Што я табе зрабіла? Чаму б’еш мяне трэці раз?”
  29. Білеам сказаў: “Бо ты працівілася мне. Каб меў я меч у руцэ, забіў бы цябе!”
  30. Асьліца сказала: “Ці ж я не твая асьліца, на каторай езьдзіш ад пачатку да сёньняшняга дня? Ці ж я мела звычку так чыніць з табой?” А ён кажа: “Ніколі”.
  31. Раптам адкрыў Госпад вочы Білеама, і ён угледзеў анёла Госпадава, што стаяў на дарозе з выцягнутым мячом. Пакланіўся ён тады анёлу да зямлі.
  32. Сказаў яму анёл Госпадаў: “Навошта трэці раз біў ты асьліцу сваю? Я прыбыў і заступіў табе дарогу, бо нядобрая твая дарога.
  33. Бачачы мяне, асьліца тры разы ўхілялася ад мяне, і каб не ўхілялася, я забіў бы цябе, а яе пакінуў бы жывую”.
  34. Білеам сказаў: “Саграшыў я, бо ня ведаў, што ты заступіў мне дарогу; а цяпер вось, калі табе не падабаецца, вярнуся назад”.
  35. Але анёл Госпадаў сказаў Білеаму: “Ідзі з тымі людзьмі, але сьцеражыся, не гавары чаго іншага, толькі тое, што я табе загадаю”. І пайшоў Білеам з князямі Балака.
  36. Калі пачуў Балак, што Білеам ідзе, выйшаў яму на спатканьне аж да Ір-Маабу, гораду, каторы на мяжы пры Арноне.
  37. Ён сказаў Білеаму: “Ці ж не пасылаў я да цябе пасланцоў, каб паклікалі цябе? Чаму не адразу прыбыў ты да мяне? Няўжо я не магу ўшанаваць цябе?”
  38. Білеам яму адказаў: “Вось, я прыбыў да цябе. Ці ж магу што другое гаварыць, апрача таго, што мне ў вусны Бог улажыў?”
  39. Дык пайшлі Балак разам з Білеамам і прыбылі ў Кірыят-Хуцот.
  40. Балак пазабіваў валоў і авечак і паслаў Білеаму і князям, каторыя зь ім былі.
  41. З настаньнем раніцы Балак завёў Білеама на высоты Баала, каб адтуль убачыў ён частку Ізраэльскага народу.

Разьдзел 23

  1. Тады сказаў Білеам Балаку: “Пастаў мне тут сем ахвярнiкаў і прыгатуй мне столькі сама бычкоў і столькі сама бараноў”.
  2. Балак зрабіў так, як яму сказаў Білеам, i паклалі яны па бычку і барану на кожны ахвярнiк.
  3. Тады сказаў Білеам Балаку: “Пастой каля цэлапаленьня твайго, а я пайду, можа, мяне спаткае Госпад, і што мне загадае, скажу табе”. Калі ён узыйшоў на лысы ўзгорак,
  4. пераняў яго Бог, і сказаў Яму Білеам: “Паставіў я сем ахвярнiкаў, і на кожны ахвярнiк палажылі бычка і барана”.
  5. Тады Госпад уклаў словы ў вусны Білеама і сказаў яму: “Вярніся да Балака і гэта вось скажы”.
  6. Дык вярнуўся Білеам і знайшоў Балака, якi стаяў каля цэлапаленьня свайго, i ўсіх князёў Маабскіх.
  7. Тады сказаў ён сваё прароцтва, кажучы: “З Араму прывёў мяне Балак, з гор усходніх кароль Маабу: “Прыйдзі, кажа, і пракляні мне Якуба! Пасьпяшай і навядзі няшчасьце на Ізраэля!”
  8. Як магу я праклінаць таго, каго не праклінае Бог? Як жа магу хацець каму зла, калі Бог ня хоча?
  9. Я бачу яго зь вяршыні скалаў і з узгорышчаў гляджу на яго. Вось народ, каторы жыве асобна, і сярод народаў ня лічыцца.
  10. Хто ж можа зьлічыць пыл Якуба, і хто палічыць пясок Ізраэля? Хай памрэ душа мая сьмерцю справядлівых ды хай будзе мой канец падобны іхняму”.
  11. Сказаў тады Балак Білеаму: “Што гэта, што ты робіш? Я цябе паклікаў праклінаць ворагаў маіх, а ты, наадварот, дабраславіш іх!”
  12. І адказаў яму Білеам: “Ці магу я што іншае казаць? Хіба ня тое, што загадаў мне Госпад?”
  13. Дык сказаў Балак: “Хадзі са мной на другое месца, адтуль толькі частку Ізраэля ўбачыш, а ўсяго ня будзеш магчы бачыць. Адтуль будзеш яго праклінаць”.
  14. І завёў ён яго на Поле Старажоў, на вяршыню Пісгі, і паставіў там сем ахвярнiкаў, і паклаў на кожны па цяляці і барану.
  15. Тады сказаў Білеам Балаку: “Пастой тут каля твайго цэлапаленьня, а я адыйдуся далей на спатканьне (з Госпадам)”.
  16. Калі яго пераняў Госпад, уклаў словы ў вусны ягоныя і сказаў: “Вяртайся да Балака і вось гэта скажаш яму”.
  17. Вярнуўшыся, знайшоў Балака, якi стаяў ля цэлапаленьня свайго, і князёў Маабу зь ім, і зьвярнуўся да яго Балак: “Што гаварыў табе Госпад?”
  18. А ён аб’явіў сваё прароцтва, кажучы: “Устань, Балак, і настаў вуха. Слухай, сыне Цыпора!
  19. Бог – гэта не чалавек, каб ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён скажа і ня зьдзейсьніць?
  20. Дабраславіць прывёў Ён мяне, і ўстрымацца не магу, каб не дабраславіць.
  21. Ня бачна няшчасьця у Якуба ды не бачыцца гора ў Ізраэля. Госпад, Бог яго, зь ім, ды гоман ў яго (на славу) караля.
  22. Бог вывеў яго з Эгіпту. Ён для іх як рог буйвала.
  23. Няма варажбы ў Якуба, ані пра-дказаньняў у Ізраэля. У свой час будзе сказана Якубу і Ізраэлю, што даканае Бог.
  24. Вось народ як ільвіца падымаецца ды як леў становіцца; ён ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабычы і пакуль не нап’ецца крыві забітых”.
  25. Тады сказаў Балак Білеаму: “Калі ты ня можаш праклінаць яго, то, прынамсі, не дабраслаў яго!”
  26. А Білеам кажа: “Ці ж я табе не казаў: тое, што мне Госпад загадае, я мушу рабіць?”
  27. Дык кажа Балак яму: “Хадзі, я завяду цябе на іншае месца; можа, спадабаецца Богу, што адтуль праклянеш яго?”
  28. І завёў яго на вяршыню гары Пэор, што зьвернута ў бок пустыні.
  29. Сказаў яму Білеам: “Пастаў мне тут сем ахвярнiкаў і прыгатуй столькі ж цялят і бараноў”.
  30. І зрабіў Балак, як яму быў сказаўшы Білеам, і паклаў бычкоў і бараноў на кожны асобны ахвярнiк.

