ПЕРШАЕ САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПЁТРЫ
Разьдзéл 1.
- Пётра, Апостал Ісуса Хрыста, выбраным захаджэнцам, расьцярушаным у Поньце, Галятыі, Каппадокіі, Азіі й Вітыніі,
- згодна з прадвéданьнем Бога Айца, праз асьвячэньне ад Духа, дзеля паслухмянасьці й акраплéньня крывёю Ісуса Хрыста: няхай памножыцца вам ласка і мір!
- Багаслаўлены Бог і Ацéц Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які праз вялікую ласку Сваю адрадзіў нас ускрасéньнем Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзéі,
- дзеля спадчыны нятлéннае, бяз сказы, што не завяне й захавана на нябёсах для вас,
- сілаю Божаю праз вéру аховываных дзеля выбаўлéньня, што гатова адкрыцца ў астатні час!
- З гэтага цéшцеся, крыху цяпер (калі трэба) ад розных спакусаў патужыўшы,
- каб выпрабаваная вéра вашая, шмат каштаўнéйшая за гібнучае, хоць і агнём прабаванае золата, аказалася на хвалу і чэсьць і славу ў адкрыцьці Ісуса Хрыста,
- Якога, ня бачыўшы, любіце і, хоць ня глéдзячы на яго, але вéручы ў Яго, радуецеся радасьцюнявымоўнаю і найслаўнéйшаю,
- дасягаючы нарэшце вéраю вашаю збаўлéньня душ.
- Гэтага то збаўлéньня шукалі й дапытываліся прарокі, якія прадвяшчалі вызначаную вам ласку,
- даходзячы, на калі і ў які час паказваў у іх Дух Хрыстовы, прадвяшчаючы мукі Хрыстовыя і славу за імі.
- Ім было адкрыта, што ня ім, а нам служыла абвéшчанае вам сягоньня тымі, якія нясьлі вам добрую вéсьць праз Духа Сьвятога, пасланага з нябёсаў, у што навет Ангелы жадаюць пранікнуць.
- Дзеля гэтага, пашіеразаўшы паясьніцы розуму вашага, чувайце й да канца спадзявайцеся на ласку, што прыносіцца вам у адкрыцьці Ісуса Хрыста.
- Як послухмяныя дзéці, ня кіруйцеся ранéйшымі вашымі пажаданьнямі ў нявéданьні вашым;
- але, па прыкладу паклікаўшага вас сьвятога, і самі будзьце сьвятымі ў-ва ўсіх учынках.
- Бо напісана: будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты (Ляв. 19, 2).
- I калі называеце Айцом Таго, Хто судзіць кожнага паводле дзéла яго, ня.ўзіраючыся на аблічча ягонае, дык са страхам праводзьце час бытаваньня вашага,
- вéдаючы, што не трухлéючым серабром ці золатам адкуплены вы ад марнага жыцьця, данага вам ад айцоў,
- але многацэннаю крывёю Хрыста, як чыстага агняці бяз сказы,
- празначанага яшчэ да стварэньня сьвéту, але зьявіўшагася ў апошнія часы дзеля вас,
- павéрыўшых праз Яго ў Бога, Які ўскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб была вéра ваша й надзéя на Бога.
- Паслухмянасьцяй праўдзе праз Духа ачысьціўшы душы вашыя дзеля некрывадушнае любві братняе, заўсёды любéце адзін аднаго ад чыстага сэрца,
- як адроджаныя ня з тлéючага насéньня, але з нятлéннага, праз слова Бога Жывога і прабываючага давéку.
- Бо ўсякае цéла, як трава, і ўсякая слава чалавéчая, як цьвéт на травé: засохла трава, і цьвéт яé апаў;
- але слова Госпадавае трывае давéку (Ісая 40, б—8). А гэта й ёсьць тое слова, якое вам абвéшчана.
Разьдзéл 2.
