ПАВОДЛЕ МАРКА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ
Разьдзéл 1.
- Пачатак Эвáнгельля Ісуса Хрыста, Сына Божага.
- Як напíсана ў прарокаў: вось я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які пракладзé дарогу Тваю перад Табою (Малах. 3, 1).
- Голас гукáючага ў пустыні: гатуйце дарогу Госпаду, простымі рабéце сьцéжкі Яго (Ісая 40, 3).
- Зьявіўся Іоан, хрысьцячы ў пустыні і абвяшчаючы накутнае хрышчэньне дзеля адпушчэньня грахоў.
- í выходзілі да Яго ўся старана Юдэйская і Ерузалімцы, і хрысьціліся ад Яго ў рацэ íордане, спавядáючыся з грахоў сваіх.
- I быў íоан адзéты ў вярблюдавы волас і ў скураны пояс на наясьніцы сваёй, і éў саранчу ды дзікі мёд.
- I прапавéдываў кáжучы: ідзé за мною Дужэйшы за мянé, у Якога я ня варт, нахіліўшыся, разьвязаць рамéнь абуцьця Яго.
- Я хрысьціў вас вадою, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым.
- I сталася ў тыя дні, прыйшоў íсус з Назарэту Галілéйскаго і хрысьціўся ад Іоана ў Іордане.
- I, як выходзіў із вады, тут жа ўглéдзіў Іоан расчыняючыся нéба й Духа, як галубá, зыхóдзячы на Яго.
- I голас быў з нéба: Ты Сын Мой улюблены, Якому спагадаю.
- I зараз Дух павёў Яго ў пустыню.
- I быў Ён там у пустыні сорак дзён спакушáны адшатана, і быў з зьвярамі, і Ангелы служылі Яму.
- Пасьля-ж таго, як Іоап быў выданы, прыйшоў Ісус у Галілéю, прапавéдуючы Эвангельле царства Божага
- і кажучы, што споўніўся час і наблíзілася царства Божае: пакайцеся і вéрце ў Эвангельле.
- Праходзячы-ж ля мора Галілéйскага, углéдзіў Сымона і Андрэя, брата ягонага, як закідалі сéці ў мора, бо яны былі рыбаловы.
- I сказаў ім Ісус: ідзéце за Мною, і Я зроблю вас лаўцáмі людзéй.
- I яны той жа час пакінулі сваé сéці і пайшлі за Ісусам.
- I, адыйшоўшы адтуль недалёка, Ён углéдзіў Якава Завядзéявага і Яна, брата ягонага, таксама ў чаўнé, прáвючы сéці.
- I тут жа клікнуў іх. I яны, пакінуўшы бацьку свайго Завядзéя ў чаўнé з работнікамі, пайшлі за Ім.
- I прыходзяць у Канэрнаум, і, неадкладáючы, у суботу ўвайшоў Ён у школу і навучаў.
- I дзівіліся з Яго навукі, бо, навучаючы іх, быў як той, хто мáе ўладу, а нé як кніжнікі.
- I быў у школе іхняй чалавéк, якім заўладаў дух нячысты, і закрычэў:
- Пакінь! што Табé да нас, Ісус Назарэйскі? Ты прыйшоў згубіць нас! Вéдаю цябé, хто ты, Сьвяты Божы!
- Але Ісус пагразіў яму, кажучы: маўчы і выйдзі з яго.
- Тады нячысты дух, устросшы яго і загаласіўпíы моцным голасам, выйшаў з яго.
- I ўсé спужаліся і пыталіся адзін у аднаго: штó гэта? штó гэта за новая навука, што сваёй уладай і дýхам нячыстым загáдвае, і яны слýхаюцца Яго?
- I хутка разыйшлася аб Ім чутка па ўсіх ваколіцах Галілéі.
- Выйшаўшы ўраз жа із школы, прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя, з Якавам і Іоанам.
- Цéшча-ж Сымонавая ляжала ў гарачцы; і зараз кажуць Яму аб ёй.
- Падыйшоўшы, Ён падняў яé, узяўшы за руку, і гарачка пакінула яé, і яна пачала служыць ім.
- Калі-ж настаў вéчар, як зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нядужых і апанаваных злым духам.
- I ўсё мéста сабралос-я перад дзьвярыма.
- I Ён аздаравіў многіх, цярпéўшых ад розных хворасьцяў, і выгнаў духаў; і не пазваляў злым духам гаварыць, што яны назналі Яго.
- А нарáніцы, устаўшы дужа рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае мéсца і там маліўся.
- Сымон і быўшыя з імі пайшлі за Ім;
- і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: ўсé шукаюць Цябé.
- Ён кажа ім: пойдзем у бліжэйшыя селы і мéсты, каб Мнé й там навучаць, бо-ж Я дзеля таго прыйшоў.
- I Ён навучаў у школах іхніх скрозь па ўсёй Галілéі і выганяў злых духаў.
- Прыходзіць да Яго пракажóны, мóлючы Яго і пáдаючы перад Ім на калéні, дый кажа Яму: калі хочаш, можаш мянé ачысьціць.
- Ісус жа, зьлітаваўшыся над ім, працягнуў руку, даткнуўся да яго і сказаў яму: хачу, будзь чысты!
- I, як толькі Ён сказаў гэта, пракáза тут жа зыйшла з яго, і ён ачысьціўся.
- 43. І, грозна глянуўшы на яго, зараз жа адаслаў яго
- і сказаў яму: глядзі, нікому нічога не кажы, але пайдзі пакажыся сьвяшчэньніку і ахвяруй за ачышчэньне тваё, што загадаў Майсéй, дзеля сьвéдчаньня ім.
- А ён, выйшаўшы, пачаў многа гаварыць і шырыць кругом вéстку, дзеля чаго Ісус ня мог ужо ўвайсьці адкрыта ў мéста, але быў вонках, у мясцóх пустынных. I прыходзілі да Яго зусюль.
Разьдзéл 2.
- Праз колькі дзён ізноў нрыйшоў Ён у Капэрнаум, і разыйшлося, што Ён у доме.
- Зараз сабралося гэтулькі народу, што ўжо і ля дзьвéраў ня было мéсца; і Ён гаварыў ім слова.
- І прыйшлі да Яго з спараліжавáным, якога нéсьлі чацьвёра;
- і, ня маючы магчымасьці прыйсьці да Яго цераз народ, раскрылі страхý дому, дзé Ён быў, і, зрóбіўшы дзіру, спусьцілі ,пасьцéль, на якой ляжаў спараліжавáны.
- Ісус, бáчучы вéру іх, кажа наралітыку: дзіця, даруюцца табé грахí тваі.
- Тут жа сядзéлі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх:
- што гэта Ён гэтак блюзьніць? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?
- Ісус, ураз жа давéдаўшыся духам Сваім, што яны гэтак думаюць сабé, сказаў Ім: на што гэтак думаеце ў сэрцах вашых?
- Што лягчэй? ці сказаць паралітыку: даруюцца табé грахí? ці сказаць: устань, вазьмі ложак свой і хадзі?
- Але, каб вы вéдалі, што Сын Чалавéчы мáе ўладу на зямлі дараваць грахі, — кажа паралітыку:
- Табé кажу: устáнь, вазьмі ложак твой ды йдзі ў дом твой.
- Той ураз жа ўстаў і, узяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсé дзівіліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі.
- I выйшаў Ісус ізноў да мора; і ўвéсь народ пайшоў да Яго, і Ён навучаў іх.
- Праходзячы, углéдзіў Ён Лéвія Алфéявага, сядзючíá на мытніцы, і кажа яму: ідзі за Мною. I той, устаўшы, пайшоў за Ім.
- I стáлася, калі Ісус сядзéў за сталом у доме ягоным, пасядáлі з Ім і вучнямі Яго шмат мытнікаў ды грэшнікаў, бо было іх многа, і яны йшлі за Ім.
- Кніжнікі й фарысэі, углéдзіўшы, што Ён éсьць з мытнікамі ды грэшнікамі, кажуць вучням Яго: як гэта Ёнéсьцьі пéць з мытнікамі ды грэшнікамі?
- Пачуўшы гэтае, Ісус кажа ім: нé здарóвым трэба лéкара, але хворым. Я прыйшоў клікаць нé сьвятых, але грэшнікаў да пакуты.
- А вучні Іоанавы і фарысэйскія пасьцілі, і прыходзяць да Яго ды кажуць: чаму вучні Іоанавы ды фарысэйскія посьцяць, а Тваі вучні ня посьцяць?
- I сказаў ім Ісус: ці могуць пасьцíць сыны вясéльля, калі з імі жаніх? Пакуль маюць сярод сябé жаніхá, ня могуць пасьцíць.
- Але прыйдуць дні, калі вóзьмуць ад іх жаніхá, і тады будуць пасьцíць у тыя дні.
- I ніхто не прышывае лáпінкі з новай тканіны да старое адзéжыны, бо новая лáпінка адарвéцца ад старóга, і дзірá будзе яшчэ бóлыыая.
- I ніхто не налівае новага віна ў старыя мяхí, бо новае віно прарвé мяхí, і віно выцяча, ды мяхí прападуць; але віно новае трэба ўліваць у новыя мяхí.
- I давялóся перахóдзіць Яму ў суботу цéраз засéвы; і пачалі вучні Ягоныя дарогаю рваць калóсьсе.
- Фарысэі сказалі Яму: глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, чаго ня сьлéд рабіць?
- Ён сказаў ім: няўжо-ж вы ніколі ня чьггалі, што зрабіў Давід, калі мéў патрэбу й галадáў сам ды быўшыя з ім?
- Як увайшоў ён у дом Божы за архірэя Авіафáра ды éў хлябы ахвярныя, якіх ня можна было éсьці нікому, апрача сьвяшчэньнікаў, і даў і тым, што былі з ім.
- I сказаў ім: субота для чалавéка, але нé чалавéк для суботы;
- вось чаму Сын Чалавéчы ёсьць гаспадар і над суботай.
Разьдзéл 3.
- I прыйшоў ізноў у школу; і быў тáм чалавéк, які мéў сухую руку.
- I сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.
- I кáжа да сухарукага чалавéка: стань пасярэдзіне.
- I кажа да іх: Ці налéжыць рабíць у суботу добрае, ці рабіць благое?Жыцьцё ратавáць, ці загубіць? Яны маўчалі.
- I, глянуўшы на іх з гнéвам, тýжачы аб жóрсткасьці сэрцаў іхніх, кажа таму чалавéку: працягнí руку тваю. Ён працягнуў, і зрабíлася рука ягоная здаровая, як і другая.
- Фарысэі, выйшаўшы, зараз жа склікалі з Ірадзіянамі раду аб Ім, каб загубіць Яго.
- Але Ісус з вучнямі Сваімі адыйшоўся да мора, і за Ім пайшло множства народу з Галілéі, Юдэі,
- Ерузаліму, Ідумэі і з-за Іордану; дый з ваколіц Тыру й Сідону вялікай грамадой, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго.
- I сказаў вýчням Сваім, каб для Яго быў прыгатавáны чóвен, з увагі на мнóжства народу, каб ня цíснуліся да Яго.
- Бо многіх Ён аздаравíў, дык хворыя цíснуліся да Яго, каб дакранýцца да Яго.
- I дýхі нячыстыя, бáчучы Яго, пáдалі перад Ім ды крычэлі, кажучы: Ты Сын Бом<ы!