Разьдзел 24

  1. Калі Білеам пераканаўся, што Госпаду падабаецца, каб ён дабраславіў Ізраэля, дык не пайшоў, як раней хадзіў, каб варажыць, але павярнуў ён аблічча сваё на пустыню.
  2. Калі падняў ён вочы і ўбачыў Ізраэля, што стаяў табарам па сваіх пакаленьнях, агарнуў яго Дух Божы,
  3. і абвясьціў ён прароцтва сваё, кажучы: “Кажа Білеам, сын Бэора, кажа чалавек, у каторага адкрытыя вочы,
  4. кажа той, хто чуе слова Божае, той, хто бачыць бачаньні Ўсемагутнага, той, хто падае, але вочы адкрытыя ў яго.
  5. О як прыгожыя палаткі твае, Якубе, і паселішчы твае, Ізраэлю!
  6. Раскінуліся яны як даліны рэкаў, як сады на беразе ручая, як дрэвы алёэ, каторыя Госпад пасадзіў, як кедры між водамі.
  7. Цячэ вада зь нетраў ягоных, і зерне яго мае ўдосталь вільгаці. Кароль яго мацнейшы, чым Агаг, і ўзвышаецца каралеўства ягонае.
  8. Бог вывеў яго з Эгіпту, Ён для яго як рог буйвала. Праглыне ён народы, ворагаў сваіх, косьці іхнія паломіць і струшчыць стрэламі сваімі.
  9. Ён прыхіліўся, лёг як леў ды як ільвіца, хто адважыцца падняць яго? Хто дабраславіць цябе, сам будзе дабраслаўлены; хто пракляне цябе, сам будзе пракляты!”
  10. І разгневаўся на Білеама Балак, і, пляснуўшы рукамі, кажа: “На праклён ворагаў маіх паклікаў я цябе. А іх ты ўжо трэці раз дабраславіш!
  11. Уцякай хутчэй да свайго дому! Хацеў я цябе багата аднагарадзіць, але Госпад пазбавіў цябе прыгатаванай нагароды”.
  12. Білеам адказаў Балаку: “Ці ж ужо тваім пасланцам, пасланым табою да мяне, не казаў я:
  13. Хоць бы Балак даваў мне поўны свой дом серабра або золата, не магу працівіцца слову Госпада. Ці што добрае, ці што ліхое ня выкажу з сэрца майго, але толькі тое, што Госпад скажа, тое і я скажу.
  14. Дык вось, я вярнуся да народу майго, але падыйдзі, я скажу табе, што зробіць народ гэты з народам тваім у апошнія часы”.
  15. І выказаў ён прароцтва, кажучы: “Кажа Білеам, сын Бэора, кажа чалавек, каторы мае адкрытыя вочы,
  16. кажа той, хто чуе словы Божыя, каторы ведае думку Ўзвышняга і бачыць бачаньні Ўсемагутнага, каторы, падаючы, мае адкрытыя вочы.
  17. Бачу яго, але яшчэ не цяпер, аглядаю яго, але ня зблізка. Узыходзіць зорка зь Якуба, паўстае скіпер зь Ізраэля; і ён струшчыць скроні Маабу і чарапы ўсіх сыноў Сэта.
  18. Эдом станецца ўласнасьцю ягонай, і Сэір стане спадчынай ворагаў. Ізраэль будзе рабіць вялікія справы.
  19. Ад Якуба будзе валадар, і зьнішчыць ён астаткі гораду”.
  20. Калі ўбачыў ён Амалека, абвясьціў прароцтва сваё і сказаў: “Амалек – першы з народаў, але да рэшты ён будзе зьнішчаны”.
  21. Угледзеў таксама Кенэяў, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: “Моцнае жытло тваё, і на скале пабудаванае тваё гняздо;
  22. але і яно прызначанае на зьнішчэньне, калі Асур зьняволіць цябе”.
  23. І абвясьціў ён прароцтва сваё, і зноў сказаў ён: “Хто будзе жыць, калі Бог зробіць гэта?
  24. Прыплывуць караблі з Кітыму, і перамогуць Асура, і паканаюць Эбэра, але ўрэшце і самі загінуць”. І ўстаў Білеам, і вярнуўся ў сваё месца, а Балак таксама пайшоў дарогай сваёй.

Разьдзел 25

  1. Пражываў тады Ізраэль у Шыттыме і стаў распуставаць з дочкамі Маабу,
  2. каторыя запрашалі народ на ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся ідалам іхнім.
  3. Так прыляпіўся Ізраэль да Баал-Пэора, і ўзгарэўся гнеў Госпада.
  4. І сказаў Ён Майсею: “Зьбяры ўсіх (вінаватых) начальнікаў народу і павесь іх на віду Госпада на сонцы, каб гэтак адвярнуўся гнеў Мой ад Ізраэля”.
  5. Дык сказаў Майсей судзьдзям Ізраэля: “Хай кожны з вас заб’е тых людзей вашых, каторыя прыляпіліся да Баал-Пэора”.
  6. І вось адзін з сыноў Ізраэля прыйшоў і прывёў да братоў сваіх Мадыянку на вачах Майсея і вялікай грамады сыноў Ізраэля, каторыя лямантавалі перад дзьвярыма Палаткі Сустрэчы.
  7. Калі гэта ўбачыў Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, выбег спаміж супольнасьці, схапіўшы дзіду,
  8. і пайшоў за мужчынам Ізраэльцам у палатку, і прабіў іх дзідаю абодвух: мужчыну і жанчыну праз улоньні. Так спынілася кара на сыноў Ізраэля.
  9. А загінула ўжо дваццаць чатыры тысячы чалавек.
  10. Дык сказаў Госпад Майсею:
  11. “Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраэля, бо загарэўся руплівасьцю Маёю сярод іх, і каб ня ён, зьнішчыў бы Я сыноў Ізраэля ў зайздрасьці Сваёй.
  12. Дзеля таго скажы яму: Вось жа Я заключаю зь ім запавет супакою.
  13. І будзе гэта яму і патомству ягонаму запаветам вечнага сьвятарства, бо рупіўся ён пра Бога свайго і адкупіў злачынствы сыноў Ізраэля”.
  14. А імя таго мужчыны Ізраэльца, забітага разам з Мадыянкай, было Зімры, сын Салю, князь аднаго з родаў пакаленьня Сымона.
  15. Забітая жанчына Мадыянка называлася Казбі, была яна дачкой Цура, начальніка аднаго з пакаленьняў Мадыянскіх.
  16. Дык сказаў Госпад Майсею:
  17. “Ваюйце супраць Мадыянцаў і выбіце іх,
  18. бо яны варожа паставіліся да вас і ашуквалі вас празь ідала Пэора і праз распусту Казбі, дачкі начальніка Мадыян-скага, іхняй сястры, забітай у дзень кары за Пэора”.

