ПАСЛАНЬНЕ ДА РЫМЛЯНАЎ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ
Разьдзéл 1.
- Паўла, раб Ісуса Хрыста, накліканы Апостал, выбраны дзеля абвяшчáныíя Эвангельля Божага,
- (якое Бог напéрад абяцаў праз прарокаў Сваіх, у сьвятых пісаньнях,)
- аб Сыне Яго, (які цéлам радзіўся ад насéньня Давідавага на цéлу
- і адкрыўся, як Сын Божы, у сіле, духам сьвятасьці нраз уваскрасéньне з мёртвых) аб Ісусе Хрысьцé, Госпадзе нашым,
- (праз Якога мы атрымалі ласку й апостальства, каб у імя Яго прыдбаць дзеля вéры ўсé народы,
- між якімі і вы, сягоньня Ісусам Хрыстом пакліканыя),
- усім, што ёсьць у Рыме, улюбленым Богам, пакліканым сьвятым: ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
- Найпéрш дзякую Боту майму праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вéра ваша абвяшчаецца па ўсім сьвéце;
- сьвéдка мнé Бог, якому служу духам маім у дабравéшчаньні Сына Яго, што ўсьцяж успамінаю аб вас,
- заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб калі-нéбудзь давялося мнé прыйсьці да вас паводле волі Божае.
- Бо я вéльмі жадаю ўглéдзіць вас, каб даць вам нéйкі надарунак духоўны дзеля ўмацаваньня вашага,
- ці то парадавацца.з вамі супольнаю вéраю вашаю і маéю.
- Не хачу, браты, пакінуць вас у нявéданьні, што я часта думаў прыйсьці да вас (ды сустракаў перашкоды яжно па сягоньняшні дзéнь), каб мéць нéйкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў.
- Я даўжнік і Грэкам, і барбарам, мудрым і неразумным;
- дык, што да мянé, я гатоў абвяшчаць Эвангельле і вам, каторыя ў Рыме.
- Бо ня стыдаюся Эвангельля Хрыстовáга, бо сіла Божая ёсьць на збаўлéньне кожнаму, хто вéруе, сьпярша Жыдý, а нотым і Грэку.
- Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад вéры да вéры, як напісана: праведны жыць будзе вéраю (Авак. 2, 4).
- Бо адкрываецца гнéў Божы з нéба на ўсякую бязбожнасьць і няпраўду людзéй, што маюць праўду ў няпраўдзе.
- Бо, штó можна вéдаць пра Бога, яўна для іх, бо Бог выявіў ім;
- бо нявідомае Яго, вéчная сіíґк Яго і Божства ад стварэньня сьвéту праз разва
228 Пасланьне Паўлы да Рымлянаў í. а. жаныíс аб творах відомым робіцца, каб быць ім без апраўданьня
- за тое, што яны, пазнаўшы Бога, не як Бога славілі Яго ці дзякавалі, але марным займаліся ў развам<аньнях сваіх, і прыцьмілася неразумнае сэрца іх:
- кажучы аб сабé, што яны мудрыя, яны адурэлі
- і славу нятлéннага Бога замянілі на ўзор абраза тлéннага чалавéка і птушак, і чацьвёраногіх, і гáдаў.
- Дык і аддаў іх Бог у пажаданьнях сэрцаў іх нячыстасьці, каб яны апаганілі цéлы сваé міжы сабою.
- Яны замянілі праўду Божую на ілжу і пакланіліся і слум<ылі стварэньню замéст стварыцеля, які багаслаўлены навéкі, амін.
- Дзеля гэтага аддаў іх Бог цярпéць ганьбу: бо жанчыны іх замянілі прыроднае карыстаньне на проціпрыроднае.
- Гэтак сама і мужчыны, пакінуўшы прыроднае карыстаньне з жаночага полу, распаляліся пажадлівасьцяй адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах сорам робячы і атрымліваючы ў самых сабé налéжную адплату за свой блуд.
- I, як яны ня рупіліся мéць Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог ілжываму розуму рабіць непатрэбшчыну,
- і яны напоўнены ўсякай няпраўдаю, распустай, крывадушнасьцяй, прагавітасьцяй, злосьцяй, напоўнены зайздрасьцяй, забойствам, сваркай, ашуканствам, благімі абычаямі;
- яны зьвяглівыя манюкі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, самахвалы, гардуны, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацьком,
- неразумныя, вераломныя, пазбаўленыя любві, непагодлівыя, неміласэрныя.
- Яны вéдаюць праведны прысуд Божы, што тыя, хто гэткае робіць, варты сьмéрці; аднак, яны ня толькі гэта робяць, але й пахваляюць тых, хто робіць.
Разьдзéл 2.
- Дык няма выбачэньня табé, комшы чалавéча, каторы асуджаеш; бо, чым судзіш другога, асуджаеш сябé: бо робіш тое самае, асуджаючы.
- А мы вéдаем, што запраўды суд Божы на тых, што гэткае робяць.
- Няўжо-ж думаеш ты, чалавéча, што ўцячэш ад суда Божага, асуджаючы тых, якія гэткае робяць, ды сам робячы тое-м<?
- Або багацьцем дабраты, лагоднасьці і доўгацярплівасьці Божае пагарджаеш, не разумéючы, што дабрата Божая вядзé цябé да пакаяньня?
- Але, праз упартасьць тваю і нераскаянае сэрца, ты сам сабé зьбіраеш гнéў на дзéнь гнéву і адкрыцьця праведнага суда ад Бога,
- Які уздасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных:
- тым, што стáласьцяй у добрым дзéле шукаюць славы, чэсьці й нятлéннасьці, — вéчнае жыцьцё;
- а тым, што ўпіраюцца не пакараюцца праўдзе, але аддаюцца няпраўдзе, —ярáсьць і гнéў.
- Сум і уціск кожнай душы чалавéка, каторы робіць благое, пéрш Юдэя, дый Грэка!
- Слава-ж і чэсьць і мір усякаму, хто робіць дабро, пéрш Юдэю, дый Грэку!
- Бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.
- Якія без закону саграшылі, без закону й загінуць, а тыя, якія ў законе саграшылі, законам засуджаны будуць
- (бо ня тыя, што слухаюць закон, праведныя перад Богам, але тыя, што выпаўняюць, апраўданы будуць;
- бо, калі пагане, ня маючы закону, па прыродзе робяць законнае, то, ня маючы закону, яны самі сабé закон:
- яны паказваюць дзéла закону, у сэрцах у іх напісанае, аб чым сьвéдчыць сумлéньне іх і думкі іх, то абвінавачваючыя, то апраўдываючыя адна адну) —
- у дзéнь, калі Бог судзіць будзе тайныя ўчынкі людзéй, водле дабравéшчаньня майго, праз Ісуса Хрыста.
- Вось ты завéшся Юдэем і супакойваеш сябé законам, і хвалішся Богам,
- і вéдаеш волю Яго, і разумéеш лéпшае, навучаючыся з закону,
- і пэўны аб сабé, што ты павадыр сьляпых, сьвятло тых, што ў цéмры,
- настаўнік нявéтных, вучыцель малалéтніх, маючы ў законе прыклад вéданьня і нраўды:
- як жа ты, вучачы другога, ня вучыш сябé самога?
- Навучаючы ня красьці, крадзéш? кажучы: не займайся распустай, — сам распусны. Брыдзячыся ідаламі, сьвятое крадзéш?