- Дык, адклаўшы ўсякую злосьць і ўсякі подступ ды крывадушнасьць і завісьць і ўсякую абмову,
- як нованарóджаныя дзéткі, палюбéце чыстае слоўнае малако, каб ад яго ўзрасьці вам на збаўлéньне;
- бо вы паспробавалі, што Госпад добры.
- Прыступаючы да Яго, жывога каменя, адкіненага людзьмі, але выбранага Богам, дарагога,
- і самі як жывыя камéньні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвяшчэнства сьвятое, каб прынасіць духоўныя ахвяры, любыя Богу праз Ісуса Хрыста.
- Бо сказана ў пісаньні: вось Я кладу ў Сыоне камень вуглавы выбраны, дарагі, і хто вéрыць у Яго, не асароміцца (Ісая 28, 16).
- Дык вось, Ён для вас, вéруючых, цэннасьць, а для нявéруючых — камéнь, якí адкінулі будаўнічыя, ды які стаўся галавой вугла (Пс. 117, 22), камень спаткнéньня і камень спакусы,
- аб які яны спатыкаюцца, не пакараючыся слову, на што й пакінены.
- Але вы —. выбраны род, царскае сьвяшчэнства, народ сьвяты, людзі адабраныя, каб абвяшчаць цноты Паклікаўшага вас з цéмры ў цудоўнае сьвятло Яго;
- нéкалі нé-народ, а цяпер народ Божы; нéкалі немілавáныя, а цяпер памілаваныя.
- Умілаваныя! прашу вас, як прышлых і падарожнікаў, ухіляйцеся ад цялéсных пажаданьняў, што супраць душы ваююць,
- і вядзéце добрае жыцьцё між паганамі, каб яны за тое, за што словамі зьняважáюць вас, як злачынцаў, угледзіўшы добрыя ўчынкі вашыя, сла вілі Бога ў дзéнь адвéдзінаў.
- Дык будзьце пакорныя ўсякай уладзе людзкой дзеля Госпада: ці то цару, як зьвéрхняй уладзе,
- ці то начальнікам, як ад яго пасыланым дзеля караньня злачынцаў і дзеля заахвочаньня побячых дабро, —
- бо гэткая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, затыкалі вусны нявуцтву неразумных людзéй, —
- як вольныя, ды не як маючыя волю дзеля прыкрыцьця зла, але як Божыя слугі.
- Усіх паважайце, брацтва любéце, Бога бойцеся, цара шануйце.
- Слугі, з усéнькім страхам пакарайцеся валадаром, ня толькі добрым і лагодным, але і срогім.
- Бо люба Богу тое, калі хто, думаючы аб Богу, пераносе гора, цéрпячы несправядліва.
- Бо што за пахвала, калі вы цéрпіце ды бюць вас за грахі? Але, калі робячы дабро і ў Муках цéрпіце, дык гэта Богу люба,
- бо вы на тое пакліканы; бо і Хрыстос пацярпéў за вас, пакінуўшы вам прыклад, каб вы йшлі па сьлядох ягоных:
- Ён не зрабіў ніякага грэху, і ня было подступу ў вуснах Яго (Ісая 53, 9);
- Ён, зьневажáны, не зьневажáў узаéмна; цéрпячымукі, не пагражаў, а перадаў Таму, Хто судзіць справядліва.
- Ён грахі нашыя сам узьнёс у цéле Сваім на дрэва, каб мы, вызваліўшыся ад грахоў, жылі дзеля праўды: ранамі Яго аздарóўлены.
- Бо вы былі, як авечкі блукаючыяся, але вярнуліся сягоньня да пастыра й валадара душ вашых (Ісая 53, 4—6).
Разьдзéл 3.
- Таксама й вы, жóны, пакарайцеся сваім мужом, каб тыя з іх, што не пакараюцца слову, жыцьцём жон сваіх бяз слова былі здабываны,
- бачучы вашае чыстае, багабойнае жыцьцё.