Разьдзел 26

  1. Пасьля гэтай плягі сказаў Госпад Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара:
  2. “Палічыце лічбу усяе супольнасьці сыноў Ізраэля ад дваццаці гадоў і вышэй па родах, усіх, здольных ваяваць”.
  3. Дык Майсей і сьвятар Элеазар так пастанавілі на раўнінах Маабу, насупраць Ерыхону, над Ярданам:
  4. “Палічыць усіх ад дваццаці гадоў і вышэй, як Госпад загадаў Майсею і Ізраэльцам пры выхадзе з Эгіпту”. Вось лічба сыноў Ізраэля, каторыя выйшлі зь зямлі Эгіпецкай:
  5. Рубэн, першародны Ізраэля. Сыны Рубэна: Ханох, ад каторага род Ханоха, і Пальлю, ад каторага род Пальлю,
  6. і Хецрон, ад якога род Хецрона, і Кармі, ад якога род Кармі.
  7. Гэтыя вось роды з пакаленьня Рубэна, каторых лічба дасягае сорак тры тысячы семсот трыццаць.
  8. Сыны Пальлю: Эліяб
  9. і ягоныя сыны: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам – гэта тыя князі народу, каторыя збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць Госпада,
  10. і зямля разьзявіла вусны свае і праглынула іх і Караха, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзесят чалавек, і сталіся яны знакам (перасьцярогі).
  11. Але сыны Караха не загінулі.
  12. Сыны Сымона па іх пакаленьнях: ад Нэмуэля паходзіць род Нэмуэля; ад Яміна – род Яміна; ад Яхіна – род Яхіна,
  13. ад Зэраха – род Зэраха; ад Шаўля – род Шаўля.
  14. Такія вось роды з пакаленьня Сымона, каторых агульная лічба была дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
  15. Сыны Гада па сваіх родах: Цэфон, ад яго род Цэфона; Хаггi, ад яго род Хаггі; Шуні, ад яго род Шуні,
  16. Озьні, ад яго род Озьні; Эры, ад яго род Эры,
  17. Арод, ад яго род Арода; Арыэль, ад яго род Арыэля.
  18. Гэта вось роды Гада, каторых агульная лічба была сорак тысячаў пяцьсот.
  19. Сыны Юды: Гер і Янан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.
  20. Вось сыны Юды па іхніх родах: Шэля, ад якога род Шэлі; Пэрэс, ад якога род Пэрэса; Зэрах, ад якога род Зэраха.
  21. А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога род Хецрона, і Хамуль, ад якога род Хамуля.
  22. Гэтыя вось роды Юды, каторых агульная лічба была семдзесят шэсьць тысячаў пяцьсот.
  23. Сыны Ісахара па родах сваіх: Таля, ад якога род Талі; Пува, ад якога род Пувы;
  24. Яшуб, ад якога род Яшуба; Шымрон, ад якога род Шымрона.
  25. Такія вось роды Ісахара, каторых агульная лічба была шэсьцьдзесят чатыры тысячы трыста.
  26. Сыны Забулёна па іх родах: Сэрэд, ад якога род Сэрэда; Элён, ад якога род Элёна; Яхлеэль, ад якога род Яхлеэля.
  27. Гэта роды Забулёна, каторых агульная лічба была шэсьцьдзесят тысячаў пяцьсот.
  28. Сыны Язэпа па іх родах: Манаса і Эфраім.
  29. З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога род Махіра; Махір быў бацькам Гілеаду, ад якога род Гілеада.
  30. Гілеад меў сыноў: Езэра, ад якога род Езэра; і Гэлека, ад якога род Гэлека;
  31. і Асрыэля, ад якога род Асрыэляў; і Мэхема, ад якога род Мэхема,
  32. і Шэміду, ад якога род Шэміды; і Хэфэра, ад якога род Хэфэра.
  33. Хэфэр быў бацькам Цэлафхада, каторы ня меў сыноў, а толькі дочкі, каторых імёны: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
  34. Такія вось роды Манасы, і лічба іх пяцьдзесят дзьве тысячы семсот.
  35. Эфраіма сыны па іх родах: Шутэлях, ад якога род Шутэляха; Бэхэр, ад якога род Бэхэра; Тахан, ад якога род Тахана.
  36. Далей сынам Шэтэляха быў Эран, ад якога род Эрана.
  37. Такія вось роды сыноў Эфраіма, каторых лічба была трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Яны – патомкі Язэпа па родах сваіх.
  38. Сыны Бэн’яміна па родах сваіх: Бэля, ад якога род Бэлі; Ашбэль, ад якога род Ашбэля; Ахірам, ад якога род Ахірама;
  39. Шэфуфам, ад якога род Шэфуфама; Хуфам ад якога род Хуфама.
  40. Сыны Бэлі: Ард і Нааман; ад Арда паходзіць род Арда, ад Наамана – род Наамана.
  41. Такія вось сыны Бэн’яміна па родах сваіх, лічба іх была сорак пяць тысячаў шэсьцьсот.
  42. Сыны Дана па сваіх родах: Шухам, ад якога род Шухама. Такія вось сыны Дана па сваіх родах:
  43. усе былі сыны Шухама, лічба іх шэсьцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.
  44. Сыны Асэра па родах іх: Імна, ад якога род Імны; Ішві, ад якога род Ішві; Бэрыя, ад якога род Бэрыі.
  45. Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога род Гебэра; і Малькіэль, ад якога род Малькіэля.
  46. Дачкі Асэра імя было Сэраха.
  47. Такія вось роды сыноў Асэра, лічба іх пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
  48. Сыны Нэфталі па іх родах: Яхцэль, ад якога род Яхцэля; Гуні, ад якога род Гуні;
  49. Ецэр, ад якога род Ецэра; Шылем, ад якога род Шылема.
  50. Такія вось роды сыноў Нэфталі па сваіх родах, лічба іх сорак пяць тысячаў чатырыста.
  51. Агульная лічба сыноў Ізраэля паводле сьпіса: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць.
  52. Потым сказаў Госпад Майсею:
  53. “Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасьць паводле лічбы імёнаў.
  54. Больш шматлікім большую частку дасі; меньш шматлікім – меншую; кожнаму асобна, па сьпісу, будзе дадзена спадчына.
  55. Зямля павінна быць падзелена жэрабем, а спадчыну маюць атрымаць паводле лічбы імёнаў у родах.
  56. Жэрабем трэба падзяліць спадчыну між вялікімі і малымі родамі.
  57. Такая вось лічба сыноў Левія па іх родах: Гершон, ад якога род Гершона; Кегат, ад якога род Кегата; і Мэрары, ад якога род Мэрары.
  58. Такія вось роды Левія: род Лібні, род Геброна, род Махлі, род Мушы, род Караха. Кегат жа быў бацькам Амрама,
  59. каторы меў жонку Ёкэбэд, дачку Левія, каторя нарадзілася яму ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, Аарона і Майсея, поруч сястру іхнюю Мірыям.
  60. Аарон меў сыноў: Надаба, Абігу, Элеазара і Ітамара,
  61. з каторых Надаб і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча Госпада.
  62. Усіх па сьпісе было дзьвесьце тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны бо ня ўпісаныя ў лічбу сыноў Ізраэля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраэля.
  63. Такая вось лічба сыноў Ізраэля, сьпісаных Майсеем і Элеазарам сьвятаром на раўнінах Маабу над Ярданам насупраць Ерыхону.
  64. Між імі не было нікога з тых, каторых Майсей і Аарон лічылі, калі сьпісвалі сыноў Ізраэля ў пустыні Сынай,
  65. бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны вымруць у пустыні, і не застанецца зь іх ніводнага, апрача Калеба, сына Ефунны, і Ешуа, сына Нуна.

Разьдзел 27

  1. Прыйшлі вось дочкі Цэлафхада, сына Хэфэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду Манасы, сына Язэпа, а імёны іх: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
  2. І сталі яны перад Майсеем і Элеазарам сьвятаром, і князямі, і перад ўсёю супольнасьцю ля дзьвярэй Палаткі Сустрэчы і сказалі:
  3. “Бацька наш памёр у пустыні, і ня ўдзельнічаў у бунце Караха супраць Госпада, але памёр у сваім граху. Ён ня меў сыноў.
  4. Ці ж можа счэзнуць імя яго з роду ягонага, бо ня меў ён сына? Дайце нам спадчыну паміж братоў бацькі нашага”.
  5. І прынёс Майсей справу іхнюю на суд Госпада.
  6. І Госпад сказаў яму:
  7. “Справядліва дамагаюцца дочкі Цэлафхада. Дай ім уласнасьць між братоў бацькі іхняга, і хай яны маюць спадчыну.
  8. Сынам жа Ізраэля скажы так: Калі чалавек памрэ бяз сына, яго спадчына пераходзіць на дачку.
  9. Калі б ня меў дачкі, спадкаемцамі сталі б браты яго.
  10. Калі б і братоў не было, аддасьцё спадчыну братам бацькі яго.
  11. Калі б і братоў у бацькі не было, тады яго спадчына пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў яго родзе, і ён возьме спадчыну. Як загадаў Госпад Майсею, такі будзе сынам Ізраэля сьвяты і вечны закон”.
  12. Пасьля сказаў Госпад Майсею: “Узыйдзі на гэту гару Абарым і паглядзі адтуль на зямлю, якую Я дам сынам Ізраэля.
  13. Калі агледзіш яе, ты пойдзеш да народу свайго, як пайшоў брат твой, Аарон,
  14. бо вы зьняважылі Мяне ў пустыні Сін падчас бунту супольнасьці, бо не захацелі аб`явіць сьвятасьці Маёй перад імі, (даючы ім) вады”. Гэта вада Мэрыбы каля Кадэшу ў пустыні Сін.
  15. Майсей сказаў Госпаду:
  16. “Хай прызначыць Госпад, Бог духаў і кожнага цела, чалавека, каторы кіраваў бы гэтым зграмаджэньнем,
  17. i мог бы выступіць перад імі, выводзіць іх і ўводзіць, каб ня стаўся народ Госпадаў як авечкі без пастуха”.
  18. Дык сказаў яму Госпад: “Вазьмі Ешуа, сына Нуна, чалавека, на якім прабывае Дух; і ўскладзі рукі твае на яго.
  19. І пастаў яго перад Элеазарам сьвятаром i ўсёй супольнасьцю, і на віду ўсіх дай яму даручэньні.
  20. І сваёй уладай падтрымай яго, каб слухала яго ўся супольнасьць сыноў Ізраэля.
  21. Стане ён перад Элеазарам сьвятаром, а ён пра яго параіцца з Госпадам праз суд урыму. Паводле яго загаду будзе выходзіць і ўваходзіць сам, і ўсе сыны Ізраэля зь ім, і ўся супольнасьць”.
  22. Майсей зрабіў так, як яму загадаў Госпад. Паклікаў Ешуа, паставіў яго перад сьвятаром Элеазарам і ўсім прысутным народам,
  23. і, усклаўшы на галаву яго рукі, паставіў яго правадыром, як загадаў Госпад праз Майсея.

