Беларуская Біблія

ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА КАРЫНЫДЯНАЎ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ

Разьдзёл 1.

  1. Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, і Цімахве́й, брат, — царкве́ Божай, што ў Карыньце, з усімі сьвятымі па ўсёй Ахайі:
  2. ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
  3. Багаслаўлены Бог і Аце́ц Госпада нашага Ісуса Хрыста, Аце́ц міласэрдзя і Бог усякага пацяшэньня,
  4. што пацяшае нас у кожным горы нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, што ў усялякім горы, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас самых!
  5. Бо, водле таго, як памнажаюцца ў нас мукі Хрыстовыя, гэтак памнажаецца Хрыстом і паце́ха нашая.
  6. Ці тужым мы, дык дзеля вашае паце́хі і збаўле́ньня, якое дзе́ецца перажываньнем тых жа мук, якія й мы це́рпім; ці ўцяшаемся, дык дзеля вашае паце́хі і збаўле́ньня.
  7. I надзе́я нашая аб вас цьвёрдая, бо ве́даем, што вы ўчасьнікі як мук нашых, так і пацяшэньня.
  8. Бо мы ня хочам, каб вы, браты, ня ве́далі аб нашым горы, што сталася нам у Азіі, бо бязьме́рна цяжка было нам праз сілу, ажно не спадзяваліся астацца жывымі.
  9. Але самыя ў сабе́ ме́лі прыгавор сьмяротны, каб спадзявацца не на самых сябе́, а на Бога, што ме́ртвых ускрашае.
  10. Які і выбавіў нас ад гэткае сьме́рці і выбаўляе, і на Якога спадзяе́мся, што й яшчэ выбаўляць будзе
  11. пры дапамозе і вашай малітве за нас, каб за дараванае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.
  12. Бо піахвала нашая гэткая: пасьве́дчаньне сумле́ньня нашага, што мы ў прастаце́ й яснаце́ Божай, не ў цяле́снай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі на сьве́це, асабліва-ж у вас.
  13. I мы пішам вам ня іншае, як тое, што вы ці чытаеце, ці разуме́еце, дый спадзяюся, што даканца зразуме́еце,
  14. як вы часткова і зразуме́лі ўжо ў нас, што будзем пахвалой вашай, таксама, як і вы нашай, у дзе́нь Госпада Ісуса.
  15. I з гэтай пэўнасьцяй ме́ўся я прыйсьці да вас ране́й, каб вы другі раз ме́лі ласку,
  16. ды праз вас прайсьці ў Македонію, з Македоніі-ж ізноў прыйсьці да вас, а вы правялі-б мяне́ ў Юдэю.
  17. Маючы гэткае жаданьне, ці-ж я лёгкадумна не́шта зрабіў? Ці, што́ я надумываю, водле це́ла надумываю, каб было ў мяне́ то так, так, то не́, не́?
  18. Вéрны-ж Бог, што слова нашае да вас ня было так і нé!
  19. Бо Сын Божы, Ісус Хрыстос, пра Якога мы ў вас абвяшчалі, — і я, і Сілуан, і Цімахвéй, — ня быў так і нé, але было ў Ім так.
  20. Бо колькі ёсьць абяцаньняў Божых, у Ім так і ў Ім амін, на славу Богу праз нас.
  21. Той жа, хто ўмацоўвае нас з вамі ў Хрысьцé і памазаў нас, ёсьць Бог,
  22. Які і запячатаў нас, і даў задатак Духа ў сэрцах нашых.
  23. Я-ж Бога клічу ў сьвéдкі на душу маю, што, ашчаджаючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў у Карынт
  24. не затым, што пануем над вéраю вашай, — але мы дапамагаем радасьці вашай: бо вéрай вы цьвёрдыя.

 

Разьдзéл 2.

