ПАВОДЛЕ ІОАНА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ
Разьдзéл 1.
- На пачáтку былó Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
- Яно было ў Бога спрадвéку.
- Усё праз Яго стáлася, і без Яго нічога ня было з таго, што стáлася.
- У Ім жыцьцё было, і жыцьцё было сьвятлóм для людзéй.
- І сьвятлó ў цéмры сьвéціць, і цéмра не агарнула яго.
- Быў чалавéк, паслáны ад Бога; імя яго Іоан.
- Ён прыйшоў дзеля сьвéдчаньня, каб сьвéдчыў аб сьвятлé, каб ýсé мелі вéру праз Яго.
- Ня быў ён сьвятлом, але каб сьвéдчыў аб Сьвятлé.
- Было Сьвятлó праўдзівае, якое прасьвячае ўсякага чалавéка прыходзячы ў сьвéт.
- Было Яно на сьвéце, і сьвéт праз Яго стаўся, і сьвéт Яго не пазнаў.
- Да сваіх прыйшло, і сваé Яго ня прынялі.
- А тым, што прынялі Яго, вéруючым у імя Яго, дало Яно ім сілу дзяцьмі Божымі стáцца, тым, якія вéруюць у імя Яго,
- тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цéла, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.
- I Слова цéлам стáлася і пасялілася між нас, (і бачылі мы славу Яго, славу, як Адзінароднага ад Айца), поўнае ласкі і праўды.
- Іоан сьвéдчыць аб Ім і гóласна кажа: Гэта Той, пра Якога я сказаў: Той, што пасьля мянé йдзе, Ён напéрадзе мянé стаў, бо ранéй за мянé быў.
- I ад поўнасьці Яго ўсё мы прынялі ласку на ласку;
- бо закон быў дáдзены праз Майсéя, ласка-ж і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.
- Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, што ў улоньні Айца, Той зьявіў.
- I вось сьвéдчаньне Іоана, як Жыды паслалі з Ерузаліму сьвяшчэньнікаў і лярітаў, каб спыталіся ў яго: хто ты?
- Ён сказаў і ня зрокся, і сказаў: я ня Хрыстос.
- I пыталіся ў яго: дык хто-ж? ты Ільля? I сказаў: нé. ҐІрарок? I адказаў: нé.
- Дык сказалі яму: хто-ж ты? каб нам даць адказ тым, што нас паслалі: штó ты кажаш аб самым сабé?
- I сказаў: я голас гукáючага ў пустыні: Прастуйце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісая (Ісая 40, 3).
- А пасланыя былі ад фарысэяў.
- I спыталіся ў яго: Дык што-ж ты хрысьціш, калі .ты ня Хрыстос, ані Ільля, ані прарок?
- Іоан сказаў ім у адказ: я Паводле Іоана сьв. Эвангельле í.
125 хрышчу вадой, але паўстаў сярод вас, Каго вы ня вéдаеце;
- гэта Той, што йдзé за мною, але напéрадзе мянé быў, Якому я ня варты разьвязаць рамéнь абуцьця Яго.
- Стáлася гэта ў Віфавары, за Іорданам, дзé хрысьціў Іоан.
- На другі дзéнь бачыць Іоан Ісуса ідучы да яго і кажа: вось Ягня Божае, што бярэ на Сябé грахі ўсяго сьвéту.
- Гэта Той, аб Якім я сказаў: ідзé за мною Муж, Які стаў напéрадзе мянé, бо ранéй за мянé быў;
- і я ня вéдаў Яго; але, каб зьявіўся Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадой.
- I сьвéдчыў Іоан, кажучы: я бачыў Духа, зыходзячы з нéба, як галуб, і стаў Ён над Ім.
- I я ня вéдаў Яго; але Той, што паслаў мянé хрысьціць вадой, сказаў мнé: на каго углéдзіш зыхóдячы Духа, Гэты і ёсьць Той, што Духам Сьвятым хрысьціць.
- I я бачыў і засьвéдчыў, што гэты ёсьць Сын Божы.
- На другі дзéнь ізноў стаяў Іоан і двое з вучняў яго.
- I, углéдзіўшы, што йдзе Ісус, сказаў: вось Ягня Божае!
- І пачулі двое з вучняў яго, як казаў гэтае, і пайшлі за Ісусам.
- Ісус жа, аглянуўшыся і ўглéдзіўшы, што йдуць за Ім, кажа ім: чаго шукáеце? Яны адказалі Яму: Равві! (г. е. вучыцель) — дзé жывéш?
- Кажа ім: пайдзéце і ўбачыце. Яны пайшлі і ўбачылі, дзé Ён жывé, і аставáліся ў Яго гэты дзéнь. Было-ж каля дзесятае гадзіны.
- Адзін з двох, што чулІ ад Іоана і пайшлі за Ісусам, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.
- Ёнпéршызнаходзішьбрата свайго Сымоца і кажа яму: мы знайшлі Мэсію (што азначае Хрыста).
- I прывёў яго да Ісуса. Ісус жа, глянуўшы на яго, сказаў: Ты Сымон, сын Іонін, ты назавéшся Кіфа, што знач эíць кáмень (Пéтр).
- На другі дзéнь Ісус хацéў ісьці ў Галілéю і знаходзіць Піліпа ды кажа яму: ідзі за Мною.
- Піліп жа быў з Віфсаіды, з мéста Андрэя і Пятра.
- Піліп знаходзіць Натанаіла і кажа яму: мы знайшлі Таго, аб Кім пісаў Майсéй у законе і прарокі: Ісуса, Сына Язэпавага, што з Назарэту.
- Але Натанаіл сказаў яму: ці-ж можа быць штó добрае з Назарэту? Піліп кажа яму: пайдзі ды паглядзі.
- Ісус, углéдзіўшы Натанаіла, як ішоў да Яго, кажа аб ім: вось, запраўды, ізраільцянін, у якім няма няшчырасьці.
- Натанаіл кажа Яму: скуль вéдаеш мянé? Ісус адказаў і сказаў яму: пéрш, чым Піліп паклікаў цябé, я бачыў цябé, як ты быў пад смакоўніцаю.
- I кажа Яму Натанаіл: Равві! Ты Сын Божы! Ты — Цар Ізраіляў!
- Ісус у адказ сказаў яму: вéрыш, бо Я сказаў табé: Я бачыў цябé пад смакоўніцаю; убачыш больш за гэтае.
- I кажа яму: запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль будзеце бачыць нéба адчыненае і ангелаў Божых узыходзячы і сходзячы ўніз да Сына Чалавéчага.
Разьдзéл 2.
- На трэці дзéнь было вясéльле ў Кане Галілéйскай, і Маці Ісусава была там.
- Быў запрóшаны і Ісус і вучні Яго на вясéльле.
- I, як не хапіла віна, Маці Ісусава кажа Яму: віна ня маюць.
- Кажа ёй Ісус: што Мнé і Табé жанчына? Гадзіна Мая яшчэ ня прыйшла.
- Маці Яго сказала слугам: што вам скажа, зрабéце.
- Было-ж тамака шэсьць камéнных судзін да вады, якія стаялі дзеля жыдоўскага ачышчэньня, зьмяшчаючы па дзьвé, ці па тры мéры.
- Кажа ім Ісус: налійце вады у глякі. I напоўнілі іх да вéрху.
- I кажа Ім: чарпайце цяпéр і нясéце да маршалка. I панясьлі.
- Калі-ж маршалак пакаштаваў вады, што віном сталася, а ён ня вéдаў, скуль яно, слугі-ж, што налівалі ваду, вéдалі, — ікліча маладога
- і кажа яму: кожын чалавéк пéрш падае добрае віно, а як напюцца, тады гóршае; тыж добрае віно захаваў дагэтуль.
- Так зрабіў Ісус пачатак цудам у Кане Галілéйскай і выявіў славу Сваю, і ўвéразалі ў Яго вучні Яго.
- Пасьля гэтага прыйшоў Ён у Капэрнаум, Сам і Маці Яго, і браты Яго, і вучні Яго, і там аставаліся нéкалькі дзён.
- І была блізка Пасха ў Жыдоў,і ўвайшоў ІсусуЕрузалім;
- і знайшоў у царквé прадаваўшых валоў, авéц, галубоўу і сядзéлі тамака мянялы.
- I, зрабіўшы біч з вяровак, выгнаў з царквы ўсіх, такжа й авéц і валоў, ды грошы мянялам рассыпаў і сталы іх абярнуў;
- і сказаў прадаўцом галубоў: забярэце гэнае згэтуль: не рабéце дому Айца Майго домам торгу.
- I прыпомнілі вучні Яго, што напісана: руплівасьць аб дом Твой зьядае Мянé (Пс. 68, 10).
- Адказалі-ж Яму. Жыды і сказалі: які знак нам дасі, чаму гэтае робіш?
- Ісус жа адказаў ім, мовячы: зруйнуйце дом гэты, і Я ў тры дні адбудую яго.
- I сказалі Жыды: гэты дом будаваўся сорак шэсьць гадоў, а Ты ў тры дні збудуеш яго?
- А Ён гаварыў гэтае аб доме цéлаСвайго.
- I, як уваскрос пасьля сьмéрці, прыпомнілі вучні Яго, што Ён казаў гэтае, і павéрылі Пісаньню і слову, якім мовіў Ісус.
- Кáлі-ж быў Ён у Ерузаліме на Пасху ў сьвяты, дык многія, бачучы цуды, якія рабіў, увéравалі ў імя Яго.
- Але Сам Ісус не давéрыўся ім, бо вéдаў усіх
- і ня мéў патрэбы, каб хто сьвéдчыў ао чалавéку, бо Сам вéдаў, што было ў чалавéку.
Разьдзéл 3.
- Быў жа між фарысэямі чалавéк, на імя Нікадэм, адзін з начальнікаў жыдоўскіх.
- Той прыйшоў да Ісусаўначы і сказаў Яму: Равві! мы вéдаем, што Ты вучыцель, што прыйшоў ад Бога, бо ніхто ня можа рабіць такіх цудаў, якія Ты робіш, калі-б ня быў з ім Бог.
- I адказаў яму Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу табé: калі хто не народзіцца нанова, ня можа бачыць Царства Божага.
- Нікадэм кажа Яму: як можа чалавéк нарадзіцца, калі ён стары? Няўжо-ж éн другі раз можа ўвайсьці ў чэрава маткі сваёй і нарадзіцца?
- Ісус адказаў: запраўды, запраўды кажу табé: калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Царства Бажае.
- Спараджонае з цéла ёсьць цéла, а спараджонае з Духа ёсьць дух.
- Ня дзівуйся, што Я сказаў табé: трэба вам нарадзіцца нанова.
- Дух дыхае, дзé хоча, і голас яго чуеш, а ня вéдаеш, скуль прыходзіць і куды адьь ходзіць: гэтак і ўсякі спараджоны з Духа.
- Нікадэм адказаў і сказаў Яму: як гэта можа быць?
- Ісус адказаў яму і сказаў: ты вучыцель Ізраіляў і гэтага ня вéдаеш?
- Запраўды, запраўды кажу табé: Мы ґаворым аб тым, што вéдаем, і сьвéдчым аб тым, што бачылі, і вы сьвéдчаньня Нашага ня прыймаеце;
- калі Я сказаў вам аб зямным, і ня вéрыце, як павéрыце, калі буду гаварыць аб нябéсным?
- I ніхто ня ўзышоў на нé ба, толькі Сын Чалавéчы, што на нéбе, які з нéба зыйшоў.
- І, як Майсéй падняў зьмéя ў пустыні, так мусіць быць падняты Сын Чалавéчы,
- каб усякі, хто вéруе ў Яго, ня згінуў, але мéў жыцьцё вéчнае.
- Бо так палюбіў Бог сьвéт, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб усякі, хто вéруе ў Яго, ня згінуў, але мéў жыцьцё вéчнае.
- Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвéт, каб судзіць сьвéт, але каб сьвéт быў збаўлены праз Яго.
- Хто вéруе ў Яго, ня будзе асуджаны, а хто ня вéруе, той ужо засуджаны, бо ня ўвéраваў у імя Адзінароднага Сына Божага.
- Суд жа такі, што Сьвятлó прыйшло ў сьвéт, але людзі палюбіліцéмру большзасьвятло, бо ўчынкі іх былі благія.
- Бо кожын, хто робіць благое, ненавідзіць сьвятлá і ня йдзé да сьвятлá, каб ня выявіліся ўчынкі яго, бо яны благія.
- А хто чыніць праўду, ідзé да сьвятлá, каб відóчнымі былі ўчынкі яго, бо яны ў Богу ўчынены.
- Пасьля гэтага прыйшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў зямлю Жыдоўскую і там быў з імі і хрысьціў.
- Іоан жа таксама хрысьціў у Эноне, недалéка ад Саліму, бо вадьі там было многа, і прыходзíлі тудм і хрысьціліся;
- бо Іоана йшчэ ня ўкінулі былі ў вязьніцу.
- I ўзьнялася ў Іоанавых вучняў спрэчка з Жыдамі аб ачышчэньні.
- I прыйшлі да Іоана і сказалі яму: равві: Той, што быў з табою за Іорданам, аб Якім сьвéдчыў ты, вось Ён хрысьціць, і ўсé йдуць да Яго.
- Іоан адказаў і сказаў: ня можа чалавéк нічога ўзяць, калі яму ня будзе дáдзена з нéба.
- Самі вы сьвéдкі мнé ў тым, што я сказаў: я ня Хрыстое, але я паслáны перад Ім.
- Хто мáе нявéсту, той жаніх, а друг жаніха, што стаіць ды слухае яго, цéшыцца рáдасьцяй, слýхаючы голас жаніха. Вось гэтая радасьць мая збылася.
- Яму час расьці, а мнé малéць.
- Хто з вышыні прыходзе, той вышэй за ўсіх, а хто з зямлі, той зямны і з зямлі гаворыць. Хто з нéба прыходзе, той панад усімі,
- і што бачыў і чуў, аб тым сьвéдчыць, і ніхто ня прыймáе сьвéдчаньня Яго.
- Хто-ж прыняў Яго сьвéдчаньне, той прыпячатаваў, што Бог праўдзівы.
- Бо, каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя, бо ня мéраючы даé Бог Духа.
- Ацéц любіць Сына і ўсё даў у рукі Яго.
- Хто вéруе ў Сына, мáе вéчнае жыцьцё, а хто ў Сына ня вéруе, ня ўбачыць жыцьця, але гнéў Божы будзе на ім.
Разьдзéл 4.
- Калі-ж давéдаўся Госпад, што дачуліся фарысэі, што Ісус больш вучняў здабывае і хрысьціць, чым Іоан, —
- хоць Сам Ісус ня хрысьціў, але вучні Яго, —
- пакінуў Юдэю і пайшоў зноў у Галілéю.
- Выпадала-ж Яму прахадзіць праз Самарыю.
- I вось, прыходзіць Ён у Самарыйскае мéста, званае Сіхар, ля хутара, што даў Якаў сыну свайму Язэпу.