Разьдзел 28

  1. І сказаў далей Госпад Майсею:
  2. “Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: Хай у свой час складаюць ахвяру Мне і хлеб Мой, ахвяру цэлапаленьня ў мілы пах Мне.
  3. Такая вось агнявая ахвяра, якую вы павінны складаць: два гадавыя ягняткі штодзень у ахвяру цэлапаленьня.
  4. Адно ягнё складзіцё на раніцы ў ахвяру цэлапаленьня, а другое – вечарам.
  5. І як ахвяру зь яды дасьцё дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацьвёртай часткай гіну найчысьцейшага алею.
  6. Гэта цэлапаленьне пастаяннае, якое склалі вы на гары Сынай на мілы пах Госпаду як ахвяру агня.
  7. І ахвяру вадкую зь віна; чацьвёртую частку гіну выльеце на кожнае ягнё. На сьвятым месцы вылівайце п’янкое віно Госпаду.
  8. У такі самы спосаб складзіце другое ягнё вечарам паводле парадку ранішняй ахвяры: гэта ахвяра агнявая на мілы пах Госпаду.
  9. У дзень жа суботы складзіцё ў ахвяру двух беззаганных аднагадовых ягнятаў і дзьве дзесятыя эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру зь яды.
  10. Гэта суботняя ахвяра цэлапаленьня на кожную суботу, апрача штодзённай ахвяры цэлапаленьня і вадкай ахвяры.
  11. У кожны першы дзень вашага месяца складайце Госпаду ахвяру цэлапаленьня: два бычкі, барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.
  12. На кожнага бычка палажыце тры дзесятыя эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, як ахвяру зь яды, і на кожнага барана – дзьве дзесятыя эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру зь яды,
  13. і на кожнае ягнё як ахвяру зь яды палажыце дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем; усё гэта як цэлапаленьне на мілы пах Госпаду.
  14. Вадкія ахвяры іхнія будуць такія: палова гіну віна на кожнага бычка, адна трэцяя гіну на барана і адна чацьвёртая гіну на ягнё. Гэта цэлапаленьне ў кожны першы дзень месяца на ўсе месяцы году.
  15. Таксама казёл будзе складзены Госпаду ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і належачай да яе вадкай ахвяры.
  16. У чатырнаццаты дзень першага месяца – Пасха Госпада.
  17. Пятнаццатага ж дня таго месяца будзе сьвята. Сем дзён будзеце есьці толькі праснакі.
  18. У першы дзень будзе сьвятое сабраньне, нельга ў той дзень працаваць.
  19. І складзіцё ахвяру агнявую, цэла-паленьне Госпаду: два бычкі, аднаго барана і сем беззаганных аднагадовых ягнят;
  20. пры іх ахвяру зь яды, з пшанічнай мукі, запраўленай алеем: тры дзесятыя (эфы) на кожнага бычка, дзьве дзесятыя на аднаго барана,
  21. і адна дзесятая на кожнага зь сямі ягнят.
  22. Наастатак аднаго казла ў ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага.
  23. Апрача ранішняга цэлапаленьня, каторае ёсьць цэлапаленьнем пастаянным, складайце гэтыя ахвяры.
  24. Такія ахвяры складайце штодзень сем дзён, як цэлапаленьне, як мілы пах Госпаду. Апрача штодзённай ахвяры цэлапаленьня і ахвяры зь яды павінны быць складаныя гэтыя ахвяры.
  25. Дзень сёмы будзе для вас сьвятым сабраньнем, не выконвайце ў той дзень ніякай працы.
  26. У дзень пяршынаў, калі складаеце Госпаду ахвяру з новага збожжа ў сьвята тыдняў, таксама зьбярыце сьвятое сабраньне, і ў той дзень ня будзеце рабіць ніякай работы.
  27. Складзіцё тады ў ахвяру цэлапаленьня як мілы пах Госпаду двух бычкоў, барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.
  28. І дадасьцё ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя (эфы) на аднаго бычка,
  29. дзьве дзесятыя на барана і па адной дзесятай на кожнае зь сямі ягнят.
  30. Наастатак казла (у ахвяру за грэх) для ачышчэньня вашага.
  31. Апрача штодзённай ахвяры цэла-паленьня, і ахвяры зь яды, і ахвяры вадкай, складайце ўсё гэта ў ахвяру; павінны яны быць без заганы.

Разьдзел 29

  1. У першы дзень сёмага месяца хай будзе ў вас сьвятое сабраньне; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты – дзень трубнага гуку.
  2. Складзіцё ахвяру цэлапаленьня на мілы пах Госпаду: аднаго бычка, барана і сем ягнят аднагадовых безь ніякай заганы,
  3. а таксама ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя (эфы) на аднаго бычка, дзьве дзесятыя на барана,
  4. і адну дзесятую на кожнае ягнё.
  5. Наастатак казла як ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага.
  6. Апрача ахвяры цэлапаленьня на пачатак месяца разам з ахвяраю зь яды і апрача штодзённай ахвяры цэлапаленьня, лучна з ахвяраю зь яды і вадкасьці, складайце іх на мілы пах Госпаду.
  7. У дзесяты дзень таго сёмага месяца адбудзецца сьвятое сабраньне і пост; нельга рабіць у той дзень ніякай работы.
  8. У ахвяру цэлапаленьня на мілы пах Госпаду складзіцё бычка, барана і сем гадавых ягнят без заганы,
  9. у дадатак ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя (эфы) на бычка, дзьве дзесятыя на барана,
  10. і адну дзесятую на кожнае зь сямі ягнят.
  11. Таксама разам казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што ахвяроўваюць за праступак дзеля ачышчэньня і штодзённага цэла-паленьня разам з ахвярамі зь яды і вадкасьці, на мілы пах Госпаду.
  12. У пятнаццаты дзень сёмага месяца адбудзецца сьвятое сабраньне. Нельга ў той дзень рабіць ніякай работы. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята Госпада.
  13. У ахвяру цэлапаленьня складзіцё на мілы пах Госпаду трынаццаць бычкоў, два бараны, чатырнаццаць ягнят гадавых без заганы.
  14. У дадатак ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзесятыя (эфы) на кожнага бычка; дзьве дзесятыя на кожнага барана,
  15. i па адной дзесятай на кожнае з чатырнаццаці ягнят.
  16. І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і вадкасьці.
  17. У другі дзень (прынесіцё) дванаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
  18. У дадатак ахвяру зь яды і вадкасьці, лучна з ахвярай з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
  19. Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэлапаленьня, ахвяраў зь яды і вадкасьці.
  20. У трэці дзень: адзінаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць гадавых ягнят без заганы.
  21. У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
  22. Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
  23. У чацьвёрты дзень: дзесяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
  24. У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
  25. Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
  26. У пяты дзень: дзевяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
  27. У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна лічбы, паводле пастановы.
  28. Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
  29. У шосты дзень: восем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
  30. У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
  31. Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
  32. У сёмы дзень: сем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
  33. У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
  34. Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
  35. У восьмы дзень адбудзецца сьвятое сабраньне; ня будзеце ніякай работы рабіць у той дзень.
  36. І складзіцё цэлапаленьне на мілы пах Госпаду: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.
  37. У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
  38. Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.
  39. Гэтыя ахвяры маеце складаць Госпаду пад час вашых сьвятаў, незалежна ад таго, што ахвяруеце паводле вашых шлюбаваньняў, або як дабравольныя дары на ахвяры цэлапаленьня, на ахвяры зь яды, з вадкасьцяў, поруч на ахвяры прымірэньня”.

