ПАВОДЛЕ ЛУКІ СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ
Разьдзéл 1.
- Як ужо многія браліся напісаць аповесыдь аб зусім добра вядомых сярод вас здарэньнях,
- як пераказалі нам тое быўшыя з сáмага пачатку вачавідцамі і слугамі Слова,
- то прыйшло на думку і мнé, пільна разьвéдаўшы аб усім ад пачатку, як сьлéд апісаць табé, высокапаважаны Феафіле,
- каб ты давéдаўся праўду аб тых словах, якіх цябé навучылі.
- Быў у дні Ірада, цара Юдэйскага, сьвяшчэньнік з Авіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка яго з дачок Ааронавых; і было імя яé Альжбéта.
- Былі-ж яны абое праведныя перад Богам, паступаючы паводле прыказаньняў і законаў Госпада беззаганна.
- I ня было ў іх дзіцяці, бо Альжбéта была няплодная, і абое яны былі паджылыя ў гадох сваіх. .
- I стáлася, калі ў парадку сваé» чаргі служыў ён перад Богам,
- выпала яму паводле звычаю сьвяшчэньнікаў увайсьці ў царкву Гасподнюю кадзíць;
- а ўся маса народу вонках малілася ў час каджэньня.
- І зьявіўся яму Ангел Гасподні, стоячы справа ля кадзільнага ахвярніку.
- I спалохаўся Захарыя, убачыўшы яго, і зьняў яго страх.
- Ангел жа сказаў яму: ня бойся, Захарыя; бо выслухана малітва твая, і жонка твая Альжбéта ўродзіць табé сына, і дасі яму імя — Іоан.
- I будзе табé радасьць і ўцéха, і многія ўзрадуюцца з нараджэньня яго.
- Бо ён будзе вялікі перад Госпадам; і ня будзе піць віна і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ў чэраве маткі сваé.
- I многіх з сыноў Ізраілявых навéрне да Госпада Бога іх.
- I пройдзе перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзéцям, і непаслухмяных да мудрасьці праведных, каб прыгатаваць Госпаду народ падгатоўлены.
- I сказаў Захарыя Ангелу: Па чым пазнáю я гэтае? То-ж я стары, і жонка мая ў гадóх пажылых.
- I сказаў яму Ангел у адказ: я Гаўрыіл, што перад Богам стаю, і паслáны гаварыць з табою і абвясьціць табé гэтае.
- І вось, будзеш ты маўчаць, і н.я здолееш гаварыць да дня, калі гэтае станецца: за тое, што не павéрыў словам маім, якія збудуцца ў свой час.
- I ждаў народ Захарыю і дзівіўся, што ён марудзіць у царквé.
- Выйшаўшы-ж, ён ня мог гаварыць да іх: і пазналі, што бачыў зьйву ў царквé; і ён ківаў і астаўся нéмы.
- I сталася, як скончыліся дні службы яго, вярнуўся ён у дом свой.
- Пасьля гэтых дзён зачала Альжбéта, жонка яго, і таілася пяць мéсяцаў, ды гаварыла:
- так учыніў мнé Госпад у дні гэтыя, як глянуў на мянé, каб зьняць з мянé ганьбу між людзьмі.
- У шосты-ж мéсяц пасланы быў Ангел Гаўрыіл ад Бога ў места Галілéйскае, называнае Назарэт,
- да дзéвы, зарýчанай з мужам імéньнем Язэп, з дому Давíдавага; імя-ж дзéвы — Марыя.
- Ангел, увайшоўшы да яé, сказаў: радуйся, дабрадатная! Госпад з табою; багаслáўлена ты.між жанок.
- Яна-ж, убачыўшы яго, спалохалася ад слоў яго і разважала, што-б гэта было за прывітаньне такое?
- I сказаў ёй Ангел: ня бойся, Марыя; бо ты знайшла ласку ў Бога.
- I вось зачнéш у чэраве і народзіш Сына і дасі Яму імя: Ісус. ,
- Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назавéцца, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Яго,
- і царыць будзе над домам Якава давéку, і царству Яго ня будзе канца.
- Марыя-ж сказала Ангелу: як гэта будзе, калі я ня знаю мужа?
- I ў адказ сказаў éй: Дух Сьвяты найдзé на цябé, і сіла Найвышэйшага ахінé цябé: вось чаму й тое, што народзіцца сьвятое, Сынам Божым назавéцца.
- Вось і Альжбéта, сваячка твая, і яна зачала сына ў стáрасьці сваёй, і гэта ўжо шосты мéсяц у яé, хоць і называнай няплоднай.
- Бо-ж у Бога ніводнае слова ня будзе немагчымым.
- І сказала Марыя: вось я — слуга Госпада; няхай стáнецца мнé па слову твайму. I адыйшоў ад яé Ангел.
- Устаўшы-ж Марыя ў тыя дні борзда пайшла ў горную краіну, у мéста Юдзіна.
- I ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбéту. 41. I стáлася, як Альжбéта ўчула прывітаньне Марыі, узварухнýлася дзіцятка ў чэраве яé, і Альжбéта напоўнілася Духам Сьвятым.
- I загаласіла моцным голасам і сказала: багасдáўлена ты між жанок, і багаслáўлены плод чэрава твайго.
- I адкуль гэтае мнé, што прыйшла маці Госпада майго да мянé?
- Бо вось, як голас вітаньня твайго дайшоў да вушэй маіх, узварухнулася вясёла дзіцятка ў чэраве маім.
- I шчасьлíва павéрыўшая: бо збудзецца сказанае ёй ад Госпада.
- I сказала Марыя: вялічáе душа мая Госпада;
- і ўзрадаваўся дух мой у Богу Спасіцелю маім,
- што глянуў Ён на пакорнасьць рабы сваé, бо адгэтуль шчасьліваю называцімуць мянé ўсé роды,
- бо вялікае ўчыніў мнé Дужы; і сьвятое імя Яго;
- і міласьць Яго ў роды радоў для тых, што баяцца Яго.
- Учыніў сілу рукой сваёй; рассéяў гордых думíсамі сэрца іх;
- адабраў у моцных пасады, узьвялічыў пакорных,
- галодных здаволіў дабром, а багатыроў адпусьціў ні з чым.
- Прыняў Ізраіля, слугу сваіíго, успомніў міласьць,»
- як гаварыў да айцоў нашых, да Аўраама і насéныíя яго давéку.
- Прабыла-ж Марыя з ёю каля трох мéсяцаў і вярнулася ў дом свой.
- Альжбéце-ж настаў час радзіць, і яна ўрадзіла сына.
- I пачулі сусéдзі ды сваякі яс, што ўзьвялічыў Госпад міласьць сваю над ёю, і цéшыліся з éю.
- У восмы дзéнь прыйшлі абрэзаць дзіцятка і хацéлі назваць яго па імéныпо бацькі яго Захарыям.
- На гэтае маці яго сказала: нé, а назваць яго Іоанам.
- I сказалі ёй: нікога няма ў родзе тваім, хто зваўся-б гэтым імéньнем.
- I пыталіся на мігáх у óацькі, як бы ён хацéў назваць яго.
- Ён зажадаў дошчачку і нанісаў: Іоан імя яму. I ўсé дзівіліся.
- I ў той жа час расчыніліся вусны яго і язык яго, і ён стаў гаварыць, багаслáўлючы Бога.
- I страх узьняўся сярод сусéдзяў іх; і расказвалі пра ўсё гэтае па ўсёй нагорнай старанé Юдэйскай.
- I ўсé чуўшыя ўзялі гэтае да сэрца свайго і гаварылі: што-ж гэта будзе за дзіця? I рука Госпадава была з ім.
- I Захарыя, бацька яго, напоўніўся Сьвятым Духам і прарочыў, кажучы:
- Багаслáўлены Госпад Бог Ізраіляў, што адвéдаў народ свой і даў выбаўлéньне яму;
- і падняў рог спасéньня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,
- (як апавясьцíў вуснамі быўшых ад вéку сьвятых прарокаў Сваіх),
- спасé нас ад ворагаў нашых і ад рукі ўсіх ненавíдзячых нас;
- і ўчыніць лáску бацьком нашым і спамянé сьвяты тастамант свой,
- прысягу, што кляўся Аўрааму, бацьцы нашаму, даць нам,
- не з баязьні, па выбаўлéньні з рукі ворагаў нашых
- служыць Яму ў сьвятасьці і праўдзе перад ім у-ва ўсé дні жыцьця нашага.
- I ты, дзіцятка, назавешся прарокам Усявышняга, бо пройдзеш напéрад прад абліччам Госпада — прыгатаваць шляхі Яму,
- даць народу назнаць снасéньне ў адпушчэньні грахоў яго,
- па ўнýтранаму міласэрдзю Бога нашага, якім адвéдаў нас Усход з вышыні,
- прасьвяціць тых, што ў цéмры і ў цяню сьмяротным, пакіраваць ногі нашыя, на дарогу міра.
- Дзіця-ж узрастала і ўмацоўвалася духам, і было ў пустынях да дня зьяўлéньня свайго Ізраілю.
Разьдзéл 2.
- І сталася ў тыя дні: выйшла ад кéсара Аўгуста павялéньне зрабіць сыйсáньне па ўсёй зямлі.
- Гэты сыíіс быў пéршы за гаспадараньня Кірынэя ў Сірыі.
- I пайшлі ўсé запісвацца, кожны ў сваё мéста.
- Пайшоў таксама і Язэн з Галілéі, з мéста Назарэту, у Юдэю, у мéста Давíдавае, званае Віфлеéм, бо ён быў з дому і роду Давідавага,
- запісацца з Марыяю, заручанай з Ім жонкай, што была цяжарная.
- Калі-ж яны былі там, надыйшоў час радзіць ёй;
- і ўрадзіла Сына Свайго Пéршага, і палажыла яго ў жолаб, бо ня было ім мéсца ў заéзьдзе.
- У той старанé былі на полі настухі, што вартавалі ўначы ля статку свайго.
- I вось зьявіўся ім Ангел Гасподні, і слава Госпадава асьвяціла іх і ўбаяліся страхам вілякім.
- I сказаў ім Ангел: ня бойцеся! бо вось я абвяшчаю вам вялікую радасьць, што будзе ўсім людзям:
- бо цягіéр нарадзіўся вам у мéсьце Давідавым Спасіцель, Каторы ёсьць Хрыстос Госпад;
- і вось вам знак: вы знóйдзеце Дзіця ў нялёнках, ляжучы ў ясьлях.
- I неўспадзéўкі зьявілася з Ангелам вялікае войска нябéенае, слáвячы Бога і гаворачы:
- Слáва на вышынах Богу і на зямлі мір сярод людзéй добрае волІ.
- I сталася, як адыйшлі ад іх Ангелы на нéба, пастухі сказалі адзін аднаму: пойдзем у Віфлеéм і паглядзім, што там здáрылася, што абвясьціў нам Госпад.
- І пасьпéшна выйшлі і знайшлі Марыю і Язэпа, і Дзіцятка, ляжучы ў жолабе.
- Углéдзіўшы-ж, расказалі аб тым, што было абвéшчана ім пра Дзіцятка гэнае.
- Л ўсé, чуўшы, дзівіліся з таго, што расказвалі ім пастухі.
- А Марыя захавала ўсé словы гэтыя, складаючы ў сэрцы сваім.
- I вярнуліся пастухі, слáвячы й выхваляючы Бога за ўсё, што чулі й бачылі, як ім сказана было.
- I як прайшло восем дзён, калі трэба было абрэзаць Дзіцятка, далі Яму імя Ісус, названае Ангелам да зачáцьця Яго ў чэраве.
- А калі скончыліся дні ачышчэньня іх па закону Майсéяваму, прынéсьлі Яго ў Ерузалім, каб прадставіць перад Госпадам,
- як сказана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіця мужчынскага полу, разрываючае чэрава, было ахвяравáна Госпаду (Вых. 13, 2);
- і каб прынéсьці ў ахвяру, як сказана ў законе Гасподнім, дзьвé гарліцы, ці двое галубянятак.
- I вось быў у Ерузаліме чалавéк, на імя Сымэон. Ён быў чáлавéк справядлівы й пабожны, чакáў пацяшэньня Ізраíлявага; і Дух Сьвяты быў нá ім.
- Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўглéдзіць сьмéрці, дакуль ня ўглéдзіць Хрыста Гаснодняга.
- I прыйшоў ён па натхнéньню ў царкву. I, калі бацькі прынéсьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім-законны абрад,
- ён узяў Яго на рукі, багаславіў Бога і сказаў:
- Цяпéр адпускаеш слугу Твайго, Валадáру, па слову Твайму, з мірам;
- бо бачылі вочы маé.спасéньне Тваё,
- каторае Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў,
- сьвятло для асьвéты паганаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
- Язэп жа й Маці Яго дзівіліся сказанаму аб Ім.
- I багаславіў іх Сымэон і сказаў Марыі, Матцы Яго: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і паўстаньне многіх у Ізраілю і на знак, якому працівіцца будуць,
- і табé самай мéч пранікне ў душу, —каб выявіліся памышлéньні многіх сэрцаў.
- Тут была таксама Ганна прарочыца, дачкá Фануілавая, з калéна Асіравага; была яна ў вéльмі старым вéку, з мужам ад дзявоцтва свайго пражыла сем гадоў,
- удавá гадоў васьмідзесяцёх чатырох, каторая не адыходзіла ад царквы, постам ды малітваю служачы Богу дзéнь і ноч.
- I яна ў той час прыйшоўшы славіла Госпада і гаварыла аб Ім усім, што ждалі выбаўлéньня ў Ерузаліме.
- I калі яны выканалі ўсё па закону Гасподняму, дык вярнуліся ў Галілéю, у мéста сваё Назарэт.
- Дзіцятка-ж узрастала і ўзмацоўвалася духам, напаўняючыся розумам; і дабрадайньне Божае было на Ім.
- I кожны год бацькí Яго ладзілі ў Ерузалім на сьвята Пасхі.
- I, калі Ён быў дванаццацёх гадоў, лрыйшлі яны таксама, як звычайна, у Ерузалім на сьвята;
- калі-ж, па сканчэньні дзён сьвята, варочаліся, застаўся хлопчык Ісус у Ерузаліме; і не заўважылі таго Язэп ды маці Яго;
- але думалі, што Ён ідзé з другімі; прайшоўшы-ж дзéнную дарогу, сталі шукаць Яго між сваякáмі ды знаéмымі.
- І, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерузалім, шукаючы Яго.
- Праз тры дні знайшлі Яго ў царквé, сéдзячы сярод вучыцялéў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх;
- усé слухаўшыя дзівіліся з розуму і адкáзаў Яго.
4в. I, углéдзіўшы Яго, зьдзівіліся; і маці Яго сказала Яму: Дзіця! што ты зрабіў з намі? Вось бацька Твой і я з вялікаю тугóю шукалі Цябé.
- Ён сказаў ім: на штó было вахм шукаць Мянé? ці-ж вы ня вéдалі, што Мнé трэба быць у тым, што налéжыць Айцý Майму?
- Але яны не зразумéлі сказаных ім словаў.
- Ён пайшоў з імі і прыйшоў да Назарэту; і быў паслухмяны ім. I маці Яго захавала ўсé словы гэтыя ў сэрцы сваім.
- Ісус жа рос розумам і ўзростам ды ў ласцы ў Бога і людзéй.
Разьдзéл 3.
- У пятнаццаты-ж год панаваньня Тывэрыя кéсара, калі Понці Пілат гаспадарыў у Юдэі, Ірад быў чацьвертаўладнікам у Галілéі, Піліп, брат яго, чацьвертаўладнікам у Ітурэі і Траханіцкай краіне, а Лісані чацьвертаўладнікам у Авіленéі, .
- пры архірэях Ганьне і Кайяфе, быў голас Божы да Іоана, сына Захáравага, у пустыні.
- I ён праходзіў па ўсіх ваколіцах Іорданскіх, прапавéдываючы хрышчэньне пакаяньня дзеля адпушчэньня грахоў,
- як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаі, які кажа: голас клíкаючага ў пустыні: прыгатуйце шлях Госпаду, простымі зрабéце сьцéжкі Яму;
- усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гарá і ўзгорак няхай зьнíзяцца, крывулі выпрастуюцца і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі;
- і ўглéдзіць усякае цéла спасéньне4 Божае (Ісая 40, 3 -5 ) .
- I казаў Іоан народу, які прыходзіў хрысьціцца ў яго: плод яхідніны! хто перасьцярог вас, каб уцякалі ад будучага гнéву?
- Зрабéце-ж годныя пакаяньня плады і ня думайце гаварыць сабé: бацька ў нас Аўраам; бо кажу вам, што Бог можа з камéньняў гэтых падняць дзяцéй Аўрааму.
- Ужо й сякéра ля караня дрэваў ляжыць; усякае дрэва, што плоду добрага ня прыносе, зрубаецца й кідаецца ў вагонь.
- I спытаўся ў яго народ: што-ж нам рабіць?
- Ён жа сказаў ім у адказ: у каго дзьвé адзéжыны, той дай таму, хто ня мáе; і ў каго ёсьць éжа, рабі тое-ж.
- Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: вучыцель! што нам рабіць?
- Ён жа адказаў ім: нічога не бярэце больш таго, што назнáчана вам.
- Пыталіся ў яго таксама й ваякі: а нам штó рабіць? I сказаў ім: нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце і здавальняйцеся сваёю платай.
- Калі-ж народ быў у недаўмéньні, і ўсé думалі ў сэрцах сваіх аб Іоане, ці ня Хрыстос ён?-
- Іоан усім адказаў: я хрышчу вас вадою, але йдзé Дужэйшы за мянé, у каторага я ня варты разьвязаць рамéнь абуцьця: Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём;
- лапата Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё і пазьбірае пшаніцу ў сьвіран свой, а садому спаліць агнём няўгáсным.
- Многа і другога прапавéдываў éн народу, навучаючы яго.
- Ірад жа чацьвертаўладнік, дакарáны ім за Ірадзіяду, жонку брата яго, Піліпа, і за ўсё, што Ірад зрабіў благога,
- дадаў да ўсяго іншага й тое, што пасадзіў Іоана ў вязьніцу.
21 I сталася, як хрысьціўся ўвéсь народ, і Ісус ахрысьціўшыся маліўся, — адчынілася нéба,
- і Дух Сьвяты зыйшоў на Яго ў цялéсным выглядзе, як галýб, і быў голас з нéба, гаворачы: Ты Сын Мой Улюблены; цябé ўпадабаў Я.