- Была тамака студня Якáва. I Ісус, стомлены падарожай, сéў ля студні. Было каля шостае гадзіны.
- Прыходзіць жанчыназ Самарыі зачарпнуць вадьь Ісус кажа да яé: дай Мнé піць.
- Бо вучні Яго адыйшліся да мéста купіць éжы.
- Жанчына Самаранская кажа Яму: як Ты, Юдэй, просіш піць у мянé, Самаранкі? Бо Юдэі ня маюць зносін з Самарáнамі.
- Ісус адказаў ёй і сказаў: калі-б ты вéдала дар Божы, і Хто кажа табé: дай мнé піць, то ты сама прасіла-б у Яго, і Ён даў бы табé жывое вады.
- Жанчына кажа Яму: Госпадзе! У Цябé й зачарпнуць няма чым, а студня глыбокая: адкуль-жа ў Цябé вада жывая?
- няўжо Ты болыны за айца нашага Якава, які Даў нам гэту студню і сам з яé піў, і дзéці яго, і статак яго?
- Ісус адказаў ёй і сказаў: кожын, хто пе гэтую ваду, зноў піць захоча;
- хто ж выпе вады, якое Я яму дам, не запрáгне ніколі, але вадá, што дам яму, стáнецца ў ім крыніцаю вады, што ў жыцьцё вéчнае цячэ.
- Жанчына кажа Яму: Госпадзе! дай мнé гэтай вады, каб мнé ня прáгнуць і ня прыходзіць сюды чарпаць.
- Кажа ёй Ісус: пайдзі, пакліч мужа твэйго і прыйдзі сюды.
- Жанчына адказала і сказала: у мянé няма мужа. Ісус кажа ёй: праўду ты сказала, што ў.цябé няма мужа; Паводле Іоана с
- бо ў цябé было пяць, і той, якога цяпéр мáеш, ня муж табé; гэта ты праўдзіва сказала.
- Жанчына кажа Яму: Госпадзе! бачу, што Ты прарок;
- бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гарэ, а вы кажаце, што мéсца, дзé павінны пакланяцца — у Ерузаліме.
- íсус кажа ёй: павéр мнé, што надыйдзе час, калі не на гарэ гэтай і не ў Ерузаліме будзеце пакланяцца Айцу;
- вы ня вéдаеце, чаму пакланяецеся; бо збаўлéньне ад Юдэяў.
- Але прыйдзе час, дый ён ужо прыйшоў, калі праўдзівыя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо гэткіх паклоньнікаў шукае сабé Ацéц.
- Бог ёсьць Дух, і тыя. што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе.
- Жанчына кажа Яму: вéдаю, што прыйдзе Мэсія (гэта ёсьць Хрыстос), і калі Ён прыйдзе, абвéсьціць нам усё.
- Ісус кажа éй: гэта Я, што гавару з табою.
- У гэты час прыйшлі вучні Яго і зьдзівіліся, што Ён гаворыць з жанчынаю, але ніводзін ня спытаўся: чаго Табé трэба? ці — аб чым гаворыш з ёю?
- Тады жанчына пакінула вядро сваё і пайшла да мéста ды кажа людзям:
- пайдзéце й паглядзéце чалавéка, які сказаў мнé ўсё, што я рабіла; ці ня Хрыстос гэта?
- Яны выйшлі з мéста і пайшлі да Яго.
- Тымчасам вучні прасíлі Яго, кажучы: Равві!
- Ён жа сказаў ім: Я мáю страву, якой вы ня вéдаеце.
- Дзеля гэтага вучні гаварылі між сабою: няўжо-ж нéхта прынёс Яму éсьці?
- Ісус кажа ім: Мая страва — тое, каб спаўняць волю Паслаўшага Мянé і скончыць дзéла Яго.
- Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры мéсяцы, і прыйдзе жнівó? а Я кажу вам: падымéце вочы вашыя і паглядзéце на нівы, як яны пабялéлі і пасьпéлі да жнівá.
- Хто жнé, дастаé плату і зьбірае плён дзéля жыцьця вéчнага, каб і жнéц і сявéц разам рáдаваліся.
- Бо ў гэтым скáзана праўдзіва: адзін сéе, а другі жнé.
- Я паслаў вас жаць, над чым вы не працавалі: другія працавалі, а вы прыйшлі на працу іх.
- I многа Самаранаў з мéста гэнага ўвéравалі ў Яго па слову жанчыны, якая сьвéдчыла, што Ён сказаў ёй усё, што рабіла.
- I вось, як прыйшлі да Яго Самаране, то прасілі Яго пабыць у іх, і Ён нрабыў там два дні.
- I яшчэ больш увéравала дзéля слова Яго,
- а жанчыне гэтай казалі: ўжо не дзéля тваіх гутарак вéрым, бо самы чулі і давéдаліся, што гэта праўдзівы Збаўца сьвéту — Хрыстос.
- Цераз два дні выйшаў Ён адтуль і пайшоў у Галілéю;
- бо Сам Ісус сьвéдчыў, што прарок ня мáе пашáны ў сваёй бацькаўшчыне.
- Калі-ж прыйшоў у Галілéю, то Галілéяне прынялі Яго, бо бачылі ўсе, што зрабіў у Ерузаліме ў часе сьвята; яны-ж бо самі хадзілі на сьвята.
- I вось Ісус ізноў прыйшоў у Кану Галілéйскую, дзé зрабіў з вады віно. I быў у Капэрнауме нéйкі прыдворны, у якога занядужаў сын.
- Ён, пачуўшы, што Ісус прыйшоў з Юдэі ў Галілéю, прыйшоў да Яго і прасіў Яго прыйсьці і аздаравіць сына яго; бо быў канáў.
- I сказаў яму Ісус: ня ўвéруеце, калі ня ўбачыце знакоў і цудаў.
- Прыдворны-ж кажа Яму: Госпадзе! прыйдзі, пакуль ня ўмёр сын мой.
- Ісус кажа яму: ідзі, сын твой здаровы! Ён павéрыў слову, якое сказаў яму Ісус, і пайшоў.
- I на дарозе ўжо спаткалі яго слугі яго і сказалі: сын твой здаровы.
- Ён спытаўся ў іх: а каторай гадзіне палягчэла яму? Яму сказалі: учора а сёмай гадзіне гарáчка пакінула яго.
- Дык давéдаўся бацька, клч> ў тую гадзіну, калі Ісус сказаў яму: ідзі, сын твой здаровы. I ўвéраваў сам і ўвесь дом яго.
- Гэта йзноў другі цуд зрабіў Ісус, вярнуўшыся з Юдэі ў Галілéю.
Разьдэéл 5.
- Пасьля гэтага было сьвята жыдоўскае, і прыйшоў Ісус у Ерузалім.
- Ёсьць-жа ў Ерузаліме ля авéчых варотаў купальня, што завéцца па жыдоўску Вітэзда, з пяцьма стаўбамі.
- Каля іх ляжала множства нядýжых, сьляпых, кульгавых, ссохшых, што чакалі руху вады;
- бо Ангел Гасподні час ад часу зыходзіў у купальню і каламуціў ваду; і хто пéршы ўваходзіў у яé пасьля ўскаламýчаньня вады, той здаравéў, на што-б ні хварэў.
- I быў тут нéйкі чалавéк, што хварэў трыццаць восем лéт.
- Ісус, углéдзіўшы яго ляжучы І давéдаўшыся, што ён ляжыць ужо даўгі час, кажа яму: ці хочаш паздаравéць?
- Хворы адказаў Яму: так, Госпадзе, але ня мáю чалавéка, які спусьціў бы мянé ў купальню, калі ўскаламýціцца вада; калі-ж сам прыходжу, другі ўжо зыходзіць прада мною.
- I кажа яму Ісус: устань, вазьмі ложак твой і хадзі.
- I éн у тую-ж часіну стаўся здаровым і ўзяў ложак свой і пайшоў. Было-ж гэта ў суботу.
- Дзеля гэтага Жыды казалі аздарóўленаму: сяньня субота, ня гожа табé браць ложак.
- Ён адказаў ім: хто мянé аздаравіў, той мнé сказаў: вазьмі ломсак твой і хадзі.
- Яго спыталіся: хто гэны чалавéк, што сказаў табé: вазьмі ложак твой і хадзі?
- Аздароўлены-м< ня вéдаў, хто Ён, бо Ісус адыйшоўся ад народу, што быў у тым мéсцы.
- Пасьля гэтага Ісус спаткáў яго ў царквé і сказаў яму: вось, ты цяпéр здаровы, не грашы-ж болын, каб ня стáлася табé нéшта горшае.
- Чалавéк гэны пайшоў і расказаў Жыдóм, што гэта Ісус аздаравíў яго.
- I пачалі за гэта Жыды гнаць Ісуса і шукалі, як бы забіць Яго, што Ён рабіў гэткае ў суботу
- Ісус жа кажа ім: Ацéцмой дагэтуль робіць, і Я рóблю.
- За гэта яшчэ больш шукалі Жыды, якбы забіць Яго, што Ён ня толькі ломіць суботу, але і Айцóм Сваім завé Бога, раўняючы Сябé да Бога.
- На гэта Ісус сказаў: запраўды, запраўды кажу вам: Сын нічога ня можа рабіць Сам ад Сябé, калі ня будзе бачыць робячы Айца, бо што робіць Ен, тое й Сын робіць таксама.
- Бо Ацéц любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што Сам робіць, дый пакажа Яму бóльшыя дзéяньні, чым гэтыя, ажно дзівавацца будзеце.
- Бо як Ацéц уваскрашае ўмéршых і ажыўляе, — так і Сын ажыўляе, каго хоча.
- Бо Ацéц і ня судзіць нікога, але ўвéсь суд аддаў Сыну,
- каб усé паважалі Сына, як паважаюць Айца. I хто не паважае Сына, не паважае і Айца, паслаўшага Яго.
- Запраўды, запраўды кажу вам: хто слухае слова Маё і вéрыць Паслаўшаму Мянé, мáе вéчнае жыцьцё і на суд ня йдзé, але перайшоў ад сьмéрці ў жыцьцё.
- Запраўды, запраўды кажу вам: прыйдзе час, дый ужо прыйшоў, калі ўмéршыя пачуюць голас Сына Божага і, пачуўшы, ажывуць.
- Бо як Ацéц мáе жыцьцё ў Сабé, так і Сыну даў жыцьцё мéць у Сабé;
- і даў Яму ўладу й суд чыніць, бо Ён ёсьць Сын Чалавéчы.
- Ня дзівуйцеся гэтаму: бо прыйдзе час, калі ўсé, што ў магілах, пачуюць голас Сына Божага,
- і выйдуць, што добрае чынілі, на ўваскрашэньне жыцьця, а што благое чынілі — на ўваскрашэньне суда.
- Я нічога не магу рабіць Сам ад Сябé; як чую, так і суджу, і суд Мой праўдзівы, бо ня шукаю Маёй волі, але волі паслаўшага Мянé Айца.
- Калі сьвéдчу Сам аб Сабé, то сьвéдчаньне Маё непраўдзівае.
- Ёсьць другі, што сьвéдчыць аба Мнé, і Я вéдаю, праўдзівае тое сьвéдчаньне, якім Ён сьвéдчыць аба Мнé.
- Вы пасылалі да Іоана, і ён засьвéдчыў аб праўдзе.
- Я-ж не ад чалавéка «пыймаю сьвéдчаньне, але кажу гэта, каб вы спасьліся.
- Той быў сьвéтач, які гарэў І сьвяціў, а вы хацéлі часіну пацéшыцца пры сьвятлé яго.
- Я-ж мáю сьвéдчаньне большае за Іоанава: бо дзéяньні, што Ацéц даў Мнé закончыць, самыя гэтыя дзéяньні, што Я чыню, сьвéдчаць аба Мнé, што Ацéц паслаў Мянé.
- I Ацéц, Які паслаў Мянé, Сам засьвéдчыў аба Мнé. А вы ані голасу Яго ніколі ня чулі, ані аблічча Яго ня бачылі,
- і ня маеце слова Яго, што ў вас было-б, бо ня вéрыце Таму, Каго Ён паслаў.
- Пераглéдзьце Пісаньні: бо вы думаеце праз іх жыцьце вéчнае мéць, і яны сьвéдчаць аба Мнé.
- Але вы ня хочаце прыйсьці да Мянé, каб мéць жыцьцё.
- Слáвы ад людзéй не бяру,
- але пазнаў вас: любві да Бога ня мáеце ў сабé.
- Я прыйшоў у імя Айца Майго, і ня прыймаеце Мянé, а калі-б другі прыйшоў у сваё імя, таго прыймеце.
- Як вы мóжаце вéрыць, калі бярэцё славу адзін ад аднаго, а славы, што ад Аднаго Бога, ня шукаеце.
- Ня думайце, што Я буду вінаваціць вас перад Айцом: ёсьць на вас абвінавальнік Майсéй, на якога спадзяецёся.
- Бо, каб вы вéрылі Майсéю, то вéрылі-б і Мнé, бо ён пісаў аба Мнé.
- Калі-ж яго пісаньням мя вéрыце, як Маім слóвам павéрыце?
Разьдзéл 6.
- Пасьля гэтага пайшоў Ісус на той бок мора Галілéйскага, Тывэрыядзкага.
- I пайшло за Ім многа народу, бо бачылí цуды, якія ЁН рабіў з хворымі.
- I ўзыйшоў Ісус на гарý і там сядзéў з вучнямі Сваімі.
- А блізка была Пасха, сьвята жыдоўскае.
- Ісус, падняўшы вочы і ўглéдзіўшы, што многа народу йдзé да Яго, кажа Піліпу: дзé нам купіць хлéба, каб іх накарміць?
- Казаў жа Ён гэта вывéдываючы ў яго, бо Сам вéдаў, што хацéў зрабіць.
- Піліп адказаў Яму: ім на дзьвéсьці дынараў мала будзе хлéба, каб кожнаму з іх дастáлася хоць па крысé.
- Адзін з вучняў Яго, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму:
- Тут ёсьць у аднаго хлопчыка пяць хлéбаў ячмéнных і дзьвé рыбы; але што гэта для такога множства?
- Ісус сказаў: скажэце ім пасядáць. Была-ж на тым мéсцы густая трава. I вось пасядáлі людзі лікам да пяцéх тысячаў.
- І ўзяў Ісус хлéбы і, аддаўшы хвалý, раздаў вучням, вучні сядзéўшым, так сама і рыбы, колькі хто хацéў.
- I, як насыціліся, сказаў вучням сваім: зьбярэце астаўшыяся кускі, каб нічога не прапала.
- I сабралі й напоўнілі дванаццаць карабоў кускамі ад пяцёх ячмéнных хлéбаў, што асталіся ў éўшых.
- Людзі-ж, што бачылі цуд, зроблены Ісусам, сказалі: гэта запраўды той прарок, што йдзе ў сьвéт.