  1. Дык я разважыў сам у сабé ня прыходзіць да вас ізноў У горы;
  2. бо, калі я засмучаю вас, то хто пацéшыць мянé, як ня той, што засмучаны мною?
  3. Гэтае самае я і пісаў вам, каб, прыйшоўшы, ня мéць суму ад тых, ад якіх мнé трэба мéць пацéху, пэўны аб усіх вас, што мая радасьць для ўеіх вас.
  4. Бо з вялікага гора й тугі сэрца пісаў я вам праз многія сьлёзы, не каб вы засумавалі, але каб пазналі любоў, якую я з лішкаю маю да вас.
  5. Калі-ж хто засмуціў, дык не мянé засмуціў, але часткова, — каб не сказаць многа, —> і ўсіх вас.
  6. Даволі такому гэтае кары ад многіх;
  7. дык вам ужо лéпей дараваць Яму і пацéшыць, каб гэтакі ня быў абняты сумам церазмéрным.
  8. Дзеля гэтага прашу вас паказаць яму любоў.
  9. Бо натое я і пісаў, каб выпрабаваць вас, ці ў-ва ўсім вы паслухмяныя.
  10. А каму вы што дароўваеце, таму і я; бо і я, калі што дараваў каму, дараваў дзеля вас прад абліччам Хрыста,
  11. каб не перамог нас шатан; бо нам не нявéдамы думкі ягоныя.
  12. Прыйшоўшы-ж у Троаду дзеля абвяшчаньня аб Хрысьцé, калі мнé былі адчынены дзьвéры ў Госпадзе,
  13. я ня мéў супакою духу майму, бо не знайшоў там брата майго Ціта; але, разьвітаўшыся з імі, я пайшоў у Македонію.
  14. Дзякуй-жа Богу, што заўсéды даé нам перамогу ў Хрысьцé — і пáхашчы вéды Сваéй выяўляе праз нас у-ва ўсякім мéсцы.
  15. Бо мы Хрыстовыя пáхашчы Богу ў тых, што збаўляюцца, і ў тых, што гінуць.
  16. Для адных мы пах сьмéрці на сьмéрць, а для другіх — пах жыцьця на жыцьцё.
  17. Бо мы не таргуем словам Божым, як многія, але апавядаем шчыра, як ад Бога, перад Богам у Хрысьцé.

 

Разьдзéл 3.

  1. Няўжо-ж пачынаць нам ізноў знаéміцца? Няўжо-ж патрэбны для нас, як для некаторых, паручаючыя лісты да вас, ці паручаючыя ад вас?

2, Вы — наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які пазнаюць і чытаюць усé людзі;

  1. вы пакáзваеце сабою праз служэньне нашае, што вы ліст Хрыстовы, напісаны нé чарніламі, але Духам Бога Жывогá, не на камéнных табліцах, але на цялéсных табліцах сэрца.
  2. Гэтакую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста
  3. не затым, што мы здольныя думаць нéшта ад сябé, быццам із сябé, але здольнасьць нашая ад Бога:
  4. Ён даў нам здольнасьць быць слугамі Новага Запавéту, ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе.
  5. Калі-ж служэньне сьмéрці ў літарах, выкаванае на камнях, было ў слове, ажно сыны Ізраілявы не маглі глядзéць на аблічча Майсéявае праз славу аблічча яго, якая мінае,
  6. дык ці ня шмат балéй будзе ў славе служэньне духа?
  7. Бо, калі служэньне асуджэньня éсьць слава, дыкшмат балéй багата славаю служэньне апраўданьня.
  8. Дый услаўленае навéт ня слаўнае ў тэй мéры з прычыны славы, што мае выявіцца.
  9. Бо, калі слаўна тое, што мінае, тым балéй у славе, што астаéцца.
  10. Дык, маючы вось гэткую надзéю, паступаем з вялікай адвагаю.
  11. Але ня так, як Майсéй, які пакрываў аблічча сваé, каб сыны Ізраілявы не пазіралі на канéц таго, што мінае.
  12. Але зацьміліся розумы іх, бо тая-ж заслсна да сягоньняшняга дня астаéцца нязьнятай пры чытаньні старога запавéту, бо яна ў Хрысьцé зьніштажаецца.
  13. Дагэтуль, калі яны чытаюць Майсéя, заслона ляжыць на сэрцах іхніх;
  14. але, калі зварачаюцца да Госпада, заслона здымаецца.
  15. Бо Госпад ёсьць Дух; а гдзé Дух Гасподні, там свабода.
  16. Мы-ж усé, адкрытым абліччам, як у люстры, пазіракь чы на славу Гасподню, перамяняемся ў той жа абрáз ад славы ў славу, як ад Гасподняга Духа.

 

Разьдзéл 4.