Разьдзел 30

  1. І Майсей расказаў усё сынам Ізраэля, што яму Госпад загадаў.
  2. І сказаў Майсей правадырам пакаленьняў Ізраэльскіх: “Вось што загадаў Госпад:
  3. Калі хто (з мужчынаў) пашлюбуе што Госпаду або зьвяжа сябе прысягай, няхай не парушыць словы свае, але ўсё, што абяцаў, выпаўніць.
  4. Калі жанчына шлюбавала штосьці Госпаду, або зьвязала сябе прысягай, і яна яшчэ ў доме бацькі свайго і маладых гадоў,
  5. то калі б бацька даведаўся аб шлюбаваньні, што яна абяцала, або аб прысязе, якой яна зьвязала сябе, і ён прамаўчаў, яна зьвязаная шлюбаваньнем. Што яна шлюбавала або прысягала, хай споўніць на дзеле.
  6. Калі ў той дзень, калі пачуе бацька яе, ён забароніць ёй гэтак, дык шлюбаваньні яе і прысягі будуць няважныя. Міласьцівы будзе ёй Госпад таму, што бацька запярэчыў.
  7. Калі, аднак, выйдзе яна замуж, але зьвязана яна шлюбаваньнем або прысягай вуснаў сваіх, зьвязала яна душу сваю,
  8. і калі пачуе муж яе і, пачуўшы, не запярэчыць, — то яна зьвязаная шлюба-ваньнем і павінна споўніць, што прыракала.
  9. А калі пачуў бы муж і запярэчыў у той жа дзень, то шлюбаваньні яе, якія дала, і словы, каторымі зьвязала душу сваю, няважныя; хай будзе ёй міласьцівы Госпад.
  10. Што прыракалі б удовы або разьве-дзеныя – важнае, хай споўняць.
  11. Калі жонка ў доме мужа зьвязалася шлюбаваньнем або прысягаю,
  12. і калі аб гэтым даведаўся муж, і маўчаў, і не пярэчыў шлюбаваньню, то няхай яна споўніць тое, што абяцала.
  13. А калі б ён запярэчыў, то яна не зьвязаная прысягай, бо муж супрацівіўся. Хай Госпад будзе ёй міласьцівы.
  14. Калі б яна шлюбавала або прысягай зьвязала сябе, ад волі мужа залежыць, ці споўніць яна гэта, ці не.
  15. Калі б жа муж ведаў, але маўчаў, ды з дня на дзень адкладаў бы свой прысуд, то што яна прыракала або запрысягла, павінна споўніць, бо муж ведаў, але маўчаў.
  16. Калі б жа ён запярэчыў празь нейкі час пасьля таго, як даведаўся, адказны будзе ён за сваю правіну”.
  17. Такія вось законы, каторыя перадаў Госпад Майсею адносна мужа і жонкі, бацькі і дачкі, калі яна яшчэ ў юнацтве жыве ў доме бацькоў.

Разьдзел 31

  1. І сказаў Госпад Майсею:
  2. “Адпомсьці за сыноў Ізраэля Мадыян-цам, а потым далучыся да народу свайго”.
  3. Дык зараз жа загадаў Майсей: “Узбройце спаміж сябе мужчынаў на вайну, каб яны маглі даканаць помсту Госпада над Мадыян-цамі.
  4. Выбярыце па тысячы мужчынаў з кожнага пакаленьня Ізраэля і пашліце іх на вайну”.
  5. І выдзелена было па тысячы з кожнага пакаленьня, значыць, дванаццаць тысячаў здольных да бою.
  6. Іх выправіў Майсей зь Пінхасам, сынам Элеазара сьвятара. Даў ім такжа посуд сьвяты і трубы, каб у трывозе трубіць.
  7. Калі па загаду Госпада ваявалі яны супраць Мадыянцаў, выбілі яны ўсіх мужчынаў
  8. і каралёў іхніх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэбу, пяць каралёў гэтага народу, а таксама Білеама, сына Бэора, забілі мячом.
  9. І ўзялі яны ў палон жанчынаў іхніх і дзяцей, і як здабычу ўзялі ўсю жывёлу іхнюю і ўсю маёмасьць,
  10. а гарады, пасяленьні і табары іхнія спалілі агнём.
  11. І забралі яны здабычу сваю, як людзей, так і жывёлу.
  12. І прывялі яны палонных, і здабычу, і нарабаванае да Майсея і Элеазара сьвятара, і да ўсяе супольнасьці сыноў Ізраэля ў табар на раўнінах Маабу над Ярданам насупраць Ерыхону.
  13. Майсей, сьвятар Элеазар i ўсе князі супольнасьці выйшлі з табару на сустрэчу ім.
  14. І загневаўся Майсей на начальнікаў войска, на тысячнікаў і сотнікаў, каторыя вярталіся з вайны.
  15. І ён сказаў ім: “Чаму вы захавалі ўсіх жанчынаў?
  16. Ці ж не яны за намовай Білеама паганілі сыноў Ізраэля і нявернымі зрабілі вас перад Госпадам праз Пэора,таму і нішчаны быў народ Госпадаў?
  17. Дык забіце ўсіх дзяцей мужчынскага роду i ўсіх жанчынаў, каторыя жылі з мужчынамі.
  18. Дзяўчат жа і ўсіх жанчынаў, ня жыўшых з мужчынамі, пакіньце сабе.
  19. І вы будзьце па-за табарам сем дзён. Хто забіў чалавека або дакрануўся да забітага, мусіць ачысьціцца трэцяга і сёмага дня, як вы, так і вашыя палонныя.
  20. Таксама адзеньне і ўсе вырабы са скуры, і што зроблена з воўны казінай, i ўсе драў-ляныя рэчы павінны быць ачышчаны”.
  21. Так вось сказаў Элеазар сьвятар ваярам, каторыя былі на вайне: “Такое прыказаньне закону, якое загадаў Госпад Майсею:
  22. Золата, серабро, медзь, жалеза, цына, волава
  23. і агулам усё, што можа прайсьці праз агонь, хай агнём будзе ачышчана. Што не пераносіць агня, хай будзе асьвечана вадой ачышчэньня.
  24. Сёмага дня памыеце адзеньне вашае і, ужо ачышчаныя, увойдзеце ў табар”.
  25. Потым гэтак сказаў Госпад Майсею:
  26. “Палічыце ўсё, што здабыта, ад чалавека да жывёлы, ты і Элеазар сьвятар, і начальнікі родаў.
  27. І падзеліш здабычу папалам паміж тымі, што ваявалі і выйшлі на вайну, і паміж ўсёй грамадой.
  28. І выдзеліш частку Госпаду ад тых, што ваявалі, і каторыя былі на вайне – адно жывое на пяцьсот, як зь людзей, так і з валоў, аслоў і авец.
  29. І дасі гэта Элеазару сьвятару як ахвяру Госпаду.
  30. А з паловы сыноў Ізраэля вазьмі адну частку зь пяцідзесяці: зь людзей, валоў, аслоў і авец, з усяго жывога, і дасі гэта левітам, каторыя служаць пры Скініі Госпада”.
  31. Майсей і сьвятар Элеазар усё выканалі, як ім загадаў Госпад.
  32. А здабыча, якую ваяры здабылі, лічыла шэсьцьсот семдзесят пяць тысячаў авец,
  33. семдзесят дзьве тысячы валоў,
  34. шэсьцьдзесят адну тысячу аслоў,
  35. а людзей, значыць дзяўчат, каторыя яшчэ не жылі з мужчынамі, было разам трыццаць дзьве тысячы.
  36. Палова дадзена была тым, што былі на вайне: трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот авец,
  37. і з гэтага Госпаду далі шэсьцьсот семдзесят пяць авец,
  38. трыццаць шэсьць тысячаў валоў, з чаго Госпаду далі семдзесят два,
  39. аслоў трыццаць тысяч пяцьсот, зь іх Госпаду далі семдзесят два.
  40. Наастатак шаснаццаць тысячаў дзяўчат, зь якіх Госпаду далі трыццаць дьзве асобы.
  41. Вось жа аддаў Майсей сьвятару Элеазару дары, прызначаныя ў ахвяру Госпаду, па загаду, дадзеным Госпадам Майсею.
  42. А палова для сыноў Ізраэля, каторую ўзяў Майсей у быўшых на вайне, складала:
  43. трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот авец,
  44. трыццаць шэсьць тысячаў валоў,
  45. трыццаць тысячаў пяцьсот аслоў
  46. і шаснаццаць тысячаў дзяўчат.
  47. З гэтае часткі, належнай сынам Ізраэля, узяў Майсей адну пяцідзесятую частку зь людзей і жывёлы і аддаў яе левітам, якiя служылi пры Скініі Госпада, як загадаў Госпад Майсею.
  48. І вось прыйшлі да Майсея ваяры, начальнікі дружынаў войска, тысячнікі і сотнікі,
  49. і сказалі Майсею: “Мы, слугі твае, праверылі лічбу ваяроў, каторых мы мелі пад сваёй рукой, і высьвятлілася, што ні адзін не загінуў.
  50. Дзеля гэтае прычыны прынесьлі мы ў ахвяру Госпаду ўсе знойдзеныя вырабы з золата: бранзалеты, наплечнікі, пярсьцёнкі, кольцы і нашыйнікі – для ачышчэньня душаў нашых перад Госпадам”.
  51. Дык узялі тады Майсей і сьвятар Элеазар золата і ўсе каштоўнасьці.
  52. Золата ж, аддадзенага тысячнікамі і сотнікамі ў ахвяру Госпаду, было шаснаццаць тысячаў семсот пяцьдзесят сыкляў.
  53. А кожны з ваяроў меў яшчэ свой здабытак.
  54. Дык Майсей і сьвятар Элеазар узялі золата ад тысячнікаў і занесьлі ў Палатку Сустрэчы як памятны дар сыноў Ізраэля для Госпада.