- Ісус, пачынаючы Сваё служэньне, быў гадоў трыццацёх і быў, як думалі, сын Язэпаў, Іліяў,
- Матфанаў, Лéвіяў, Мэльхіяў, Іоанаў, Язэпаў,
- Матафíяў, Амосаў, Навумаў, Ясьлімаў, Нагéяў,
- Маафаў, Матафіяў, Самéяў, Язэпаў, Юдзін,
- Іоананаў, Рысаеў, Зарававэляў, Саляфіілаў, Нірыяў,
- Мэльхіяў, Адзіяў, Касамаў, Ялмадамаў, Іраў,
- Есіяў, Еліязэраў, Іярымаў, Матфатаў, Лéвіін,
- Сымэонаў, Юдзін, Язэпаў, Іоананаў, Эліякімаў,
- Мэлеаяў, Маінаінаў, Матафаяў, Натанаў, Давідаў,
- Іясéяў, Авідаў, Ваозаў, Салмонаў, Наасонау,
- Амінадаваў, Арамаў, Ясромаў, Фарэсаў, Юдзін,
- Якубаў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фарын, Нахораў,
- Сэрухаў, Рагаваў, Фалéкаў, Явéраў, Салін,
- Каінанаў, Арфаксадаý, Сімаў, Нояў, Ламéхаў,
- Матусалаў, Янохаў, Іарэдаў, Малеляіляў, Каінанаў,
- Эносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.
Разьдзéл 4.
- Ісус, напоўнены Духам Сьвятым, вярнуўся ад Іордану і павéдзены быў Духам у пустыню;
- там сорак дзён Ён быў снакушáны ад дябла й нічога ня éў у гэтыя дні; а калі яны скончыліся, урэшце захацéў éсьці;
- і сказаў Яму дябал: калі ты Сын Божы, то скажы гэтаму камню зрабіцца хлéбам.
- Ісус сказаў яму ў адказ: Эвангельле знапісана, што ня хлéбам адным будзе жыць чалавéк, але ўсякім словам Божым (Другазак. 8, 3).
- I, узьвéўшы Яго на высокую гару, дябал паказаў Яму ўсé царствы сусьвéту ўімгненьне часу,
- і сказаў Яму дябал: дам Табé ўладу над усімі царствамі і славу іх, бо яна аддáна мнé, і я, каму хачу, даю яé.
- Дык калі Ты паклонішся мнé, то ўсё будзе Тваё.
- Ісус сказаў яму ў адказ: адыйдзі ад Мянé, шатáн; напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы (Другазак. 6, 13).
- I павёў Яго ў Ерузалім, і паставіў на крылé царквы, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз;
- бо напісана: Ангелам сваім накáжа пра цябé ўсьцерагчы Цябé;
- і на руках панясуць, каб і не даткнуўся да кáменя нагою Тваёю (Пс. 90, 11—12).
- Ісус сказаў яму ў адказ: сказанá: не спакушай Госпада Бога Твайго (Другазак. 6, 16).
- I, скончыўшы ўсё кушэньне, дябал адыйшоў ад Яго дачасу.
- I вярнуўся Ісус у сіле Духа ў Галілéю; і разыйшлася чутка пра Яго па ўсёй вакалічнай старанé.
- I вучыў Ён у школах іх і ад усіх быў слáўлены.
- I нрыйшоў у Назарэт, дзé быў выхавáны, і ўвайшоў, на звычаю Свайму, у дзéнь суботні ў школу, і ўстаў чытаць.
- I падалі Яму кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў мéсца, дзé было напісана:
- Дух Гасподні на Мнé: бо Ён памазаў Мянé дабравéсьціць убогім і паслаў Мянé аздараўляць разьбітых сэрцам, гаварыць вязьням аб вызвалéньні і сьляпым аб павароце зроку, пусьціць змучаных на волю
- і абвяшчаць год Гасподні прыéмны (Ісая61, 1—2).
- I, зачыніўшы кнігу ды аддаўшы служцы, сéў; і вочы ўсіх у школе былі зьвéрнены на Яго.
- I Ён начаў гаварыць ім: цяпéр выпаўнілася пісаньне гэтае ў вушах вашых.
- I ўсé засьвéдчылі яму гэта і дзівіліся ласкавым словам, выходзячым з вуснаў Яго, і гаварылі: Ці не Язэпаў гэта сын?
- Ён сказаў ім: вéдама, вы скажаце Мнé прыказку: лéкару, вылячы Самога Сябé; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне, тое, íіíто, мы чулі, было ў Капэрнауме.
- I сказаў: запраўды кажу вам: ніводзін прарок ня прыймаецца ў бáцькаўшчыне сваёй.
- Папраўдзе кажу вам: многа ўдоваў было ў Ізраілю ў дні Ільлі, калі зачынена было нéба тры гады і шэсьць мéсяцаў, так што зрабіўся вялікі голад па ўсéй зямлі;
- і ні да аднаé з іх ня быў пасланы Ільля, але толькі да ўдáвы ў Сарэпту Сідонскую.
- Многа таксама было пракажоных у Ізраілю пры прароку Ялісéю, і ніводзін з іх не ачысьціўся, апрача Нэемáна Сірыйца.
- Пачуўшы гэтае, усé ў школе напоўніліся вялікаю злосьцю;
- і, устаўшы, выгналі Яго вон з мéста і павялі на вяршыну гары, на каторай было пабудована мéста іх, каб скінуць Яго.
- Але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў.
- I прыйшоў у Канэрнаум, мéста Галілéйскае, і вучыў іх у дні суботы.
- I дзівіліся з навукі Яго, бо ўладная была мова Яго.
- I быў у школе чалавéк, маючы нячыстага духа шатанскага і ён заéнчыў моцным голасам:
- Пакінь! Што Табé да нас, Ісус Назарáнін? Ты прыйшоў загубіць нас; знаю Цябé, хто Ты, Сьвяты Божы.
- Ісус прыкрыкнуў на яго, сказаўшы: змоўкні і выйдзі з яго! I дэман, кінуўшы яго сярод школы, выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.
- I напаў на ўсіх вялікі страх, і разважалі між сабою: што гэта за слова такое, што ўладаю і сілаю Ён прыкáзвае нячыстым духам, і яны выходзяць?
- I разьнéслася чутка аб Ім на ўсіх вакалічных мясцóх.
- Выйшаўшы-ж із школы, Ён прыйшоў у дом Сымона; цéшча-ж Сымонава была ў моцнай гарачцы; і прасілі ў Яго за яé.
- I, стануўшы над ёю, пагразіў гарачцы, і пакінула яé. Яна тут жа ўстала і служыла ім.
- Пры зáхадзе сонца ўсé, маючыя хворых на розныя хворасьці, прыводзілі іх да Яго; і Ён, кладучы на кожнага з іх рукі, аздараўляў іх.
- Выходзілі таксама й нячыстыя духі із многіх з крыкам і гаварылі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ёь забараняў ім гаварыць, што яны вéдаюць, што Ён Хрыстос.
- Калі-ж настаў дзéнь, Ён, выйшаўшы з дому, пайшоў у пустыннае мéсца, і народ шукаў Яго і, прыйшоўшы да Яго, удзéржываў Яго, каб ня йшоў ад іх.
- Але Ён сказаў ім: і другім мéстам павінен Я абвяшчаць добрую вéстку аб Царстве Божым, бо-ж на тое Я пасланы.
- I навучаў у школах Галілéйскіх.
Разьдзéл 5.
- Сталася-ж, як народ ціснуўся да Яго, каб чуць Слова Божае, а Ён стаяў ля возера Генісарэцкага,
- убачыў Ён два чаўны на возеры, а рыбаловы, выйшаўшы з іх, мылі сéці.
- Увайшоўшы ў адзін човен, што быў Сымонаў, ЁН прасіў яго адплыць крыху ад бéрагу і, сéўшы, вучыў народ з чаўна.
- Калі-ж перастаў вучыць, сказаў Сымону: адплыві на глыбіню і закінь сéці тваé дзеля лову.
- Сымон сказаў Яму ў адказ: Настаўнік! Мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі; але па слову Твайму закіну сéці.
- Зрабіўшы гэтае, яны злавілі вялікае множства рыбы, і навет сéтка ў іх прарывалася.
- I далі знак сябрам, што былі на другім чаўнé,каб прыйшлі памагчы ім: і прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі залівацца.
- Углéдзіўшы гэтае, Сымон Пётр прыпаў да калéн Ісусавых і сказаў: выйдзі ад мянé, Госпадзе! бо я чалавéк грэшны.
- Бо вялікі страх апанаваў яго і ўсіх быўшых з ім дзéля гэтага ўлову рыб, імі злоўленых;
- таксама і Якава і Іоана, сыноў Завядзéявых, быўшых сябрамі Сымона. I сказаў Сымону Ісус: ня бойся, ад сяньня будзеш лаўцом чалавéкаў.
- I, выцягнуўшы абодва чаўны на бéраг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.
- I сталася, як Ісус быў у адным мéсьце, прыйшоў чалавéк увесь у праказе і, углéдзіўшы Ісуса, унаў твáрам уніз, молячы Яго і кажучы: Госпадзе! калі хочаш, можаш мянé ачысьціць.
- I Ён працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў: хачу, ачысьціся. I тады-ж праказа зыйшла з яго.
- I Ён прыказаў яму нікому не гаварыць, а пайсьці паказацца сьвяшчэньніку і прынéсьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як павялéў Майсéй на сьвéдчаньне ім.
- Але тым балéй разыйшлася чутка аб Ім, і вялікае множства народу сьцякалася да Яго — слухаць і аздаравіцца ў Яго ад хворасьцяў сваіх.
- Але Ён адыходзіў у пустынныя мéсцы і маліўся.
- I сталася, раз, як Ён навучаў, і сядзéлі тут фарысэі й законавучыцелі, прыйшоўшы з усіх мястэчак Галілéі і Юдэі і Ерузаліму, і сіла Госпадава была дзеля аздараўлéньня іх,
- вось, нясуць людзі на пасьцéлі чалавéка, што быў спараліжаваны, і хацéлі ўнясьці яго ў дом і палажыць перад Ісусам;
- і, не знайшоўшы, дзé пранéсьці яго праз народ, улéзьлі на вéрх дому і праз страхý спусьцілі яго з пасьцéльлю на сярэдзіну перад Ісусам;
- і Ён, бáчачы вéру іх, сказаў чалавéку гэнаму: адпускаюцца табé грахі тваі.
- Кніжнікі й фарысэі зачалі разважаць, кажучы: Хто ён такі, што блюзьніць? Хто можа адпускаць грахі апрача аднаго Бога?
- Ісус, пазнаўшы думкі іх, сказаў ім у адказ: што вы думаеце ў сэрцах вашых?
- Што лягчэй сказаць: адпускаюцца табé грахі тваі, ці сказаць: устань і хадзі?
- Але, каб вы вéдалі, што Сын Чалавéчы мáе ўладу на зямлі адпускаць грахі, — сказаў Ён спараліжаванаму: кажу табé: устань, вазьмі пасьцéль тваю і йдзі ў дом твой.
- I той ураз жа ўстаў перад імі, узяў на чым ляжаў і пайшоў у дом свой, славячы Бога.
- I жах апанаваў усіх, і славілі Бога; і, абнятыя страхам, гаварылі: дзіўныя дзéі відзелі мы цяпéр.
- Пасьля гэтага Ісус выйшаў і ўбачыў мытніка, на імя Лéвія, сéдзячы на мытніцы, і кажа яму: ідзі за Мною.
- I той, пакінуўшы ўсё, устаў і пайшоў за Ім.
- I прырыхтаваў для Яго Лéвій у доме сваім вялікі пачастунак, і была там грамада мытнікаў і другіх, што частаваліся з імі.
- Кніжнікі-ж і фарысэі наракалі й гаварылі вучням Яго: на што вы ясьцё і пяцё з мытнікамі ды грэшнікамі?
- Ісус жа сказаў ім у адказ: нé здаровыя маюць патрэбу ў лéкару, але хворыя.
- Я прыйшоў клікаць да пакаяньня нé праведных, але грэшных.
- Яны-ж сказалі Яму: чаму вучні Іоанавы посьцяць часта і моляцца, таксама і фарысэйскія, а тваі ядуць і пюць?
- Ён сказаў ім: ці можаце прымусіць сыноў вясéльных пасьціць, калі з імі жаніх?
- Але прыдуць дні, калі возьмуць у іх жаніха, і тады будуць пасьціць у тыя дні.
- Пры гэтым сказаў ім прыповесьць: ніхто не прышывае лáткі да старое áдзéжыны, ададраўшы ад новае адзéжыны, бо йнáчай і новую разьдзярэ, і да старое не падóйдзе латка ад новага.
- I ніхто ня ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо маладое віно прарвé мяхі і само выцяча, і мяхі прападуць;
- але маладое віно трэба ўліваць у мяхі новыя; тады захаваецца тое і другое.
- I ніхто, пючы старое віно, не захоча тады-ж маладога; бо кажа: старое лéпшае.
Разьдзéл 6.
- I сталася ў суботу, пéршую па другім дні Пасхі, здарылася Яму праходзіць засéянымі палямі, і вучні Яго зрывалі калосьсе і éлі, расьціраючы рукамі.
- Некаторыя-ж з фарысэяў сказалі ім: на што робіце тое, чаго ня можна рабіць у суботу?
- Ісус сказаў ім у адказ: ці вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі захацéў éсьці сам і быўшыя з ім?
- як éн увайшоў у дом Божы, узяў хлéбы паложаныя, якіх ня можна было éсьці ні кому, апрача сьвяшчэньнікáў, і éў і даў быўшым з ім.
- I сказаў ім: Сын Чалавéчы ёсьць гаспадар і суботы.
- Здарылася-ж і ў другую суботу ўвайсьці Яму ў школу і навучаць. Там быў чалавéк, у якога правая рука была сухая.
- Кніжнікі-ж і фарысэі сачылі Яго, ці не аздаровіць у суботу, каб знайсьці абвінавачаньне проці Яго. .
- Але Ён, вéдаючы думкі іх, сказаў чалавéку з сухою рукой: устань і выступі насярэдзіну. I той устаў і выступіў.
- Тады сказаў ім Ісус: спытаюся Я ў вас: што трэба рабіць у суботу? дабро ці зло? снасьці душу ці загубіць? Яны маўчалі.
- I, паглядзéўшы на іх, сказаў таму чалавéку: выцягні руку тваю. Ён так і зрабіў: і сталася рука яго здаровая, як другая.
- Яны прыйшлі ў шал і гаварылі адзін да аднаго: што-б ім зрабіць з Ісусам?
- У тыя дні ўзыйшоў Ён па гару памаліцца і прабыў усю ноч на малітве да Бога.
- Калі-ж настаў дзéнь, паклікаў вучняў Сваіх і выбраў з іх дванаццаць, каторых і назваў Апосталамі.
- Сымона, каторага і назваў Пятром, і Андрэя, брата мго, Якава і Іоана, Піліпа й Баўтрамéя,
- Мацьвéя й Хаму, Якава Алфéявага і Сымона, называнага Зілотам,
- Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, каторы потым стаўся здраднікам.
- I, зыйшоўшы з імі, стаў Ён на роўным мéсцы, і множства вучняў Яго і многа народу з усяé Юдэі і Ерузаліму і прыморскіх мéсцаў Тырскіх і Сідонскіх,
- што папрыходзілі паслухаць Яго і пазбыцца хворасьцяў сваіх, як і цéрпячыя муку ад нячыстых духаў; і здаравéлі.
- I ўвéсь народ стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго зыходзіла сіла і аздараўляла ўсіх.
- I Ён, падняўшы вочы Сваé на вучняў Сваіх, гаварыў: шчасьлівыя ўбогія духам, бо вашае ёсьць Царства Божае.
- Шчасьлівыя галодныя цяпéр, бо насыціцеся. Шчасьлівыя плáчучыя цяпéр, бо засьмяецёся.
- Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі прагоняць вас і будуць зьневажáць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавéчага.
- Радуйцеся ў той дзéнь і весяліцеся, бо вялікая нагарода вам на нябёсах. Так паступалі з прарокамі айцу іх.
- Наадварот, гора вам, багатыры! бо вы ўжо дасталі сваю радасьць.
- Гора вам, перасычаныя цяпéр, бо будзеце цярпсць голад. Гора вам, сьмяючыяся цяпéр, бо заплáчаце й зарыдаеце.
- Гора пам, калі ўсé людзі будуць гаварыць аб вас добра. Бо гэтак наступалі з фальшывымі прарокамі бацькі іх.
- Але вам, што слýхаеце, кажу: любéце ворагаў вашых, чынéце дабро ненавідзячым вас.
- Багаслáўце праклінаючых вас і малéцеся за крыўдзячых вас.
- Удэрыўшаму цябé па шчацэ падстаў і другую; і адымáючаму ў цябé вéрхнюю адзéм<у не перашкаджай узяць і кашулю.
- Усякаму, хто просіць у цябé, давай, і ад узяўшага тваё ня трэбуй назад.
- I як хóчаце, каб з вамі паступалі людзі, так і вы паступайце з імі.
- I, калі любіце любячых вас, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо-ж і грэшнікі любячых іх любяць.
- I калі робіце дабро тым, што вам робяць дабро, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо-ж і грэшнікі тое-ж робяць.
- I калі пазычаеце тым, ад каторых спадзяецёся дастаць назад, якая вам за тое ўдзячнасьць? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб дастаць назад гэтулькі-ж.
- Але вы любéце вóрагаў вашых, і рабéце дабро, і пазычайце, ня ждучы нічога; і будзе вам нагарода вялікая, і будзеце сынамі Усявышняга, бо Ён добры і да няўдзячных і злосных.
- Дык будзьце-ж міласэрныя, як і Ацéц ваш міласэрны.
- Не асуджайце, і ня будзеце асуджаны; дароўвайце, і вам дарована будзе;
- давайце, і вам будзе дáдзена: мéру добрую націсьненую, стрэсеную і з коптурам адсыплюць вам у лона вашае; бо якою мéраю мéраеце, такою-м< і вам адмéраецца.
- Сказаў такм<а ім прыповесьць: ці можа сьляпы вадзіць сьляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму?
- Вучань ня бывае вышэй за свайго вучыцеля, але кожны будзе дасканáлы, як вучыцель яго.
- Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервянá ў тваім воку не адчуваеш?
- Ці як мом<аш сказаць брату твайму: брат! дай, я выму сучок з вока твайго, — калі сам ня бачыш бервянá ў тваім воку? Крывадушны! вымі ранéй бервяно з твайго вока, тады ўбачыш, як выбраць сучок з вока брата твайго.
- Няма добрага дрэва, каторае прынóсіла-б благі плод; і няма благога дрэва, каторае прынóсіла-б плод добры.
