ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ
Разьдзéл 1.
- Кніга радавóду Ісуса Хрыста, еына Давідавага, сына Аўраáмавага.
- Аўраам спарадзіў Ісаака; Ісаак спарадзіў Якава; Якаў спарадзіў Юду і братоў яго;
- Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Фамары; Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама;
- Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона; Наасон спарадзіў Салмона;
- Салмон спарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз спарадзіў Авіда ад Руфі;
- Авід спарадзіў Ясéя; Ясéй спарадзіў Давіда цара; Давід цар спарадзіў Салямона ад Урявай;
- Салямон спарадзіў Раваама; Раваам спарадзіў Авію; Авія спарадзіў Асу;
- Аса спарадзіў Ясафата; Ясафат спарадзіў Ярама; Ярам спарадзíў Озію;
- Озія спарадзіў Яфама; Яфам спарадзіў Ахаза; Ахаз спарадзіў Язэкію;
- Язэкія спарадзіў Манасію; Манасія спарадзіў Амона; Амон спарадзіў Іосію;
- Іосія спарадзіў Якіма; Якім спарадзіў Яхоньню ды братоў яго, перад перасялéньнем у Вавілон.
- Пасьля-ж перасялéньня ў Вавілон Яхоньня спарадзіў Саляфііла; Саляфііл спарадзіў Зарававэля;
- Зарававáль спарадзіў Авіуда; Авіуд спарадзіў Эліакіма; Эліакім спарадзіў Азора;
- Азор спарадзіў Садока; Садок спарадзіў Ахіма; Ахім спарадзіў Эліуда;
- Эліуд спарадзіў Элеазара; Элеазар спарадзіў Матфана; Матфан спарадзіў Якава;
- Якаў спарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад каторай нарадзіўся Ісус, называны Хрыстос.
- Гэтак усіх радоў ад Аўраама да Давіда чатырнаццаць радоў; і ад Давіда да перасялéньня ў Вавілон чатырнаццаць радоў; і ад перасялéдíьня ў Вавілон да Хрыста чатырнаццаць радоў.
- Ражство Ісуса Хрыста было вось як: па заручынах маткі Яго Марыі з Язэпам, ранéй іхняга вясéльля, выявілася, што яна цяжарная ад Духа Сьвятога.
- Язэп жа, муж яé, будучы праведным і ня хочучы агаласіць яé, хацéў тайком адпусьціць яé.
- Але, калі ён падумаў гэтае, вось Ангел Гасподні зьявіўся яму ўва сьнé і сказаў: Язэп, сын Давідаў! Ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зарадзіўшаеся ў ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;
- 2 вось жа народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён спасé людзéй Сваіх ад грахоў іх.
- А ўсё гэтае здáрылася, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:
- вось Дзяўчына прыйме ў нутро і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Эмануіл, гэта значыць: з намі Бог (Ісая 7, 1).
- Устаўшы зó-сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму Ангел Гасподні, і прыняў жонку сваю,
- і ня вéдаў яé, ажно нарадзіла Сына свайго першароднага, і ён даў Яму імя: Ісус.
Разьдзéл 2.
- Калі-ж Ісус нарадзіўся ў Віфляéме Юдэйскім у дні цара Ірада, прыйшлі ў Ерузалім мáгі з усходу і кажуць:
- Дзé народжаны Цар Юдэйскі? бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.
- Пачуўшы гэтае, Ірад цар занепакоіўся і ўвéсь Ерузалім з ім.
- I, сабраўшы ўсіх архірэяў і кніжнікаў народных, пытаўся у іх: дзé налéжа нарадзіцца Хрысту?
- Яны-ж сказалі яму: у Віфляéме Юдэйскім, бо гэтак напісанз праз прарока:
- I ты, Віфляéм, зямля Юдзіна, нічым ня мéншы за вáяводзтвы Юдавы, бо з цябé выйдзе Правадыр, Каторы ўпасé народ Мой Ізраільскі (Міх. 5, 2).
- Тады Ірад, тайком прыклікаўшы мáгаў, выведаў ад іх час зьяўлéньня зоркі.
- I, паслаўшы іх у Віфляéм, сказаў: пайдзéце, добра разьвéдайце лра Дзіцятка і, калі знойдзеце, паведаміце мянé, каб і мнé пайсьці пакланіцца Яму.
- Яны, выслухаўшы царá, пайшлі. I вось зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль нарэшце прыйшоўшы не супынілася над мéсцам, дзé было Дзіця.
- Углéдзіўшы-ж зорку, яны ўзрадаваліся вялікаю рáдасьцяй.
- І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маткаю Яго, і ўпаўшы пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы сваі, прынясьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.
- I, мéўшы ў Сьнé накáз ад Бога не варочацца да Ірада, іншым шляхам адыйшлі ў старану сваю.
- Калі-ж яны адыйшлі, вось, Ангел Гасподні зьяўляецце ў сьнé Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Эгіпет і будзь там, дакуль не скажу табé; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго.
- Ён устаў уначы, узяў Дзіцятка й матку Яго і пайшоў у Эгіпет.
- I там быў да сьмéрці Ірада, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: з Эгіпту паклікаў Я сына Майго (Осія 11, 1).
- Тады Ірад, углéдзіўшы, што мáгі з яго пасьмяяліся, вéльмі разгнéваўся і паслаў выбіць усіх дзяцéй у Віфляéме і ўсіх ваколіцах яго, ад двох гадоў і малодшых, водле часу, які вóведаў ад мáгаў.
- Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, каторы кажа:
- Голас у Раме чутны, плач і рыданьне і лямант вялікі; Рахіль плача па дзéцях сваіх і ня хоча ўцéшыцца, бо іх няма (Ерам. 31, 15).
- Па сьмéрці-ж Ірада, вось Ангел Гасподні ў сьнé зьяўляецца Язэпу ў Эгіпце
- і кажа: устань, вазьмі Дзіцятка і матку Яго і йдзі ў зямлю Ізраіляву, бо памёрлі шукаўшыя душы Дзіцяці.
2к Ён устаў, узяў Дзіцятка і матку Яго і прыйшоў у зямлю Ізраіляву.
- А пачуўшы, што ў Юдэі пануе Архелай замéст Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды йсьці; але, папярэджаны ад Бога ў сьнé, пайшоў у мéжы Галілéйскія.
- I, прыйшоўшы, асéў у мéсьце, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавéцца. (Суд. 13, 5. )
Разьдзéл 3.
- У тыя дні прыходзіць Іоан Хрысьціцель, навучаючы ў пустыні Юдэйскай
- і кажучы: пакайцеея, бо наблізілася царства нябéснае.
- Бо ён той, пра якога сказаў прарок Ісая: голас гукáючага ў пустыні: гатуйце дарогу Госпаду, прóстымі рабéце сьцéжкі Яму (Ісая 40, 3).
- Сам жа Іоан мéў адзéньне з вярблюдавага валосься і скураны пояс на паясьніцы сваёй, а ядою яго была шаранчá і дзікі мéд.
- Тады Ерузалім ды ўся Юдэя і ўсé ваколіцы Іорданскія выходзілі да яго
- і хрысьціліся ў яго ў Іордане, спавядаючыся з грахоў сваіх.
- Убачыўшы-ж многа фарысэяў і садукéяў, якія ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: плод яхіднавы! Хто навучыў вас уцякаць ад будучага гнéву?
- Учыніце-ж плады, дастойныя пакаяньня,
- і ня думайце гаварыць у думках сваіх: бацька ў нас Аўраам; бо кажу вам, што Бог можа з камéньняў гэтых падняць дзяцéй Аўрааму.
- Ужо й сякéра ля караня дзярэў ляжыць: кожнае дрэва, якое не даé плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь.
- Я хрышчу вас у вадзé ў пакаяньне, але той, што йдзé за мною, дужэйшы за мянé, я ня варт нясьці вобуй Яго. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў вагні.
- Лапáта Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць гумно сваё і зьбярэ пшаніцу сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём неўгасаючым.
- Тады прыходзіць Ісус з Галілéі на Іордан да Іоана хрысьціцца ў яго.
- Іоан жа ўстрымліваў Яго, кажучы: мнé трэба хрысьціцца ў Цябé, а Ты прыходзіш да мянé.
- Але Ісус сказаў яму ў адказ: пакінь цяпéр; бо гэтак нам налéжыць выпаўніць усякую праўду. Тады Іоан дапускае Яго.
- I, ахрысьціўшыся, Ісус зараз жа выйшаў з вады, і вось расчыніліся Яму нябёсы, і ўглéдзіў Іоан Духа Божага, Каторы зыходзіў, як галýб, і спускаўся на Яго.
- I вось голас з нéба гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой улюблены, якому спагадаю.
Разьдзéл 4.
- Тады Ісус завéдзены быў Духам у пустыню дзеля спакусы ад нячыстага.
- I, прапасьціўшы сорак дзён ды сорак ночаў, нарэшце захацéў éсьці.
- I прыступіўся да Яго спакýсьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб камéньні гэтыя зрабіліся хлéбамі.
- Ён жа адказаў яму: напісана: ня хлéбам адным жыць будзе чалавéк, але ўсякім словам, выходзячым з вуснаў Божых (Другазак. 8, 3).
- Потым бярэ Яго дябал у сьвятое мéста і стаўляе на крылé храму
- ды кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Ангелам Сваім накажа пра Цябé, і на руках панясуць Цябé, каб не спаткнуўся аб кáмень нагою Тваéю (Пс. 90, 11—12).
- Ісус сказаў яму: ізноў жа напісана: не спакушай Госпада Бога твайго (Другазак. 6, 16).
- Ізнóў бярэ Яго нячысты на вéльмі высокую гару і паказвае Яму ўсé царствы сьвéту і слáву іх.
- I кажа Яму: усё гэтае дам Табé, калі ўпаўшы паклонішся мнé.
- Тады Ісус кажа яму: адыйдзі ад Мяне, шатáн; бо напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы (Другазак. 6, 13).
- Тады пакідае Яго дябдл; і вось Ангелы прыступіліся і служылі Яму.
- Дачуўшыся-ж, што Іоан у вязьніцы, Ісус адыйшоў у Галілéю.
- I, пакінуўшы Назарэт, црыйшоў і асéў у Капэрнауме прыморскім, у мéстах Завулонавых і Нэфалімавых,
- каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: зямля Завулонава і зямля Нэфалімава, на дарозе прыморскай за Іорданам, Галілéя паганская,
- народ, сéдзячы ў цéмры, углéдзіў сьвятло вялікае, і тым, што сядзéлі ў краіне й цéню сьмéрці, зазьзяла сьвятло. (Ісая 9, 1—2.)
- 3 таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася царства нябéснае.
- Прахóдзячы-ж недалёка мора Галілéйскага, Ён убачыў двух братоў, Сымона, называнага Пятром, і Андрэя, брата яго, закідаючых сéткі ў мора, бо яны былі рыбаловы,
- і кажа ім: ідзéце за Мною, і Я зраблю вас лаўцáмі чалавéкаў.
- I яны зараз жа, пакінуўшы сéці, пайшлі за Ім.
- Ідучы стуль далéй, убачыў Ён другіх двух братоў, Якава Завядзéявага і Яна, брата яго, у чаўнé з Завядзéем, бацькам іх, прáўлючых сéці сваé, і паклікаў іх.
- I яны зараз жа, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.
- I хадзіў Ісус па ўсёй Галілéі, навучаючы ў школах іх і абвяшчаючы Эвангельле царства ды лéчучы ўсякую хворасьць і ўсякую нéмач у людзéй.
- I прайшлі аб Ім чуткі па ўсéй Сырыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі й прыпадкамі, і апанаваных нячыстым, і лю-натыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.
- I йшло за Ім множства народу з Галілéі і Дзесяцігрáдзьдзя і Ерузаліму і Юдэі і з таго боку Іордану.
Разьдзéл 5.
- Убачыўшы грамады народу, Ён узышоў на гарý, і, калі сéў, прыступілі да Яго вучні Яго.
- I Ён, расчыніўшы вусны Сваé, навучаў іх кажучы:
- Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябéснае.
- Шчасьлівыя плáчучыя, бо яны ўцéшацца.
- Шчасьлівыя ціхія, бо яны ўнасьлéдуюць зямлю.
- Шчасьлівыя галодныя і прáгнучыя праўды, бо яны насыцяцца.
- Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваны.
- Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
- Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названы.
- Шчасьлівыя, каго гоняць за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябéснае.
- Шчасьлівыя вы, калі будуць зьдзéкавацца над вамі і перасьлéдаваць вас і ўсяляк несправядліва абгавáрываць вас за Мянé.
- Радуйцеся і цéшцеся, бо вялікая нагарóда вашая на нéбе; так гналі і прарокаў, якія былі ранéй за вас.
- Вы соль зямлі; калі-ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яé салóнаю? Яна ўжо ні на вóшта не надаéцца, хібá голькі выкінуць яé вон на патаптáньне людзям.
- Вы сьвятлó сьвéту. Ня можа мéста схавацца, стоячы на вéрсе гары.
- I, засьвяціўшы сьвéчку, не стаўляюць яé пад судзінай, але на ліхтары, і сьвéціць усім, хто ёсьць у доме.
- Гэтак няхай сьвятло вашае сьвéціць перад людзьмі, каб яны бáчылі вашыя добрыя дзéяньні і уславілі Айцá вашага, што ў нябёсах.
- Ня думдйце, што Я прыйшоў парушыць закон ці прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, яде выпаўніць.
- Бо запраўды кажу вам: пакуль не прамінé нéба й зямля, ніводная йота ці рыса не прамінé з закону, пакуль ня выпаўніцца ўсё.
- Вось жа, хто парушыць адну з гэтых наймéншых зáпаведзяў і навучыцьтаго людзéй, той наймéншым названы будзе ў Царстве Нябéсным; а хто выпаўніць і навучыць, той вялікім названы будзе ў Царстве Нябéсным.
- Бо кажу вам, калі сьвятасьць ваша не перавысіць сьвятасьці кніжнікаў і фарысэяў, то вы ня ўвойдзеце ўЦарства Нябéснае.
- Вы чулі, што скáзана старадаўным: не забівай; хто-ж забé, падлягае суду (Выхад. 20, 13).
- А Я кажу вам, што ўсякі, хто гнéваецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: ракá, падлягае сынэдрыону, а хто скажа шалёны, падлягае геéньне агнявóй.
- I калі ты прынясéш ахвяру тваю на ахвярнік і там мáе штось проці цябé,
- пакінь там ахвяру перад ахвярнікам і пайдзі пéрш пагадзіся з братам тваім, а тады ўжо прыйдзі і прынясі ахвяру тваю.
- Гадзíся з супрацíўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб супраціўнік не аддаў цябé судзьдзі, а судзьдзя не аддаў бы цябé слузé, і ня ўкінулі-б цябé ў цямніцу.
- Запраўды кажу табé: ты ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта.
- Вы чулі, што сказана старадаўным: ня блудзі (Выхад 20, 14).
- А Я кажу вам, што ўсякі, хто глядзіць на жанчыну з блýднымі дýмкамі, ужо блудзіць з ёю ў сэрцы сваім.
- Калі-ж нравае вока тваё спакушае цябé, вырві яго і кінь ад сябé, бо ляпéй табé, каб загінуў адзін члéн цéла твайго, чымся ўсё цéла тваё будзе ўкíнена ў геéнну.
- I калі правая рука твая снакушае цябé, адсякí яé і кінь ад сябé, бо ляпéй табé, каб загінуў адзін з члéнаў тваіх, чымся ўсё цéла тваё будзе ўкінена ў геéнну.
- Сказана таксама, што, кáлі хто разлучáецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ён развóд (Другазак. 24, 1).
- А Я кажу вам: хто разлучаецца з жонкаю сваёю апрача віны блуду, той робіць яé распусьніцаю.
- Яшчэ чулі вы, што сказана старадаўным: не ламай нрысягі, але спаўняй перад Богам прысягі тваé (Левіт. 19, 12. Другазак. 23, 21).
- А Я кажу вам: не прысягай саўсім: ні нéбам, бо яно пасад Божы;
- ні зямлёю, бо яна падножжа ног Яго, ні Ерузалімам, бо ён мéста вялікага Царá;
- ні галавою сваеёй не прысягай, бо ня можаш ніводнага воласа зрабіць бéлым ці чорным.
- Але няхай будзе слова вашае: алé, алé; нé, нé; а што больш таго, тое ад злога.
- Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб (Выхад 21, 24).
- А Я кажу вам: не праціўцеся злому, але, хто ўдэрыць цябé ý правую шчакý, павярні да яго і другую,
- і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябé сарочку, аддай яму й вóпратку;
- і хто прымусіць цябé ісьці з ім мілю, ідзі з ім дзьвé.
- Прóсячаму ў цябé дай і ня ўхіляйся ад таго, хто хоча ў цябé пазычыць.
- Вы чулі, шго сказана: любі блізкага твайго і ненавідзь ворага твайго. (Левіт. 19, 17—18. )
- А Я кажу вам: любéце ворагаў вашых, слáўце праклінаючых вас, рабéце дабро ненавідзячым вас і малéцеся за крыўдзячых вас і перасьлéдуючых вас,
- каб сталіся сынамі Айца вашага, што ў нябёсах, бо Ён загáдвае сонцу свайму ўсхадзіць над добрымі і благімі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.
- Бо, калі вы будзеце любіць любячых вас, якая вам нагарода? Ці-ж ня тое самае робяць і мытнікі?
- I калі вы вітáеце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці-ж ня гэтак робяць і пагане?
