Беларуская Біблія

ПАСЛАНЬНЕ ДА КАЛАСЯНАЎ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ

Разьдзел 1.

  1. Паўла, воляй Божаю Апостал Ісуса Хрыста, і Цімахвей, брат,
  2. сьвятым і верным братом у Хрысьце, што ў Калосах: Ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
  3. Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўседы молячыся аб вас,
  4. пачуўшы аб веры вашай у Хрыста Ісуса і аб любві да ўсіх сьвятых,
  5. дзеля надзеі, што прыгатавана вам у нябесах, аб якой вы раней чулі ў слове праўды Эвангельля,
  6. што есьць у вас, як і ўва ўсім сьвеце, і прыносіць плод, як і між вамі, з таго дня, як вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе,
  7. як і навучыліся ад Эпафра, умілаванага супрацоўніка нашага, які есьць верным за вас слугой Хрыста,
  8. які і анавясьціў нас аб вашай любві ў Духу.
  9. Дзеля гэтага і мы, з таго дня, як пачулі, не пакідалі маліцца за вас і гірасіць, каб вы напаўняліся пазнаньнем волі Яго ўва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным,
  10. каб паступалі дастбйна Бога, ува ўсім дагаджаючы Яму, прыносячы плод у кожнай добрай справе і узрастаючы ў пазнаньні Бога,
  1. дужэючы ўсякаю сілаю па магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і вялікадушнасьць з радасьцяй,
  2. дзякуючы Айцу, што паклікаў нас да ўчасьця ў сгіадчыне сьвятых у сьветласьці,
  3. вызваліў нас ад улады цемры і перанес у Царства Сына любві Сваей,
  4. у Якім мы маем адкупленьне крывею Яго і дараваньне грахоў,
  5. Які есьць абраз Бога нявідомага, пяршак усякага стварэньня;
  6. бо Ім створана ўсе, што на нябесах і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці дзяржавы, ці начальства, ці ўлады, — усе Ім і для Яго ствбрана;
  7. і Ён перш за ўсе, і ўсе ў Ім стаіць.
  8. I Ён ёсьць галава цела, Царквы; Ён — пачатак, пяршак із мертвых, каб быць Яму ўва ўсім першым;
  9. бо ўгодна было (Айцу), каб у Ім жыла ўсякая поўня,
  10. і каб праз Яго пагадзіць з сабою ўсе, уціхамірыўшы праз Яго, крывею крыжа Яго, ці тое, што на зямлі, ці тое, што ў нябесах.
  11. Дый вас, што былі калісь чужымі і ворагамі праз склоннасьць да благіх дзел,
  12. цяпер пагадзіў у целе плоці Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі й беззаганнымі і бязьвіннымі перад абліччам Сваім,
  13. калі трываеце ў веры цьверда і непарушна і не адпадаеце ад надзеі Эвангельля, якое вы чулі, якое абвяшчаеца ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Паўла, слуга.
  14. Цяпер радуюся ў муках маіх за вас і дапаўняю недахват у целе маім сумаваньняў Хрыстовых за Яго цела, якое есьць Царква,
  15. цяпéр пагадзіў у цéле плоці Яго праз сьмéрць, каб паставіць вас сьвятымі й беззаганнымі і бязьвіннымі перад абліччам Сваім,
  16. калі трываеце ў вéры цьвёрда і непарушна і не адпадаеце ад надзéі Эвангельля, якое вы чулі, якое абвяшчаеца ўсяму стварэньню пад нéбам, якога я, Паўла, слуга.
  17. Цяпéр радуюся ў муках маіх за вас і дапаўняю недахват у цéле маім сумаваньняў Хрыстовых за Яго цéла, якое ёсьць Царква,
  18. якой я стаўся служкаю паводле распарадку Божага, даручанага мнé для вас, каб выпаўніць слова Божае,
  19. тайну, укрытую ад вякоў і ад родаў, цяпéр жа выяўленую сьвятым Яго,
  20. якім схацéў Бог даць пазнаньне, штó за багацьце славы ў тайне гэнай сярод паганаў, якое éсьць Хрыстос у вас, надзéя славы,
  21. Якога мы абвяшчаем, навучаючы кожнага чалавéка і вучачы ўсякае мудрасьці, каб нам прадставіць усякага чалавéка дасканалым у Хрысьцé Ісусе,
  22. дзеля чаго я і працую, змагаючыся сілаю Яго, што дзéець у-ва мнé магутна.

Разьдзéл 2.