- Бо ўсякае дрэва пазнаéцца па плóдзе яго; бо ня зьбіраюць смокваў з цярніны і ня здымаюць вінаграду з шыпшыньніка.
- Добры чалавéк з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а благі чалавéк з благога скарбу сэрца свайго выносіць благое; бо ад перапóўненага сэрца гавораць вусны яго.
- Што завецё Мянé: Госпадзе! Госпадзе! і ня робіце таго, што Я кажу?
- Усякі, прыходзячы да Мянé і слухаючы словы Маé і выпаўняючы іх, — скажу вам да каго падобны:
- ён падобны да чалавéка, што, стаўляючы дом, капаў глыбака й заклаў фундамант на кáмені, дзеля чаго, калі здáрыліся паводкі, і вадá напéрла на гэты дом, то не магла скрануць яго, бо ён быў заснаваны на кáмені,
- а хто слухае і не выпаўняе, той падобны да чалавéка, паставіўшага дом на зямлі без падмуроўкі, які, калі напéрла на яго вадá, ураз жа абваліўся; і разбурэньне яго было вялікае.
Разьдзéл 7.
- Калі Ён скончыў усю гутарку Сваю да слýхаючага народу,то ўвайшоў у Капэрнаум.
- У аднаго-ж сотніка слугá, якога той цаніў, быў хворы пры сьмéрці.
- Пачуўшы пра Ісуса, ён паслаў да Яго Юдэйскіх старэйшынаў — прасіць Яго, каб прыйшоў аздаравіць слугу яго.
- I яны, прыйшоўшы да Ісуса, крэпка прасілі Яго, кажучы: ён варт, каб Ты зрабіў для яго гэтае,
- бо ён любіць народ наш і паставіў нам школу.
- Ісус пайшоў з імі. I, калі Ён недалёка ўжо быў ад дому, сотнік прыслаў да Яго сяброў сказаць Яму: ня турбуйся, Госпадзе! бо я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад страхý маю,
- бо і сябé самога не палічыў я вартым прыйсьці да Цябé; але скажы слова, і паздаравéе слугá мой;
- бо і я мáю над сабою ўладу, але мáю і пад сабою жаўнéраў; кажу аднаму — пайдзі, і йдзé; і другому: прыдзі, і прыходзіць; і слузé майму: зрабі тое, і зробіць.
- Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся з яго і, абярнуўшыся, сказаў ішоўшаму за Ім народу: кажу вам, што і ў Ізраілю не знайшоў Я гэткае вéры.
- Пасланыя, вярнуўшыся ў дом, знайшлі хворага слугý паздаравéўшым.
- Пасьля гэтага Іеус пайшоў да мéста, называнага Наім; і з Ім ішлі многія з вучняў Яго ды множства народу.
- Калі-ж Ён падыйшоў да мястовае брамы, тут выносілі памéршага адзінага сына ў маткі, а яна была ўдава; і многа народу йшло з ё ю з мéста.
- Углéдзіўшы яé, Госпад зьлітаваўся над ёю ды сказаў ёй: ня плач.
- I, падыйшоўшы, дакрануўся да насілкаў; нёсшыя затрымаліся; і Ён сказаў: хлопча! табé кажу: устань!
- Умéршы, падняўшыся, сéў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус матцы яго.
- I ўсіх зьняў страх, і славілі Бога, кажучы: вялікі прарок паўстаў міжы намі, і Бог адвéдаў народ Свой.
- I разыйшлося слова гэтае аб Ім па ўсёй Юдэі і па ўсіх ваколіцах.
- I паведамілі Іоана вучні Яго аб усім гэтым.
- I, паклікаўшы двох з вучняў сваіх, Іоан паслаў іх да Ісуса спытацца: ці Ты Той, Каторы павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога?
- Яны, прыйшоўшы да Ісуса, сказалі: Іоан Хрысьціцель паслаў нас да Цябé спытацца: ці Ты Той, Катораму налéжыць прыйсьці, ці чакаць «ам другога?
- А ў гэты час Ён многіх аздараўляў ад хвароб і недамагáньняў і ад злых духаў і многім сьляпым варочаў зрок.
- I сказаў ім Ісус у адказ: пайдзéце, скажэце Іоану, што вы бачылі і чулі: сьляпыя пачынаюць бачыць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, памéршыя ўскрасаюць, і ўбогім абвяшчáецца эвáнгельле.
- I шчасьлівы, хто не спакýсіцца ад Мянé.
- Калі-ж пасланыя Іоанам пайшлі, пачаў гаварыць да народу пра Іоана: што глядзéць хадзілі вы ў пустыню? ці трысьціну вéтрам калыханую?
- Што-ж глядзéць хадзілі вы? ці чалавéка, адзéтага ў мяккія вопраткі? Але пышна адзéтыя і раскошна жывýчыя знаходзяцца пры дварох царскіх.
- Што-ж глядзéць хадзілі вы? ці прарока? Так, кажу вам, і балéй за пророка.
- Гэта éсьць, аб якім напісана: вось Я пасылаю áнгела Майго перад абліччам Тваім, каторы прыгатуе шлях Твой перад Табою (Малах. 3, 1).
- Бо кажу вам: з рóджаных жанчынамі няманіводнагапрарока, бóльшага за Іоана Хрысьціцеля; але мéншы ў Царстве Божым большы за яго.
- I ўвéсь народ, які слухаў Яго, і мытнікі аддалі хвалу Богу, хрысьцячыся хрышчэньнем Іоанавым;
- а фарысэі й законьнікі адкінулі раду Божую для іх, не ахрысьціўшыся ў Яго.
- Тады Госпад сказаў: да каго прыраўную людзёў роду гэтага? і да каго яны падобны?
- Яны падобны да дзяцéй, што сідзяць на вуліцы, клічуць адзін аднаго і кажуць: мы йгралі вам на жалéйцы, і вы не скакалі; мы сьпявáлі вам сумныя пéсьні, і вы ня плáкалі.
- Бо прыйшоўІоан Хрысьціцель; ні хлéба ня éсьць, ні віна ня пéць; і кажуць: у ім злы дух.
- Прыйшоў Сын Чалавéчы; éсьць і пéць; і кажуць: вось чалавéк, каторы любіць éсьці і піць віно, сябра мытнікаў і грэшнікаў.
- I апраўданы розум усімі дзяцьмі яго.
- Цéхта з фарысэяў прасіў Яго паéсьці разам з ім; і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, узьлёг.
- I вось жанчына з таго мéста, якая была грэшніцай, давéдаўшыся, што Ён супачывае ў доме фарысэя, прынéсла алябáстравую судзіну з алéем;
- і, стануўшы ззаду ля ног Яго і плачучы, пачала абліваць ногі Яго сьлязьмі і выціраць валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Яго і мáзала алéем.
- Бачучы гэтае, фарысэй, што быў запрасіў Яго, сказаў сам да сябé: калі-б Ён быў прарок, то вéдаў бы, хто і якая жанчына дакранáецца да Яго, бо яна грэшніца.
- Зьвярнуўшыся да яго, Ісус сказаў: Сымон! Я мáю штось сказаць табé. Ён кажа: скажы, Вучыцелю!
- Ісус сказаў: у аднаго крэдытара былі два даўжнікі: адзін быў вінен пяцьсот дынараў, а другі пяцьдзесят;
- але, як яны ня мéлі чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Скажы-ж, каторы з іх балéй узьлюбіць яго?
- Сымон адказаў: думаю, той, катораму балéй дараваў. Ён сказаў яму: справядліва ты рассудзіў.
- I, зьвярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: ці бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мнé на ногі ня даў; а яна сьлязьмі абліла Мнé ногі і валосьсем галавы сваёй выцерла.
- Ты цалаваньня Мнé ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастаé цалаваць Мнé ногі.
- Ты галавы Мнé маслам не памазаў; а яна алéем памазала Мнé ногі.
- Дзеля гэтага кажу табé: даруюцца многія грахі яé за тое, што яна многа ўзьлюбіла; а каму мала даруецца, той мала любіць.
- А ёй сказаў: адпускаюцца табé грахі.
- I супачываўшыя разам з Ім пачалі гаварыць у сабé: хто Ён такі, што і грахі адпускае?
- Ён жа сказаў жанчыне: вéра твая спасла цябé; ідзі з мірам.
Разьдзéл 8.
- I сталася пасьля, праходзіў Ён па мéстах і сёлах, прапавéдываючы і абвяшчаючы добрую вéстку аб Царстве Божым, і з Ім дванаццацёра,
- і некаторыя жанчыны, каторых Ён аздаравіў ад злых духаў і хвароб, — Марыя, называная Магдаліна, з якое выйшлі сéм дэманаў,
- і Іоанна, жанá Хузы, наглядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія другія, што служылі Яму з маéмасьці сваёй.
- Калі-ж сабралося множства народу, і з усіх гарадоў жыхары зыходзіліся да Яго, Ён пачáў гаварыць прыпóвесьцю:
- выйшаў сейбіт сéяць сéмя сваё; і, калі éн сéяў, іншас ўпала пры дарозе і было латаптана, і птушкі нябéсныя паклявалі яго;
- а іншае ўпала на камень і, узыйшоўшы, засохла, бо ня мéла вільгаці;
- а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна і заглушыла яго;
- а іншае ўпала на добрую зямлю і, узыйшоўшы, прынясло плод стакрóтны. Сказаўшы гэтае, клікнуў: хто мáе вушы слухаць, няхай слухае.
- Вучні-ж Яго спыталіся ў Яго: што-б значыла прыновесьць гэтая?
- Ён сказаў: вам дáдзена знаць тайны Царства Божага, а для рэшты яны ў прыпóвесьцях, так што яны бачучы ня бачуць і чуючы не.разумéюць.
- Вось штó значыць прыповесьць гэтая: сéмя ёсьць слова Божае.
- А што ля дарогі, гэта тыя, што слухаюць, ды пасьля прыходзіць дябал і забірае слова з сэрца іх, каб íіе павéрылі і не спасьліся;
- а на кáмені гэта тыя, што, калі пачуюць слова, дык з радасьцяй прыймаюць, ды ня маюць караня і часова вéраць, а ў час спакусы адпадаюць;
- а што ўпала ў цярніну — гэта тыя, што слухаюць слова, але, адыходзячы, заглушáюцца клапотамі, багáцьцем і ўцéхамі жыцьцёвымі і не даюць плёну.
- А ўпаўшае на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захóўваюць у добрым і чыстым сэрцы і даюць плéн у цярплівасьці.
- Ніхто, запаліўшы сьвéчку, не прыкрывае яé судзінаю, або не стаўляе пад ложак, але ставіць на ліхтар, каб, уваходзячы, бачылі сьвятлó,
- бо няма нічога тайнага, што-б ня выявілася, ні ўкрытага, што ня сталася-б вядомым і ня выйшла-б навéрх.
- Глядзіце-ж, як вы слýхаеце; бо хто мáе, таму дáдзепа будзе, а хто ня мáе, у таго адымецца й тое, што éн думае мéць.
- I прыйшлі да Яго маці і браты Яго і не маглі падыйсьці да Яго з прычыны народу.
- I далі знаць Яму: маці і браты Тваі стаяць вонках, хóчучы бачыць Цябé.
- Ён сказаў ім у адказ: маці мая і браты маé — гэта тыя, што слýхаюць слова Божае і выпаўняюць яго.
- I сталася, аднаго дня Ён увайшоў з вучнямі Сваімі ў човен і сказаў ім: пераплывéм па той бок возера. I паплылі.
- Калі-ж яны плылі, Ён заснуў. На возеры падняўся бурны вéцер, і залівала іх хвáлямі, і яны былі ў небясьпéцы.
- I, падыйшоўшы, збудзілі Яго ды сказЬлі: Настаўнік! Настаўнік! мы гінем. Але Ён, устаўшы, закрычэу вéтру і хваляваныпо вады; І спыніліся, і стáлася ціша.
- Тады Ён сказаў ім: дзé вéра ваша? Яны-ж у страху і задзіўлéньні гаварылі адзін аднаму: Хто ж гэта, што вéтрам загадвае і вадзé, і слýхаюцца Яго?
- I прыплылі ў старану Гадарынскую, што насýпраць Галілéі.
- Калі-ж выйшаў Ён на бéраг, спаткаў Яго адзін чалавéк з мéста, які мéўдэманаў з даўных часоў і хадзіў не адзéўшыся, і жыў. ня ў доме, але ў магілах.
- Ён, углéдзіўшы Ісуса, закрычэўшы паваліўся перад Ім і моцным голасам сказаў: што табé да мянé, Ісус, Сын Бога Усявышняга? Малю Цябé, ня муч мянé.
- Бо Ісус сказаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавéка; бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі й сьцераглі яго, але ён разрываў ланцугі, і нячысты гнаў яго ў пустыні.
- Ісус спытаўся ў яго: як тваё імя? Ён сказаў: легіён; бо многадэманаўувайшло ў яго.
- I прасілі Яго, каб не вялéў ім ісьці ў бяздоньне.
- Тут жа на гарэ пасьвіўся вялікі гурт сьвінéй; і дэманы нрасілі Яго, каб дазволіў ім увайсьці ў іх. Ён дазволіў ім.
ЗЗ. Дэманы, выйшаўшы з чалавéка, увайшлі ў сьвінéй.
- I кінуўся гурт з крýчы ў мора, і ўтануў. Пастухі, бачучы, штó стáлася, пабéглі ды расказалі ў мéсьце і сёлах.
- І выйшлі бачыць стаўшаеся; і, прыйшоўшы да Ісуса, знайшлі чалавéка, з каторага выйшлідэманы,сéдзячы ля ног Ісусавых, адзéтага і пры розуме; і перепалохаліся.
- А бачыўшыя расказалі ім, як спасён быў апанаваны дэманамі.
- I прасіў Яго ўвéсь народ Гадарынскае краіны пайсьці ад іх, бо іх зьняў вялікі страх. Ён увайшоў у човен і вярнуўся.
- А чалавéк, з якога выйшлі дэманы,прасіў Яго, каб быць з Ім. Але Ісус адправіў яго, сказаўшы:
- вярнíся ў дом твой і раскажы, што ўчыніў табé Бог. Ён пайшоў і наказваў па ўсім мéсьце, што ўчыніў яму Ісус.
- Калі-ж вярнуўся Ісус, народ прыняў Яго, бо ўсé чакалі Яго.
- I вось прыйшоў чалавéк, імем Яір (а быў ён начальнікам школы); і, упаўшы да ног Ісусавых, прасіў Яго ўвайсьці ў дом яго,
- бо ў яго была адзіная дачкá, гадоў дванаццацёх, і тая была пры сьмéрці. Калі-ж Ён ішоў, народ ціснуўся да Яго.
- I адна жанчына, што мучылася ад крывацéчы дванаццаць гадоў і аддала на лéкараў усю маéмасьць сваю, ды ніводзін ня мог вылячыць яé,
- падыйшоўшы ззаду, дакранýлася да краю вопраткі Яго; і той час крывацéча ў яé спынілася.
- I сказаў Ісус: хто дакрануўся да Мянé? Калі-ж усé адпіраліся, Пéтр і быўшыя з Ім сказалі: Настаўнік! народ акружае Цябé ды націскае, і Ты кажаш: хто дакрануўся да Мянé?
- Але Ісус сказаў: нéхта дакрануўся да Мянé, бо Я адчуваю сілу, што выйшла з Мянé.
- Жанчына-ж, бачучы, што яна ня ўтóіцца, дрыжучы падыйшла і, упаўшы перад Ім, абявіла Яму перад усім народам, з якое прычыны дакранýлася да Яго, і як тады-ж паздаравéла.
- Ён сказаў ёй: бадрыся, дачкá! вéра твая спаслá цябé; ідзі з мірам.
- Калі Ён яшчэ гаварыў гэтае, прыходзіць нéхта з дому начальніка школы і кажа ім: дачкá твая памéрла; ня турбуй Вучыцеля.
- Але íсус, пачуўшы гэтае, сказаў яму: ня бойся, толькі вéр, і спасёна будзе.
- Прыйшоўшы-ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому апрача Пятра, Іоана і Якава, і бацькі ды маткі дзяўчыны.
- Усé плакалі і галасілі па éй. Але Ён сказаў: ня плачце; яна не памéрла, але сьпіць.
- I сьмяяліся з Яго, вéдаючы, што яна памéрла.
- Ён жа, выслаўшы ўсіх вон і ўзяўшы яé за руку, клікнуў кажучы: дзяўчынаí устань!
- I вярнуўся дух яé; і ўраз жа ўстала; і Ён вялéў даць ёй éсьці.
- I зьдзівіліся бацькі яé. Ён жа вялéў ім не гаварыць нікому аб тым, штó сталася.
Разьдзéл 9.
- Паклікаўшы-ж усіх дванаццацёх, даў ім моц і ўладу над усімі дэманамі і аздараўляць ад хворасьцяў.
- I паслаў іх навучаць аб Царстве Божым і аздараўляць хворых.
- I сказаў ім: нічога не бярэце на дарогу: ні кія, ні торбы, ні хлéба, ні срэбра, і каб двух вопратак ня мéлі;
- і ў які дом увойдзеце, там аставайцеся і стуль ідзéце ў дарогу;
- і калі дзé ня прымуць вас, то, выходзячы з таго мéста, абтрасéце і пыл з ног вашых у сьвéдчаньне на іх.
- I, пайшоўшы, праходзілі па сёлах, апавядаючы Эвангельле і ўсюды аздараўляючы.
- Ірад жа чацьвертаўлáднік чуў пра ўсё, што дзéялася ад Яго, і ня цéміў: бо адны казалі, што гэта Іоан устаў з мёртвых;
- другія, што Ільля зьявіўся, а іншыя, што адзін з старадаўных прарокаў уваскрос.
- І сказаў Ірад: Іоана я сьцяў; хто-ж гэты, аб якім я чу ю такое? I стараўся ўбачыць Яго.
- Апосталы, вярнуўшыся, расказалі Яму, што яны зрабілі, і Ён, узяўшы іх з Сабою, пайшоў самотна ў пустыннае ме́сца каля ме́ста, называнага Віфсаідаю.
- Але народ, даве́даўшыся, пайшоў за Ім; і Ён, прыняўшы іх, вёў з імі гутарку аб Царстве Божым і, каму гэтага трэба было, аздараўляў.
- Каліж дзе́нь пачаў зыходзіць, дык прыступілі да Яго дванаццацёра і гаварылі яму: адпра́ў народ, каб яны пайшлі ў вакалічныя сёлы й вёскі начаваць і дасталі е́сьці, бо мы тут у пустым ме́сцы.
1З. Але Ён сказаў ім: вы́ дайце ім е́сьці. Яны сказалі: у нас няма бале́й за пяць хлябоў і дзьвюх рыб; хіба нам пайсьці купіць е́жы для ўсіх гэтых людзей?