- Хвалішся законам, а пераступаньнем закону Бога зьнявяжаеш?
- Бо праз вас імя Божае зьняважаецца ў паганаў, як напісана (Ісая 52, 5; Езэк. 36, 20).
- Абразаньне карысна, калі выпаўняеш закон; а калі ты праступнік закону, то абрэзаньне тваé сталася нéабрэзаньнем.
- Дык, калі нéабрэзаны выпаўняе пастановы закону, то ці не залічыцца яму яго нéабрэзаньне за абрэзаньне?
- I нéабрэзаны па прыродзе, выпаўняючы закон, ці не асудзіць цябé, праступніка закону пры пісаньні і абрэзаньні?
- Бо ня той Юдэй, хто (гэтакі) напаказ, і ня тое абрэзаньне, якое напаказ на цéле;
- але хто ўнутры Юдэй, і абрэзаньне ў сэрцы, па духу, а не па напісаньні; яму й пахвала не ад людзéй, але ад Бога.
Разьдзéл 3.
- 1. Дык якое пяршынства Юдэя, ці якая карысьць ад абрэзаньня?
- Вялікае ў-ва ўсіх адносінах, а перадусім у тым, што ім давéрана слова Божае.
- Бо што-ж? калі некаторыя і ня ўвéравалі, дык ці нявéра іх зьнішчыць вéру Божую?
- Няхай ня стáнецца! Бог вéрны, а ўсякі чалавéк ілжывы, як напісана: Каб ты апраўдаўся ў словах Тваіх і перамог-бы, як суджаны будзеш (Псал. 50, 6).
- Калі-ж няпраўда нашая адкрывае праўду Божую, дык што скажам? няўжо-ж Бог несправядлівы, калі выяўляе гнéў? — кажу па чалавéчаму.
- Хай ня стáнецца! Бо як жа Богу судзіць сьвéт?
- Бо, калі праўда Божая маéю няпраўдаю на славу Божую ўзвышаецца, за што-ж яшчэ мянé судзіць, як грэшніка?
- I ці не рабіць нам благое, каб вышла дабро, як некаторыя абмаўляюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Праведны суд на такіх!
- Дык што-ж? ці маем перавагу? Зусім нé: бо мы ўжо даказалі, што і Юдэі, і Грэкі — усé пад грэхам,
- як напісана: няма праведніка ніводнага;
- няма разумéючага; няма нікога, хто шукаў-бы Бога;
- усé зьбіліся з дарогі, усé разам нягодныя; няма, хто-б рабіў дабро, няма да адзінага (Псал. 13,1—3).
- Горла ў іх — адчыненая магіла; языкамі сваімі зводзяць. Яд зьмéяў на вуснах іхніх (Псал. 5, 10; 139,3);
- Рот у іх поўны абмовы й гарчыні (Псал. 9, 28).
- Ноп ў іх хуткія на праліцьцё крыві;
- зьнішчэньне і загуба на шляхох іхніх;
- шляху міру яны не пазналі (Прып. 1, 16; Ісая59,7—8).
- Няма страху Божага перад вачыма іх (Псал. 35, 2).
- Мы-ж вéдаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад законам, каб кожны рот быў загароджаны, і ўвéсь сьвéт каб вінаватым стаўся перад Богам,
- бо спрáвамі закону не апраўдаецца перад íм ніякае цéла; бо праз закон пазнаéцца грэх.
- Але сягоньня, незалéжна ад закону, выявілася праўда Божая, аб якой сьвéдчаць закон і прарокі.
- Праўда-ж Божая праз вéру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх вéруючых; бо няма розьніцы,
- бо ўсé саграшылі і пазбаўлены славы Божае,
- апраўдываныя дарма ласкай Ягонай, адкуплéньнем, штó ў Хрысьцé Ісусе,
- Якога Бог аддаў на ахвяру зьмілавальную праз вéру, у крыві Ягонай, дзеля выяўлéньня праўды Яго ў дараваньні грахоў, учыненых ранéй,
- у час доўгацярплівасьці Божае, на выяўлéньне праўды Яго ў цяпéрашні час, каб зьявіўся Ён праведным і апраўдываючым вéруючага ў Ісуса.
- Гдзé-ж тое, чым бы хваліцца? Выключана. Якім законам? законам учынкаў? Не, але законам вéры.
- Бо мы прызнаéм, што чалавéк апраўдываецца вéраю, незалéжна ад учынкаў закону.
- Няўжо-ж Бог ёсьць Бог Юдэяў толькі, а не паганаў таксама? Вéдама, і паганаў,
- бо адзін ёсьць Бог, які апраўдывае абрэзаньне з вéры і нéабрэзаньне праз вéру.
- Дык мы зьніштажаем закон вéраю? Няхай ня станецца! але ўзмацняем закон.
Разьдзéл 4.
- Што-ж, скажам, Аўраам, бацька наш, знайшоў па цéлу?
- Калі Аўраам апраўдаўся ўчынкамі, ён мае пахвалу, але не перад Богам.
- Бо што кажа пісаньне? Павéрыў Аўраам Богу, і гэта залічана яму за праведнасьць (Быт. 15, 6).
- Таму, хто робіць, заплата ня з ласкі залічаецца, алез павіннасьці;
- хто-ж ня робіць, але вéруе ў Таго, Хто апраўдывае бязбожніка, вéра яго залічаецца за праведнасьць.
- Гэтак і Давід называе шчасьлівым чалавéка, якому Бог залічае праведнасьць незалежна ад учынкаў:
- Шчасьлівыя, чыé беззаконнасьці дарованы і чыé грахі пакрыты;
- .шчасьлівы чалавéк, якому Бог не палічыць грэху (Пс. 31, 1-2).
- Ці шчаснасьць гэтая датычыцца абрэзаньня, ці і нéабрэзаньня? Мы кажам, што Аўрааму вéра палічана за праведнасьць.
- Калі палічана? па абрэзаньні, ці да абрэзаньня? Не пасьля абрэзаньня, але да абрэзаньня.
- I знак абрэзаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці праз вéру, якую мéў у нéабрэзаньні, так што ён стáўся айцом усіх вéруючых у нéабрэзаньні, каб і ім залічана была праведнэсьць,
- і айцом абрэзаных ня толькі прыняўшых абрэзаньне, але і ходзячых па сьлядох вéры айца нашага Аўраама, якую ён мéў у нéабрэзаньні.
- Бо Аўрааму, ці насéньню яго, не законам дáдзена абяцаньне, што ён будзе насьлéднікам сьвéту, але праведнасьцяй вéры.
- Бо, калі насьлéднікі тыя, штó з закону, дык апусьцéе вéра, зьнішчыцца абяцаньне;
- бо закон робіць гнéў, бо гдзé няма закону, няма й праступку.
- Дзеля гэтага з вéры, каб было водле ласкі, каб абяцаньне было нязьмéнным для ўсяго насéньня, ня толькі для таго, штó з закону, але й для таго, штó з вéры Аўраама, які ёсьць ацéц усім нам, —
- (як напісана: Я паставіў цябé айцом многіх народаў), — перад Богам, якому ён павéрыў, ажыўляючым памéршых і называючым няістнуючае, як істнуючае (Быт. 17, 5).
