САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ЯКУБА
Разьдзéл 1.
- Якуб, раб Бога і Госпада Ісуса Хрыста, — дванаццацём родам, што расьцярушаны, — рáдавацца!
- З вялікаю радасьцяй прымайце (гзта), браты маі, калі пападáеце ў розныя спакушэньні,
- вéдаючы, што выпрабаваньне вашае вéры вытварае цярплівасьць;
- цярплівасьць жа няхай мае закончанае дзéла, каб вы былі закончанымі й поўнымі, бяз ніякае нястачы.
- Калі-ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, які даé ўсім проста і без дакораў, — і будзе яму дадзена.
- Але няхай просіць з вéраю, анí не сумляваючыся, бо той, хто сумляваецца, падобны да марское хвалі, якую вéцер уздыймае й разьбівае.
- Дык няхай ня думае гэткі чалавéк, што нéшта дастане ад Госпада.
- Двудушны чалавéк няцьвёрды на ўсіх сваіх шляхох.
- Няхай жа хваліцца паніжаны брат сваей высокасьцяй,
- а багаты сваім паніжэньнем, бо прамінé, як цьвéт на травé.
- Бо ўзыйшло сонца са сьпéкай і высушыла траву, і цьвéт яé апаў, і хараство аблічча яé счэзла; гэтак і багаты на шляхох сваіх завяне.
- Шчасьлівы чалавéк, які выдзéржывае спакусу, бо, як выпрабаваны, ён дастане вянок жыцьця, што абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.
- У часе спакушэньня ніхто хай ня кажа: Бог мянé спакушае; бо Бог не спакушаецца злом, і сам нікога не спакушае.
- А кожны спакушаецца, захоплены й прываблены ўласным пажаданьнем;
- а пасьля пажаданьне, зачаўшы, спараджае грэх, а зроблены грэх спараджаесьмéрць.
- Не баламуцьцеся, браты маі ўмілаваныя:
- кожнае добрае даньнё і кожны дасканалы дар зыходзе з вышыні, ад Айца сьвéтласьцяў, у Якога няма адмéны ані зьмéннасьці.
- Захацéўшы, спарадзіў нас словам праўды, каб быць нам нейкім пачаткам тварэньняў Яго.
- Дык вось, браты маí ўмілаваныя, усякі чалавéк няхай будзе хуткі паслухаць, павольны гаварыць, няскоры гнéваццá,
- бо гнéў чалавéка ня творыць праўды Божае.
- Дзеля гэтага, адклаўшы Пасланьне Якуба í. я.
206 ўсякі бруд і астачу злосьці, у пакоры прымéце насаджáнае слова, што душы вашыя збавіць можа.
- Будзьце-ж выпаўніцелямі слова, а не слухачáмі толькі, ашуківаючымі самых сябé.
- Бо хто слухае слова і не выпаўняе, той падобны да чалавéка, які разглядае прыраджонае аблічча сваé ў люстры:
- ён паглядзéў на сябé і адыйшоўся, ды ўраз жа забыўся, які ён.
- Але хто ўглыбляецца ў дасканалы закон свабоды і трывае ў ім, той, стаючыся не слухачом забываючымся, але выпаўніцелем дзéла, шчасьлівы будзе ў дзéяльнасьці.
- Калі хто сярод вас думае, што ён багабойны, ды не закелзáе языка свайго, але ашуківае сэрца сваé, у таго багабойнасьць пустая.
- Чыстая і беззаганная багабойнасьць перад Богам Айцом — у тым, каб даглядаць сірот і ўдоваў у горы іх і дзяржацца неапагáненым ад сьвету.
Разьдзéл 2.
- Браты маі! Не на аблічча ўзіраючыся, мéйце вéру ў Госпада нашага Ісуса Хрыстá услаўленага.
- Бо калі на сабраньне вашае ўвóйдзе чалавéк з залатым пярсьцёнкам, у багатай вопратцы, дый увойдзе і бéдны ў мізэрнай вопратцы,
- і вы паўзіраецеся на адзéтага ў багатую вопратку і скажаце яму: табé добра сéсьці тут, а бéднаму скажаце: ты стань там, ці сядай тут, ля падножжа майго, —
- дык ці-ж не перасуджваеце вы ў сабé і ня робіцеся судзьдзямі з нягоднымі думкамі?
- Паслухайце, браты маі ўмілаваныя: ці-ж ня бéдных сьвéту гэтага выбраў Бог быць багатымі вéраю і ўзяць у спадчыну Царства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго?
- А вы пагардзілі бéдным. Ці-ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці-ж не яны цягаюць вас па судох?
- Ці-ж не яны зьняслаўляюць добрае імя вашае, якім вы называецеся?
- Калі вы выпаўняеце царскі закон паводле пісаньня: палюбі бліжняга твайго, як самога сябé, добра робіце;
- але калі на аблічча ўзіраецеся, дык робіце грэх і праступнікамі аказваецеся перад законам.