- Будзьце-ж беззагáннымі, як беззаганны Ацéц ваш, што ў нябёсах.
Разьдзéл 6.
- Глядзéце, не давайце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзе вам нагароды ад Айца вашага, што ў Нябéсах.
- Дык вось, калі даéш міласьціну, ня трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў школах і на вуліцах, каб выхвалялі іх людзі. Запраўды кажу вам: яны ўжо дастаюць нагароду.
- У цябé-ж, калі ты дóрыш, няхай лéвая рука твая ня вéдае, што робіць правая,
- каб міласьціна твая была ўтóена, і Ацéц твой, які бачыць утóенае, нагародзіць цябé яўна.
- I калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, якія любяць у школах і на вуглах вуліцаў прыстоіваць молячыся, каб паказацца перад людзьмі. Запраўднí кажу вам, што яны ўжо дастаюць нагароду сваю.
- Ты-ж, калі молішся, увайдзі ў камору тваю і, зачыніўшыся, памаліся Айцу Твайму, які Сам утáйне, і Ацéц твой, вíдзячы ўтóенае, нагародзіць цябе яўна.
- А молячыся не гавары лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў многаслóўі сваім будуць пачуты.
- Ня будзьце падобны да іх, бо вéдае Ацéц ваш, у чым вы мáеце патрэбу, ранéй, чым папросіце ў Яго.
- Маліцеся-ж вось гэтак: Ойча наш, каторы ёсьць у нябёсах! няхай сьвяціцца імя Тваё;
- Няхай прыйдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у нéбе, так і на зямлі.
- Хлéб нáш штодзéнны дай нам сягоньня.
- I даруй нам даўгі нашыя, як і мы дарóвуем даўжнікóм нашым;
- і ня ўводзь нас у спакушэньне, але захавай нас ад злога. Бо Тваё ёсьць Царства і сіла і слава навéкі. Амін.
- Бо, калі вы дарóвуеце людзям правіннасьці іх, то і вам даруе Ацéц ваш, што ў нябёсах;
- а калі ня будзеце дароўваць людзям правіннасьцяў іх, то і Ацéц ваш не даруе вам вашых правіннасьцяў.
- Гэтак сама, калі посьціце, ня будзьце панурымі, быццам крывадушнікі; бо яны зьмяняюць сваё аблічча, каб паказацца перад людзьмі, што посьцяць. Запраўды кажу вам, што яны ўжо атрымóўваюць нагароду сваю.
- А ты, калі посьціш, памáж галаву тваю і ўмый аблічча тваё,
- каб не перад людзьмі казáцца посьцячым, але перáд Айцом тваім, што ўтóены, і Ацéц твой, бáчучы ўтоенае, нагародзіць цябé яўна.
- Ня зьбірайце сабé скарбаў на зямлі, дзé моль і іржа нішчыць, і дзé зладзéі падкáпываюцца і крадуць;
- але зьбірайце сабé скарбы на нéбе, дзé ні моль, ні іржа ня нішчыць, і дзé зладзéі не падкапываюцца і не крадуць.
- 2 Бо дзé скарб ваш, там будзе й сэрца вашае.
- Сьвéтачам цéла ёсьць вока. Вось жа, калі вока тваё будзе яснае, то ўсé цéла тваё будзе прасьвéтленае.
- Калі-ж вока тваё будзе нягоднае, то ўсё цéла тваё будзе ў цéмры. I вось, калі сьвятлó, што ў табé, есьць цéмра, дык якая-ж цéмра самá?
- Ніхто ня можа служыць двом паном; бо ці пéршага будзе ненавідзець, а другога любіць, ці пéршаму пачне спрыяць, а аб другога нядбáць. Ня можаце служыць Богу і маммоне.
- Вось чаму й кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашае, штó вам éсьці і штó піць, ні дзеля цéла вашага, у вошта адзéцца. Ці-ж душа ня больш за éжу, і цéла за адзéжу?
- Паглядзéце на птушак нябéсных, што ня сéюць, ня жнуць і ня зьбіраюць да сьвірнаў, і Ацéц ваш Нябéсны корміць іх; хібá-ж вы ня лéпшыя за іх?
- Дый хто з вас сваёй турботай можа дадаць сабé росту хоць на адзін локаць?
- I аб адзéньне Чаго турбуецеся? Паглядзéце на палявыя лілéі, як яны растуць: не гірацуюць, не прадуць;
- а Я кажу вам, што й Салямон у-ва ўсёй слáве сваёй не адзяваўся так, як кожная з іх.
- Калі-ж траву палявую, якая сягоньня ёсьць, а заўтра будзе ўкінена ў печ, Бог гэтак адзявае, дык ці не балéй таго вас, малавéрныя?
- Дык вось, ня турбуйцеся й не кажэце: штó нам éсьць? ці: штó піць? ці: ў вошта адзéцца?
- Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане, дый Ацéц ваш нябесны вéдае, што ўсё гэтае вам патрэбна.
- Шукайце-ж пéрш царства Божага і праўды Яго, а тое ўсё прыложыцца вам.
- Дык ня турбуйцеся аб заўтрашні дзéнь, бо заўтрашні дзéнь сам будзе турбавацца аб сваё. Годзе для кожнага дня свайго ліха.
Разьдзéл 7.
- Ня судзіце, каб ня былі асýджаны.
- Бо якім судом сýдзіце, такім будзеце сýджаны; і якою мéркаю мéраеце, гэткаю і вам адмéраюць.
- I што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а палéна ў сваім воку не адчувáеш?
- Ці як скажаш брату свайму: дай, я выму сучок з вока твайго, а вось у тваім воку палéна? 5. Крывадушнік! Дастань пéрш палéна з вока твайго і тады ўглéдзіш, як дастаць сучок з вока брата твайго.
- Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньнямі, каб не патапталі іх нагамі сваімі і, адвярнуўшыся, не разарвалі вас.
- Прасéце, і будзе вам дáдзена; шукайце і знóйдзеце; стýкайцеся, і адчыняць вам.
- Бо кожны, хто просіць, дастаé, і хто шукае, знаходзіць, і хто стýкаенца, таму адчыняць.
- Ці éсьць між вамі чалавéк, у якога сын калі папросіць хлéба, ён даў бы яму кáмень?
- I калі папросіць рыбы, даў бы яму зьмяю?
- Дык, калі вы, будучы благімі, умéеце даваць добрае дзéцям вашым, тым балéй Ацéц ваш, што ў Нябёсах, дасьць добрае просячым у Яго.
- Вось жа ўсё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, дык тое рабéце і вы ім; бо гэта закон і прарокі.
- Уваходзьце праз цéсныя вароты, бо шырокі вароты і вольны той шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто йдзé імі;
- бо цéсны вароты і вузкі той шлях, што вядуць у жыцьцё, і вéльмі мала хто знаходзіць іх.
- Сьцеражэцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авéчай скуры, а ў сярэдзіне яны ваўкі драпéжныя.
- Па пладох іх пазнáеце іх. Ці зьбіраюць з цярноўніка вінаград, або з асоту фігі?.
- 1 Гэтак усякае добрае дрэва даé і плады добрыя, а благое дрэва даé і плады благія.
- Ня можа дрэва добрае даваць благіх пладоў, ні благое дрэва даваць добрых пладоў.
- Усякае дрэва, што не даéць добрага плóду, ссякаюць і кідаюць у агонь.
- Дык па пладох іх пазнáеце іх.
- Ня ўсякі, хто кажа Мне: Госпадзе! Госпадзе!, увойдзе ў царства Нябéснае, а той, хто выпаўняе волю Айца Майго, што ў Нябёсах.
- Многія скажуць Мнé ў той дзéнь: Госпадзе, Госпадзе! Ці не Тваім імéньнем мы прарóчылі? і ці не Тваім імéньнем выганялі дэманаў і ці не Тваім імéньнем многія цуды чынілі?
- I тады скажу ім: Я ніколі ня вéдаў вас; адыйдзéцеся ад Мянé, вы, што чыніце беззаконьне.
- Вось жа кожнага, хто слýхае словы Маé гэтыя і выпаўняе іх, прыраўную да чалавéка мудрага, які пабудаваў дом свой на кáмені.
- I пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і паімчаліся на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў пастаўлены на кáмені.
- А ўсякі, хто слухае словы Маé і не выпаўняе іх, падобны да чалавéка неразумнага, які пабудаваў дом свой на пяску.
- I пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і наляглі на дом той, і éн заваліўся, і была вялікая руіна яго.
- I, калі Ісус скончыў гэтыя словы, народ дзівіўся з Яго вучэньня,
- бо Ён вучыў, як той, хто маé ўладу, ды ня так, як кніжнікі й фарысэі.
Разьдзéл 8.
- 1. Калі-ж Ён зыйшоў з гары, за Ім пайшло вялікае множства народу.
- I вось, падыйшоў нракажоны і, клáняючыся Яму, сказаў: Госпадзе! калі хочаш, можаш мянé ачысьціць.
- I, працягнýўшы руку, Ісус дакранýўся да яго і сказаў: хачу, будзь чысты.
- I ён ураз жа ачысьціўся ад праказы. I кажа яму Ісус: глядзі, нікому не кажы, але пайдзі пакажыся сьвяшчэніку і прынясі дар, які павялéý Майсéй дзеля сьвéдчаньня ім.
- 5. Калі-ж увайшоў Ісус у Капэрнаум, падыйшоў да Яго з просьбаю сотнік, кажучы:
- Госпадзе! хлопец мой ляжыць дома спараліжавáны і страшэнна мучыцца.
- Ісус кажа яму: Я прыйду і вылячу яго.
- Сотнік жа ў адказ сказаў: Госпадзе! Я ня варт, каб ты ўвайшоў да мянé пад страхý, але скажы адно толькі слова, і паздаравéе хлопец мой.
- Бо і сам я паднявольны чалавéк, дый маю пад сабою жаўнéраў, і кажу аднаму: пайдзі, і ідзé; і другому: прыйдзі, і прыходзіць; і рабу майму: зрабі тое, і зробіць.
- Пачуўшы гэтае, Ісусзьдзівіўся і сказаў тым, што йшлі за Ім: запраўды кажу вам: і ў Ізраілю Я не знайшоў гэткае íзéры.
- Кажу-ж вам, што многія прыйдуць з усхóду і зáхаду і засядуць за стол з Аўраамам і Ісаакам і Якавам у Царстве Нябéсным;
- а сыны царства будуць укінены ў цéмру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў.
- I сказаў Ісус сотніку: ідзі, і, як ты павéрыў, няхай так табé будзе. I паздаравéў хлопец яго ў тую-ж гадзіну.
- I, прыйшоўшы ў дом Пётры, Ісус углéдзіў цéшчу яго ляжучы ў гарáчцы.
- I дакранýўся да рукі яé, і гарáчка пакінула яé, і яна ўстала і служыла ім.
- Калі-ж надыйшоў вéчар, да Яго прывялі шмат людзéй, апанаваных злым духам, і Ён выгнаў духаў слóвам і вярнуў усім осворым здароўе,
- 1 каб збылóся сказанае праз прарока Ісаю, які кэжа: Ён узяў на Сябé нашыя нядужасьці і вылячыў хваробы нашыя (Іеая 53, 4).
- Убачыўшы-ж навóкал сябé множства народу, Ісус вялéў вучням Сваім адплыць на той бок.
- Тады адзін кніжнік, падыйшоўшы, сказаў Яму: Вучыцель, я пайду за Табою, куды-б Ты ні пайшоў.
- I кажа яму Ісус: лісы маюць нóры і птушкі нябéсныя гнёзды, а Сын Чалавéчы ня мае дзé скланіць галавý.
21« Другі-ж спасярод вучняў сказаў Яму: Госпадзе! дазволь мнé пайсьці і пахаваць бацьку майго.
- Ісус жа сказаў яму: ідзі за Мною і пакінь мёртвым хáваць сваіх нябожчыкаў.
- I, калі ўвайшоў Ён у чóвен, за Ім пайшлі вучні Яго.
- I вось, узьнялóся вялікае ўзрушэньне на моры, ажно хвалі пачалі заліваць човен, а Ён спаў.
- Тады, прыступіўшыся да Яго, разбудзілі Яго вучні Яго і сказалі: Госпадзе! ратуй нас: гінем!
- I кажа ім: чаго вы баіцёся, малавéры? Потым. устаўшы, загадáў вятрóм і мóру, і зрабілася вялікая ціша.
- А людзі дзівіліся й гаварылі: хто гэта, што й вятры і мóра слýхаюцца Яго?
- I, калі Ён прыбыў на той бéраг у зямлю Гергісінскую, насустрэчу Яму выйшлі з магілы двое апанаваных чартóм, стравíэнна злыя, так што ніхто не адважáўся праходзіць тэй дарогай.
- I вось яны закрычэлі, ка-жучы: што нам і Табé, Ісусе, Сыну Божы? Ці прыйшоў Ты сюды перад часам мучыць нас?
- Непадалёк жа ад іх пасьвіўся вялікі гурт сьвінéй.
- I дэманы прасілі Яго, кажучы: калі нас выганяеш, то пашлі нас у гурт сьвінéй.
- I Ён сказаў ім: ідзіце. I тыя, выйшаўшы, увайшлі ў гурт сьвінячы. I вось увéсь гурт сьвінéй кінуўся з кручы ў мора і нáгіб у вадзé.
- Пастухі-ж уцяклі і, прыйшоўшы ў мéста, расказалі аб усім і аб тых, што ў іх сядзéў нячысты.
- I вось, усё мéста выйшла насустрэчу Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб адыйшоў ад мéжаў іх.
Разьдзéл 9.
- 1. I, увайшоўшы ў човен, Ён неранлыў назад і прыйшоў у сваё мéста.
- I вось, прынéсьлі да Яго спараліжавáнага, ляжучы на пасьцéлі. I, бáчучы вéру іх, íсус сказаў спараліжавáнаму: мацуйся, дзіця! адпускаюцца табé грахі тваі.
- Ды вось некаторыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабé: Ён блюзьніць.
- Ісус жа, бачучы думкí іх, сказаў: на што благое ў сэрцах вашых?
- Бо што лягчэй сказаць: адпускаюцца табé грахі, ці сказаць: устань ды хадзі?
- Але, каб вы вéдалі, што Сын Чалавéчы мáе ўладу на зямлі адпускаць грахі (кажа тады спараліжавáнаму), устань, вазьмі насьцéль тваю і йдзі ў дом твой.
- I, устаўшы, узяў пасьцéль сваю ды пайшоў у дом свой.
- Народ жа, бачыўшы гэтае, дзівіўся і славіў Бога, даўшага такую ўладу людзям.
- I, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалавéка, сéдзячы ля мытніцы, званага Мацьвéем, і кажа яму: ідзі сьлéдам за Мною. I, устаўшы, ён пайшоў за Ім.
- I стáлася, як Ісус сядзéў за сталом у доме, дык вось многа Мытнікаў і грэшнікаў прыйшлі і пасéлі за стол з Ім і вучнямі Яго.
- I, убачыўшы тое, фарысэі сказалі вучням Яго: чаму Вучыцель ваш éсьць і пéць з мытнікамі і грэшнікамі?
- Ісус жа, начуўшы гэтае, сказаў Ім: нé здаровым патрэбен лéкар, а хворым.
- Пайдзéце, наўчыцеся, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, бо Я прыйшоў нé справядлівых, але грэшнікаў клікаць да пакаяньня (Осія 6, 6).
- Тады прыходзяць да Яго вучні Іоанавы і кажуць: чаму мы і фарысэі посьцім шмат, а Тваі вучні ня посьцяць?
- I сказаў ім Ісус: ці-ж могуць сумаваць сыны вясéльнага дому, пакуль з імі жаніх? Але настануць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць пасьціць.
- I ніхто старое вопраткі ня лáпіць новаю лáткаю, бо новапрышытае аддзярэцца, і дзіра будзе яшчэ болыпая.
- I ня ўліваюць віна маладога ў старыя мяхí, бо разрываюцца мяхí, і віно выцякае, і мяхí гінуць; але віно маладое ўліваюць у новыя мяхí, і захоўваецца тое і другое.
- Калі Ён гутарыў з імі гэтак, падыйшоў да Яго нéйкі начальнік і, пакланіўшыся Яму, кажа: дачкá мая толькі што сканала, але прыйдзі, узлажы на яé руку Тваю, і яна ажывé.
- I, устаўшы, пайшоў за ім Ісус і вучні Яго.
- I вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў хварэла на крывацéчу, падыйшла ззаду і дакранýлася да краю вонраткі Яго,
- бо яна думала сабé: як толькі дакранýся да вопраткі Яго, наздаравéю.
- Ісус жа, аглянуўшыся і ўглéдзіўшы яé, кажа: мацуйся, дачка! вéра твая выратавала цябé. I жанчына гэная з таé пары паздаравéла.
- I тады прыйшоў Ісус у дом начальніка і, углéдзіўшы жалéйнікаў і ўзварушаных людзéй,
- сказаў ім: разыдзéцеся; бо ня ўмéрла дзяўчáтка, але сыíіць. I сьмяяліся з Яго.
- Калі-ж людзéй вывелі, Ён, увайшоўшы, узяў яé за руку, і дзяўчáтка ўстала.
- I разыйшлáся чутка аб тым на ўсёй гэнай зямлі.
- Калі Ісус ішоў адтуль, за Ім найшлі два сьляпыя і клікалі Яго, кажучы: памілуй нас, Ісус, Сын Давідаў.
