ДРУГОЕ САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПЁТРЬІ
Разьдзéл 1.
- Сымон Пётра, слуга і апостал Ісуса Хрыста, да тых, што прынялі з намі роўна дарагую вéру па праўдзе Бога нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста:
- ласка і мір вам няхай памножыцца ў пазнаньні Бога і Ісуса, Госпада нашага.
- Як Божаю сілай Яго даравана нам усё патрэбнае дзеля жыцьця й пабожнасьці, праз пазнаньне Паклікаўшага нас славаю і цнатóю,
- якімі дараваны нам найвялікшыя і дарагія абяцаньні, каб праз іх сталіся вы ўдзéльнікамі Божае прыроды, ухіліўшыся ад тлéньня ў пажаданьні, што ў сьвéце,
- дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсё стараньне, пакажыце ў вéры вашай цнатý, у цнацé-ж розум,
- у розуме стрыманасьць, у стрыманасьці цярплівасьць, у цярплівасьці пабожнасьць,
- у пабожнасьці браталюбства, а ў браталюбстве любоў.
- Калі гэтае ў вас ёсьць і памнажацца будзе, дык вы не астанецёся бязьдзéйнымі і бяз плоду ў пазнаньні Го спада нашага Ісуса Хрысга;
- у кім жа няма гэтага, той сьляпы, нявісны, забыўся аб ачышчэньні ранéйшых грахоў сваіх.
- Дзеля гэтага, браты, балéй і балéй старайцеся рабіць цьвёрдым вашае прызваньне й выбраньне: гэтак робячы, ніколі не спаткнецёся,
- бо гэтак адчыніцца вам вольны ўваход у вéчнае царства Госпада нашага і збавіцеля Ісуса Хрыста.
- Дзеля гэтага я ніколі не перастану напамінаць вам аб гэтым, хоць вы й вéдаеце гэта і ўмацованы ў гэтай праўдзе.
- Справядлівым жа лічу, пакуль знаходжуся ў гэтай будыніне, пабуджаць вас напамінаньнем,
- вéдаючы, што хутка пакіну гэту маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мнé адкрыў.
- Буду-ж старацца, каб вы і пасьля майго адыходу заўсёды ўспаміналі гэтыя рэчы.
- Бо мы абвясьцілі вам сілу й прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста, не за міфамі йдучы, але быўшы вачавідцамі вéлічы Яго.
- Бо Ён прыняў ад Бога Айца чэсьць і славу, калі ад вялізарнае славы зыйшоў да Яго гэтакі голас: Гэты ёсьць Сын Мой Улюблены, Якому спагадаю.
- I гэты голас, як зыходзіў з нéба, мы чулі, быўшы з Ім на сьвятой гарэ.
- Дый маем найпэўнéйшае слова прарочае; і вы добра робіце, што зварочваецеся да яго, як да сьвéтача, што сьвéціць у цёмным мéсцы, пакуль не разаднéе і ня ўзыдзе дзяньніца ў сэрцах вашых,
- вéдаючы перадусім, што ніякае прароцтва ў пісаньні ня дзéецца сваім уласным разьвязаньнем.
- Бо ніколі прароцтва ня выказвалася воляй чалавéчай, але выказвалі яго сьвятыя людзі Божыя, вéдзеныя Духам сьвятым.
Разьдзéл 2.
- Былі-ж і фальшывыя прарокі ў народзе, як і ў вас будуць фальшывыя вучыцялі, якія ўвядуць згубныя гэрэзіі і, адцураўшыся адкупіўшага іх Госпада, сьцягнуць самі на сябé хуткую загубу.
- I многія пойдуць сьлéдам за імі да загубы, і праз іх шлях праўды зьняважáны будзе.
- I дзеля імкнéньня да зыску будуць яны вас лавіць лісьлівымі словамі; суд ім даўно гатовы, і загуба іх ня дрэмле,
- Бо калі не дараваў Бог ангелам, якія саграшылі, але, кінуўшы ў путы цéмры пякéльнае, аддаў закаваць іх на суд;
- і калі не пашкадаваў пéршага сьвéту, але ў васьмёх душах захаваў Ноя, апавядальніка праўды, як навёў быў патоп на сьвéтпаганых;
- Д калі мéсты Садомскія й Гаморскія, засудзіўшы на зьнішчэньне, абярнуў у попел, як прыклад для будучых бязбожнікаў,
- а прáведнага Лота, стомленага распусным жыцьцём між людзьмі бязбожнымі, выбавіў, —
- (бо гзты праведнік, жывучы між імі, з дня ў дзéць мучыў справядлівую душу сваю, бачучы і чуючы ўчынкі беззаконныя), —
- дык вéдае Госпад, як збаўляць пабожных ад спакушэньня, а няправедных захоўваць на дзéнь суда дзеля пакараньня,
- найбалéй жа тых, якія йдуць за цéлам у нячыстых пажаданьнях ды не паважаюць начальства; якія дзёрзкія, сваявольныя й не баяцца абмаўляць вышэйшых,
- тады як і Ангелы, большыя за іх моцаю й сілаю, ня выносяць на іх перад Госпадам дакараючага суда.