- Ісус жа, вéдаючьі, што хочуць нéўспадзéўкі прыйсьці і ўзяць Яго, каб зр#біць царом, ізноў адыйшоўся на гару адзін.
- Калі настаў вéчар, то вучні Яго зыйшлі да мора
- і, увайшоўшы ў човен, паплылі на той бок мора ў Капэрнаум. Станавілася ўжЬ цéмна, а Ісус ня прыходзіў да іх.
- Дуў моцны вéцер, і мора хвалявáлáся.
- Праплыўшы каля дваццацёх пяцёх ці трыццацёх стадыяў, яны ўбáчылі Ісуса ідучы па моры і ўжо недалёка ад чаўнá і спалохаліся.
- Але Ён сказаў ім: гэта Я, ня бойцеся!
- Яны захацéлі ўзяць Яго ў човен, і зараз-жа човен прыстаў да бéрагу, куды плылі.
- Назаўтрае народ, які стаяў на тым баку мора і бачыў, што там ня было другога чаўнá, апрача аднаго, у які ўвашлі вучні Яго, і што Ісус не ўваходзіў у човен з вучнямі Сваімі, алеадплылі адны вучні Яго,
- другія-ж чаўны прыйшлі з Тывэрыяды,»непадалёк ад таго мéсца, дзé éлі хлéб на багаслаўлéньне Госпада;
- вось-жа, калі народ углéдзіў, што тут няма ні Ісуса, ні вучняў Яго, то ўвайшлі ў човен і прыплылі ў Капэрнаум, шукаючы Ісуса,
- і, знайшоўшы Яго на тым баку мóра, сказалі Яму: Равві: калі Ты сюды прыйшоў?
- I адказаў ім Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу вам: шукаеце Мянé не затым, што бачылі цуд, але затым, што éлі хлéб і насыціліся;
- працуйце-ж не дзеля éжы, што зьніштажáецца, але дзéля éжы, што астаéцца ў жыцьцё вéчнае, якое дасьць вам Сын Чалавéчы, бо на Ім паклаў пячаць Сваю Ацéц Бог.
- Яны-ж сказалі Яму: што нам рабіць, каб рабіць дзéлы Божыя?
- I адказаў ім Ісус і сказаў: вось дзéлы Бога: каб вы ўвéравалі ў Таго, Каго Ён паслаў.
- Яны-ж сказалі Яму: якіж Ты дасі знак, каб мы бачылі й павéрылі Табé? што Ты чыніш? З1. Бацькі нашыя éлі манну ў пустыні і насыціліся, паводле напісанага: »хлéб з нéба даў ім éсьці» (Пс. 77, 24).
- Ісус жа сказаў ім: Занраўды, запраўды кажу вам: не Майсéй даў вам хлéб з нéба, але Ацéц Мой даé вам праўдзівы хлéб з нéба;
- бо хлéб Божы ёсьць той, што зыходзіць з нéба і даé жыцьцё сьвéту.
- Яны-ж сказалі Яму: Госпадзе! давай нам заўсéды такі хлéб.
- Ісус жа сказаў ім: Я ёсьць хлéб жыцьця; хто прыходзе да Мянé, ня будзе галодны, і хто вéруе ў Мянé, ня будзе прагнуць ніколі.
- Але Я сказаў вам, што й бачылі Мянé, і ня вéрыце.
- Усё, што даé Мнé Ацéц, да Мянé прыйдзе, і таго, хто прыхóдзе да Мянé, ня выганю вон,
- бо Я зыйшоў з нéба не дзеля таго, каб чыніць Маю волю, але волю паслаўшага Мянé Айца; .
- воля-ж паслаўшага Мянé Айца ёсьць тая, каб з таго, што Ён Мнé даў, нічога не загубіць, але ўваскрасіць усё гэнае ў апошні дзéнь;
- воля паслаўшага Мянé ёсьць тая, каб кожны, хто бачыць Сына і вéруе ў Яго, мéў жыцьцё вéчнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзéнь.
- Жыды ж гудзéлі проці Яго, што сказаў: Я ёсьць хлéб што з нéба зыйшоў,
- і гаварылі: ці ня Ісус гэта, сын Язэпаў, бацьку й матку якога вéдаем? Як жа Ён кажа: Я зыйшоў з нéба?
- Ісус жа адказаў ім і сказаў: ня гудзéце міжы сабою;
- ніхто ня можа прыйсьці да Мянé, калі яго ня прывáбіць Ацéц, што паслаў Мянé, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзéнь.
- Напісана ў прарокаý: і будуць усé навучаны Богам. Кожын, чуючы ад Айца і навучыўшыся, прыходзіць да Мянé (Ісая 54, 13).
- Не затым, каб нéхта бачыў Айца апрача Таго, хто ад Бога: той бачыў Айца.
- Запраўды, запраўды кажу вам: хто вéруе ў Мянé, мáе вéчнае жыцьцё.
- Я хлéб жыцьця.
- Бацькі вашыя éлі манну ў пустыні і паўміралі,
- хлéб жа, які з нéба зыхóдзе, такі, што не памрэ, хто éсьць яго.
- Я — хлéб жывьд, што зыйшоў з нéба: хто éсьць хлéб гэты, жыць будзе вéчна. Хлéб жа, які Я дам, ёсьць Цéла Маё, каторае Я аддам за жыцьцё сьвéту.
- I спрачаліся між сабою жыды, кажучы: як Ён можа даць нам éсьці цéла Сваё?
- Ісус жа сказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: калі ня будзеце éсьці цéла Сына Чалавéчага і піць крыві Яго, то ня будзеце мéць у сабé жыцьця.
- Хто éсьць цéла Маё і пе кроў Маю, мáе жыцьцё вéчнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзéнь.
- Бо цéла Маё запраўды ёсьць éжа, і кроў Мая запраўды ёсьць пітá;
- і хто éсьць цéла Маё і пе кроў Маю, ува Мнé ёсьць і Я ў ім.
- Як паслаў Мянé жывы Ацéц, і Я жыву Айцом, так і хто éсьць Мянé, жыць будзе Мною;
- гэта-ж і ёсьць хлéб, што з нéба зыйшоў. Ня так, як бацькі вашыя éлі манну і паўміралі: хто éсьць хлéб гэты, жыць будзе вéчна.
- Гэтае казаў Ён у школе, навучаючы ў Капэрнауме.
- Многія з вучняў Яго, чуючы гэтае, казалі: жорсткае гэта слова. Хто можа слухаць яго?
- Ісус жа, вéдаючы ў Сабé, што вучні Яго гудзяць аб гэтым, сказаў ім: ці гэтае вас спакушае?
- а як углéдзіце Сына Чалавéчага ўзыходзячы туды, дзé быў ранéй?
- Дух жывіць, цéла-ж нічога ня вáртае; слóвы, якія вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё;
- але ёсьць некатóрыя сярод вас, што ня вéруюць. Бо Ісус напéрад вéдаў, што ёсьць нявéруючыя, і хто здрадзіць Яго.
- I сказаў: дзеля гэтага-ж і казаў Я вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мянé, калі яму ня будзе дáдзена Айцом Маім.
- 3 таго часу многія з вучняў Яго пайшлі назад і ўжо не хадзілі з Ім.
- Тады Ісус сказаў дванаццацём: ці ня хочаце і вы адыйсьціся?
- I адказаў Яму Сымон Пётр: Гóспадзе! да каго нам ісьці? Ты мáеш словы вéчнага жыцьця;
- і мы павéрылі і пазналі, што Ты Хрыстос, Сын Бога жывога.
- Ісус адказаў ім: ці ня вас дванаццацéх выбраў Я? Але адзін з вас злы дух.
- Гэтае гаварыў Ён пра Юду Сымонавага Іскарыéта, бо гэты хацéў прадаць Яго, адзін з дванаццацёх.
Разьдзéл 7.
- Пасьля гэтага Ісус хадзіў па Галілéі; па Юдэі не хацéў хадзіць, бо Жыды шукалі, як бы забіць Яго.
- Блізка-ж было сьвята жыдоўскае кучкі.
- 3. Тады браты Яго сказалі Яму: ідзі адгэтуль і пайдзі ў Юдэю, каб і вучні Тваі бачылі дзéяньні, якія Ты чыніш.
- Бó ніхто ня робіць нічога ўкрадкам, але сам стараецца быць вядомым. Калі робіш гэткае, дык пакажы Сябé сьвéту;
- бо і браты Яго ня вéравалі ў Яго.
- Ісус жа сказаў ім: Мой час яшчэ ня прыйшоў, а для вас заўседы час;
- вас сьвéт ня можа ненавідзець, а Мянé ненавідзіць, бо Я сьвéдчу аб ім, што ўчынкі яго благія.
- Ідзéце вы на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо Мой час яшчэ не настаў.
- I, сказаўшы гэтае ім, астаўся ў Галілéі.
- Але, як пайшлі браты Яго, тады і ЁН пайшóў на сьвята, ня яўна, але як-быццам патáйна.
- Жыды-ж шукалі Яго на сьвяце й пыталіся: дзé Ён?
- I многа шуму было дзеля Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а другія казалі: нé, бо зводзіць народ.
- Але-ж ніхто не гаварыў аб Ім яўна, бо баяліся Жыдоў.
- У палове-ж сьвята ўвайшоў Ісус у царкву і навучаў.
- І дзівіліся Жыды, кажучы: як Ён вéдае Пісаньні, ня вучыўшыся?
- Ісус жа адказаў ім і сказаў: Маё вучэньне не Маё, але Паслаўшага Мянé;
- хто хоча волю Яго чыніць, той давéдаецца аб навуцы, ці ад Бога яна, ці Я Сам ад Сябé гавару.
- Хто гаворыць сам ад сябé, той шукае для сябé славы, а хто шукае славы Паслаўшага яго, тоц прáведны, і няма ў ім няпраўды.
- Ці ня даў вам Майсéй закону, і ніхто ня жывé па закону. За што хочаце забіцьМянé?
- Народ адказаў:цінядэман у Табé? Хто імкнéцца забіць Цябé?
- Ісус казаў далéй: адно дзéла зрабіў Я, і вы ўсé дзівуецеся;
- Майсéй даў вам абразаньне; хоць яно і не ад Майсéя, але ад бацькоў, і ў суботу вы абразáеце чалавéка;
- калі ў суботу абразáецца чалавéк, каб ня быў парушаны закон Майсéяў, — чаму ж нездаволены вы Мною, што Я аздаравіў чалавéка ў суботу?
- Ня судзіце па выгляду, але судзіце судом справядлівым.
- Іншыя-ж з ерузалімцаў казалі: ці ж гэта ня Той, Якога шукаюць, каб забіць?
- Вось Ён кажа яўна, і нічога ня кажуць Яму; ці не пераканаліся начальнікі, што Ён запраўды Хрыстос?
- Але мы вéдаем Яго, адкуль Ён; калі-ж прыйдзе Хрыстос, ніхто ня будзе вéдаць, адкуль Ён.
- I крыкнуў тады Ісус у царквé, навучаючы і кажучы: і Мянé вéдаеце, і вéдаеце адкуль Я, і прыйшоў Я ня Сам ад Сябé, але праўдзівы Той, што паслаў Мянé, ды Яго вы ня вéдаеце;
- Я вéдаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мянé.
- І шукалі, як бы ўзяць Яго, але ніхто не ўзлажыў на Яго рукі, бо яшчэ ня прыйшоў Яго час.
- Многія-ж з народу ўвéравалі ў Яго і казалі: калі прыйдзе Хрыстос, няўжо-ж ЁН зробіць больш цудаў, чымся гэты зрабіў?
- Чулі фарысэі такія гутаркі аб Ім у народзе; і паслалі фарысэі й архірэі слуг сваіх, каб узялі Яго.
- Ісус жа сказаў ім: яшчэ нядоўга Мнé быць з вамц і пайду да Паслаўшага Мянé.
- Будзеце шукаць Мянé і ня знойдзеце, і дзé буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці.
- I гаварылі жыды наміж сабою: куды Ён хоча йсьці, што мы ня знойдзем Яго? Ці не да грэцкага рассялéньня хочá йсьці і навучаць Грэкаў?
- Штó маюць значыць гэтыя словы, якія Ён сказáў: »будзеце шукаць Мянé і ня знойдзеце, і дзé буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці?»
- У апошні-ж вялікі дзéнь сьвята Ісус стаяў і клікаў, кажучы: хто смагу мáе, ідзі да Мянé і пі.
- Хто вéруе ў Мянé, у таго, як сказана ў Пісаньні, з жывата пацякуць рэкі вады жывое.
- Гэтае сказаў Ён аб Духу, якога мéліся прыняць вéруючыя ў Яго: бо ня было йшчэ на іх Духа Сьвятога, бо ня быў яшчэ Ісус услáўлены.
- Многія з народу, чуўшы гэтыя словы, казалі: запраўды, Ён прарок.
- Другія гаварылі: гэта Хрыстос. А іншыя гаварылі: ці ж з Галілéі прыйдзе Хрыстос?
- Ці-ж ня сказана ў Пісаньні, што Хрыстос прыйдзе з сямéньня Давідавага і Віфлеéму, з сяла, скуль быў Давід?
- Дык вось узьнялася аб Ім у людзéй спрэчка.
- Некатóрыя-ж з іх хацéлі ўзяць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі.
- I вярнуліся слугі да архірэяў і фарысэяў, і тыя спыталіся: чаму вы не прывялі Яго?
- Слугі адказалі: ніколі чалавéк не гаварыў так, як гэты чалавск.
- Фарысэі сказалі ім: няўжо-ж і вас зьвялі?
- Ці павéрыў у Яго хто з начальнікаў і фарысэяў?
- Бо пракляты гэты народ, што ня вéдае закону.
- Кажа ім Нікадэм, адзін з іхніх, што прыходзіў быў да Яго ўначы:
- ці судзіць закон наш чалавéка, ня выслухаўшы пéрш яго і не давéдаўшыся, што ён робіць?
- На гэтае адказалі і сказалі яму: ці і ты не з Галілéі? пашукай і пабач, што з Галілéі прарок ня прыходзіў.
- I разыйшліся да дому.
Разьдзéл 8.
- Ісус жа пайшоў на гару Аліўную.
- Нарáніцы-ж ізноў прыйшоў у царкву, і ўвéсь народ ішоў да Яго. Ён сéў і навучаў іх.
- Тут кніжнікі і фарысэі прывялі да Яго жанчыну, злоўленую на чужалóжстве, і, наставіўшы яé пасярэдзіне,
- сказалі Яму: Настаўнік, гэта жанчына злоўлена на чужаложстве,
- а Майсéй у законе загадáў нам пабіваць гэткіх камéньнем. Ты-ж што скажаш?
- Гаварылі-ж гэта спакушаючы Яго, каб знайсьці штоПаводле Іоана сьв. Эвангельле 8.
137 нéбудзь дзеля абвінавáчаньня Яго. Але Ісус, нагнуўшыся, пісаў пальцам на зямлі.
- Калі-ж яны не пераставалі пытацца ў Яго, то, падняўшыся, сказаў ім: хто з вас бязгрэшны, пéршы кінь кáмень у яé.