- Калі-ж Ён прыйшоў у дом, сьляпыя прыступіліся да Яго. I кажа ім Ісус: ці вéрыце вы, што Я магу гэтае зраóіць? Яны адказваюць: алé, Госпадзе!
- Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: няхай паводле вéры вашае стáнецца вам.
- I расчыніліся вочы іх. I Ісус пагразіў ім: глядзіце, каб ніхто ня вéдаў.
- А яны, выйшаўшы, абвясьцілі аб íм па ўсéй гэнай зямлі.
- Калі-ж тыя выходзілі, то нрывялі да Яго чалавéка нямóга, апанавáнага нячыстым.
- І, калі дэман быў выгнаны, нямы загаварыў, і народ дзівіўся, кажучы: ніколі не здаралася гэткае ў Ізраілю.
- А фарысэі гаварылі: імем князя дэманаў выганяе Ён злых духаў.
- I хадзіў Ісус па ўсіх мéстах і вёсках, навучаючы па школах і абвяшчаючы Эвангельле Царства і зьнімаючы ўсякую хворасьць і ўсякую нéмач у людзéй.
- Глéдзячы на грамады народу, Ён пашкадаваў іх, што былі змогшыся і расьцярушаныя, быццам авéчкі без пастуха.
- Тады кажа вучням Сваім: жнівó багатае, ды работнікаў мала.
- Дык прасéце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жнівó сваё.
Разьдзéл 10.
- I, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі дýхамі, каб выганяць іх і лячыць усякую хворасьць і ўсякую нéмач.
- А дванаццацёх апосталаў імéньні вось якія: пéршы Сымон, называны Пятрóм, і Андрэй, брат яго, Якаў Завядзéяў і Іоан, брат яго,
- Філіп і Баўтрамéй, Хамá і Мацьвéй мытнік, Якаў Алфéяў і Ляўвéй, празваны Фадзéем,
- Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яго.
- Гэтых дванаццацёх паслаў Ісус і накáзваў ім, гаворачы: нá шлях пагáнаў ня ўзыходзьце і ў мéста Самарыйскае не ўваходзьце;
- але ідзéце найбалéй да загінуўшых авéц дому Ізраілявага.
- А хóдзячы абвяшчайце, кажучы, што наблізілася Царства Нябéснае.
- Хворых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, памёршых уваскрашайце, злых духоў выганяйце. Дармá дасталі, дармá давайце.
- Не бярэце з сабою ні золата, ні серабра, ні мéдзі ў поясы сваі,
- ні торбы ьа дарогу, ні дзьвёх адзéжын, ні абутку, ні кія. Бо работнік варт стравы сваёй.
- У якое-б мéста ці сяло ні прыйшлі вы, давéдавайцеся, хто ў ім дастойны, і там аставайцеся, пакуль ня выйдзеце.
- А, уваходзячы ў дом, вітайце яго, кажучы: мір дому гэтаму.
- I, калі дом будзе дастойны, мір ваш зыйдзе на яго; а калі ня будзе дастойны, то мір ваш да вас вéрнецца.
- А калі хто ня прыйме вас і ня будзе . слухаць слоў вашых, то, выходзячы з дому ці з мéста таго, атрасéце пыл з ног вашых.
- Запраўды кажу вам: лéпш будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзéнь судá, чымся мéсту таму.
- Вось Я пасылаю вас, як авéц сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмéі, і простыя, як галубы.
- Сьцеражэцеся людзéй: бо яны будуць аддаваць вас у суд і ў школах сваіх будуць біць вас.
- I навядуць вас да валадароў і царóў за Мянé, дзеля сьвéдчаньня перад імі й паганамі.
- Калі-ж будуць выдаваць вас, ня дбайце аб тое, як і што вам гаварыць, бо вам у той час будзе дáдзена, што сказаць.
- Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага будзс гаварыць у вас.
- Выдаваціме брат брата і бацька сына на сьмéрць; і паўстануць дзéці на бацькоў і пазабіваюць іх;
- і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але, хто выцярпіць да канцá, спасён будзе.
- Калі-ж будуць выганяць вас з аднаго мéста, уцякайце ў другое, бо запраўды кажу вам: не áбойдзеце йшчэ мéстаў Ізраілявых, як прыйдзе Сын Чалавéчы.
- Вучань ня вышэй за вучыцеля свайго, і слуга ня вышэй за гаспадара свайго.
- Годзе для вучня, каб ён быў, як вучыцель яго, і для слугі, каб ён быў, як гаспадар яго. Калі гаспадара дому назвалі вэльзэвулам, тым балéй хатніх ягоных.
- Дык ня бойцеся-ж іх: бо няма нічога ўкрытага, каб ня выявілася, ні патайнóга, што ня сталася-б вядомым.
- Што . кажу вам у цемнацé, гаварэце пры сьвятлé; і што навýха чуеце, абвяшчайце са стрэхаў.
- I ня бойцеся тых, што забіваюць цéла, а душы ня могуць забіць; а бойцеся больш таго, хто можа і душу, і цéла загубіць у геéньне.
- 2 Ці ж ня два верабі прадаюцца за ассары? I ніводзін з іх не ўпадзé на зямлю бяз волі Айца вашага.
- У вас жа і валасы на галавé палічаны.
- Ня бойцеся-ж: вы лéпшыя за многіх верабéў.
- Вось жа ўсякага, хто Мянé прызнавáціме перад людзьмі, таго й Я прызнáю перад Айцом Маім, што ў нябёсах.
- А хто адрачэцца ад Мянé нсрад людзьмі, ад таго й Я адракуся перад Айцом Маім, што ўнябёсах.
- Ня думайце, што Я прыйшоў прынéсьці мір на зямлю; ня мір прыйшоў Я прынéсьці, але мéч.
- Бо Я прыйшоў разлучыць чалавéка з бацькам яго і дачку з маткаю яé і нявéстку з сьвякроўю яé.
- I вóрагі чалавéку хатнія яго.
- Хто любіць бацьку ці матку балéй за Мянé, ня варт Мянé; і хто любіць сына ці дачку балéй за Мянé, ня варт Мянé.
- I хто не бярэ крыжа свайго і ня йдзé за Мною, той ня варт Мянé.
- Хто зьберажэ душу сваю, загубіць яé; а хто загубіць душу сваю дзеля Мянé, зьберажэ яé.
- Хто прыймае вас, прыймае Мянé, а хто нрыймае Мянé, прыймае Паслаўшага Мянé.
- Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастаé нагароду прарока; і хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, дастаé нагароду снравядлівага.
- I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі чарай сьцюдзёнай вады ў імя вучня, запраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваé.
Разьдзéл 11.
- I сталася: як скончыў Ісус навучаць дванаццацёх вучняў Сваіх, пайшоў адтуль вучыць і абвяшчаць у мéстах іх.
- Іоан жа, пачуўшы ў вязьніцы аб дзéяньнях Хрыстовых, паслаў двух вучняў сваіх
- сказаць Яму: ці Ты Той, што павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога?
- I сказаў ім Ісус у адказ: пайдзéце, абвясьціце Іоану, штó чуеце і бачыце.
- Сьляпыя відзяць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памёршыя ўваскрасаюць і ўбогія абвяшчаюць Эвангельле.
- I шчасьлівы, хто не спакусіцца праз мянé.
- Калі-ж тыя пайшлі, Ісус пачаў гаварыць народу пра Іоана: чаго глядзéць хадзілі вы ў пустыню? ці трысьціну, што ад вéтру хістаецца?
- Што-ж убачыць хадзілі вы? можа чалавéка, адзéтага ў мяккія адзéжы? Вось тыя, што адзяюцца ў мяккія адзéжы, знаходяцца ў царскіх харóмах.
- Што-ж убачыць хадзілі вы? прарока? Запраўды кажу вам: і больш за прарока.
- Бо ён той, пра якогá напісана: вось Я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім, які прыгатуе шлях Твой перад Табою (Малах. 3, 1).
- Запраўды кажу вам: з роджаных жанчынамі не паўставаў вялікшы за Іоана Хрысьціцеля; але наймéншы ў царстве нябéсным вялікшы за яго.
- Ад дзён íоана Хрысьціцеля дагэтуль царства нябéснае сілаю дасягаецца, і гвалтаўнікí захопліваюць яго.
- Бо ўсé прарокі й закон прарочылі да Іоана.
- I, калі хочаце прыняць, ён ёсьць Ільля, якому налéжыць прыйсьці.
- Хто мáе вушы чуць, няхай чуе.
- Але каму ўпадóблю род гэты? Ён падобен да хлапчанятаў, што сядзяць на рынку і, зварачаючыся да сваіх сяброў,
- кажуць: мы йгралі вам на жалéйцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі.
- Бо прыйшоў Іоан, які ня éсьць, ня пé; і кажуць: у ім злы дух.
- Прыйшоў Сын Чалавéчы, які éсьць і пé; і кажуць: вось чалавéк, які любіць éсьць і піць віно, сябра мытнікаў і грэшнікаў. I апраўдана мудрасьць дзяцьмі яé.
- Тады пачаў Ён дакарáць мéсты, у якіх найбалéй выявілася моц Яго, за тое, што яны не пакáяліся.
- Гóра табé, Харазін! гóра табé, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сыдоне выявілася моц, што выяўлена ў вас, то даўноб яны ў валасяніцы і ў пóпелі пакáяліся.
- Але кажу вам: Тыру й Сыдону лягчэй будзе ў дзéнь судны, чымся вам.
- I ты, Капэрнаум, што ажно да нéба ўзьнёсся, ажно да пéкла ўпадзéш, бо, калі-б у Садоме вьшвілася моц, вьь яўленая ў табé, то ён ператрываў бы па сёньняшні дзéнь.
- Дык жа кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзéнь судны, чымся табé.
- I, адказываючы, у той час Ісус сказаў: слáўлю Цябé, Ацéц, Госпад нéба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і выявіў тое дзéцям
- Так, Ацéц, бо гэткая была Твая добрая воля.
- Усё Мнé перадáна Айцом Маім, і ніхто ня знае Сына апрача Айца; і Айца ня знае ніхто апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць.
- Прыйдзéце да Мянé ўсé працуючыя і абцяжоныя, і Я супакою вас.
- Вазьмéце ярмо Маё на сябé і наўчыцеся ад Мянé: бо Я ціхі і лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам вашым.
- Бо ярмо Маé любае і цяжар Мой лёгкі.
Разьдзéл 12.
- 1. У той час праходзіў Ісус у суботу засéянымі палямі; вучні Яго пачулі голад ды пачалі зрываць калосьсе і éсьці.
- Фарысэі-ж, углéдзіўшы гэтае, сказалі Яму: вось вучні Тваі робяць, чаго ня гожа рабіць у суботу. -3. Ён жа сказаў ім: ці-ж вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі захацéў éсьці сам і быўшыя з ім?
- Як ён увайшоў у дом Божы і éў хлябы ахвярныя, якіх не налéжала éсьці ні яму, ні быўшым з ім, а толькі адным сьвяшчэнікам?
- Яшчэ ці-ж ня чыталі вы ў законе, што ў суботы сьвяшчэнікі ў царквé парушаюць суботу, аднак бязьвінныя?
- 6. Кажу-ж вам, што тут ёсьць вялікшы за царкву.
- Калі-б вы разумéлі, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, то не асудзілі-б бязьвінных (Осія 6, 6).
- Бо Сын Чалавéчы ёсьць гаспадар і суботы.
- I, адыйшоўшы адтуль, увайшоў Ён у школу іх.
- I вось там быў чалавéк сухарукі. I спыталіся у Ісуса, каб абвінаваціць Яго: ці гожа аздараўляць у суботу?
- Ён жа сказаў ім: хто з вас, маючы адну аўцу, калі яна ў суботу ўпадзé ў яму, ня возьме яé і ня выцягне?
- 1 На колькі-ж лéпшы чалавéк за аўцу? Значыць, можна ў суботу рабіць дабро.
- Тады кажа гэнаму чалавéку: выцягні руку тваю! I той выцягнуў: і стáлася яна здаровая, як другая.
- Фарысэі-ж, выйшаўшы, змаўляліся проці Яго, як бы загубіць Яго. Але Ісус, вéдаючы, пайшоў адтуль.
- I пайшлó сьлéдам за Ім множства народу, і Ён аздараўляў іх усіх.
- I забараніў ім выяўляць Яго,
- каб збылóся сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
- Вось юнак Мой, Якога Я выбраў, Улюблены Мой, Якому спагадае душа Мая. Узлажу Дух Мой на Яго, і аб~ вéсьціць народам суд.
- Ня будзе сварыцца, ані загалóсіць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго.
- Трысьціны надлóманай не пералóміць і лёну тлéючага не загáсіць, пакуль ня дасьць суду перамогі.
- I ў імя Яго будуць спадзявацца народы (Ісая 42, 1 -4).
- Тады прывялі да Яго апанаванага злым духам сьляпога й нямога, і аздаравіў яго, так што сьляпы й нямы стаў гаварыць і бачыць.
- I дзівіўся ўвéсь народ і гавáрыў: ці ня гэта сын Давідаў?
- Фарысэі-ж, пачуўшы гэтае, сказалі: Ён выганяе злых духаў ня йначай, як сілаю Вэльзэвула, князя злых духаў.
- Але Ісус, вéдаючы думкі іх, сказаў ім: усякае царства, разьдзяліўшыся само ў сабé, апусьцéе; і ўсякае мéста, ці дом, разьдзяліўшыся сам у сабé, ня ўстоіць.
- I калі злы дух злога духа выганяе, то ён разьдзяліўся сам у сабé: як можа ўстайць царства яго?
- I, калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю нячыстых духаў, то чыéю сілаю сыны вашыя выганяюць? Вось чаму яны будуць вам судзьдзямі.
- А калі Я Духам Божым выганяю нячыстых, то, значыцца, прыйшло да вас царства Божае.
- Або як можа хто ўвайсьці ў дом асілка і абрабаваць рэчы яго, калі ранéй ня зьвяжа асілка і тады абрабуе дом яго.
- Хто не са Мною, той проці Мянé; і хто ня зьбірае са Мною, той марна траціць.
- Дзеля гэтага кажу вам: усякі грэх і ганьбавáньне дарýюцца чалавéкам, а ганьбавáньне Духа не даруецца чалавéкам.
- Калі хто скажа слова на Сына Чалавéчага, дарýецца яму; калі-ж хто скажа на Духа Сьвятога, не дарýецца яму ні ў гэтым вéку, ні ў будучым.
- Або прызнáйце дрэва добрым і плод яго добрым, або прызнáйце дрэва благім і плод яго благім, бо дрэва пазнаéцца паводле плоду.
- Родзе гáдавы! як вы можаце гаварыць добрае, калі вы благія? бо ад паўнаты сэрца гавораць вусны.
- Добры чалавéк з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а благі чалавéк з благога скарбу выносіць благое.
- Кажу-ж вам, што за ўсякае пустое слова, якое скажуць людзі, дадуць яны адказ у дзéнь судý.
- Бо паводле слоў сваіх будзеш апрáўданы і наводле слоў сваіх будзеш засýджаны.
- Тады некатóрыя з кніжнікаў і фарысэяў сказалі: Вучыцель! хацéлася-б нам ад Цябé знак бачыць.
- Ён жа сказаў ім у адказ: род лукавы й чужалóжны шукае знакóў, і знакí ня будуць дáдзены яму, апрача знаку Іоны прарока.
- Бо, як Іона быў у чэраве кіта тры дні І тры ночы, так і Сын Чалавéчы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
- Мужы Ніневійскія ўстануць на суд з родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакáяліся ад навукі Іоны; і вось тут больш, чым Іона.
- Царыца паўднёвая паўстане на суд з родам гэтым і засудзіць яго, бо яна прыходзіла з краю зямлі паслухаць мудрасьці Салялíóнавай; і вось тут болын, чым Салямон.
- Калі нячысты дух выйдзе з чалавéка, то блукáецца на бязвóдзьдзі, шукáючы супакóю, і не знаходзіць.
- Тады кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў. I, прыйшоўшы, знаходзіць яго незанйтым, вымеценым і прыбрáным.
- Тады йдзé й бярэ з сабою сéм другіх духаў, горшых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там; і для чалавéка таго апошняе бывае горш пéршага. Так будзе і з гэтым родам благім.
- Калі-ж Ён яшчэ гаварыў да народу, вось маці Яго і браты Яго стаялі вонках, хэчучы гаварыць з Ім.
- I нéхта сказаў Яму: вось маці Твая і браты Тваі стаяць вонках, хóчучы гаварыць з Табою.
- Ён жа сказаў у адказ гаварыўшаму: хто маці Мая? хто браты Маі?
- I, паказаўшы рукою Сваею на вýчняў Сваіх, сказаў: ь-ось маці Мая і браты Маé;
- бо хто будзе выпаўняць волю Айцá Майго, што ў нябёсах, той Мнé брат і сястра і маці.
Разьдзéл 13.
- 1. У той жа дзéнь, выйшаўшы з дому, Ісус сéў ля мора.
- I зыйшлося да Яго множства народу, так што Ён увайшоў у човен і сéў, а ўвéсь народ стаяў на бéразе.
- I гаварыў ім многа нрыпóвесьцямі, кажучы: вось выйшаў сéйбіт сéяць.
- I, калі ён сéяў, іншае ўпала пры дарозе; і наляцéлі птушкі і паклявалі гэнае.
- Іншае ўпала на лíéсца камяністае, дзé ня шмат было зямлі; і зараз узыйшло, бо зямля была ня глыбока.