- Бо іх было каля пяцёх ты́сячаў душ. Але Ён сказаў вучням Сваім: рассадзіце іх рада́мі па пяцьдзесят.
- I ўчынілі так, і рассадзілі ўсіх.
- Ён жа, узяўшы пяць хлябоў і дзьве́ рыбы і паўзіраўшыся ў не́ба, багаславіў іх, паламаў і даў вучням, каб раздалі народу.
- I е́лі і насыціліся ўсе́; і набралі недае́дкаў дванаццаць карабоў.
- I сталася, як маліўся самотна, і вучні былі з Ім, Ён спытаўся ў іх: за каго лічыць Мяне́ народ?
- Яны сказалі ў адказ: за Іоана Хрысьціцеля, а іншыя за Ільлю; другіяж кажуць, што адзін з старадаўных прарокаў уваскрос.
- Ён жа спытаўся ў іх: а вы за каго лічыце Мяне́? I адказаў Пётр: за Хрыста Божага.
- Але Ён строга загадаў ім нікому не гаварыць аб гэтым,
- сказаўшы, што Сын Чалаве́чы мусіць многа вы́цярпець мук; і адцураюцца яго старэйшыны, архірэі і кніжнікі і будзе забіты і на трэці дзе́нь ускрэсьне.
- Да ўсіх жа сказаў: калі хто хоча йсьці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, няхай возьме крыж свой і йдзе́ за Мною.
- Бо хто хоча душу сваю спасьці, загу́біць яе́; а хто загу́біць душу сваю дзеля Мяне́ той спасе́ яе́.
- Бо якая карысьць чалавеку здабыць уве́сь сьве́т, а сябе́ самога загубіць, ці пашкодзіць сабе́?
- Бо хто паўстыдаецца Мяне́ і Маіх слоў, таго Сын Чалаве́чы паўстыдаецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй і Айца і сьвятых Ангелаў.
- Праўду кажу вам: ёсьць некаторыя з тых, што тут стаяць, якія не спазнаюць сьме́рці, пакуль ня ўбачаць Царства Божага.
- Сталасяж дзён праз восем пасьля слоў гэтых, узяўшы Пятра, Іоана і Якава, узыйшоў Ён на гару памаліцца,
- і сталася, як Ён маліўся, выгляд аблічча Яго зьмяніўся, і вопратка Яго сталася бе́лая, блішчастая.
- I вось двое людзе́й гутарылі з Ім, а былі гэта Майсе́й і Ільля:
- зьявіўшыся ў славе, яны гаварылі аб сьме́рці яго, што ме́ўся споўніць у Ерузаліме.
- Пётр жа і быўшыя з Ім былі апанава́ны сном; прабудзіўшыся-ж, убачылі славу яго і двох мужо́ў, стоячы з Ім.
- I, калі тыя адыходзілі ад Яго, сказáў Пётр Ісусу: Настаўнік! добра нам тут быць: зробім тры палаткі: адну Табé, адну Майсéю і адну Ільлі, — ня вéдаючы, штó кажа.
- Калі-ж ён гаварыў гэтае, сталася хмара і агарнула іх; і перепалохаліся, як увайшлі ў хмару.
- I быў з хмары голас гаворачы: Гэты ёсьць Сын Мой улюблены; Яго слýхайце.
- I, калі быў голас гэты, апынуўся Ісус адзін. I яны маўчалі і нікому не гаварылі ў тыя дні, штó бачылі.
- I сталася назаўтрае, як яны зыйшлі з гары, сустрэла Яго вялікае множства народу.
- I вось нéйкі чалавéк з народу крыкнуў: Вучыцель: малю Цябé! Глянь на сына майго; ён адзіп у мянé:
- і вось дух бярэ яго, і éн ураз жа крычыць, і ірвéць яго з пéнай; і лéдзь адступае ад яго, змучыўшы яго;
- я прасіў вучняў Тваіх выгнаць яго; і яны не маглі.
- Ісус жа адказваючы сказаў: о, род нявéрны і распусны! дакуль буду з вамі і буду цярпéць вас? Прывядзі сюды сына твайго.
- Калі-ж той яшчэ йшоў, дух кінуў яго і затрос; але Ісус прыкрыкнуў на нячыстага духа і аздаравіў хлопца, ды аддаў яго бацьцы яго.
- I ўсé дзівіліся вéлічы Божай. Калі-ж усé дзівіліся ўсяму, што чынíў Ісус, Ён сказаў вучням Сваім:
- палажэце сабé ў вушы словы гэтыя: Сын Чалавéчы будзе выданы ў рукі чалавéчыя.
- Але яны не зразумéлі слова гэтага, і яно было закрыта ад іх, каб ня ўцяміць ім яго; а папытацца ў Яго пра гэтае слова баяліся.
- Прыйшла-ж ім думка: хтоб з іх быў бóлыны?
- Ісус жа, бачучы помыслы іх сэрца, узяўшы дзіця, паставіў яго перад Сабою
- і сказаў ім: хто прыймс гэтае дзіця ў імя Маё, той Мянé прыйме, а хто прыйме Мянé, той прыйме Паслаўшага Мянé; бо хто з вас мéншы за ўсіх, той будзе вялікі.
- Пры гэтым Іоан сказаў: Настаўнік! мы бачылі чалавéка, імéньнем Тваім выганяючагадэманаў, ізабаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі.
- I сказаў яму Ісус: не забараняйце; бо хто ня проці вас, той за вас.
- I сталася, як набліжаліся дні забрáньня Яго, умацавáлася аблічча Яго ісьці ў Ерузалім,
- і паслаў пасланцоў прад абліччам Сваім; і яны пайшлі і ўвайшлі ў сяло Самаранскае, каб прыгатаваць для Яго;
- але там ня прынялі Яго, бо аблічча Яго было йдучы ў Ерузалім.
- Бачучы-ж вучні Яго, Якаў і Іоан, сказалі: Госпадзе! ці хочаш: мы скажам, каб агонь зыйшоў з нéба і зьнішчыў іх, як і Ільля зрабіў?
- Але Ён, зьвярнуўшыся да іх, забараніў ім і сказаў: ня вéдаеце, якога вы духа;
- бо Сын Чалавéчы прыйшоў нé губіць душы людзкія, але спасаць. I пайшлі ў другое сяло.
- I сталася, як яны былі ў дарозе, нéхта сказаў Яму: Госпадзе: я пайду за Табою, куды-б Ты ні пайшоў. Паводле Лукі сьв. Эвангельле д. ю. 97
- Ісус сказаў яму: лісіцы маюць норы, і птушкі нябéсныя гнéзды; а Сын Чалавéчы ня мае дзé галаву прыкланіці.
- А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той сказаў: Госпадзе! дазволь мнé пéрш пайсьці й пахаваць бацьку майго.
- Але Ісус сказаў яму: пакінь умéршым хаваць сваіх нябожчыкаў; а ты йдзі ды абвяшчай Царства Божае.
- Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Госпадзе! Але пéрш дазволь мнé папрашчацца з хатнімі маімі.
- Але Ісус сказаў яму: ніхто не спасóбен да Царства Божага, хто, узлажыўшы руку сваю на плуг, аглядáецца назад.
Разьдзéл 10.
- Пасьля гэтага выбраў Госпад і другіх сéмдзесят вучняў і паслаў іх па двох перад абліччам Сваім у кожнае мéста і мéсца, куды Сам мéўся йсьці.
- I сказаў ім: жніво багáтае, а работнікаў мала; дык прасéце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё.
- Ідзéце! Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.
- Не бярэце ні мяшка, ні торбы, ні абутку і нікога ў дарозе ня вітайце.
- У якую-ж хату ўвóйдзеце, пéрш кажэце: мір дому гэтаму!
- I калі будзе там сын міру, то супачыне на ім мір ваш; а калі нé, то да вас вéрнецца.
- У доме-ж тым аставайцеся, éшце і піце, што ў іх ёсьць; бо работнік варт платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
- I калі прыдзеце ў якое мéста, і прымуць вас, éшце, што вам дадуць;
- і адзараўляйце ў іх хворых, і кажэце ім: падыйшло да вас Царства Божае.
- Калі-ж прыдзеце ў якое мéста, і ня прымуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, скажэце:
- і пыл, што прыліп да нас ад вашага мéста, абтрасаем вам: аднак жа вéдайце, што падыйшло да вас Царства Божае.
- Кажу-ж вам, што Садому ў дзéнь той лéпей будзе, чымся мéсту гэткаму.
- Гора табé, Харазін! гора табé, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сідоне сталіся цуды, што дзéяліся ў вас, то даўно-б яны пакáяліся, сéдзячы ў валасяніцы ды пóпелі;
- але Тыру й Сідону лéпш будзе на судзé, чым вам.
- I ты, Капэрнаум, да нéба ўзьнéсшыся, да пéкла спадзéш.
- Хто слухае вас — Мянé слухае, і хто вас цураецца, той Мянé цураеццá; а хто цураецца Мянé, цураецца і Паслáўшага Мянé.
- Семдзесят вучняў вярнуліся з радасьцю ды гаварылі: Госпадзе! і дэманы слухаюцца нас дзеля імéньня Твайго.
- Ён жа сказаў ім: Я бачыў шатанá, спаўшага з нéба як малóньня;
- вось даю вам уладу наступаць на зьмéяў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам;
- аднак жа з таго ня цéшцеся, што духі вам пакараюцца; але цéшцеся з таго, што імéньні вашыя запісаны на нябёсах.
- У той час узрадаваўся духам Ісус і сказаў: Хвалá Табé, Ойча, Госпадзе нéба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і адкрыў малым. Запраўды, Ойча; бо так яно ўпадабалася прад абліччам Тваім.
- I, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў: усё Мнé аддáна Айцом Маім; і хто éсьць Сын, ня вéдае ніхто, апрача Айца, і хто ёсьць Ацéц, ня вéдае ніхто, апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць.
- I, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: шчасьлівыя вóчы, бачучы тое, што вы бачыце!
- бо кажу вам, што многія прарокі й цары хацéлі бачыць, штó вы бачыце, і ня бачылі; і слышаць, штó вы чуеце, і ня слышалі.
- I вось адзін законьнік устаў і, спакушáючы Яго, сказаў: Вучыцель! што мнé рабіць, каб унасьлéдаваць жыцьцё вéчнае?
- А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?
- Ён сказаў у адказ: узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсéю душою тваёю, і ўсéю моцаю тваёю, і ўсім разумéньнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябé.
- Ісус сказаў яму: справядліва ты адказаў; так рабі, і будзеш жыць.
- Але ён, хочучы апраўдаць сябé, сказаў Ісусу: а хто мой бліжні?
- На гэтае сказаў Ісус: нéйкі чалавéк ішоў з Ерузаліму да Ерыхону і папаўся разбойнікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілí яго і пайшлі, пакінуўшы яго лéдзь жывым.
- Здарэньнем адзін сьвяшчэньнік ішоў гэтай дарогай і, углéдзіўшы яго, прайшоў міма.
- Таксама й лявіт, быўшы на тым мéсцы, падыйшоў, паглядзéў і прайшоў міма.
- Самаранін жа нéйкі, ідучы, найшоў на яго і, углéдзіўшы, зьлітаваўся,
- і, падыйшоўшы, перавя: заў яму рáны, паліўшы алéем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў заéзд і паклапаціўся аб ім;
- а нд другі дзéнь, адяжджаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару заéзду і сказаў яму: даглядай яго і, калі выдаш чгго балéй, я, вярнуўшыся, аддам табé.
- Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў бліжні таму, што папаўся разбойнікам?
- Ён сказаў: той, што зьлітáваўся над ім. Тады Ісус сказаў яму: ідзі й ты рабі гэтак.
- I сталася ў часе дарогі іх, прыйшоў Ён у вадно сяло; тут жанчына, імéньнем Марта, прыняла Яго ў дом свой;
- у яé была сястра, на імя Марыя, якая сéла ля ног Ісусавых і слухала слова Яго.
- Марта-ж клапацілася аб вялікай паслузе і, падыйшоўшы, сказала: Госпадзе! ці-ж Табé ня рупіць, што сястра мая адну мянé пакінула паслугоўваць? скажы ёй, каб памагла мнé.
- Ісус жа сказаў ёй у адказ: Марта! Марта! ты турбуешся і клапоцішся аб многае,
- а адно толькі патрэбна. Марыя-ж выбрала добрую частку, якая не адымецца ў яé. Паводле Лукі сьв. Эвангельле н. 99
Разьдзéл 11.
- I сталася, як Ён у адным мéсцы маліўся, калі перастаў, адзін з вучняў Яго сказаў Яму: Госпадзе! наўчы нас маліцца, як і Іоан наўчыў вучняў сваіх.
- Ён сказаўлм: калі мóліцеся, гаварыце: Ойча наш, каторы ёсьць у Нябёсах! Няхай сьвяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у нéбе, так і на зямлі.
- Хлéб наш штодзéнны дай нам сягоньня
- і даруй нам даўгі нашыя, як і мы даруем даўжніком нашым; і ня ўводзь нас у спакушэньне, але захавай нас ад злога.
- I сказаў ім: Нéхта з вас, маючы сябру, прыйдзе да яго і скажа яму: сябра! пазыч мнé тры булкі хлéба,
- бо сябра мой з дарогі зайшоў да мянé, і мнé нямá чаго даць яму;
- а той з хаты скажа яму ў адказ: ня турбуй мянé; дзьвéры ўжо замкнёны, і дзéці маé са мною ў пасьцéлі; не магу ўстаць і даць табé.
- Калі, кажу вам, ён ня ўстане і ня дасьць яму дзеля дружбы з ім, дык дзеля дакучлівасьці яго ўстаўшы дасьць яму, колькі просіць.
- I Я кажу вам: прасéце, і дáдзена вам будзе; шукайце і знойдзеце; стýкайце, і адчыняць вам;
- бо ўсякі, хто просіць, дастаé; í хто шукае, знаходзіць; і хто стýкае, адчыняць таму.
- Хто з вас бацька, калі сын папросіць хлéба, дасьць яму камень? Ці, калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю замéст рыбы?
- Ці, калі папросіць яйка, дасьць яму скарпіёна?
- Дык вось, калі вы, благія, умéеце добрыя даяньні даваць дзéцям вашым, тым балéй Ацéц Нябéсны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго.
- I раз выгнаў Ён дэмана, які быўнéмы;і,калі дэманвыйшаў, нéмы стаў гаварыць; і народ быў зьдзіўлены. Іэ. Іншыя-ж з іх гаварылі: Ён выганяе дэманаў сілаю Вэльзэвула, князя дэманаў.
- А іншыя, спакушаючы, трэбавалі ў Яго знамéньня з нéба.
- Але Ён, вéдаючы памышлéньні іх, сказаў ім: усякае царства, разьдзяліўшаеся само ў сабé, апусьцéе, і дом, разьдзяліўшыся сам у сабé, упадзé.
- Калі-ж і шатáн разьдзяліўся сам у сабé, то як устаіць царства яго? А вы кáжаце, што Я сілаю Вэльзэвула выганяю дэманаў;
- і калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю дэманаў, то сыны вашыя кім выганяюць іх? Затым яны будуць судзьдзямі вам.
- Калі-ж Я пальцам Божым выганяю дэманаў то значыць прыйшло да вас Царства Божае.
- Калі дужы з аружжам пілнуе свой дом, тады ў бясьпéчнасьці яго маéмасьць;
- калі-ж дужэйшы за яго нападзé на яго і пераможа яго, тады возьме ўсё аружжа яго, на якое спадзяваўся, і рáздáсьць дабрó яго.
- Хто не са Мною, той проці Мянé; і хто ня зьбірае са Мною, той раскідае.
- Калі нячысты дух выйдзе з чалавéка, то ходзіць па бязводных мясцóх, шукаючы супакою, і, не знаходзячы, кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль выйшаў.
- I, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным;
- тады йдзé і бярэ з сабою сéм другіх духаў, больш злых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там: і бывае для чалавéка таго апóшняе горш за пéршае.
- I сталася, як Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з народу, сказала Яму: шчасьлівае нутро, насіўшае Цябé, і грудзі, Цябé карміўшыя!
- А Ён сказаў: шчасьлівыя чуючыя слова Божае і выпаўняючыя яго.
- Калі-ж народ пачаў зьбірацца грамадой, Ён пачáў гаварыць: род гэты нягодны; éн шукае знамéньня, і знамéньне ня будзе дáдзена яму, апрача знамéньня Іоны прарока;
- бо, як Іона быў знамéньнем для Ніневійцаў, так будзе і Сын Чалавéчы для роду гэтага.
- Царыца Паўднéвая ўстане на суд з людзьмі роду гэтага і засудзіць іх, бо яна прыхóдзіла ад краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямóнавай, і вось тут балéй за Салямóна.
- Ніневійцы ўстануць на суд з родам гэтым і асудзяць яго, бо яны пакáяліся ад навучáньня Іонінага, і вось тут балéй за Іону.
- Ніхто, запаліўшы сьвéчку, не стаўляе яé ў патайным мéсцы, ці пад судзіну, але на ліхтарý, каб увахóдзячыя бачылі сьвятлó.
- Сьвéтач цéла ёсьць вока; дык вось, калі вока тваё будзе чыстае, то і ўсё цéла тваё будзе сьвéтлае, а калі яно будзе благое, то й цéла тваё будзе цёмнае.
- Дык глядзі-ж, каб сьвятлó, што ў табé, ня было цéмрай.
- Калі-ж цéла тваё ўсё сьвéтлае і ня мáе ніводнае цёмнае часткі, то будзе сьвяціцца ўсё так, як бы сьвéтач асьвяціў цябé.
- Калі Ён гаварыў гэтае, адзін фарысэй прасіў Ягó да сябé абéдаць; Ён прыйшоў ды супачыў.
- Фарысэй жа зьдзівіўся, што Ён не абмыў рук перад ядой.
- Але Госпад сказаў яму: цяпéр вы, фарысэі, чару і місу звонку ачышчáеце, а нутро вашае напоўнена драпéжнасьцяй ды злосьцяй.
- Неразумныя! ці ня Той, Хто стварыў вонкавае, стварыў і ўнутранае?
- Падавайце лéпш ахвяру з таго, штó ў вас éсьць, тады ўсё будзе ў вас чыстае.
- Але гóра вам, фарысэям, што даецё дзясятую частку з мяты, руты і ўсякага зéльля і ня дбаеце аб суд і любоў Божую; і гэтае трэба было рабіць, ды таго не пакідаць.
- Гóра вам, фарысэям, што любіце пéршыя мéсцы ў шко-. лах і паклоны на торжышчах.