- I, зноў нагнуўшыся, пісаў на зямлі.
- Яны-ж, пачуўшы гэтае і дакарáныя сумлéньнем, павыходзілі адзін за адным, пачынаючы ад старшых аж да апошніх; застаўся адзін Ісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне.
- Ісус, падняўшыея і ня бачучы нікога апрача жанчыны, сказаў ёй: жанчына! дзé тваі абвініцелі? Ніхто не асудзіў цябé?
- Яна адказала: ніхто, Госпадзе! Ісус жа сказаў ёй: і Я не асуджаю цябé: ідзі і больш не грашы.
- Зноў кажа Ісус да народу: Я сьвятлó сьвéту; хто пойдзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цéмры, але мéціме сьвятлó жыцьця.
- Тады фарысэі сказалі Яму: Ты Сам аб Сабé сьвéдчыш, ды непраўдзівае сьвядоцтва Тваё.
- Адказаў ім Ісус і сказаў: калі Я і Сам аб Сабé сьвéдчу, то сьвядоцтва Маё справядлівае, бо Я вéдаю, адкуль прыйшоў і куды іду; а вы ня вéдаеце, адкуль Я і куды іду.
- Вы судзіце па цéлу; Я ня суджу нікога.
- А калі і суджу Я, то суд Мой справядлівы, бо Я не адзін, але Я і Ацéц, што паслаў Мянé.
- I ў законе-ж вашым напісана, вдто сьвéдчаньне двох чалавéк справядлдвае. (Другазак. 19, 15).
- Я Сам сьвéдчу аб Сабé і сьвéдчыць аба Мнé Ацéц, які паслаў Мянé.
- Тады сказалі Яму: дзé Ацéц Твой? Ісус адказаў ім: вы ня вéдаеце ні Мянé, ні Айца Майго. Калі-б вы вéдалі Мянé, вéдалі б і Айца Майго.
- Гэтыя словы гаварыў Ісус ля скарбніцы, калі вучыў у царквé; і ніхто ня ўзяў Яго, бо яшчэ ня прыйшоў час яго.
- I ізноў сказаў ім Ісус: Я адыходжу, і будзеце шукаць Мянé; і паўміраеце ў грэху сваім. Куды іду Я, вы прыйсьці ня мóжаце.
- Жыды-ж гаварылі: ці не забé Ён Сябé Сам, што кажа: куды Я іду, вы ня мóжаце прыйсьці?
- I сказаў ім: вы ад нізу, Я-ж з вышыні; вы з гэтага сьвéту, Я ня з гэтага сьвéту;
- сказаў жа Я вам, што паўміраеце ў грахох вашых; бо калі не павéрыце, што гэта Я, то памрэцё ў грахох вашых.
- Яны-ж сказалі Яму: хтож Ты? I сказаў ім Ісус: Адпачáтны, як і кажу вам;
- многа мáю гаварыць аб вас і судзіць; але Той, што паслаў Мянé, справядлівы, што Я чуў ад Яго, тое й кажу сьвéту.
- Не зразумéлі, што Ён гаварыў ім аб Айцу.
- I сказаў ім Ісус: як падыймеце Сына Чалавéчага, тады давéдаецеся, што гэта Я і што нічога ня рóблю ад Сябé, але як наўчыў Мянé Ацéц Мой, так і гавару.
- I са Мною Той, што паслаў Мянé: Ацéц не пакінуў
138 Паводле Іоана сьв. Эвангедьм
- Мянé аднаго, бо Я заўсёды рóблю тое, што падабаецца Яму.
- Калі Ён гаварыў гэтае, многія ўвéравалі ў Яго.
- Тады сказаў Ісус увéраваўшым у Яго Жыдом: калі астанецёся ў слове Маім, дык запраўды вы вучні Лааі.
- I пазнáеце праўду, і праўда зробіць вас вольнымі.
- Яму адказалі: мы сéмя Аўраама і нікому ніколі ня былі рабамі; як жа Ты кажаш: стáнецеся вольнымі.
- Ісус адказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: усякі, хто грашыць, ёсьць нявольнік грэху.
- Але раб ня жывé ў доме вéчна: сын астаéцца вéчна.
- Дык вось, калі Сын вызваліць вас, то запраўды вольнымі будзеце.
- Вéдаю, што вы сéмя Аўраама, аднак жа шукáеце, каб забіць Мянé, бо слова Маё не ўмяшчáецца ў вас.
- Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго, а вы робіце тое, што бачылі ў айца вашага.
- Яны адказалі Яму і сказалі: ацéц наш — Аўраам. Ісус сказаў ім: калі-б вы былі дзéці Аўраама, то рабілі бы ўчынкі Аўраамавы.
- А цяпéр шукáеце, як забіць Мянé, чалавéка, што сказаў вам праўду, якую чуў ад Бога; Аўраам гэтага не рабіў.
- Вы робіце ўчынкі айца вашага. На гэтае сказалі Яму: мы не з распусты роджаны; аднаго Айца мáем, Бога.
- Ісус сказаў ім: калі-б Бог быў ваш Ацéц, то вы любілі-б Мянé, бо Я з Бога выйшаў і прыходжу; бо Я ня Сам ад Сябé прыйшоў, але Ён паслаў Мянé.
- Чаму вы не разумéеце гутаркі Маé? Бо ня можаце слышаць слова Майго.
- Ваш ацéц дябал, і вы хочаце выпаўняць жаданыíі айца вашага. Ён быў душагуб ад пачатку і ня ўстóіў у праўдзе; бо яé няма ў ім. Калі éн гаворыць брахню, гаворыць сваё, бо éн брахун і бацька ілжы.
- А як Я праўду гавару, то ня вéрыце Мнé.
- Хто з вас дакáжа Мой грэх? Калі-ж Я гавару праўду, чаму вы ня вéрыце Мнé?
- Хто ад Бога, той слухае словы Божыя; вы затым ня слухаеце, што вы не ад Бога.
- На гэтае адказалі Яму Жыды і сказалі: ці-ж няпраўду мы кажам, што Ты Самаранін, і што злы дух у Табé?
- Ісус адказаў: у ва Мнé дэмана нямá; але Я паважаю Айца Свайго, а вы зьняважáеце Мянé.
- Дый Я-ж ня шукаю слáвы для Мянé; ёсьць Той, што шукае і судзіць.
- Запраўды, запраўды кажу вам: хто выпаўняе слова Маё, ня ўглéдзіць сьмéрці давéку.
- Жыды сказалі Яму: цяпéр давéдаліся мы, што ў Табé дэман. I Аўраам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: хто выпаўніць слова Маё, той не спазнае сьмéрці давéку.
- Няўжо-ж Ты большы за айца нашага Аўраама, які ўмёр? і прарокі ўмярлі: за каго Ты Сябé выдаéш?
- Ісус адказаў: калі Я Сам Сябé выслаўляю, то слáва Мая нішто. Мянé выслаўлйе Ацéц Мой, аб каторым вы гаворыце, што Ён Бог ваш.
- I вы не пазналі Яго, а Я знаю Яго, і калі скажу, што ня знаю Яго, то буду падобны да вас брахун. Але Я знаю Яго і выпаўняю слова Яго.
- Аўраам, ацéц ваш, рад быў бачыць дзéнь Мой; і ўглéдзіў і ўцéшыўся.
- На гэтае сказалі Яму Жыды: Табé няма яшчэ пяцідзесяцёх гадоў, і Ты бачыў Аўраама?
- Ісус адказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: пéрш, чымся нарадзіўся Аўраам, быў Я.
- Тады ўзялі камéньні, каб кінуць у Яго, але Ісус укрыўся і выйшаў з царквы, прайшоўшы між імі; і пайшоў далéй.
Разьдзéл 9.
- I, праходзячы, углéдзіў чалавéка сьляпога ад нараджэньня.
- Вучні Яго спыталіся ў Яго: Равві! хто саграшыў: ён, ці бацькі яго, што ўрадзіўся сьляпы?
- Ісус адказаў: не саграшыў ані ён, ані бацькі яго, але дзеля выяўлéньня ў ім дзéл Божых.
- Мнé трáба рабіць дзéла Таго, што паслаў Мянé, пакуль дзéнь; надыходзе ноч, калі ніхто ня можа рабіць.
- Пакуль Я на сьвéце, Я сьвятлó сьвéту.
- Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў з сьліны балота й памазаў ім вочы сьляпому
- дый сказаў яму: пайдзі, умыйся ў купальні Сілаам (што тлумачыцца: Пасланы). Той пайшоў і ўмыўся і прыйшоў відзючы.
- Сусéдзі-ж і тыя, што бачылі яго ранéй, як быў сьляпы, гаварылі: ці-ж ня той гэта, што сядзéў і жабраваў?
- Іншыя казалі: гэта ён, а іншыя — падобны да яго; ён жа казаў: гэта я.
- Дык пыталіся ў Яго: як адчыніліся вочы тваé?
- І той адказаў і сказаў: Чалавéк, званы Ісусам, зрабіў балота, памазаў вочы маé і сказаў мнé: пайдзі ў купальню Сілаам і ўмыйся. Я пайшоў, умыўся і стаў відзець,
- Дык сказалі яму: дзé Ён? Ён адказаў: Ня вéдаю.
- Павялі гэтага былóга сьляпóга да фарысэяў.
- А была субота, калі Ісус зрабіў балота і адчыніў яму вочы.
- I пыталіся ў яго ізноў фарысэі, як éн стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: балота палажыў Ён на вочы маé, і я ўмыўся і віджу.
- Дык некатóрыя з фарысэяў гаварылі: не ад Бога гэты чалавéк, бо не шануе суботы. Другія казалі: як можа чалавéк грэшны рабіць гэткія цуды? I была між імі спрэчка.
- I зноў кажуць сьляпому: а ты штó скажаш аб Ім, што Ён табé адчыніў вочы? Той адказаў: гэта прарок.
- Жыды-ж не павéрылі, што ён быў сьляпы і стаў відзець, пакуль не паклікалі бацькоў аздароўленага
- і спыталіся ў іх: ці гэта сын ваш, аб якім вы кáжаце, што ён радзіўся сьляпы? Як жа ён цяпéр бачыць?
- Бацькі яго адказалі ім і сказалі: мы вéдаем, што ён наш сын, і што ён радзіўся сьляпá;
- а як цяцéр бачыць, ня вé140 Лаводле Іоана сьв. Эвангелме р. ю. даем: таксама, хто адчыніў яму, вочы, мы ня вéдаем: сам ён дарослы, самога спытайцеся; ня хай сам аб сабé скажа.
- Так адказалі бацькі яго, бо баяліся Жыдоў, бо Жыды згаварыліся ўжо, каб таго, хто прызнае Яго за Хрыста, адлучыць ад школы.
- Дзеля гэтага бацькі яго сказалі: éн дарослы, у самога спытайцеся.
- I вось другі раз паклікалі чалавéка, што быў сьляпы, і сказалі яму: аддай славу Богу: мы вéдаем, што чалавéк той грэшнік.
- Ён жа адказаў ім і сказаў: ці Ён грэшны, ня вéдаю, адно вéдаю, што я быў сьляпй, а цяпéр бачу.
- Дык ізноў сказалі яму: што Ён зрабіў з табою? Як адчыніў вочы?
- Адказаў ім: я ўжо сказаў вам; вы ня слухалі; што яшчэ хóчаце чуць? Няўжо-ж вы хочаце зрабіцца Яго вучнямі?
- Яны ж дакарáлі яго, кажучы: гэта ты вучань Яго, мыж Майсéявы вучні.
- Мы вéдаем, што з Майсéем гаварыў Бог; аб Ім жа ня вéдаем, адкуль Ён.
- I адказаў ім чалавéк гэты і сказаў: гэта й дзівіць мянé, што вы ня вéдаеце, адкуль Ён, а Ён адчыніў мнé вочы;
- але мы вéдаем, што грэшнікаў Бог ня слýхае; але хто славіць Богá і выпаўняе волю Яго, таго слухае.
- Ад вéку ня чуваць было, каб хто адчыніў вочы сьляпóму ад нараджэньня.
- Каб Ён ня быў ад Бога, дык ня мог бы нічога рабіць.
- Яму адказалі і сказалі: у грахох ты ўвéсь урадзіўся і ты нас вучыш? I выгналі яго вон.
- Ісус, дачуўшыся, што выгналі яго вон, і знайшоўшы яго, сказаў яму: ці вéрыш ты ў Сына Божага?
- Той жа адказаў і сказаў: а хто Ён, Госпадзе, каб мнé вéрыць у Яго?
- Ісус сказаў яму: і ты бачыў Яго, і той, што гаворыць з табою, — гэта Ён.
- Ён жа сказаў: вéрую, Госпадзе! і пакланіўся Яму.
- I сказаў Ісус: на суд прыйшоў Я ў сьвéт гэты, каб сьляпьш бачылі, а тыя, што бачаць, зрабіліся сьляпымі.
- Пачуўшы гэтае, некатó рыя з фарысэяў, што былі з Ім, сказалі Яму: няўжо-ж і мы сьляпыя?
- Ісус сказаў ім: калі-б вы былі сьляпыя, то ня мéлі-б грэху на сабé; але як вы кажаце, што бачыце, то грэх астаéцца на вас.
Разьдзéл 10.
- Запраўды, запраўды кажу вам: хто не дзьвярьша ўваходзіць у авéчы двор, але пералазіць інакш, той злодзей і разбойнік.
- А хто ўваходзіць дзьвярыма, той пастыр авéчак,
- яму прыдзьвéрнік адчыняе, і авéчкі слухаюцца голасу яго, і ён кліча сваіх авéц па імéньню і выводзіць іх;
- і, калі выведзе сваіх авéчак, ідзé перад імі, і авéчкі йдуць за ім, бо вéдаюць голас яго;
- за чужым жа ня пойдуць, але ўцякуць ад яго, бо ня вéдаюць чужога голасу.
- Гэту прыповесьць сказаў ім Ісус, але яны не зразумéлі, што такое Ён гаварыў ім.
- I вось ізноў сказаў ім Ісус: занраўды, запраўды кажу вам, што Я дзьвéры авéчак.
- Усé, колькі іх ні прыхóдзіла перада Мí-юю, — зладзéі ды разбойнікі, але авéчкі не паслухаліся іх.
- Я — дзьвéры; хто ўвойдзе праз Мянé, спасён будзе, і ўвойдзе і выйдзе і пашу знойдзе.
- Злодзей прыходзіць толькі дзеля таго, каб украсьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб мéлі жыцьцё і мéлі балéй.
- Я пастыр добры: добры пастыр аддаé жыцьцё сваё за авéц,
- а нáйміт, які ня пастыр, для якога авéчкі не сваé, бачыць, як прыходзе воўк, і пакідае авéц і ўцякае: і воўк хапае іх і разганяе авéц.
- Нáйміт жа ўцякае, бо ён нáйміт і ня турбуецца аб авéчках.