- Калі-ж узыйшло сонца, павяла і, ня мéўшы караня, засохла.
- Іншае ўпала ў цярніну, і вырасла цярніна і заглушыла гэнае.
- Іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод: адно ў сто разоў, а другое ў шэсьцьдзесят, іншае-ж у трыццаць.
- Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!
- I, прыступіўшыся, вучні сказалі Яму: дзеля чаго гаворыш ім прыпóвесьцямі?
- Ён сказаў ім у адзаз: дзеля таго, што вам дáдзена вéдаць тайны царствá Нябéснага, а ім ня дáдзена.
- Бо, хто мáе, таму дáдзена будзе і пабóльшае, а хто ня мáе, у таго адымецца й тое, што мáе.
- Дзеля таго гавару ім прыповесьцямі, што яны глéдзячы ня бачаць і слухаючы ня чуюць і не разумéюць.
- I збываецца над імі прароцтва Ісаі, якое кажа: слыхам слýхаць будзеце і не зразумéеце, і вачыма глядзéць будзеце і ня ўглéдзіце.
- Бо агрубéла сэрца людзёў гэтых, і вушамі з натýгаю чуюць і вочы сваé заплюшчылі, каб ня ўглéдзіць вачыма й не пачуць вушыма і не зразумéць сэрцам, ды каб не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх. (Ісая 6, 9—10.)
- Вашыя-ж шчасьлівыя вочы, што бачаць, і вушы вашыя, што чуюць.
- Бо запраўды кажу вам, што многія прарокі і прáведнікі хацéлі бачыць, штó вы бачыце, і ня бачылі, і чуць, штó зы чуеце, і ня чулі.
- Вы-ж выслухайце значэньне прыповесьці пра сéйбіта.
- Да ўсякага, хто слýхае слова аб царстве і не разумéе, прыходзіць благí і крадзé пасéянае ў сэрцы яго; вось каго азначае насéянае прыдарозе.
- А пасéянае на камяністых мясцóх азначае таго, хто чуе слова і зараз жа з рáдасьцяй прыймае яго;
- але ня мáе ў сабé караня і нястáлы: калі надыходзіць бяда ці перасьлéдаваньне слова, зараз адступáецца.
- А пасéянае ў цярніне азначае таго, хто чуе слова, але клóпаты вéку гэтага і павáбнасьць багацьця заглушаюць слова, і стаéцца яно бясплодным.
- Пасéянае-ж на дóбрай зямлі азначае таго, хто чуе слова і разумéе: гэткі дасьць плод, — і адзін даé сто, іншы шэсьцьдзесят, а іншы трыццаць.
- Другую прыпóвесьць даў Ён ім, кажучы: царства Нябéснае падобнае да чалавéка, што пасéяў добрае сéмя на полі сваім.
- Калі-ж людзі спалі, прыйшоў вóраг яго і пасéяў між пшаніцаю кýкалю і пайшоў.
- Калі-ж збажынá ўзыйшлá і дала плод, тады паказаўся кýкаль.
- Прыйшоўшы-ж слугі гаспадара дому сказалі яму: пане, хіба благое насéньне сéяў ты на полі тваім? скуль у ім кýкаль?
- Ён жа сказаў ім: вораг зрабіў гэтае. А слугі сказалі яму: хочаш, мы пойдзем выпалаць яго?
- Але ён сказаў: нé; каб, выбіраючы кýкаль, вы не павырывалі разам і пшаніцы.
- Пакіньце расьці разам тое і другое да жнівá; і ў час жнівá я скажу жанцам: зьбярэце пéрш кýкаль і зьвяжэце яго ў пучкі, каб спаліць; а пшаніцу зьбярэце ў гумно маё.
- Другую прыпóвесьць даў Ён ім, кажучы: Царства Нябéснае падобна да зярняці гарчычнагá, якое чалавéк узяў і пасéяў на полі сваім.
- Яно мéншае за ўсякае сéмя, але, калі вырасьце, бывае болыл за ўсé расьліны і становіцца дрэвам, так што нрылятаюць птушкі нябéсныя і хаваюцца ў вéцьці яго.
- Іншую прыповесьць сказаў Ён ім: Царства Нябéснае падобна да рашчыны, якую жанчына ўзяўшы палажыла ў тры мéры мукі, дакуль ня скісла ўсё.
- Усё гэтае Ісус гаварыў народу прыповесьцямі і бяз прыпóвесьці не гаварыў ім,
- каб збылося сказанае праз прарока, каторы кажа: адчыню ў прыповесьцях вусны Маé; выкажу ўтоенае ад стварэньня сьвéту. (Псал. 77, 2.)
- Тады Ісус, адпусьціўшы народ, увайшоў у дом. I прыступіліся да Яго вучні Яго і сказалі: растлумач нам нрыповесьць аб кýкалі на полі.
- Ён жа сказаў ім у адказ: сéйбіт дóбрага насéньня éсыдь Сын Чалавéчы.
- Поле ёсьць сьвéт, добрае насéньне — гэта сыны царства, а кýкаль — сыны благога;
- вóраг, што пасéяў іх, ёсьць злы дух; жнівó ёсьць сканчэньне сьвéту, а жанцы — Ангелы.
- 4 Вось жа, як зьбіраюць кýкаль, агнём паляць; так будзе пры сканчэньні сьвéту гэтага.
- Пашлé Сын Чалавéчы Ангелаў сваіх, і зьбяруць з царства яго ўсё, што спакушáе, і ўсіх, хто робіць беззаконьне.
- I ўкінуць іх у пéч вагністую: там будзе плач і скрыгатáньне зубоў.
- Тады прáведнікі зазьяюць, як сонца, у царстве Айца іх. Хто мáе вушы чуць, няхай чуе.
- Яшчэ падобна царства Нябéснае да скáрбу, схавáнага ў полі, які знайшóўшы чалавéк прытаíў і ў радасьці ад гэтага йдзé і прадаé ўсё, што мае, і купляе гэнае поле.
- Яшчэ падобна царства Нябéснае да купца, які шукаа добрых пэрлаў
- і, знайшоўшы адну дарагую пэрлу, пайшоў і прадаў усё, што мéў, і купіў яé.
- Яшчэ падобна царства Нябéснае да нéваду, закíненага ў мора, што набірае ўсякага роду рыбы;
- калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бéраг і, сéўшы, добрае сабралі ў судзіны, а благое выкінулі вон.
- Так будзе пры сканчэньпі сьвéту: зыйдуць Ангелы і выдзеляць благіх спасярод прáведных
- і ўкінуць іх у пéч вагністую; там будзе плач і скрыгатáньне зубоў.
- I спытаўся ў іх Ісус: ці зразумéлі вы ўсё гэтае? Яны кажуць: так, Госпадзе!
- Ён жа сказаў ім: вось чаму ўсякі кніжнік, навýчаны аб царстве Нябéсным, падоб-ны да гаспадара, што выносіць з скарбніцы сваёй новае і старое.
- I стáлася, калі скончыў Ісус нрыпóвесьці гэтыя, пайшоў адтуль
- і, прыйшоўшы на бáцькаўшчыну сваю, вучыў іх у школе іх, так што яны дзівіліся і гаварылі: скуль у Яго гэткая мудрасьць і моц?
- Ці ня цéсьляў Ён сын? Ці не Ягоная маці завéцца Марыя і браты Ягоныя Якаў і Іосій і Сымон і Юда?
- I сёстры Ягоныя ці-ж ня ўсé між намі? Скуль жа ў Яго ўсе гэтае?
- I спакушáліся дзеля Яго. Ісус жа сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хібатолькі на бáцькаўшчыне яго і ў доме ягоным.
- I ня ўчыніў там многіх цудаў дзеля нявéрыя іх.
Разьдзéл 14.
- У той час Ірад тэтрарх пачуў чуткі пра Ісуса
- і сказаў слугам сваім: гэта Іоан Хрысьціцель; ён уваскрос з мёртвых, і дзеля гэтага цуды дзéюцца праз яго.
- Бо Ірад, захапіўшы Іоана, зьвязаў яго і пасадзіў у вязьніцу за Ірадзіяду, жонку Філіпа, брата свайго.
- Бо Іоан казаў яму: ня гожа табé мéць яé.
- I хацéў забіць яго, але баяўся народу: бо яго мéлі за прарока.
- У дзéнь жа нарадзін Ірада дачкá Ірадзіяды скакала пасярод іх і дагадзіла Іраду.
- Дзеля гэтага ён пакляўся éй даць, чаго-б ні. папрасіла.
- Яна-ж, падвучаная маткай сваéй, сказала: дай мнé тут на талéрцы галаву Іоана Хрысьціцеля.
- I засумаваў цар, але з увагі на прысягу і на супачывáўшых побач з ім сказáў даць.
- I паслаў адсячы галаву Іоану ў вязьніцы.
- І прынéсьлі галаву яго на талéрцы і далі дзяўчыне, а яна занéсла матцы сваёй.
- Вучні-ж яго, прыйшоўшы, узялі цéла яго й пахавалі яго; і пайшлі паведалнць Ісуса.
- I, пачуўшы, Ісус паплыў стуль на чаўнé ў нустыннае мéсца адзін; і народ, пачуўшы тое, пайшоў за Ім з мéстаў пехатóю.
- I, выйшаўшы, Ісус углéдзіў множства людзéй і пашкадавáў іх і аздаравіў нядýжых.
- Калі-ж настаў вéчар, прыступіліся да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустыня тутака, дый час ужо позны; пусьці народ, каб яны пайшлі ў сёлы і купілі сабé éжы.
- Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці: вы дайце ім éсьці.
- Яны-ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьвé рыбы.
- Ён сказаў: прынясéце іх Мнé сюды.
- I сказаў народу супачыць на травé і, узяўпíы пяць, хлябоў і дзьвé рыбы, глянуў на нéба, пабагаславіў і, паламаўшы, даў хлéб вучням, а вучні народу.
- I éлі ўсé і насыціліся; і назьбіралі астáткаў дванаццаць карабóў поўных.
- А éўшых было каля пяці тысячаў душ, апрача жанчын і дзяцéй.
- I тады-ж загадаў Ісус вуч-ням Сваім увайсьці ў човен і плысьці пéрш за Яго на другі бок, пакуль Ён адпýсьціць народ.
- I, адпусьціўшы народ, Ён узыйшоў на гарý памаліцца насамóце; і ўвéчары астаўся там Адзін.
- А човен ужо быў пасярэдзіне мора, і яго кідалі хвалі, бо вéцер быў праціўны.
- У чацьвёртую-ж старóжу ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры.
- I вучні, углéдзіўшы Яго, ідучы па моры, спалохаліся і гаварылі: гэта здань. I ад страху закрычэлі.
- Але Ісус ураз загаварыў з імі і сказаў: бадрыцеся; гэта Я; ня бойцеся.
- Пётр сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! Калі гэта Ты, скажы мнé йсьці да Цябé па вадзé.
- Ён жа сказаў: ідзі. I, выйшаўшы з чаўна, Пётр пайшоў па вадзé, каб падыйсьці да Ісуса.
- Але, бáчачы моцны вéцер, спужаўся і, пачаўшы танýць, закрычэў: Госпадзе, спасі мянé!
- Ісус ураз жа працягнуў руку, падтрымаў яго і кажа яму: малавéрны! Чаму ты сумляваўся?
- I, калі ўвайшлі яны ў човен, вéцер заціх.
- А быўшыя ў чаўнé падыйшлі, пакланіліся Яму і сказалі: запраўды, Ты Сын Божы!
- I, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генісарэцкую.
- I людзі тамтэйшыя, пазнаўшы Яго, паслалі ў-ва ўсю ваколіцу тую і прынéсьлі да Яго ўсіх хворых.
- I прасілі Яго, каб толькі дакранýцца да краю вопраткі Яго; і, катóрыя дакранýліся, паздаравéлі.
Разьдзéл 15.
- Тады прыходзяць да Ісуса Ерузалімскія кніжнікі й фарысэі ды кажуць:
- Чаму вучні Тваі ня пілнуюцца перакáзанага ад старэйшых? Бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлéб.
- Ён жа сказаў ім у адказ: чаму і вы ня пілнýецеся прыказаньня Божага дзеля пераказу вашага?
- Бо Бог загадаў: шануй бацьку твайго і матку; і — хто зьняважáе бацьку ці матку, няхай сьмéрцяй памрэ (Вых. 20, 12; 21, 16).
- А вы кажаце: калі хто скажа бацьку або матцы: дар, які-б ні быў ад мянé, будзе табé ў карысьць,
- той можа й не шанаваць бацьку або матку сваю. I адкінулі вы прыказаньне Божае дзеля перакáзу вашага.
- Крывадýшныя! Добра прарочыў аб вас Ісая, кажучы:
- Людзі гэныя блізкія да Мянé вуснамі сваімі і шануюць Мянé языком; сэрца-ж іх далёка ад Мянé.
- Але дарэмна пакланяюцца Мнé, навучаючы навук і зáпаведзяў чалавéчых (Ісая 29, 13).
- I, прыклíкаўшы народ, сказаў ім: слухайце і разумéйце:
- Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апагáнівае чалавéка; але тое, што выходзіць із вуснаў, тое апагáнівае чалавéка.
- Тады вучні Яго, прыступіўшыся, сказалі Яму: ці вéдаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, згоршыліся?
- 1 Ён жа сказаў у адказ: усякая расьліна, якую насадзіў не Ацéц Мой Нябéсны, будзе выкаранена.
- Пакіньце іх; яны сьляпыя правадыры сьляпых; а калі сьляпы вядзé сьляпóга, то абодва ўваляцца ў яму.
- Пётр жа, адказваючы, сказаў Яму: растлумач нам прыповесьць гэту.
- Ісус сказаў: няўжо-ж і вы яшчэ не разумéеце?
- Ці-ж яшчэ не разумéеце, што ўсё, уваходзячы ў вусны, праходзіць у жывот квыкідаецца вон?
- А выхóдзячае з вуснаў — з сэрца выходзіць; гэта апагáнівае чалавéка:
- бо з сэрца выходзяць благія думкі, забойствы, чужаложства, блуд, крáжы, фальшывае сьвéдчаньне, ганьбавáньне:
- гэта апагáнівае чалавéка. А éсьці непамытымі рукамі — гэта не апагáнівае чалавéка.
- I, выйшаўшы адтуль, Ісус пайшоў у зéмлі Тырскія і Сыдонскія.
- I вось жанчына хананэйская, выйшаўшы з тых ваколіц, крычэла Яму, кажучы: зьмілуйся нада мною, Госпадзе, сын Давідаў! дачкý маю цяжка мучыць нячысты!
- Але Ён не адкáзаваў ёй ні слова. I вучні Яго, прыступіўшыся, прасілі Яго: адпусьці яé, бо яна крычыць за намі.
- Ён жа сказаў у адказ: Я пасланы толькі да гінучых авéц дому Ізраілявага.
- А яна, прыйшоўшы, кланялася Яму і гаварыла: Госпадзе! памажы мнé.
- Ён жа сказаў у адказ: ня добра ўзяць хлéб ад дзяцéй і кінуць сабакам.
- Яна сказала: так, Госпадзе! Але й сабакі ядуць крошкі, якія пáдаюць з сталá гаспадароў іх.
- Тады Ісус сказаў ёй у адказ: о, жанчына! вялікая вéра твая; няхай стáнецца табé, як жадаеш. I паздаравéла дачкá яé ў тую гадзіну.
- Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілéйскага і, узыйшоўшы на гару, сéў там.
- I прыступілася да Яго множства народу, мáючы з сабою кульгавых, сьляпых, нямых, калéк і многа іншых, і пакідалііх да ног Ісусавых; і Ён аздараўляў іх.
- Дык народ дзіваваўся, бачучы нямых гаворачы, калéкіх здаровымі, кульгавых хóдзячы і Сьляных вíдзячы, і славіў Бога Ізраілявага.
- Ісус жа, прыклікаўшы вучняў сваіх, сказаў ім: шкадá Мнé людзéй, што ўжо тры дні знаходзяцца пры Мнé, і нéчага ім éсьці; адпусьціць жа іх ня éўшымі не хачу, каб не аслабéлі ў дарозе.
- I кажуць Яму вучні Яго: скуль нам у пустыні ўзяць гэтулькі хлéба, каб накарміць такую грамаду?
- Кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? Яны-ж сказалі: сéм і крыху рыбак.
- Тады сказаў народу супачыць на зямлі.
- I, узяўшы сéм хлябоў і рыбы ды аддаўшы хвалý, паламаў і даў вучням Сваім, а вучні народу.
- I éлі ўсé і наéліся; і набралі астаткаў сéм карабоў поўных.
- 3 А éўшых было чатыры тысячы душ, апрача жанчын і дзяцéй.
- I, адпусьціўшы народ, і Ён увайшоў у човен і прыбыў у мéжы Магдальскія.
Разьдзéл 16.
- 1. I прыступіліся фарысэі і садукéі і, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак з нéба,
- 2. Ён жа сказаў ім у адказ: увéчары вы кáжаце: будзе пагода, бо нéба чырвана.
- А ўраньні: сяньня нéпагадзь, бо нéба пахмурнае. Крывадушныя! аблічча нéба распазнаць умéеце, а знакоў часу ня мóжаце?
- Род нягодны й чужалóжны знакóў шукае, і знакі ня будуць дáдзены яму, апрача знаку Іоны прарока. I, пакінуўшы іх, адыйшоў.
- Перабраўшыся на той бок, вучні Яго забыліся ўзяць хлéба.