- Няхай будзе аздобаю вашаю ня вонкавае заплятаньне валасоў, не залатыя ўборы, ці вопраткі стройнасьць,
- але ўкрыты чалавéк сэрца ў нятлéннасьці лагоднага й ціхога духа, што дужа пэнна прад Богам.
- Гэтак жа аздаблялі сябé і сьвятыя жанчыны, што спадзяваліся на Бога, пакараючыся сваім мужом.
- Гэтак і Сара пакаралася Аўрааму, называючы яго гаспадаром. Вы — дзéці яé, калі робіце дабро і не баіцёся ніякага страху.
- Таксама й вы, мужы, разумна жывéце з імІ, аддаючы ім, як найслабéйшай судзіне жаночай, чэсьць, бо і вы сунасьлéднікі ласкі жыцьця, каб ня было вам перашкоды ў малітвах вашых.
- Нарэшце, будзьце ўсé аднадумнымі, спачуваючымі, браталюбнымі, міласэрнымі, вéтлівымі.
- Не аддавайце злом за зло, ці зьнявагай за зьнявагу, а наадварот: багаслаўляйце, вéдаючы, што вы на тое пакліканы, каб унасьлéдаваць багаслаўлéньне.
- Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай устрымлівае язык свой ад зла і вусны свае, каб крывадушна не гаварылі.
- Ухіляйся ад зла і рабі дабро; шукай міру й імкніся да яго.
- Бо вочы Госпада на праведных, і вушы Яго на малітвы іх, але аблічча Госпада супраць робячых зло.
- І хто зробіць вам зло, калі вы будзеце пераймальнікамі добрага?
- Але, калі-б вы й пацярпéлі за праўду, дык вы шчасьлівыя. А страху іх ня бойцеся і ня трывожцеся.
- Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто трэбуе ў вас слова аб вашай надзéі, лагодна й са страхам.
- Мéйце добрае сумлéньне, каб у тым, зá што абмаўляюць вас, як злачынцаў, былі асаромлены тыя, хто гáніць вашае добрае жыцьцё ў Хрысьцé.
- Бо калі хоча воля Божая, лéпей пацярпéць за добрыя ўчынкі, чымся за благія.
- Бо і Хрыстос, каб прывясьцí нас да Бога, раз пацярпéў за грахі нашыя, Праведнік за няправедных, забіты цéлам, але ажыўшы духам,
- у Якім Ён і тым духам, што ў вязьніцы, зышоўшы, абвяшчаў,
- ім, якія нéкалі не пакарыліся чакаўшаму іх Божаму доўгацярпéньню за дзён Ноя, учас будаваньня карабля, у якім нямногія, гэта знача восем душ, выратаваліся ад вады.
- Гэтак і нас сягоньня спасае на ўзор гэтага Хрышчэньне (не абмыцьцё цéла ад бруду, але абяцаньне Богу добрага сумлéньня) праз ускрасéньне Ісуса Хрыста,
- Які, узыйшоўшы на нéба, знаходаіцца праваруч Бога, і Якому пакарыліся Ангелы і ўлады і сілы.
Разьдзéл 4.
- Дык вось, калі Хрыстос мучыўся за нас цéлам, то і вы ўзбройцеся тэй-жа думкай, бо той, хто мучыцца цéлам, перастае грашыць,
- каб рэшту часу ў цéле жыць ужо не паводле чалавéчага пажаданьня, але паводле Божае волі.
- Бо даволі ўжо, што вы ў мíнулы час жыцьця паступалі паводле волі паганаў, ходзячы ў нячыстасьці, пажаданьнях, пянстве, банкетаваньні, піцьці й лёгкамысным служэньці ідалам;
- затым то яны й дзівяцца, што не бяжыцё разам з імі на той жа разьліў распусты, і абмаўляюць вас.
- Яны здадуць справу Таму, Хто мáе хутка судзіць жывых і памéршых.