- Але Ён крэпка пагразіў ім, каб не выяўлялі Яго.
- I ўзыходзе на гарý і кліча да Сябé, каго Сам хацéў; і прыйшлі да Яго.
- I выбраў з іх двапаццацéх, каб з Ім былі, і каб пасылаць іх прапавéдываць,
- ды каб мéлі ўладу аздараўляць ад хвóрасыдяў і выганяць дэманаў;
- і даў Сымону імя Пётр;
- і Якава Завядзéявага і Іоана брата Якава, ім даў імéньні Боанэргéс, што значыць — сыны громавы,
- і Андрэя, і Піліпа, і Баўтрамéя, і Мацьвéя, і Хамý, і Якава Алфéявага, і Фадзéя, і Сымона Кáнаніта,
- ды Юду Іскарыёта, які й прадаў Яго.
- I прыходзяць у дом: і ізноў зыхóдзіцца народ, тяк што ім немагчыма было і хлéба наéсьці.
- I, дачуўшыся, родныя Яго пайшлі ўзяць Яго, бо апавядáлі, быццам Ёнля пры розуме.
- А кніжнікі, што прыйшлі з Ерузаліму, íсíварылі, што Ён мáе ў Сабé вэльзэвýла ды што выганяе дэманаў імем іхняга князя.
- I, клікнуўшы іх, гаварыў ім прыпóвесьцямі: як можа шатаншатана выганяць?
- Калі царства разьдзéліцца само ў сабé, ня можа ўстаяць царства тое;
- і калі дом разьдзéліцца сам у сабé, ня можа ўстаяць дом той;
- і калі шатан падняўся на самога сябé ды разьдзяліўся, ня можа ўстаяць, але канéц яму.
- Ніхто, увайшоўшы ў дом дужóга, ня можа абрабаваць дабрá ягонага, пакуль ня зьвйжа дужóга, і тады абрабуе дом ягоны.
- Занраўды кажу вам: будуць даравáны сынóм чалавéчым усé грахí і хулы, якімі-б яны ні хулíлі;
- але хто будзе хулíць Духа Сьвятога, таму ня будзе даравáна ніколі, але падлягáе вéчнаму асуджэньню.
- Бо казалі: у Ім нячысты дух.
- I прыйшлі браты і маці Яго і, стóячы вóнках, паслалі да Яго клікаць Яго.
- I сядзéў каля Яго народ. I сказалі Яму: вось маці твая і браты тваі на падвóрку пытаюць Цябé.
- I сказаў ім, мовячы: хто маці Мая ці браты Маé?
- I, глянуўшы наўкола на сядзéўшых ля Яго, кажа: вось маці Мая і браты Маé;
- бо хто выпаўняцімець волю Божую, той Мнé і брат, і сястра, і маці.
Разьдзéл 4.
- I ізноў пачаў навучаць над морам; і сабралося да Яго такое множства народу, што Ён увайшоў у човен і сядзéў у моры, а ўвéсь народ быў на зямлі ля мора.
- I навучаў іх шмат прыпóвесьцямі, і ў навуцы сваёй гаварыў ім:
- Слухайце: вось выйшаў сéйбіт сéяць.
- I сталася, як сéяў, што іншае ўпала пры дарозе, і наляцéлі птушкі нябéсныя ды падзёўбалі тое;
- іншае ўпала на камéнны грунт, дзé мала было зямлі, і хутка ýзыйшло, бо зямля была няглыбокая;
- калі-ж узыйшло сонца, завя́ла ды, ня мáючы караня, засохла.
- Іншае ўпала між шыпшыньнікам, і шыпшыньнік вырас і заглушыў яго, і яно не дало плёну;
- іншае ўпала на добрую зямлю і дало плён, што ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла іншае трыццаць, іншае шэсьцьдзесят, іншае сто.
- I сказаў ім: хто мáе вушы чуць, няхай чуе.
- Калі-ж Ён быў Сам, акружаўшыя Яго разам з дванаццацьма спыталіся ў Яго аб прыпóвесьці.
- I сказаў ім: вам дáдзена вéдаць тайны царства Божага, а тым вонках усё стаéцца ў прыповесьцях,
- каб, глéдзячы вачыма, глядзéлі й ня бачылі; слýхаючы, чулі й не разумéлі; каб не навярнуліся, ды каб ня былі даравáны ім грахі іхнія.
- I кажа ім: не разумéеце гэтае прыпóвесьці? Як жа вам зразумéць усé прыпóвесьці?
- Сéйбіт слова сéе.
- Вось жа тыя, што ля дарогі, дзé сéецца слова, як толькі пачуюць яго, дык ураз жа шатан й вырывае слова, пасéянае ў сэрцах іх.
- Таксама й тыя, што пасéяны на камянíстым мéсцы, якія, лéдзь пачуюць слова, зараз з рáдасьцю прыймаюцьяго,
- ды ня маюць у сабé караня, дык дачэсныя: як толькі прыйдзе ýціск ці перасьлéдаваньне за слова, зараз спакушáюцца.
- I тыя, што ў шыпшыньніку пасéяны, гэта тыя, што чуюць слова,
- але ў якіх турботы гэтага вéку, прынáда багацьця ды іншыя пажаданьні, увахóдзячы ў іх, глýшаць слова, і яно стаéцца бясплодным.
- I што пасéяна на добрай зямлі, гэта тыя, якія слýхаюць слова і прыймаюць яго і даюць плéн: адзін у трыццаць, другі ў шэсьцьдзесят, іншы ў сто разоў.
- I сказаў Ім: ці на тое прыносіцца сьвятлó, каб паставіць яго пад пасýдзіну ці пад ложак, а не на тое, каб паставіць яго на сьвéтачу?
- Бо няма нічога тайнага, каб не зрабілася яўным: бо ня сталася дзеля ўкрываньня, а каб выявілася.
- Калі хто мáе вушы чуць, няхай чуе.
- I сказаў ім: заўважáйце, што чуеце: якою мéраю мéраеце, гэткаю й вам адмéрана будзе і дададзена будзе вам, што слухаеце.
- Бо хто мáе, таму будзе дáдзена, а хто ня мáе, у таго адымецца й тое, што мáе.
- I сказаў: гэтак ёсьць царства Божае, як калі чалавéк кíдае зéрне ў зямлю,
- і сьпіць, і ўстаé ўначы і ўдзéнь, і насéньне ўзыходзіць і расьцé, што ён ня вéдае;
- бо зямля самá сабою родзіць сьпярша рунь, пасьля колас, пасьля зéрне ў коласе.
- Калі-ж дасьпявáе плён, ураз жа шлéць сéрп, бо надыйшло жнівó.
- I сказаў: да чаго падобна царства Божае? Ці якою прыпóвесьцю выкажам яго?
- Яно як зéрне гарчычнае, якое, калі сéецца ў зямлю, дык ёсьць мéншае за ўсé зярнаты на зямлі,
- а калі пасéяна, узыходзіць і робіцца бльшым за ўсс расьлíны і пускае такія вялікія галіны, што пад цéнем яго могуць хавáцца птáхі нябéсныя.
- I многімі гэткімі прыпóвесьцямі казаў ім слова, колькі яны маглі слухаць;
- бяз прыпóвесьці-ж нé гаварыў нічога, а вучням насамóце тлумачыў усё.
- Увéчары таго-ж дня сказаў ім: пераплывéм на той бок.
- I яны, адправіўшы народ, узялí Яго з сабою, як быў у чаўнé, бо з Ім былі і другія чаўны.
- I ўзьнялася вялікая бýра; хвáлі білі ў чóвен так крэпка, што ўжо пачаў напаўняцца вадою.
- А Ён спаў на кармé на падушцы. Яго будзяць ды кажуць да Яго: Вучыцель! Няўжо-ж Цябé ня рýпіць, што мы гінем?
- I, падыймаючыся, забараніў вéтру і кажа да мора: змоўкні, пакінь! I вéцер заціх, і настала вялікая ціша.
- I кажа ім: чаму вы гэткія палахлíвыя? як гэта ў вас нямá вéры?
- І спалохаліся вялікім страхам ды гаварылі між сабою: Хто гэта, што й вéцер і мора слýхаюцца загаду Яго?
Разьдзéл 5.
- I прыйшлі на той бок мора, у старану Гадарэнскую.
- I, калі выйшаў Ён з чаўнá, зараз жа пераняў Яго чалавéк з магільніку, апанавáны нячыстым.
- Ён мéў жыльлё ў магілах; і ніхто ня мог яго зьвязаць навет ланцугамі,
- бо многа разоў скоўвалі яго путамі ды ланцугамі, але ён разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня мéў сілы супакоіць яго;
- заўсéды ўначы і ўдзéнь ён быў у гóрах ды ў магілах, крычучы і бючы сябé камéньмі.
- Углéдзіўшы-ж Ісуса здалёку, прыбéг ды пакланіўся Яму
- і, закрычэўшы моцным голасам, сказаў: што Табé да мянé, Ісус, Сын Бога Усявышпяга? Заклінаю Цябé Богам, ня муч мянé!
- (Бо Ісус казаў яму: выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавéка).
- I спытаўся ў яго: як імя тваé? I ён сказаў у адказ: легіён імя маё, бо нас многа.
- I дужа прасіў Яго, каб не высылаў іх вон з стараны таé.
- Пасьвіўся-ж там ля гары вялікі гурт сьвінéй.
- I прасілі Яго ўсé дэманы: пашлі нас у сьвінéй, каб нам увайсьці ў іх.
- Ісус ураз жа дазволіў ім. I нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвінéй, і кíнулася стáда з крýчы ў мора; было-ж каля дзьвёх тысячаў; і патанулі ў моры.
- А тыя, што пáсьвілі сьвінéй, пабéглі ды абвясьцілі ў мéсьце і па вéсках. I жыхары выйшлі паглядзéць, штó стáлася.
- Прыходзяць да Ісуса ды бачаць, што апанаваны дэманамі, у якім быў іх легіён, сядзіць, адзéты, пры здаровым розуме; дык спалóхаліся.
- I бачыўшыя расказалі ім, як стáлася з апанавáным дэманамі, ды аб сьвіньнях.
- I пачалі прасіць Яго адыйсьці ад мéжау іхніх.
- I, калі Ён увайшоў у чóвен, дык той, што быў апанаваны дэманамі, папрасіўся быць з Ім.
- Але Ісус не дазволіў яму і кажа да яго: ідзі дамоў да сваіх ды раскажы ім, што зрабіў табé Госпад і як зьлітаваўся над табою.
- I пайшоў ды пачаў апавядáць у Дзесяціградзьдзі, што зрабіў з ім Ісус. I ўсé дзівіліся.
- Калі Ісус ізноў перабраўся ў чаўнé на другі бéраг, сабралося да Яго множства народу. I быў Ён ля мора.
- I вось прыходзіць адзін із школьных старшын, на імя Яір, і, углéдзіўшы Яго, пáдае да ног Ягоных
- і вéльмі просіць Яго, кáжучы: дачкá мая ўмірае: прыйдзі, палажы на яé рукі, каб яна паздаравéла і жыла.
- I пайшоў з ім. I за Ім ішло шмат народу і ціснулІ Яго.
- I нéйкая жанчына, якая цярпéла ад крывацéчы дванаццаць гадоў
- ды шмат выцярпела ад многіх дахтароў і патраціла на іх усё, ня маючы ніякае палёгкі, ды йшчэ болып хворая,
- пачуўшы пра Ісуса, падыйшла ззаду між народам і дакранýлася да вóпраткі Ягóнае,
- бо казала: калі хоць да вопраткі Яго дакранýся, паздаравéю.