- Гóра вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, бо вы быццам магілы ўкрытыя, што людзі ходзяць над імі й ня вéдаюць таго.
- На гэтае нéхта з законьнікаў сказаў Яму: Вучыцель, кажучы гэтае, Ты й нас крыўдзіш. Паводле Лукі сьв.
- Але Ён сказаў: і вам, законьнікам, гóра, што накладáеце на людзéй цяжары церазмéрныя, а самыя і адным пальцам сваім не краняцё цяжараў.
- Гóра вам, што строіце склéпы прарокам, бацькі-ж вашыя забівалі іх;
- гэтым вы сьвéдчыце аб учынках бацькоў вашых і згаджаецеся з імі, бо яны забівалі прарокаў, а вы будуеце ім склéпы.
- Дзеля гэтага і прамудрасьць Божая сказала: пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і з іх адных забюць, а другіх выжануць.
- Няхай зáшчыцца ад роду гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад стварэньня сьвéту,
- ад крыві Авэля да крыві Захарыі, забітага між жэртвенікам і храмам. Запраўды кажу зам: зышчыцца ад роду гэтага.
- Гóра вам, законьнікам, што вы ўзялі ключ разумéньня: самыя не ўвайшлі і ўваходзячым перашкодзілі.
- Калі ж Ён гаварыў ім гэтае, кніжнікі ды фарысэі пачалі вéльмі прыставаць да Яго і дапытывацца ў Яго аб многае,
- цікуючы на Яго і стараючыся ўлавіць нéшта з вуснаў Яго, каб абвінаваціць Яго.
Разьдзéл 12.
- Тымчасам сабраліся тысячы народу, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён зачаў гаварыць сьпярша да вучняў Сваіх: сьцеражыцеся перадусім рашчыны фарысэйскай, або крывадушнасьці.
- Няма нічога тайнага, што Эвангельле н. íг.
101 ня выявілася-б, і ўкрытага, аб чым не давéдаліся-б;
- дык, што вы сказалі ў цемнацé, тое пачуеце ў сьвятлé; і што гаварылі навуха ў хаце, тое будзе абвéшчана на стрэхах.
- Кажу-ж вам, дрýгі маі: ня бойцеся тых, што забіваюць цéла і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць;
- але кажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, забіўшы, можа ўкінуць у геéнну: запраўды, кажу вам, таго бойцеся.
- Ці ня пяць малых птушак прадаюцца за два асары? і ніводная з іх не забыта ў Бога.
- А ў вас і валасы на галавé ўсé палічаны. Дык ня бойцеся: вы даражэй за многіх малых птушак.
- Кажу-ж вам: усякага, хто вызнавáціме Мянé перад людзьмі, і Сын Чалавéчы вызнáе перад Ангеламі Божымі;
- а хто адрачэцца ад Мянé перад людзьмі, ад таго адракуцца перад Ангеламі Божымі.
- I ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалавéчага, дарóвана будзе, а хто блюзьніцьме на Сьвятога Духа, таму ня будзе дарóвана.
- Калі-ж прывядуць вас у школы, да ўладаў, ня турбуйцеся, як ці што адказваць, ці што гаварыць:
- бо Сьвяты Дух навучыць вас у тую гадзіну, што трэба гаварыць.
- Нéхта з народу сказаў Яму: Вучыцель! скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай.
- Ён жа сказаў таму чалавéку: хто паставіў Мянé судзіць ці дзяліць вас?
102 Паводле Лукі сьв. Эвангельле íг.
- Пры гэтым сказаў ім: глядзіце, сьцеражыцеся прагавітасьці на багацьце, бо жыцьцё чалавéка не залежыць ад дастаткаў яго, якія мáе.
- I сказаў ім прыповесьць: у аднага багáтага чалавéка быў добры ўраджай у полі;
- і ён разважаў сам з сабою: што мнé рабіць? Нéкуды мнé злажыць плады маі?
- I сказаў: — вось, што зрóблю: разьбяру гумны маé і пабудую большыя, і зьбяру туды ўвéсь хлеб мой і ўсё дабро маё,
- і скажу душы маёй: душа! многа дабрá ляжыць у цябé на многія гады: éш, пі, весяліся.
- Але Бог сказаў яму: неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябé; каму-ж ддстáнецца тое, што ты прыДбаў?
- Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы для сябé, а ня ў Бога багацéе.
- I сказаў вучням Сваім: дзеля таго кажу вам: ня турбуйцеся дзеля душы вашай, што вам éсьці, ні дзеля цéла, у што адзéцца:
- душа больш за éжу, і цéла — за адзéжу.
- Паглядзіце на груганóў: яны ня сéюць, ні жнуць; няма у іх сховаў, ні гумнаў, і Бог жывіць іх; наколькі ж вы лéпшыя за птушак?
- Дый хто з вас, турбуючыся, можа дадáць сабé росту хоць на адзін локаць?
- Дык вось, калі і наймéншага ўчыніць ня можаце, што-ж турбуецеся аб іншае?
- Паглядзіце на лілéі, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам, што і Салямон у ўсёй сваéй славе не адзяваўся так, як кожная з іх.
- Калі-ж траву на полі, якая сягоньня éсьць, а заўтра будзе кінена ў пéч, Бог так адзявае, то тым балéй вас, малавéры.
- Дык ня шукайце-ж, штó вам éсьці, ці штó піць, і ня турбуйцеся,
- бо ўсяго гэтага шукаюць людзі гэтага сьвéту; ваш жа Ацéц вéдае, што вам гэтае патрэбна;
- найбалéй шукайце Царства Божага, і тое ўсё дададýць вам.
- Ня бойся, малое стада; бо Ацéц ваш упадабаў даць вам Царства.
- Прадавáйце маéмасьці вашыя і давайце міласьцівыя ахвяры. Прыгатоўвайце сабé мяшкі нестарэючыя, скарб, што ня ўбывае на нябёсах, куды злодзей не дабіраецца, і дзé моль не зьядае.
- Бо дзé скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
- Няхай будуць паясьніцы вашыя падперазáныя і сьвéтачы запáленыя;
- і вы падобны да людзéй, што чакаюць павароту гаспадара свайго з вясéльля, каб, як прыйдзе ды пастукаецца, ураз адчыніць яму.
- Шчасьлівыя тыя слугі, якіх гаспадар прыйшоўшы знойдзе на нагáх; запраўды кажу вам: ён падперажэцца і пасадзіць іх і, падыйшоўшы, пачнé служыць ім.
- І калі прыйдзе ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчасьлівыя слугі гэныя!
- Вы вéдаеце, што, калі-б вéдаў гаспадар дому, у якой гадзіне прыйдзе злóдзей, то ня спаў бы і не дапусьціў бы падкапацца пад дом яго;
- будзьце-ж і вы гатовы, бо Сын Чалавéчы прыйдзе ў гадзіне, аб якой ня думаеце.
- Тады сказаў Яму Пётр: Госпадзе! ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці да ўсіх?
- Госпад жа сказаў: каторы вéрны й разумны эканом, што гаспадар паставіў яго над слугамі сваімі раздавáць ім у свой час мéру хлéба?
- Шчасьлівы той слугá, якога гаспадар яго, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта:
- запраўды кажу вам, што над усéй маéмасьцю сваёй паставіць яго.
- Калі-ж слугá гэты скажа ў сэрцы сваім: ня хутка прыйдзе гаспадар мой; і пачнé біць слуг ды служáнак, éсыді й піць і ўпівацца;
- то прыйдзе гаспадар слугí гэнага ў той дзéнь, калі ён не чакае, і ў гадзіну, у якой ня думае, і адлучыць яго і ўчыніць яму адзін лёс з нявéрнымі.
- Слуга-ж той, які вéдаў волю гаспадара свайго і ня быў гатовы, і не рабіў па волі яго, будзе крэпка біты,
- а каторы ня вéдаў і зрабіў вáртае кары, біты будзе мéней. I ад кожнага, каму дáдзена многа, многа і вымагацца будзе, і каму многа даручана, з таго больш зышчуць.
- Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і як хацéў бы, каб ён ужо загарэўся!
- Хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца, і як Я тамлюся, пакуль гэтае ня выпаўніцца!
- Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць мір зямлі? Нé, кажу вам, але разьдзялéньне.
- Бо адгэтуль пяцёра ў адным доме пачнуць дзяліцца, трое проці двох і двое проці трох;
- бацька будзе проці сына, і сын проці бацькі; маці проці дачкí, і дачкá проці маткі; сьвякроў проці нявéсткі сваéй, І нявéстка проці сьвякрові сваé.
- Сказаў жа і народу: калі вы бачыце хмару, падыймаючыся з захаду, ураз кажаце: дождж будзе; і стаéцца гэтак;
- і калі дзьмé паўдзённы вéцер, кáжаце: сьпéка будзе, і стаéцца.
- Крывадушныя! аблічча зямлі і нéба распазнаваць умéеце, як жа часу гэтага не пазнаецё?
- Чаму-ж і вы па сабé самых ня судзіце, штó мусіць быць?
- Калі ты йдзéш з супраціўнікам сваім да начальства, то па дарозе пастарайся пазбыцца яго, каб ён ня прывёў цябé да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябé кáту, а кат ня ўкінуў бы цябé ў вязьніцу;
- кажу-ж табé: ня выйдзеш адтулц пакуль не аддасí і апошняга медзяка.
Разьдзéл 13.
- У той час прыйшлі некатóрыя і расказалі Яму пра Галілéян, кроў якіх Пілат зьмяшаў з жэртвамі іх.
- Ісус сказаў ім на гэтае: ці думаеце вы, што гэтыя Галілéяне былі больш грэшныя за ўсіх Галілéян, што яны пацярпéлі гэткія мукі?
- Нé, кажу вам; але, калі не пакáецеся, усé так сама пагінеце.
- Ці думаеце, што тыя восемнаццаць душ, на якіх завалілася Сілаáмская вéжа ды пабіла іх, больш вінаватыя былі за ўсіх жыўшых у Ерузаліме?
- Нé, кажу вам; але, калі не пакáецеся, усé таксама пагінеце.
- I сказаў вось якую прыповесьць: нéхта мéў у вінаградніку сваім пасáджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй і не знайшоў;
- і сказаў вінаградару: вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы і не знаходжу; зрубай яé: на штó яна і зямлю займае?
- Але той сказаў яму ў адказ: гаспадар! пакінь яé і на гэты год, гіакуль я акапаю яé і абкладу гноем:
- ці ня дасьць плоду; калі-ж нé, то на той год ссячэш яé.
- У аднэй з школаў навучаў Ён у суботу;
- і вось там была жанчына, восемнаццаць гадоў мéўшая духа нядужасьці; яна была скорчыўшыся і не магла выпрастацца.
- Ісус, углéдзіўшы яé, паклікаў яé і сказаў ёй: жанчына! Ты вызвалена ад нéмачы тваé.
- I ўсклаў на яé рукі; і ўраз жа выпрасталася і пачала славіць Бога.
- Пры гэтым начальнік школы, узлаваўшыся, што Ісус аздаравіў у суботу, сказаў народу: éсьць шэсьць дзéн, калі можна працаваць: у тыя і прыходзьце аздараўляцца, а ня ў дзéнь суботні.
- Але Госпад сказаў яму ў адказ: крывадушнік: ці не адвязвае кожны з вас валá свайго ці аслá ад ясьляў у суботу, і ці-ж не вядзé паіць?
- А гэтую дачкý Аўраамаву, якую зьвязаў шатан вось ужо восемнаццаць гадоў, ці-ж не налéжала звольніць ад путаў гэтых у дзéнь суботні?
- I, калі гаварыў Ён гэтае, усé ворагі Яго засароміліся; і ўвéсь народ рáдаваўся з усіх слаўных дзéяньняў Яго.
- Ён жа сказаў: да чаго падобна Царства Божае і да чаго прыраўную яго?
- Яно падобна да зярняці гарчычнага, якое ўзяўшы пасадзіў чалавéк у садзе сваім: і вырасла і сталася вялíкім дрэвам, і птушкі нябéсныя хаваліся ў галінах яго.
- Яшчэ сказаў: да чаго прыраўную Царства Божае?
- Яно йадобна да рашчыны, якую жанчына ўзяла й палажыла ў тры мéры мукі, пакуль ня скісла ўсё.
- I праходзіў па мéстах і сёлах, навучаючы і кіруючы шлях свой да Ерузаліму.
- Нéхта сказаў Яму: Госпадзе! Няўжо-ж мáла такіх, што спасáюцца? Ён жа сказаў ім:
24Старайцеся ўвайсьці праз цéсныя вароты, бо, кажу вам, многія будуць памыкáцца ўвайсьці ды ня здолеюць.
- Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьвéры, тады вы, стоячы вонках, пачнецё стукаць у дзьвéры і казаць: Госпадзе! Госпадзе! адчыні нам! Але Ён скажа вам у адказ: ня вéдаю вас, адкуль вы.
- Тады пачнецё гаварыць: мы éлі й пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты.
- Але Ён скажа: кажу вам: ня вéдаю вас, адкуль вы; адыдзéце ад Мянé ўсé, што чыняць няпраўду.
- Там будзе плач і скрыгот зубоў, калі ўбачыце Аўраама, Ізаака і Якава і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, вас жа прагоняць вон.
- І прыдуць з усходу і зáхаду, і поўначы і паўдня, і сядуць за сталом у Царстве Божым.
- I вось ёсьць апошнія, што будуць пéршымі, і ёсьць пéршыя, якія будуць апошнімі.
- У гэны дзéнь прыйшлі некатóрыя з фарысэяў і гаварылі Яму: Ідзі сабé згэтуль, бо Цябé Ірад хоча забіць.
- I сказаў ім: пайдзéце скажэце гэтай лісіцы: вось выганяю дэманаў і аздараўляю сягоньня і заўтра, а на трэці дзéнь будзе мнé канéц.
- Толькі-ж мушу йсьці сягоньня і заўтра і пасьлязаўтра, бо ня можа стацца, каб прарок пагіб вонках Ерузаліму.
- Ерузалім! Ерузалім! Ты, што забіваеш прарокаў і камéньмі закідаеш паслáных да цябé! Колькі разоў хацéў Я сабраць дзяцéй тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крыльлі, і не хацéлі.
- Вось жа пакідаецца вам дом ваш пусты. Кажу-ж вам, што вы ня ўбачыце Мянé, пакуль ня прыйдзе час, калі скажаце: багаслáўлены, што ідзé ў імя Госпада.
Разьдзéл 14.
- I стáлася, прыйшоў Ён у суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зьéсьці хлéба, і яны сачылі Яго;
- і вось перад Ім зьявіўся чалавéк, хворы на вадзянку.
- I, азваўшыся, сказаў Ісус законьнікам і фарысэям: ці дазваляецца аздараўляць у суботу?
- Яны маўчалі. I, дакрануўшыся, аздаравіў яго і адправіў.
- Пры гэтым сказаў ім: калі ў каго з вас асёл ці вол упадзé ў студню, ці ня ўраз выцягне яго ў суботу?
- I не маглі адказаць Яму на гэтае.
- Заўважыўшы-ж, як запрóшаныя выбіралі пéршыя мéсцы, сказаў ім прыповесьць:
- Калі запросіць цябé нéхта на вясéльле, не сядáй на пéршае мéсца, каб не надарыўся хто паважнéйшы за цябé спамíж запрошаных ім,
- і каб той, што прасіў цябé і яго, падыйшоўшы не сказаў бы табе: дай яму мéсца; і тады з сорамам павінен будзеш сéсьці на апошняе мéсца.
- Але, калі запрошаны будзеш, прыйшоўшы сядай на апошняе мéсца, каб той, што прасіў цябé, падыйшоўшы сказаў: дружа! перасядзь вышэй; тады будзе табé пашана перад сéдзячымі з табою;
- бо кожын, хто сам сябé вывышшáе, будзе панíжаны, а хто сябé паніжáе, будзе ўзвышаны.
- Сказаў жа і запрасіўшаму Яго: калі ладзіш абéд, ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні сваякоўтваіх, ні сусéдзяў багатых, каб і яны цябé не запрасілі нéкалі, і ты не дастаў адплаты.
- Але, калі ладзіш, заклікай убогіх, калéкаў, кульгавых, сьляпых.
- I шчасьлівы будзеш, што яны ня змогуць адплаціць табé, бо аддáсца табé ў ускрасéньне праведных.
- Пачуўшы гэтае, нéхта з супачываўшых з Ім сказаў Яму: шчасьлівы, хто пакаштуе хлéба ў царстве Божым.
- Ён жа сказаў яму: адзін чалавéк справіў вялікі банкéт і паклікаў многіх;
- і, калі настаў час банкéту, паслаў слугý свайго сказаць запрóшаным: —. ідзéце, бо ўжо ўсё гатова.
- I пачалі ўсé, быццам змовіўшыся, прасіць прабачэньня. Пéршы сказаў яму: я купіў зямлю, і мнé трэба пайсьці паглядзéць яé; нрашу цябé, выбач мнé.
- Другі сказаў: я купіў пяць пар валоў і йду прóбаваць іх; прашу цябé, выбач мнé.
- Трэці сказаў: я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці.
- I, вярнуўшыся, слуга той пераказаў гэтае гаспадару свайму. Тады, разгнéваўшыся, гаспадар дому сказаў слузé свайму: пайдзі хутчэй па вуліцах і вулках мéста і прывядзі сюды ўбогіх, калéкаў, кульгавых, сьляпых.
- I сказаў слуга: гаспадар! стáлася, як ты сказаў, і яшчэ ёсьць мéсцы.
- I гаспадар сказаў слузé: пайдзі па дарогах і ля платоў і ўгавары прыйсьці, каб напоўніўся дом мой;
- бо кажу вам, што ніхто з тых, што былі прóшаны, не пакаштуе маé вячэры.
- I вялікія грамады йшлі за íм; і Ён, абярнуўшыся, сказаў ім:
- Калі хто прыходзіць да Мянéі не зьненавідзіць бацьку свайго і матку, і жану, і дзяцéй, і братоў, і сёстраў, а пры тым і сáмае жыцьцё сваё, той ня можа быць вучнем Маім;
- і хто не нясé крыжа свайго і йдзé за Мною, ня можа быць вучнем Маім.
- Бо хто з вас, надумаўшы башту стаўляці, ня сядзе ранéй і не аблічыць выдаткаў, ці мáе, каб дакончыць яé,
- каб, калі паложа фундамант і ня здолее дакóнчыць, усé, глéдзячы, ня сталі сьмяяцца з яго,
- кажучы: гэты чалавéк пачáў будаваць башту і ня мог дакончыць!