  1. Дзеля гэтага, маючы такое служэньне, як памілаваныя, мы не слабéем,
  2. але адракаемся тайных дзéл сораму, ня хóдзячы ў хітрасьці, ані падыходзячы слова Божае, а выяўлéньнем праўды прадстаўляючы сябé сумлéньню кожнага чалавéка перад Богам.
  3. Калі-ж і закрыта Эвангельле нашае, дык закрыта для пагібаючых,
  4. для нявéруючых, у якіх бог вéку ґэтага асьляпіў думíсі, каб ім не зазьяла сьвятлó Эвангельля славы Хрыста, Які ёсьць абраз Бога нявідочнага.
  5. Бо мы не аб сабé абвяшчаем, але аб Хрысьцé Ісусе, Госпадзе; а мы —слугі вашыя дзеля Ісуса.
  6. Бо Бог, Які сказаў з цéмры зазьзяць сьвятлу, засьвяціў у сэрцах нашых дзеля прасьвятлéньня нас пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.
  7. Скарб-жа гэты маем у гліняных начыньнях, каб паддастаткам было сілы Божае, а ня з нас:
  8. мы ў-ва ўсім уцісканыя, ды ня сьцісьненыя; мы ў роспачы, ды не ў безнадзéйнасьці;
  9. нас перасьлéдуюць, але мы не пакінены; мы павалены, ды не пагібаем.
  10. Заўсёды носім у цéле мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава выявілася ў цéле нашым.
  11. Бо мы, жывыя, заўсёды на сьмéрць выдаваны дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава выявілася ў сьмяротным цéле нашым,
  12. дык сьмéрць дзéе ў нас, а жыцьцё ў вас.
  13. Але, маючы той самы дух вéры, як напісана: Я вéрыў і дзеля гэтага гаварыў, (Псал. 115, 1) і мы вéрым, дык і гаворым,
  14. вéдаючы, што Той, Хто ўскрасіў Госпада Ісуса, ускрасіць праз Ісуса і нас ды з вамі паставіць.
  15. Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце ласкі тым большую ўва многіх памнажáла ўдзячнасьць на славу Божую.
  16. Дзеля гэтага мы ня губляем надзéі; але, калі наш вонкавы чалавéк і тлéе, дык унутраны з дня на дзéнь абнаўляецца.
  17. Бо цяпéрашняя лёгкасьць гора нашага церазмéрна вытварае вагу славы вéчнае для нас,
  18. якія глядзім не на відóчнае, але на нявідочнае: бо відочнае — часовае, а нявідочнае — вéчнае.

 

Разьдзéл 5.

  1. Бо мы вéдаем, што, калі зямны наш дом, хаціна, разваліцца, дык мы маем áд Бога будоўлю на нябёсах, дом нерукатворны, вéчны.
  2. Ад гэтага-ж мы і ўздыхаем, жадаючы апрануцца ў нашу будоўлю, што з нябёсаў.
  3. Толькі-б нам, і апрануўшыся, не аказацца нагімі.
  4. Бо мы, íзнаходзячыся ў гэтай хаціне, уздыхаем пад цяжырам, з якога ня хочам распрануцца, але адзéцца, каб сьмяротнае жыцьцём было праглынена.
  5. На гэтае самае і стварыў нас Бог і даў нам задатак Духа.
  6. Дык мы заўсёды добрае мысьлі, вéдаючы, што, жывучы ў цéле, жывем па-за Госпадам, —
  7. (бо ходзім вéраю, а ня бачаньнем), —
  8. дык будзьма добрае мысьлі і жадайма лéпей жыць паза цéлам, ды жыць у Госпадзе.
  9. Дзеля гэтага рупна стараемся, ці жывучы ў ім, ці па-за ім, быць Яму любымі;
  10. бо ўсім нам трэба зьявіцца перад суд Хрыстовы, каб кожны атрымаў за тое, што ён рабіў цéлам, добрае, ці благое.
  11. Дык, вéдаючы страх Гасподні, мы пераконываем людзéй, для Бога-ж мы адкрытыя; і спадзяюся, што адкрытыя і для вашых сумлéньняў.
  12. Бо мы не нанова прадстаўляем сябé вам, але даéм спосаб хваліцца намі, каб мéлі вы для тых, якія пахваляюцца абліччам, а ня сэрцам.
  13. Калі-ж мы выходзім з сябé, дык дзеля Бога; калі-ж гіры розуме, дык дзеля вас.
  14. Бо любоў Хрыстова абыймае нас, што гэтак разважаем: калі адзін памéр за ўсіх, то ўсé памéрлі.
  15. Ён-жа памéр за ўсіх, каб жывыя іЬко не дзеля сябé жылі, але дзеля Таго, Хто памéр за іх і ўскрос.
  16. Гэтак мы адгэтуль нікога ня вéдаем у цéле; калі-ж і вéдалі ў цéле Хрыста, дык цяпéр ужо ня вéдаем.
  17. Дык хто ў Хрысьцé, той новае стварэньне; старое мінула, вось настала ўсё новае.
  18. Усё-ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзіў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня,
  19. бо Бог быў у Хрысьцé, гóдзячы з Сабою сьвéт, не залічаючы ім праступкаў іхніх і кладучы ў нас слова прымірэньня.
  20. Дык мы — пасланцы за Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: пагадзіцеся з Богам.
  21. Бо Таго, Хто грэху ня вéдаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся прáведнасьцяй Божай.

 

Разьдзéл 6.