- І зараз задзяржалася ў яé крывацéча, і пачулá яна ў цéле сваім, што паздаравéла ад хворасьці.
- У той жа час Ісус, пачýўшы Сам у Сабé, што выйшла з Яго сіла, зьвярнуўся да народу і сказаў: хто дакранýўся да Маé адзéжы?
- Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што народ тоўпіцца ля Цябé, і пытаешся: хто дакранýўся да Мянé?
- Але Ён аглянуўся наўкола, каб бачыць тую, што зрабіла гэта.
- Жанчына-ж, спалóхаўшыся і дрыжучы, бо вéдала, што з ёю сталася, падыйшла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
- Ён жа сказаў ёй: дачкá! вéра твая збавіла цябé. Ідзі ў супакоі і будзь здарова ад хворасьці тваé.
- Ён яшчэ гаварыў, калі прыходзяць ад школьнага старшыні ды кажуць: дачкá твая памёрла; на што яшчэ турбýеш вучыцеля?
- Але Ісус, ураз пачуўшы гавóраныя слóвы, кажа да старшыні школы: ня бойся, толькі вéр!
- I не дазволіў нікому йсьці за Сабою, апрачá Пятрá, Якава і Іоана, брата Якавага.
- Прыходзіць у дом старшыні школы і бачыць трывогу, плач ды лямант вялікі.
- I, увайшóўшы, кажа ім: чаго трывóжыцеся ды плáчаце? Дзяўчáна ня ўмéрла, але сьпіць.
- I сьмяяліся з Яго. Але Ён, выслаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацькоў дзяўчыны і быўшых з Ім ды ўваходзіць туды, дзé ляжала дзяўчына.
- I, узяўшы дзяўчыну за руку, кажа да яé: Таліта, кумі! што значыць: дзяўчына, табé кажу, устáнь!
- I ўраз жа ўстала дзяўчына і пачала хадзіць; а было ёй дванаццаць гадоў. I здумéліся ад дзіва вялікага.
- I Ён цьвёрда прыказаў ім, каб ніхто аб гэтым ня вéдаў; і сказаў даць ёй éсьці.
Разьдзéл 6.
- I выйшаў адтуль і прыйшоў у сваю бáцькаўшчыну; і за Ім ішлі вучні Ягоныя.
- I, калі настала субота, пачаў вучыць у школе; і многія, чуючы, з задзіўлéньнем гаварылі: адкуль у Яго гэтае? I што за мудрасьць дáдзена Яму, што і гэткія цуды чыняцца рукамі Яго?
- Ці-ж гэта ня цéсьля, сын Марыі, брат Якава, Есіі, Юды і Сымона? Ці-ж гэта ня сёстры Ягоныя, што пасярод нас? í сумляваліся ў Ім.
- Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарок без пашáны, хіба толькі ў сваёй бáцькаўшчыне і ў родных і ў доме сваім.
- I ня мог там учыніць ніякага цуду, толькі некаторых хворых, усклáўшы рукі на іх, аздаравíў.
- I дзівіўся з недавéрства іх. I хадзіў па вакалíчных сéлах, навучáючы.
- í наклікаў тых дванаццацёх і пачаў іх слаць па двое і даў ім уладу над нячыстымі дýхамі.
- I сказаў ім нічога ня браць у дарогу, апрача аднаго кія: ні торбы, ні хлéба, ні мéдзі ў поясе,
- адно абувацца ў пасталы і не апранацца ў дзьвé вопраткі.
- I сказаўім: калідзéўвойдзеце ў дом, аставáйцеся ў ім, дакуль ня выйдзеце стуль;
- і калі хто ня прыме вас і ня будзе слухаць вас, выходзячы адтуль, абтрасéце пыл з ног вашых на сьвядоцтва ім. Запраўды кажу вам: лягчэй будзе Садому й Гаморы ў дзéнь судá, чымся мéсту гэнаму.
- I, пайшоўшы, прапавéдывалі, каб кáяліся;
- і выганялі многа дэманаў і многіх хворых мáзалі аліваю і лячылі.
- I дачуўся цар Ірад (бо імя Ягонае сталася вéдама) і сказаў: гэта Іоан Хрысьціцель уваскрос, і дзеля гэтага цуды праз Яго дзéюцца.
- Другія гаварылі: гэта Ільля; а іншыя казалі: гэта прарок, ці адзін із прарокаў.
- Ірад жа, пачуўшы, сказаў: гэта Іоан, якому я сьцяў галаву; ён паўстаў із мёртвых.
- Бо гэты Ірад, паслаўшы, схапіў быў Іоана і зьвязаў Яго ў вязьніцы за Ірадзіяду, жанý брата свайго Піліпа, што ўзяў яé за жонку.
- Бо Іоан сказаў Іраду: ня гожа табé мéць жонку брата твайго.
- Ірадзіяда, злуючы на яго, жадала забіць яго, ды не магла,
- бо Ірад баяўся Іоана, вéдаючы яго, як чалавéка справядлівага ды сьвятога, і сьцярог яго; дый шмат рабіў, слýхаючыся яго, і слухаў яго з ахвотай.
- I, як надáрыўся дзéнь, калі Ірад, з прычыны сваіх урадзін, справіў банкéт сваім вяльможам, ваяводам ды іншым людзям Галілéі,
- дык дачкá Ірэдзіяды ўвайшла і танцавала й дагадзіла Іраду і банкетавáўшым з ім. I сказаў цар дзяўчыне: прасі ў мянé, чаго хочаш, і дам табé,
- I прысягнуў ёй: чаго па просіш у мянé, дам табé, хоць бы палову царства майго.
- Яна выйшла і спыталася ў маткі сваёй: чаго прасіць? Тая адказала: галаву Іоана Хрысьціцеля.
- I ўраз жа, вярнуўпіыся борзда да царá, папрасіла, кáжучы: хачу, каб ты даў мнé цяпéр жа на місе галаву Іоана Хрысьціцеля.
- Цар, хоць і зажурыўшыся, але дзеля прысягі і тых, што банкетавáлі з ім, не схацéў ёй адмовіць.
- I цар, ураз жа паслаўшы кáта, загадáў прынéсьці галаву ягоную.
- Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы і прынёс галаву ягоную на місе і аддаў яé дзяўчыне, а дзяўчына аддала яé матцы сваéй.
- I, дачуўшыся, вучні яго прыйшлі і ўзялі цéла ягонае ды палажылі яго ў магілу.
- I сабраліся апосталы да Ісуса і расказалі Яму ўсё, і што зрабілі і чаго навучалі.
- I сказаў ім: пайдзéце адны ў пустыннае мéсца ды крыху супачьшьце. Бо так многа было, што прыхóдзілі й адыхóдзілі, дый éсьці ім было нéкалі.
- I паплылі ў пустыннае мéсца ў чаўнé адны.
- Народ углéдзіў іх éдучы, і многія пазналі; і бéглі туды пéша з усіх мéстаў і апярэдзілі іх дый зыйшліся да Яго.
- Ісус, выйшаўшы, углéдзіў множства народу ды пашкадавáў іх, бо яны былі, як авéчкі бяз пáстыра; і пачаў навучаць іх многа.
- I, як прайшло шмат часу, вучні Яго прыйшлі да Яго ды кажуць: мéсца тут пустыннае, а час ужо позны.
- Пусьці іх, каб, пайшоўшы ў вакалíчныя вёскі й сёлы, купілі сабé хлéба, бо ня маюць чаго éсьці.
- Ён жа адказваючы сказаў ім: вы дайце ім éсьці. I сказалі Яму: хіба нам пайсьці купіць хлéба дынараў на дзьвесьце й даць ім éсьці?
- Але Ён спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Пайдзéце й паглядзéце. Яны, давéдаўшыся, сказалі: пяць хлябоў і дзьвé рыбы.
- Тады загадаў ім рассадзіць усіх гурткамі на зялёнай травé.
- I пасéлі радамі па сто ды па пяцьдзесят.
- I, узяўшы пяць хлябоў і дзьвé рыбы, паўзіраўшыся на нéба, багаславíў і паламáў хлябы і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьвé. рыбы падзяліў усім.
- I éлі ўсé і наéліся.
- I набралі кускоў хлéба дванаццаць поўных карабóў і астáткаў ад рыбы.
- А было éўшых хлéб каля пяцёх тысячаў людзéй.
- I зараз прымусіў вучняў сваіх увайсьці ў чóвен ды плыці напéрад на той бéраг да Віфсаіды, пакуль Ён распусьціць народ.
- I, распусыдіўшы іх, найшоў на гару памаліцца.
- I, як настаў вéчар, чóвен быў пасярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.
- I ўбачыў, як ім цяжка плыці, бо вéцер быў супраціўны; дык каля чацьвéртай старожы ўначы йдзé да іх, ступáючы па моры; і хацéў абмінуць іх.
- Яны-ж, углéдзіўшы Яго ідучы па моры, падумалі, што гэта здань, ды загаласілі.
- Бо ўсé бачылі Яго і спалохаліся. Дык ураз жа прамовіў да іх і сказаў ім: схамянéцеся: гэта Я, ня бойцеся!
- I ўвайшоў да іх у човен; і вéцер заціх. I яны цераз мéру здумéліся ў сабé і дзівавáліся.
- Бо яны не зразумéлі аб хлябох: бо сэрца іх было скамянéўшы.
- I, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генісарэцкую і прысталі да бéрагу.
- I, як яны выйшлі з чаўнá, зáраз пазнаўшыя Яго
- абéглі ўсю тую вакóліцу, і пачалі на ложках прынасіць нядужых туды, дзé, як чулі, быў Ён.
- I, куды Ён ні прыходзіў у сёлы, у мéсты і ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім хоць да краю адзéжы Яго дакранýцца. I тыя, што дакранáліся да Яго, спасьліся.
Разьдзéл 7.
- I сабраліся да Яго фарысэі й некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму;
- і, убачыўшы некаторых з вучняў Яго, як éлі хлéб нячыстымі (гэта значыць няўмытымі) рукамі, карылі іх.
- Бо фарысэі і ўсé Юдэі, трымáючыся накáзаў старшых, не ядуць не памыўшы чыста рук;
- і з торгу, пакуль не памыюцца, не ядуць. Ёсьць і многае іншае, чаго яны, пераняўшы, трымаюцца: мыцьце чáраў, кубкаў, мéднага судзьдзя ды ўслонáў.
- Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі ды кніжнікі: чаму вучні Тваі ня жывуць згодна з наказамі старшых, але нямытымі рукамі ядуць хлéб?
- Ён жа, адкáзваючы, сказаў ім: добра прарочыў аб вас, крывадушных, Ісая, калі пісаў: людзі гэтыя гіаважаюць Мянé вýснамі, а сэрца іх далёка ад Мянé.
- Але дармá пакланяюцца Мнé, навучаючы навук і зáпаведзяў чалавéчых (Ісая 29, 13).
- Бо вы, пакідаючы прыказаньне Божае, трымаецеся наказу чалавéчага, мыцьця чáраў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага.
- I сказаў ім: ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае абы спаўняць ваш «наказ?
- Бо Майсéй сказаў: паважай айцá твайго і матку тааю: і хто зьневажáе айца ці матку, няхай сьмéрцяй памрэ (Выхад. 20, 12; 21, 16).