- Бо хто выпаўняе ўвéсь закон, ды саграшыць у нéчым адным, той робіцца вінаватым у-ва ўсім.
- Бо Той, хто сказаў: не чужалож! сказаў такжа: не забі, дык калі ты не чужаложыш, але забеш, то ты таксама праступнік закону.
- Гэтак гаварáце і гэтак рабéце, як тыя, што маюць быць суджаны па закону свабоды.
- Бо ня мáе суд ласкі для таго, хто не зрабіў ласкі; ласка па-над суд вывышшáецца.
- Што за карысьць, браты маі, калі хто кажа, што éн мáе вéру, ды ўчынкаў ня мáе? Ці можа гэтая вéра збавіць яго?
- Калі брат ці сястра неадзéтыя і ня маюць стравы штодзéннае,
- і нéхта з вас скажа ім: ідзéце ў супакоі, грэйцеся і карміцеся, але ня дасьць ім патрэбнага для цéла: што за карысьць?
- Гэтак і вéра, калі ня мáе ўчынкаў, сама па сабé мёртвая.
- Але хто-нéбудзь скажа: ты маеш вéру, а я мáю ўчынкі: пакажы мнé вéру тваю з учынкаў тваіх, і я з маіх учынкаў пакажу табé маю вéру.
- Ты вéрыш, што Бог адзін: добра робіш; і злыя духі вéраць і дрыжаць.
- Але ці хочаш вéдаць, чалавéча нікчэмны, што вéра бяз учынкаў мёртвая?
- Ці-ж ня ўчынкамі апраўдаўся Аўраам, бацька наш, узьвёўшы на ахвярнік Ізаака, сына свайго?
- Ці бачыш, што вéра дапамагала ўчынкам яго, і ўчынкамі вéра завяршылася?
- I выпаўнілася Пісаньне, якое кажа: Павéрыў Аўраам Богу, і залічана яму за праведнасьць, і — другам Божым быў ён названы.
- Ці бачыце, што чалавéк апраўдываецца ўчынкамі, аня вéраю толькі?
- Гэтак сама й Рааб блудніца ці ня ўчынкамі апраўдалася, прыняўшы пасланцоў і адправіўшы Іх другой дарогай?
- Бо, як цéла бяз духа мёртвае, гэтак і вéра мёртвая бяз учынкаў.
Разьдзéл 3.
- Браты маі! Ня многія рабéцеся вучыцялямі, вéдаючы, што мы большы дастанем прысуд,
- бо ўсé мы шмат грашым. Хто не грашыць словам, той — дасканалы чалавéк, які дуж закелзáць і ўсё цéла.
- Вось мы ўкладаем зялéзы ў рот коням, каб яны слухаліся нас, і кіруем усім цéлам іх;
- вось і караблі ун якія вялікія, што іх вéтры магутныя носяць, а невялікім стырном кіруюцца, куды хоча корнік;
- гэтак і язык — невялікі члéн, але шмат робіць. Паглядзі, невялікі агонь, а як многа рэчаў запалівае;
- і язык — агонь, сьвéт няпраўдьі. Язык гэтак зьмяшчаецца міжы члéнамі нашымі, што апаганівае ўсё цéла і запалівае круг жыцьця, а сам запальваецца ад геéнны,
- бо ўсякая прырода зьвéраў і птушак, гáдаў і марскіх жывёл гамуецца й угамована прыродаю чалавéчаю,
- а ўгамаваць языка ніхто з людзéй ня можа: гэта — нястрымнае зло; ён напоўнены сьмяротнаю атрутаю.
- Ім славім Бога і Айца — і ім праклінаем людзéй, што створаны на ўзор Бога;
- з тых самых вуснаў выходзіць багаслаўлéньне і праклён. Не павінна быць гэтага, маГ браты.
- Ці цячэ з аднаго жаралá крыніцы салодкае і горкае?
- Ня можа, браты маі, смоква радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза смоквы: гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салоную і салодкую ваду.
- Хто з вас мудры й разумны? Пакажы гэта на дзéле добрым паступаньнем з лагоднасьцяй мудрасьці.
- Але, калі ў вашым сэрцы вы мáеце горкую завісьць і сварлівасьць, дык не хвалéцеся і не брашыце на праўду:
- 1 гэта ня ёсьць мудрасьць, ІІГГО зьвéрху зыходзе, але зямйая, душэўная, дэманíчная,
- бо гдзé завісьць і сваркі, там ладу няма і ўсé благія ўчынкі.
- Але мудрасьць, што зьвéрху зыходзе, перадусім чыстая, потым згодлівая, лагодная, паслухмяная, поўная міласэрдзя й добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
- Плод жа праўды ўміры сéецца тымі, што мір робяць.
Разьдзéл 4.
- Скуль войны й бітвы у вас? Ці ня згэтуль: з раскошаў вашых, што ў члéнах вашых ваююць?