  1. Мы-ж, як памочнікі, молім вас, каб ласка Божая не надармá была прынята вамі.
  2. (Бо сказана: у час прыéмны Я выслухаў цябé і ў дзéнь збаўлéньня памог табé (Ісая 49, 8). Вось і цяпéр час прыéмны, вось цяпéр дзéнь збáўлéньня!)
  3. Мы нікому не кладзéм ніякага спаткнéньня, каб ня было зьняважáна служэньне.
  4. Але ў-ва ўсім выяўляем сябé, як служкі Божыя, у вялікай цярплівасьці, у горы, у недастатках, у ўціску,
  5. пад ударамі, у вастрогах, у выгнаньні, у працы, у чуваньні, у пастох,
  6. у чыстасьці, у мудрасьці, у вéлічы душы, у дабрацé, у Духу Сьвятым, у любві не« крывадушнай,
  7. у слове праўды, у сіле Божай, з зброяй праўды ў правай і ў лéвай руцэ,
  8. праз славу й ганьбу, заганы й пахвалы; нібы ашуканцы, ды справядлівыя,
  9. як нявéдамыя, але пазнаваныя; як паміраючыя, ды вось жывéм; як карáныя, ды не забіваныя;
  10. як засмучáныя, ды заўсёды вясёлыя; як жабракі, ды многіх збагачаючыя; як нічога ня маючыя, ды ўсім валадаючыя.
  11. Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае расшырана.
  12. Вам ня цéсна ў нас, але ў сэрцах вашых цéсна.
  13. Дзеля гэткае-ж заплаты (кажу, як дзецям,) пашырцеся і вы.
  14. Не хадзéце пад чужым ярмом з нявéрнымі; бо якая лучнасьць праведнасьці з беззаконьнем? Што супольнага ў сьвятлá ды з цéмраю?
  15. Што за згода між Хрыстом і Вэліалам? Ці якая частка вéрнаму з нявéрным?
  16. Дык якая супольнасьць храму Божаму з ідальскім? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: Пасялюся ў іх і хадзіць буду; і буду Богам іхнім, і яны народ Мнé будуць (Лев. 25,16).
  17. Дзеля гэтага выйдзіце спасярод іх і адлучыцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас (Ісая 52, 11);
  18. I буду вам за Айца, і вы будзеце Мнé за сынóў і дачóк, — кажа Госпад Уседзяржыцель (Ер. 3, 19; Осія 1,11).

 

Разьдзéл 7.

  1. Дык, умілаваныя, маючы ўсé парукі, ачысьцім сябé ад усякага бруду цéла й духа, зьдзейсьняючы сьвятасьць у страху Божым.
  2. Зразумéйце нас. Мы нікога ня крыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не абдзіралі.
  3. Не на асуджэньне кажу: бо я ранéй сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам і памéрці, і жыць.
  4. Вялікае ў мянé спадзяваньне на вас, вялікая мнé пахвала за вас; я напоўнены пацéхаю, маю паддастаткам радасьці пры ўсім суме нашым.
  5. Бо, калі мы прышлі ў Македонію, цéла нашае ня мéла аніякага супакою, ды ў-ва ўсім бедавалі: звонку — напасьці, унутры — страхі.
  6. Але Бог, Які пацяшае ціхіх, пацéшыў нас прыходам Ціта.
  7. I ня толькі прыходам яго, але і пацéхаю, якою ён цéшыўся з вас, пераказваючы нам аб вашай руплівасьці, аб вашым плачу, аб вашай прыхільнасьці да мянé, ажно я балéй радаваўся.
  8. Калі-ж я й засмуціў вас у пасланьні, не шкадую, хоць і шкадаваў быў; бо бачу, што гэнае пасланьне, хоць і на гадзіну, засмуціла вас.
  9. Цяпéр я цéшуся не дзеля таго, што вы засмуціліся, але што вы засмуціліся на кáяньне, бо засмуціліся па Богу, каб ні ў чым ня мéлі ад нас шкоды.
  10. Бо смутак па Богу няруплівае пакаяньне ў збаўлéньне ператварае, а смутак сьвéцкі сьмéрць робіць.
  11. Бо-ж вось самае тое, што вы засумавалі па Богу, якую дбаласьць учыніла ў вас, а апраўдываньне, а абурэньне, а страх, а жадáньне, а рупнасьць, а адплату! У-ва ўсім вы паказалі, што вы чыстыя ў гэтай справе.
  12. Дык, калі я й (пісаў да вас), то не дзеля крыўдзіцеля і не дзеля пакрыўджанага, але каб вам выявілася дбаласьць наша аб вас перад Богам.
  13. Дзеля гэтага мы ўцéшыліся ўцéхаю вашаю; а яшчэ балéй узрадаваліся мы радасьцяй Ціта, што супакоіўся дух яго ад вас усіх;
  14. дык я не асароміўся, калі чым пахваліўся вамі перад ім; але, як мы вам гаварылі ўсю праўду, гэтак і перад Цітам пахвала наша аказалася праўдзіваю;
  15. і сэрца яго тым балéй да вас, калі éн успамінае аб паслухмянасьці ўсіх вас, як вы прынялі яго з страхам і дрыжаньнем.
  16. Дык я рад, што ў-ва ўсім магу на вас пакладацца.