- А вы кажаце: хто скажа айцу ці матцы: Корван, (гэта ёсьць — Дар), чым бы ад мянé карыстаўся,
- таму дапускáеце ўжо нічога больш не рабіць для айцá свайго ці для маткі сваé,
- адкідаючы слова Божае накáзам вашым, які вы пастанавілі; ды робіце шмат падобнага да гэтага.
- I, паклікаўшы ўвéсь народ, кажа да іх: слухайце Мянé ўсé ды разумéйце.
- Няма нічога, што, увахóдзячы ў чалавéка звонку, магло бы зрабіць яго нячыстым; але тое, што выходзіць ад яго, — гэта тое, што робіць нячыстым чалавéка;
- калі хто мáе вушы чуць, няхай чуе.
- I калі Ён увайшоў у дом ад народу, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго аб прыпóвесьці.
- I сказаў ім: няўжó-ж і вы гэткія няцямкія? Няўжо-ж не разумéеце, што нішто, увахóдзячы ў чалавéка звонку, ня можа яго зрабіць нячыстым,
- бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, але ў жывот, і выходзіць вон, ачышчаючы ўсякую éжу.
- Дый сказаў: тое, што выходзе ад чалавéка, тое робіць яго нячыстым.
- Бо з нутрá, з сэрца чалавéчага выходзяць благія думкі, распуста, блуд, душагубства,
- крадзéжы, прагавíтасьць, злосьць,здрáда,бязглуздасьць, ліхое вока, хулá, пáха, дурнота.
- Усё тое благое з нутрá выходзіць і робіць нячыстым чалавéка.
- I, устаўшы, пайшоў адтуль на ўзьмéжкі Тырскія й Сідонскія; і, увайшоўшы ў дом, не хацéў, каб хто давéдаўся; ды ўтаіцца ня здóлеў,
- бо жанчына, дачкá якое мéла ў сабé нячыстага духа, пачуўшы аб Ім, прыйшоўшы ўпала да ног Ягоных;
- а жанчына тая была пагáнка, родам Сірафінікіянка; і прасіла ў Яго, каб выгнаў нячыстага духа з дачкí яé.
- 2 Але Ісус сказаў ёй: дай пéрш насыціцца дзéцям, бо ня гожа ўзяць хлéб у дзяцéй і кінуць сабакам.
- Яна ж адказала Яму і сказала: так, Госпадзе; але й сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяцéй.
- I сказаў ёй дзеля гэтага слова: ідзі! злы дух выйшаў з дачкí тваé.
- I, прыйшоўшы ў свой дом, яна знайшла, што злы дух выйшаў, і дачкá ляжыць на ложку.
- I, ізноў выйшаўшы з зямéль Тырскіх і Сідонскіх, пайшоў да мора Галілéйскага, пасярод Дзесяцігрáдзьдзя.
- I прывялі да Яго глуханямóга ды прасілі Яго ўзлажыць на яго руку.
- I, узяўшы яго ад народу, паклаў пальцы Сваé ў вушы яму і, плюнуўшы, дакранýўся да языка ягóнага;
- і, глянуўшы ў нéба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффафа! што знача: расчыніся!
- I ўраз жа расчыніліся вушы ягоныя і разьвязаліся путы языка ягонага, і пачаў добра гаварыць.
- I загадаў ім не казаць нікому. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ шырэй апавядалі.
- I тым балéй дзівіліся ды гаварылі: ўсё добра зрабіў: робіць і глухія каб чулі, і нямыя каб гаварылі.
Разьдзéл 8.
- У тыя дні, як сабралося дужа многа народу і ня мéлі што éсьці, Ісус, клíкнуўшы вýчняў Сваіх, кажа ім:
- Шкадá Мнé народу, што ўжо тры дні са Мною і ня мáе штó éсьці.
- I, калі пушчу іх дамоў ня éўшы, аслабéюць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёку.
- I вучні Ягоныя адказалі Яму: скуль мог бы хто тут у пустыні накарміць іх хлéбам?
- I спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны сказалі: сéм.
- Г сказаў народу сéсьці на зямлю; і, узяўшы сéм хлябоў ды падзйкаваўшы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі; і яны раздалі народу.
- I мéлі яны нéкалькі рыбак; і, пабагаславіўшы, сказаў раздаць і тыя.
- I éлі і насыціліся і набралі астаўшыхся кускоў сéм карабоў.
- Еўшых жа было каля чатырох тысячаў. I распусьціў іх.
- I, ураз увайшоўшы ў човен з вучнямі Сваімі, прыйшоў у мéжы Далмануфскія.
- І выйшлі фарысэі ды пачалі з Ім спрачацца, дамагаючыся ад Яго знакóў з нéба, спакушáючы Яго.
- I Ён ,уздыхнуўшы ў душы Сваёй, сказаў: на што род гэты дамагаецца знакóў? Запраўды кажý вам, ня будзе дáдзены знак роду гэтаму.
- I, пакінуўшы іх, ізноў увайшоў у човен і паплыў на той бок.
- I забыліся ўзяць хлéба, і ня мéлі з сабою ў чаўнé хлéба, апрача аднаго бóхана.
- Ён загадаў ім: глядзіце, сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай і кісьлі Ірадавай.
- I разважалі між сабою, кажучы: гэта што хлéба ня маем.
- I, вéдаючы, Ісус кажа да іх: ці-ж яшчэ ня цйміце й не разумéеце? Ці йшчэ скамянéўшы мáецссэрца вашае?
- Маючы вочы, ня бачыце? Маючы вушы, ня чуеце? дый не памятаеце?
- Калі Я пяць хлябóў паламаў на пяць тысячаў, колькі поўных карабоў кускоў назьбіралі вы? Кажуць Яму: дванаццаць.
- А калі сéм для чатырох тысячаў, колькі карабоў назьбіралі вы астаўшыхся кускоў? Сказалі: сéм.
- I сказаў ім: як жа не разумéеце?
- I прыходзе да Віфсаіды; і прыводзяць да Яго сьляпога ды просяць, каб дакранýцца да яго.
- I, узяўшы сьляпога за руку, вывеў яго за сяло і, плюнуўшы яму на вочы, паклаў на яго рукі ды спытаўся, ці што бачыць?
- I той, зірнуўшы, адказаў: бачу людзéй, што як дрэвы ходзяць.
- Потым ізноў палажыў рукі на вочы яму ды зрабіў, каб бачыў. I паздаравéў ды стаў бачыць усё ясна.
- I наслаў яго дамоў, сказаўшы: не захóдзь у сялó і не кажы нікому ў сялé.
- I пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў сёлы Кесáрыі Піліпавай. I дарогаю Ён пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: за каго лічаць Мянé людзі?
- Яны адказалі: за Іоана Хрысьціцеля; другія-ж за Ільлю, а іншыя — за аднаго з прарокаў.
- Ён жа кажа ім: а вы за каго лічыце Мянé? I Пётр адказаў Яму, кажучы: Ты Хрыстос.
- I загадаў ім, каб нікому не гаварылі аб Ім.
- I пачаў навучаць іх, што трэба, каб Сын Чалавéчы многа выцярпеў, каб адцурáліся ад яго старшыны і архірэі і кніжнікі, ды каб быў забіты і цераз тры дні ўваскрóс.
- I гаварыў аб гэтым адкрыта. I Пётр, адклікаўшы Яго, начаў карыць Яго.
- А Ён, аглянýўшыся й бáчучы вучняў Сваіх, забараніў Пятру, сказаўшы: адыдзі ад Мянé, шатан, бо думаеш не аб Божым, але аб чалавéчым.
- I, паклікаўшы народ з вучнямі Сваімі, сказаў ім: хто хочя ісьці за Мною, адракíся ад самога сябé і вазьмí крыж свой ды йдзі сьлéдам за Мною;
- бо хто хоча душу сваю спасьцí, загýбіць яé; але хто загýбіць душу сваю за Мянé і Эвáнгельле, той спасé яé.
- Бо штó за карысьць чалавéку, калі-б здабыў увéсь сьвéт, а душы сваёй шкоду ўчыніў бы?
- Або штó дасьць чалавéк за душу сваю?
- Бо хто пасарóміцца Мянé і Маіх слоў перед родам гэтым блудным ды грэшным, дык і Сын Чалавéчы пасарóміцца яго, як прыйдзе ў славе Айца Свайго з áнгеламі сьвятымі.
Разьдзéл 9.
- I сказаў ім: запраўды кажу вам: ёсьць некаторыя сярод тых, што тут стаяць, якія ня íмуць сьмéрці, пакуль ня ўглéдзяць царства Божага, прыйшоўшага ў сіле.
- I цераз шэсьць дзён бярэць Ісус Пятра, Якава і Іоана і вядзé на гару высокую асобна іх адных, і перамяніўся перад імі.
- I адзéньне Яго зрабíлася бліскучым ды такім бéлым, як сьнéг, ды як бялілынчык на зямлі ня можа выбяліць.
- I зьявіўся ім Ільля з Майсéем ды вялі гутарку з Ісусам.
- I на гэта Пётр сказаў Ісусу: Равві! добра нам тут быць; дык зробім тры палаткі: Табé адну, Майсéю адну і Ільлі адну.
- Бо ня вéдаў, што сказаць; бо яны перапалóхаліся.
- I паўстала хмáра, закрыўшая іх, і з хмáры выйшаў голас, які казаў: гэты ёсьць Сын Мой улюблены, Яго слухайце.
- I раптам, аглядзéўшыся наўкола, нікога больш ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса.
- Калі-ж яны зыхóдзілі з гары, загадаў ім нікому не казаць, штó яны бáчылі, дакуль Сын Чалавéчы не ўваскрэсьне.
- I захавалі гэтае слова, пытаючыся адзін у аднаго, што значыць: уваскрэснуць?
- I спыталіся ў Яго, кажучы: кніжнікі гавораць, што пéрш мусіць прыйсьці Ільля?
- Ён жа адказаў ім: Ільля, прыйшоўшы пéрш, наладзіць усé, як і напісана пра Сына Чалавéчага, каб шматперацярпéў і быў панíжаны.
- Але кажý вам, што і Ільля прыйшоў, і ўчынілі з ім, што хацéлі, як напісана пра Яго.
- I, прыйшоўшы да вучняў, углéдзіў многа народу ля іх, ды кніжнікаў, спрачаючыся з Імі.
- I, ураз углéдзіўшы Яго, увесь народ здумéўся ды, прыбягаючы, вітаў Яго.
- I спытаўся Ён у кніжнікаў: аб чым у вас спрэчка з імі?
- I, адказваючы, адзін із народу сказаў: Вучыцелю! я прывёў да Цябé сына майго, які мáе нямóга духа:
- дзé ні схопіць яго, кíдае яго на зямлю, і ён пéніцца й скрыгíча зубамі сваімі ды пруцянéе. I казаў я вучням Тваім, каб выгналі яго, і ня здóлелі.
- Ён жа, адкáзваючы, гавора: о, род нявéрны! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпéць вас? Прывядзéце яго да Мянé!
- I прывялі яго да Ісуса. I, убáчыўшы Яго, дух затрос ім, і ён упаў на зямлю ды валяўся, пускáючы пéну.
- I спытаўся Ісус у бацькі ягонага: як даўно гэта зрабілася з ім? Той жа адказаў: з дзяцінства;
- і шмат разоў дух кíдаў яго ў вагонь ды ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, памажы нам, зьлітаваўшыся над намі.