- Каторы, апроч надзéі, павéрыў з надзéяй, праз што стаўся айцом многіх народаў, водле сказанага: Гэтак будзе насéньне тваé (Быт. 15, 5).
- I, не зьнямогшыся ў вéры, ён ня думаў, што цéла яго, амаль стогадовае, ужо амярцьвéла, і нутро Сары замéршае;
- ня ймаў сумліву ў абяцаньні Божым нявéраю, але ўзмацаваўся ў вéры, аддаўшы хвалу Богу
- і зусім пэўны, што Ён дуж і выпаўніць абяцанае.
- Дзеля гэтага й залічана яму за праведнасьць.
- Дый не ў адношаньні да яго аднаго напісана, што залічана яму,
- але й у адношаньні да нас: залічана будзе й нам, вéруючым у Таго, Хто ўскрасіў з памéршых Ісуса, Госпада нашага,
- Які быў выданы за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.
Разьдзéл 5.
- Дык, апраўдаўшыся вéраю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
- праз Якога й дасталі мы вéраю доступ да таé ласкі, у якой стаімó і хвíалімся надзéяй славы Божай.
- Дый не адным тым, але хвалімся й горам, вéдаючы, што гора робіць цярплівасьць,
- цярплівасьць жа дасьвéдчаньне, дасьвéдчаньне надзéю,
- а надзéя ня ганьбіць, бó любоў Божая вылілася ў сэрны нашыя Духам сьвятым, які нам дáны.
- Бо Хрыстос, калі мы былі яшчэ слабымі, у азначаны час памёр за бязбожных.
- Бо ці-ж памрэ хто за праведнага? Хіба за дабрачынцу мо хто й наважыцца памéрці.
- Але Бог Сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі яшчэ грэшнікамі,
- дык тым балéй цяпéр, калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гнéву.
- Бо, калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьмéрць Сына Яго, дык шмат балéй, пагадзіўшыся, уратуемся ў жыцьці Ягоным.
- Дый не адно гэтае, але й хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі сягоньня прымірэньне.
- Дзеля гэтага, як праз аднаго чалавéка ўвайшоў у сьвéт грэх і праз грэх — сьмéрць, гэтак і сьмéрць перайшла праз усіх людзéй, бо ў ім усé саграшылі.
- Бо і да закону грэх быў на сьвéце; але грэх не залічаецца, калі няма закону.
- Аднак, сьмéрць панавала ад Адама да Майсéя і над тымі, штó не саграшылі падобна праступку Адама, які éсьць узор будучага.
- Але ня гэтак, як праступак, і дар з ласкі. Бо, калі цераз праступак аднаго памéрлі многія, дык шмат балéй ласка Божая, ды з ласкі аднаго чалавéка, Ісуса Хрыста, хватае для многіх.
- I дар нé як за аднаго саграшыўшага; бо суд за адзін праступак на асуджэньне, а з ласкі на апраўданьне ад многіх.
- Бо калі ад праступку аднаго сьмéрць запанавала праз аднаго, дык шмат балéй прымаючыя церазмéрнасьць ласкі і дар праведнасьці панаваць будуць у жыцьці праз аднаго Ісуса Хрыста.
- Дык вось, як цераз праступак аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак цераз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё.
- Бо, як непаслухмянасьцяй аднаго чалавéка многія зрабіліся грэшнымі, так і паслухмянасьцяй аднаго многія зробяцца праведнымі.
- Закон жа прыйшоў пасьля і такім чынам памнóжыўся праступак. А калі памножыўся грэх, церазмéрна памножылася ласка,
- каб, як грэх панаваў у сьмéрці, так і ласка запанавала праз праведнасьць нажыцьцё вéчнае, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
Разьдзéл 6.
- Што-ж скажам? ці аставацца нам у грэсе, каб памнажалася ласка? Няхай ня станецца!
- Мы, якія памéрлі для грэху, як жа будзем жыць у ім?
- 3. Няўжо-ж ня вéдаеце, што ўсé мы, якія ахрысьціліся ў Хрыста Ісуса, у сьмéрць Яго ахрысьціліся?
- Дык мы пахавалі сябé з Ім хрышчэньнем у сьмéрць, каб, як Хрыстос уваскрос з памéршых цераз славу Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцьці.
- Бо, калі мы злучаны з Ім падабéнствам сьмéрцí Яго, дык павінны быць злучаны і падабéнствам ускрасéньня,
- вéдаючы тое, што адвéчны наш чалавéк раскрыжаваны з Ім разам, каб зьніштожана было грэшнае цéла, каб нам ня быць ужо слугамі грэху;
- бо хто памёр, той вызваліўся ад грэху,
- Калі-ж мы памéрлі з Хрыстом, дык вéрым, што й жыць будзем з ім разам,
- вéдаючы, што Хрыстос, уваскросшы з памéршых, ужо ня ўмірае: сьмéрць ня мае ўжо ўлады над Ім.
- Бо, што Ён памéр, дык памёр раз дзеля грэху, а што жывé, то жывé дзеля Бога.
- Гэтак і вы лічыце сябé памёршымі дзеля грэху, жывымі-ж дзеля Бога ў Хрысьцé Ісусе, Госпадзе нашым.
- Дык няхай не пануе грэх у сьмяротным вашым цéле, каб вам карыцца прад ім у пажадлівасьці яго;
- і не аддавайце грэху члéны вашыя, як прылады няпраўды, але Богу аддайце сябé, як ажыўшых з мёртвых, і Богу вашыя члéны, як прылады праведнасьці.
- Няхай грэх не пануе над вамі, бо вы не пад законам, але пад ласкаю.
- Дык што? ці пачнéм грашыць, бо мы не пад законам. а пад ласкаю? Няхай ня станецца!
- Няўжо-ж вы ня вéдаеце, што, каму вы аддаецё сябé за слугі на паслухмянасьць, таго вы і слугі, каго хлухаеце: ці грэху на сьмéрць, ці паслухмянасьці на праведнасьць.
- Дзякуй Богу, што вы, быўшы раней слугамі грэху, ад сэрца паслухалі таго тыпу навукі, якому аддалі сябé.
- Вызваліўшыся-ж ад грэху, вы сталіся слугамі праўды.
- Палюдзку гавару дзеля слабасьці цéла вашага. Бо, як аддавалі вы члéны вашыя за слугі нячыстасьці й беззаконнасьці на беззаконнасьць, гэтак сягоньня аддайце члéны вашыя за слугі праўдзе на сьвятасьць.
- Бо, калі вы былі слугамі грэху, былі вы вольнымі ад праўды.
- Які-ж плод мéлі вы тагды, што цяпéр гэтага сароміцеся? Бо канéц гэтага — сьмéрць.
- Але цяпéр, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся рабамі Бога, маеце плод свой на сьвятасьць, а канéц — жыцьцё вéчнае.
- Бо заплата за грэх — сьмéрць, а дар Божы —жыцьцё вéчнае ў Хрысьцé Ісусе, Госпадзе нашым.
Разьдьéл 7.
- Ці-ж вы ня вéдаеце, браты (бо кажу да вéдаючых закон), што закон мае ўладу над чалавéкам, пакуль той жывé?
- Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі муж памрэ, яна звальняецца ад мужа.
- Дзелятэтага, калі пры жывым мужу будзе другога, блудніцай называцца будзе; каліж памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе блудніцай, выйшаўшы за другога мужа.
