ПАСЛАНЬНЕ ПАЎЛЫ ДА ЖЫДОЎ
Разьдзéл 1.
- Бог, які многакротна і рознымі спосабамі прамаўляў здаўна да айцоў праз прарокаЎ>
- у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога наставіў за насьлéдніка ўсяго, праз Якога й вякі стварыў.
- Той, будучы зьяньнем славы і ўзорам пастаці Яго, усё словам сілы Сваéй носячы, учыніўшы цераз Сябé ачышчэньне грахоў нашых, сéў праваруч вéлічы на вышынях,
- дáсканальшы за Ангелаў нагэтулькі, наколькі слаўнéйшае за іх дастаў у спадчыне імя.
- Бо каму із Ангелаў сказаў Ён калі: Ты Сын Мой, сягоньня Я цябé спарадзіў,— і яшчэ: Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мнé Сынам? (Псал. 2, 7. 2; Царств. 7, 14).
- Калі-ж ізноў уводзіць Першароднага ў сусьвéт, кажа: I няхай паклоняцца Яму ўсé Ангелы Божыя (Псал. 96, 7).
- Да Ангелаў жа кажа: Ты Ангеламі Сваімі духаў робіш і служкамі Сваімі полымя агнявое (Псал. 103, 4).
- А аб Сыне: Пасад Твой, Божа, па вéк вéчны; пáліца прáвасьці — пáліца царства Твайго.
- Ты праўду палюбіў і зьненавідзіў беззаконьне; дзеля гэтага памазаў Цябé, Божа, Твой Бог алéем радасьці балéй за супольнікаў Тваіх (Псал. 44, 7-8).
- I: напачатку заснаваў Ты, Госпадзе, зямлю, і нябёсы — дзéла рук Тваіх;
- яны пагібнуць, а Ты трываеш; і ўсé, быццам вопратка, пастарэюць,
- і, як вопратку, скруціш іх, і перамéняцца; але Ты — той самы, і гады Тваé ня скончацца (Псал. 101, 26—28).
- Каму із Ангелаў сказаў Ён калі: Сядзь праваруч Мянé, дакуль пакладу ворагаў Тваіх за падножжа ног Тваіх? (Псал. 109,2).
- Ці ня ўсé яны — служэбныя духі, пасланыя на служэньне дзеля тых, што маюць збаўлéньне ўнасьлéдаваць?
Разьдзéл 2.
- Дзеля гэтага трэба нам асабліва ўважаць на чутае, каб часам не адпасьці.
- Бо, калі, сказанае праз Ангелаў слова было цьвёрдае, і ўсякі праступак і непаслухмянства даставалі справядлівую адплату,
- дык як мы ўцячэм, (мы), што ня рупіліся аб гэткае збаўлéньне, якое, апавяшчáнае спачатку Госпадам, умацована ў нас ад тых, што ад Яго чулі,
- пры сьвéдчаньні Богам праз знамéньні і цуды і розныя сілы, ды праз раздаваньне Духа Сьвятога паводле волі Яго?
- Бо не для Ангелаў пакарыў Бог будучы сусьвéт, аб якім гаворым;
- засьвéдчыў жа нéхта нéдзе, кажучы: Штó ёсьць чалавéк, што памятаеш аб ім, ці сын чалавéчы, што адвéдваеш Яго?
- Мала Ты панізіў яго перад Ангеламі; славай ды чэсьцю ўвянчаў Ты яго і паставіў яго панад творамі рук Тваіх;
- усё пакарыў Ты пад ногі яго (Псал. 8, 5—7). Калі-ж пакарыў Яму ўсё, дык нічога не пакінуў непакорным яму. Цяпер жá яшчэ ня бачым, каб усё было пакорна яму;
- але бачым, што Ісус, мала чым умáлены перад Ангеламі, за муку сьмéрці ўвéнчаны славай і чэсьцю, каб з ласкі Божае спазнаў сьмéрць за ўсіх.
- Бо трэба было, каб Той, праз Якога ўсё і Кім усё, Таго, Хто прывёў многіх сыноў у славу, Павадыра збаўлéньня іх, праз мукі завяршыў.
- Бо і той, хто асьвячáе, і тыя, што асьвячáюцца, усé — ад Аднаго; дзеля гэтага Ён не сароміцца называць іх братамі, кажучы:
- Абвяшчу імя Тваé братом Маім, пасярод царквы засьпяваю гымн Табé (Псал. 21, 23).
- I яшчэ: Я буду спадзявацца на Яго. I яшчэ: Вось я і дзéці, якіх даў мкé Бог (Ісая 8, 17—18).