 

Разьдзéл 8.

  1. Паведамляем вас, браты, аб ласцы Божай, што дадзена цэрквам Македонскім;
  2. бо ў вялікай спробе горам у іх паддастаткам радасьцяў, і глыбокая ўбогасьць іх мае паддастаткам багацьця іх прастаты,
  3. бо яны дабрахотлівыя па сілам і цераз сілу — я сьвéдчу гэта.
  4. Яны вéльмі прасілі нас прыняць дар і ўчасьце іх у служэньні сьвятым;
  5. ды ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны аддалі сябе́ пéрш Госпаду, дый і нам па волі Божай;
  6. дзеля гэтага мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і дакончыў у вас і гэтую ласку.
  7. А як вы багатыя ўсім: вéраю і словам, і вéдаю, і ўсякай дбаласьцяй, і любоўю вашаю да нас, дык і ў гэтай ласцы мéйце дастатак.
  8. Каму гэта не як загад, але дбаласьцяй другіх выпрабóвую шчырасьць і вашай любві.
  9. Бо вы вéдаеце ласку Госпадэ нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, абяднéў дзеля вас, каб вы Яго ўбожствам разбагацéлі.
  10. Я даю ў гэтым раду: бо гэта карысна вам, якія ня толькі рабіць, але й жадаць пéрш пачалі з лéташняга году.
  11. Цяпéр-жа й канчайце рабіць, каб, як была ахвота жадаць, гэтак і закончыць водле магчымасьці.
  12. Бо, калі ёсьць ахвота, дык яна прыéмна водле таго, як хто мáе, а не водле таго, як ня мае.
  13. Бо не на тое, каб другім было палягчэньне, а вам цяжар, але каб была роўнасьць.
  14. Цяпéр вам дастатак дзеля іх недастатку, каб і іх дастатак быў дзеля вашага недастатку; каб была роўнасьць,
  15. як напісана: Хто (сабраў) многа, ня мéў лішніцы; і хто — мала, ня мéў недастатку (Вых. 16, 18).
  16. Дзякуй Богу, які паклаў у сэрца Цітава гэткую дбаласьць аб вас;
  17. бо і просьбу прыняў, і, сам болын дбалы, сваéй ахвотай пайшоў да вас.
  18. 3 ім паслалі мы таксама брата, у-ва ўсіх цэрквах хвалёнага за дабравéшчаньне;
  19. дый ня толькі тое, але ён і выбраны ад цэркваў, таварыш наш з тэй ласкай, якой мы служылі на славу Самога Госпада і на вашае жаданьне,
  20. высьцерагаючыся, каб не наракаў на нас хто за гэткае множства дáраў, якімі мы служьім,
  21. бо мы думаем аб добрым ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.
  22. Ды паслалі мы з імі і брата нашага, якога дбаласьць мнагакротна выпрабавалі шмат у чым, які цяпéр яшчэ больш дбалы ў вялікай надзéі на вас.
  23. Што-ж да Ціта, дык гэта — мой таварыш і вам памочнік; а што да братоў нашых, дык яны пасланцы цэркваў, слава Хрыстовая.
  24. Дык перад абліччам цэркваў пакажыце ім доказ любві вашай і (справядлівасьць) пахвальбы нашае вамі.

 

Разьдзéл 9.

  1. Для мянé-ж лішне пісаць да вас аб служэньні сьвятым,
  2. бо я вéдаю вашу ахвоту, якой пахваляюся вамі перад Македонянамі, што Ахайя прыгатавана яшчэ з лéташняга году; і рупнасьць ваша заахвоціла многіх.
  3. Братоў жа я паслаў, каб маё хвалéньне вас не аказалася дарэмным у гэтым выпадку, але каб вы, як я гаварыў, былі прыгатаваны,
  4. каб, як прыдуць са мною Македоняне і знóйдуць вас негатовымі, не асароміл.іся мы, — каб не сказаць: вы, — пахваліўшыся з гэткáю пэўнасьцяй.
  5. Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны напéрад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абвéшчаны Напéрад дар ваш быў прыгатаваны так, як дар, а не як прымус.
  6. Вось жа: хто сéе скупа, той скупа і пажнé; а хто сéе шчодра, той шчодра і пажнé.
  7. Кожны (давай) па голасу сэрца, ня з жалю або з прымусу, бо Бог любіць таго, хто рáды даé.
  8. Бог-жа дуж узбагаціць вас усякаю ласкаю, каб, заўсéды і ў-ва ўсім маючы ўсякі дастатак, былі багаты на ўсякае добрае дзéла,
  9. (як напісана: Рассыпаў, раздаў убогім; праведнасьць яго астаéцца навéкі (Пс. 111, 9).
  10. А хто даé насéньне сéючаму, дасьць і хлéб дзеля éжы, і памножыць пасéў ваш, і павялічыць плады праведнасьці вашае),
  11. каб вы ўсім багатыя былі на ўсякую шчодрасьць, якая праз нас робіць падзяку Богу,
  12. Бо ўпарадкавáньне служэньня гэтага ня толькі папаўняе тое, ў чым маюць недаéтатак сьвятыя, але і многімі дзякаваньнямі Богу багатае.
  13. Бо праз вьшрабаваньне служэньня гэтага яны славяць Бога за пакорнасьць вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыстоваму і за шчырýю лучнасьць з імі і з усімі
  14. і моляцца за вас, прыхіляючыся да вас праз вялікую ласку Божую ў вас.
  15. Падзяка Богу за дар Яго нявымоўны.