- Ісус сказаў яму: калі можаш вéрыць, усё магчыма для вéруючага.
- I зараз, загаласіўшы, бацька хлопца сказаў праз сьлёзы: Госпадзе! памажы майму недавéрству!
- Ісус жа, бачучы, што зьбягаецца народ, пагразіў духу нячыстаму, кажучы яму: дух нямы і глухí! Я прыкáзую табé: выйдзі з яго ды больш не ўваходзь у яго!
- I, загаласíўшы ды крэпка затрóсшы ім, выйшаў; і зрабіўся, як няжывы, так што многія гаварылі, што памéр.
- Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і éн устаў.
- І, як увайшоў у дом, вучні Ягоныя пыталі ся ў Яго насамóце: чаму мы не маглі выгнаць яго?
- I сказаў ім: гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі ад малітвы ды посту.
- І, пайшоўшы стуль, праходзілі праз Галілéю, і Ён не хацéў, каб хто давéдаўся.
- Бо навучаў Сваіх вучняў і гаварыў ім, што Сын Чалавéчы выданы будзе ў рукі людзéй, і забюць Яго, і забіты ўваскрэсьне на трэці дзéнь.
- Але яны не разумéлі слоў, а спытацца ў Яго баяліся.
- I прыйшоў у Капэрнаум; і, як быў у доме, спытаўся ў іх: аб чым дарогаю вы гутарылі між сабою?
- Яны-ж маўчалі, бо дарогаю разважалі між сабою, хто большы.
- I, сéўшы, паклікаў дванаццацёх і сказаў ім: калі хто хоча пéршым быці, будзь з усіх апошнім і для ўсіх слугою.
- I, узяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх ды, абняўшы яго, сказаў ім:
- Хто прыйме адно з гэтых дзяцéй дзеля Мянé, той прыймáе Мянé, а хто Мянé прыйме, то не Мянé прыймáе, але Паслаўшага Мянé.
- I адказаў Яму Іоан, мóвячы: Настаўнік! мы бачылі чалавéка, які Тваім імем выганяе дэманаў, а ня йдзéць за намі; дык забаранілі яму, бо ня йдзéць за намі.
- Ісус жа сказаў: не забараняйце яму, бо няма такога, хто, учыніўшы цуд íмем Маім, мог бы хутка зьнявáжыць Мянé.
- Бо хто ня проці вас, той за вас.
- I хто напоіць вас каўшóм вады дзеля Мянé, затым, што вы Хрыстовыя, запраўды кажу вам: ня страціць нагарóды сваé.
- I хто зьвядзé аднаго з малых гэтых, вéручых у Мянé, таму лéпей было-б, каб павéсілі яму кáмень ад жóрнаў на шыю ды кінулі яго ў мора.
- I калі зводзіць цябé рука твая, адсякі яé: лéпей табé калéкаму ўвайсьці ў жыцьцё, чымся з дзьвюмá рукамі йсьці ў геéнну, у вагонь неўгасаючы,
- дзé чэрв іх ня ўмірае, і агонь не ўгасае.
- I калі нагá твая зводзіць цябé, адсякі яé; лéпей табé ўвайсьці ў жыцьцё кульгáючы, чымся з дзьвюмá нагамі быць укíненым у геéнну, у вагонь неўгасáючы,
- дзé чарвяк іх ня ўмірае, ды агонь не ўгасае.
- I калі вóка тваё зводзіць цябé, вырві яго: лéпей табé з адным вокам увайсьці ў царства Божае, чымся з дзьвюмá вачыма быць укíненым у геéнну вагнявую,
- дзé чарвяк іх ня ўмірае, ды агонь не ўгасае.
- Бо кожны агнём асоліцца, а ўсякая ахвяра соляй асоліцца.
- Соль добрая; але, калі соль зробіцца несалóнай, чым яé паправіце? Мéйце ў сабé соль і мір мéйце між сабою.
Разьдзéл 10.
- I згэтуль, устаўшы, прыходзіць у мéжы Юдэйскія за Іорданам. і зноў зьбіраецца да Яго народ, і па звычаю свайму Ён ізноў навучаў іх.
- I, падыйшоўшы, фарысэі спыталіся, спакушáючы Яго: ці можна мужу кінуць жонку сваю?
- Ён жа, адкáзваючы, сказаў ім: што запавéдаў вам Майсéй?
- Яны-ж сказалі: Майсéй дазволіў пісаць разводны ліст і разлучацца.
- I, адкáзваючы, Ісус сказаў: дзеля жóрсткасьці сэрца вашага напісаў ён вам гэтую зáпаведзь.
- Бо на гіачатку тварэньня Бог стварыў іх мужчынай і жанчынай (Быт. 1, 27).
- Дзеля гэтага пакіне чалавéк айца свайго ды матку
- і прыгóрнецца да жонкі сваёй, і ў двох будуць адно цéла (Быт. 2, 24), дык іх ужо ня двое, але адно цéла.
- Вось жа, што Бог злучыў, чалавéк няхай не разлучае.
- А дома вучні Яго ізноў сныталіся аб тым жа.
- I сказаў ім: хто пакіне жонку сваю ды ажэніцца з другою, той блудзіць з ёю;
- і калі жонка разлýчыцца з мужам сваім ды выйдзе за другога, — блудзіць.
- Прыносілі да Яго дзéтак, кáб Ён дакранýўся да іх: вучні-ж ня пускалі тых, што прыносілі.
- Убачыўшы-ж гэтае, Ісус загнéваўся ды сказаў ім: дайце дзéткам ісьці да Мянé і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць царства Божае.
- Запраўды кажý вам: хто ня гірыйме царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў Яго.
- I, абняўшы іх, усклаў на іх рукі і багаславіў іх.
- I, калі выходзіў у дарогý, падбéг нéхта, унаў перад Ім на калéні і спытаўся ў Яго: Настаўніку добры! што мнé рабіць, каб унасьлéдаваць жыцьцё вéчнае?
- Ісус жа сказаў яму: што завéш Мянé добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог.
- Вéдаеш зáпаведзі: ня блудзí; не забівáй: не крадзí; ня сьвéдчы крыва; ня крыўдзь; паважáй бацькоў тваіх. (Выхад 20, 12—17).
- Той жа, адкáзваючы, сказаў Яму: Настаўнік, усяго гэтага пілнаваўся я змалку дзён сваіх.
- Ісус жа, глянуўшы на яго, упадабаў яго і сказаў яму: аднаго табé не хапáе: пайдзі, усё, што мáеш, прадáй ды раздай убогім, і будзеш мéць скарб на нéбе; і прыходзь, ідзі за Мною. узяўшы крыж.
- Той жа, зьбянтэжаны гэтым словам, адыйшоўся засмучóны, бо мéў вялікую маéмасьць.
- I, паглядзéўшы наўкола, Ісус кажа вучням Сваім: як цяжка багатым увайсьці ў царства Божае.
- Вучні здумéліся ад слоў Яго. Але Ісус ізноў сказаў ім у адказ: дзéці! як цяжка ўвайсьці ў царства Божае тым, хто ўскладае надзéю на багацьце.
- Зручнéй вярблюду прайсьці праз гóлчынае вýха, чымся багатаму ўвайсьці ў царства Божае.
- Яны-ж балéй зьдзівіліся ды гаварылі між сабою: Хто-ж можа спасьцíся?
- Ісус, паўзіраўшыся на іх, кажа: у людзéй гэта нёмагчыма, але пя ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма.
- I пачаў Пётр гаварыць Яму: вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою.
- Ісус жа, адкáзваючы, сказаў: запраўды кажý вам: нямá нікога, хто пакінуў бы дом, ці братоў, ці сёстраў, ці бацькоў, ці дзяцéй, ці зéмлі дзеля Мянé і Эвáнгельля.
- і не атрымаў бы цяпéр, у гэ.ты час, сярод перасьлéдаваньня ў сто разоў балéй дамоў, і братоў, і сёстраў, і бацькоў, і мáтак, і дзяцéй, і зéмляў, а ў будучыне — жыцьця вéчнага;
- бо многія пéршыя будуць апошнімі, а апошнія пéршымі.
- Калі яны былі ў дарозе, ідучы ў Ерузалім, Ісус ішоў напéрадзе іх, а яны жáхаліся і, ідучы за Ім, былі ў страху. I, узяўшы ізноў дванаццацёх, пачаў ім гаварыць аб тым, што з Ім мáе стацца.
- Вось, мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалавéчы будзе выданы архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмéрць і выдадуць Яго паганам;
- і назьдзéкуюцца над Ім, і будуць біць Яго і плявáць на Яго, ды забюць Яго; і на трэці дзéнь уваскрэсьне.
- Тады падыйшлí да Яго Якаў і Іоан, сыны Завядзéявы, ды сказалі: Вучыцель! мы хочам, каб Ты зрабіў нам, чаго папросім.
- Ён жа сказаў ім: што хочаце, каб Я зрабіў вам?
- Яны-ж сказалі Яму: дай нам сéсьці ля Цябé, -аднаму з правага боку, а другому з лéвага, у славе Тваёй.
- Але Ісус сказаў ім: ня вéдаеце, чаго просіце; ці-ж мóжаце піць чáру, якую пю Я, і хрысьцíцца хрышчэныíем, якім Я хрышчýся?
- Яны адказалі: можам. Ісус жа сказаў ім: чáру, якую пю Я, піць будзеце;
- але сéсьці ў Мянé з правага боку і з лéвага — ня Мнé давáць, але каму прыгатóвана.
- I, пачуўшы, дзéсяць пачалі злавáць на Якава і Іоана.
- Ісус, прыклікаўшы іх, сказаў ім: вéдаеце, што тыя, што лічацца князямі народаў, пануюць над народамі; і вялікія валадаюць імі;
- у вас жа хай будзе ня гэтак: але осто хоча стацца вялікшым між вамі, няхай будзе вам служкаю,
- і хто хоча стáцца пéршым між вамі, хай будзе слугою ўсіх.
- Бо і Сын Чалавéчы прыйшоў кé каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на выкуплéньне многіх.
- I прыходзяць у Ерыхон. I, калі Ён выходзіў з Ерыхону з вучнямі Сваімі і множствам народу, сьляпы Варцімéй, сын Цімéяў, сядзéў ля дарогі, жабрýючы.
- I, пачуўшы, што гэта Ісус Назарэй, ён пачаў крычэць і казаць: Ісýсе, сыне Давідаў! зьмілуйся нада мною!
- I многія сварыліся на яго, каб замоўк, але ён яшчэ больш стаў крычэць: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною!
- I Ісус, затрымаўшыся, сказаў паклікаць яго, I клічуць сьляпога і кажуць яму: ня бойся, уставай, кліча цябé.
- Ён жа, скінуўшы з сябé вопратку, устаў і прыйшоў да Ісуса.
- I, адкáзваючы яму, Ісус сказаў: што хочаш зрабіць табé? Сьляпы сказаў Яму: Настаўнік, каб мнé ізноў відзець.
- 5 Ісус жа сказаў яму: ідзі, вéра твая збáвіла цябé. I éн зáраз пачаў відзець і пайшоў за Ісусам па дарозе.
Разьдзéл 11.