  1. Хачу-ж, каб вы вéдалі, якую барацьбу маю за вас і за тых, што ў Ляодыкіі, і за ўсіх, што ня бачылі аблічча майго ў цéле,
  2. каб цéшыліся сэрцы іх, злучаныя ў любві, ды дзеля ўсякага багацьця дасканáлага разумéньня, дзеля пазнаньня тайны Бога і Айца і Хрыста,
  3. у якім усé скарбы мудрасьці і вéданьня схаваны.
  4. Кажу-ж гэтае, каб хтонéбудзь ня зьвёў вас, пераконываючы словамі;
  5. бо, хаця й няма мянé цéлам, але духам я з вамі, радуючыся і ўглядаючыся на ваш лад і цьвёрдасьць вéры вашае ў Хрыста.
  6. Дык вось, як вы прынялі Хрыста Ісуса Госпада, хадзéце ў Ім,
  7. укараніўшыся і збудаваныя ў Ім, дый акрэпшы ў вéры, як вы былі навучаны, з падзякаю багацéючы ёю.
  8. Глядзéце, каб хто ня зьвёў вас філёзофіяй і пустым подступам па пераказу чалавéчаму, па стыхíям сьвéту, а не па Хрысту;
  9. Бо ў Ім жывé ўся поўня Божства цялéсна,
  10. і вы напоўнены ў Ім, Які ёсьць галава ўсякага начальства і ўлады;
  11. у Ім вы і абрэзаны абрэзаньнем нерукатворным, зьняўшы з цéла грахі цялéсныя ў абрэзаньні Хрыстовым,
  12. пахаваныя з Ім у Хрышчэньні; у Ім вы і ўскрэсьлі разам праз вéру ў сілу Бога, Які ўскрасіў Яго з мёртвых,
  13. дый вас, якія былі мёртвыя ў грахох і неабрэзаньні цéла вашага, ажывіў разам з Ім, дарав&ўшы нам усé грахі,
  14. зьнішчыўшы навукаю напісанае аб нас рукою, што было супраць нас; і ўзяў Яго спасярод і прыбіў да крыжа;
  15. разьдзéўшы начальства і ўлады, адважна аддаў іх на сорам, перамогшы іх у Ім.
  16. Дык няхай ніхто не асуджае вас за éжу, ці піцьцё, ці за ўчасьцé ў сьвяце, ці маладзіку, ці субоце:
  17. гэта ёсьць цéнь таго, што мáе быць; цéла-ж Хрыстовае.
  18. Няхай ніхто не спакушае вас, накланяючы мудрасьцяй пакоры і служэньнем ангелаў, уваходзячы ў тое, чаго ня бачыў, марна пышáючыся розумам цéла свайго
  19. і ня трымаючыся Галавы, ад якое ўсё цéла, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расьцé ростам Божым.
  20. Дык, калі вы памéрлі з Хрыстом для стыхіяў сьвéту, чаго-ж, быццам жывучы ў сьвéце, трымаецеся закону:
  21. не чапай, ані прабуй, ані датыкайся, — штó ўсё на тлéньне ад ужываньня, —
  22. водле зáпаведзяў і навукі чалавéчае?
  23. Гэта мáе толькі выгляд мудрасьці ў самавóльным служэньні, мудрасьці пакоры і мардаваньні цéла, не ў пашане да сытасьці цéла.

Разьдзéл 3.