- Ісус сказаў ім: глядзéце, сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай і садукéйскай.
- Яны-ж разважалі ў сабé і гаварылі: бо хлябоў мы не ўзялі. «8. Вéдаючы-ж тое, Ісус сказаў ім: чаму разважаеце ў сабé, малавéрныя: бо хлябоў не ўзялі?
- Ці яшчэ не разумéеце і ня помніце аб пяцёх, хлябох на пяць тысячаў душ? і колькі карабоў вы набралі?
- 1 Ані аб сямéх хлябох на чатыры тысячы, і колькі карабоў вы набралі?
- Як не разумéеце, што нé аб хлéбе сказаў Я вам: сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай і садукéйскай?
- Тады яны зразумéлі, што Ён гаварыў ім сьцерагчыся ня кісьлі хлéбнае, але навукі фарысэйскае і судукéйскае.
- Прыйшоўшы-ж у зéмлі Кесарыі Філіпавай, Ісус пытаўся ў вучняў Сваіх: за каго людзі лічаць Мянé, Сына Чалавéчага?
- 1 Яны сказалі: эдны за Іоана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ерамію, ці за аднаго з прарокаў.
- Ён кажа ім: а вы за каго Мянé ўважáеце?
- Сымон жа Пётр адказваючы сказаў: Ты Хрыстос, Сын Бога Жывога.
- Тады Ісус сказаў яму ў адказ: шчасьлівы ты, Сымон, сын Іонін; бо ня цéла і кроў адкрылі табé гэтае, але Ацéц Мой, што ў Нябёсах.
- I Я кажу табé: ты — скала, і на гэтай скалé Я збудую Царквý Маю, і вароты пякéльныя не перамогуць яé.
- I дам табé ключы Царства Нябéснага; і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана на нéбе; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана на нéбе.
- Тады загадаў Ісус вучням Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсьць Ісус Хрыстос.
- 3 таго часу Ісус пачаў адкрываць вучням Сваім, што Ён мусіць ісьці ў Ерузалім і шмат перацярпéць ад старэйшын ды архірэяў і кніжнікаў, ды быць забітым і на трэці дзéнь уваскрэснуць.
- I, узяўшы Яго, Пётр пачаў карыць Яго: пашкадуй Сябé, Госпадзе! Няхай ня стáнецца гэтага з Табою!
- ЁН жа, зьвярнуўшыся, сказаў Пятру: адыйдзі ад Мянé, шатáн! ты Мнé спакуса; бо думаеш не аб тым, што Божае, але што чалавéчае.
- Тады Ісус сказаў вучням Сваім: калі хто хоча ісьці за Мною, адракіся ад сябé і вазьмі крыж свой і сьлéдуй за Мною.
- Бо хто хоча душу сваю ўсьцерагчы, той згубіць яé, а хто згубіць душу сваю дзеля Мянé, той знойдзе яé.
- Якая-ж бо карысьць чалавéку, калі ён здабудзе ўвéсь сьвéт, а душы сваёй пашкодзіць? Дый які выкуп дасьць чалавéк за душу сваю?
- Бо прыйдзе Сын Чалавéчы ў славе Айца Свайго з Ангеламі Сваімі; і тады аддасьць кожнаму водле дзéяньняў яго.
- Запраўды кажу вам: ёсьць некатóрыя з стаячых тут, якія не спазнаюць сьмéрці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавéчага, як прыйдзе ў царстве Сваім.
Разьдзéл 17.
- А цераз шэсьць дзён бярэць Ісус Пятра, Якава і Іоана, брата яго, і вядзé іх на гарý высокую адных.
- I перамяніўся перад імі: і зазьяла аблічча Яго, як сонца, адзéжа-ж Яго стáлася бéлая, як сьвятлó.
- I вось зьявіліся ім Майсéй і Ільля, размаўляючы з Ім.
- I, азваўшыся, Пётр сказаў Ісусу: Госпадзе! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табé адну, і Майсéю адну, і адну Ільлі.
- Калі-ж ён яшчэгаварыў гэтае, сьвéтлая хмара ацяніла іх; і вось голас із хмары гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой Улюблены, якому спагадáю; Яго слýхайце.
- I, пачуўшы, вучні ўпалі на аблічча сваё і дужа перапужáліся.
- Але Ісус, падыйшоўшы, дакранýўся да іх і сказаў: устаньце і ня бойцеся!
- Падняўшы-ж вочы сваé, яны нікога ня ўглéдзелі апрача аднаго Ісуса.
- I, калі зыходзілі яны з гары, Ісус загадáў ім, кажучы: нікому не кажыце пра гэтае відзéньне, дакуль Сын Чалавéчы не ўваскрэсьне з мёртвых.
- I спыталіся ў Яго вучні Яго: як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мусіць прыйсьці ранéй?
- Ісус сказаў ім у адказ: Ільля прыйдзе ранéй і падгатуе ўсё.
- Я-ж кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, ды не пазналі яго, а ўчынілі проці яго, што хацéлі; так і Сын Чалавéчы пацéрпіць ад іх.
- Тады вучні зразумéлі, што Ён гаварыў ім пра Іоана Хрысьціцеля.
- Калі-ж яны прьійшлі да народу, то падыйшоў да Яго чалавéк і, сукланіўшы перад ім калéні,
- сказаў: Госпадзе! зьлітуйся над сынам маім, які ў маладзік шалéе і цяжка мýчыцца; бо часта кíдаецца ў вагонь і часта ў ваду.
- 1 Я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, іяны не маглі аздаравіць яго.
- Ісус жа, адказваючы, сказаў: о род, нявéрны і распусны! дакуль буду з вймі? дакуль буду цярпéць вас? нрывядзíце яго да Мянé сюды.
- I крыкнуў на яго Ісус; і шатáн выйшаў з яго; і юнак паздаравéў у тую-ж гадзіну.
- Тады вучні, прыступіўшыся да Ісуса насамóце, сказалі: чаму мы не маглі выгнаць яго?
- Ісус жа сказаў ім: праз нявéру вашую: бо запраўды кажу вам: калі вы будзеце мéць вéру, як гарчáчнае зéрне, і скажаце гарэ гэтай: перайдзі адгэтуль туды, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе немагчыма для вас.
- Гэты-ж род выганяецца толькі малітваю і постам.
- У час быцьця іх у Галілéі Ісус сказаў ім: Сын Чалавéчы выданы будзе ў рукі чалавéчыя;
- і забюць Яго, і на трэці дзéнь уваскрэсьне. I яны дужа засмуціліся.
- Калі-ж прыйшлі яны ў Капэрнаум, то падыйшлі да Пятра зьбіральнікі даніны і сказалі: Ці ня дасьць склáдчыны ваш Вучыцель?
- Ён кажа: так. I, калі увайшоў у дом, то Ісус папярэдзіў яго, кажучы: як табé здаéцца, Сымон? цары зямныя з каго бяруць данінý ці падаткі? ці з сваіх сыноў, ці з чужых?
- Пётр кажа Яму: з чужых. Ісус сказаў яму: значыць, сыны вольныя;
- але, каб нам не спакусіць іх, пайдзі нр мора, кінь вуду і пéршую рыбу, якая пападзéцца, зазьмі; і, расчыніўшы рот, знойдзеш стацір; вазьмі яго і аддай ім за Мянé і за сябé.
Разьдзéл 18.
- У той час вучні прыступіліся да Ісуса, кажучы: хто большы ў царстве нябéсным?
- Ісус, прыклікаўшы дзіцйтка, паставіў яго пасярод іх і сказаў:
- Запраўды кажу вам: калі не навéрнецеся і ня будзеце, як дзéці, ня ўвойдзеце ў Царства Нябéснае.
- Дык вось, хто ўмáліцца, як гэтае дзіцятка, той ібольшы ў Царстве Нябéсным. б. I хто прыйме адно гэткае дзіцятка ў імя Маё, той Мянé прыймае.
- А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, вéруючых у Мянé, таму лéпей было-б, калі-б павéсілі Яму млынавы кáмень на шыю і ўтапілі яго ў глыбіні марской.
- Гóра сьвéту ад спакусаў: бо спакусы мусяць прыйсьці; але гóра таму чалавéку, праз якога спакуса прыходзіць.
- Калі-ж рукá твая ці нагá твая спакушае цябé, адсякі іх і кінь ад сябé: ляпéй табé ўвайсьці ў жыцьцё бяз рукі ці без нагі, чым з дзьвéма рукамі і з дзьвéма нагахмі быць укíненым у вагонь вéчны.
- I калі вока тваё спакушае цябé, вырві яго і кінь ад сябé: ляпéй табé аднавокім увайсьці ў жыцьцё, чымся з дзьвема вачыма быць укíненым у геéнну вогненую.
- Глядзіце, не пагарджайце ні адным з малых гэтых, бо кажу вам, што Ангелы іх на нéбе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго нябéснага.
- Бо Сын Чалавéчы прыйшоў спасаць загінуўшае.
- Як вам здаецца? Калі-б у каго было сто авéц, і адна з іх заблудзілася, то ці не пакіне ён дзевяцьдзесят дзéвяць у гарáх і ці ня пойдзе шукаць заблудзіўшуюся?
- 1 I, калі стáнецца, што знойдзе яé, то запраўды кажу вам: ён цéшыцца з яé балéй, чымся з дзевяцьдзесяцёх дзевяцёх няблудзіўшых.
- Гэтак нямá волі Айца вашага Нябéснага, каб загінуў адзін з малых гэтых.
- Калі-ж саграшыць проці цябé брат твой, пайдзі й дакары яго між табою і ім адным; калі паслýхаецца цябé, то ты здабыў брата твайго. íб. Калі-ж не паслýхаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двох, каб вуснамі двох ці трох сьвéдак змацавáлася ўсякае слова.
- Калі-ж не паслýхаецца, скажы царквé, а калі і царквы не паслухаецца, то няхай будзе ён табé, як паганін і мытнік.
- Запраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зямлі, тое будзе зьвязана на нéбе, і што разьвяжаце на зямлі, тое будзе разьвязана на нéбе.
- Запраўды таксама кажу вам, што, калі-б двое-з вас на зямлі згодна аб кожную рэч прасілі, дык стáнецца ім ад Айца Майго, што ў Нябёсах.
- Бо, дзé двое ці трое зыйшліся ў імя Маё, там Я сярод іх.
- Тады Пётр прыступіўся да Яго і сказаў: Госпадзе! колькі разоў дароўваць брату майму, калі ён саграшыць сýпраць мянé? Да сямёх разоў?
- Ісус кажа яму: не кажу табé: да сямёх, але да сямёх разоў па семдзесят.
- Вось чаму Царства Нябéснае падобна да царá, які захацéў разрахавáцца з слýгамі сваімі.
- Калі пачаў ён рахавацца, прывялі да яго аднаго, што вінен быў яму дзéсяць тысячаў талéнтаў.
- А як ня мéў чым заплаціць, то валадар яго загадаў прадаць яго, і жонку, і дзяцéй, і ўсё, што ён мéў, і заплаціць.
- Тады слуга той паваліўся і малíў яго, кажучы: валадару! пацярпі мнé, і ўсё табé заплачу.
- Валадар, зьлітаваўшыся над гэным слугою, пусьціў яго і даравáў яму доўг.
- Слуга-ж гэны, выйшаўшы, знашпоў аднаго з сябрóў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: аддай мнé, што вінен.
- Тады сябра яго ўпаў да ног яго ды маліў яго, кажучы: пацярпі мнé, і ўсё вярну табé.
- Але той на захацéў, а пайшоў І, пасадзіў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўгу.
- Сябры яго, бáчачы стáўшаеся, вéльмі засмуціліся і, прыйшоўшы, расказалі валадарý свайму ўсё, што сталася.
- Тады валадáр яго паклікаў яго ды кажа: нягодны нявольніку! Увéсь твой доўг я дараваў табé, калі ты папрасіў мянé;
- ці-ж не налéжала й табé зьмілавáцца над сябрам тваім, як і я зьмілавáўся над табою?
- I, разгнéваўшыся, валадар ягоны аддасьць яго кáтам, пакуль ня вéрне яму ўсяго доўгу.
- Так і Ацéц Мой Нябéсны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца свайго не даруе брату свайму праступкаў ягоных.
Разьдзéл 19.
- 1. I, стáлася, калі Ісус скончыў словы гэтыя, то выйшаў з Галілéі і прыйшоў у мéжы Юдэйскія на той бок Іордану.
- За Ім пайшло множства людзёў; і Ён аздаравіў іх там.
- I прыступіліся да Яго фарысэі і, спакушаючы Яго, казалі Яму: ці за ўсякую віну чожна чалавéку развадзíцца з жонкаю сваéю?
- Ён сказаў ім у адказ: ці ня чыталі вы, што Той, Хто стварыў ад пачатку мужчыну й жанчыну, стварыў іх такімі? (Быт. 1, 27. )
- I сказаў: дзеля гэтага пакíнець чалавéк бацьку й матку і прыстáне да жонкí сваёй; і будуць двое адным цéлам (Быт. 2, 24).
- Дык яны ўжо ня двое, але адно цéла. Вось жа, што Бог злучыў, таго чалавéк няхай не разлучае.
- Яны кажуць Яму: як жа Майсéй казаў даваць рáзводны ліст і развадзіцца з ёю? (Другазак. 24, 1 і наст. ).
- Ён кажа ім: Майсéй дзеля жорсткасьці сэрца вашага дазволіў вам развадзіцца з жонкамі вашымі, а спачатку ня было гэтак.
- Але Я кажу вам: хто разьвядзéцца з жонкаю нé за блудлівасьЦь і ажэніцца з другою, той блудзіць; і хто ажэніцца з разьвéдзенаю, блудзіць.
- Кажуць Яму вучні Яго: калі гэткі абáвязак чалавéка да жонкі, то лéпей не жаніцца.
- Ён жа сказаў ім: ня ўсé разумéюць словы гэтыя, але каму дадзена.
- Бо éсьць скапцы, што з матчынага жыватá гэткімі нарадзіліся; і ёсьць скапцы, што выпакладаны людзьмі; і éсьць скапцы, якія зрабілі самы сябé скапцáмі дзеля царства нябéснага. Хто можа паняць, няхай паймé.
- Тады прывéдзены былі да Яго дзéці, каб Ён узлажыў на іх рукі й памаліўся; вучнІ-ж забаранялі ім.
- Але Ісус сказаў: пусьціце дзяцéй і не перашкаджáйце ім прыходзіць да Мянé; бо гэткіх ёсьць Царства Нябéснае.
- I, узлажыўшы на іх рукі, пайшоў стуль.
- I вось нéхта, падыйшоўшы, сказаў Яму: Настаўнік добры! што зрабіць мнé добрага, каб мéць жыцьцё вéчнае?
- Ён жа сказаў яму: чаму ты называеш Мянé добрым? Ніхто ня добры, апрача аднаго толькі Бога. Калі-ж хочаш увайсьці ў жыцьцё, выпаўняй прыказаньні.
- Кажа яму: якія? Ісус жа сказаў: не забівáй; ня блудзí; не крадзí; ня сьвéдчы ілжыва;
- шануй бацьку і матку; і: любі бліжняга твайго, як самога сябé. (Вых. 20, 13—16, 12. Лев. 19, 18. Другазак. 5, 17—20, 16. )
- Юнак кажа Яму: усё гэтае захаваў я ад юнацтва майго; чаго яшчэ мнé нестаé?
- Ісус сказаў яму: калі хочаш быць беззаганным, пайдзі, прадай мáемасьць тваю і раздай бéдным; і будзеш мéць скарб на нéбе; і прыходзь ды йдзі за Мною.
- Пачуўшы слова гэтае, юнак адыйшоўся з сумам, бо ў яго было вялікае багацьце.
- Ісус жа сказаў вучням Сваім: запраўды , кажу вам, што трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Нябéснае.
- I яшчэ кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці скрозь іголчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў царства Божае.
- Пачуўшы гэтае, вучні Яго дужа дзіваваліся і сказалі: дык хто-ж можа спасьціся?
- А Ісус, глянуўшы, сказаў ім: у людзéй гэтае немагчыма, у Бога-ж усё магчыма.
- Тады Пётр, адказваючы, сказаў Яму: вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою; што-ж будзе нам?
- Ісус жа сказаў ім: Запраўды кажу вам, што ў новым жыцьці вы, пасьлéдаваўшыя за Мною, калі Сын Чалавéчы сядзе на пасадзе славы Сваé, сядзеце такжа на дванаццацёх пасáдах судзіць дванаццаць рóдаў Ізраілявых.
- I кожын, хто пакінуў дом, ці братоў, ці сёстраў, ці бацьку, ці матку, ці жонку, ці дзяцéй, ці зéмлі дзеля імéньня Майго, атрымае ў сто разоў больш і ўнасьлéдуе жыцьцё вéчнае.
- Многія-ж пéршыя будуць апошнімі, і апошнія пéршымі.
Разьдзéл 20.
- Бо Царства Нябéснае падобна да чалавéка — гаспадара дому, які выйшаў вельмі рана наняць работнікаў у вінаграднік свой.
- I, умовіўшыся з работнікамі па дынару за дзéнь, паслаў іх у вінаграднік свой.
- Выйшаўшы-ж каля трэцяе гадзіны, éн углéдзіў другіх, стóячы на рынку бяз дзéла.
- I сказаў ім: ідзіце і вы ў вінаграднік мой і, што будзе налéжацца, дам вам. Яны пайшлі.
- Зноў выйшаўшы каля шостае і дзевятае гадзіны, зрабіў тое-ж.