- Калі-ж дзéці сталіся супольнікамі цéла і крыві, дык і Ён таксама супольнік іх, каб праз сьмéрць зьнішчыць таго, хто мáе ўладу над сьмéрцяй, гэта ёсьць дябала,
- і збавіць тых, якія ад страху сьмéрці праз усё жыцьцё былі адданы пад уладу рабству.
- Бо запраўды ня Ангелаў прыймае Ён, але насéньне Аўраáмавае прыймае.
- Дзеля гэтага Ён павінен быў у-ва ўсім падобным стацца да братоў, каб быць міласэрным і вéрным Архірэем перад Богам, каб ачысьціць грахí народу;
- бо, як Сам Ен, спакушáны, цярпéў, дык і можа спакушаным дапамагчы.
Разьдзéл 3.
- Дык вось, браты сьвятыя, супольнікі ў нябéсным прызваньні, пазнайце Пасланца і Архірэя вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,
- Які вéрны паставіўшаму Яго, як і Майсéй у-ва ўсім доме Яго (Лічб. 12, 7).
- Бо Гэты варты тым большае славы перад Майсéем, чым большую чэсьць за дом мáе той, хто яго збудаваў.
- Бо кожны дом кім-нéбудзь будуецца; а хто ўсё збудаваў, ёсьць Бог.
- I Майсéй вéрны ў-ва ўсім доме Яго, як слугá, дзеля пасьвéдчаньня таго, штó мéла быць сказаным.
- А Хрыстос — як Сын у доме Яго; дом жа Яго — мы, калі толькі адвагу й пахвалу надзéі цьвёрда даканцазахаваем.
- Дзеля гэтага, як кажа Дух Сьвяты: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго,
- не рабéце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у гнéве, у дзéнь спакушэньня ў пустыні,
- дзе спакушалі Мянé айцы вашыя, выпрабоўвалі Мянé і бачылі ўчынкі Маé сорак гадоў
- Дзеля гэтага угнявíўся Я на род гэны і сказаў: Заўсёды блукаюцца яны сэрцам, а самі не пазналі шляхоў Маіх;
- дык пакляўся Я ў гнéве Маім: ці ўвойдуць яны ў супачынак Мой? (Псал. 94, 7—11).
- Глядзéце, браты, каб ня было ў кім з вас сэрца хітрага ды нявéрнага, каб вам не адступіцца ад Бога жывога.
- Але заклікáйце адзін аднаго штó-дня, дакуль можна казаці: сягоньня, — каб хто з вас не зачарствéў праз подступ грэху;
- бо мы сталіся супольнікамі Хрыста, калі толькі пачатак істнаваньня цьвёрда захаваем даканцá,
- дакуль гаворыцца: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго, не рабéце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у гнéве.
- Бо некаторыя, пачуўшы, угнявілі; але ня ўсé, што выйшлі з Эгіпту з Майсéем.
- На каго-ж гнéваўся Ён сорак гадоў? Ці не на саграшыўшых, косьці якіх паляглі ў пустыні?
- Каму-ж кляўся, што ня ўвойдуць у супачынак Яго, калі не непакорным?
- I бачым, што яны ня здолелі ўвайсьці праз нявéрые.
Разьдзéл 4.
- Дзеля гэтага высьцерагáймася, каб, калі йшчэ трывае прырачэньне ўвайсьці ў супачынак Яго, не аказаўся хто з вас спозьніўшымся.
- Бо і нам яно абвéшчана, як і гэным; але ім не дало карысьці чутае слова, бо не давяршылася вéраю слухаўшых.
- Бо ўваходзім у супачынак мы, увéраваўшыя, бо Ён сказаў: Як пакляўся Я ў гнéве Маім: ці ўвойдуць у супачынак Мой?, хаця ўчынкі Яго сталіся йшчэ ад стварэньня сьвéту.
- Бо сказана нéдзе аб сéмым дню гэтак: I супачыў Бог у дзéнь сёмы ад усіх дзéл Сваіх (Быт. 2, 2).
- I яшчэ нéдзе: Ці ўвойдуць у супачынак Мой?
- Дык, калі некаторым астаéцца ўвайсьці. ў яго, а тыя, якім ранéй абвéшчана, не ўвайшлі ў яго за непаслухмянства,
- то йзноў азначае нéйкі дзéнь »сягоньня», гаворачы праз Давіда, цераз гэтулькі часу, як было сказана: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго, не рабéце цьвёрдымі сэрцы вашыя.
- Бо, калі-б Ісус гэных супакоіў, дык ня было-б сказана пасьля таго аб іншым дню.
- Дзеля гэтага пакінена яшчэ народу Божаму сьвяткаваньне суботы.