- I, калі падыйшлі да Ерузаліму, да Віфагіі і Віфані, да гары Аліўнай, Ісус пасылае двух вучняў Сваіх
- і кажа ім: пайдзéце ў сяло, што перад вамі; увахóдзячы да яго, зáраз знойдзеце прывязанае асьлятка, на якога ніхто з людзéй не сядáў; адвязаўшы яго, прывядзéце.
- I калі хто скажа вам: што вы гэта робіце? адказвайце, што ён партэбны Госпаду: і зáраз пашлé яго сюды.
- Яны пайшлі і знайшлі асьлятка, прывязанае ля варот на вуліцы, і адвязалі яго.
- I некаторыя, што тамака стаялі, гаварылі ім: што робіце? На штó асьлятка адвязваеце?
- Яны адказалі ім, як загадаў Ісус; і тыя пусьцілі іх.
- I прывялі асьлятка да Ісуса і паклалі на яго сваé вопраткі, і Ён сéў на яго.
- I многія пасьцілалі адзéжу сваю на дарозе, а іншыя рэзалі вéцьце з дрэваў і ўсьцілалі ім дарогу.
- I тыя, што йшлі перад і за Ім, крычалі, мовячы: Осанна! Багаслáўлены, што йдзé ў імя Госпада!
- Багаслáўлена царства айца нашага Давіда, якое йдзé ў імя Госпада! Осанна на вышынí!
- I ўвайшоў Ісус у Ерузалім і ў сьвятыню; і, аглядзéўшы ўсё, выйшаў у Віфанію з дванаццацьма, бо час ужо быў позны.
- I назáўтрае, як выйшлі яны з Віфаніі, захацéў Ён éсьці.
- I, углéдзіўшы здалёк смакоўніцу, пакрытую лісьцём, пайшоў, ці ня знойдзе на ёй што-нéбудзь; але, падыйшоўшы да яé, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо ня час быў на смоквы.
- I, прамовіўшы, сказаў да яé Ісус: Няхай ніхто з цябé да вéку ня éсьць плоду! I чулі гэтае вучні Ягоныя.
- I прыйшлі ў Ерузалім. I Ісус, увайшоўшы ў царквý, пачаў выганяць купляўшых і прадаваўшых у царквé; і папераварóчваў сталы мяняльнікаў і ўслóны прадаўцоў галубоў;
- і не дазволіў, каб хто праз царквý насіў хоць якое судзьдзё.
- I навучаў, кажучы: ці-ж не напісана: дом Мой домам малітвы ўсімі народамі будзе назвáны, а вы зрабілі яго прытонам разбойнікаў (Ісая 56, 7, Ерам. 7, 11).
- I пачýлі гэтае кніжнікі ды архірэі і шукалі, як загубіць Яго, бо баяліся Яго, што ўвéсь народ дзівіўся з навукі Ягонае.
- І, як зрабілася позна, Ён выйшаў з мéста.
- I раніцай, праходзячы міма, убáчылі слíакоўніцу, засохшы да караня.
- І, успóмніўшы, Пётр кажа Яму: Равві! глядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, засохла.
- I, адказваючы, Ісус кажа ім:
- Мéйце вéру Божую. Бо запраўды кажý вам: калі хто скажа гарэ гэтай: узьніміся і кінься ў мора, і ня будзе сумлявацца ў сэрцы сваім, але вéру мéць будзе, стáнецца так, як гавора, — будзе яму, што-б ні сказаў.
- Дзеля гэтага й кажу вам: усё, чаго-б вы ні прасілі ў малітве, вéрце, што дастáнеце і будзе вам.
- I калі стаіцё на малітве, даруйце, калі што мáеце на каго, каб і Ацéц ваш, што ў нябёсах, дараваў вам грахí вашыя.
- Калі-ж вы не даруеце, то і Ацéц ваш, што ў нябёсах, не даруе вам грахóў вашых.
- I прыходзяць ізноў у Ерузалім. I, калі Ён хадзіў у царквé, падыйшлі да Яго архірэі і кніжнікі ды старшыны
- і спыталіся ў Яго: якою ўладáю Ты гэтае робіш, і хто даў Табé ўладу рабіць гэтае?
- Ісус жа адказаў ім, мовячы: спытаюся і Я ў вас адно слова: адкажэце Мнé, тады і Я скажу вам, якою ўладаю гэтае рóблю.
- Хрышчэньне íоанава з нéба было, ці ад людзéй? Адказвайце Мнé.
- Яны-ж разважалі між сабою: калі скажам: з нéба, то Ён скажа: чаму-ж вы не павéрылі яму?
- А сказаць: ад людзéй — баяліся народу, бо ўсé лічылі Іоана, што запраўды быў прарок.
- I сказалі ў адказ Ісусу: ня вéдаем. Тады Ісус адказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае рóблю.
Разьдзéл 12.
- I пачаў гаварыць да іх прыпóвесьцямі: чалавéк насадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго і выкапаў сток, ды пабудаваў вéжу і аддаў вінагрáдарам, ды паéхаў.
- I паслáў у свой час да вінагрáдараў слугý ўзяць пладоў з вінаградніку.
- Яны-ж схапілі яго, зьбілі дый адаслалі ні з чым.
- I ізноў паслаў да іх другога слугý; і таму, кідаючы камéньні, разьбілі галаву і адаслалі, зьнявáжыўшы.
- I ізноў новага паслаў; дый таго забілі, і шмат іншых, адных бючы, другіх забіваючы.
- Маючы-ж яшчэ аднаго сына, любага яму, паслаў і яго да іх наканéц, кажучы: паўстыдаюцца сына майго.
- Але гэныя вінаградары сказалі паміж сабою: гэта наступнік; давайце, забéм яго, і спадчына будзе наша.
- I, схапіўшы яго, забілі й выкінулі з вінагрáдніку.
- Што-ж зробіць гаспадар вінаградніку? Прыйдзе і забéць вінагрáдараў і аддасьць вінаграднік другім.
- Няўжо-ж вы ня чыталі гэтага пісаньня: кáмень, што адкінулі будаўнічыя, стаўся галавою кутá; П. ад Госпада стáлася гэтае і дзіўна ў нашых вачох? (Псал. 117, 22—23).
- I маніліся схапіць Яго, ды баяліся народу; бо вéдалі, што гэтую прыпóвесьць сказаў да іх; і, пакінуўшы Яго, адыйшліся. уíЗ. I пасылаюць да Яго некаторых з фарысэяў і ірадзійнаў, каб улавіць Яго на слове.
- Тыя-ж, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўніку! мы вéдаем, што ты справядлівы і не дагаджáеш нікому: бо ня ўзіраешся на аблічча людзéй, а папрáўдзе шлях Божы пакáзуеш. Ці гожа даваць падатак кéсару, ці нé? Даваць нам, ці не даваць?
- Ён жа, вéдаючы крывадушнасьць іх, сказаў ім: штó Мянé спакушáеце? Прынясéце Мнé дынáр, каб Я пабачыў.
- Яны прынéсьлі. I кажа ім: Чыé гэта аблічча і надпіс? Яны адказалі: кéсаравы.
- I, адказваючы, Ісус сказаў ім: аддайце кéсарава кéсару, а Божае Богу. I дзіваваліся з Яго.
- Потым гірыйшлі да Яго садукéі, якія кажуць, што няма ўваскрасéньня ўмéршых, і пыталіся ў Яго, кажучы:
- Вучыцель! Майсéй напісаў нам: калі ў каго памрэ брат і пакіне жонку, а дзяцéй не пакіне, — каб брат яго ўзяў жонку ягоную і ўваскрасіў сéмя брату свайму. (Другазак. 25, 5.)
- Вось жа было сéм братоў: пéршы ўзяў жонку і, паміраючы, не пакінуў сямéньня.
- I другі ўзяў яé і памёр, не пакінуўшы сямéньня; і трэці гэтак сама.
- Бралі яé сямёра і не пакідалі сямéньня. Пасьля ўсіх памéрла й жанá.
- Дык у час уваскрасéньня, калі яны ўваскроснуць, якога з іх будзе яна жаною? Бо сямёра мелі яé за жанý.
- Ісус жа, адказваючы, сказаў ім: ці не дзеля таго вы блудзіце, што ня вéдаеце пісаньняў, ні сілы Божай?
- Бо, калі ўваскроснуць із мёртвых, тады ня будуць жаніцца, ні замуж выхадзíць, але будуць як áнгелы, што ў нябёсах.
- А аб умёршых, што яны ўваскрóснуць, ці-ж вы ня чыталі ў кнізе Майсéя, як Бог ля купіны сказаў яму: Я Бог Аўраама, і Бог Ізаака, і Бог Якава. (Выхад 3, 6).
- Ня éсьць Бог умёршых, але Бог жывых. Дык вы крэпка мыляецеся.
- I кніжнік адзін, падыйшоўшы і пачуўшы спрэчкі іх, бачучы, што добра ім адказаў, спытаўся ў Яго: якая пéршая з усіх зáпаведзяў?
- Ісус жа адказаў яму: нéршая з усіх зáпаведзяў: Слухай, Ізраіль! Госпад Бог наш ёсьць Госпад адзіны;
- і: любі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваéю, і ўсім розумам тваім, і ўсёю моцаю тваёю, — вось пéршая зáпаведзь (Другазак. б, 4—5).
- I другая падобная да яé: любі бліжняга твайго, як самога сябé. I нямáшака іншага вялікшага прыказáньня (Левіт 19, 18).
- I сказаў яму кніжнік: добра, Вучыцель! Ты сказаў праўду, што адзін ёсьць Бог, і няма іншага апрача Яго;
- і любíць Яго ўсім сэрцам, усім розумам і ўсёю душою і ўсёю сілаю і любíць бліжняга, як самога сябé, больш за ўсé агнявыя жэртвы й ахвяры.
- I Ісус, бачучы, што той разумна адказвае, сказаў яму: недалёка ты ад царства Божага. I ніхто ўжо ня сьмéў задаваць Яму пытаньні.
- I, азваўшыся, казаў Ісус, навучаючы ў царквé: Як кажуць кніжнікі: што Хрыстос ёсьць сын Давідаў?
- Бо сам Давід сказаў Духам Сьвятым: сказаў Госпад Госпадý майму: сядзі направа íзад Мянé, дакуль палажу ворагаў Тваіх за падномока ног Тваіх. (Псал. 109, 1).
- Гэтак, сам Давід называе Яго Госпадам; дык як жа Ён сын яго? I множства народу з ахвотаю слýхала Яго.
- I гаварыў ім у навуцы Сваёй: Сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгíх вóпратках, ды вітаньні на торжышчах,
- і пéршыя лавы ў школах, і пéршыя мéсцы на банкéтах;
- тыя, што зьядáюць хаты ўдоў і дзеля вóка доўга моляцца, тыя дастануць цяжэйшую кáру.
- I, сéўшы ля скарбнíцы, глядзéў Ісус, як народ кíдае медзякí ў скарбніцу. I многа заможных кідалі шмат.
- I адна бéдная ўдава, прыйшоўшы, кінула дзьвé лéпты або грош.
- I, паклікаўшы вучняў сваіх, Ісус сказаў ім: запраўды кажý вам, што гэтая бéдная ўдава палажыла больш за ўсіх, што клалі ў скарбніцу.
- Бо ўсé клалі з лішкаў сваіх, а яна з недастатку свайго палажыла ўсё, што мéла, увéсь пражытак свой.
Разьдзéл 13.
- І, калі выходзіў Ён з царквы, кажа Яму адзін із вучняў Ягоных: Вучыцель! паглядзі, якія камéньні і якія будынкі!