- Жадаеце й ня мáеце; забіваеце й завідуеце, — ды ня можаце дасягнуць; сварыцёся і ваюеце, ды ня маеце, бо ня просіце. —
- Просіце і не дастаецё, бо просіце блага, каб ужыць на раскошы вашыя.
- Бясчэсныя й бясчэсьніцы! Ці ня вéдаеце, што дружба са сьвéтам ёсьць варожасьць да Бога? Дык, хто хоча быць другам сьвéту, той робіцца ворагам Богу.
- Ці вы думаеце, што надармá кажа Пісаньне: да завісьці любіць дух, што жывé ў нас?
- і тым большую даé ласку, дык і сказана: Бог горДымі брыдзіцца, а пакорным ласку даé (Прыпов. 3, 34).
- Дык пакарыцеся Богу; супраціўцеся дяблу, і ўцячэ ад вас.
- Бліжэй падыйдзéце да Бога, і прыблізіцца да.вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушныя;
- скрушайцеся, плачце й галасіце: някай сьмéх ваш абéрнецца ў плач, і радасьць — у гора.
- Скарыцеся перад Госпадам, і ўзвысіць вас.
- Не абмаўляйце, браты, адзін аднаго: хто брата абмаўляе й асуджáе брата свайго, той абмаўляе закон і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, то ты нé выпаўніцель закону, але судзьдзя.
- Адзін законадаўца можа збавіць і загубіць; а хто ты, што судзіш другога?
- А ну цяпер вы, што кажаце: сягоньня ці заўтра вырушым у такое й такое мéста і пражывéм там адзін год, і будзем таргаваць і зарабляць, —
- вы, якія ня вéдаеце, што будзе заўтра: бо што такое вашае жыцьцё? Пáра, што зьяўляецца на малы час, а потым зьнікае.
- Замéст таго, каб вам гаварыць: калі Госпад захоча й будзем жывыя, дык зробім тое ці другое, —
- вы вось праз пыху сваю пуста хваліцеся. Усякае гэткае пустахвальства ёсьць зло.
- Дык вось, хто вéдае, як рабіць дабро, ды ня робіць, грэх таму.
Разьдзéл 5.
- А ну-ж вы, багатыя: плачце й галасéце над злыбедамі вашымі, што йдуць на вас!
- Багацьце вашае згніло, і вопраткі вашыя зьéдзенымольлю.
- Золата вашае й серабро вашае пайржавéла, і іржа іх сьвéдчыць супраць вас і зьéсьць цéла вашае, як агонь: вы сабралі сабé скарб на апошнія дні.
- Вось галосіць заплата, якую вы затрымлівалі ў работнікаў, што пажалі палí вашыя; і ляманты жанцоў дайшлі да вушэй Госпада Саваофа.
- Вы мéлі раскошу й асалоду на зямлі; накармілі сэрцы вашыя, быццам на дзéнь, калі вас заколюць.
- Вы засудзілі, забілі справядлівага: ён не спраціўляўся вам.
- Дык вось, браты, будзьце доўгацярплівымі да прыходу Госпадавага. Глядзéце: зямляроб жджэ каштоўнага плоду ад зямлі і дзеля яго цéрпіць доўга, пакуль дастане дождж раньні і позны.
- Цярпіце доўга і. вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыход Гасподні набліжаецца.
- Не наракайце, браты маі, адзін на аднаго, каб ня быць засуджанымі: вось судзьдзя стаіць за дзьвярыма.
- За прыклад мук ліхіх і доўгацярплівасьці — вазьмéце, браты маі, прарокаў, што імéньнем Госпадавым прамаўлялі.
- Вось мы шчасьлівымі называем тых, што цярпéлі. Вы чулі пра стойкасьць Іова і бачылі канéц яго ад Госпада, бо Госпад вéльмі міласэрны й спагадлівы.
- Дык перш за ўсё, браты маі, не прысягайцеся ані нéбам, ані зямлёю, ані ніякаю другою прысягаю; але няхай будзе ў вас »алé, алé», і шé, нé», каб вам не папасьці пад суд.
- Цяжка нéхта з вас мучыцца? няхай моліцца. Вясéла каму? няхай псальмы сьпявае.
- Занядужаў хто з вас? пакліч прэзьбітараў Царквы, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алéем у імя Госпадавае, —
- і малітва вéры вылячыць хворага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі зрабіў, будуць зьняты з яго.
- Прызнавайцеся адзін перад адным у праступках і малéцеся адзін за аднаго, каб паздаравéць; многа можа натужная малітва справядлівага!
- Ільля быў чалавéк, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня падаў дождж на зямлю тры гады і шэсьць мéсяцаў.
- I ізноў памаліўся: і нéба дало дождж, і зямля узрасьціла плод свой (3 Цар. 17, 18).
- Браты, калі-б хто з вас ухіліўся ад праўды, і нéхта яго навярнуў-бы,
- дык няхай гэны вéдае, што, вярнуўшы грэшніка з блуднае дарогі ягонае, ён збавіць душу ад сьмéрці і многа пакрые грахоў.