 

Разьдзéл 10.

  1. Сам-жа я, Паўла, што асабіста між вамі ціхі, а завочна адважны супраць вас, малю вас лагоднасьцяй і паблажлівасьцяй Хрыстовай;
  2. прашу-ж, каб мнé, як буду між вамі, ня быць адважным з тэй упэўненасьцяй, з якой думаю адважыцца супраць некаторых, што лічаць нас так, як быццам мы ходзім водле цéла.
  3. Бо мы, ходзячы ў цéле, нé водле цéла ваюем,
  4. (бо збрóя змаганьня нашага не цялéсная, але дужáя Богам на зруйнаваньне цьвярдыняў),
  5. руйнуючы зáмьхлы і ўсякае вывышшаньне, што паўстаé проці пазнаньня Божага, і бяручы ў палон усякае памышлéньне на послух Хрысту,
  6. і гатовыя аддмсьціць за кожную непаслухмянасьць,калі ваш послух выпаўніцца.
  7. Ці на аблічча глядзіцё? Хто пэўны ў сабé, што éі Хрыстоў, той сам па сабé няхай разважае, што, як ён Хрчыстоў, гэтак і мы Хрыстовыя.
  8. Бо, каб я і балéй стаў хваліцца нашай уладай, якую Госпад даў нам на збудаваньне, а не на зьніштажэньне вашае, дык не асаролíіўся бы.
  9. Каб не здалося, быццам я палохаю вас пасланьнямі,
  10. бо, скажуць, пасланьні важкія і сільныя, а бытнасьць цéла бяссілыíая і слова няважкае.
  11. Гэтакі няхай вéдае тое, што, якія мы словам у пасланьнях, ня будучы, гэткія і дзéлам, будучы.
  12. Бо мы не адважаемся стаўляць сябé побач ці раўнаваць з тымі, якія самі сябé выстаўляюць: тыя, што мéраюць сябé самымі сабою і раўнуюць сябé з сабою, неразумныя.
  13. А мы не бяз мéры хвалíцца будзем, але ў мéру мéркі, што назначыў нам Бог мéрыць, каб дасягнуць і да вас.
  14. Бо мы ня так, як быццам недасягнуўшыя да вас, лішне цягнемся: бо-ж дасяглі й Эвангельлем.
  15. Мы не бяз мéры хвалімся чужою працаю, але спадзяéмся, што з узрастаньнем вéры вашай з лішкам узьвялічымся і мы ў вас водле мéркі нашае,
  16. каб і далéй вас навучаць Эвангельля, а не хваліцца прыгатаваным чужой мéркай.
  17. Бо, хто хваліцца, няхай хваліцца Госпадам (Ерам. 9, .24).
  18. Бо ня той варты, хто сам сябé хваліць, але каго хваліць Госпад.

 

Разьдзéл 11.