- Я добры пастыр і вéдаю, хто маé, — і маé вéдаюць Мяпé.
- Як Ацéц вéдае Мянé, так і Я вéдаю Яго і жыцьцё Маё аддаю за авéц.
- Мáю Я і іншых авéчак, што ня з гэтага дварá, і гэных трэба Мпé прывéсыді, каб і Яны пачулі голас Мой.
1 стáнецца адно стада і адзін пастыр.
- За тое любіць Мяпé Ацéц, што кладу жыцьцё Маё, каб ізноў узяць яго.
- Ніхто не адыймае яго ў Мянé, але Я сам аддаю яго: бо мáю ўладу аддаць яго і ўладу ізноў узяць яго. Гэты загад дастаў я ад Айца Майго.
- Ад гэтых словаў ізноў узьнялася між Жыдамі снрэчка.
- Многія з іх гаварылі: Ён мáе ў сабé дэмана і шалéе: што вы слухаеце Яго?
- Другія казалі: гэта словы не ананаванага дэманам, ці-ж можа дэман адчыняць вочы сьляпым?
- I было тады ў Ерузаліме сьвята абнаўлéньня, і была зіма.
- I хадзіў Ісус у царквé ў портыку Салямóнавым.
- Жыды-ж абступілі Яго і казалі Яму: дакуль будзеш нас марочыць? Калі Ты Хрыстос, скажы нам проста.
- I адказаў ім Ісус: Я сказаў вам, і ня вéрыце; дзéлы, што рóблю ў імя Айца Майго, яны сьвéдчаць аба Мнé.
- Але вы ня вéрыце, бо вы не з маіх авéц, як Я ўжо сказаў вам;
- авéчкі маé слухаюцца голасу Майго, і Я вéдаю іх, і яны ідуць за Мною,
- і ніхто ня вырве іх з рукі Маёй. I Я даю ім жыцьцё вéчнае, і не загінуць давéку.
- Ацéц Мой, які даў Мнé іх, бóльшы за ўсіх, і ніхто ня можа вырваць іх з рукі Айца Майго.
- Я і Ацéц — адно.
- Тут ізноў Жыды ўхапілі камéньні, каб пабіць Яго.
- Ісус адказаў ім: многа добрых учынкаў наказаў Я вам ад Айца Майго; за каторыж з іх хочаце Мянé каменавáць?
- Жыды адказалі Яму, мовячы: не за добрае дзéла хочам біць Цябé камéньмі, але за тое, што Ты абражаеш Бога, ды што Ты, будучы чалавéкам, робіш Сябé Богам.
- Ісус адказаў ім: ці не напісана ў законе вашым: Я сказаў — вы богі.
142 Паводле Іоана сьв. Эвангельле ю. н.
- Калі Ён назваў багамі тых, да каторых было слова Божае (дый ня можа быць парушана Пісаньне),
- дык як жа Таму, Каго Ацéц асьвяціў і паслаў у сьвéт, вы кажаце: блюзьніш, — за тое, што Я сказаў: Я Сын Божы?
- Калі Я ня роблю дзéла Айца Майго, ня вéрце іуíнé, —
- калі-ж роблю, і ня вéрыце Мнé, дык вéрце ўчынкам Маім, каб вéдалі і ўвéравалі, што Ацéц у-ва Мнé, і Я ў Ім.
- I ізноў шукалі, як узяць Яго, але Ён выйшаў з рук іх
- і пайшоў ізноў за Іордан, на тое мéсца, дзé ранéй хрысьціў Іоан, і астаўся там.
- I многія прыйшлі да Яго і казалі, што Іоан не зрабіў ніводнага цуду; але ўсё, што сказаў Іоан аб Ім, было справядліва.
- I многія там увéравалі ў Яго.
Разьдзéл 11.
- Быў жа адзін хворы Лазар з Віфані, з сяла Марыі і Марты, сястры Яго.
- Марыя-ж, якой брат Лазар быў хворы, была тая, што памáзала Ісуса алéем і абцéрла ногі Яго валасамі сваімі.
- Сёстры паслалі сказаць Яму: ГоспадзеІ вось той, каго Ты любіш, хворы.
- Ісус, пачуўшы гэта, сказаў: гэтая хвóрасць не на сьмéрць, але на славу Божу, каб уславіўся праз яé Сын Божы.
- Ісус жа любіў Марту і сястру яé і Лазара.
- Калі-ж пачуў, што той хворы, дык прабыў два дні ў тым мéсцы, дзé знаходзіўся.
- Пасьля гэтага сказаў вучням: пойдзем ізноў у ІОдэю.
- Вучні сказалі Яму: Равві ці-ж даўно Жыды шукалі камéньмі забіí. ь Цябé, і Ты ізноў ідзéш туды?
- Ісус адказаў: ці не дванаццаць гадзін мáе дзéнь? Хто ходзіць удзéнь, не спатыкáецца, бо бачыць сьвéтласьць гэтага сьвéту;
- калі-ж ходзіць уначы, спатыкáецца, бо няма сьвятла ў ім.
- Сказаўшы гэтае, гавора ім пасьля: Лазар, друг наш, заснуў, але Я іду разбудзіць яго.
- Вучні ж Яго сказалі: Госпадзе! калі заснуў, паздаравéе.
- Гаварыў Ісус аб сьмéрці яго; тыя-ж думалі, што аб сонным супачынку кажа.
- Дык Ісус сказаў ім проста: Лазар памёр;
- і Я рад за вас, што ня быў там, каб вы павéрылі; але пойдзем да яго.
- Хамá-ж, іначай званы блізьнюк, сказаў таварышам — вучням: пойдзем і мы, каб памéрці з ім.
- Ісус, прыйшоўшы, знайшоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле.
- Віфанія-ж была блізка ад Ерузаліму, нéшта з пятнаццаць стадыяў.
- I многа Жыдоў папрыходзіла да Марты й Марыі пацéшыць іх па браце іхнім.
- Марта, пачуўшы, што йдзé Ісус, пайшла насустрэчу Яму. Марыя-ж асталася ў доме.
- Тады Марта сказала Ісусу: Госпадзе! каб Ты быў тут, не памéр-бы брат мой.
- 2 Але і цяпéр вéдаю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табé Бог.
- Ісус кажа ёй: уваскрэсьне брат твой.
- Марта сказала Яму: вéдаю, што ўваскрэсьне ў дзéнь уваскрасéньня, у апошні дзéнь
- Ісус сказаў ёй: Я ёсьць уваскрасéньне і жыцьцё; хто вéруе ў Мянé, хоць і памрэ, жыць будзе.
- I ўсякі, хто жывé й вéруе ў Мянé, не памрэ давéку. Ці вéрыш гэтаму?
- Яна кажа Яму: так, Госпадзе! Я вéру, што Ты Хрыстос, Сын Божы, што йдзé ў сьвéт.
- I, сказаўшы гэтае, пайшла і цішком паклікала Марыю, сястру сваю, і кажа éй: Настаўнік тут; кліча цябé.
- Яна, як толькі пачула, борзда ўстала і пайшла да Яго.
- Ісус жа яшчэ ня быў увайшоў у вёску, але быў там, дзé Яго Марта сустрэла.
- Жыды-ж, што былі з ёю ў доме і пацяшалі яé, бачучы, што Марыя бордза ўстала і выйшла, пáйшлі за ёю, кажучы, што йдзé на магілу плакаць.
- Марыя-ж, прыйшоўшы туды, дзé быў Ісус, і ўглéдзіўшы Яго, упала да ног Яго і сказала Яму: Госпадзе! каб Ты быў тут, не памéр бы брат мой.
- Ісус, углéдзіўшы, што яна плача і што плачуць прыйшоўшыя з ёю Жыды, Сам затужыў духам і ўзварушыўся,
- ды сказаў: дзé вы палажылі яго? Адказалі Яму: Госпадзе! пайдзі й паглядзі.
- Ісус заплакаў.
- Тады Жыды казалі: глядзі, як Ён любіў яго.
- А некатóрыя з іх сказалі: ці ня мог Ён, расчыніўшы вочы сьляпóму, зрабіць, каб і гэты ня ўмёр?
- Ісус жа, ізноў тýжачы ў душы, ідзé да магілы; была-ж гэта пячóра, завáленая кáмнем.
- Кажа Ісус: вазьміце кáмень! Сястра ўмéршага, Марта, кажа Яму: Госпадзе, ўжо сьмярдзіць, бо ўжо чацьвéрты дзéнь.
- Ісус кажа ёй: ці не казаў Я табé, што, калі будзеш вéрыць, углéдзіш славу Божую?
- I вось узялі кáмень, дзé ляжаў нябожчык. Ісус жа ўзьвёў вочы ўвéрх і сказаў: Ойча, дзякую Табé, што пачуў Мянé.
- Я вéдаў, што Ты заўсёды чуеш Мянé, але сказаў дзéля народу, што тут стаіць, каб павéрылі, што Ты паслаў Мянé.
- I, сказаўшы гэтае, крыкнуў моцным голасам: Лазар! выйдзі!
- I выйшаў умéршы з абкручанымі палатном нагамі й рукамі, і аблічча яго было абвязана хусткаю. Ісус кажа ім: разьвяжыце ятх) і дайце хадзіць.
- Тады многія з Жыдоў, што прыйшлі да Марыі, бачучы, што ўчыніў Ісус, увéравалі ў Яго.
- А іншыя з іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што зрабіў Ісус.
- Тады архірэі й фарысэі склікалі раду і кажуць: што нам рабіць? Гэты чалавéк робіць многа цудаў.
- Калі пакінем Яго гэтак, дык усé ўвéруюць у Яго, і прыйдуць Рымляне й забяруць мéсца нашае і народ.
- Адзін жа з іх, нéхта Кайяфа, які быў той год архірэем, сказаў ім: вы нічога ня вéдаеце
- і не падумаеце, што лéпей нам, каб адзін чалавéк памéр за людзéй, чымся каб увéсь народ загінуў.
- Гэтае-ж éн сказаў не ад сябé, але, быўшы той год архірэем, прарочыў, што Ісус памрэ за людзéй,
- дый ня толькі за людзéй, але каб і расьцярушаных дзяцéй Божых сабраць у вадно.
- Ад гэтага дня пастанавілі забіць Яго.
- Дык Ісус ужо не хадзіў яўна між імі, а пайшоў адтуль у краіну ля пустыні ў мéста, званае Эфраім, і там аставаўся з вучнямі сваімі.
- Блізка-ж была Пасха жыдоўская, і з усяго краю многа папрыходзіла ў Ерузалім перад Пасхай, каб ачысьціцца.
- Дык шукалі Ісуса і, стоючы ў царквé, гаварылі між сабою: як вы думаеце, ці ня прыйдзе Ён на сьвята?
- Архірэі-ж і фарысэі далі загад, каб кожны, хто давéдаецца, дзé Ён, данасіў бы, каб Яго ўзяць.
Разьдзéл 12.
- За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Віфанію, дзé быў Лазар умёршы, якога Ён ускрасіў.
- Там прыгатавалі Яму вячэру, і Марта паслугоўвала, Лазар жа быў сярод супачываўшых з Ім за сталом.
- Марыя-ж, узяўшы хунт дарагога чыстага нардовага алéю памазала ногі Ісусавы і выцерла валасамі сваімі ногі Яго, і дом напоўніўся пáхам ад міра
- Тады адзін з вучняў Яго, Юда Сымонаў Іскарыéт, які маніўся прадаць Яго, сказаў:
- чаму не прадалі гэтага алéю за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?
- А сказаў жа гэта не дзéля таго, што клапаціўся аб убогіх, але дзеля таго, што быў злóдзей і мéў пры сабé скарбонку і насіў, што туды кідалі.
- Ісус жа сказаў: пакінь яé; яна захавала гэта на дзéнь пахавакьня Майго,
- бо ўбогіх заўсёды мáеце з сабою, а Мянé не заўсёды.
- I шмат хто з Жыдоў давéдаўся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, але каб і Лазара пабачыць, што Ён ускрасіў.
- Архірэі-ж пастанавілі забіць і Лазара,
- бо дзеля яго многа Жыдоў нрыходзілі і ўвéравалі ў Ісуса.
- Назáўтрае множства народу, які прыйшоў на сьвята, пачуўшы, што Ісус ідзé ў Ерузалім,
- узялі пальмовае вéцьце і выйшлі на спатканьне Яму і крычэлі: Осáнна, багаслáўлен, што йдзé ў імя Госпада,.Цар Ізраіляў!
- Ісýс жа, знайшоўшы асьлятка, сéў на яго, як напісана:
- ня бойся, дачкá Сыонская! вось Цар твой ідзé, сéдзячы на маладым асьлé.
- Вучні Яго сьпярша не разумéлі гэтага, толькі, як уславіўся Ісус, тады ўспомнілі, што гэтак было напісана аб Ім, і гэтае зрабілі Яму.
- Народ жа, які быў з Ім ранéй, сьвéдчыў, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўскрасіў Яго.
- Вось чаму спаткаў Яго народ, бо чуў, што Ён зрабіў гэты цуд.
- Фарысэі-ж гаварылі між сабою: глядзіце, нічога не дабемся! Увéсь сьвéт ідзé за Ім.
- Былі-ж і Грэкі сярод прыйшоўшых дзеля адпýсту ў сьвята.
- Яны падыйшлі да Піліпа, што быў з Віфсаіды Галілéйскае, і прасілі яго, кажучы: пáне, нам хочацца бачыць Ісуса.
- Піліп ідзé і кажа аб гэтым Андрэю; і Андрэй з Піліпам наказалі Ісусу.
- А Ісус сказаў ім у адказ: нрыйшла гадзіна ўславіцца Сыну Чалавéчаму.
- Запраўды, запраўды кажу вам: калі пшанічнае зéрне, упаўшы ў зямлю, не замрэ, то астанéцца адно, а калі замрэ, то дасьць багаты плён.
- Хто любіць душу сваю, загубіць яé; і той, што ненавідзіць душу сваю на гэтым сьвéце, захавае яé ў жыцьцё вéчнае.
- Хто Мнé служыць, няхай ідзé Маім шляхам; і дзé Я, там і слуга Мой будзе; і хто Мнé служыць, будзе ў пашане ў Айца Майго.
- Цяпéр душа Мая ўзварушана; і што Мнé сказаць? Ойча, збаў Мянé ад гэтае гадзіны; але-ж дзеля гэтае гадзіны Я і прыйшоў.
- Ойча, услаў імя Тваё! I зыйшоў з нéба голас: і ўславіў, і яшчэ ўслаўлю.
- Народ, які стаяў і чуў гэтае, казаў: гэта быў гром. Другія казалі: Ангел прамовіў да Яго.
- I адказаў Ісус і сказаў: не дзеля Мянé быў гэты голас, але дзеля вас.
- Цяпéр суд сьвéту гэтаму; цяпер князь гэтага сьвéту выгнаны будзе вон.
- I Я, як буду падняты з зямлі, усіх прывáблю да Сябé.