  1. Дык, калі вы ўскрэсьлі з Хрыстом, шукайце-ж узгорнага, гдзé Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
  2. аб узгорным думайце, а не аб зямным,
  3. бо вы памéрлі, і жыцьцё вашае пахавана з Хрыстом у Богу;
  4. калі-ж зьявіцца Хрыстос, жыцьцё вашае, тагды і вы зьявіцеся разам з íм у славе.
  5. Дык мярцьвіце члéны вашыя, што на зямлі: блуд, нячыстасьць, юр, благое пажаданьне і хцівасьць, якая ёсьць балванахвальства,
  6. за што гнéў Божы прыходзіць на сыноў няслухмянства,
  7. сярод якіх і вы калісь хадзілі, як жылі міжы імі.
  8. А цяпéр і вы адкіньце ўсё: гнéў, ярасьць, злосьць, лаянку, сорамныя словы з вуснаў вашых;
  9. не брашыце адзін аднаму, скінуўшы з сябé старога чалавéка з учынкамі яго
  10. і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні на ўзор Стварыўшага яго,
  11. гдзé нямаГрэка і Юдэя, абрэзаньня і неабрэзаньня, барбара, Скіфа, раба, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос.
  12. Дык апранéцеся, як выбранцы Божыя, сьвятыя і ўмілаваныя, міласэрдзем, дабратой, ціхой мудрасьцяй, ласкавасьцяй, доўгацярплівасьцяй,
  13. цéрпячы адзін аднаго і выбачаючы сабé, калі хто да каго мáе жаль: як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.
  14. А панад усім — (апрануўшыся) любоўю, якая ёсьць злучэньне дасканаласьці,
  15. і няхай у сэрцах вашых гаспадаруе мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным цéле; ды будзьце ўдзячнымі.
  16. Слова Хрыстовае няхай асядае ў вас багата, у ўсякай мудрасьці: навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі і гымнамі і духоўнымі пéсыíямі, у ласцы сьпяваючы ў сэрцах вашых Госпаду.
  17. I ўсё, што-б вы ні рабілі, словам або дзéлам, усё рабéце ў імя Госпада Ісуса Хрыста, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
  18. 1 Жонкі, слухайцеся мужоў вашых, як прыстойна ў Госнадзе.
  19. Мужы, любéце жанок і ня будзьце для іх прыкрымі.
  20. Дзéці, будзьце гіаслухмянымі бацьком у-ва ўсім, бо гэтае ўгодна Госпаду.
  21. Айцы, не раздражняйце дзяцéй вашых, каб яны не ўпадалі на духу.
  22. Рабы, у ўсім слухайцеся паноў водле цéла, паслугуючы не на вачох толькі, як дагаджаючы людзям, але ў прастацé сэрца, баючыся Бога.
  23. I ўсё, што-б ні рабілі, рабéце ад душы, як для Госпада, а не для людзéй,
  24. вéдаючы, што ад Госпада атрымаеце нагароду спадчыны: бо служыце Госпаду Хрысту.
  25. А хто крыўдзіць, атрымае водле зробленае крыўды: бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.

Разьдзéл 4.

  1. Паны, аказвайце слугам справядлівасьць і роўнасьць, вéдаючы, што і вы маеце Госпада на нябёсах.
  2. Трывайце ў малітве, чуваючы ў ёй з падзякаю;
  3. молячыся разам і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьвéры слова абвяшчаць тайну Хрыстовую, за якую я й закаваны,
  4. каб я выявіў яé, як сьлéд мнé казаці.
  5. Мудра паступайце з тымі, што вонках, выкупляючы час.
  6. Слова вашае няхай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соляй, каб вы вéдалі, як кожнаму адказаць.
  7. Аба мнé ўсё скажа вам Тыхік, умілаваны брат і вéрны слуга і супрацоўніку Госпадзе,
  8. якога я дзеля таго паслаў да вас, каб ён давéдаўся, штó ў вас, і пацéшыў сэрцы вашыя,
  9. з Анісімам, вéрным і ўмілаваным братам, што спаміж вас: яны раскажуць вам усё, што тутака.
  10. Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мною, і Марка, плямéньнік Варнавы, (аб якім прынялі вы загад: калі прыдзе да вас, прымéце яго),
  11. дый Ісус, называны Юстам, якія з абрэзаньня; яны — адзіныя супрацоўнікі дзеля Царства Божага, якія былі мнé патоляй.
  12. Вітае вас Эпафрас, што із вашых, раб Хрыста, што заўсёды стараецца за вас у малітвах, каб вы трывалі дасканалымі і напоўненымі ўсякай воляй Божай.
  13. Сьвéдчу-ж аб ім, што мáе вялікую рупнасьць аб вас і аб тых, што ў Ляодыкіі ды Іераполі.
  14. Вітае вас Лукаш, лéкар умілаваны, і Дымас.
  15. Прывітайце братоў у Ляодыкіі, і Німфана, і дамовую царкву яго.
  16. Калі-ж гэтас пасланьне будзе прачытана ў вас, зрабéце, каб яно было прачытана ў Ляодыкійскай Царквé; а тое, што з Ляодыкіі, прачытайце і вы.
  17. Ды скажэце Архіпу: пілнуй служэньня; што прыняў ты ў Госпадзе, каб табé выпаўніць яго.
  18. Вітаньне маéю рукою, Паўлаваю. Памятайце аб кайданóх маіх! Ласка з вамі. Амін. Да Каласянаў пісана з Рыму праз Тыхіка Ґанісіма.