- Бо на тое-ж і для мёртвых была абвéшчана добрая вéсьць, каб яны, засуджаныя па-чалавéчаму цéлам, жылі па-Божаму духам.
- Дый усяму блізкі канéц. Дык будзьце мудрымі і чувайце ў малітвах.
- Найбольш за ўсё мéйце шчырую любоў адзін да аднаго; бо любоў пакрьюае множства грахоў.
- Будзьце гасьціннымі адны да адных без нараканьняў.
- Служыце адзін аднаму кожны тым дарам, які атрымаў, як добрыя будаўнічыя рознароднае ласкі Божае.
- Ці гаворыць хто з вас, — гавары, як словы Божыя; ці служыць хто, — служы па сіле, якую даé Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і сіла на вéкі вякоў. Амін.
- Умілаваныя! Ня цурайцеся агнявое спакусы, дзеля выпрабаваньня вам пасыланае, хоць-бы дзіўнае здарылася вам.
- Але, калі прымаеце ўчасьце ў муках Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў зьяўлéньні славы Яго ўзрадавацца і павесяліцца.
- Калі абмаўляюць вас за імя Хрыстовае, то вы шчасьлівыя; бо Дух славы, Дух Божы спачывае на вас. Гэнымі Ён зьняважаецца, а вамі выслаўляецца.
- Абы толькі не цярпéў хто з вас мукі, як забойца, або злодзей, або злачынец, ці пасягаючы на чужое;
- а калі як Хрысьціянін, то не саромся, але сдаў Бога за гэткі ўдзéл.
- Бо час пáчацца суду ад дому Божага; калі-ж пéрш ад нас пачнéцца, дыкшто за канéц непакараючыхся Эвангельлю Божаму?
- I калі праведнік лéдзьве збавіцца, то бязбожнік і грэшнік дзé пакáжацца?
- Дык і пакутуючыя па волі Божай няхай аддадуць Яму, як праўдзіваму Стварыцелю, душы сваé, робячы дабро.
Разьдзéл 5.
- Старшых сярод вас заклікаю я, сустаршыня і сьвéдка мукаў Хрыстовых ды ўдзéльнік у славе, што мáе выявіцца:
- пасéце Божае стада, якое ў вас, наглядаючы за ім не пад прынукаю, але з добрае волі, ды не дзеля агіднай карысьці, але дзеля ахвоты,
- і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад стаду;
- і калі зьявіцца Найвышэйшы Пастыр, дастанеце вянок славы, што ня вяне.
- Таксама й вы, малодшыя, будзьце паслухмянымі старшым; усé-ж, падчыняючыся адзін аднаму, апранéцеся пакорнай мудрасьцяй, бо Бог супраць гордых, а пакорным ласку даé!
- Дык скарыцеся пад моцную руку Божую; каб узвысіла вас у свой час.
- Усе клапоты сваé ўскладайце на Яго; бо Ён аб вас рупіцца.
- Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо вораг ваш, дябал, як лéў рыкаючы ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.
- Станьце насупраць яму цьвёрдыя вéраю, вéдаючы, што гэткія-ж мучэньні здараюцца і з братамі вашымі ў сьвéце.
- Бог жа ўсякае ласкі, Каторы паклікаў вас да вéчнае славы сваéй у Хрысьцé Ісусе, няхай сам, пасьля нядоўгае мукі вашае, удасканаліць вас, няхай угрунтуе, няхай умацуе, няхай зробіць непарушнымі.
- Яму славá і сіла на вéкі вякоў. Амін.
- Гэтае коратка напісаў я праз Сілуана, вéрнага, як думаю, брата вашага, каб запэўніць вас, заклікаючы і сьвéдчачы, што запраўдная ласка Божая тая, у якой вы стаіцё.
- Вітае вас выбраная з вамі (царква) ў Вавілёне і Марк, мой сын.
14.. Прывітайце адзін аднаго пацалункам любві. Мір вам усім, каторыя ў Хрысьцé Ісусе. Амін.