- Гаварыў жа Ён гэтае, паказуючы, якою сьмéрцяй мéўся памéрці.
- Народ адказаў Яму: мы чулі з закону, што Хрыстос істнуе вéчна; дык як жа Ты кажаш, што мусіць быць надняты Сын Чалавéчы? Хто гэты Сын Чалавéчы?
- I сказаў ім Ісус: яшчэ на кароткі час з вамі сьвятлó; хадзіце, пакуль мáеце сьвятлó, каб не агарнула вас цéмра; бо хто ходзіць у цéмры, той ня вéдае, куды йдзé.
- Пакуль сьвятлó з вамі, вéрце ў сьвятлó, каб сынáмі сьвятлá сталіся. Сказаўшы гэтае, Ісус адыйшоў і ўкрыўся ад іх.
- І, хоць гэтулькі цудаў зрабіў Ён перад імі, яны ня ўвéравалі ў Яго:
- каб збылося слова Ісаі прарока, які казаў: Госпадзе! хто павéрыць пачутаму ад нас, і каму адкрылася рукá Гасподня? (Ісайі 53, 1).
- Дзеля таго не маглі ўвéраваць, што, як ізноў сказаў Ісайя:
- Асьляпіў вочы іх і сэрца іх абярнуў у кáмень, каб ня бачылі вачыма і не зразумéлі сэрцам і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх.
- Гэта сказаў Ісайя, калі бачыў слáву Яго і гаварыў аб Ім.
- Аднак і з начальнікаў многія ўвéравалі у Яго, але дзеля
146 Паводле Іоана сьв. Эвангельле íз.
- фарысэяў не вызнавáлі Яго, каб ня вылучылі іх з школы,
- бо ўлюбілі балéй слáву людзкýю, чым слáву Бóжую.
- Ісус жа крыкнуў і сказаў: хто вéруе ў Мянé, не ў Мянé вéруе, але ў Паслаўшага Мянé
- I хто бачыць Мянé, бачыць Паслаўшага Мянé.
- Я сьвятлóм прыйшóў у сьвéт, каб кожны, хто вéруе ў Мянé, не астаўся ў цéмры.
- I калі хто пачуе Маé словы і пе павéрыць, Я ня суджý яго: бо Я прыйшоў ня судзіць сьвéт, але спасаць сьвéт.
- Хто адкідае Мянé і пя прыймае слоў Маіх, мáе судзьдзю для сябé: слóва, што Я сказаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзéнь;
- бо не ад Сябé казаў Я, але Ацéц, што паслаў Мянé, Ён даў Мнé загад, штó казаць і гаварыць.
- I вéдаю, што прыказáньне Яго ёсьць жыцьцё вéчнае. Дык тое, што Я гавару, гавару, як сказаў Мнé Ацéц, каб гаварыў.
Разьдзéл 13.
- Перад сьвятам жа Пасхі Ісус, вéдаючы, што прыйшла Яго гадзіна перайсьці з гэтага сьвéту да Айца, палюбіўшы сваіх, што на сьвéце, даканцá ўзьлюбіў іх.
- I ў час вячэры, кіді дябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымóнавага Іскарыста прадаць Яго,
- Ісус, вéдаючы, што Ацéц усе аддаў у рукі Яго, і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога йдзé,
- устаў ад стала, скінуў з Сябé вéрхнюю вопратку і, узяўшы рушнік, падперазáўся.
- Пасьля наліў вады ў умывальніцу і пачаў абмываць ногі вучням сваім і выціраць рушніком, якім быў аперазáны.
- I падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: Госпадзе! ці-ж Табé абмываць маé ногі?
- I адказаў Ісус і сказаў яму: што Я рóблю, ты цяпéр ня вéдаеш, але давéдаешся пасьля.
- Пéтр кажа Яму: ня ўмыеш ног маіх давéку. Ісус адказаў яму: калі ня ўмыю цябé, ня мáеш часьці са Мною.
- Сымон Пётр кажа Яму: Госпадзе, ня толькі ногі маé, але й рукі і галаву.
- Ісус кажа яму: абмытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ўвесь чысты, і вы чыстыя, але ня ўсé.
- Бо вéдаў, хто прадасьць Яго, дый затым і сказаў: ня ўсé вы чыстыя.
- Калі-ж абмыў ім ногі і апрануў Сваю вопратку, дык, супачыўшы ізноў, спытаўся: ці вéдаеце, штó гэта Я зрабіў вам?
- Вы называеце Мянé Вучыцелем і Гóспадам і справядліва кажаце, бо Я і ёсьць такі.
- Дык вось, калі Я, Госпад і Вучыцель, абмыў вам ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму,
- бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, рабілі і вы.
- Запраўды, запраўды кажу вам: слуга ня большы за гаспадара свайго, і пасланéц ня большы за таго, хто яго пасылае.
- Калі гэтае вéдаеце, шчасьлівыя вы, калі гэтае рабіць будзеце.
- Не аб усіх вас гавару. Я вéдаю, каго выбраў. Але няхай стáнецца, што напісана: Той, хто éсьць са Мною хлéб, падняў на Мянé пяту сваю (Пс. 40, 10).
- Цяпéр кажу вам, ранéй, чым гэта стáлася, каб, як стáнецца, вы павéрылі, што гэта Я.
- Запраўды, запраўды кажу вам: хто прыймае таго, каго Я пашлю, Мянé прыймае, а хто Мянé прыймае, прыймае Паслаўшаíа Мянé.
- Сказаўшы гэтае, Ісус узварушыўся духам і засьвéдчыў і сказаў: запраўды, запраўды кажу вам, што адзін з вас прадасьць Мянé!
- Тады вучні аглядаліся адзін на аднаго, ня вéдаючы, аб кім гаворыць.
- Быў жа за сталом адзін з вучняў Яго на ўлоньні Ісуса, якога Ісус любіў.
- Яму Сымон Пéтр кіўнуў, каб папытаўся, хто гэта, аб кім гаворыць.
- I той, прыпаўшы да грудзéй Ісуса, кажа: Госпадзе! хто гэта?
- I адказвае Ісус: той, каму Я падам абмачыўшы кусок хлéба. I, абмачыўшы кусок, падаў Юдзе Сымонаваму Іскарыёту.
- I за куском увайшоў у яго шатáн. I кажа яму Ісус: што робіш, рабі хутчэй.
- Але ніхто з прысутных таго не зразумéў, дзеля чаго гэтае сказаў яму.
- А як у Юды была скарбонка з грашыма, дык іншыя думалі, быццам Ісус кажа яму: купі, што трэба нам на сьвята, ці каб даў нéшта ўбогім.
- Той жз, узяўшы кусок, зараз жа выйшаў; а была ноч.
- А як выйшаў, кажа Ісус: цяпéр уславіўся Сын Чалавéчы, і Бог уславіўся ў Ім.
- Калі Бог уславіўся ў Ім, то Бог уславіць і Яго ў Сабé, і ў хуткім часе ўславіць Яго.
- Дзéці! яшчэ нядоўга Мнé быць з вамі: будзеце шукаць Мянé і, як Я сказаў Жыдом: куды Я іду, вы ня можаце йсьці, — так гавару цяпéр і вам.
- Даю вам новае прыказáньне: каб любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любéце адзін аднаго.
- Па гэтым пазнáюць усé, што вы Маі вучні, калі будзеце мéць любоў адзін да аднаго.
- Кажа Яму Сымон Пётр: Госпадзе, куды Ты йдзéш? Ісус адказаў яму: куды Я йду, ты ня можаш цяпéр за Мною йсьці; пазьнéй жа пойдзеш за Мною.
- Пéтр сказаў Яму: Госпадзе! чаму я не магу ісьці за Табою цяпéр? Я душу маю палажу за Цябé.
- Ісус адказаў яму: душу тваю за Мянé паложыш? запраўды, запраўды кажу табé: не прапяé пéвень, як тройчы адрачэшся ад Мянé.
Разьдзéл 14.
- Няхай не сумляваецца сэрца вашае; вéруйце ў Бога і вéруйце ў Мянé.
- У доме Айца Майго многа сьвятліц; каб жа ня гэтак было, сказаў бы Я вам: іду прырыхтаваць вам мéсца.
- I, калі пайду і прыгатую вам мéсца, прыйду ізноў і вазьму вас да Сябé, каб і вы былі, дзé Я.
- I куды йду, вéдаеце, і дарогу вéдаеце.
- Кажа Яму Хамá: Госпадзе! ня вéдаем, куды йдзéш; дык як можам вéдаць дарогу?
- Ісус сказаў яму: Я і дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня нрыходзе да Айца, калі не цераз Мянé;
- калі-б вы пазналі Мянé, пазналі-б і Айца Майго; і ад сяньня вéдаеце Яго і бачылі Яго.
- Кажа яму Піліп: Госпадзе! пакажы нам Айца, і годзе з нас.
- Кажа яму Ісус: гэтулькі часу я з вамі, і ты не пазнаў Мянé, Піліп? Хто бачыў Мянé, бачыў Айца; як жа ты кажаш: пакажы нам Айца?
- Ці ж ты ня вéрыш, што Я ў Айцу і Ацéц у-ва Мнé? Словы, што кажу вам Я, ад Сябé не кажу. Ацéц, што ў-ва Мнé, Ён робіць дзéлы.
- Вéрце Мнé, што ЯўАйцу, і Ён у-ва Мнé; каліж нé, вéрце Мнé па самых учынках.
- Запраўды, запраўды кажу вам: хто вéруе ў Мянé, будзе рабіць учынкі, якія Я рóблю, дый большыя за іх зробіць: бо Я да Айца Майго іду.
- I чаго напросіце ў імя Маё, тое зрóблю, каб уславіўся Ацéц у Сыне.
- Чаго папросіце ў імя Маё, Я зроблю.
- Калі любіце Мянé, спóўніце Маé зáпаведзі.
- I Я ўпрашу Айца, і Ёп дасьць вам другога Пацяшыцеля, каб быў з вамі давéку,
- Духа праўцы, Якога сьвéт ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго, а вы вéдаеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць і ў вас будзе.
- Не пакіну вас сіротамі: прыйду да вас.
- Яшчэ трохі, і сьвéт ужо ня ўбачыць Мянé, а вы ўбачыце Мянé, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.
- У той дзéнь давéдаецеся, што Я ў Айцу, і вы ў-ва Мнé, і Я ў вас.
- Хто мáе зáпаведзі Маé і выпаўняе іх, той любіць Мянé, а таго, хто любіць Мянé, любіцімець Ацéц Мой, і Я палюблю Яго і зьяўлюся яму Сам.
- Кажа Яму Юда (не Іскарыéт): Госпадзе, чаму гэта Ты хочаш зьявіць Сябé нам, а ня сьвéту?
- I адказаў яму Ісус і сказаў: хто любіць Мянé, той спаўняе слова Маё; і Ацéц Мой налюбіць яго; і Мы прыйдзем да Яго і зробім сялібу ў Яго.
- Хто ня любіць Мянé, не выпаўняе слоў Маіх; слова-ж, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, што паслаў Мянé.
- Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі.
- Пацяшыцель жа, Дух Сьвяты, Якога пашлé Ацéц у імя Маё, навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я казаў вам.
- Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам; даю-ж вам ня так, як сьвéт даé: няхай не сумлявáецца сэрца вашае І не баіцца.
- Вы чулі, што Я сказаў вам: іду ад вас і прыйду да вас. Калі-б вы любілі Мянé, то ўцéшыліся бы, што Я сказаў: іду да Айца, бо Ацéц Мой болылы за Мянé.
- I сказаў Я вам цяпéр — пéрш, чым стáлася, каб вы павéрылі, як стáнецца.
- Ужо нямнога Мнé гаварыць з вамі; бо йдзé князь гэтага сьвéту і ў-ва Мнé ня мáе нічога.
- Але, каб сьвéт вéдаў, што Я люблю Айца і, як загадаў Мнé Ацéц, так рóблю, — устаньце, пойдзем áдгэтуль.
Разьдзéл 15.
- Я ёсьць запраўдная вінаградная лазá, а Ацéц Мой вінаградар.
- Усякую галіну ў Мянé, якая не даé плоду, Ён адсякае; і ўсякую, што даé плод, абчышчае, каб болын пладоў давала.
- Вы ўжо ачышчаны праз слова, што Я гаварыў вам.
- Будзьце-ж у-ва Мнé, і Я ў вас. Як галіна ня можа даваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазé, так і вы, калі ня будзеце ў-ва Мнé.
- Я лазá, а вы галіны; хто прабывае ў-ва Мнé і Я ў ім, той прыносіць багата пладоў; бо без Мянé ня можаце рабіць нічога.
- Хто ня будзе ў-ва Мнé, будзе выкінены вон, як галіна, і засохне; а гэткія галіны зьбіраюць і кідаюдь у вагонь, і яны згараць.
- Калі будзеце ў-ва Мнé, і словы Маé ў вас будуць, то, чаго хóчаце, прасéце, і стáнецца вам.
- Гэтым услáвіцца Ацéц Мой, калі г.ы прынясецё багаты плод і будзеце Маімі вучнямі.
- Як палюбіў Мянé Ацéц, так Я палюбіў вас; аставайцеся-ж у любві Маёй.
- Калі выпаўніце зáпаведзі Маé, будзеце ў любві Маёй, як і Я выпаўніў прыказаньні Айца Майго і астаюся ў Яго любві.
- Гэтае сказаў Я вам, каб рáдасьць Май ў вас была, і каб радасьць вашая была поўная.
- Вось зáпаведзь Мая: любéце адзін аднаго, як Я налюбіў вас.
- Ніхто ня мáе любві большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за дрýгаў сваіх.
- Вы дрýгі Маі, калі спаўпяеце тое, што Я загадваю вам.
- Я ўжо не называю вас слугамі, бо слугá ня вéдае, што робіць гаспадар яго, а Я назваў вас дрýгамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, сказаў вам.
- Ня вы Мянé выбралі, але Я вас выбраў і наставіў вас, каб ішлі і прынóсілі плод, і каб нлод ваш грываў; каб, што папросіце ў Айца ў імя Маё, даў вам.
- Гэтае загáдваю вам: любéце адзін аднаго.
- Калі сьвéт вас ненавідзіць, вéдайце, што Мянé ранéй за вас зьненавідзіў.
- Калі-б вы былі із сьвéту, то сьвéт любіў бы сваё, але, як вы не із сьпéту, дык за гэта ненавідзіць вас сьвéт.
- Памятайце слова, якое Я сказаў вам: слугá ня большы за гаспадара свайго. Калі Мянé перасьлéдавалі, будуць перасьлéдаваць і вас; калі Маё слова захавалі, і вашае слова захаваюць.
- Але ўсё гэтае зробяць вам дзеля імéньня Майго, бо ня вéдаюць Таго, хто паслаў Мянé.
- Калі б Я ня прыйшоў і не гаварыў ім, то ня мéлі-б грэху; а цяпéр ня маюць адгаворкі ў грэху сваім.