- Гэтак і вы, браты маі, памéрлі для закону праз Цéла Хрыстовае, каб налéжаць другому, уваскросшаму з мёртвых, каб прынасіць нлод Богу.
- Бо, калі мы былі ў цéле, тады юрлівасьць грахоўная, што праз закон, дзéяла ў члéнах вашых, каб даваць плод сьмéрці;
- цяпéр жа, памéршы для закону, якім былі зьвязаны, мы вызваліліся ад яго, каб нам служыць у абнаўлéньні духа, а не па старой літары.
- Што-ж скажам? Закон — грэх? Няхай ня станецца! але я не пазнаў грэху, толькі праз закон, бо я ня вéдаў-бы й пажаданьня, калі-б закон не гаварыў: не пажадай (Вых. 20, 16—17).
- Але грэх, які ўзяўся праз запаведзь, выклікаў у мянé ўсякае пажаданьне; бо без закону грэх мёртвы.
- Я жыў калісь бсз закону; але, калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,
- а я памёр; і мной было знойдзена, што запаведзь, якая на жыцьцё, яна на сьмéрць,
- бо грэх, які ўзяўся праз запаведзь, зьвёў мянé і забіў éю;
- дзеля гэтага закон сьвят, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая.
- Дык няўжо-ж добрае сталася мнé сьмéрцяй? Няхай ня станецца! Але грэх, каб зьявіўся грэхам, праз добрае робіць мнé сьмéрць, каб грэх быў пераз мéру грэшным праз запаведзь.
- Бо мы вéдаем, што закон духоўны, а я цялéсны, адданы пад грэх.
- Бо не разумéю, што рóблю, бо ня тое рóблю, што хачу, але, што ненавіджу, тое рóблю.
- Калі-ж рóблю тое, чаго не хачу, то згаджаюся з законам, што ён добры,
- і цяпéрака ўжо ня я рóблю, але грэх, што жывé ў-ва мнé.
- Бо вéдаю, што ня жывé ў-ва мнé (гэта ёсьць у цéле маім) добрае; бо жаданьне ёсьць у-ва мнé, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.
- Бо добрага, што хачу, ня рóблю, а благое, якога не хачу, рóблю.
- Калі-ж рóблю тое, чаго не хáчу, ужо ня я рóблю гэта, але грэх, што жывé ў-ва мнé.
- I вось я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, ляжыць прада мною благое.
- Бо, водле нутранóга чалавéка, знаходжу здавалéньне ў законе Божым;
- але ў члéнах маіх бачу другі закон, што змагаецца з законам розуму майго і робіць мянé рабом закону грэху, які ёсьць у члéнах маіх.
- Нешчасьлівы я чалавéк! Хто вызваліць мянé ад гэтага цéла сьмéрці?
- Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык жа сам я розумам маім служу закону Божаму, а цéлам закону грэху.
Разьдзéл 8.
- Дык вось няма цяпéр ніякага асуджэньня тым, штó ў Пасланьне Паўлы да Рымлянаў 8.
235 Хрысьцé Ісусе не паводле цéла, але паводле духа ходзяць,
- бо закон Духа жыцьця ў Хрысьцé Ісусе звольніў мянé ад закону грэху й сьмéрці.
- Як закон, аслаблены цéлам, быў бяссільны, дык Бог, паслаўшы Сына Свайго ў кшталце цéла грахоўнага і дзеля грэху, асудзіў грэх у цéле,
- каб апраўданьне закону выпаўнілася ў нас, каторыя ня водле цéла, але водле духа ходзім.
- Бо тыя, што водле цéла жывуць, аб цялéсным думаюць; а тыя, што водле духа, — аб духоўным.
- Бо думкі цялéсныя ёсьць сьмéрць, а думкі духоўныя — жыцьцё і мір,
- бо цялéсныя думкі ёсьць варожасьць да Бога: бо не пакараюцца закону Божаму дый ня могуць.
- Тыя-ж, што жывуць водле цéла, Богу дагадзіць ня могуць.
- Але вы ня ў цéле, а ў духу, калі толькі Дух Божы жывé ў вас. Калі-ж хто Духа Хрыстовага ня мае, той і не Ягоны.
- Калі-ж у вас Хрыстос, дык цéла мёртва дзеля грэху, а дух жывы дзеля праведнасьці.
- Калі-ж Дух Таго, Хто ўскрасіў із мёртвых Ісуса, жывé ў вас, дык Той, Хто ўскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашы сьмяротныя цéлы Духам Сваім, што жывé ў вас.
- Дык вось, браты, мы даўжнікі ня цéла, каб жыць водле цéла;
- бо, калі жывецё водле цéла, то памрэцё; а калі духам цялéсныя ўчынкі забіваеце, жыць будзеце.
- Бо ўсé, Духам Божым вéдзеныя, ёсьць Сыны Божыя;
- бо вы ня прынялі духа няволі ізноў на страх, але прынялі Духа ўсынаўлéньня, у якім і клічам: Авва, Ойча!
- Гэты самы Дух сьвéдчыць духу нашаму, што мы дзéці Божыя,
- а калі дзéці, дык і насьлéднікі: насьлéднікі Божыя, насьлéднікі супольне з Хрыстом, калі і цéрпім з Ім мукі, дык каб з Ім і ўславіцца.
- Бо думаю, што мукі цяпéрашняга часу недастойныя таé славы, што мае выявіцца ў нас.
- Бо надзея стварэньня чакае адкрыцьця сыноў Божых,
- бо стварэньне пакарылася марнасьці не самахоць, але па волі пакарыўшага, у надзéі,
- што й само стварэньне вызвалена будзе з няволі тлéньня на волю славы дзяцéй Божых.
- Бо вéдаем, што ўсё стварэньне разам стогне й мучыцца дагэтуль,
- дый ня толькі яно, але й мы самі, што маем зачатак Духа, і мы ў сабé стогнем, ждучы ўсынаўлéньня, выкупленьня цéла нашага.
- Бо мы вызвалены надзéяй. Надзéя-ж бачаная ня ёсьць надзéя; бо калі хто бачыць, дык чаго яму й спадзявацца?
- Але, калі спадзяéмся таго, чаго ня бачым, дык чакаем цярпліва.
- Гэтак сама й Дух дапамагае ў слабасьцях нашых; бо мы ня вéдаем, аб чым маліцца, як трэба, але Сам Дух стараецца за нас стагнаньнямі нявымоўнымі.
- Хто-ж вывéдывае сэрцы, Тойвéдае, якая думка ў Духа, бо Ён стараецца за сьвятых па волі Божай.
- Дый вéдаем, што тым, хто любіць Бога, пакліканым па Яго пастанове, усё памагае на дабро;
- бо, каго Ён напéрад пазнаў, тым напéрад і празначыў быць падóбнымі да абраза Сыма Свайго, каб Ён быў першáкóм між многімі братамі;
- а каго напéрад празначыў, тых і паклікаў; а каго паклікаў, тых і апраўдаў; а каго апраўдаў, тых і уславіў.
- Дык што-ж скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?
- Той, які Сына Свайго пе пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і.-нам з íм усяго?
- Хто будзе абвінавачваць выбраных Божых? Бог, які апраўдывае.
- Хто асуджае? Хрыстос, які памёр, але-ж і ўваскрос. Ён і праваруч Бога, ЁН І просіць»за нас.