- I, адказваючы, сказаў яму Ісус: бачыш гэтыя аграмадныя будыніны! Не астанéцца кáмень на кáмені, які-б ня збурылі.
- I калі Ён сядзéў на гары Аліўнай насупраць царквы, пыталіся ў Яго насамóце Пéтр і Якаў і Іоан і Андрэй:
- скажы нам, калі гэтае будзе, і які знак, калі ўсяму гэтаму мáе быць канéц?
- I ў адказ ім Ісус пачаў гаварыць: сьцеражыцеся, каб хто ня зьвéу вас, 0. бо шмат прыйдзе пад Маім імем і будуць гаварыць, што гэта Я, і многіх зьвядуць.
- Калі-ж пачуеце пра войны ды чуткі аб войнах, ня трывожцеся: гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не канéц.
- Бо паўстане народ на народ і царства на царства, і будзе месцамі трасéньне зямлі, і будзе голад і безгалоўе. Гэта — пачатак злыбедаў.
- Сьцеражйцеся-ж і вы самі: бо будуць вас аддаваць пад суд і біць вас у школах, і будзеце пастаўлены перад ваяводамі ды царáмі за Мянé, каб сьвéдчылі ім.
- I пéрш усім народам мусіць быць абвéшчана Эвáнгельле.
- Калі-ж павядуць вас, каб выдаць, не клапóцьцеся напéрад, штó вам гаварыць, і не абдумывайце, а што дáдзена вам будзе ў той час, тое й гаварыце, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.
- I выдасьць брат брата на сьмéрць, і бацька сына, і паўстануць дзéці на бацькоў сваіх і забіваць іх будуць.
- I будуць ненавідзець вас усé за імя Маё, а хто выцярпіць да канцá, той спасéцца.
- Калі-ж углéдзіце агіду спусташэньня, аб чым казаў Даніла прарок, паўстаўшуго, дзé ня сьлéд (хто чытае, разумéй), тады, хто будзе ў Юдэі, хай бягуць на горы.
- А хто на страсé, хай ня злáзе ў хату і ня йдзé браць што-нéбудзь з дому свайго.
- I хто ў полі, хай не варóчаецца назáд узяць адзéжу сваю.
- Гора-ж цяжáрным і кóрмячым у тыя дні!
- Малéцеся-ж, каб не давялося ўцякаць вам зімою.
- Бо будзе ў тыя дні тугá, якое ня бывала ад пачатку стварэньня, што стварыў Бог, ажно дагэтуль, дый ня будзе.
- I калі-б Госпад не скарацíў дзён гэных, то не спаслося-б нівóднае цéла, але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скарацíў гэныя дні.
- I калі хто вам тады скажа: вось тут Хрыстос, ці: вось там, — ня вéрце.
- Бо наўстануць лжэхрысты і лжэпрарóкі і дадуць знамéньні і цýды, каб зьвясьці, калі магчыма, і выбраных.
- Вы-ж глядзіце: вось Я ўсё вам сказаў напéрад.
- Але ў тыя дні, пасьля тугí гэнае, сонца зьмéркне, і мéсяц ня дасьць сьвятлá свайго.
- I зоркі будуць пáдаць з нéба, і сілы, што на нябёсах, парýханы будуць.
- I тады ўглéдзяць Сына Чалавéчага, ідучы на хмарах з сілаю вялікаю і славаю.
- I пашлé Ён тады Ангелаў Сваіх і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятрóў, ад краю зямлі да краю нéба.
- Ад смакóўніцы вазьмéце прыклад: калі гальлё яé ўжо мякчэе і пускае лісьцё, то вéдайце, што блізка лéта.
- Гэтак і вы: як углéдзіце, што гэта збывáецца, вéдайце, што блізка, ля дзьвярэй.
- Запраўды кажý вам: ня счэзьне род гэты, як усё гэтае стáнецца.
- Нéба й зямля пярóйдзе, а словы Маé не пярóйдуць.
- А аб дні тым ніхто ня вéдае: ні áнгелы, што на нéбе, ні Сын, а толькі Ацéц.
- Глядзіце, ня сьпіце ды маліцеся, бо ня вéдаеце, калі прыдзе час.
- Як чалавéк, што, выяжджáючы, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю работу, ды ззгадаў вартаўніку ля варот ня спаць.
- Дык ня сьпіце-ж вы, бо ня вéдаеце, калі прыйдзе гаспадáр дому: увéчары, ці апóўначы, ці пры пéўнях, ці нарáніцы;
- каб, прыйшоўшы неўспадзéўкі, не знайшоў вас сплючы.
- А што вам кажу, кажу ўсім: ня сьпіце.
Разьдзéл 14.
- За два дні была Пасха і сьвята праснакоў; і шукалі архірэі і кнімшікі, як узяць Яго хітрасьцяй ды забіць.
- Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня было разрухі ў народзе.
- ,1, як быў Ён у Віфаніі, у доме Сымона пракажóнага, ды спачываў за сталом, — прыйшла жанчына з алябáстравым збанкóм міра нардóвага, чыстага й дарагога, ды, разьбіўшы судзіну, паліла Яму галаву.
- I былі некаторыя, што гнéваліся ў сабé і гаварылі: на што гэты глум міра?
- Бо-ж можна было-б прадаць яго больш, як за трыста дынараў, ды раздаць бéдным. I наракалі на яé.
- Але Ісус сказаў: пакіньце яé: на штó ёй робіце прыкрасьць? Яна добрае дзéла зрабіла для Мянé.
- Бо ўбогіх заўсéды мáеце з сабою і можаце ім рабіць дабро, калі захóчаце, а Мянé мáеце не заўсёды.
- Яна, што магла, зрабіла: наўпéрад памáзала цéла Маё для пахавáньня.
- Запраўды кажý вам: дзé толькі будзе абвéшчана Эвангельле гэтае па ўсíм сьвéце, дык і аб тым, што зрабіла яна, скáзана будзе ў памяць аб ёй.
- А Юда Іскарыéт, адзін з дванаццацёх, пайшоў да архірэяў, каб прадáць Яго ім.
- Яны-ж, пачуўшы, узрадаваліся і абяцалі даць яму грошы. I ён шукаў, як у адпавéдную часíну прадáць Яго.
- I ў пéршы дзéнь праснакоў, калі рэзалі ягнё на Пасху, кажуць Яму вучні Ягоныя: дзé хочаш, каб мы пайшлі прыгатавалі Табé éсьці пасху?
- I пасылае двух з вучняў Сваіх і кажа ім: Ідзéце да мéста; і сустрэнецца вам чалавéк, нясучы гляк з вадою; ідзéце за ім.
- I куды ён увойдзе, скажэце гаспадарý таé хаты: Вучыцель пытáецца: дзé сьвятліца, у якой спажывáціму пасху з вучнямі Маімі?
- I ён пакажа вам пакой вялікі, засланы, гатовы; там прыгатуйце нам.
- I пайшлі вучні Ягоныя і прыйшлі да мéста і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху.
- I, калі настаў вéчар, Ён прыходзіць з дванаццацьма.
- I, як сядзéлі яны за сталом ды éлі, Ісус сказаў: запраўды кажý вам: адзін з вас, што éсьць са Мною, прадáсьць Мянé.
- Яны-ж пачалі сумавáць ды адзін праз аднаго казаці да Яго: ці ня я? I другі: ці ня я?
- Ён жа, адкáзваючы, сказаў ім: адзін з дванаццацёх, што мачáе са Мною ў місе.
- Бо Сын Чалавéчы йдзé, як напісана аб Ім; але гóра таму чалавéку, праз якога прадáдзены будзе Сын Чалавéчы. Ляпéй было-б яму, калі-б чалавéк гэны не радзіўся.
- I, калі яны éлі, ІСус, узяўшы хлéб, багаславіў яго ды, паламаўшы, даў ім і сказаў: вазьмéце, éшце; гэта ёсьць цéла Маё.
- I, узяўшы чáру й аддаўшы хвалу, падаў ім: і пілі яé ўсé.
- I сказаў ім: гэта ёсьць кроў Мая новага запавéту, што за многіх праліваецца.
- Запраўды кажý вам: ніколі ўжо ня буду піць ад плóду вінаграднага ажно до таго дня, калі піць буду новае віно ў царстве Божым.
- I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
- I кажа ім Ісус: усé вы спакýшаны будзеце ў гэту ноч за Мянé; бо напісана: ўдáру пастуха, і рассыплюцца авéчкі (Захар. 13, 7).
- Але, як уваскросну, апярэджу вас у Галілéі.
- Пётр жа сказаў Яму: хай усé спакýсяцца, але ня я.
- I кажа яму Ісус: запраўды кажý табé, што ты сяньня, у гэтую самую ноч, пéрш, чым пéвень двойчы прапяé, тры разы адрачэшся ад Мянé.
- Але той яшчэ больш казаў: хаця-б мнé трэба было памéрці разам з Табою, не адракуся ад Цябé. Гэтак сама гаварылі і ўсé.
- I прыйшлі ў сяло, званае Гефсіманія, і сказаў вучням Сваім: пасядзéце тут, пакуль памалюся.
- I бярэ з сабою Пятра, Якава ды Іоана; і найшоў жах дый тугá на. Яго.
- I кажа ім: сýмная душá мая ажно да сьмéрці; пабудзьце гэтта і ня сьпіце.
- I, адыйшоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна;
- і гаварыў: Авва, Ойча! усё магчыма для Цябé, пранясí чáру гэтую міма Мянé; ды ня тое, чаго Я хачу, а чаго Ты.
- I варóчаецца і знаходзіць іх сплючы, дый кажа Пятру: Сымоне! Ты сыíіш? Ня мог ты аднаé гадзіны ня спаць?
- Ня сьпіце й маліцеся, каб не папáсьці ў пакусу:бо-ж дух крэпкі, а цéла слабое.
- I ізноў, адыйшоўшыся, маліўся, гаворачы тое-жслова.
- I, вярнуўшыся, знайшоў іх ізноў сплючы; бо вóчы ў іх абцяжэлі, і ня вéдалі, што адказваць Яму.
- I прыходзіць трэці раз і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце? Годзе! Настаў час! Вось прадаéцца Сын Чалавéчы ў рукі грэшнікаў.
- Уставайце! Хадзéм! Вось падыходзіць той, што прадаé Мянé.
- I ўраз жа, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, а з ім вялікая грамада з мячáмі ды калáмі ад архірэяў і кніжнікаў і старшых.
- I той, што прадаваў Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я пацалую, Той і ёсьць; бярэце Яго й вядзéце асьцярожна.
- I, нрыйшоўшы, зáраз жа падыйшоў да Яго ды кажа: Равві! Равві! і пацалаваў Яго.
- А яны ўзлажылі рукі сваé на Яго і ўзялі Яго.
- Адзін жа із стаяўшых ля Яго, выхапіўшы мéч, удэрыў слугу архірэявага ды адсéк яму вуха.
- I, азваўшыся, Ісус сказаў ім: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячáмі й калáмі, каб схапіць Мянé.
- Што-дзéнь быў Я з вамі ў царквé, навучáючы, і вы ня бралі Мянé; але няхай збудзецца, што напісана.
- I ўсé, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
- I пайшоў за Ім адзін дзяцюк, што быў накінуўшы на сябé лёгкую тканіну на голае цéла; і жаўнéры схапілі Яґо.