Разьдзел 32

  1. Сыны Рубэна і Гада мелі дужа многа жывёлы. Калі яны ўбачылі зямлю Язэр і Гілеад, прыдатныя на гадоўлю быдла,
  2. прыйшлі яны да Майсея, і Элеазара, і начальнікаў супольнасьці і сказалі ім:
  3. “Вось жа Атарот, Дыбон, Язэр, Німра, Хешбон, Элеале, Сэбам, Нэбо і Бэон,
  4. зямля, якую Госпад даў супольнасьці Ізраэля, край ураджайны, прыдатны для гадоўлі быдла, і вось мы, слугі твае, маем многа жывёлы”.
  5. І далей казалі: “Калі мы знайшлі ласку у цябе, дай гэтую зямлю слугам тваім на ўласнасьць, не пераводзь нас за Ярдан”.
  6. Адказаў ім Майсей: “Няўжо калі браты вашыя пойдуць ваяваць, вы тут будзеце сядзець?
  7. Чаму вы стрымліваеце сэрца сыноў Ізраэля, каб ня мелі яны адвагі перайсьці ў зямлю, якую ім мае даць Госпад?
  8. Ці ня так зрабілі бацькі вашыя, калі паслаў я іх з Кадэш-Барнэа выведаць зямлю?
  9. Калі дайшлі яны аж да даліны Эшколь, выведаўшы ўвесь той край, збунтавалі яны сэрцы сыноў Ізраэля, каб не ішлі ў зямлю, якую прызначыў ім Госпад.
  10. І Госпад узгарэўся гневам і сказаў:
  11. “Ня ўбачаць гэтыя людзі, выйшаўшыя з Эгіпту ў дваццаць гадоў і вышэй, тае зямлі, якую Госпад пад прысягай абяцаў Абрагаму, Ізааку і Якубу, бо не захацелі Мяне слухаць,
  12. за выняткам Калеба, сына Ефунны, Кенезеяніна, і Ешуа, сына Нуна, бо яны слухалі Госпада!”
  13. І гневаўся Госпад на Ізраэля, і вадзіў яго па пустыні сорак гадоў, пакуль ня вы-мерла ўсё пакаленьне, якое рабіла зло на віду Госпада.
  14. Так і вы, род ліхіх людзей, як і бацькі вашыя, збунтаваліся, каб павялічыць лютасьць гневу Госпадавага на Ізраэля.
  15. Калі зноў не захочаце слухаць Яго, зноў будзе Ён вадзіць вас па пустыні вакол, і вы будзеце прычынай гібелі ўсіх”.
  16. Яны падыйшлі бліжэй да яго і сказалі: “Мы пабудуем загоны для статкаў нашых і гарады для дзяцей нашых,
  17. а самі, узброеныя і прыгатаваныя, пойдзем ваяваць перад сынамі Ізраэля, пакуль не ўвядзём іх у іхнія месцы. Дзеці нашыя будуць жыць у гарадах абмураваных дзеля небясьпекі ад жыхароў зямлі гэтай.
  18. Ня вернемся мы ў дамы нашыя, пакуль не авалодаюць сыны Ізраэля сваёй ўлас-насьцю.
  19. Мы ня будзем шукаць уласнасьці за Ярданам або далей, бо ўжо маем сваю спадчыну на ўсходнім беразе Ярдана”.
  20. Майсей адказаў ім: “Калі ўчыніце так, як вы сказалі, калі будзеце дзеля Госпада гатовыя да бою,
  21. і калі кожны з вас, узброены, пяройдзе Ярдан, аж пакуль Госпад ня выганіць ворагаў Сваіх перад Сабою,
  22. і, па авалоданьні ўсёй зямлёй, вернецеся ў гэтую зямлю, тады ня будзеце вінаватыя перад Госпадам і перад Ізраэлем і возьмеце гэтую зямлю на ўласнасьць перад Госпадам.
  23. А калі тое, што кажаце, ня споўніце, вы дапусьціцеся грэху перад Госпадам, і ведайце, што грэх ваш знойдзе вас.
  24. Дык будуйце гарады дзецям вашым і загоны авечкам вашым, але тое, што прыраклі, споўніце”.
  25. Сыны Гада і Рубэна сказалі Майсею: “Мы, слугі твае, зробім усё, што загадвае гаспадар наш.
  26. Нашыя дзеці, жанчыны, жывёлы і стады застануцца у гарадах Гілеадзкіх,
  27. а слугі твае, усе ўзброеныя, пойдуць перад абліччам Госпада на вайну, як загадаў гаспадар наш”.
  28. Дык Майсей загадаў сьвятару Элеазару, і Ешуа, сыну Нуна, і начальнікам родаў усіх пакаленьняў Ізраэля,
  29. і сказаў ён ім: “Калі сыны Гада і сыны Рубэна разам з вамі пяройдуць раку Ярдан, усе ўзброеныя, каб па волі Госпада ваяваць, і вы завалодаеце зямлёю, дайце ім Гілеад на ўласнасьць.
  30. А калі не захочуць разам з вамі, узброеныя, ісьці ў зямлю Ханаан, атрымаюць пасяленьні паміж вас”.
  31. Дык сыны Гада і сыны Рубэна адказалі: “Як загадаў Госпад слугам Сваім, так і зробім.
  32. Узброеныя, самі пойдзем перад абліччам Госпада ў зямлю Ханаан, і возьмем спадчыну нашую за Ярданам”.
  33. І даў Майсей сынам Гада і Рубэна і палове пакаленьня Манасы, сына Язэпа, каралеўства Сыгона, караля Амарэйцаў, і каралеўства Ога, караля Башану, зямлю з гарадамі і гарады ваколічныя.
  34. І збудавалі сыны Гада Дыбон, Атарот, Араэр,
  35. Атрот-Шафан, Язэр і Ёгбэгу,
  36. і Бэт-Німру і Бэт-Гаран, абмураваныя гарады і загоны для сваіх стадаў.
  37. Сыны ж Рубэна збудавалі Хешбон, Элеале і Кірыятаім,
  38. Нэбо, Бааль-Мэон, зьмяніўшы іх назвы, Сібму, і далі назвы гарадам, каторыя адбудавалі.
  39. Сыны Махіра, сына Манасы, пайшлі ў Гілеад і занялі яго, выгнаўшы Амарэйцаў, што жылі ў ім.
  40. Дык даў Майсей Гілеад Махіру, сыну Манасы, каторы і абжыўся ў ім.
  41. Яір жа, сын Манасы, пайшоў і заняў мястэчкі Амарэйцаў, каторыя назваў Хават- Яір.
  42. Нобах таксама вырушыў, і захапіў Кенат зь яго ваколіцамі, і назваў яго сваім імем, Нобах.