- Хто адлучыць нас ад любві Божае? Гора, ці ýціск, ці перасьлéдаваньне, ці голад, ці нагатá, ці небясьпéка, ці мéч? Водле напісанага:
- За Цябé забіваюць нас кожны дзéнь; лічаць нас за авéчкі, ахвяраваныя на зарэз (Псал. 43, 23).
- Але ўсё гэтае перамагаем праз Палюбіўшага нас.
- Бо я пэўны, што ні сьмéрць, ні жыцьцё, ні áнгелы, ні ўлады, ні сілы, ні цяпéрашняе, ні будучае,
- ні вышыня, ні глыбіня, ні другое якое стварэньне ня можа адлучыць нас ад любві Божае, штó ў Хрысьцé Ісусе, Госпадзе нашым.
Разьдзéл 9.
- Праўду кажу ў Хрысьцé, не маню, сьвéдчыць мнé сумлéньне маé ў Духу Сьвятым,
- што вялікі для мянé сум і мука няўстанная сэрцу майму:
- бо я хацéў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мнé цéлам,
- якія ёсьць Ізраільцяне, і<аторых ёсьць усынаўлéньне, і слава, і запаведзі, і дáньнезаконаў, і служэньне, і прырачэньні,
- каторых і айцы, ды з іх Хрыстос цéлам, Каторы ёсьць над усімі Бог, багаслаўлены навéкі, амін.
- Але ня тое, каб слова Божае ня выпаўнілася. Бо ня ўсé тыя Ізраільцяне, штó ад Ізраіля,
- і ня ўсé дзéці затым, што яны ад насéньня Аўраамавага, але (сказана): у Ізааку назавéцца насéньне табé (Быт. 21, 12).
- Гэта значыць: не цялéсныя дзéці ёсьць дзéці Божыя, але дзéці прырачэньня прызнаюцца за насéньне.
- А слова прырачэньня гэткае: у той жа час прыду, і ў Сары будзе сын (Быт. 18, 10).
- I не адно гэтае, але й Равэка, што зачала за адзін раз ад Ізаака, айца нашага;
- бо, калі яны яшчэ не нарадзіліся іне зрабілí нічога добрага ці благога (каб пастанова Божая ў выбраныíі аставалася не з учынкаў, але ад Таго, Хто кліча),
- сказана было ёй: болыны будзе ў няволі ў мéншага (Быт. 25, 23),
- 1 як і напісана: Якуба я палюбіў, а Ізава зьнéнавідзеў (Малах. 1, 2—3).
- Што-ж скажам? Няўжож няпраўда ў Бога? Няхай ня станецца!
- Бо Ён кажа Майсéю: памілую, каго мілую, і зьлітуюся, над кім літуюся (Вых. 33, 19).
- Дык не ад таго, хто жадае, і не ад таго, хто бяжыць, але ад Бога, Які мілуе.
- Бо Пісаньне кажа Фараону: дзеля таго самага Я й паставіў цябé, каб паказаць у табé сілу Маю, і каб імя Маé было абвяшчáна па ўсéй зямлі (Вых. 9,16).
- Дык над кім хоча, зьмілуецца, а каго хоча, жорсткім робіць.
- Ты скажаш мнé: За штож яшчэ вінаваціць? бо хто стане насупраць волі Ягонае?
- А ты хто, чалавéча, што спрачаешся з Богам? Ці скажа зробленае зрабіўшаму: на што ты мянé гэтак зрабіў?
- Ці ня ўладны ганчар пад глінаю, каб з таго-ж мéсіва зрабіць адно начыньне дзеля пашаннасьці, а другое дзеля нéпашаннасьці?
- Што-ж, калі Бог, хочучы паказаць гнéў і выявіць магутнасьць Сваю, з вялікай доўгацярплівасьцяй ашчаджаўначыньні гнéву, гатовыя на загубу,
- каб разам зьявіць багацьце славы Сваéй над начыньнямі міласэрдзя, якія Ён прыпас на славу,
- дый над намі, якіх паклікаў ня толькі з Юдэяў, але й із паганаў?
- Як і ў Осіі кажа: Ня мой народ назаву Маім народам, і нялюбую — умілаванай (Осія 2, 23);
- і станецца, што на мéсцы, гдзé сказана Ім: вы ня мой народ, — там сынамі Бога Жывога названы будуць (Осія 1, 10).
- А Ісая кліча аб Ізраілю: Хаця-б лічба сыноў Ізраілявых была, як пясок у моры, (толькі) астача спасéцца:
- бо, канчаючы слова і прысьпяшаючы справядлівасьць, хутка зьдзéйсьніць Госпад слова на зямі (Ісая 10, 22—23).
- I, як прапрарочыў Ісая: калі-б Госпад Саваоф не пакінуў нам насéньня, то мы былі-б, як Садом, І падобнымі сталіся-б да Гамóры (Ісая1, 9).
- Што-ж скажам? Пагане, якія ня шукалі праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць ад вéры.
- А Ізраіль, шукаючы закону праведнасьці, не дасягнуў закону праведнасьці.
- Чаму? бо ня з вéры, а з дзéл закону; бо спаткнуліся аб камень спаткнéньня,
- як напісана: вось кладу ў Сыоне камень спаткненьня і камень спакусы; але кожны, хто вéруе ў Яго, ня будзе асаромлены (Ісая 28, 16; 8, 14).
Разьдзéл 10.
- Браты! жаданьне майго сэрца і малітва да Бога аб Ізраілю на збаўлéньне.
- Бо сьвéдчу ім, што маюць руплівасьць Божую, ды не па розуму.
- Бо, не разумéючы праведнасьці Божае і стараючыся паставіць уласную праведнасьць, яны не пакарыліся праведнасьці Божай;
- бо канéц закону — Хрытос, дзеля праведнасьці кож наму вéруючаму.
- Майсей піша аб праведнасьці, што ад закону: выпаўніўшы яго, чалавéк жыць ім будзе (Ляв. 18, 5).
- А праведнасьць з вéры гэтак кажа: не гавары ў сэрцы тваім: Хто ўзыйдзе на нéба? — гэта ёсьць Хрыста зьвясьці ўніз; (Другаз. 30, 12)
- або: хто зыйдзе ў бяздоньне? — гэта ёсьць Хрыста з мёртвых узьвясьці ўвéрх (Другазак. 30, 13).
- Але што кажа Пісаньне? Блізка да цябé слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім,— гэта ёсьць слова вéры, якое абвяшчаем (Другаз. 30, 14),
- каб ты, як вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім вéрыць, што Бог ускрасіў яго з мёрт вых, быў бы спасён,
- бо сэрцам вéрыцца дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаéцца дзеля збаўлéньня.
- Бо Пісаньне кажа: Кожын, хто вéруе ў Яго, ня будзе асаромлены (Ісая 28, 16).
- Тут няма розьніцы між Юдэем і Грэкам, бо Ён Госпадусіх, багаты для ўсіх, што клічуць Яго.
- Бо кожын, хто пакліча імя Госпада, спасён будзе (Іяіль 2, 32).
- Але як клікаць Таго, у Каго ня ўвéравалі? Як вéрыць у Таго, аб Кім ня чулі? Як чуць без абвяшчаючага?
- I як абвяшчаць, калі ня будуць пасланыя? Водле напісанага: Як прыгожыя ногі абвяшчаючага мір, прапавéды ваючага добрае! (Ісая 52, 7.)