- Хто Мянé ненавідзіць, ненавідзіць і Айца Майго.
- Калі-б Я не зрабіў сярод іх таго, чаго ніхто не рабіў, то
150 Паводле Іоана сьв. Эвангельле í$. íб. ня мéлі-б грэху, а цяпéр і бачылі, і зьненавідзелі і Мянé, і Айца Майго.
- Але няхай спóўніцца слова, напісанае ў законе іх: зьненавідзелі Мянé дарэмна (Псал. 68, 5).
- Калі-ж прыйдзе Пацяшыцель, якога Я пашлю вам ад Айца, Дух Праўды, Які ад Айца зыходзіць, ЁН будзе сьвéдчыць аба Мнé.
- Ды й вы будзеце сьвéдчыць, бо вы ад пачатку са Мною.
Разьдзéл 16.
- Гэтае сказаў Я вам, каб ня былі спакýшаны.
- Выключаць вас із школаў; дый ідзé гадзіна, калі кожны, хто забé вас, будзе думаць, што гэтым служыць Богу.
- I гэтак будуць рабіць вам, бо не пазналі ні Айца, ні Мянé.
- Але сказаў Я вам гэтае дзеля таго, каб вы, калі прыйдзе той час, прыпомнілі, штó Я вам гаварыў аб гэтым; не гаварыў жа вам гэтага спачатку, бо быў з вамі.
- Цяпéр жа йду да Паслаўшага Мянé, і ніхто з вас ня пытаецца ў Мянé: куды йдзéш?
- Але ад таго, што Я сказаў вам гэтае, сум напоўніў сэрца вашае.
- Але Я праўду кажу вам: ляпéй для вас, каб Я пайшоў; бр, калі Я не пайду, Пацяшыцель ня прыйдзе да вас, калі-ж пайду, пашлю Яго да вас,
- і Ён, прыйшоўшы, карыцімець сьвéт у грэху, прáўдзе і судзé;
- у грэху, што ня вéраць у Мянé;
- у праўдзе, што Я йду да Айца Майго, і ўжо ня ўбачыце Мянé;
- у судзé-ж, што князь сьвéту гэтага засуджаны.
- Яшчэ многа мáю сказаць вам, але вы цяпéр ня здолееце перанéсьці.
- Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то навучыць вас усякае праўды, бо не ад Сябé гаварыць будзе, але гаварыцімець, штó пачуе, і абвéсьціць вам, штó мáе прыйсьці.
- Той уславіць Мянé, бо з Майго возьме і вам абвéсьціць.
- Усё, што мáе Ацéц, ёсьць Маё; дык Я і сказаў, што ад Майго возьме і абвéсьціць вам.
- Хутка ня будзеце бачыць Мянé; дый ізноў хутка ўглéдзіце Мянé, што йдý да Айца.
- I гаварылі некатóрыя з вучняў Яго паміж сáбою: штó гэта Ён гаворыць нам: хутка ня будзеце бачыць Мянé і зноў хутка ўглéдзіце Мянé, дый: Я йду да Айца?
- I гаварылі: штó гэта знача, што кажа Ён: хутка? Ня вéдаем, што гаворыць.
- I пазнаў Ісус, што хочуць спытацца ў Яго, і сказаў ім: аб тым пытаецеся адзін у аднаго, што Я сказаў: хутка ня будзеце бачыць Мянé і зноў хутка ўглéдзіце Мянé?
- Запраўдá, запраўдй кажу вам: вы заплáчаце і загалóсіце, а сьвéт уцéшыцца; вы сýмныя будзеце, але сум ваш у радасьць зьмéніцца.
- Жанчына, калі родзіць, тýжыць, што прыйшла яé.гадзіна, але, калі ўродзіць дзіця, дык ужо ня помніць аб гóры ад радасьці, бо нарадзіўся чалавéк на сьвéт.
- Так і вы цяпéр тýжыце, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзрáдуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не адбярэ ў вас.
- I ў той дзéнь ня будзеце пытацца ў Мянé ні аб чым. Запраўды, запраўды кажу вам, што, аб чым папросіце Айца ў імя Маё, дасьць вам.
- Да сяньня вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасіце і дастанеце, каб радасьць ваша была поўная.
- Гэтае Я гаварыў вам прыповесьцямі; але надходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць прыповесьцямі, але проста абвяшчу вам аб Айцу.
- У той дзéнь будзеце прасіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас,
- бо Сам Ацéц любіць вас, бо вы палюбілі Мянé і павéрылі, што Я зыйшоў ад Бога.
- Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьвéт і зноў пакідаю сьвéт ды йду да Айца.
- Вучні Яго сказалі Яму: вось Ты цяпéр проста гаворыш і прьшовесьці ня кажаш ніводнае.
- Цяпер бачым, што Ты вéдаеш усё і ня маеш патрэбы, каб хто пытаўся ў Цябé. Дзеля гэтага вéрым, што Ты ад Бога зыйшоў.
- Ісус адказаў ім: цяпéр вéрыце?
- Вось надыхóдзіць гадзіна, дый ужо прыйшла, калі вы рассéецеся кожын у свой бок і пакінеце Мянé аднаго. Але Я не адзін, бо Ацéц са Мною.
- Гэтае сказаў Я вам, каб мір мéлі ў-ва Мнé. На сьвéце гóра мéць будзеце, але спадзявáйцеся: Я перамог сьвéт.
Разьдзéл 17.
- Гэтае сказаў Ісус і падняў вочы сваé да нéба і мовіў: Ойча! прыйшла гадзіна: услáў Сына Твайго, каб і Сын Твой услáвіў Цябé;
- боТы даў Яму ўладу над усякім цéлам, каб Ён усяму, што Ты даў Яму, даў бы жыцьцё вéчнае.
- Гэнае-ж жыцьцё вéчнае ў тым, каб пазналі Цябé, адзінага праўдзівага Бога, і Ісуса Хрыста, якога Ты паслаў.
- Я ўславіў Цябé на зямлі: завяршыў дзéла, што Ты даў Мнé зрабіць.
- Дык цяпéр услаў Мянé Ты, Ойча, у Цябé Самога тэй слáваю, якую Я мéў у Цябé ранéй істнаваныíя сьвéту.
- Я абвясьціў імя Тваё людзям, якіх Ты Мнé даў ад сьвéту; яны былі Тваі, і Ты іх даў Мнé, і яны захавалі слова Тваё.
- Цяпéр зразумéлі яны, што ўсё, што даў Ты Мнé, гэта ад Цябé.
- Бо словы, якія Ты даў Мнé, Я аддаў ім, і яны прынялі і запраўды зразумéлі, што Я ад Цябé зыйшоў, і павéрылі, што Ты Мянé паслаў.
- За іх прашу, не за ўвéсь сьвéт прашу, але за тых, якіх Ты даў Мнé, бо яны Тваі.
- I ўсё Маё Тваё, і Тваё Маё; і ў іх Я ўславіўся.
- Я ўжо не на сьвéце, але яны на сьвéце, Я-ж да Цябé іду. Ойча сьвяты! захавай іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мнé даў, каб яны былі адно, як і Мы.
- Калі Я быў на сьвéце з імі, Я захаваў іх у імя Тваё; тых, якіх Ты Мнé даў, Я захаваў, і ніхто з іх ня згінуў, апрача сына пагібелі, каб выпаўнілася пісаньне (Пс. 108, 17).
- Цяпéр жа да Цябé іду í гэтае кажу на сьвéце, каб лны мéлі радасьць Маю ў сабé поўную.
- Я аддаў ім слова Тваё, і сьвéт зьненавідзіў іх, бо яны не із сьвéту, як і Я не із сьвéту.
- Не прашу, каб Ты ўзяў іх із сьвéту, але каб захаваў іх ад зла.
- Яны не із сьвéту, як і Я не із сьвéту.
- Асьвяці іх праўдаю Тваéю: слова Тваё праўда.
- Як Ты паслаў Мянé ў сьвéт, так і Я пасылаю іх у сьвéт.
- I за іх Я пасьвячаю Сябé, каб і яны былі асьвéчаны праўдаю.
- Не за іх жа толькі малю, але й за тых, што ўвéравалі ў Мянé па слову іх.
- Няхай будуць усé адно: як Ты, Ацéц, у-ва Мнé, і Я ў Табé, так і яны няхай будуць адно, каб павéрыў сьвéт, што Ты паслаў Мянé.
- I славу, якую Ты даў Мнé, Я даў ім, каб былі адно, як Мы адно.
- Я ў іх, і Ты ў-ва Мнé; каб былі злýчаны ў вадно, і няхай пазнáе сьвéт, што Ты паслаў Мянé і палюбіў іх, як палюбіў Мянé.
- Ойча, каго Ты Мнé даў, хачу, хай і яны будуць са Мною там, дзé Я, каб бачыць слáву Маю, якую Ты Мнé даў, бо палюбіў Мянé ранéй заснавáньня сьвéту.
- Ойча справядлівы! сьвéт Цябé не пазнаў, але Я пазнаў Цябé, і яны пазналі, што Ты паслаў Мянé»
- I Я абвясьціў ім імя Тваё і абвяшчаю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мянé, у іх была, і Я ў іх.
Разьдзéл 18.
- Сказаўшы гэтае, Ісус выйшаў з вучнямі Сваші зá ручэй Кедрон, дзé быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Яго.
- Вéдаў жа гэтае мéсца і Юда, што прадаў Яго, бо Ісус і вучні Яго там часта зьбіраліся.
- Вось Юда, узяўшы роту ды слуг ад архірэяў і фарысэяў, нрыходзіць туды з ліхтарамі, сьвéтачамі і аружжам.
- Ісус жа, вéдаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў і сказаў ім: каго шукаеце?
- Яму адказалі: Ісуса Назарэя! Ісус кажа ім: гэта Я. Стаяў жа з імі і Юда, што прадаў Яго.
- I, калі сказаў ім: гэта Я яны адступіліся назад і ўпалі на зямлю.
- I ізноў спытаўся ў іх: каго шукаеце? Яны сказалі: Ісуса Назарэя.
- Ісус адказаў: Я сказаў вам, што гэта Я; дык вось, калі Мянé шукаеце, дайце ім адый сьці,
- каб споўнілася слова, сказанае Ім: з тых, якіх Ты даў Мнé, Я не загубіў нікога.
- Сымон жа Пётр, маючы мéч, выняў яго і ўдэрыў слугý архірэявага і адсéк яму правае вуха; слугá-ж той зваўся Малх.
- Але Ісус сказаў Пятру: палажы мéч у ножны. Няўжо-ж я ня выпю чары, што даў Мнé Ацéц?
- Тады жаўнéры і тысячнік і слугі жыдоўскія ўзялі Ісуса, зьвязалі Яго
- 13. і павялі Яго сьпярша да Анны, бо ён быў цéсьцем Кайяфы, які быў на той год архірэем.
- Гэта быў той Кайяфа, які парáдзіў Жыдом, што лéпш, каб адзін чалавéк пагіб за народ.
- За Ісусам ішоў Сымон Пётр і другі зýчань; вýчань гэны быў знаёмы з архірэем, дык ён увайшоў з Ісусам на архірэйскі падворак,
- а Пéтр стаяў за варотамі. I вось той другі вýчань, знаёмы з архірэем, выйшаў і сказаў прыдзьвéрніцы І ўвёў Пятра.
- Тут слýжанка прыдзьвéрніца кажа Пятру: ці і ты ня з вучняў гэтага чалавéка? Ён сказаў: Нé!
- Рабы-ж і слугі, распаліўшы агóнь, бо было сьцюдзёна, стаялі й грэліся. Пéтр таксама стаяў з імі і грэўся.
- Архірэй жа спытаýся ў Ісуса аб вучняў Яго і аб вучэньне Яго.
- Ісус адказаў яму: Я ясна гаварыў сьвéту; Я заýсёды навучаў у царквé і школе, дзé звычайна зьбіраюцца Жыды, і ўкрадкам не гаварыў нічога.
- Чаму пытаешся ў Мянé? Папытайся ў тых, хто слухаў, што Я гаварыў ім. Вось яны вéдаюць, што Я казаў.
- Як жа Ён сказаў гэтае, адзíн із слуг, што блізка стаяў, удэрыў Ісуса па абліччу і сказаў: так Ты адказваеш архірэю?
- Ісус адказаў яму: калі Я скдзаў блáга, дакажы, што блáга, а калі добра, за што бéш Мянé?
- Анна паслаў Яго зьвязанага да архірэя Кайяфы.
- А Сымон Пётр стаяў і грэўся. Тут кажуць яму: ці і ты не з Яго вучняў? А той адрокся і сказаў: нé!
- Кажа адзін із слуг архірэйскіх, сваяк таго, якому П.ётр адсéк вуха: ці-ж ня бáчыў я цябé з Ім у садзе?
- Пётр ізноў адрокся; і зараз жа прапяяў пéвень.
- Ад Кайяфы павялі Ісуса да прэторыі. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, ды каб можна было éсьці пасху.
- Пілат выйшаў да іх і сказаў: у чым вінаваціце чалавéка гэтага?
- Яны адказалі і сказалі яму: калі-б Ён ня быў такі злачынца, мы ня выдалі-б Яго табé!
- Пілат сказаў ім: вазьмéце Яго вы і па вашаму закону судзіце Яго. Жыды сказалі яму: нам нікога ня гожа забіваць.
- Каб споўнілася слова Ісуса, якое ЁН сказаў, абвяшчаючы, якою сьмéрцяй мáе памéрці
- Дык Пілат ізноў увайшоў у прэторыю і, паклікаўшы Ісуса, сказаў Яму: Ты Цар Жыдоўскі?
- Ісус адказаў яму: ці ад сябé ты гаворыш гэтае, ці другія сказалі табé аба Мнé?
- Пілат адказаў: ці-ж я Жыд? Цябé твой народ і архірэі выдалі мнé; штó-ж Ты зрабіў?
- Ісус адказаў: Царства Маё ня з гэтага сьвéту; калі-б з гэтага сьвéту было царства Маё, то слугі Маі бароліся бы, каб Жыды ня выдалі Мянé. Але царства Маё ня згэтуль.
- Пілат сказаў Яму: дык Ты Цар? Ісус адказаў: ты
154 Паводле Іоана сьв. Эвангельле í8. íд. кажаш, што Я цар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў на сьвéт, каб сьвéдчыць аб праўдзе. Кожын, хто ад праўды, слухае голасу Майго.
- Кажа Яму Пілат: Што такое праўда? I, сказаўшы гэтае, ізноў выйшаў да Жыдоў і сказаў ім: я ніякае віны ў Ім не знаходжу.
- Ёсьць жа ў вас звычай, каб я нéкага звальняў вам на Пасху. Хочаце, пушчу вам Цара Жыдоўскага?
- Тады ізноў закрычэлі ўсé, кажучы: не Яго, але Варавву! А Варавва быў душагуб.
Разьдзéл 19.
- Тады Пілат узяў Ісуса і бічаваў Яго.