- Яны, як бязмоўныя жывёлы прыродныя, народжаныя на ловы й ýбой, лаюць тое, чаго не разумéюць, і ў тлéньні сваім вынішчаны будуць,
- і заплату дастануць за няпраўду. Бо за шчасьце лічаць яны штодзéнныя раскошы; сóраматнікі й паскуднікі, яны асалоду знаходзяць у ашуканствах сваіх, банкетуючы з ваМі;
- вочы маюць поўныя юрнасьці й нясупыннага грэху; яны душы няцьвéрдыя прывабліваюць; яны маюць сэрцы, прывучаныя да нажывы: гэта сыны пракдёну.
- Пакінуўшы праведны шлях, яны зблудзілі, пайшоўшы па сьлядох Валаама, сына Васóравага, што палюбіў заплату няправедную;
- ён быў пакараны за сваё беззаконьне: бязмоўная асьліца, прагаварыўшы чалавé216 Другое Пасланьне Пётры . зчым голасам, затрымала шал прарока.
- Гэта крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя: для іх цéмра чорная навéкі прыгатована.
- Бо, прамаўляючы надзьмутымі й пустымі словамі, яны прынаджываюць пажаданьнямі цéла й распустаю тых, хто лéдзь толькі ўцёк аД зблудзіўшых;
- яны суляць ім свабоду, а самі яны — рабы тлéньня, бо хто кім пераможаны, той таму й раб.
- Бо, уцёкшы ад пóшкудзі сьвéту праз пазнаньне Госпада і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, ізноў, заблутаўшыся, паддаюцца ёй, дык апошяе для іх горш за пéршае:
- бо лéпей бы ім не пазнаць шляху праўды, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад пераданае ім сьвятое зáпаведзі.
- Бо з імі сталася паводле справядлівай прыказкі: сабака варочаецца да блявóціны сваéй, а вымытая сьвіньня — валяцца ў брудзе.
Разьдзéл 3,
- Гэта ўжо другое пасланьне пішу да вас, умілаваныя; у іх напамінаньнем пабуджаю чыстую думку вашую,
- каб вы памяталі словы, ранéй сказаныя сьвятымі прарокамі, і запаведзь Госпада й Спаса ад Апосталаў1 нашых,
- вéдаючы перадусім тое, што ў апошнія дні зьявяцца лáяльнікі, што ходзяць водле пажаданьняў еваіх,
- і скажуць: гдзе абяцаньне прыходу Яго? бо ад часоў, як сталі паміраць бацькі, усё гэтак астаéцца ад пачатку стварэньня.
- Бо тыя, што думаюць гэтак, ня вéдаюць, што словам Божым нябéсы былі здаўна, а зямля з вады й праз ваду паўстала,
- дзеля таго тагачасны сьвéт загінуў, затоплены вадою,
- а сягоньняшнія нябёсы й зямля, тым жа словам утрымліваныя, захоўваюцца для агню на дзéнь суда й загубы людзéй бязбожных.
- Ды тое не павінна быць скрыта ад вас, умілаваныя, што ў Госпада адзін дзéнь, як тысяча гадоў, і тысяча гадоў, як адзін дзéнь.
- Не марудзіць Госпад з абяцаным, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але доўга цéрпіць нас, ня хочучы, каб нéхта загінуў, але каб усé прыйшлі да пакаяньня.
- Прыйдзе-ж дзéнь Гасподні, як злодзей уначы, і тады нябёсы з шумам пройдуць, распаленыя-ж стыхіі разбурацца, а зямля і ўсé дзéлы на ёй згараць.
- Калі так усё гэтае разбурыцца, то якімі трэба быць у сьвятым жыцьці і пабожнасьці вам,
- што чакаеце й жадáеце прыходу дня Божага, калі нябёсы, паланéючы, рухнуць, і разгарэўшыяся стыхіі растопяцца?
- Мы-ж чакаем паводле Яго абяцаньня новага нéба й новае зямлі, на якіх праўда жывé.
- Дык, умілаваныя, чакаючы гэтага, пастарайцеся зьявіцца ў міры перад
1м неапаганенымі і бяз сказы,
- а доўгацярплівасьць Госпада нашага ўважайце за збаўлéньне, як і ўмілаваны брат наш Паўла, па дадзенай яму мудрасьці, напісаў вам,
- як ён кажа аб гэтым і ў-ва ўсіх пасланьнях, у якіх ёсьць дзе-што незразумéлае, што нéвукі і неўгрунтаваныя на ўласную сваю загубу перакручваюць, як і другія Пісаньні.
- Дык вы, умілаваныя, як ужо папярэджаныя, сьцеражыцеся, каб вам не захапіцца блудам бязбожнікаў ды не адпасьці ад свайго ўмацаваньня,
- але ўзрастайце ў ласцы й пазнаньні Госпада нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста. Яму слава й сягоньня, і ў дзéнь вéчны. Амін.