- Нарэшце, выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны, ён знайшоў другіх, стóячы без работы, і кажа ім: чаму вы стаіцё тут цэлы дзéнь бяз дзéла?
- Яны кажуць яму: ніхто нас не наняў. Ён кажа ім: ідзіце й вы ў вінаграднік мой і, што будзе налéжацца, дастанеце.
- Калі-ж надыйшоў вéчар, кажа гаспадар вінаградніку эканому свайму: пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да пéршых.
- I тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, дасталі па дынару.
- Прыйшоўшыя-ж пéршымі, думалі, што яны дастануць больш, але й яны дасталі па дынару.
- I, узяўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому і казалі:
- Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, перанёсшымі цяжар дня і сьпéку.
- Ён жа ў адказ сказаў аднаму з іх: сябра! я ня крыўджу цябé; ці-ж не за дынар ты ўмовіўся са мною?
- Вазьмі сваё і пайдзі; я-ж хачу даць гэтаму апошняму тое-ж, што і табé.
- Ці-ж я ня вóлен у сваім рабіць, што хачу? Ці вока тваё злоснае, што я добры?
- Гэтак будуць апошнія пéршымі, і пéршыя апошнімі; бо многа заклíканых, але мала выбраных.
- I, уваходзячы ў Еруза-лім, Ісус дарогаю адклікаў дванаццаць вучняў асобна і сказаў ім:
- Вось мы ўваходзім у Ерузáлім, і Сын Чалавéчы выданы будзе архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмéрць;
- і выдадуць Яго паганам на зьдзéк і біцьцё і ўкрыжавáньне; і на трэці дзéнь уваскрэсьне.
- Тады прыступілася да Яго маці сыноў Завядзéявых з сынамі сваімі, кланяючыся і нéчага просячы ў Яго.
- Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб гэтыя два сыны маі сéлі ў Цябé адзін з правага боку, а другí з лéвага ў царстве Тваім.
- Ісус сказаў у адказ: ня вéдаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чáру, якую Я буду піць, ці хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся? Яны кажуць Яму: можам.
- I кажа ім: чáру Маю. будзеце піць і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца, але сéсьці ў Мянé з правага боку і з лéвага не магу даць вам, але каму прыгатавáна Айцом Маім.
- Пачуўшы гэтае, дзéсяць вучняў абурыліся на двох бра. Ісус жа, паклікаўшы íх, сказаў: вы вéдаеце, што князí народаў валадаюць імі і вяльможы пануюць над імі;
- але між вамі няхай ня будзе гэтак; а хто хоча між вамі быць болыным, няхай будзе вам слугою;
- і хто хоча між вамі быць пéршым, няхай будзе вам слугою,
- бо Сын Чалавéчы нé дзéля таго прыйшоў, каб Ямý служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю дзéля выкупу многіх.
- I, калі выходзілі яны з Ерыхону, за Ім сьлéдам ішло множства народу.
- I вось, два сьляпыя, сядзéўшыя ля дарогі, пачуўшы, што Ісус ідзé міма, пачалі крычáць: зьмілуйся над намі, Госпадзе, сыне Давідаў!
- Народ жа крычэў на іх, каб маўчалі; але яны яшчэ мацнéй сталі крычáць: зьмілуйся над намі, Госпадзе, сыне Давідаў!
- Ісус, супыніўшыся, прыклікаў іх і сказаў: чаго вы хочаце ад Мянé?
- Яны кажуць Яму: Госпадзе! каб адчыніліся вочы нашыя.
- Ісус жа, зьлітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іх; і ўраз-жá сталі бачыць вочы іх, í яны пайшлі за Ім.
Разьдзéл 21.
- І, калі падыходзілі да Ерузаліму і прыйшлі да Віффагіі ля гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двох вучняў, сказаўшы ім:
- ідзéце ў сяло, якое проста перад вамі, і зараз жа знойдзеце асьліцу прывязаную і асьлятка з ёю; адвязаўшы, прывядзéце да Мянé.
- I калі-б хто сказаў вам нéшта, адказвайце, што яны патрэбны Госпаду: і зараз пашлé іх.
- I ўсё гэтае стáлася, каб збылося скáзанае праз прарока, які кажа:
- Скажэце дачцэ Сыонавай: вось Цар твой ідзé да цябé ціхі, сéдзячы на асьліцы і асьляці, сыке падярэмнай (Ісая 62, 11. Захар. 9, 9).
- Вучні пайшлі і зрабілі так, як загадаў ім Ісус.
- Прывялі асьліцу і асьлятка і ўзлажылі на іх адзéжы сваé, і Ён сéў павéрх іх.
- Множства-ж народу пасьцілалі сваé адзéжыны на дарозе, а другія рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.
- А народ напéрадзе і за Ім ідучы клікаў: осанна сыну Давíдаваму! Багаслáўлен ідучы ў імя Гасподняе! Осанна ў вышніх!
- I, калі ўвайшоў Ён у Ерузалім, усё мéста прыйшло ў рух ды гаварыла: хто гэта?
- Народужа гаварыў: гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілéйскага.
- I ўвайшоў Ісус у сьвятыню Божую, і выгнаў усіх нрадаючых і купляючых у сьвятыні, і абярнуў сталы мяняльнікаў і ўслоны прадаўцóў галубóў.
- I казаў ім: напісана: дом Мой домам малітвы назьвéцца, а вы зрабілі яго прытонам для разбойнікаў (Ісая 56, 7. Ерам. 7, 11).
- I падыйшлі дá Яго ў сьвятыні сьляпыя й кульгавыя, і Ён аздаравіў іх.
- Архірэі-ж і кніжнікі, бáчачы цýды, якія Ён учыніў, і дзяцéй, клікаючых у сьвятыні і гаворачых: Осанна сыну Давідаваму! — абурыліся
- і сказалі Яму: ці чуеш, што яны кажуць? Ісус жа кажа ім: Так! ці-ж вы ніколі ня чыталі: з вуснаў дзéтак і сасункоў Ты ўчыніў хвалý? (Псал. 8, 3. )
- I, пакінуўшы іх, выйшаў з мéста да Віфаніі і правéў там ноч.
- А нараніцы, варóчаючыся да мéста, захацéў éсьці.
- I, углéдзіўшы пры дарозе смакоўніцу, падыйшоў да яé і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача аднаго лісьця, кажа да яé: няхай жа ня будзе на табé ўпéрад плоду давéку. I смакоўніца ўраз жа засохла.
- Углéдзіўшы гэтае, вучні дзіваваліся і гаварылі: як гэта той-жа час засохла смакоўніца?
- Ісус жа, адказваючы, сказаў ім: Запраўды кажу вам: калі-б вы мéлі вéру і не сумляваліся, ня толькі зробіце тое, што з смакоўніцаю, але калі і гарэ гэтай скáжаце: узьніміся і кінься ў мора, — стáнецца.
- I ўсё, чаго будзеце прасіць у малітве з вéраю, дастанеце.
- I, калі прыйшоў Ён у сьвятыню і навучаў, прыступіліся да Яго архірэі і старэйшыя з народу і сказалі: якою ўладаю Ты гэтае чыніш? I хто Табé даў гэткую ўладу?
- Ісус сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас адно: калі аб гэтым скáжаце Мнé, то й Я вам скажу, якою ўладаю гэнае чыню.
- Хрышчэньне Іоанавае скуль было? з нéба, ці ад людзёў? Яны-ж разважалі між сабою: калі скажам: з нéба, то Ён скажа нам: чаму-ж вы не павéрылі яму?
- А калі сказаць: ад людзёў, — баімося народу; бо ўсé лічаць Іоана за прарока.
- I, адказваючы, сказалі Ісусу: ня вéдаем. I Ён сказаў ім: і Я вам не скажу, якою ўладаю гэтае рóблю.
- А як вам здаéцца? У аднаго чалавéка былі два сыны; і ён, падыйшоўшы да пéршага, сказаў: сын, пайдзі сяньня рабіць у вінаградніку маім.
- Але той сказаў у адказ: не хачý; а пасьля, пакáяўшыся, пайшоў.
- I, падыйшоўшы да другога, ён сказаў тое-ж. Гэты сказаў у адказ: іду, гаспадар; —і не гíайшоў.
- Каторы з двох выпаўніў волю айца? Кажуць Яму: пéршы. Ісус кажа ім: запраўды кажу вам, што мытнікі і блудніцы ідуць у царства Божае напéрадзе вас.
- Бо прыйшоў да вас Іоан шляхам праўды; і вы не павéрылі ям, у, а мытнікі і блудніцы павéрылі яму; вы-ж, і бачыўшы гэтае, не пакáяліся пасьля, каб павéрыць яму.
- Выслухайце другую прыновесьць: быў нéйкі гаспадар дому, каторы насадзіў вінаграднік, агарадзіў яго агарожаю, выкапаў у ім сажалку, пабудаваў вéжу і, аддаўшы яго вінаградарам, адыйшоў.
- Калі-ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў — узяць сваé плады.
- Вінаградары, схапіўшы слуг яго, аднаго зьбілі, другога, забілі, а іншага пабілі камéньмі.
- Зноў паслаў ён другіх слуг, больш чым ранéй; і з імі зрабілі таксама.
- Уканцы паслаў ён да іх свайго сына, кажучы: пасаромяцца сына майго.
- Але вінаградары, углéдзіўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта наступнік; пойдзем, забéм яго і заўладаем спадчынаю ягонай.
- I, схапіўшы яго, вывелі вон з вінаградніку і забілі.
- Калі-ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?
- Кажуць Яму: злыдняў гэтых аддасьць ліхой сьмéрці, а вінаграднік дасьць другім вінаградарам, каторыя будуць аддаваць яму ґíлады ў свой час.
- Ісус кажа ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: камень, які адкінулі будаўнічыя, той самы стаўся галавою вугла; гэта сталася ад Госпада, і ў вачох нашых дзіва (Псал. 117, 22—23).
- Дзеля гэтага кажу вам, што адымецца ў вас Царства Божае і дадзена будзе народу, які творыць плады яго.
- I той, хто ўпадзé на гэты кáмень, разабéцца; а на каго éн упадзé, таго раздáвіць.
- I, пачуўшы прыповесьці Яго, архірэі і фарысэі зразумéлі, што гаворыць аб іх.
- I стараліся спаймáць Яго; але ўбаяліся народу, бо Яго лічылі за прарока.
Разьдзéл 22.
- Ісус, адказваючы далéй, казаў нрыповесьцямі:
- Царства Нябéснае надобна да чалавéка. царá, каторы справіў вясéльле для сына свайго.
- I паслаў слуг сваіх клікаць запрошаных на вясéльле; і не хацéлі прыйсьці.
- Зноў паслаў другіх слуг, сказаўшы: скажэце запрошаным: вось я прыгатаваў абéд мой, валы маé і, што ўкормлена, зарэзаны, ды ўсё гатова; прыходзьце на вясéльле.
- 5. Але яны, не зважаючы на тое, пайшлі — хто на поле сваё, а хто да свайго гандлю.
- Другія-ж, схапіўшы слуг яго, назьдзéкаваліся і забілі іх.
- Пачуўшы аб гэтым, цар узлаваўся і паслаў войскі сваé вынішчыць забойцаў гэных і спаліць мéста іхняе.
- Тады кажа ён слугам сваім: вясéльле гатова; але закліканыя ня былі дастойны.
- Дык пайдзéце на росстані і ўсіх, каго сустрэнеце, клічце на вясéльле.
- I слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі: і благіх, і добрых; і на вясéльлі было гюўна гасьцéй.
- Цар, увайшоўшы паглядзéць банкетуючых, убачыў там чалавéка, адзéтага не ў вясéльную вопратку,
- і кажа яму: дружа, як ты ўвайшоў сюды не ў вясéльнай вопратцы? Той жа маўчаў.
- Тады сказаў цар слугам: зьвяжэце яму рукі й ногі, вазьмéце яго і ўкіньце ў цéмру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў,
- Бо многа запрошаных, але мала выбраных.
- Тады фарысэі пайшлі і радзіліся, як бы ўлавіць Яго на словах.
- I пасылаюць да Яго вучняў сваіх з ірадзіянамі, кажучы: Вучыцель! мы вéдаем, што Ты справядлівы і аб шляху Божым справядліва навучаеш, дый ня дбаеш ні аб кога, бо не глядзіш ні на якое аблічча.
- Дык скажы-ж нам: як Табé здаéцца? Ці гожа даваць падатак цару, ці нé?
- Але Ісус, бачучы злосную хітрасьць іх, сказаў: што спакушаеце Мянé, крывадушныя?
- Пакажэце Мнé манэту, якою плоціцца падатак. Яны прынéсьлі Яму дынар.
- I кажа ім: чыё гэта выабражэньне і надпіс?
- Кажуць Яму: цáравы. Тады кажа ім: дык аддайце цáрава царý, а Божае Богу.
- Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся і, пакінуўшы Яго, пайшлі.
- У той дзéнь прыступіліся да Яго саддукéі, каторыя кажуць, што няма ўваскрасéньня, і спыталіся ў Яго:
- Вучыцель! Майсéй сказаў: калі хто памрэ, ня маючы дзяцéй, то брат яго няхай возьме за сябé жонку яго і адновіць насéньне брату свайму (Другазак. 25, 5).
- Было вось у нас сéм братоў; пéршы, ажаніўшыся, памéр і, ня маючы дзяцéй, пакінуў жонку сваю брату свайму.
- Таксама і другі, і трэці, аж да сёмага.
- Пасьля-ж усіх памёрла і жонка.
- Дык у час уваскрасéньня каму з сямéх будзе яна жонкаю? Бо ўсé мéлі яé.
- Ісус сказаў ім у адказ: памылйецеся, ня вéдаючы Пісаньня, ні сілы Божае.
- Бо пры ўваскрасéньні ані жэняцца, ані йдуць замуж, але прабываюць як ангелы Божыя на нéбе.
- А аб ускрасéньні памéршых ці ня чыталі вы сказанага вам Богам, які гавора:
- Я Бог Аўраама, і Бог Ізаака, і Бог Якава! Бог ня ёсьць Бог памёршых, але жывых (Вых. 3, 6).
- 3 I, чуючы, народ дзівіўся з навукі Яго.
- А фарысэі, пачуўшы, што Ён прымусіў саддукéяў змоўкнуць, сабраліся разам.
- I адзін з іх, законьнік, спакушаючы Яго, спытаўся, кажучы:
- Вучыцёль! якое найбóльшае прыказáньне ў законе?
- Ісус сказаў яму: палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсéю душою тваёю, і ўсім разумéньнем тваім. (Другазак. 6, 5. )
- Гэта éсьць пéршае і найбольшае прыказаньне.
- Другое-ж — падóбнае яму: палюбі бліжняга твайго, як самога сябé. (Лев. 19, 18. )
- На гэтых двох прыказаньнях грунтýецца ўвéсь закон і гірарокі.
- Калі-ж сабраліся фарысэі, Ісус спытаўся ў іх:
- Што вы думаеце пра Хрыста? Чый Ён сын? Кажуць Яму: Давідаў.
- Кажа ім: як жа Давід у духу завé Яго Госпадам, калі кажа:
- Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мянé, дакуль пакладу ворагаў Тваіх да падножжа ног Тваіх. (Псал. 109, 1).
- Дык калі Давід завé Яго Госпадам, як жа Ён сын ягоны?
- I ніхто ня мог адказаць Яму ні слова; і з таго дня ніхто ўжо не адважáўся задаваць Яму пытаньні.
Разьдзéл 23.
- 1. Тады Ісус прамовіў да народу і вучняў Сваіх
- і сказаў: на Майсéявым пасадзе пасéлі кніжнікі і фарысэі.
- Дык усё, чаго скажуць вам дзяржáцца, дзяржыцеся й рабéце, але не рабéце паводле ўчынкаў іх, бо яны гавораць і ня робяць.
- Бо вяжуць ёрмы цяжкія і непасільныя і ўскладаюць на плéчы людзям; а самы ня хочуць і пальцам крануць іх.
- Усé-ж учынкі сваé яны робяць дзеля таго, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыісваé і павялічáюць пóлы вопраткі сваéй,
- ды любяць пéршыя мéсцы на банкéтах і пéршыя лавы ў сынагогах,
- і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: вучыцель, вучыцель!
- А вы не называйцеся вучыцелямі: бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос; усé-ж вы браты.
- I айцóм сабé не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Ацéц, Каторы на нябёсах.
- I не называйцеся настаўнікамі; бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.
- Большы з вас няхай будзе вам за слугу.
- Бо хто ўзвышае сябé, той панíжаны будзе, а хто паніжáе сябé, той будзе ўзвышаны.
- Гóра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябéснае перад людзьмі; бо самы не ўваходзіце і тых, што хочуць увайсьці, не дапускаеце.
- Гóра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што зья-даеце дамы ўдоў і няшчыра доўга моліцеся; за гэта дастанеце цяжэйшы прысуд.
- Гóра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб навярнуць хоць аднаго; і, калі гэта здарыцца, робіце яго сынам геéнны, удвая горшым за вас.
- Гóра вам, правадыры сьляпыя, якія кáжаце: калі хто прысягае царквою, гэта нічога, а калі хто прысягае золатам царквы, дык вінаваты.
- Неразумныя і сьляпыя! што балéй? Золата, ці царква, асьвячаючая золата?
- I калі хто прысягнé мсэртвенікам, гэта нічога, а калі хто прысягнé жэртваю, што на ім, то вінаваты.