- I жаўнéры, сплёўшы вянок з цярніны, узьдзéлі Яму на галаву і апранулі Яму чырвоны плашч
- і гаварылі: радуйся, Цар Жыдоўскі! I білі Яго па абліччу.
- Пілат ізноў выйшаў і сказаў ім: вось я выводжу Яго да вас, каб вы вéдалі, што я не знаходжу ў Ім ніякае віны.
- Тады выйшаў Ісус у цярновым вянку й чырвоным плашчу. I сказаў ім Пілат: вось чалавéк!
- Як убачылі Яго архірэі і слугі іх, дык пачалі крычэць, кажучы: распні, распні Яго! ПІлат кажа ім: вазьмéце Яго і ўкрыжуйце вы, бо я не знаходжу ў Ім ніякае віны.
- Жыды адказалі яму: мы маем закон; і па закону нашаму мусіць памéрці, бó зрабіў Сябé Сынам Божым.
- Пілат, пачуўшы гэтае слова, яшчэ болыы спужаўся.
- I ізноў увайшоў у прэторыю і сказаў Ісусу: адкуль Ты? Але Ісус не адказаў яму нічога.
- Пілат кажа Яму: Ты мнé не адказваеш? Ці ня вéдаеш, што магу ўкрыжаваць Цябé і магу звольніць Цябé?
- Ісус адказаў: ты ня мéў бы ніякае ўлады нада Мною, калі-б Табé ня было дáдзена з вышыні; дзеля гэтага больш грэху на тым, хто Мянé прадаў табé.
- 3 таго мамэнту Пілат стараўся звольніць Яго. Жыды-ж крычáлі, кажучы: калі звольніш Яго, ты ня друг Кéсару; кожны, хто робіць сябé царом, вораг кéсара.
- Пілат, пачуўшы гэтае слова, вывеў вон Ісуса і сéў на судовым пасáдзе, на мéсцы, што называлася літóстратон а па жыдоўску Ґаввафа.
- Была-ж тады пятніца перад Пасхай, і гадзіна шостая. I сказаў Пілат Жыдóм: вось Цар ваш!
- Але яны закрычэлі: вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: як я распну Царá вашага? Архірэі-ж адказалі: няма ў нас царá, апрача Кéсара.
- Тады ён аддаў Яго на ўкрыжавáньне. I ўзялі Ісуса й павялі.
- I, нясучы крыж Свой, Ён выйшаў на ўрочышча Чарапоў, што пажыдоўску называецца Галгофа,
- дзé і ўкрыжавалі Яго і.з. Ім двух другіх наабапал Яго, а ў сярэдзіне Ісуса.
- Пілат жа і надпіс напісаў і паставіў на крыжу. Напісана было: Ісус Назаранін, Цар Жыдоўскі.
- Гэты надпіс чыталі многія з жыдоў, бо мéсца, дзé быў укрыжаваны Ісус, было недалёка ад мéста, дый напісана было пажыдоўску, пагрэцку і парымску.
- Архірэі-ж жыдоўскія сказалі Пілату: ня пішы: »Цар Жыдоўскі», але напішы, што Ён Сам казаў: »Я цар жыдоўскі.»
- Пілат адказаў: што я напісаў, тое напісаў.
- Жаўнéры-ж, як расьпялі Ісуса, узялі вопратку Яго і падзялілі на чатыры часткі — кóжнаму жаўнéру частка, дый хітон; хітон жа быў ня шыты, але ўвéсь вытканы ад вéрху;
- дык сказалі адзін аднаму: ня будзем разьдзіраць. яго, а кінем жэрабе: чый будзе; каб збылóся сказанае ў пісаньні: Падзялілі адзéжу Маю між сабою і аб вопратку Маю жэрабе кідалі (Пс. 21, 19). Так і ўчынілі жаўнéры.
- Стаялі-ж ля крыжа Ісусавага маці Яго і сястра Маткі Яго, Марыя Кляопава, і Марыя Магдаліна.
- Ісус жа, углéдзіўшы Матку і стаяўшага побач вучня, якога любіў, кажа Матцы сваёй: Жанчына, вось сын твой!
- Пасьля кажа вучню: вось Маці твая! I з таго часу вучань гэты ўзяў яé да сябé.
- Пасьля таго Ісус, вéдаючы, што ўжо ўсё збылося, каб споўнілася Пісаньне, кажа: піць хачу!
- Тут стаяла судзіна, поўная воцату. Жаўнéры, набраўшы воцату губкай і ўзьдзéўшы яé на трысьціну, паднялі да вуснаў Яго.
- Ісус жа, як узяў воцату, сказаў: Збылося! і, нахіліўшы галаву, аддаў дух.
- А як была пятніца, дык жыды, каб не пакінуць цéлаў на крыжу ў суботу, (бо той дзéнь суботні быў вялікі), прасілі Пілата, каб перабіць у іх галéні і зьняць.
- I вось прыйшлі жаўнéры і ў пéршага перабілі галéнí, і ў другога ўкрыжаванага з Ім.
- Прыйшоўшы-ж да Ісуса, як убачылі, што Ён ужо ўмёр, дык не перабівалі ў Яго галéняў;
- толькі адзін з жаўнéраў прабіў Яму бок рагатьшаю, і ўраз жа пацякла кроў і вада.
- Той, хто бачыў, пасьвéдчыў, і сьвядоцтва яго праўдзівае; і ён вéдае, што кажа праўду, каб вы павéрылі.
- Бо ўсё гэтае стáлася, каб збылося Пісаньне: Косьць Яго няхай не пераломіцца (Выхад. 12, 46).
- Дый ізноў жа ў другім мéсцы гаворыць Пісаньне: Углéдзяць, каго прабілі (Захар. 12, 10).
- Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі (ён быў вучнем Ісуса, але тайным дзеля страху перад жыдамі) папрасіў Пілата зьняць цéла Ісуса; і Пілат дазволіў. Дык пайшоў і зьняў цéла Ісуса.
- Прыйшоў такжа й Нікадэм (ён прыходзіў ранéй да Ісуса ўначы) і прынёс мéшаніну з сьмірны і алéэ літраў каля ста.
- I ўзялі яны цéла Ісуса і абярнулі Яго ў палатно з пахнідламі, як звычайна хароняць жыдьк
- На тым мéсцы, дзé Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў садзе новая магіла, у якой яшчэ ніхто ня быў паложаны.
- Вось тутака дзеля пятніцы жыдоўскай (бо магіла была блізка) і палажылі цéла Ісуса.
Разьдэéл 20.
- У пéршы-ж дзéнь тыдня Марыя Магдаліна прыходзіць раніцай да магілы і бачыць, што кáмень ад магілы адвáлены.
- Дык бяжыць і прыходзіць да Сымона Пятра і другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: узялі Гóспада з магілы, і ня вéдаем, дзé палажылі Яго.
- I выйшаў Пётр і другі вучань і пайшлі к магіле.
- Бéглі-ж абодва разам, і другі вучань баржджэй абагнаў Пятра і прыйшоў да магілы пéршы
- і, нахіліўшыся, бачыць ляжучы палатніну, але не ўвайшоў.
- I прыходзіць за ім Сымон Пётр і ўваходзіць у магілу ды бачыць ляжучы адну палатніну
- і хустку, што была на галавé Яго, ды ня разам з палатнінай, але асобна скручаную на другім мéсцы.
- Тады ўвайшоў і другі вучань, што ранéй прыйшоў да магілы, і ўбачыў і павéрыў.
- Бо яны яшчэ ня вéдалі напісанага, што Ён мусіць уваскрэснуць.
- Дык вучні ізноў пайшлі да сябé.
- А Марыя стаяла ля магілы і плакала; і плачучы нагнулася да магілы.
- I бачыць двух ангелаў у бéлым адзéньні, сéдзячы адзін угалóвах, другі ўнагáх, дзé ляжала цéла Ісуса.
- I яны кажуць ёй: жанчына! чаго плачаш? Яна адказвае: забралі Госпада майго, і ня вéдаю, дзé палажылі Яго.
- Сказаўшы гэтае, аглянулася назад і ўбачыла, што стаіць Ісус, але не пазнала, што гэта Ісус.
- I кажа ёй Ісус: жанчына! чаго ты плачаш? каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа яму: Госпадзе! калі ты вынес Яго, скажы мнé, дзé ты палажыў Яго, і я вазьму Яго.
- Ісус кажа ёй: Марыя! Яна, аглянуўшыся, кажа Яму: Раввуні! г. зн. Вучыцель!
- Ісус кажа ёй: не дакранáйся да Мянé, бо Я яшчэ ня ўзыйшоў да Айца Майго, але йдзі дабратоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і Бога Майго і Бога вашага.
- Марыя Магдаліна ідзé й абвяшчае вучням, што бачыла Госпада, і што Ён гэта сказаў ёй.
- I ўвéчары таго-ж пéршага дня тыдня, калі дзьвéры дому, дзé зьбіраліся вучні Яго, былі замкнёны ад страху перад Жыдáмі, прыйшоў Ісус і стануў пасярэдзіне і сказаў ім: мір вам!
- I, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі й бок свой. I ўзрадаваліся вучні, убачыўшы Госпада.
- Ісус жа сказаў ім ізноў: мір вам! Як паслаў Мянé Ацéц, так і Я пасылаю вас.
- Сказаўшы гэтае, дыхнуў і кажа ім: прыйміце Духа Сьвятога.
- Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым астануцца.
- А Хамá, адзін з дванаццаЛаводле Іоана сьв. Эвангельле го. аí.
157 цёх, званы Блізьнюк, ня быў тут з імі, калі прыходзіу Ісус.
- Другія вучні сказалі Яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на руках Яго ранаў ад цьвякоў і нé уткнý пальца Майго ў раны ад цьвякоў, і не ўлажу рукі маёй у бок Яго, не павéру.
- I цераз восем дзён ізноў былі ў доме вучні Яго і Хамá з імі. Прыходзе Ісус пры замкнёных дзьвярох, стануў пасярэдзіне і сказаў: мір вам!
- Потым кажа да Хамы: дай сюды палец твой і паглядзі рукі Маé; дай руку тваю і ўлажы ў бок мой; і ня будзь нявéруючым, але вéруючым.
- Хамá адказаў Яму і сказаў: Госпадзе мой і Божа мой!
- Ісус кажа яму: ты, Хамá, павéрыў, бо бачыў Мянé; шчасьлівыя ня бачыўшыя і павéрыўшыя.
- I многа зрабіў Ісус перад вучнямі Сваімі другіх цýдаў, аб якіх не напісана ў гэтай кнізе;
- а гэтае-ж напісана, каб вы павéрылі, што Ісус éсьць Хрыстос, Сын Божьі, і, вéруючы, мéлі жыцьцё ў імя Яго.
Разьдзéл 21.
- Пасьля гэтага ізноў зьявіўся Ісус вучням Сваім ля мора Тывэрыядзкага. Зьявíўся вось як:
- былі разам Сымон Пётр і Хамá, званы Блізьнюк, і Натанаіл з Каны Галілéйскай, і сыны Завядзéявы, і двое другіх з вучняў Яго.
- Сымон Пéтр кажа ім: іду лавіць рыбу. Кажуць яму: ідзéм і мы з табою. Пайшлі і зараз увайшлі ў човен і не злавілі ў тую ноч нічога.
- Калі-ж ужо настáла раніца, Ісус стаяў на бéразе, але вучні не пазналі, што гэта Ісус.
- Ісус кажа ім: дзéці! Ці ёсьць у вас якая-нéбудзь ядоміна? Яны адказалі Яму: няма.
- Ён жа сказаў ім: закіньце сéці па правы бок чаўна і злóвіце. Яны закінулі, ды ўжо не маглі выцягнуць сéці ад масы рыбы.
- Тады вучань, якога люОіў Ісус, кажа Пятру: гэта Госпад. Сымон жа Пётр, пачуўшы, што гэта Госпад, падперазáўся (бо быў голы) і кінуўся ў мора;
- а другія вучні прыплылі ў чоўне (бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля двухсот), цягнучы сéць з рыбаю.
- Калі-ж выйшлі на зямлю, бачаць раскладзены агонь і на ім рыбу ды хлéб.
- Ісус кажа ім: прынясéце рыбы, якую вы цяпéр злавілі.
- Сымон Пётр пайшоў і выцягнуў на зямлю сéць, поўную вялікіх рыбаў; іх было сто пяцьдзесят тры, і пры гэткім множстве сéць не прарвалася.
- Ісус кажа ім: ідзіце абéдайце.
3 вучняў жа ніхто не адвáжыўся папытацца ў Яго: хто Ты? бо ўсé вéдалі, што гэта Госпад.
- Ісус прыходзіць, бярэ хлеб і даé ім; таксама й рыбу.
- Гэта ўжо трэці раз зьявіўся Ісус вучням Сваім пасьля ўваскрасéньня Свайго.
- Калі-ж яны абéдалі, Ісус кажа Сымону Пятру: Сымон Іонін, ці любіш ты Мянé больш, чым яны? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты вéдаеш, што я люблю Цябé. Ісус кажа яму: пасі авéчкі Маé.
- Яшчэ кажа яму другі раз: Сымон Іонін! ці любіш ты Мянé? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе, Ты вéдаеш, што я люблю Цябé. Ісус кажа яму: пасі авéчкі Маé.
- I кажа яму трэці раз: Сымон Іонін! Ці любіш ты Мянé? Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў Яго: ці любіш ты Мянé? і сказаў Яму: Госпадзе! Ты ўсё вéдаеш; Ты вéдаеш, што я люблю Цябé! Ісус кажа яму: пасі авéчкі Маé!
- Запраўды, запраўды кажу табé: калі ты быў малады, дык падпярáзваўся сам і хадзіў, куды хацéў; а як састарэеш, то выцягнеш рукі тваé, і другí цябé падперажэ і павядзé, куды ня схочаш.
- Гэтае-ж сказаў, пакáзуючы, якою сьмéрцяю Пётр уславіць Бога. I, сказаўшы гэтае, кажа яму: ідзі за Мí-юю.
- Пётр жа, аглянуўшыся, бачыць за ім вучня, якога любіў Ісус, ды што на вячэры, прыпаўшы да грудзéй Яго, сказаў: Госпадзе! хто прадасьць Цябé?
- Убачыўшы яго, Пётр кажа Ісусу: Госпадзе! а ён што?
- Ісус кажа яму: калі Я хачу, каб ён ператрываў, пакуль прыду, штó табé да гэтага? Ты йдзі за Мною!
- I праняслося тое слова між братоў, што вучань той не памрэ. Але Ісус не сказаў яму, што не памрэ, а: калі Я хачу, каб ён ператрываў, пакуль прыду, што табé да гэтага?
- Гэты вучань і сьвéдчыць аб гэтым і напісаў гэтае. I мы вéдаем, што праўдзівае сьвядоцтва яго.
- Ёсьць і многа другога, што ўчыніў Ісус, але, каб напісаць гэтае асобна, дык, думаю, і самому сьвéту не зьмясьціць бы напісаных кнігаў. Амін.