- Але ня ўсé паслухалі Эвангельля, бо Ісая кажа: Госпадзе! Хто лавéрыў чутаму ад нас? (Ісая 53, 1).
- Дык вéра ад слуханьня, а слуханьне ад слова Божага.
- Але кажу: ці-ж яны ня чулі? Наадварот: на ўсю зямлю разыйшоўся голас іх, і да мéжаў сусьвéту словы іх (Псал. 18, 5).
- Але кажу: ці-ж Ізраіль ня вéдаў? Пéршы Майсéй кажа: я збуджу ў вас рупнасьць не праз народ, узлую вас праз народ бязглузды (Другазак. 32, 21).
- А Ісая адважыўся ды кажа: Мянé знайшлі тыя, што ня шукалі, абявіўся Я тым, што ня пыталіся Мянé (Ісая 65, 1).
- Да Ізраіля-ж кажа: увéсь дзéнь працягваў я рукі Маé да народу непаслухмянага і ўпартáга (Ісая 65, 2).
Разьдзéл 11.
- Дык кажу: няўжо-ж Бог адапхнуў народ Свой? Няхай ня станецца! Бо і я Ізраільцянін ад насéньня Аўраамавага, з калéна Бэніямінавага.
- Не адапхнуў Бог народу Свайго, які Ён напéрад вéдау. Ці ня вéдаеце, штó кажа Пічуць Яго. саньне (у апавяданьні) аб Ільлі? як той скардзіцца Богу на Ізраіля, кажучы:
- Госпадзе! прарокаў Тваіх пазабівалі, ахвярнікі тваі зруй навалі; астаўся я адзін, і ду шу маю шукаюць (3 Царств. 19, 14).
- Што-ж кажа яму (Божы) адказ? Я пакінуў Сабé сем тысячаў чалавéкаў, што ня ўклéнчылі перад Ваалам (3 Царств. 19, 18).
- Вось гэтак і ў цяпéрашні час, па выбару ласкі, захавалася рэшта. кай аліўкай, нрышчапіўся замéст іх í стаўся злучом караня
- Калі-ж праз ласку, дык не праз учынкі; іначай ласка ня была-б ужо ласкай. А калі праз учынкі, дык гэта ўжо ня ласка: іначай учынак ня ёсьць ужо ўчынак.
- Што-ж? Ізраіль чаго шукаў, таго не дастаў; выбраныя дасталí, а рэшта разьлютавалася,
- як напІсана: Даў Ім Бог духа дрымоты, вочы, якімі ня бачаць, і вушы, якíмі ня чуюць, ажно па сяньняшні дзéнь (Ісая 29, 10; Другазак. 29, 4).
- I Давід кажа: Хай будзе ім стол іх сéткаю і цянётамі, і спакусай і адплатаю;
- няхай зацьмяцца вочы іх, каб ня бачыць, і хрыбéт іх няхай будзе сагнуты назаўсёды (Псал. 68, 23—24).
- Дык кажу: няўжо-ж яны спаткнуліся, каб зусім упасьці? Няхай ня станецца. Але ад іх упадку збаўлéньне паганам, каб збудзіць у іх рупнасьць.
- Калі-ж упадак іх — багацьце сьвéту, і абяднéньне іх—- багацьце паганам, дык колькі-ж балéй іх поўня?
- Вам-жа кажу, паганам: як Апостал паганаў, я ўслаўлю служэньне маé,
- ці ня збуджу рупнасьці ў сваякоў маіх на цéлу і ці ня збаўлю некаторых з іх?
- Бо, калі забракаваньне іх — замірэньне сьвéту, дык штó прыняцьце, як ня жыцьцё з мёртвых?
- Калі рашчына сьвятая, дык і мéсіва; í калí корань сьвят, дык і гальлё.
- Калі-ж некаторыя з галін адламаліся, а ты-ж, быўшы дзікай аліўкай, нрышчапіўся замéст іх í стаўся злучом караня й соку аліўкі,
- дык не вывышшайся перад галінамі; калі-ж вывышшаешся, дык ня ты дзéржыш корань, але корань — цябé.
- Дык скажаш: галіны адламаліся, каб мнé прышчапіцца.
- Добра. Яны адламаліся нявéрыем, а ты дзéржышся вéраю; ня пышайся, але бойся.
- Бо, калі Бог прыродных галін не пашкадаваў, дык глядзі, ці й цябé пашкадуе.
- Дык бачу дабрату і срогасьць Божую: срогасьць да адпаўшых, а дабрата да цябé,
калі будзеш у дабрацé (Божай); іначай і ты будзеш адцяты.
- I хыя, калі не астануцца у нявéрыі, прышчэпяцца, бо Бог дуж ізноў прышчапіць іх.
- Бо, калі ты адсéчаны ад дзікое папрыродзе аліўкі і, насупраць прыродзе, прывіўся да добрае аліўкі, колькі-ж балéй тыя, штó згодны з прыродай, прышчэпяцца да сваé аліўкі?
- Бо не хачу пакінуць вас, браты, у нявéданьні аб гэтай тайне, (каб вы былі мудрымі праз сябé), — што разьлюта-
- ды гэтак увéсь Ізраіль спасён будзе, як напісана: прыдзе з Сыону Збавіцель і адвéрне бязбожнасьць ад Якуба;
- І гэта ім ад мянé запавéт, калі зьніму з іх грахі іхнія (Ісая 59, 20—21; 279).
- Паводле-ж Эвангельля яны ворагі вам; а паводле выбраньня — умілаваныя Божыя дзеля айцоў.
- Бо дары і прызваньне Божае нязьмéнныя.
- Як і вы нéкалі былі непаслухмянымі, а цяпер памілаваны праз ненаслухмянасьць іхлюю,
- гэтак і яны цяпéр непаслухмяныя, каб праз зьміла-ваньне над вамі і самі яны памілаваны былі.
- Бо ўсіх Бог замкнуў у непаслухмянасьць, каб усіх памілаваць.
- О, глыбіня багацьця і мудрасьці і вéданьня Божага! Як недасяжныя нрысуды Яго і пявысьлéдны шляхі Ягоныя!
- Бо хто пазнаў розум Госнада? ІДі хто быў райцам Яму? (Ісая 40, 13.)
- Ці кто даў Яму напéрад, каб Ён аддаў яму? (Ісая 40, 13—14.)
- Бо ўсё з Яго і праз Яго і ў Яго. Яму слава навéкі. Амін.
Разьдзéл 12.
- Вось-жа вéльмі прашу вас, браты, праз міласэрдзе Божае, аддайце цéлы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, угодную Богу, на разумнае служэньне вашае,
- і не датарноўвайцеся да вéку гэтага, але пераабражайцеся абнаўлéньнем розуму вашага, каб вам пазнаваць, што ёсьць Воля Божая, добрая, угодная і дасканалая.
- Бо кажу праз дадзеную мнé ласку кожнаму сярод вас: ня думайце аб сабé больш, чым трэба думаць, але думайце мудра, як Бог кожнага мéрай вéры надзяліў.