- Бо, хто ўвайшоў у супачынак Яго, той і сам супачыў ад дзéл сваіх, як і Бог ад Сваіх.
- Дык пастараймася ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым-жа прыкладам ня ўпаў у непакорнасьць.
- Бо слова Божае жывое і дзéючае, ды гастрэйшае за ўсякі мéч двусéчны, і пранікаючае да разьдзялéньня душы і духа, суставаў і мазгоў, і сýдзіць думкі й лятуцéньні сэрца.
- I няма стварэньня, укрытага ад Яго, але ўсё абнажóна й адкрыта вачáм Яго, да Якога нашае слова.
- Дык, маючы Архірэя вялікага, што нябёсы прайшоў, Ісуса, Сына Божага, трымáймася вызнаньня.
- Бо хмáем Архірэя не такога, што ня мог-бы спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў у-ва ўсім спакушэньня, апрача грэху.
- Дык прыступáйма з адвагаю да пасаду ласкі, каб дастаць зьмілаваньне ды ласку знайсьці на падмогу ў добры час.
Разьдзéл 5.
- Бо ўсякі архірэй, спаміж людзéй выбірáны, дзеля людзéй стаўляецца на тое, штó Божае, каб прынасіць дары й ахвяры за грахі,
- каб мог выбачаць няцямлючым і блукаючымся, бо й сам абложаны нядужасьцяй,
- і дзеля гэтага павінен, як за народ, гэтак і за сябé, прынасіць ахвяры за грахі.
- I ніхто сам сабою ня прыймае гэтае чэсьці, але той, хто накліканы Богам, як і Арон.
- Гэтак і Хрыстос ня Сам Сябé ўславіў, каб быць Архірэем, але Той, Хто сказаў Яму: Ты Сын Мой, сягоньня Я Цябé спарадзіў (Псал. 2, 7),
- як і ў другім мéсцы кажа: Ты сьвяшчэньнік навéк па уставу Мэльхісэдэкаваму (Псал. 109, 4).
- У дні цéла Свайго Ён з вялікім лямантам і сьлязьмі прыносіў малітвы і просьбы к Таму, Хто мог выбавіць Яго ад сьмéрці, і быў выслуханы за пакорлівасьць Сваю.
- Хоць Ён і Сын, аднак праз мукі паслухмянства навучыўся
- і, зьвяршоны, зрабіўся для ўсіх, хто Яму паслухмяны, прычынаю вéчнага збаўлéньня,
- названы ад Бога Архірэем па уставу Мэльхісэдэка.
- Аб Ім нам вялікае слова, ды цяжка яго высказаць, бо вы зрабіліся няздольнымі слухаць.
- Бо вас, якія, водле часу, мусілі-б быць вучыцялямі, трэба йзноў вучыць пачаткаў слоў Божых, і вам патрэбна малако, а ня цьвёрдая страва.
- Бо ўсякі, хто корміцца малаком, нясьвéдамы ў слове праўды, бо ён дзіцятка.
- Дасканалых-жа есьць цьвёрдая страва, тых, у якіх пачуцьці навыкам прывучаны распазнаваць дабро і зло.
Разьдзéл 6.
- Дык, пакінуўшы пачатак Хрыстовага слова, пасьпяшайма да дасканаласьці, не кладучы ізноў падставы дзеля пакаяньня ад мёртвых дзéл і всры ў Бога,
- нáвукі аб хрышчэньнях, і аб ускладаньні рук, і аб уваскрасéныíі мéртвых, і аб судзé вéчным.
- I зробім гэтае, калі Бог дазволіць.
- Бо немагчыма тых, што раз былі прасьвéчаны, і паспробавалі дару нябéснага, і сталіся супольнікамі Духа Сьвятога,
- і пакаштавалі добрага слова Божага і сілаў будучага вéку
- ды адпалі, — ізноў абнаўляць кáяньнем, калі яны йзноў раскрыжоўваюць у сабé Сына Божага і зьдзéкуюцца над Ім.
- Бо зямля, якая пé дождж, што часта зыходзе на яé, і родзіць расьліну, карысную для тых, хто сáдзіць яé, — дастаé багаслаўлéньне ад Бога;
- тая-ж, што прыносіць цéрні й пустазéльле, нікчэмная і блізкая да праклёну: канéц яé — на спалéньне.
- Мы-ж спадзяéмся ад вас, умілаваныя, лéпшага і мáючага збаўлéньне, хаця й гаворым гэтак.
- Бо Бог не несправядлівы, каб забыўся аб дзéле вашым і працы любві, якую вы выявілі дзеля імéньня Яго, калі служылі і служыце сьвятым.