Разьдзел 33

  1. Гэтыя вось месцы прыпынку сыноў Ізраэля, выйшаўшых з Эгіпту дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам.
  2. Майсей запісаў падарожжа іх па месцы табараў, з каторых яны па загаду Госпада выходзілі. Вось гэтыя месцы:
  3. Вось жа ў першы месяц пятнаццатага дня першага месяца вырушылі сыны Ізраэля з Рамсэсу, у другі дзень Пасхі, ведзеныя рукой Узвышняга на вачах усіх Эгіпцянаў.
  4. Эгіпцяне ў той час хавалі ўсіх сваіх першародных, забітых Госпадам, калі Ён учыніў суд над іхнімі ідаламі.
  5. Дык вырушылі Ізраэльцы з Рамсэсу і расклаліся табарам у Сукоце.
  6. З Сукоту прыбылі яны ў Этам, што на мяжы пустыні.
  7. Адсюль, вырушыўшы, прыбылі ў Пі-Гахірот, што каля Баал-Цэфону, ды раскла-ліся табарам перад Мігдолам.
  8. Выйшаўшы з Пі-Гахіроту, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню, і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся табарам у Мары.
  9. Выйшаўшы з Мары, прыбылі ў Элім, дзе было дванаццаць крыніцаў водных і семдзесят пальмаў, і там расклаліся табарам.
  10. Выйшаўшы з Эліму, разлажыліся табарам каля Чырвонага мора.
  11. І выйшлі ад Чырвонага мора, і разлажыліся табарам у пустыні Сін.
  12. Адтуль выйшлі і прыбылі ў Дафку.
  13. Выйшаўшы з Дафкi, разлажыліся табарам у Алушы.
  14. Выйшаўшы з Алушы, паставілі палаткі ў Рэфідыме, дзе не было вады для піцьця.
  15. Вырушыўшы з Рэфідыму, разлажыліся табарам у пустыні Сынай.
  16. Вырушылі з пустыні Сынай і прыбылі ў Кібрат-Гатаву.
  17. Вырушыўшы з Кібрат-Гатавы, разлажыліся табарам у Хацэроце.
  18. А з Хацэроту прыбылі ў Рытму.
  19. Выйшлі з Рытмы і зрабілі табар ў Рымон-Пэрэсе.
  20. Выйшлі з Рымон-Пэрэса і разлажыліся табарам у Лібне.
  21. Зь Лібны выйшлі і зрабілі табар ў Рысе.
  22. З Рысы выйшлі і разлажыліся табарам у Кэгеляце.
  23. Выйшаўшы з Кэгеляты, паставілі палаткі на гары Шэфэр.
  24. Затым, зыйшоўшы з гары Шэфэр, разлажыліся табарам у Харадзе.
  25. Адтуль выйшаўшы, зрабілі табар у Макэлёце.
  26. Выйшаўшы з Макэлёту, разлажыліся табарам у Тахаце.
  27. Выйшаўшы з Тахату, паставілі палаткі ў Тэраху.
  28. Выйшлі з Тэраху і разлажыліся табарам у Мітцы.
  29. А выбраўшыся зь Міткі, зрабілі табар у Хашмоне.
  30. Выбраўшыся з Хашмону, прыбылі ў Масэрот.
  31. Выйшаўшы з Масэроту, разлажыліся табарам у Бэнэ-Яакане.
  32. З Бэнэ-Яакану прыбылі да Хар-Гагідгаду.
  33. Адсюль выбраўшыся, паставілі палаткі ў Ётбаце.
  34. Зь Ётбаты прыбылі ў Аброну.
  35. Выйшаўшы з Аброны, разлажыліся табарам у Ецыён-Гебэру.
  36. Адсюль выбраўшыся, прыбылі ў пустыню Сін, або Кадэш.
  37. Выбраўшыся з Кадэшу, паставілі палаткі на гары Гор, на мяжы зямлі Эдому.
  38. Па загаду Госпада Аарон сьвятар узыйшоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе па выхадзе сыноў Ізраэля, у першы дзень пятага месяца.
  39. Меў ён сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Гор.
  40. Кароль Араду, Хананеец, каторы жыў у Нэгэбе ў зямлі Ханаан, пачуў у той час, што надыходзяць сыны Ізраэля.
  41. Яны зыйшлі з гары Гор і зрабілі табар у Цальмоне.
  42. Адтуль вырушылі ў Пунон.
  43. З Пунону выйшлі і прыбылі ў Абот.
  44. З Аботу прыбылі ў Іе-Абарым, што на мяжы Маабу.
  45. Выбраўшыся зь Іе-Абарыму, раз-лажыліся табарам у Дыбон-Гадзе.
  46. Адтуль выйшаўшы, паставілі палаткі ў Альмон-Дыблатаіме.
  47. Выйшаўшы з Альмон-Дэблатаіму, прыбылі пад гару Абарым, насупраць Нэбо.
  48. Выйшаўшы з гары Абарым, прыйшлі на раўніны Маабу над Ярдан насупраць Ерыхону.
  49. Там расклаліся табарам паміж Бэт-Гаешымотам і Абэль-Шытымам на раўнінах Маабу.
  50. Там вось сказаў Госпад Майсею:
  51. “Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: Калі пяройдзеце раку Ярдан і ўвойдзеце ў зямлю Ханаан,
  52. выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламіце ўсе іхнія выявы ды разьбіце ўсіх ідалаў, і ўсе ўзгоркі спусташыце.
  53. Завалодайце зямлёй і абжывайцеся на ёй, бо Я даў вам яе на ўласнасьць.
  54. Падзяліце яе паміж вашымі пака-леньнямі, большаму пакаленьню – большую частку, меншаму – меншую. Як жэрабе выпадзе, так будзе падзелена спадчына. Па пакаленьнях і родах будзе яна падзелена.
  55. Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам як церні ў вачах вашых i калючкамі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражываньня вашага.
  56. І тады, што Я маніўся ім зрабіць, вам зраблю”.

Разьдзел 34

  1. Далей казаў Госпад Майсею:
  2. “Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, тады абшар, каторы вы жэрабем падзеліце на ўласнасьць, будзе ў гэтых межах.
  3. Паўдзённая мяжа будзе ад пустыні Сін, уздоўж Эдому, і будзе ісьці на ўсходзе Мора Салёнага.
  4. Потым зьверне на поўдзень да ўзвышша Акраббім, і далей пойдзе празь Сін на поўдзень ад Кадэш-Барнэа. Адтуль пойдзе да Хацар-Адару і далей да Ацмону.
  5. Ад Ацмону паверне мяжа да ручаю Эгіпецкага і спыніцца на беразе Вялікага Мора.
  6. Вашай мяжой заходняй будзе для вас Вялікае Мора, гэта будзе ваша заходняя мяжа.
  7. На поўначы будзе ў вас мяжа ад Вялікага Мора пачынаючы і аж да гары Гор,
  8. і ад гары Гор павядзіце мяжу да Хамату і далей, да мяжы Цэдаду.
  9. Потым пойдзе мяжа да Зіфрону і Гацар-Энану. Такая будзе мяжа з поўначы.
  10. Усходнюю мяжу правядзіце ад Гацар-Энану да Шэфама,
  11. і ад Шэфама пойдзе мяжа ў напрамку Гарбэль на ўсход ад Аіну. Адтуль пойдзе далей праз горы на ўсход ад мора Кінэрэт,
  12. потым уздоўж Ярдану і спыніцца пры Моры Салёным. Гэта будзе зямля вашая зь межамі сваімі”.
  13. Тады вось загадаў Майсей сынам Ізраэля: “Гэта вось зямля, каторую маеце падзяліць жэрабем, і каторую загадаў Госпад даць дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня.
  14. Пакаленьне бо сыноў Рубэна па сем’ях сваіх, і пакаленьне сыноў Гада па сем’ях, i палова пакаленьня Манасы атрымалі ўжо сваю спадчыну.
  15. Гэтыя два і палова пакаленьня ўзялі сваю спадчыну з тога боку Ярдану насупраць Ерыхону на ўсход”.
  16. І сказаў Госпад Майсею:
  17. “Вось гэта імёны людзей, каторыя падзеляць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Ешуа, сын Нуна.
  18. І возьмеце па адному князю з кожнага пакаленьня, каб падзяліць зямлю на ўласнасьць.
  19. Вось імёны тых людзей: з пакаленьня Юды – Калеб, сын Ефунны,
  20. з пакаленьня Сымона – Шэлюміэль, сын Амігуда,
  21. з пакаленьня Бэн’яміна – Элідад, сын Кісьлёна,
  22. з пакаленьня Дана — Букі, сын Ёглі,
  23. з сыноў Язэпа, з пакаленьня Манасы – Ханіэль, сын Эфода,
  24. з пакаленьня Эфраіма – Камуэль, сын Шыфтана,
  25. з пакаленьня Забулёна – Эліцафан, сын Парнаха,
  26. з пакаленьня Ісахара – Пальтыэль, сын Азана,
  27. з пакаленьня Асэра – Ахігуд, сын Шэломіі,
  28. з пакаленьня Нэфталі – Пэдагель, сын Амігуда.”
  29. Гэта вось тыя, каторым загадаў Госпад падзяліць зямлю Ханаан між сыноў Ізраэля.