- Бо, як у адным цéле ў нас многа члéнаў, але ня ўсé члéны маюць тую-ж работу,
- гэтак мы многія сю.адаем адно цéла ў Хрысьцé, а паасобку адзін для аднаго члéньь
- Калі-ж па данай нам ласцы маем розныя здольнасьці, дык, калі прароцтва, прароч па мéры вéры;
- калі служэньне, служы; калі навучаеш, вучы;
- калі напамінаеш, напамінай; калі раздаéш, дык у прастацé; калі пастаўлены над другімі, старшынствуй у шчырасьці; калі міласэрны, дык у радасьці.
- Любоў няхай будзе ў вас некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.
- Братняй любоўю адзін да аднаго пяшчотныя, у пашане адзін аднаго апераджайце;
- у рупнасьці не слабéйце; духам палайце; Госпаду служыце.
- Пацяшайцеся надзéяй; у горы будзьце цярплівымі, у малітве сталымі;
- у патрэбах сьвятых бярыце ўдзéл; рупліва прымайце падарожных;
- багаслаўце тых, каторыя вас перасьлéдуюць; багаслаўце, а не кляніце.
- Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і нлачце з тымі, хто плача.
- Будзьце аднадумныя між сабою; ня думайце зашмат аб сабé, але да пакорных прыхіляйцеся. Ня будзьце мудрьь мі самі праз сябé.
- Нікому не адплачвайце злом за зло, але старайцеся аб добрае перад усімі людзьмі.
- Калі магчыма з вашага боку, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.
- Ня мсьціце за сябé, умілаваныя, але дайце мéсца Паошньне Паўлы да (Божаму) гнéву. Бо напісана: Мнé помста, Я аддам! кажа Госпад (Другазак. 32, 35).
- Дык, калі вораг твой галодны, накармі Яго; калі піць хоча, напаі яго: бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугальле гарачае (Прып. 25, 21 —22). Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.
Разьдзéл 13.
- Усякая душа няхай будзе пакорна вышэйшым уладам, бо. няма ўлады, каб не ад Бога; істнуючыя-ж улады ад Бога пастаўлены.
- Дзеля гэтага, хто працівіцца ўладзе, працівіцца Божай пастанове; хто-ж працівіцца, самі на сябé прысуд нацягнуць.
- Бо начальнікі страшныя не для добрых дзéл, але для олагіх. Ці хочаш небаяцца ўлады? Рабі дабро, і атрымаеш пахвалу ад яé;
- бо (гэта) ёсьць Божы слуга табé на дабро, Калі-ж робіш благое, бойся, бо ён не надарма носіць мéч: ён Божы слуга, імсьціцель на гнéў робячаму благое.
- Дзеля гэтага трэба слухацца ня толькі з увагі на гнéў, але й на сумлéньне.
- Дзеля гэтага-ж вы й падаткі плаціце; бо яны Божыя служкі, гэтым самым заўсёды занятыя. —
- Дык аддавайце кожнаму налéжнае: каму падатак, падатак; каму мыта, мыта; каму страх, страх; каму чэсьць, чэсьць.
- Не аставайцеся віннымі нікому нічога, апрача ўзаéмнай любві; бо, хто любіць другога, выпаўніў закон.
- Бо запаведзі: ня блудзі, не. забівай, не крадзі, ня сьвéдчы крыва, не жадай чужога, і калі ёсьць іншая запаведзь — зьмяшчаюцца ў вось гэтым слове: любі бліжняга твайго, як самога сябé (Ляв. 19, 18).
- Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў ёсьць выпаўнéньне закону.
- 11. І гэтак (рабéце), вéдаючы час, што прыйшла ўжо гадзіна збудзіцца вам зо-сну. Бо цяпéр бліжэй да нас выбаўлéньне, чым калі мы ўвéравалі.
- Ноч прайí ша, а дзéнь наблізіўся: дык адкінем справы цéмры і апранéмся ў зброю сьвятлá,
- як у дзéнь, будзем хадзіць прыстойна, не ў пражорлівасьці ды пянстве, не ў юрлівасьці ды распусьце, не ў калатні ды зайздрасьці;
- але апранéцеся Госпадам Ісусам Хрыстом і не дагаджайце цéлу ў пажадлівасьці.
Разьдзéл 14.
- Слабога ў вéры прымайце не на спрэчкі аб паглядах.
- Бо іншы вéрыць, што (можна) éсьці ўсё, а слабы éсьць гародніну.
- Хто éсьць, не дакарай таго, хто ня éсьць; і хто ня éсьць, не асуджай таго, хто éсьць: бо Бог прыняў яго.
- Хто ты, што судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром стаіць ён, або пáдае; і ўстаіць, бо Бог дуж паставіць яго.
- Іншы адрозьнівае дзéнь ад дня, а іншы судзіць (аднолькава) кожны дзéнь. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.
- Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто éсьць, дзеля Госпада éсьць, бо дзякуе Богу. I хто ня éсьць, дзеля Госпада ня éсьць, ды дзякуе Богу.
- Бо ніхто з нас ня жывé для сябé, і ніхто ця ўмірае для сябé;
- бо, калі жывéм, для Госпада жывéм, калі-ж уміраем — для Госпада ўміраем. I дзеля гэтага — ці жывéм, ці ўміраем, мы Гасподнія.
- Бо Хрыстос дзеля таго і намёр, і ўваскрос, і ажыў, каб валадаць і мёртвымі, і жывымі.
- А ты чаго судзіш брата свайго? Або й ты, што паніжаеш брата свайго? Бо .ўсé мы станем на суд Хрыстовы.
- Бо напісана: Я жыву, — кажа Госпад, — перада Мною суклоніцца ўсякае калéна, і ўсякі язык вызнаваць будзе Бога (Ісая 45, 23).
- Дык вось кожны з нас за сябé дасьць справаздачу Богу.
- Ня будзем жа балéй судзіць адзін аднаго, а лéпей судзіце аб тым, каб як ня класьці брату спаткнéньня ці спакусы.
- Я вéдаю і пэўны ў Госпадзе Ісусе, што нішто праз сябé не нячыста; толькі таму, кто лічыць што-нéбудзь нячыстым, — таму нячыста.
- Калі-ж цераз страву сумуе брат твой, дык ты ўжо не паводле любві ходзіш; ня губі тваéй страваю таго, за каго памéр Хрыстос.
- Дык няхай не зьняважáецца вашае добрае.
- Бо царства Божае ня éжа і піцьцё, але праведнасьць і мір і радасьці ў Духу Сьвятым.
- Бо, хто ў гэтым служыць Хрысту, той угодны Богу і паважаны людзьмі.
- Дык вось будзеш шукаць таго, што служыць дзеля міру і ўзаемнага збудаваньня.
- Дзеля éжы ня нíшчы дзéла Божага: усё чыста, але блага чалавéку, які éсьць праз спакусу.
- Добра ня éсьці мяса, ня піць віна і не рабіць (такога), ад чаго брат твой спатыкаецца, ці спакушаецца, ці зьнямагае.
- Ты хмаеш вéру? Мéй сам у сабé перад Богам. Шчасьлівы, хто не асуджае сябé ў тым, штó шануе.
- А хто сумляваецца, калі éсьць, асуджае сябé, што не па вéры; а ўсё, што не па вéры, грэх.
Разьдзéл 15.
- Мы, дужыя, мусім перанасіць нéмачы слабых, а не сабé дагаджаць.
- Бо кожны з нас няхай дагаджае бліжняму на дабро, на збудаваньне.