- Або ці які цар, ідучы на вайну супраць другога цара, ня сядзе і не парадзіцца ранéй, ці здолее ён з дзесяцьма тысячамі даць адпор таму, хто йдзé на яго з дваццацьма тысячамі;
- бо, калі нé, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашлé да яго пасольства прасіць міру.
- Гэтак кожны з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што мáе, ня можа быць Маім вучнем.
- Соль добрая рэч; але калі соль згубіць сілу, чым паправіш яé?
- Ні ў зямлю, ні ў гной не надаéцца, вон выкідаюць яé. Хто мáе вушы слышаць, няхай слухае.
Разьдзéл 15.
- Падыходзілі да Яго ўсé мытнікі і грэшнікі слухацьЯго.
- I наракáлі фарысэі і кніжпікі, кажучы: Ён прыймае грэшнікаў і éсьць разам з імі.
- Але Ён сказаў ім вось гэткую прыповесьць:
- Хто з вас, маючы сто авéц і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяцьдзесят дзéвяць у пустыні і ня пойдзе за прапаўшай, пакуль ня знойдзе яé?
- 5. А, знайшоўшы, возьме яé на плéчы сваé з радасьцю;
- і, прыйшоўшы дамоў, скліча сяброў і сусéдзяў ды скажа ім: пацéшцеся са мною: я знайшоў маю прапаўшую аўцу.
- Кажу-ж вам, што так на нябёсах балéй будзе радасьці з аднаго кáючагася грэшніка, чымся з дзевяцьдзесятдзевяцёх прáведнікаў, ня маючых патрэбы ў пакаяньні.
- ІДі якая жанчына, маючая дзéсяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не засьвéціць сьвéчкі й не пачнé мясьцí пакою і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе?
- А, знайшоўшы, скліча сябровак і сусéдак ды скажа: пацéшцеся са мною, я знайшла згубленую драхму.
- Так кажу вам: бывае радасьць у ангелаў Божых з аднаго грэшніка, які кáецца.
- Яшчэ сказаў: у аднаго чалавéка былі два сыны;
- і сказаў малодшы з іх айцу: Бацька, дай мнé налéжную мнé частку маемасьці. I ацéц падзяліў ім маемасьць.
- I праз нéйкі час малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую старану і там змарнаваў маемасьць сваю, жывучы распусна.
- Калі-ж пражыў усё, настаў вялікі голад у гэнай старанé, і ён пачаў галадаць;
- і пайшоў прыстáў да аднаго з жыхараў стараны гэнае, а той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвінéй;
- і ён рады быў бы наéсца ражкамі, што éлі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.
- I, апамятаўшыся, сказаў: колькі наймітаў у айцá майго маюць лішку хлéба, а я ўміраю ад голаду!
- Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: ацéц! я саграшыў перад нéбам і перад табою,
- і ўжо ня варты называцца сынам тваім; прыймі мянé, як аднаго з наймітаў тваіх.
- Устаў і пайшоў да айцá свайго. I калі ён быў яшчэ далёка, зглéдзіў яго ацéц яго і зьлітаваўся, і пабегшы кінуўся яму на шыю і цалаваў яго.
- Сын жа сказаў яму: ацéц, я саграшыў проці нéба і перад табою і ўжо ня варты называцца сынам тваім.
- А ацéц сказаў слугам сваім: прынясéце найлéпшую адзéжу і адзéньце яго, і дайце пéрсьцень на руку яго і вобуй на ногі;
- і прывядзéце кормнае цялё і закалéце: будзем éсьці і весяліцца,
- бо гэты сын мой быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся. I пачалі весяліцца.
- Старшы-ж сын яго быў у полі; і, варочаючыся, як падыйшоў да дому, пачуў сьпéвы і скокі.
- I, паклікаўшы аднаго з слуг, спытаўся: што гэта такое?
- Той жа сказаў яму: брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў кóрмнае цялё, бо прыняў яго здаровым.
- Ён жа ўзлаваўся і не хацéў увайсьці, а бацька яго, выйшаўшы, клікаў яго.
- Але ён сказаў у адказ бацьцы: вось я колькі гадоў служу табé і ніколі не пярэчыў прыказаньням тваім. Але ты ніколі ня даў мнé і казьляці,
108 Паводле Лукі сьв. Эвангельле
- І6. каб мнé павесяліцца з сябрамі маімі;
- а калі гэты сын твой, марна страціўшы маемасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цялё.
- Ён жа сказаў яму: сыгі мой! ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё;
- а з таго трэба было цéшыцца і весяліцца, што брат твой гэты быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся.
Разьдзéл 16.
- Сказаў жа і да вучняў Сваіх: адзін чалавéк быў багаты і мéў эканома, на якога данясьлі яму, што растрáчвае маемасьць яго;
- і, паклікаўшы яго, сказаў яму: што гэта я чую аб табé? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш балéй гаспадараваць.
- Тады эканом сказаў сам у сабé: што мнé рабіць? Гаспадар мой адыймае ад мянé кіраўніцтва домам; капáць ня здужаю, прасіць саромлюся:
- вéдаю, што зрóблю, каб прынялі мянé ў дамы сваі, калі адстаўлены буду ад эканомства.
- I, паклікаўшы пазычальнікаў гаспадара свайго кожнага паасобку, сказаў пéршаму: колькі вíнен гаспадару майму?
- Той сказаў: сто мéр алéю. I сказаў: вазьмі тваю расьпіску і сядай, хутчэй напішы пяцьдзесят.
- Потым другому сказаў: а ты колькі вінен? Той адказаў: сто мéр пшаніцы. I сказаў яму: вазьмі тваю расьпіску і напішы: восемдзесят.
- I пахваліў гаспадар эканома нявéрнага, што дагáдліва ўчыніў; бо сыны вéку гэтага дагáдлівей за сыноў сьвятлá ў родзе сваім.
- I Я кажу вам: здабывайце сабé прыяцеляў багацьцем няправедным, каб яны, як зьбяднéеце, прынялі вас у вéчныя сялібы.
- Вéрны ў малым і ў многім вéрны, а нявéрны ў малым нявéрны і ў многім.
- Дык вось, калі вы ў няпрáведным багацьці ня былі вéрны, хто давéрыць вам праведнае?
- I калі ў чужым ня былі вéрны, хто дасьць вам вашае?
- Ніякі слуга ня можа служыць двом гаспадаром, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаму пачнé пільна служыць, а пра другога нядбáць. Ня можаце служыць Богу і мамоне.
- Чулі ўсё гэтае і срэбралюбы фарысэі і сьмяяліся з Яго.
- I сказаў ім: вы паказуеце сябé праведнымі перад людзьмі, але Бог вéдае сэрцы вашыя: бо што высока ў людзéй, тое агіда перад Богам.
- Закон і прарокі да Іоана: адгэтуль жа Царства Божае абвяшчаецца, і кожын сілаю ўваходзіць у яго.
- Але хутчэй нéба і зямля прамінуць, чым адна рыса з закону загіне.
- Усякі, хто разводзіцца з жонкаю сваёю і жэніцца з другой, блудзіць, і кожны, хто жэніцца з разьвéдзенай з мужам, блудзіць.
- Адзін чалавéк быў багаты, адзяваўся ў парфіру ды віссон і кожны дзéнь раскошна банкетаваў.
- Другі-ж быў убогі, на імя Лазар, ды ляжаў ля варот яго ўвéсь у струпох;
- і жадаў насыціцца крошкамі, што пáдалі з стала багача, і сабакі, прыходзячы, лізалі струпы яго.
- I стáлася: убогі памёр і аднéсены быў Ангеламі на лона Аўраáмава; памéр і багач, і пахавалі яго;
- і ў пéкле, будучы ў муках, ён, падняўшы вочы сваé, убачыў здалёк Аўраама і Лазара на лоне яго,
- і, загаласіўшы, сказаў: Ацéц Аўраам! зьлітуйся на-да мною і пашлі Лазара, каб абмачыў канéц пальца свайго ў вадзé і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым.
- Але Аўраам сказаў: сын! прыпомні, што ў жыцьці тваім мéў ты добрае, а Лазар благое; цяпéр жа ён тут пацяшаецца, а ты цéрпіш вялікія мукі;
- дый да таго між намі і вамі вялікая прорва, так што, хто хоча перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, таксама і адтуль да нас не пераходзяць.
- Тады сказаў ён: дык прашу цябé, ацéц, пашлі яго ў дом айца майго,
- бо ў мянé пяць братоў; няхай ён засьвéдчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае мéсца мучэньня.
- Аўраам сказаў яму: у іх ёсьць Майсéй і прарокі, няхай слухаюць іх.
- Ён жа сказаў: нé, ацéц Аўраам! Але калі хто з умéршых прыйдзе да іх, пакаюцца.
- Тады Аўраам сказаў яму: калі Майсéя і прарокаў ня слухаюць, то, каліб хто і з умéршых ускрос, не павéраць.
Разьдзéл 17.
- І сказаў Ісус да вучняў сваіх: спакусы ня могуць ня прыйсьці, але гóра таму, праз. каго яны прыходзяць:
- лéпей было-б яму, каліб камень ад жорнаў павéсілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён спакусіў аднаго з малых гэтых.
- Глядзіце-ж за сабою. Каліж саграшыць проці цябé брат твой, дакарай яго і, калі пакаецца, даруй яму;
- і калі сéм разоў у дзéнь саграшыць проці цябé і сéм разоў у дзéнь зьвéрнецца да цябé ды скажа: жаюся», даруй яму.
- I сказалі апосталы Госнаду: дадай нам вéры.
- Госпад сказаў: каліб вы мéлі вéру з зéрне гарчычнае і сказалі смакоўніцы гэтай: выкараніся і перасадзіся ў мора, то яна паслухала-б вас.
- А хто з вас, маючы слугу, што гарэ ці насé, калі ён прыдзе з поля, скажа яму: ідзі хутчэй, сядай за стол?
- Дык ці ж ня скажа яму: прырыхтуй мнé павячэраць і, падперазáўшыся, служы мнé, пакуль буду éсьці ды піць, і пасьля éш і пі сам?
- Ці дзякуе ён слузé гэнаму за тое, што зрабіў загаданае яму? Ня думаю.
- Так і вы, калі выпаўніце ўсё, што загáдана вам, кажыце: мы слугі нічога ня вартыя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць.
- І стáлася, як ішоў да Ерузаліму, праходзіў між Самарыяй і Галілéяй.
- I, калі ўваходзіў Ён у адно сяло, спаткалі Яго дзесяцёра пракажоных, якія затрымаліся здалёк.
- і моцным голасам гаварылі: Ісус Настаўнік! памілуй нас.
- Убачыўшы іх, Ён скáзаў ім: ідзéце, пакажэцеся сьвяшчэньнікам. I калі яны йшлі, ачысьціліся.
- Адзін жа з іх, бачучы, што паздаравéў, вярнуўся, моцным голасам слáвючы Бога,
- і паваліўся да ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Самаранін.
- Тады Ісус сказаў: ці ня дзéсяць ачысьціліся? дзé-ж дзéвяць?
- яны не вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чужынца.
- I сказаў яму: устань, ідзі; вéра твая спасла цябé.
- Запытаны-ж фарысэямі, калі прыйдзе Царства Божае, адказаў ім: ня прыйдзе Царства Божае відавочна.
- і ня скажуць: вось яно тут, ці вось там. Бо вось, Царства Божае ўнутры вас éсьць.
- Вучням жа сказаў: прыйдуць дні, калі захóчаце бачыць хоць адзін дзéнь Сына Чалавéчага, і ня ўбачыце;
- і скажуць вам: »вось тут», ці »вось там», — ды не хадзіце й не ганяйцеся,
- бо як бліскавіца, мільгануўшы з аднаго краю нéба, да другога краю нéба сьвéціць, так будзе Сын Чалавéчы ў дзéнь свой.
- Але мусіць Ён многа працярпéць, і адцураецца яго род гэты.
- I, як было ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавéчага:
- éлі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у човен, і прыйшоў патоп і загубіў усіх.
- Таксама, як было ў дні Лота: éлі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;
- але ў дзéнь, калі Лот выйшаў з Садому, лінуў агонь ды з сéркаю з нéба і зьнішчыў усіх.
- Так будзе і ў той дзéнь, калі прыйдзе Сын Чалавéчы.
- У той дзéнь, хто будзе на страсé, а рэчы яго ў доме, няхай ня зыходзе ўзяць іх; і хто будзе ў полі, таксама няхай не варóчаецца.
- Спóмніце жонку Лотаву.
- Хто будзе старацца захоўваць душу сваю, той заґубіць яé; а хто загубіць яé, той ажьтіць яé.
- Кажу вам: у тую ноч будзе двое на аднэй пасьцéлі: аднаго возьмуць, — а другога пакінуць;
- і дзьвé будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінена;
- і двое будуць у полі; адзін узяты будзе, а другі пакінены.
- I, пытаючыся, казалі Яму: дз$, Госпадзе? Ён жа сказаў ім: дзé толькі цéла, там зьбяруцца і арлы.
Разьдзéл 18.
- Сказаў такжа ім прыповесьць аб тым, што трэба заўсёды маліцца і не апускаць РУк,
- кажучы, што ў адным мéсьце быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзéй не сароміўся.
- У тым жа мéсьце была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мянé ад ворага майго.
- Але ён доўгі час не хацéў. А пасьля сказаў сам сабé: хоць я і Бога не баюся, і людзéй не саромлюся,
- але, як гэтая ўдавá не даé мнé спакою, абараню яé, каб яна ня прыходзіла балéй дакучаць мнé.
- I сказаў Госпад: чуеце, што кажа судзьдзя няпрáведны?
- Ці-ж Ббг не абароніць выбраных Сваіх, што клічуць яго дзéнь і ноч, і доўга цярпéць будзе іх?
- Кажу вам, што хутка ўчыніць ім справядлівасьць. Але Сын Чалавéчы, прыйшоўшы, ці знойдзе вéру на зямлі?
- Сказаў такжа гэткую прыповесьць да некатóрых, што пэўныя былі сябé, што яны прáведныя, і паніжалі другіх:
- двое людзéй увайшлі ў царкву памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік.
- Фарысэй, стоючы, гэтак маліўся ў сабé: Божа, дзякую табé, што я не такі, як другія людзі: зьдзірцы, крыўдзіцелі, чужаложцы, або як гэты мытнік:
- пашчý два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю.
- А мытнік, стануўшы здалёк, не адважáўся навет падняць вачэй на нéба; але, бючы сябé ў грудзі, гаварыў: Божа! будзь міласьцівы нада мною грэшным.
- Кажу-ж вам, што гэты пайшоў апрáўданы балéй, чымся той: бо ўсякі, хто сам сябé вывышшае, паніжоны будзе, а паніжаючы сябé ўзвысіцца.
- Прьшосілі да Яго і дзяцéй, каб Ён дакрануўся да іх; вучні-ж, бачучы гэтае, забаранялі ім.
- Але Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: пусьцéце дзяцей прыходзіць да Мянé і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Царства Божае;
- запраўды кажу вам: хто ня прыйме Царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго.
- I спытаўся ў Яго нéхта з начальнікаў: Вучыцель добры! што мнé рабіць, каб унасьлéдаваць жыцьцё вéчнае?
- Ісус сказаў яму: чаму кажаш Мнé »добры»? Ніхто ня добры, адзін толькі Бог.
- Вéдаеш прыказáньні: не чужалóж, не забівай, не крадзі, ня сьвéдчы крыва; паважай айца твайго і матку тваю (Вых. 20, 12—16).
- Ён жа сказаў: усяго гэтага пільнаваўся я змалку лéт маіх.
- Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: яшчэ аднаго не хапае табé: усё, што мáеш, прадай і раздай убогім, і будзеш мéць скарб на нéбе; і прыходзь ідзі за Мною.
- Ён жа, пачуўшы, засумаваў, бо быў надта багаты.
- Ісус, бачучы, што ён засумавáў, сказаў: як трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.
- Бо лягчэй вярблюду прайсьці гіраз гóлчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.
- Чуўшыя гэтае сказалі: хто-ж можа спасьціся?
- Але Ён сказаў: немагчымае для людзéй магчыма для Бога.
- Пётр жа сказаў: вось мы кінулі ўсё і пайшлі за Табою.
- А ЁН сказаў ім: запраўды кажу вам: няма нікога, хто, кінуўшы дом, ці бацькоў, ці братоў, ці сёстраў, ці жонку,
112 Паводле Лукі сьв. Эвангельле í8. íд. ці дзяцéй дзеля Царства Божага,
- не атрымаў бы шмат балéй у гэты час, а ў вéк будучы ~ жыцьцё вéчнае.
- Адклікаўшыж дванаццацёх вучняў Сваіх, сказаў ім: вось уваходзім у Ерузалім, і зьдзéйсьніцца ўсé напісанае праз прарокаў аб Сыне Чалавéчым;
- бо выдадуць Яго паганам і назьдзéкуюцца над Ім, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго;
- і будуць біць і забюць Яго на сьмéрць; і на трэці дзéнь уваскрэсьне.
- Але яны нічога з гэтага не зразумелі; словы гэтыя былі закрыты для іх, і яны не разумéлі скáзанага.
- I стáлася, як падыходзіў да Ерыхону, адзін сьляпы сядзéў ля дарогі, жабруючы;
- і, пачуўшы, што міма яго праходзіць народ, спытаўся: што гэта такое?
- Яму сказалі, што Ісус Назарэй ідзé.
- Тады ён закрычэў: Ісус, Сын Давідаў, зьмілуйся нáда мною!
- Пярэднія закрычэлі на яго, каб маўчаў; але ён яшчэ мацнéй крычэў: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною!
- Ісус, затрымаўшыся, сказаў прывéсьці яго да Сябé. I, калі той падыйшоў да Яго, спытаўся ў яго:
- чаго ты хочаш ад Мянé? Той сказаў: Госпадзе, каб мнé бачыць.
- Ісус сказаў яму: Бач жа! вéра твая спаслá цябé.
- I ён той жа час пачаў бачыць і пайшоў за Ім, слáвячы Бога. I ўвéсь народ, бачучы гэнае, аддаў хвалу Богу.
Разьдзéл 19.
- I, увайшоўшы, праходзіў праз Ерыхон.
- I вось, нéхта на імя Закхéй, начальнік мытнікаў і чалавéк заможны,
- хацéў убачыць Ісуса, які Ён? але ня мог за народам, бо быў малы ростам;
- і, забéгшы напéрад, узьлéз на смакоўніцу, каб убачыць яго: Ён мусіў прайсьці міма яé.
- I, прыйшоўшы на гэтае мéсца, Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхéй! зыйдзі хутчэй, бо сягоньня трэба ЛІнé быць у цябé ў доме.