  1. О, каб вы хоць крыху пацярпéлі маю неразумнасьць! Але вы й цéрпіце мянé!
  2. Бо я руплюся аб вас рупнасьцяй Божай, бо я заручыў вас з адным мужам, каб паставіць перад Хрыстом чыстую дзéву.
  3. Але баюся, каб, як зьмéй хітрасьцяй сваéй зьвёў Еву, гэтак і вашыя думкі не папсаваліся (адыйшоўшы) ад прастаты ў Хрысьцé.
  4. Бо, калі-б хто, прыйшоўшы, пачаў абвяшчаць другога Ісуса, якога мы не абвяшчалі, ці калі-б вы прынялі іышага духа, якога ня прымаеце, або іншае Эвангельле, якога не дасталі, дык вы былі-б вéльмі цярплівымі.
  5. Але я думаю, што я ні ў чым не адстаў ад вышэйшых Апосталаў,
  6. бо, хоць я дурны ў слове, але ня ў вéдзе, бо-ж мы ў-ва ўсім зусім вéдамы вам.
  7. Ці саграшыў я тым, што паніжаў сябé, каб узвысіць вас, бо задарма навучаў вас Эвангельля Божага?
  8. У другіх цэркваў браў я, дастаючы ўтрыманьне дзеля служэньня вам, і, быўшы ў вас, ды цéрпячы недастатак, нікому не дакучаў, бо недастатак мой папоўнілі браты, што прыйшлі з Македоніі;
  9. дый у-ва ўсім я стараўся і пастараюся быць вам не цяжкім.
  10. Ёсьць праўда Хрыстовая ў-ва мнé, дык пахвала гэтая ня будзе аднята ў мянé ў зéмлях Ахайі.
  11. Дзеля чаго? Ці што ня люблю вас? Богу вéдама!
  12. Але, што рóблю, і буду рабіць, каб адрэзаць пóвад жадаючым поваду, каб, чым хваляцца, у тым аказаліся такіміж, як і мы.
  13. Бо гэтакія фальшывыя апосталы, крывадушныя працаўнікі, прыкідаюцца Апосталамі Хрыстовымі.
  14. 1 I ня дзіва: бо-ж і сам шатан прыкідаецца ангелам сьвéтласьці,
  15. дык невялікая рэч, калі і служкі яго прыкідываюцца служкамі праўды; але канéц іх будзе водле іх учынкаў.
  16. Ізноў кажу: няхай ніхто не палічыць мянé дурным; г калі нé; дык прымéце мянé хоць як дурнога, каб і мнé крыху чым пахваліцца.
  17. Штó кажу, тое кажу не паводле Госпада, але як-бы ў дурноце пры гэткай адвазе на пахвалу.
  18. Як многія хваляцца паводле цéла, дык і я буду хваліцца.
  19. Бо вы людзі разумныя, ахвотна цéрпіце дурных;
  20. цéрпіце, калі хто вас паняволівае, калі хто абядае, калі хто абірае, калі хто вывышшаецца, калі хто бé вас па твару.
  21. На сорам кажу, што мы як-быццам абяссілелі. А калі хто адважаецца ў чым (кажу па дурноце), дык адважаюся і я.
  22. Яны Жыды? і я. Яны Ізраільцяне? і я. Яны насéньне Аўраамавае? і я.
  23. Хрыстовыя служкі? (здурэўшы кажу) я балéй: шмат балéй у працы, бязьмéрна ў ранах, балéй у вастрогах і многа разоў пры сьмéрці.
  24. Ад Юдэяў пяць разоў дастаў па сорак без аднаго (ўдараў);
  25. тройчы білі мянé кіямі, аднойчы каменавалі; тры разы разьбіваўся карабéль, ноч і дзéнь прабыў у глыбіні.
  26. Многа быў у падарожжах, у небясыíéках на рэках, у небясьпéках ад разбойнікаў, у небясьпéках ад зямлякоў, у небясьпéках ад паганаў, у небясьпéках у мéсьце, у «небясьпéках між фальшывымі братамі,
  27. у працы і ў зьнемажэньні, часта ня сплючы, у голадзе і смазе, часта ў пастох, у холадзе й нагацé.
  28. Апрача пабочных (спраў), у мянé што-дня зборка, турбота аб усіх цэрквах.
  29. Хто зьнямагаецца, каб і я не зьнямагаўся? Хто спакушаецца, каб і я не гарэў?
  30. Калі мнé трэба хваліцца, дык буду хваліцца маім бяссільлем.
  31. Бог і Ацéц Госпада нашага Ісуса Хрыста, багаслáўлены навéкі, вéдае, што я ня лгу.
  32. У Дамаску намéсьнік цара Арэты пілнаваў мéста Дамашчанаў, жадаючы схапіць мянé;
  33. і я ў карзіне быў спушчаны з вакна па сьцянé і ўцёк ад рук ягоных.

 

Разьдзéл 12.