- Неразумныя і сьляпыя! што балéй? Жáртва, ці жэртвенік, што асьвячае м<эртву?
- Дык той, хто прысягае жэртвенікам, прысягае і ім, і ўсім, што на ім.
- I хто прысягае царквою, прысягае ёю і жывýчымі у ёй.
- I хто прысягае нéбам, прысягае пасáдам Божым і Сéдзячым на ім.
- Гóра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што даецё дзесяціну з мяты, анíжу і кміну, ды пакінулі найвáжнéйшае ў законе: суд і міласьць і вéру; гэтае трэба было рабіць, дый гэнага не пакідаць.
- Правадыры сьляпыя, што камарá адцэджваеце, а вярблюда глытаеце!
- Гóра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што ачышчаеце чару і місу зьвéрху, а ўсярэдзіне поўны драпéжнасьці і няпраўды.
- Фарысэй сьляпы! ачысьці пéрш сярэдзіну чары і місы, каб чыстыя былі і зьвéрху.
- Гóра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што робіцеся падобнымі да памаляваных трýнаў, якія звонку здаюцца харошымі, а ўсярэдзіне поўны касьцéй трупаў і рознае нéчысьці.
- Гэтак і вы зцонку здаецёся людзям сьвятымі, а ўсярэдзше поўны крывадушнасьці і беззаконьня.
- Гóра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і прыхарошываеце памятнікі сьвятым,
- і кáжаце: калі-б мы былі ў дні айцоў нашых, то ня быліб супольнікамі іх у крыві прарокаў.
- Гэткім чынам вы самыя проці сябé сьвéдчыце, што вы сыны тых, якія забівалі прарокаў.
- Дапаўняйце-ж мéру айцоў вашых.
- Зьмéі, плод яхíдніны! як унíкнеце вы асуджэньня ў геéнну?
- Вось, дзеля гэтага Я насылаю да вас прарокаў і людзéй мудрых і кніжнікаў; і вы іншых забецё і раскрыжýеце, а іншых будзеце біць у школах вашых і гнаць з мéста да мéста.
- Няхай жа падзé на вас уся кроў сьвятая, пралíтая на зямлі, ад крыві Авеля сьвятога да крыві Захара, сына Варахіíнавага, каторага вы забілі між царквою і жэртвенікам.
- Занраўды кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на род гэты.
- Ерузалім, Ерузалім, забойца прарокаў, камéньмі пабівáючы паслáных да цябé! Колькі разоў хацéў Я сабраць дзяцéй тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крыльлГ, і вы не захацéлі.
- 3 Вось жа астаецца вам дом ваш пусты.
- Бо кажу вам: ня будзеце бачыць Мянé ад сяньня, дакуль ня скáжаце: багаслáўлены, хто йдзé ў імя Госпада.
Разьдзéл 24.
- I, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і прыступіліся вучні Яго, манючыся паказаць Яму будынкі сьвятыні.
- Ісус жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэтае? Запраўды кажу вам: не астанéцца тут кáменя на кáмені: усё будзе зьнíшчана.
- Калі-ж сядзéў Ён на гарэ Аліўнай, прыступіліся да Яго вучні насамóце і спыталіся: скажы нам, калі гэтае стáнецца, і які знак Твайго прыходу і сканчэньня сьвéту?
- Ісус сказаў ім у адказ: сьцеражэцеся, каб хто не падманýў вас,
- бо «многія прыйдуць пад імем Маім і будуць гаварыць: я Хрыстос, — і шмат каго падманýць.
- Таксама пачуеце пра войны і ваéнныя чуткі. Глядзéце, ня трывожцеся: бо ўсё гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не канéц.
- Бо паўстáне народ на народ і царства на царства; і будуць галады, мóры і зямлітрасéньні па мясцох.
- Усё-ж гэнáе — пачатак гóра.
- Тады будуць выдаваць вас на мукі й забіваць вас; і зьненавідзяць вас усé народы за імя Маё.
- I тады спакýсяцца многія; і адзін аднаго будуць выдаваць і ненавідзець адзін аднаго.
- І многія фальшывыя прарокі паўстануць і многіх падмануць.
- I ад памнажэньня грэху шмат у каго асьцюдзянéе любоў.
- Хто-ж вытрывае да канца, спасéцца.
- I абвяшчаць будуць Эвангельле царства па ўсім сьвéце дзеля сьвядоцтва ўсім народам; і тады прыйдзе канец.
- Дык вось, калі ўбачыце агіду спусташэньня, аб якой сказаў прарок Даніла, што паўстане на сьвятым мéсцы, (чытаючы няхай разумéе):
- тады, хто ў Юдэі, няхай бяіуць у гóры;
- і хто на страсé, той няхай ня зыходзіць узяць што-небудзь з дому свайго.
- I хто ў полі, той няхай не варóчаецца назад узяць вопратку сваю.
- Гóра-ж цяжáрным і кормячым грудзьмі ў тыя дні.
- Малéцеся-ж, каб ня прышлося ўцякаць вам зімою, ці ў суботу.
- Бо тады будзе вялікая тугá, якой ня было ад пачатку сьвéту аж дагэтуль і ня будзе.
- I калі-б не скарацíліся тыя дні, то не спаслося-б ніводнае цéла: але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.
- Тады, калі хто скажа вам: вось тут Хрыстос, ці там, — ня вéрце.
- Бо паўстануць фальшывыя Хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знамéньні і цуды, каб падманýць, калі магчыма, і выбраных.
- Вось Я напéрад сказаў вам.
- Дык, калі скажуць вам: вось Ён у пустыні, — ня выходзьце; вось Ён у пакоях, — ня вéрце.
- Бо, як бліскавіца выходзіць з усходу і відаць да зáхаду, так будзе прыход Сына Чалавéчага.
- Бо абы дзé быў труп, тамака зьбяруцца і арлы.
- I ўраз-жа пасьля «тугí дзён гэных сонца зьмéркне, і мéсяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоры спадуць з нéба, і сілы нябéсныя ўзварухнуцца.
- Тады зьявіцца знак Сына Чалавéчага на нéбе, і тады заплачуць усé плямéньні зямныя і ўглéдзяць Сына Чалавéчага ідучы на воблаках нябéсных з сілаю і слáваю вялікаю.
- I пашлé Ангелаў сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць выбраных Яго ад чатырох вятроў, ад краю нябéс да краю іх.
- Ад смакоўніцы вазьмéце прыклад: калі галіны яé робяцца ўжо мяккімі і пускаюць лісьцё, дык вéдаеце, што блізка лéта.
- Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэтае, дык вéдайце, што блізка пры дзьвярох.
- Запраўды кажу вам: не прамінé род гэты, як усё гэтае стáнецца.
- Нéба й зямля прамінýць; але словы Маé не прамінýць.
- Аб дні-ж тым і гадзіне ніхто ня вéдае, навет і ангелы нябéсныя, а толькі Ацéц Мой адзін.
- Але, як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Чалавéчага.
- Бо, як у дні перад патопам éлі, пілі, жаніліся й ішлі замуж, да тагó дня, як увайшоў Ной у карабéль,
- і ня думалі, пакуль ня прыйшоў патоп і ня зьнішчыў усіх: так будзе і ў прыход Сына Чалавéчага.
- Тады будуць у полі двое: адзін бярэцца, а другі пакідаецца.
- Дзьвé мéлючыя ў жорнах: адна бярэцца, а другая пакідаецца.
- Дык ня сьпіце, бо ня вéдаеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе.
- Вам жа тое вядома, што, калі-б вéдаў гаспадар дому, у якую вáрту прыйдзе злодзей, дык ня спаўбы і ня даў-бы падкапáцца пад дом свой.
- Дзеля гэтага і вы будзьце гатовы; бо Сын Чалавéчы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.
- Хто-ж вéрны й разумны раб, што яго гаспадар паставіў над слýгамі сваімі, каб даваць ім у парý éсьці?
- Шчасьлівы той слугá, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэтак.
- Запраўды кажу вам, што над ўсéю маéмасьцяй сваёй паставіць его.
- Калі-ж гэны благі слугá скажа ў сэрцы сваім: ня хутка прыйдзе гаспадар мой,
- і пачнé біць сяброў сваіх ды éсьці й ціць з пяніцамі, —
- то прыйдзе гаспадар слугí таго ў дзéнь, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня думае,
- і адлучыць яго і пакладзé яму адну долю з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыгóт зубоў.
Разьдзéл 25.
- Тады падобна будзе царства нябéснае да дзесяцéх дзяўчат, якія, узяўшы сьвéтачы, выйшлі насустрэчу жаніху.
- 3 іх пяць было разумных і пяць неразумных.
- Неразумныя, узяўшы сьвéтачы сваі, не ўзялі з сабою алéю.
- Мудрыя-ж разам з сьвéтачамі сваімі ўзялі алéй у судзіны сваé.
- А як жаніх замарýдзіў, то задрамалі ўсé і паснулі.
- Але ў паўночы ўзьняўся крык: вось жаніх ідзé, выхóдзьце насустрэчу яму!
- Тады ўсталі ўсé дзяўчаты гэныя і паправілі сьвéтачы сваі.
- Неразумныя-ж сказалі мудрым: дайце нам вашага алéю, бо сьвéтачы нашы гаснуць.
- А разумныя адказалі, кажучы: каб ня здáрылася недахвату і ў нас і ў вас, пайдзéце лéпш да прадаўцоў і купéце сабé.
- Калі-ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і гатовыя ўвайшлі з ім на вясéльле, і дзьвéры зачыніліся.
- Пасьля прыходзіць і рэшта дзяўчат ды кажуць: Госпáдзе! Госпадзе! адчыні нам!
- Ён-жа сказаў ім у адказ: Запраўды кажу вам: ня знаю вас.
- Дык ня сьпіце, бо ня вéдаеце ні дня, ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавéчы.
- Бо, як чалавéк, выяжджáючы, паклікаў слуг сваіх і здаў ім маемасьць сваю.
- І аднаму даў пяць таля́нтаў, другому два, іншаму адзін — кожнаму паводле яго сілы.
- Той, што дастаў пяць талянтаў, пайшоў, пусьціў іх у дзéла і прыдбаў другіх пяць талянтаў.
- Так сама і той, што дастаў два талйнты, прыдбаў другія два.
- А той, што дастаў адзін талянт, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў серабро гаспадара свайго.
- Цераз доўгі час прыходзіць гаспадар слуг гэных і трэбуе ў іх справаздачы.
- I, падыйшоўшы, той, што быў дастаў пяць талянтаў, прынёс другія пяць талйнтаў і кажа: гаспадар! пяць талянтаў ты даў мнé; вось другія пяць талянтаў я прыдбáў на іх.
- Гаспадар яго сказаў яму: добра, добры і вéрны слугá! у малым ты быў вéрны, над многім цябé пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго.
- Падыйшоў таксама і той, што дастаў два талянты, і сказаў: гаспадар, два талянты ты мнé даў, вось другія два талйнты я прыдбáў на іх.
- Гаспадар яго сказаў яму: добра, добры і вéрны слуга! У малым ты быў вéрны: над многім цябé пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго.
- Падыйшоў і той, што дастаў адзін талянт, і сказаў: гаспадар, я вéдаў цябé, што ты чалавéк жорсткі: жнéш, дзé ня сéяў, і зьбіраеш, дзé не рассыпаў;
- дык, убаяўшыся, пайшоў і схаваў талйнт твой у зямлю: вось табé тваё.
- Гаспадар-жа яго сказаў яму ў адказ: благí і ляны слугá! Ты вéдаў, што я жну, дзé ня сéяў, і зьбіраю, дзé не рассыпаў.
- Дзеля гэтага налéжала табé аддаць серабро маё таргуючым; і я, прыйшоўшы, дастаў бы сваё з прыбыткам.
- Дык вазьмéце ў яго талянт і дайце маючаму дзéсяць талянтаў.
- Бо ўсякаму мáючаму будзе дадзена і прыўмножыцца, а ў нямáючага і тое, што мáе, ўзята будзе.
- А нягоднага слугý кіньце ў цéмру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў.
- Калі-ж прыйдзе Сын Чалавéчы ў славе сваёй, і ўсé сьвятыя Ангелы з Ім, тады сядзе на пасáдзе славы сваёй.
- I зьбяруцца перад ім усé народы; і аддзéліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авéц ад казлоў;
- і паставіць авéц па правай руцэ, а казлоў па лéвай.
- Тады скажа Цар тым, што напрáва ад Яго: прыйдзéце, багаслáўленыя Айцá Майго, насьлéдуйце царства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвéту.
- Бо Я хацéў éсьці, і вы накармілі Мянé; прáгнуў, і вы напаілі Мянé; быў у дарозе, і вы прынялі Мянé.
- Быў нагí, і вы адзéлі Мянé; быў хворы, і вы адвéдалі Мянé; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мянé.
- Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябé галодным і накармілі? ці прáгнучым і напаілі?
- Калі мы бачылі Цябé ў дарозе і прынялі? Ці нагíм і адзéлі?
- Калі мы бачылі Цябé хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябé?
- I Цар скажа ім у адказ: запраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэных мéншых братоў Маіх, вы зрабілі Мнé.
- Тады скажа і тым, што налéва: ідзéце ад Мянé, праклятыя, у вагонь вéчны, прыгатавáны чартý і ангелам ягоным.
- Бо Я хацеў éсьці, і вы не далі Мнé; прáгнуў, і вы не напаілі Мянé;
- быў у дарозе, і ня прынялі Мянé; быў нагí, і не адзéлі Мянé; быў хворы і ў вязьніцы, і не давéдаліся Мянé.
- Тады і яны скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябé галодным, ці прáгнучым, ці ў дарозе, ці нагíм, ці хворым, ці ў вязьніцы і не паслужылі Табé?
- Тады скажа ім у адказ: запраўды кажу вам: як вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых мéншых, то не зрабілі Мнé.
- I пойдуць гэтыя на мýку вéчную, а праведнікі ў жыцьцё вéчнае.
Разьдзéл 26.
- 1. I сталася, калі Ісус скончыў усé гэтыя словы, то сказаў да вучняў Сваіх:
- вы вéдаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавéчы выданы будзе на раскрыжавáньне.
- Тады сабраліся архірэі і кніжнікі і старшыя з народу на падворак архірэя імéньнем Кайяфа.
- 4. I ўмовіліся схапіць Ісуса хітрасьцяй і забіць.
- 5. Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб не ўзьнялося абурэньне ў народзе.
- Калі-ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага,
- прыступілася да Яго жанчына з алябáстраваю судзінаю з алéем мнагацэнным і паліла Яму на галаву, як ляжаў.
- Углдéзіўшы гэтае, вучні Яго гнéваліся, кажучы: на што гэткае марнавáньне?
- Бо можна было-б прадаць гэты алéй за добрую цану і даць убогім.
- Але Ісус, вéдаючы гэтае, сказаў ім: на штó робіце прыкрасьць жанчáне? яна добры ўчынак учыніла для Мянé.
- Бо ўбогіх заўсёды мáеце з сабою, а Мянé незаўсёдымáеце.
- Паліўшы алéем гэным цéла Маё, яна ўчыніла на пахаваньне Маё.
- Запраўды кажу вам: дзé будзе абвяшчацца Эвангельле гэтае па ўсім сьвéце, сказана будзе і аб тым, штó яна зрабіла, на ўспамін аб ёй.
- Тады адзін з дванаццацёх, называны Юда Іскарыёт, пайшоўшы да архірэяў,
- сказаў: штó хочаце даць мнé, і я вам выдам Яго? Яны вызначылі ему трыццаць срыбнякоў.
- I з таго часу ён шукаў нагóды, каб выдаць Яго.
- У пéршы-ж дзéнь праснакоў прыйшлі вучні Ісуса і сказалі Яму: дзé хочаш прыгатаваць Табé éсьці пасху?
- Ён жа сказаў: пайдзéце ў мéста да такога-і-такога і скажэце яму: Вучыцель кажа: час Мой блізкі; у цябé зрóблю пасху з вучнямі Маімі.
- Вучні зрабілі, як загадаў ім Ісус; і прыгатавалі пасху.
- Калі-ж настаў вéчар, Ён узьлёг з дванаццацьма вучнямі.
- I, калі яны éлі, сказаў: запраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мянé.
- I, крэпка засумаваўшы, пачалі гаварыць Яму кожны з іх: ці ня я, Госпадзе?
- Ён жа сказаў у адказ: той, хто памачыў са Мною руку ў місе, гэты выдасьць Мянé.
- Бо Сын Чалавéчы прыходзе, як напісана аб Ім: але гóра таму чалавéку, праз якога Сын Чалзвéчы прадаéцца; ляпéй было-б гэтаму чалавéку не радзіццá.
- Пры гэтым і Юда, што прадáў Яго, сказаў: ці ня, я Равві? Ісус кажа яму: ты сказаў.
- I, калі яны éлі, Ісус, узяўшы хлéб і пабагаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды сказаў: прымéце, éшце; гэта ёсьць цéла Маё.
- I, узяўшы чáру і аддаўшы хвалý, падаў ім і сказаў: піце з яé ўсé;
- бо гэта ёсьць кроў Мая новага запавéту, якая ліéцца за многіх дзеля дараваньня грахоў.
- Кажу-ж вам, што адгэтуль ня буду піць ад плóду гэтага вінаграднага да таго дня, калі буду піць з вамі новае віно ў царстве АйцаМайго.
- I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
- Тады кажа ім Ісус: усé вы спакýсіцеся дзеля Мянé ў гэту ноч, бо напісана: паражý пастухá, і расьсéюцца авéчкі стада (Захар. 13, 7).