- I той пасьпéшна зыйшоў і прыняў Яго з радасьцяй.
- I ўсé, бачучы гэнае, пачалі наракаць і гаварылі, што Ён зайшоў да грэшнага чалавéка.
- А Закхéй, стануўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палову маемасьці маé я аддам убогім і, калі каго чым скрыўдзіў, аддам учацьвéра балéй.
- Ісус сказаў яму: цяпéр прышло спасéньне дому гэтаму, бо і ён сын Аўраама;
- бо Сын Чалавéчы прыйшоў знайсьці і спасьці загінуўшае.
- А як яны слухалі гэтае, дадаў прыповесьць: бо Ён быў блізка Ерузаліму, і яны думалі, што хутка павінна Царства Божае зьявіцца.
- Дык сказаў: нéйкі чалавéк высокага роду зьбіраўся ў далéкую старану, каб дастацв сабé царства і вярнуцца;
- паклікаўшы-ж дзесяць слуг сваіх, дáў ім дзéсяць мін і сказаў ім: карыстайцеся імі, пакуль вярнуся.
- Але грамадзяне ненавідзелі яго І паслалі сьлéдам за ім пáсольства, сказаўшы: ня хочам, каб гэты царстваваў над намі.
- I, як вярнуўся, атрымаўшы царства, загадáў паклікаць да сябé слуг гэных, што ім даў срэбра, каб давéдацца, хто што зарабіў.
- Прыйшоў пéршы і сказаў: гаспадар! міна твая прынéсла дзéсяць мінаў.
- I сказаў яму: добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў вéрны, вазьмі пзд сваю ўладу дзéсяць мéстаў.
- Прыйшоў другі і сказаў: гаспадар! міна тва прынéсла пяць Мін.
- Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьма мéстамі.
- Прыйшоў трэці і сказаў: гаспадар! вось твая міна, каторую я схаваў, завязаўшы ў хустку,
- бо я баяўся цябé: ты чалавéк жорсткі; бярэш, чаго ня клаў, і жнéш, чаго ня сéяў.
- Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі буду судзіць цябé, хітры слуга: ты вéдаў, што я чалавéк жорсткі: бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сéяў;
- чаму-ж ты не аддаў срэбра майго ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?
- I сказаў прысутным: — вазьмéце ў яго міну і дайце таму, ў якога дзéсяць мíнаў.
- (I сказалі яму: пане, у яго ж ёсьць дзесяць мінаў!)
- Кажу вам, што ўсякаму хто мае — дáдзена будзе, а ў ня мáючага адымецца й тое, што мáе.
- А ворагаў маіх — (тых, што не хацéлі, каб я панаваў над імі,) прывядзіце сюды і біце перада мною.
- I, сказаўшы гэтае, Ён пайшоў далéй, ідучы ў Ерузалім.
- I стáлася, як падыйшоў да Віффагіі і Віфаніі, да гары называнай Аліўнай, паслаў двох вучняў сваіх,
- сказаўшы: пайдзéце ў сяло, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знóйдзеце асвлятка прывязанае, на якога ніхто з людзéй ніколі не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзіце;
- і, калі хто спытаецца ў вас: »на што адвязваеце?», — скажэце яму так: яно патрэбна Госпаду.
- Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказáў ім.
- Калі-ж яны адвязалі асьлятка, гаспадары яго сказалі ім: на што адвязваеце асьлятка?
- Яны адказалі: яно патрэбпа Госпаду.
- I прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы вопраткі сваé на асьля, пасадзілі. на яго Ісуса.
- I, калі Ён éхаў, падсьцілалі вонраткі сваé на дарозе.
- Калі-ж падяжджаў дá спуску з гары Аліўнай, усё множства вучняў Яго ад радасьці моцнымі галасамі славілі Бога за ўсé цуды, якіябачылі яны,
- кажучы: багаслáўленцар, што йдзé ў імя Гасподняе! мір на нéбе і слава на вышыні!
- I некатóрыя фарысэі з грамады народу сказалі Яму: Вучыцель! забарані вучням Тваім!
- I, адказваючы ім, Ён сказаў: кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык камéньні загалосяць.
- I, як падыйшоў, дык, глé114 Паводле Лукі сьв. Эвангельле íо. ао. дзячы на мéста, заплакаў па ім
- і сказаў: о, каб і ты хоць у гэты дзéнь твой зразумéла, штó дзеля міру твайго! Але гэта ўкрыта цяпéр ад вачэй тваіх;
- бо прыйдуць на цябé дні, калі вóрагі твáі абкладуць цябé акопамі і акружаць цябé, і сьціснуць цябé зусюль;
- і зруйнуюць цябé, і пазабіваюць дзяцéй тваіх у табé, і не пакінуць у табé кáменя на кáмені, бо не распазнала часу адвéдзінаў тваіх.
- I, увайшоўшы ў царкву, пачаў гнаць адтуль прадаваўшых і купляўшых,
- кажучы ім: напісана: дом Мой ёсьць дом малітвы; а вы зрабілі яго лагвóм разбойнікаў (Ісая 56, 7. Іерам. 7, 4).
- I навучаў кожны дзéнь у царквé. Архірэі-ж і кніжнікі і старэйшыны народу шукалі, як бы загубіць Яго;
- і не знаходзілі, што-б зрабіць з Ім, бо ўвéсь народ гарнуўся да Яго, каб слухаць.
Разьдзéл 20.
- У адзін з тых дзéн, калі Ён навучаў народ у царквé і гірапавéдаваў Эвангельле, прыйшлі архірэі ды кніжнікі з старэйшынамі
- і гаварылі Яму: скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае робіш, ці хто даў Табé ўладу гэтую?
- Ён жа сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас адно слова, і скажэце Мнé:
- Хрышчэньне Іоáнава з нéба было, ці ад людзéй?
- Яны-ж разважалі між сабою, кажучы: калі скажам: з нéба, то скажа: чаму-ж вы не павéрылі яму?
- а калі скажам: ад людзéй, то ўвéсь народ пабе нас камéньмі, бо ён пераканáны, што Іоан ёсьць прарок.
- I адказалі: ня вéдаем адкуль.
- Ісус сказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае роблю.
- I пачаў Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: адзін чалавéк насадзіў вінаграднік і аддаў яго вінагрáдарам, і адлучыўся на даўгі час;
- і ў свой час паслаў да вінагрáдараў слугу, каб яны далі яму пладоў з вінаградніку; але вінаградары, прыбіўшы яго, адаслалі ні з чым.
- Яшчэ паслаў другога слугу; але яны і гэтага, прыбіўшы і аблаяўшы, адаслалі ні з чым.
- І яшчэ паслаў трэцяга; але яны й таго, зраніўшы, выгналі.
- Тады сказаў гаспадар вінаградніку: штó мнé рабіць? Пашлю сына майго ўлюбленага; можа, углéдзіўшы яго, паўстыдаюцца.
- Але вінагрáдары, убачыўшы яго, разважалі між сабою, кажучы: »гэта наступнік; пойдзем, забéм яго, і спадчына яго будзе наша.»
- I, вывеўшы яго вон з вінаградніку, забілі. Што-ж зробіць з імі гаспадар вінаградніку?
- Прыйдзе ды выгубіць вінагрáдараў гэных і аддасьць вінаграднік другім. Чуўшыяж гэтае сказалі: Хай ня будзе!
- Але Ён, глянуўшы на іх, сказаў: што значыць гэтае напісáньне: кáмень, каторы адкінулі будаўнічыя, ён жа зрабіўся галавою вугла? (Псал. 117, 22).
- Усякі, хто ўпадзé на гэты кáмень, разабецце, а на каго ён упадзé, таго раздавіць.
- I шукалі ў гэты час архірэі ды кніжнікі, каб налажыць на Яго рукі, але пабаяліся народу, бо зразумéлі, што аб іх сказаў гэтую прыповесьць.
- I, сочачы за Ім, падаслалі хітрых людзéй, якія, удаючы прáведных, падлавілі-б Яго на якім-нéбудзь слове, каб выдаць Яго старшынам і ўладзе гаспадáравай.
- I тыя спыталіся ў Яго: Вучыцель! мы вéдаем, што Ты справядліва гаворыш і навучаеш і не глядзіш на аблічча, але запраўды шляху Божага вучыш.
- Ці налéжыць плаціць падатак кéсару, ці нé?
- Але Ён, зразумéўшы хітрасьць іх, сказаў ім: што вы Мянé спакушáеце?
- Пакажэце Мнé дынарыя: чыё на ім аблічча і надпіс? Яны адказалі: кéсаравы.
- Ён жа сказаў ім: дык аддавайце кéсарава кéсару, а Божае Богу.
- I не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Яго, замоўклі.
- Тады прыйшлі некаторыя з садукéяў, ня вéрачых у ўваскрасéньне, і спыталіся ў Яго:
- Вучыцель! Майсéй напісаў нам, што, калі ў каго памрэ брат, які мéў жонку, і памрэ бязьдзéтным, то брат ягоны мусіць узяць яго жонку і ажывіць сéмя брату свайму (Другазак. 25, 5).
- Было сéм братоў; і першы, узяўшы жонку, памéр бязьдзéтным;
- узяў тую жонку другі, і той памéр бязьдзéтным;
- узяў яé і трэці, таксама й усé сéм, і памéрлі, не пакінуўшы дзяцéй.
- Пасьля ўсіх памéрла й жонка.
- Дык пры ўваскрасéныíі — каторага з іх будзе яна жонкаю? бо сямёра мéлі яé жонкаю.
- í сказаў ім Ісус у адказ: дзéці вéку гэтага жэняцца й выходзяць замуж;
- а стаўшыяся годнымі прыждаць таго вéку і ўваскрасéньня з мёртвых ня жэняцца, дый замуж ня выходзяць,
- і памéрці ўжо ня могуць, бо яны роўны ангелам і сыны Бога, раз былі сынамі ўваскрасéньня.
- А што памéршыя ўваскрэснуць, паказаў і Майсéй ля купіны, калі зваў Госгіада Богам Аўраама і Богам Ізаака і Богам Якава (Вых. 3, 6).
- Бо-ж ня ёсьць Бог умéршых, але жывых: Яму ўсé жывыя.
- На гэтае некатóрыя з кніжнікаў сказалі: Вучыцель! Ты добра сказаў.
- I ўжо не адважáліся ні аб чым задаваць Яму пытаньні. Ён жа сказаў ім:
- як кажуць: што Хрыстос ёсьць Сын Давідаў?
- А сам Давід кажа ў кнізе нсальмаў: сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мянé,
- дакуль пакладу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх (Пс. 109, 1).
- Дык Давід Госпадам называе Яго; як жа Ён сын яму?
- I, калі слухаў увéсь народ, Ён сказаў вучням Сваім:
- сьцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у даўгіх вопратках; любяць вітаньні на торжышчах, пéршыя мéсцы ў школах і пéршыя мéсцы на банкéтах,
- што зьядаюць хаты ўдоў і дзеля віду доўга моляцца; яны возьмуць тым цяжэйшае асуджэньне.
Разьдзéл 21.
- Глянуўшы-ж, убачыў Ён багатых, што клалі ахвяры сваé ў скарбніцу;
- убачыў такжа бéдную ўдаву, палажыўшую туды дзьвé лéпты,
- і сказаў: запраўды кажу вам, што гэтая бéдная ўдава палажыла больш за ўсіх;
- бо ўсé тыя з лішкаў сваіх клалі ахвяру Богу, яна-ж з бéднасьці сваéй палажыла ўвесь пражытак свой, які мéла.
- I, калі некатóрыя гаварылі аб царквé, што яна аздоблена дарагімі камéньнямі й дарамі, Ён сказаў:
- прыдуць дні, калі з тлго, што вы тут бачыце, не астанéцца кáменя на кáмені; усё будзе разбурана.
- I спыталіся ў Яго: Вучыцель! калі-ж гэта будзе і якая прымéта, калі гэта мусіць стаццá?
- Ён жа сказаў: сьцеражыцеся, каб вас не абаламуцілі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізка. Не хадзéце сьлéдам іх.
- Калі-ж пачуеце пра войны і паўстаньні, не палохайцеся, бо гэта мусіць стацца ранéй, але ня зараз канéц.
- Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і царства на царства;
- і будзе мясцáмі вялікае зямлі трасéньне, і голад, і мор, і страх, і знамéньні з нéба вялікія.
- А перад усім гэтым наложаць на вас рукі і будуць перасьлéдаваць вас, выдаючы ў школы і вязьніцы, і за імя Маё павядуць прад цароў і валадароў;
- і стáнецца гэта дзеля сьвядóцтва вам.
- Дык пакладзéце сабé ў сэрцах не абдумваць загадзя, як бараніцца:
- бо Я дам вам вымову і мудрасьць, якой ня здóлеюць пярэчыць, ані змагацца з éю ўсé ворагі вашыя.
- I будзеце зыданы і бацькамі і братамі, і сваякáмі і сябрамі; і некатóрых з вас пазабіваюць;
- і будуць ненавідзець вас усé за імя Маё;
- але і волас з галавы вашай не прападзé;
- цярплівасьцяй вашай спасайце душы вашыя.
- Калі-ж убачыце Ерузалім акружаны войскам, тады вéдайце, што прыйшло спусташэньне яго:
- і хай тады тыя, што ў Юдэі, бягуць у горы; і хто ў мéсьце, выходзь з яго; і хто ў ваколіцах, не ўваходзь у яго,
- бо гэта дні помсты; каб выпаўнілася ўсё напісанае.
- Гóра-ж цяжарным і кóрмячым грудзьмі ў тыя дні; бо вілякая бядá на зямлі і гнéў на народ гэты:
- палягуць ад вострага мячá, і павядуць іх у палон да ўсіх народаў; і Ерузалім таптáцімуць пагáне, пакуль не закончацца часы пагáнаў.
- I будуць знамéньні на сонцы і мéсяцу і зорах, а на зямлі тугá ў народаў ад разрухі, і заравé і забушуе мора.
- I пруцянéць будуць людзі ад страху й чаканьня таго, што прыйдзе на сусьвéт, бо сілы нябéсныя захістаюцца.
- I тады ўбачаць Сына Чалавéчага, ідучы ў хмары з сілаю і славаю вялікаю.
- Калі-ж пачнé гэтае дзéяцца, тады ўгляддйцеся і падніміце галовы вашыя, бо прыбліжаецца адкуплéньне вашае.
- I сказаў ім прыповесьць: глядзіце на смакоўніцу і на ўсé дрэвы:
- калі яны ўжо распускаюцца, то, бачучы гэта, вéдаеце самы, што ўжо блізка лéта.
- Дык такжа, як углéдзіце, што і гэнае спаўняецца, вéдайце, што блізка царства Божае.
- Запраўды кажу вам: ня пройдзе род гэты, як усё гэнае збудзецца:
- нéба і зямля прамінуць, але словы Маé не прамінуць.
- Пілнуйцеся-ж, каб сэрцы вашыя не абцяжаліся абжорствам і пянствам і жыцьцёвымі клапотамі, і каб дзéнь той не застаў вас неўспадзéўкі.
- Бо ён, як сéтка, пакрые ўсіх, што на абліччы зямлі жывуць.
- Дык чувáйце ўсякі час і маліцеся, каб заслужыць на ўхілéньне ад вас усяго, што стáнецца, і стануць перад Сынам Чалавéчым.
- Удзéнь Ён навучаў у царквé; ночььж, выхóдзячы, праводзіў на гары, называнай Аліўнаю.
- I ўвéсь народ зраніцы прыходзіў да Яго ў царкву слухаць Яго.
Разьдзéл 22.
- Надыходзіла-ж сьвята праснакоў, званае Пасха.
- I шукалі архірэі і кніжнікі, як бы загубіць Яго, бо баяліся народу.
- Увайшоў жа шатáн у Юду, празванага Іскарыéтам, аднаго з дванаццацёх;
- і той пайшоў і гаварыў з архірэямі й начальнікамі, як Яго прадаць ім.
- Яны-ж узрадаваліся і згодзіліся даць яму грошай;
- і ён абяцаў і шукаў нагоды, каб выдаць Яго ім і не пры народзе.
- Прыйшоў жа дзéнь праснакоў, калі надéжала рэзаць вялікоднае ягня.
- I паслаў Ісус Пятра і Іоана, сказаўшы: пайдзéце, прыгатуйце нам éсьці пасху.
- Яны-ж сказалі Яму: дзé скажаш нам прыгатавáць?
- Ён жа сказаў ім: вось, пры ўваходзе вашым у мéста, спаткаецца з вамі чалавéк, нясучы збанок вады; пайдзéце за ім у дом, у які ўвойдзе ён,
- і скажэце гаспадару дому: Вучыцель кам<а табé: дзé пакой, у якім бы Мнé éсьці пасху з вучнямі Маімі?
- I ён пакажа вамсьвятліцу вялікую, засланую; там прыгатуйце.
- Яны пайшлі і знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху.
- I, як прыйшла гадзіна, Ён сéў за стол, і дванаццаць апосталаў з Ім,
- і сказаў ім: крэпка зажадáлася Мнé éсьці з вамі гэтую пасху пéрш, чым мáю цярпéць мýкі.
- Бо кажу вам, што ўжо ня буду éсьці яé, пакуль ня споўніцца ў Царстве Божым.
- I, узяўшы чáру й аддаўшы хвалý, сказаў: вазьмéце гэтае і падзяліце між сабою,
- бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Царства Божае.
- I, узяўшы хлéб і аддаўшы хвалý, паламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Цéла Маё, што за вас даéцца; рабéце гэта на ўспамін аба Мнé.
- Такжа і чáру пасьля вячэры, кажучы: гэтая чáра ёсьць новы тэстамант у Маёй крыві, што за вас пралівáецца.
- Ды вось, рука выдаючага Мянé са Мною за сталом;
- Сын жа чалавéчы йдзé паводле таго, што напéрад сýджана; але гóра таму чалавéку, што Яго прадаéць.
- I яны пачалі пытацца адзін у аднаго: хто гэта з іх мéўся ўчыніць гэтае?
- Узьнялася-ж і спрэчка між імі, хто з іх павінен лічыцца большым.
- Ён жа сказаў ім: цары народаў пануюць над імі, і валадары іх дабрадзéямі называюцца,
26.. вы-ж ня гэтак: але большы сярод вас станься як мéншы, і правадыр — як слуга.
- Бо хто большы: той, што сядзіць за сталом, ці той, што паслугуе? Ці нé супачывáючы? А я сярод вас, як паслугуючы.
- Але вы вытрывалі са Мною ў спакушэньнях Маіх,
- і Я адказваю вам Царства, як Мнé адказáў Ацéц Мóй,
- каб вы éлі й пілі за сталом Маім у царстве Маім; і пасядзеце на пасадах судзіць дванаццаць калéн Ізраілявых.