Разьдзел 35

  1. Вось што сказаў Госпад Майсею на раўнінах Маабу каля Ярдану насупраць Ерыхону:
  2. “Загадай сынам Ізраэля, каб далі левітам у спадчыну гарады, у каторых яны б жылі, і палі кругом гарадоў.
  3. У гарадах будуць жыць, а ваколіцы будуць пашай для жывёлы і для ўсяго быдла іхняга.
  4. Ад муроў гарадзкіх яны маюць цягнуцца на тысячу локцяў ушыркі.
  5. Адмерайце за горадам дзьве тысячы локцяў з боку ўсходняга, дзьве тысячы локцяў з боку паўдзённага, дзьве тысячы локцяў з боку заходняга і дзьве тысячы локцяў з боку паўночнага, каб сам горад быў пасярэдзіне; гэта будуць палі вакол тых гарадоў.
  6. Гарады, каторыя аддасьцё левітам, будуць шэсьць гарадоў прыбежышча, каб забойца мог у іх схавацца, і апрача іх яшчэ сорак два гарады.
  7. Лічба гарадоў, каторыя разам з палямі будуць належаць левітам, будзе сорак восем.
  8. Пры выбары гарадоў, каторые аддасьцё са спадчыны сыноў Ізраэля, так будзеце вырашаць: ад большага пакаленьня – большую іх лічбу, ад меншага – меншую. Кожнае пакаленьне павінна аддаць левітам па вялікасьці атрыманае спадчыны адпаведную лічбу гарадоў”.
  9. Далей сказаў Госпад Майсею:
  10. “Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім: Калі пяройдзеце празь Ярдан у зямлю Ханаан,
  11. выбярыце сабе гарады, каторыя маюць быць прыбежышчам уцекачам, каторыя, ня хочучы, пралілі кроў.
  12. Гэтыя гарады будуць вам гарадамі-прыбежышчамі ад мсьціўцаў, і забойца захавае жыцьцё, дакуль не стане перад судом супольнасьці.
  13. Што да гарадоў, каторыя маеце зрабіць гарадамі прыбежышча, павінна быць іх шэсьць.
  14. Тры будуць за Ярданам, а тры — у зямлі Ханаан як гарады прыбежышча.
  15. Іх будзе шэсьць, каб маглі да іх уцякаць тыя, што ненаўмысна пралілі кроў: як сыны Ізраэля, так і прыбыльцы або падарожнікі.
  16. Калі, аднак, хто ўдарыць каго жалезам, што той памрэ, дык той, хто ўдарыў, – за-бойца, ён павінен памерці.
  17. Калі хто каго каменем ударыў, каторым можна забіць, і забіў, падобна будзе пакараны.
  18. Калі хто каго паленам так ударыў, што той памёр, – ён забойца. І будзе ён пакараны сьмерцю.
  19. Мсьціўца крыві заб’е забойцу; дзе толькі зловіць яго, можа яго забіць.
  20. Калі хто зь нянавісьці напаў на чалавека, або кінуў у яго штосьці з намерам забіць, так, што той памёр,
  21. або калі хто ў злосьці ўдарыў кулаком, што той памёр, тады той, хто ўдарыў, мусіць быць пакараны сьмерцю, бо ён забойца; і мсьціўца крыві можа яго забіць, калі сустрэне.
  22. Калі ж хто прыпадкам і безь нянавісьці ўдарыў каго або кінуў у яго чым-колечы ненаўмысна,
  23. або, не бачачы яго, пусьціў у яго каменем, каторы можа забіць, і ударыў яго так, што той памёр, але ён ня быў яго ворагам ды не хацеў яму зла,
  24. то грамада павінна судзіць забойцу і мсьціўца за кроў на гэтай аснове.
  25. Грамада павінна выратаваць забойцу ад рукі мсьціўца за кроў i павінна вярнуць яго ў горад прыбежышча яго, куды ён уцёк, каб ён там жыў да сьмерці першасьвятара, каторы памазаны сьвятым алеем.
  26. Калі ж забойца выйдзе за межы гораду-прыбежышча, у каторы схаваўся,
  27. і калі мсьціўца крыві сустрэне яго па-за межамі гораду-прыбежышча, тады мсьціўца крыві не вінаваты, калі заб’е забойцу.
  28. Да сьмерці бо першасьвятара павінен забойца прабываць у горадзе прыбежышча свайго. Па сьмерці ж першасьвятара можа ён вярнуцца да сваёй спадчыны.
  29. Хай гэта будзе вам законам ва ўсе пакаленьні вашыя і ва ўсіх месцах пра-жываньня вашага.
  30. Забойцу на падставе словаў сьведкаў караюць сьмерцю. На падставе аднаго сьведкі ніхто на сьмерць не асуджаецца.
  31. Нельга прымаць выкупу за душу забойцы, каторы варты сьмерці, павінен ён быць пакараны сьмерцю.
  32. Не бярыце выкупу і за ўцёкшага ў горад прыбежышча, каб яму дазволіць жыць у сваёй зямлі перад сьмерцю першасьвятара.
  33. Не паганьце зямлі прабываньня вашага, бо кроў пляміць зямлю, і ніяк яна ня можа быць ачышчаная, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.
  34. Не паганьце зямлі, на якой будзеце жыць, бо Я буду жыць з вамі. Бо Я — Госпад, Каторы жыву пасярод сыноў Ізраэля”.

Разьдзел 36

  1. І прыйшлі начальнікі сем’яў пакаленьня сыноў Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду сыноў Язэпа, і расказалі Майсею, і князям, і начальнікам пакаленьняў Ізраэля
  2. такую справу: “Табе, гаспадар наш, загадаў Госпад жэрабем падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраэля і таксама даць спадчыну дочкам Цэлафхада, брата нашага.
  3. Дык калі яны будуць жонкамі якога з сыноў другога нейкага пакаленьня сыноў Ізраэля, то спадчына іх адымецца ад спадчыны бацькоў нашых і далучыцца да таго пакаленьня, у каторым яны будуць жыць, дык наша частка, атрыманая жэрабем, змалее.
  4. І калі для Ізраэля настане год юбілейны, тады іх спадчына будзе назаўсёды належаць да пакаленьня, да каторага яны ўвайшлі, а спадчына пакаленьня нашых бацькоў паменшыцца на іх спадчыну”.
  5. Тады сказаў Майсей сынам Ізраэля па загаду Госпада: “Справядліва сказала пакаленьне сыноў Язэпа.
  6. Вось як пастанавіў Госпад у справе дачок Цэлафхада: Яны могуць ісьці замуж за каго захочуць, але за мужчынаў свайго пакаленьня.
  7. Хай не пераходзіць спадчына сыноў Ізраэля з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Хай сыны Ізраэля трымаюцца спадчыны пакаленьня бацькоў сваіх.
  8. Кожная дзяўчына, каторая атрымае спадчыну ў якімсьці пакаленьні, стане жонкаю аднаго з мужчынаў свайго пака-леньня, каб Ізраэльцы захавалі спадчыну сваіх бацькоў,
  9. і каб спадчынная маёмасьць не пераходзіла з аднаго пакаленьня ў другое. Пакаленьні сыноў Ізраэля павінны трымацца сваіх спадчынных паселасьцяў”.
  10. Дочкі Цэлафхада зрабілі так, як загадаў Госпад Майсею
  11. і выйшлі замуж Махля, Тырца, Хогля, Мілька і Ноа за сыноў дзядзькоў сваіх.
  12. Пайшлі яны замуж за людзей з пакаленьня Манасы, сына Язэпа, і так іхняя спадчына засталася пры пакаленьні, да каторага належаў род бацькі іхняга.
  13. Гэта прыказаньні і пастановы, каторыя даў Госпад праз Майсея сынам Ізраэля на раўнінах Маабу каля Ярдану насупраць Ерыхону.