  1. Некарысна мнé хваліцца; перайду-ж да відзéжаў і адкрыцьцяў Гасподніх.
  2. Вéдаю чалавéка ў Хрысьцé, які чатырнаццаць год назад (ці ў цéле — ня вéдаю, ці па-за цéлам — ня вéдаю; Бог вéдае) падхоплены быў да трэцяга нéба.
  3. I вéдаю гэткага чалавéка (ці у цéле, ці па-за цéлам, ня вéдаю: Бог вéдае),
  4. што быў узяты ў рай і чуў нявымоўныя словы, якіх чалавéку нéльга выгаварыць.
  5. Гэтакім магу хваліцца; сабою-ж не пахвалюся, хіба толькі бяесільлем маім.
  6. Калі-ж захачу хваліцца, ня буду дурным, бо скажу праўду; але я стрымліваюся, каб хто не падумаў аба мнé балéй, чым у-ва мнé бачыць або чуе ад мянé.
  7. I, каб я не вывышшаўся вéліччу церазьмéрнай адкрыцьцяў, дадзена мнé калючка ў цéла, ангел шатáнавы, каб зьняважаці мянé, каб я не вывышшаўся.
  8. Тройчы маліў я Госпада аб ім, каб адступіўся ад мянé.
  9. Але Госпад сказаў мнé: даволі табé ласкі Маéй, бо сіла мая завяршаецца ў слабасьці. Дык ахвотна больш буду хваліцца сваімі слабасьцямí, каб увайшла ў мянé сіла Хрыстовая.
  10. Дзеля гэтага я добрае мысьлí і ў слабасьцях, у крыўдах, у недастатках, у перасьлéдаваньнях, у ўціску за Хрыста, бо, калі я слабы, тады дужы.
  11. Я адурэў хвалячыся: вы мянé прымусілі. Бо трэба было, каб вамі быў хвáлены, бо ні ў чым я ня горшы за найпéршых Апосталаў, хаця я й нішто.
  12. Знакі Апостала сталіся ў вас у ўсякім цярпéньні, знамéньнях, цудах і сілах.
  13. Бо што ў вас, чым вы горшыя за другія Цэрквы? Хіба тое, што сам я ня быў вам цяжарам. Даруйце мнé гэткую крыўду.
  14. Вось, трэці раз я гатоў ісьці да вас і ня буду цяжкім для вас, бо шукаю ня вашага, а вас. Бо ня дзéці мусяць зьбіраць багацьце для бацькоў, але бьцькі для дзяцéй.
  15. Я ахвотна буду траціць сваё і аддаваць сябé за душы вашыя, хоць, любячы вас балéй, я мéнш карыстаюся вашай любоўю.
  16. Няхай так, што сам я не абцяжаў вас; але, як хітрун, мо подступам браў з вас?
  17. Ці-ж карыстаўся я чым ад вас праз нéкага з тых, каго пасылаў да вас?
  18. Я папрасіў Ціта і паслаў з ім аднаго з братоў: ці скарыстаўся чым ад вас Ціт? Ці ня ў тым жа духу мы хадзілі? ня тымі-ж сьлядамі?
  19. Ці моізноў думаеце, што мы апраўдываемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам у Хрысьцé і ўсё, умілаваныя, дзеля вашага збудаваяьня.
  20. Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мнé вас ня гэткімі, як хачу, дый каб і вам не знайсьці мянé, якім ня хочаце: каб не (знайсьці ў вас) калатні, зайздрасьці, гнéву, сварак, абмаўляньняў, нагавóраў, пыхі, бязладзьдзя,
  21. каб, як ізноў прыду, не панізіў мянé Бог мой у вас, ды каб не аплаківаў я многіх, якія саграшылі ранéй і не пакаяліся, і ў нячыстасьці, і ў блудзе, і ў распусьце, якую рабілі.

 

Разьдзéл 13.

  1. Трэці гэта раз іду да вас: пры вуснах двух сьвéдкаў ці трох умацуецца кожнае слова (Другазак. 17, 6).
  2. Я папераджаў і папераджаю так, як быўшы ў вас другі раз; і цяпéр, адсутны, пішу пéрш да саграшыўшых і ўсіх другіх, што, калі зноў прыду, не памілую.
  3. Вы шукаеце доказу, што ў-ва мнé гавррыць Хрыстóс, Які не слабы для вас, але дужы ў вас.
  4. Бо хаця-ж Ён і раскрыжаваны ў бяссільлі, але жывы сілаю Божай; і мы таксама, хаця слабыя ў Ім, але будзем жывы з Ім сілаю Божаю ў вас.
  5. Выпрабуйце самых сябé, ці вы ў вéры? Самых сябé дазнавайце. Ці вы ня вéдаеце самых сябé, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба толькі вы нягодныя.
  6. 6. Спадзяюся-ж, вы давéдаецеся, што мы не нягодныя.
  7. Малюся-ж Богу, каб вы не рабілі ніякага зла, не каб нам паказацца годнымі, але каб вы рабілі дабро, мы-ж каб выдаваліся, як-быццам нягодныя.
  8. Бо мы нічога ня можам супраць праўды, толькі за праўду
  9. Бо мы цéшымся, калі мы слабыя, а вы дужыя; аб гэтым вось і молімся, аб вашай дасканаласьці.
  10. Дзеля гэтага я і пішу гэтае ў адсутнасьці, каб, прысутны/ ня ўжыў срогасьці водле ўлады, якая дáдзена мнé Госпадам на будаваньне, а не на руйнаваньне.
  11. Урэшце, браты, радуйцеся, рабéцеся дасканалымі, пацяшайцеся, будзьце аднадумнымі, у згодзе, — і Бог любві і міру будзе з вамі.
  12. Прывітайце адзін аднаго сьвятым цалаваньнем. Вíтаюць вас усé сьвятыя.
  13. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста і любоў Божая і лучнасьць Сьвятога Духа з усімі вамі. Амін. Да Карыньцянаў другое напісана з Філіпаў Македонскіх праз Ціта й Луку.