- Але ён, пакінуўшы тканіну, голы ўцёк ад іх.
- I прывялі Ісуса да архірэя; і сабраліся да яго ўсé архірэі і старшыны і кніжнікі.
- Пётр жа здалёк ішоў за Ім ажно ў сярэдзіну на падворак архірэяў; і сядзéў з слугамі і грэўся ля вагня.
- Архірэі-ж і ўвéсь сынэдрыон шукалі сьвядоцтва проці Ісуса, каб аддаць Яго на сьмéрць: і не знаходзілі.
- Бо шмат хто сьвéдчыў ілжыва проці Яго, але нязгодныя былі між сабою сьвядоцтвы іхнія.
- І некаторыя, падняўшыся, сьвéдчылі проці Яго ілжыва, кажучы:
- Мы чулі, як Ён казаў: Я зруйную гэтую царквý, збудаваную рукамі, і цераз тры дні
74 Паводле Марка сьв. Эангельле
- í5збудую другую, нерукатворную.
- Але і іхнíя сьвядоцтвы ня зыходзіліся.
- Тады ўстаў архірэіí насярэдзіне ды спытаўся ў Ісуса: Нічога не адказваеш? Штó яны проці Цябé сьвéдчаць?
- Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Ізноў архірэй спытаўся ў Яго, кажучы Яму: Ці Ты Хрыстос, Сын Бога Багаслáўленага?
- Ісус адказаў: гэта Я; і вы ўбачыце Сына Чалавéчага, сядзючы направа ад сілы й ідучы на хмарах нябéсных.
- Тады архірэй, разьдзёршы вопраткі сваé, сказаў: на што нам яшчэ сьвéдкі?
- Вы чулі хулý? Як вам здаéцца? Тыя-ж усé прысудзілі, што варт сьмéрці.
- I пачалі іншыя плявáць на Яго і, закрываючы Яму аблічча, біць Яго ды гаварыць Яму: прароч! I слугі білі Яго па шчóках.
- I, калі Пётр быў на дварэ, унізе, прыйшла адна з дяўчатак архірэйскіх
- і, убачыўшы Пятра, што éн грэецца, прыглéдзіўшыся да яго, сказала: і ты быў з Ісусам Назаранінам.
- Але ён адрокся, кажучы: ня вéдаю і не разумéю, што гаворыш. I выйшаў на пярэдні падворак; і прапяяў пéвень.
- Дзяўчынка-ж, ізноў убачыўшы яго, пачала казаць стаяўшым навакол: гэты із іх.
- Ён жа ізноў адрокся. I, крыху счакаўшы, стаяўшыя наўкола ізноў пачалі гаварыць Пятру: праўда, што ты із іх: бо ты і галілéянін, і гутарка твая падобная.
- А éн пачаў клясьціся ды прысягáцца: ня вéдаю чалавéка гэнага, аб якім гаворыце.
- Тады другі раз прапяяў пéвень. I прыпомніў Пётр слова, што сказаў яму Ісус: пéрш, чым пéвень двойчы прапяé, тры разы адрачэшся ад Мянé. I пачаў плакаць.
Разьдзéл 15.
- I ўраз нарáніцы зрабіўшы нараду, архірэі з старшынамі ды кніжнікамі і ўвéсь сынэдрыон, зьвязаўшы íсуса, завялі ды аддалі Пілату.
- I спытаўся ў Яго Пілат: Ты цар Юдэйскі? Ён жа адказаў яму: ты кажаш.
- I многа ўзводзілі на Яго архірэі.
- А Пілат ізноў спытаўся ў Яго: Ты нічога не адказваеш? Глядзі, колькі сьвéдчаць проці Цябé.
- Але Ісус і на гэта нічога не адказаў, ажно зьдзівіўся Пілат.
- На ўсякае-ж сьвята звальняў ён ім аднаго із вязьняў, за якога прасілі.
- Быў жа ў вязьніцы нéйкі Варавва з сваімі супольнікамі, якія ў часе бунту ўчынілі забойства.
- I народ, падняўшы крык, пачаў прасіць Пілата, каб зрабіў ім, як заўсéды.
- Пілат жа адказаў ім, кажучы: хочаце, звольню вам Цара Юдэйскага?
- Бо вéдаў, што архірэі дзеля зáвісьці выдалі Яго.
- Але архірэі падбілі народ на тое, каб звольніў ім лéпей Варавву.
- I Пілат, азваўшыся ізноў, сказаў ім: Што-ж хочаце, каб я зрабіў з Тым, каго называеце Царом Юдэйскім?
- Яны ж ізноў закрычэлі: распні Яго!
- Пілат жа сказаў: што-ж благое ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацнéй крычалі: распні Яго!
- Тады Пілат, хóчучы дагадзіць народу, звольніў ім Варавву, а Ісуса аддаў, пасьля бічаваньня, расьпяць.
- I жаўпéры завялі Яго ў панадворак, што завéцца Прэторыя, і склікалі ўсю роту.
- I адзéлі Яго ў пýрпур і, сплёўшы з цéрняў вянок, узлажылі на Яго.
- I пачалі вітаць Яго: Радуйся, Цар Юдэйскі!
- I білі Яго па галавé трысьцінай, і плявалі на Яго, і, становячыся на калéні, пакланяліся Яму.
- I, як насьмяяліся з Яго, зьнялі пýрпур ды адзéлі Яго ў уласную вопратку, і павялі Яго, каб расьпяць Яго.
- I прымусілі нéйкага Сымона Кіранэйца, бацьку Аляксандра й Руфа, які йшоў з поля, каб нёс крыж Ягоны.
- I прывялі Яго на Галгофу, мéсца, якое называецца Мéсца Чарапоў.
- I давалі Яму піць віно з сьмірнаю, але Ён ня ўзяў.
- I, расьпяўшы Йго, падзялілі вопратку Ягоную, кíдаючы жэрабе, каму што ўзяць.
- Была трэцяя гадзіна, і расьпялі Яго на крыжу.
- I быў надпіс віны Ягонае напісаны: Цар Юдэйскі.
- I з Ім расьпялі двух разбойнікаў, аднаго з правага, а другога з лéвага боку Яго.
- I збылося пісаньне, што гаварыла: і да злачынцаў залíчаны (Ісая 53, 12).
- I праходзячыя міма зьневажалі Яго, ківаючы галавамі сваімі ды кажучы: о, Ты, што цэрквы руйнуеш і ў тры дні адбудоўваеш!
- Спасі Сябé Самога і зыйдзí з крыжа!
- Падобна-ж і архірэі, насьмяхаючыся, гаварылі з кніжнікамі адзін да аднаго: другіх спасаў, Сябé-ж спасьці ня можа!
- Хрыстос, Цар Ізраіляў, няхай зыйдзе цяпéр з крыжа, каб мы бачылі ды павéрылі! I расьпятыя разам з Ім зьневажалі Яго.
- I а шостай гадзіне настала цéмрэ па ўсёй зямлі ажно да дзявятае гадзіны.
- I а дзявятай гадзіне загаласіў Ісус моцным голасам: Элоі, Элоі! ламма сабахтані! што абазначае: Божа Мой, Божа Мой! на што Ты Мянé пакінуў?
- I некаторыя із стаяўшых наўкола, пачуўшы, казалі: вось Ільлю кліча.
- Адзін жа, пабéгшы й набраўшы ў губку воцату ды насадзіўшы яé на трысьціну, паіў Яго, кажучы: чакайце! паглядзімо, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго?
- Ісус жа, загаласіўшы моцным голасам, сканáў.
- I заслона ў царквé разьдзéрлася надвое ад вéрху да нізу.
- Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, углéдзіўшы, што так загаласіўшы сканáў, сказаў: запраўды, чалавéк гэты быў Сын Божы.
- Былі тут і жанчыны, што глядзéлі здалёк; між імі была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава мéншага ды Есіі, і Салямэя,
- якія і тады, як быў у Галілéі, ішлі за Ім ды служылі Яму; і многа іншых, што прыйшлі з Ім у Ерузалім.
- I, як ужо настаў вечар, (а была параскéва, значыць перадсуботнік),
- прыйшоў Язэп з Арыматэі, выдатны раднік, які й сам ждаў царства Божага, і сьмéла ўвайшоў да Пілата і прасіў цéла Ісусавага.
- I Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр, і, клікнуўшы сотніка, спытаўся ў Яго, ці даўно памёр?
- I, давéдаўшыся ад сотніка, аддаў цéла Язэпу.
- I, купіўшы сіндон ды зьняўшы Яго, абвіў сіндонам і палажыў Яго ў магілу, што была высечана ў скалé, ды прываліў камень да дзьвéраў магілы.
- А Марыя Магдаліна і Марыя Есіява глядзéлі, дзé Яго налажылі.
Разьдзéл 16.
- I, калі прыйшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якавава і Салямэя купілі пахнíдлаў, каб пайсьці памазаць Яго.
- I дужа рана, у пéршы дзéнь тыдня, прыходзяць да магілы на ўсходзе сонца.
- I гаварылі між сабою: хто адваліць нам камень ад дзьвéраў магілы?
- I, глйнуўшы, бачаць камень адвáлены, а быў ён надта вялікі.
- I, увайшоўшы ў магілу, убачылі дзяцюкá, сéдэáчы з правага боку й адзéтага ў бéлую шату. I спалохаліся.
- Ён жа кажа ім: Не палохайцеся! Шукаеце Ісуса Назарэя, расыíятага на крыжу? Ён уваскрос; Яго няма тут. Вось мéсца, дзé палажылі Яго.
- Дык ідзéце, скажэце вучням Ягоным і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галілéю; там Яго пабáчыце, як сказаў вам.
- I, выйшаўшы, пабéглі ад магілы; і зьняла іх дрыготка, інікому нічога не сказалі, бо баяліся.
- Уваскрóсшы-ж рáніцаю ў пéршы дзéнь тыдня, Ісус паказаўся сьпярша Марыі Магдаліне, з якое выгнаў сéм дэманаў.
- Яна, пайшоўшы, абвясьціла тым, што былі з Ім, ды плакалі й галасілі.
- I яны, пачуўшы, што Ён жывé й быў бáчаны ёю, не павéрылі.
- Пасьля гэтага паказаўся ў іншым выглядзе двум із іх у дарозе, як ішлі ў вёску.
- I тыя, вярнуўшыся, абвясьцілі ўсім іншым, але й ім не павéрылі.
- Урэшце паказаўся самым адзінаццацéм, як спачывалі за сталом, і карыў іх за нявéру й жорсткасьць сэрца, што не павéрылі бáчыўшым Яго ўваскрóсшага.
- I сказаў ім: ідзéце па ўсім сьвéце і абвяшчайце Эвангельле ўсякаму стварэньню.
- Хто павéрыць і ахрысьціцца, спасён будзе; хто-ж не павéрыць, засýджаны будзе.
- А павéрыўшым будуць гэткія знамéньні: íмем Маім дэманаў выганйцімуць, новымі мовамі гаварыць будуць;
- зьмéяў браць будуць, ды хоць бы штось сьмярóтнае выпілі, не пашкóдзе ім; паложаць рукі на хворых, дык здаровымі будуць.
- 1 Госпад жа пасьля гутаркі з імі ўзьнёсся на нéба і сéў напрáвá ад Бога.
- Яны-ж, выйшаўшы, прапавéдывалі ўсюды з дапамогай Госпада, сцьвярджáўшага ўсьлéд слова іхняе знамéньнямі. Амін.