- Бо і Хрыстос не сабé дагаджаў, але, як напісана: Зьняважаньні зьнязажаючых Цябé выпалі на мянé (Псал. 68, 10).
- Бо ўсё, што напісана было ранéй, напісана намі дзеля навукі, каб праз цярплівасьцьі пацéху пісаньня мéлі надзéю.
- А Бог цярплівасьці і пацéхі няхай дасьць вам аднолькава думаць сярод сябé паводле навукі Хрыста Ісуса,
- каб вы аднадушна, аднымі вуснамі выслаўлялі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
- Дзеля гэтага прымайце аПйсланьне Паўлы да Рымлянаў í$.
243 дзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас у славу Божую.
- Кажу-ж, нíто Ісус Хрыстос стаўся служкаю абрэзаньня — дзеля праўды Божай, каб выпаўніць абяцанае айцоў.
- А для паганаў з літасьці, каб славілі Бога, як напісана: За гэта буду славіць Цябé між паганамі і сьпяваць імéньню Твайму (Псал. 17, 50).
- I яшчэ сказана: Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго! (Другазак. 32, 43.)
- I яшчэ: хвалéце Госпада, усé пагане, і слаўце Яго, усé народы! (Псал. 116, 1.)
- Ісая таксама кажа: бýдзе корань Ясéявы і Той, штó паўстане, валадаць народамі; на Яго пагане спадзявацца будуць (Ісая 11, 10).
- Бог жа надзéі няхай напоўніць вас усякай радасьцяй і мірам у вéры, каб вы, сілаю духа Сьвятога, абагаціліся надзéяй.
- I сам я перакананы аб вас, браты маі, што і вы поўныя дабраты, напоўненыя усякаю вéдаю і можаце навучаць адзін аднаго.
- Сьмялéй жа пісаў я вам, браты, часткова як-бы дзеля напамінаньня вам, праз даную мнé ад Бога ласку
- быць мнé служкаю Ісуса Хрыста сярод паганаў, сьвятарна абвяшчаючы Эвангельле Божае, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была ўгодна Богу.
- Маю вось пахвалу ў Ісусе Хрысьцé ў тым, што (датычыцца) Бóга:
- бо не адважуся сказаць што-нéбудзь, чаго ня зьдзéяў Хрыстос нраз мянé на послух наганаў, словам і дзéлам,
- сілаю знакоў і цудаў, сілаю Духа Божага; гэтак Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерузаліму і ваколіц да Ілірыка.
- Гэтак я стараўся абвяшчаць Эвангельле ня тым, гдзé ўжо было вядома імя Хрыстовае, каб не будаваць на чужой аснове,
- але як напісана: Каму не абвéшчана аб Ім, убачаць, і хто ня чуў, давéдаюцца (Ісая 52, 15).
- Цераз гэтае я шмат разоў і мéў перашкоду прыйсьці да вас.
- Цяпéр жа, ня маючы болын мéсца ў гэных краінах, ды з даўных год маючы жаданьне прыйсьці да вас,
- як толькі пакіруюся ў Гішнанію, прыду да вас. Бо спадзяюся, праходзячы, пабачыцца з вамі, ды што вы правядзецё мянé туды, як толькі крыху нацéшуся вамі.
- Цяпер-жа я йду ў Ерузалім паслужыць сьвятым;
- бо Македонія і Ахайя надумалі ўдзяліць нéшта бéдным сьвятым у Ерузаліме. Надумалі, але й вінаватыя ім.
- Бо, калі пагане зрабіліся ўчасьнікамі ў іх духоўным, дык павінны і ім паслужыць у цялéсным.
- Выпаўніўшы вось гэтае і даставіўшы ім пад пячацяй гэты плод, пайду праз вас у Пшпанію.
- Вéдаю-ж, што, калі прыду да вас, дык прыду ў поўні багаслаўлéньня Эвангельля Хрыстовага.
- Малю вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, памагаць мнé малітвамі за мянé да Бога,
- каб выбавіцца мнé ад нявéруючых у Юдэі, і каб служэньне маё для Ерузаліму было ўгодна сьвятым,
- каб мнé воляй Бога ў радасьці прыйсьці да вас і супачыць з вамі.
- Бог жа міру з усімі вамі: Амін.
Разьдзéл 16.
- Даручаю-ж вам Фіву, сястру нашу, слугу кенхрэйскае царквы,
- каб прынялі яé ў Госпадзе, як прыстойна сьвятым, і памаглі ёй, у чым яна будзе мéць у вас патрэбу, бо і яна была заступніцай многім дый мнé самому.
- Прывітайце Прыскіллу й Акілу, супрацоўнікаў маіх, у Хрысьцé Ісусе, —
- (якія галаву сваю пакладалі за маю душу, якім ня я адзін дзякую, але і ўсé цэрквы паганаў), — і царкву, што ў іх доме.
- Прывітайце ўмілаванага майго Эпэнэта, які ёсьць зачаткам Ахайі для Хрыста.
- Прывітайце Марыю, якая шмат працавала для нас.
- Прывітайце Андроніка і Юнія, сваякоў маіх і вязьняў са мною, якія ўславіліся між апосталамі і пéрш за мянé ўвéравалі ў Хрыста.
- Прывітайце Амплія, любага мнé ў Госнадзе.
- Прывітайце Урбана, сунрацоўніка нашага ў Хрысьцé, і Стахія, любага мнé.
- Прывітайце Апэлéса, дазнанага ў Хрысьцé. Прывітайце Арыстабулявых.
- Прывітайце Ірадыéна, сваяка майго. ПрывІтайце з Наркізавых тых, што ў Госнадзе.
- Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, што працуюць у Госпадзе. Прывітайце любуюПэрсіду, якая шмат папрацавала ў Госпадзе.
- Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, ды матку яго і маю.
- Прывітайце Асінкрыта, Флягонта, Ерма, Патрова, Ермія ды іншых з імі братоў.
- Прывітайце Філялёгá і Юлію, Нэрэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх з імі сьвятых.
- Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. ВітаюцЬ вас Хрыстовыя цэрквы.
- Малю вас, браты, сьцеражыцеся тых, штó робяць нязгоду і спакусы супраць навукі, якое вы назучыліся, і ўхіляйцеся ад іх;
- бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, а свайму чэраву, ды ласкавасьцяй і красамоўствам зводзяць сэрцы прастадушных.
- Бо-ж вашая паслухмянасьць вéры вéдама ўсім; дзеля тэтага я цéшуся з вас, але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і няпрыступныя на зло.
- Бог жа міру неўзабаве скрышыць шатана пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.
- Вітаюць вас Цімох, супрацоўнік мой, ды Лукій, Язон і Сасіпатр, сваякі маі.
- Вітаю вас у Госпадзе і я, Тэртый, што пісаў гэтае пасланьне.
- Вітае вас Гаій, гасьцінны для падарожных, для мянé і для ўсяé царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік мéскі, і брат Кварт.
- Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.
- Таму-ж, хто можа вас умацаваць водле Эвангельля майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, водле адкрыцьця тайны, што ад вякоў была ўмаўчáна, прарочыя пісаньні, па загаду адвéчнага Бога, на пóслух вéры абвéшчана ўсім народам, —
- Адзінаму мудраму Богу праз Ісуса Хрыста, Яму навéкі хвалá. Амін.
- Пісана да Рымлянаў з Карынту цераз Фіву, служку