Беларуская Біблія

САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ЮДЫ

  1. 1. Юда, слуга íсуса Хрыста, брат Якуба, — пакліканым, што асьвéнчаны Богам Айцом і захаваны Ісусам Хрыстом:
  2. ласка вам і мір і любоў няхай памножыцца!
  3. Умілаваныя! пакладаючы ўсю рупнасьць пісаць вам аб агульным збаўлéньні, я палічыў за патрэбнае напісаць вам напамінаньне — змагацца за вéру, раз пераданую сьвятым.
  4. Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна празначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, што ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Брга і Госпада нашага, Ісуса Хрыста, выракаюцца.
  5. Я хачу напомніць вам, каторыя раз гэта давéдаліся, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Эгіпскае, нявéраваўшых пасьля загубіў
  6. і ангелаў, не захаваўшых сваé ўлады, але пакінуўшых сваё жыльлё, у вéчных путах пад цéмраю на суд вялікага дня дзéржыць.
  7. Як Садом і Гамора і вакалічныя мéсты, што падобна да іх жылі ў распусьце й за іншым цéлам хадзілі, падпаўшы пад кару вéчнага агня, пастаўлены за прыклад, —
  8. гэтак сама будзе і з гэтымі лятуцéньнікамі, якія апаганіваюць цéла, адкідаюць начальства і ўладу ганьбуюць.
  9. Міхал Архангел, калі гаварыў з дяблам, спрачаючыся за цéла Майсéява, не адважыўся вынесьці дакóрлівага прысуду, але сказаў: няхай забароніць табé Госпад.
  10. А гэтыя ганьбуюць тое, чаго ня вéдаюць; што-ж па прыродзе вéдаюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябé растляваюць.
  11. Гора ім, бо пайшлі шляхам Каіна, папаліся ў манлівасьць нагароды Валаамавае і ў упартасьці пагіблі, як Карэй.
  12. Яны ёсьць небясьпéка на вашых вячэрах любві: госьцячы ў вас, насуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, што носяцца вéтрам; асéньнія дрэвы, бясплодныя, двойчы намéршыя, павырываныя;
  13. лютыя хвалі марскія, што пéняцца сóрамам сваім; зоры блукаючыяся, для якіх чорная цéмра навéкі захована.
  14. Аб іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: вось ідзе Госпад з мірыядамі сьвятых —
  15. учынíць суд над усімі і дакарыць між імі ўсіх бязбожных за ўсé ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чыпілі, і за ўсé жóрсткасьці, што гаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі.
  16. Гэта наракáльнікі, нічым не здавальняючыяся, што ходзяць водле пажаданьняў сваіх; і вусны іх гавораць горда, і яны паважаюць аблічча дзеля карысьці.
  17. Але вы умілаваныя, памятайце словы, прадказаныя Апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста:
  18. яны казалі вам, што ў апошні час зьявяцца лáяльпікі, каторыя ходзяць водле іхніх бязбожных пажаданьняў.
  19. Гэта тыя, што адлучаюцца (ад éднасьці вéры), з душою, ды ня маючыя духа.
  20. А вы, улюбленыя, будуючы сябé найсьвяцéйшай вéрай вашай, молячыся ў Духу Сьвятым,
  21. захоўвайце сябé ў любві Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё вéчнае.
  22. I над аднымі льуйцеся з развагаю,
  23. а другіх ратуйце, выхопліваючы з агню, дакарайце з страхам, ненавідзячы навет вопратку, цéлам апаганеную.
  24. Таму-ж, хто захаваць вас можа ад упадку і паставіць перад славаю Сваéю нескажонымі ды ў радасьці,
  25. адзінаму прамудраму Богу, Збавіцелю нашаму праз Ісуса Хрыста, Госпада нашаса, слава й вéліч, сіла і ўлада сягоньня й на ўсé вякі. Амін.