- I сказаў Госпад: Сымóн, Сымóн! вось шатáн пажадаў вас, каб прасéіваць, як пшаніцу;
- але Я маліўся за цябé, каб не памéншала вéра твая; і ты нéкалі, навярнуўшыся, умацуй братоў тваіх.
- Той жа адказаў Яму: Госпадзе! з Табою я гатоў ісьці і ў вязьніцу і на смéрць!
- Але Ён сказаў: кажу табé, Пётр, не прапяé пéвень сягоньня, як ты тройчы адрачэшся, што знáеш Мянé.
- I сказаў ім: калі пасылаў Я вас без мяшка й бяз торбы і без абутку, ці мéлі вы ў чым недастáтак? Яны адказалі: ні ў чым.
- Тады Ён сказаў ім: але цяпéр, хто мáе мяшок, той вазьмі яго, таксама й торбу; а ў каго няма, прадай вóпратку сваю і купі мéч;
- бо кажу вам, што павінна выпаўніцца на Мнé тое, што напісана: і да злачынцаў залічаны. Бо ўсё аба Мнé спаўняецца (Ісая 53, 12).
- Яны сказалі: Госпадзе! вось тут два мячы! Ён сказаў ім: даволі!
- I, выйшаўшы, пайшоў, як звычайна, на гару Аліўную; за Ім пайшлі і вучні Яго.
- Прыйшоўшы-ж на мéсца, сказаў ім: маліцеся, каб не папáсьці ў спакушэньне.
- I Сам адыйшоў ад іх, як кінуць кáмень, і, уклéнчыўшы, маліўся,
- кажучы: Ацéц, калі Твая воля, пранясі чáру гэтую міма Мянé, але нé Мая воля, але Твая няхай стáнецца.
- Зьявіўся-ж Яму ангел з нéба, узмацоўваючы Яго,
- і ў барацьбе сьмяротнай пільнéй маліўся,і быў пот Яго, як каплі крыві, пáдаючы на зямлю.
- Устаўшы ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў сваіх і знайшоў іх сьпячымі ад гóра,
- і сказаў ім: што вы сьпіцё? Устаньце і маліцеся, каб не папасьці ў спакушэньне.
- Яшчэ Ён гаварыў, аж вось народ, а напéрадзе ішоў адзін з дванаццацéх, званы Юда, і ён падыйшоў да Ісуса, каб пацалаваць Яго.
- Ісус жа сказаў яму: Юда! пацалункам Сына Чалавéчага прадаéш?
- Быўшыя-ж з Ім, бáчучы, да чаго даходзе, сказалі: Госпадзе! ці ня ўдэрыць нам мячом?
- I адзін з іх удэрыў слугу архірэйскага і адсéк яму правае вуха.
- Тады Ісус сказаў: пакіньце, даволі. I, дакрануўшыся да вуха яго, аздаравіў яго.
- Архірэям жа і начальнікам царквы і старшынам, сабраўшымся проці Яго, сказаў Ісус: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі ды каламі, каб узяць Мянé.
- Кожны дзéнь бываў Я з вамі ў царквé, і вы не падымалі на Мянé рук; але цяпéр ваш час і ўлада цéмры.
- I, узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом архірэя. Пётр жа ішоў здалёк.
- Калі-ж распалілі агонь сярод дварá ды пасéлі разам, сéў і Пётр між імі.
- Адна служанка, убачыўшы яго сéдзячы ля вагня і паўглядаўшыся на яго, сказала: і гэты быў з Ім.
- Але ён адрокся ад Яго, сказаўшы: Жанчына! я ня вéцаю Яго.
- I неўзабаве другі, убачыўшы яго, сказаў: і ты з іх. Але Пётр сказаў: не, чалавéча!
- I, як прайшла з гадзіна часу, яшчэ нéхта настайваў: запраўды, і гэты быў з Ім, бо ён Галілéянін.
- Але Пётр сказáў: Чалавéча, ня вéдаю, што ты гаворыш. I ў той жа час, калі ён яшчэ гаварыў, прапяяў пéвень.
- Тады Госпад, азірнуўшыся, паглядзéў на Пятра, і ўспомніў Пётр слова Госпада, як Ён сказаў яму: пéрш, чым прапяé гіéвень, тройчы адрачэшся ад Мянé.
- I, выйшаўшы вон, горка заплакаў.
- І людзі, трымаўшыя Ісуса, зьдзéкаваліся над Ім і білі Яго;
- і, накрыўшы Яго, білі Яго па абліччу і пыталіся ў Яго: прароч, хто ўдэрыў Цябé?
- I шмат другога, лáючы, гаварылі на Яго.
- Калі-ж настаў дзéнь, сабраліся старшыны народу і архірэі і кніжнікі і ўвялі Яго ў свой сынэдрыон,
- кажучы: ці Ты Хрыстос? скажы нам. Ён скáзаў ім: калі скажу вам, вы не павéрыце;
- калі-ж і Я спытаюся ў вас, ня будзеце адказваць Мнé і ня звольніце Мянé.
- Адгэтуль Сын Чалавéчы сядзе праваруч сілы Божай.
- I сказалі ўсé: дыктыСын Божы? Ён адказаў ім: вы кáжаце, што Я.
- Яны-ж сказалі: якóе яшчэ трэба нам сьвядóцтва? бо-ж мы самы чулі з вуснаў Яго.
Разьдзéл 23.
- I паднялáся ўся грамадá іх, і павялі Яго да Пілата,
- і пачалі абвінавачываць Яго, кажучы: Яго знайшлі мы, што псуе народ наш і забараняе плаціць падатак кéсару, называючы Сябé Хрыстом-Царом.
- Пілат спытаўся ў Яго: Ты цар Юдэйскі? Ён сказаў яму ў адказ: ты кáжаш.
- Пілат сказаў архірэям і народу: я не знаходжу ніякае віны ў гэтым Чалавéку.
- Але яны настáйвалі, кажýчы, што Ён бунтуе народ, вýчачы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілéі да гэтага мéсца.
- Пілат, пачуўшы пра Галілéю, спытаўся: ці-ж Ён Галілéянін?
- I, давéдаўшыся, што Ён з краіны Ірадавай, паслаў Яго да Ірада, які ў тыя дні быў таксама ў Ерузаліме.
- Ірад, углéдзіўшы Ісуса, вéльмі ўцéшыўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, бо шмат чуў аб Ім і спадзяваўся, што Ён учыніць нéйкае знамéньне.
- I пытаўся ў Яго многімі словамі, але Ён нічога не адказаў яму.
- Архірэі-ж і кніжнікі стаялі, заўзята абвінавáчываючы Яго.
- Ірад жа з жаўнéрамі сваімі, зьняважыўшы Яго і насьмяяўшыся над Ім,адзéў Яго ў сьвéтлую вопратку і адаслаў назад да Пілата.
- I сталіся ў той дзéнь Пілат і Ірад прыяцелямі сабé, бо ранéй былі ў нéпрыязьні між сабою.
- Пілат жа, склікаўшы архірэяў ды начальнікаў і народ,
- сказаў ім: вы прывялі да мянé чалавéка гэтага, які псуе народ; і вось я, пры вас пытаючы, не знайшоў чалавéка гэтага вінаватым ні ў чым тым, у чым вы абвінавáчваеце Яго;
- і Ірад таксама, бо я яму пасылаў Яго, і нічога ня знойдзена ў Ім, дастойнага сьмéрці;
- дык вось, пакараўшы Яго, звольню.
- Яму-ж трэба было дзеля сьвята звольніць ім аднаго вязьня.
- Але ўвéсь народ пачаў крычаць: Вазьмі Яго! адпусьці нам Варавву!
- Варавва быў пасáджаны ў вязьніцу за паднятае ім у мéсьце паўстаньне і забойства.
- Пілат ізноў прамовіў, хочучы адпусьціць Ісуса.
- Але яны крычалі: распні, распні Яго!
- Ён трэці раз сказаў ім: Што-ж благога ўчынíў Ён? Нічога, заслугоўваючага сьмéрці, я не знайшоў у Ім; дык вось, пакараўшы Яго, звольню.
- Але яны далéй з вялікім крыкам дамагаліся, каб Яго ўкрыжавалі. I перамог крык іх і архірэяў.
- I Пілат прысудзіў, каб стáлася па просьбе іх.
- I звольніў ім пасáджанага за бунт і забойства ў вязьніцу, каго яны прасілі, а Ісуса выдаў на іх волю.
- I, як вялі Яго, то, узяўшы нéйкага Сымона Кірэнэйца, што йшоў з поля, узвалілі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.
- 2 І йшло за Ім вялікае множства народу і жанчын, якія плакалі й галасілі па Ім.
- Ісус жа, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі ЕрузалімскіяЬ ня плáчце па Мнé, але плáчце па сабé і па дзéцях вашых;
- бо падыхóдзяць дні, калі скажуць: шчасьлівыя няплодныя і чэравы, што не раджалі, і грудзі, што не кармілі.
- Тады пачнуць гаварыць гóрам: »упадзіце на нас», і ўзгóркам: »пакрыйце нас!»
- бо калі зялёнаму дрэву гэтае робяць, то з сухім штó стáнецца?
- Вялі з Ім на сьмéрць і двох ліхадзéяў.
- I, калі прыйшлі на мéсца, называнае Чараповае, там укрыжавалі Яго й ліхадзéяў, аднаго па правы, а другога па лéвы бок.
- Ісус жа сказаў: Ацéц, даруй ім, бо ня вéдаюць, што робяць. I дзялілі адзéжы Яго, кідаючы жэрабе.
- I стаяў народ і глядзéў. Насьмяхаліся-ж разам з імі й начáльнікі, кáжучы: другіх спасáў, няхай жа Сябé Самога спасé, калі ЁН Хрыстос, выбрáнец Божы.
- Таксама й жаўнéры лáялі Яго, падыхóдзячы й падносячы воцат,
- і казалі: калі Ты Цар Юдэйскі, спасі Сябé Самога.
- I быў над Ім надпіс, напісаны слóвамі грэцкімі, рымскімі й жыдоўскімі: гэты ёсьць Цар Юдэйскі.
- Адзін з павéшаных ліхадзéяў зьняважáў Яго, кажучы: калі Ты Хрыстос, спасі Сябé і нас.
- Другі-ж, наадварот, сунімаў Яго ды гаварыў: ці-ж ты не баішся Бога, калі й сам засуджаны на тое-ж?
- I мы засуджаны справядліва, бо мы дасталі тое, чаго варты нашы ўчынкі; а Вн нічога благога не зрабіў.
- I сказаў Ісусу: успóмні аба мнé, Госпадзе, калі прыйдзеш у Царства Тваé!
- I сказаў яму Ісус: Запраўды кажу табé: сяньня-ж будзеш са Мною ў раю.
- Было-ж каля шóстае гадзіны дня, і стáлася цéмра па ўсёй зямлі да гадзіны дзявйтае:
- і памéркла сонца, і заслона ў царквé разарвáлася пасярэдзіне.
- Ісус, загаласіўшы моцным голасам, сказ»аў: Ацéц, у рукі Тваé аддаю дух Мой. I, сказаўшы гэтае, аддаў дух.
- Сотнік жа, бачучы здáрыўшаеся, славіў Бога й казаў: запраўды, чалавéк гэты быў прáведнік.
- I ўвéсь народ, што прыйшоў паглядзéць на гэта, бачучы здáрыўшаеся, варочаўся, бючыся ў грудзі.
- Усé-ж, знаўшыя Яго, і жанчыны, што йшлі за Ім з Галілéі, стаялі здалёк і глядзéлі на гэтае.
- Тады нéхта на імя Язэп, сябра рáды, чалавéк добры і справядлівы
- (ён ня прымаў учасьця ў радзе і паступку яé), родам з Арыматэі, мéста Юдэйскага, які таксама ждаў Царства Божага,
- прыйшоў да Пілата і прасіў Цéла Ісусавага;
- і, зьняўшы Яго, абвіў плашчаніцаю і палажыў Яго ў гробе, высечаным у скалé, дзé яшчэ ніхто ня быў паклáдзены.
- Дзéнь той быў пятніца, і надыходзіла субота.
- I жанчыны, што прыйшлі з Ісусам з Галілéі, пайшлі і глядзéлі магілу і як клалі цéла Яго;
- вярнуўшыся-ж прыгатавалі пахі і масьці; і ў суботу супачывалі паводле прыказáньня.
Разьдзéл 24.
- У пéршы-ж дзéнь тыдня, вéльмі рáна, нясучы прыгатавáныя пахі, прыйшлі яны да магілы і разам з імі некатóрыя другія;
- але знайшлі кáмень адвáлены ад магілы.
- I ўвайшоўшы не знайшлі Цéла Госпада Ісуса.
- I сталася, як зьняла іх ад гэтага трывога, зьявіліся перад імі два чалавéкі ў бліскучым адзéньні.
- Калі-ж ад страху скланілі яны абліччы сваé да зямлі,— тыя сказалі ім: штó вы шукаеце жывога між памéршымі?
- Яго няма тут: Ён ускрос; прыпомніце, як Ён казаў вам, калі быў яшчэ ў Галілéі,
- мовячы, што СынЧалавéчы мусіць быць выданы ў рукі людзéй грэшных і будзе расьпяты, а на трэці дзéнь уваскрэсьне.
- I ўспомнілі яны словы Яго,
- і, вярнуўшыся ад магілы, апавясьцілі адзінаццацёх і ўсіх другіх аб гэтым.
- Былі-ж гэта Марыя Магдаліна і Іоанна і Марыя, маці Якава, і другія з імі, што сказалі аб гэтым Апосталам.
- І здаліся ім словы іх пустымі, і не павéрылі ім.
- Але Пётр, устаўшы, пабéг да гробу і, нахіліўшыся, убачыў толькі ляжаўшую тканіну і пайшоў назад, дзіўлючыся сам у сабé з стаўшагася.
- У той жа дзéнь двое з іх ішлі ў сяло, што ў шэсьцьдзесяцёх стадыях ад Ерузаліму, званае Эмаус,
- і гутарылі між сабою аб усіх гэтых здарэньнях.
- І стáлася, як гутарылі яны ды разважалі між сабою, вось Сам Ісус, падыйшоўшы, пайшоў з імі;
- але вочы іх былі стрыманы, дык не пазналі Яго.
- Ён жа сказаў ім: аб чым гэта вы разважаеце між сабою, і чаго вы засмучоны?
- Адзін з іх, на імя Кляопа, сказаў Яму ў адказ: ці-ж ты адзін з прыйшоўшых у Ерузалім ня вéдаеш, што стáлася ў ім у гэтыя дні?
- I сказаў ім: аб чым? Яны сказалі Яму: што было з Ісусам Назаранінам, Каторы быў прарок, моцны ў дзéле і слове перад Богам і ўсім народам;
- як выдалі Яго архірэі ды начальнікі нашыя на прысуд сьмяротны і раскрыжавалі Яго?
- А мы спадзяваліся, што Ён ёсьць Той, што павінен збавіць Ізраіля; а да ўсяго гэтага вось ужо трэці дзéнь сяньня, як тое сталася,
- але некаторыя жанчыны з нашых абаламуцілі нас: яны былі раніцай ля магілы
- і не знайшлі цéла Яго і, прыйшоўшы, сказалі, што яны бачылі, як зьявіліся Ангелы, якія кажуць, што Ён жывы;
- і пайшлі некатóрыя з нашых да магілы і знайшлі так, як і жанчыны казалі, але Яго ня бачылі.
- 2 Тады Ён сказаў ім: О, бязмысныя і ляныя сэрцам павéрыць усяму, што прарочылі прарокі!
- Ці-ж ня гэтак і трэба было цярпéць Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?
- I, пачаўшы ад Майсéя, з усіх прарокаў выясьняў ім усё напісанае аб Ім.
- I падыйшлі яны да таго сяла, куды йшлі; і Ён паказаў ім від, што хоча йсьці далéй;
- але яны затрымлівалі Яго, кáжучы: застанься з намі, бо дзéнь ужо схіліўся да вéчара. I Ён увайшоўі застаўся з імі.
- I, калі Ён сядзéў за сталом з імі, то, узяўшы хлéб, багаславіў, паламаў і падаў ім.
- I тады адчыніліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго; але Ён стаўся нявідным для іх.
- I яны сказалі адзін аднаму: ці-ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі выясьняў Пісаньне?
- I, устаўшы ў той жа час, вярнуліся ў Ерузалім і знайшлі разам адзінаццаць Апосталаў і быўшых з імі,
- якія гаварылі, што Госпад запраўды ўваскрос і зьявіўся Сымону.
- I яны расказвалі, што здáрылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламаньні хлéба.
- Калі-ж яны гэтак гаварылі, Сам Ісус стануў сярод іх і сказаў ім: мір вам!
- Яны, здумéўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што відзяць духаў
- але Ён сказаў ім: чаго здумéліся? і чаму такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя?
- Паглядзéце на рукі Маé і на ногі Маé: гэта Я Сам; ашчупайце Мянé й разглéдзьце, бо дух цéла і касьцéй ня мáе, штó, як бачыце, Я мáю.
- I, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі і ногі.
- Калі-ж яны ад радасьці яшчэ ня вéрылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: ці ёсьць у вас тут якая éжа?
- Яны падалі Яму частку пéчанай рыбы й сотавага мёду.
- I, узяўшы, éў перад імі.
- I сказаў íм: вось тое, аб чым Я вам гаварыў, яшчэ як быў з вамі: што павінна выпаўніцца ўсё, напісанае аба Мнé ў законе Майсéявым і ў прароках ды псальмах.
- Тады расчыніў ім розум дзеля зразумéньня Пісаньня.
- I сказаў ім: так напісана і так налéжала цярпéць Хрысту і ўваскрэснуць з умéршых на трэці дзéнь,
- і прапавéдывацца ў імя Яго пакайньню ды адпушчэньню грахоў ува ўсіх народах, пачынаючы ад Ерузаліму;
- вы-ж сьвéдкі гэтага;
- і вось Я пасылаю абяцанае Айцом Маім на вас; вы-ж аставайцеся ў мéсьце Ерузаліме, дакуль не адзéнецеся сілаю звыш.
- I вывеў іх з мéста да Віфаніі і, падняўшы рукі Сваé, багаславіў іх.
- I стáлася, як багаслáвіў іх, стаў аддаляцца ад іх і ўзнасіцца на нéба.
- I яны пакланіліся Яму і вярнуліся ў Ерузалім з вялікаю радасьцяй,
- і былі ўсьцяж у царквé, слáвячы і хвáлючы Бога. Амін.