- Па ўваскрасéньні-ж Маім спаткаю вас у Галілéі.
- А Пётр сказаў Яму ў адказ: калі і ўсé спакýсяцца дзеля Цябé, я ніколі не паддамся спакýсе.
- Ісус сказаў яму: запраўды кажу табé, што ў гэту ноч, пéрш, чымся прапяé пéвень, тройчы адрачэшся ад Мянé.
- Кажа Яму Пётр: хаця-б прышлося мнé і памéрці з Табою, не адракýся ад Цябé. Падобнае гаварылі і ўсé вучні.
- Тады йдзе з імі Ісус на мéсца, званае Гефсіманія, і кажа вучням: пасядзéце тут, пакуль Я пайду памалюся там.
- I, узяўшы з Сабою Пятра і абодвух сыноў Завядзéявых, зачаў тужыць і сумавацы
- Тады кажа ім Ісус: тужыць душа Мая аж да сьмéрці: набудзьце тут і ня сьпіце са Мною.
- I, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, маліўся і гаварыў: Ацéц Мой! Калі магчыма, няхай абмінé Мянé чáра гэтая; аднак, нé як Я хачу, але як Ты.
- I прыходзіць да вучняў і знаходзіць іх у сьнé, дый кажа Пятру: гэтак не маглі вы і аднаé гадзіны ня спаць са Мною?
- Ня сьпіце і маліцеся, каб ня ўпасьці ў спакýсу. Дух бадзёры, цéла-ж нядужае.
- I зноў, адыйшоўшыся другі раз, маліўся, кажучы: Ацéц Мой! калі ня можа чáра гэтая абмінуць Мянé, каб Мнé ня піць яé, няхай стáнецца воля Твая!
- I, прыйшоўшы, знаходзіць іх ізноў у сьнé; бо ў іх вочы абцяжэлі.
- I, пакінуўшы іх, адыйшоўся ізноў і маліўся трэці раз, мовіўшы тое-ж слова.
- 4 Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце; вось настаў час, і Сын Чалавéчы выдаéцца ў рукі грэшнікаў.
- Устаньце, пойдзем: вось прыходзе той, што прадаé Мянé.
- I, калі яшчэ гаварыў Ён, вось прыйшоў Юда, адзін з дванаццацёх, і з ім множства народу з мячáмі ды калáмі, ад архірэяў і старшых народных.
- Прадаючы-ж Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я пацалую, той і ёсьць; бярóце Яго.
- I ўраз, падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равві! і пацалаваў Яго.
- А Ісус сказаў яму: дрýжа, чаго ты прыйшоў? Тады падыйшлі і ўзлажылі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.
- I вось, адзін з быўшых з Ісусам, выцягнуўшы руку, дастаў мéч свой і, удэрыўшы слугу архірэявага, адсéк яму вуха.
- Тады кажа яму Ісус: вярні мéч твой на яго мéсца; бо ўсé, узяўшыя мéч, ад мяча загінуць.
- Ці думаеш, што Я не магу цяпéр упрасіць Айца Майго, і Ён ня дасьць Мнé балéй дванаццацёх легіонаў Ангелаў?
- Ды як жа збудзецца напíсанае, што гэта мусіць стацца?
- У той час сказаў Ісус народу: быццам нá разбойніка выйшлі вы з мячáмі ды калáмі браць Мянé; кожны дзéнь сядзéў я з вамі, навучаючы ў сьвятыні, і вы ня бралі Мянé.
- Гэтае-ж усё сталася, каб збыліся пісаньні прарокаў. Тады ўсé вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
- 5 А ўзяўшыя Ісуса завялі Яго да Кайяфы, архірэя, куды сабраліся кніжнікі і старшыні.
- Пётр жа сьлéдаваў за Ім здалёк да падворка архірэйскага; і, увайшоўшы ў сярэдзіну, сéў з слугамі, каб бачыць канéц.
- Архірэі і старэйшыны ды ўвéсь сынэдрыон шукалі фальшывых сьвядоцтваў проці Ісуса, каб забіць Яго.
- I не знайшлі; і, хаця многа фальшывых сьвéдкаў прыходзіла, не знайшлі. Уканцы прыйшлі два фальшывыя сьвéдкі
- і сказалі: Ён казаў: магу зруйнаваць царкву Божую і ў тры дні збудаваць яé.
- I, устаўшы, архірэй сказаў Яму: Ты нічога не адкáзваеш? Што яны проці Цябé сьвéдчаць?
- Ісус маўчаў. I архірэй сказаў Яму: заклінаю Цябé Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?
- Ісус кажа яму: ты сказаў; да таго кажу вам: адгэтуль убачыце Сына Чалавéчага, сéдзячы з правага боку сілы і ідучы на воблаках нябéсных.
- Тады архірэй разьдзер адзéжы сваé і сказаў: Ён блюзьніць: на што нам яшчэ сьвéдкі? вось жа цяпéр вы чулі хулý Яго.
- 6 Як вам здаéцца? Яны-ж сказалі ў адказ: варт сьмéрці.
- Тады плявáлі Яму ў аблічча і тýзалі Яго; другія-ж білі Яго па шчóках
- ды казалі: адгадай, Хрыстос, хто ўдáрыў Цябé?
- А Пётр сядзéў вонках на падворку, і падыйшла да яго служка ды сказала: і ты быў з Ісусам Галілéянінам.
- Але ён адрокся перад усімі, сказаўшы: ня вéдаю, што ты гаворыш.
- Калі-ж ён выходзіў за вароты, убáчыла яго другая, ды кажа быўшым там: гэты быў з Ісусам Назарэем.
- I ён ізноў адрокся, прысягаючыся, што ня вéдае чалавéка гэтага.
- Крыху паждаўшы падыйшлі туды стаяўшыя там і сказалі Пятру: занраўды, ты з іх, бо і гутарка твая выдаé цябé.
- Тады ён зачаў клясьціся і бажыцца, што ня вéдае гэтага чалавéка. I ўраз-жа запяяў пéвень.
- I прыпомніў Пётр скáзанае яму Ісусам, як гаварыў: пéрш, чымся пéвень прапяé, тройчы адрачэшся ад Мянé. I, выйшаўшы вонкі, плакаў горка.
Разьдзéл 27.
- 1. Калі-ж настала рáніца, ўсé архірэі і старшыні народу мéлі нараду аб Ісусе, каб Яго забіць.
- I, зьвязаўшы Яго, завялí і выдалі Яго Понтыю Пілату, начальніку.
- Тады Юда, які прадаў Яго, углéдзіўшы, што Ён засýджаны, пакáяўшыся, зьвярнуў трыццаць срыбнякоў архірэям і старшыням,
- кáжучы: саграшыў я, прадáўшы кроў нявінную. Яны-ж сказалі яму: што нам да гэтага? глядзі сам.
- I, кінуўшы срыбнякі ў царквé, ён выйшаў і пайшоў павéсіўся.
- 6. А архірэі, узяўшы срыбнякі, скаэалі: нéльга класьці іх у скарбонку, бо гэта цанá крывí.
- Зрабіўшы-ж нараду, купілі за іх зямлю ганчарá, каб харанíць чужынцаў.
- Вось чаму і завéцца зямля тая зямлёю крыві да тáго дня.
- Тады збылося скáзанае праз прарока Ерамію, які кажа: і ўзялі трыццаць срыбнякоў цану Ацэненага, што ацанілí сыны Ізраіля,
- і далі іх за зямлю ганчарá, як сказаў мнé Гóспад.
- Ісус-жа стануў перад начальнікам; і спытаўся ў Яго начальнік: Ты Цар Юдэйскі? Ісус скáзаў яму: ты кáжаш.
- I, калі абвінавáчавалі Яго архірэі і старшыні, Ён нічога не адкáзваў.
- Тады кажа Яму Пілат: ня чуеш, колькі сьвéдчаць проці Цябé?
- I не адказваў яму ні на адно слова, так што начальнік дужа деівіўся.
- На сьвята-ж начальнік мéў звычай звальняць народу аднаго вязьня, якога жадáлі.
- Быў тады ў іх вядомы вастрожнік, імéньнем Варáвва.
- І вось, калі яны зыйшліся, сказаў ім Пілат: каго хóчаце, каб я вам звольніў: Варавву, ці Ісуса, назывáнага Хрыстом?
- Бо вéдаў, што прадалі Яго праз завісьць.
- Калі-ж ён засядáў у судзé, жонка паслала яму сказаць: не рабі нічога Прáведніку таму, бо я сягоньня ў-ва сьнé многа цярпéла дзеля Яго.
- Але архірэі і старшьші падбілі народ, каб прасілі Варавву, а Ісуса загубілі.
- Тады начальнік спытаўся ў іх: каго з двох хóчаце, каб я вам звóльніў? Яны сказалі: Варавву.
- Пілат -кажа ім: што-ж я зрóблю з Ісусам, назывáным Хрыстóм? Кажуць яму ўсé: няхай будзе расьпяты!
- Начальнік сказаў: шго-ж благóе зрабіў Ён? Але яны яшчэ мацнéй крычáлі: няхай будзе расьпяты!
- Пілат, бачучы, што нішто не памагае, á ўзбурэньне павялíчваецца, узяў вады і ўмыў рукі перад народам і сказаў: невінаваты я ў крыві Прáведніка гэтага; вы глядзіце.
- I, адказваючы, увéсь народ сказаў: кроў Яго на нас і на дзéцях нашых!
- Тады звольніў ім Варавву, а Ісуса, зьбіўшы, выдаў на раскрыжавáньне.
- Тады жаўнéры начальніка, узяўшы Ісуса да прэторыі, сабралі на Яго цэлую роту.
- I, разьдзéўшы Яго, апранýлі Яму чырвоны плашч;
- і, сплёўшы вянок з цярніны, узьдзéлі Яму на галавý і далі Яму ў правую руку трысьціну; і, станóвячыся перад Ім на калéні, насьмяхáліся з Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі!
- I плявáлі на Яго і, узяўшы трысьціну, білі Яго па галавé.
- I, калі насьмяяліся з Яго, зьнялí з Яго чырвоны плашч, і адзéлі Яго ў адзéжы Ягоныя, і павялі Яго на раскрыжавáньне.
- Выхóдзячьц яны сустрэлі аднаго Кіранэйца, па імéньню Сымона; гэтага прымýсілі нясьцí крыж Яго.
- I, прыйшоўшы на мéсца, назывáнае Галгофа, што значшдь: мéсца чэрапу,
- далí Яму піць воцат, зьмяшаны з жоўцяй; і, пакаштанáўшы, не хацéў піць.
- Расьпяўшы-ж Яго на крыжу, дзялілі адзéжы Яго, кідáючы жэрабе; каб збылося сказанае праз прарока: падзялíлі адзéжы маé і на вопратку маю кінулі жэрабе.
- І, пасéўшы, пілнавалі Яго там.
- I зрабілі над галавою Яго надпіс аб вінé Яго: гэты ёсьць Ісус, Цар Юдэйскі.
- Тады раскрыжавáны былі з Ім два разбойнікі: адзін справа, а другі зьлéва.
- Прахóдзіўшыя-ж міма зьняважáлі Яго, ківаючы галавáмі
- і кáжучы: Ты, штó руйнуеш цэрквы і ў тры дні адбудóўваеш! спасí Сябé Самога! Калі Ты Сын Божы, зыйдзі з крыжа!
- Падобне-ж і архірэі з кніжнікамі і старшынамі, насьмяхáючыся, казалі:
- другіх спасáў, а Сябé Самога ня можа спасьцí! Калі Ён Цар Ізраіля, няхай цяпéр зыйде з крыжа, і мы павéрым Яму.
- Снадзявáўся на Бога, няхай-жа цяпéр выбавіць Яго, калі хоча Яго. Бо-ж Ён казаў: Я Сын Божы.
- Таксама і разбойнікі, раскрыжавáныя разам з Ім, зьняважáлі Яго.
- Ад шóстае-ж гадзíны цéмра стáлася па ўсéй зямлі да гадзіны дзявятае.
- А каля дзявятай гадзíны загаласíў Ісуе моцным голасам: Элі! Элі! лама сабахтані? г. ё.: Божа Мой! Божа Мой! навошта Мянé накінуў?
- Некаторыя з тых, што там стаялі, чýючы гэтае, казалі: Ён кліча Ільлю.
- I ўраз пабéг адзін з іх, і, узяўшы гýбку ды памачыўшы ў вóцат і насадзíўшы на трысьцíну, даў Яму піць.
- А другія казалі: чакай; паглядзім, ці прыйдзе Ільля спасáць Яго.
- Ісус жа, зноў загаласíўшы моцным голасам, аддаў душу.
- I вось, заслона ў царквé разьдзéрлася надвóе ад вéрху да нізу; і зямля затраслáся; і скáлы патрэскаліся.
- I магілы расчыніліся; і многа цéлаў памёршых сьвятых папаўставáла.
- I, выйшаўшы з магіл, па ўваскрасéньні Яго ўвайшлí ў сьвятое мéста і паказаліся многім.
- Сотнік-жа і тыя, што з ім вартавалі Ісуса, бачучы трасéньне зямлі і ўсё, што стáлася, спалóхаліся крэпка і казалі: запраўды, Ён быў Сын Божы.
- Было тамака, углядáючыся здалёк, многа жанчын, якія йшлі за Ісусам з Галілéі і служылі Яму.
- Між імі былі Марыя Магдаліна і Марыя, маці Якава і Іосіі, і маці сыноў Завядзéявых.
- Калі-ж настаў вéчар, прыйшоў багаты чалавéк з Арыматэі, імéньнем Язэп, каторы таксама быў вýчнем Ісуса.
- Ён, прыйшоўшы да Пілата, прасіў цéла Ісýсавага. Тады Пілат. загадáў аддаць цéла.
- I, узяўшы цéла, Язэп абкруціў Яго чыстым палатнóм;
- 6 і палажыў Яго ў сваёй новай магіле, якую высек ён у скалé; і, прываліўшы вялікі кáмень да дзьвéраў магілы, пайшоў стуль.
- Былі-ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя, каторыя сядзéлі насýпраць магілы.
- На другі дзéнь, што йдзе за пятніцаю, сабраліся архірэі і фарысэі да Пілата
- і гаварылі: Пáне! мы прыпомнілі, што ашуканец той, як быў яшчэ жывы, сказаў: цераз тры дні ўваскрэсну.
- Дык прыкажы вартавáць магілу да трэцяга дня, каб вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, ня ўкралі Яго і не сказалі народу: уваскрóс з мёртвых. I будзе апошняе ашукáнства горш пéршага.
- Пілат сказаў ім: вось вам старожа; ідзéце, вартуйце, як вéдаеце.
- Яны пайшлі і паставілі ля магілы варту і прылажóлí да кáменя пячáць.
Разьдзéл 28.
- Калі прыйшла субота, у час сьвітаньня пéршага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзéць магілу.
- I вось стáлася вялікае трасéньне зямлí; бо Ангел Гасподні, зыйшоўшы з неба, прыступіўшы, адваліў кáмень ад дзьвéраў магілы і сядзéў на ім.
- Вáгляд яго быў, як бліскавíца, і вóпратка яю бéлзя, як сьнéг.
- I ад страху прад ім задрыжэлі вартаўнікі і зрабіліся як няжывыя.
- Ангел-жа, адкáзваючы жанчынам, сказаў: ня бойцеся;бо вéдаю, што вы шукáеце Ісуса расьпятага.
- Яго нямá тут: Ён уваскрóс, як і сказаў. Хадзéце, паглядзéце мéсца, дзé ляжаў Госпад,
- і пайдзéце хутчэй, скажэце вучням Ягоным, што Ён ускрóс з мёртвых і вось апярэдзіць вас у Галілéі; там Яго ўбáчыце. Вось я сказаў вам.
- I, вáйшаўшы бóрзда з магілы, яны з страхам і рáдасьцяй вялікай пабéглі апавясьціць вучняў Яго.
- Калі-ж яны ішлі апавясьціць вучняў Яго, дык вось Ісус спаткаў іх і сказаў: радуйцеся! I яны, прыступіўшыся, абнялі ногі Яго і пакланіліся Яму.
- Тады кажа ім Ісус: ня бойцеся; ідзіце, апавясьціце братоў Маіх, каб ішлі ў Галілéю; і там яны ўбачаць Мянé.
- Калі-ж яны ішлі, то некатóрыя з вартаўнікóў, пайшоўшы ў мéста, абвясьцілі архірэям усё, што стáлася.
- I тыя, сабраўшыся з старшынямі і зрабіўшы нарáду, далі даволі грошай жаўнéрам
- і сказалі: скажэце, што вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, укралі Яго, калі мы спалі.
- І, калі чутка аб гэтым дойдзе да Начальніка, мы пераканáем яго і вас учынім бясьнéчнымі.
- 1 Яны, узяўшы грошы, зрабілі, як іхнавучáлі; і разышлося слова гэтае між Юдэямі да сéньняшняга дня.
- А адзінаццаць вýчняў пайшлі ў Галілéю на гарý, куды сказаў ім Ісус.
- I, убáчыўшы Яго, пакланіліся Яму; іншыя-ж сумлявáліся.
- I, падыйшоўшы, Ісус прамовіў да іх: дáдзена Мнé ўсякая ўлада на нéбе і на зямлі.
- Дык ідзéце, навучайце ўсé народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,
- навучаючы іх выпаўняць усё, што Я сказаў вам; і вось Я з вамі ў-ва ўсé дні да сканчэньня вéку. Амін.