11.. Хочам жа, каб кожны з вас выяўляў такую-ж рупнасьць аб цьвёрдую надзéю даканца;
- каб ня стацца вам лянівымі, але насьлядавáць тых, што вéраю і доўгацярплíвасьцяй бяруць у спадчыну абяцаньне.
- Бо Бог, прыракаючы Аўрааму, ня маючы клясьціся нікім вышэйшым, кляўся Самым Сабою,
- кажучы: Запраўдным багаслаўлéньнем пабагаслаўлю цябé і, памнажаючы, памножу цябé (Быт. 22, 17).
- Дык вось (Аўраам), як доўгацярплівы, атрымаў абяцанае.
- Бо людзі клянуцца вышэйшым, і кожнае спрэчкі між імі канéц на сцьвярджэньне — прысяга.
- Дзеля гэтага й Бог, хочучы балéй паказаці насьлéднікам прырачэньня нязьмéннасьць волі Сваéй, ужыў прысягу,
- каб у дзьвёх нязьмéнных рэчах, у якіх для Бога зманíць немагчыма, мéлі крэпкае пацяшэньне, прыбéгшы ўзяці надзéю, што перад намі ляжыць,
- якую мáем, як якар душы, бясьпéчную, пэўную, і ўваходзіць яна ў самае нутраное за заслону,
- куды, як наш папярэднік, увайшоў Ісус, стаўшыся Архірэем навéк паводле уставу Мэльхісэдэкавага.
Разьдзéл 7.
- Бо Мэльхісэдэк, цар Саліму, сьвяшчэньнік Бога Найвышэйшага, той, што спаткаў Аўраама, як варочаўся з пабоішча цароў, і пабагаславіў яго,
- ды яму дзесяціну аддзяліў Аўраам ад усяго (— пéршае ў перакладзе цар праўды, а пасьля і цар Салімскі, гэта ёсьць цар міру),
- бяз бацькі, бяз маткі, без радаводу, ня маючы ні пачатку дзен, ні канца жыцьця, упадоблены-ж Сыну Бомсаму, астаéцца сьвяшчэньнікам назаўсёды.
- Бáчыце-ж, як вялік той, каму й дзесяціну даў Аўраам патрыарх із найлéпшае здабычы.
- I тыя з сыноў Лéвіных, што прымаюць сьвяшчэнства, маюць зáпаведзь — браць паводле закону дзесяціну з народу, гэта ёсьць з сваіх братоў, хаця й гэтыя паходзяць ад сьцягнаў Аўраамавых.
- Ён мса, не-паходзячы з іхняга роду, дастаў дзесяціну ад Аўраама і пабагаславіў таго, што мéў прырачэньне.
- Бяз усякае-ж спрэчкі мéншае багаслаўляецца большым.
- I тут дзесяціны бяруць людзі сьмяротныя, а там — той, аб Якім сьвéдчыцца, што жывé.
- I, адным словам, праз Аў
324 Пасланьне Паўлы да Жыдоў у.
- раама ўзята дзесяціна і з Лéвія, які сам бярэ дзесяціны,
- бо ён быў яшчэ ў сьцягнах бацькавых, калі спаткаў яго Мэльхісэдэк.
- Дык, калі-б зьвяршэньне было праз сьвяшчэнства лявіцкае, (бо народ ад яго закон дастаў), дык якая йшчэ патрэба паўставаць іншаму сьвяшчэнству па уставу Мэльхісэдэкаваму, а не па уставу Аронаваму называцца?
- Бо з зьмéнай сьвяшчэнства канéчнай робіцца і зьмéна закону.
- Бо Той, аб Кім гаворыцца гэтае, налéжаў да другога калéна, з якога ніхто не прыступаў да ахвярніка;
- бо вéдама, што Госпад наш зазьяў з калéна Юдавага, а аб гэтым калéне Майсéй нічога не сказаў адносна сьвяшчэнства.
- I яшчэ ясьнéй відаць з таго, што нападобу Мэльхісэдэку ўстаé іншы сьвяшчэньнік,
- Які не па закону зáпаведзі цялéснае стаўся, але па сіле нязьнішчальнага жыцьця.
- Бо сьвéдчыцца: Ты сьвяшчэньнік навéк па уставу Мэльхісэдэкаваму.
- А ранéй быўшая зáпаведзь адкінена праз бяссільле яé і бескарыснасьць;
- бо закон нічога не давяршыў; але ўводзіцца лéпшая надзéя, праз якую набліжаемся да Бога.
- I паколькі гэта не бяз прысягі, —.
- (бо тыя ставаліся сьвяшчэньнікамі бяз прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Хто казаў да Яго: Кляўся Госпад і не пакáецца: Ты сьвяшчэньнік навéк па уставу Мэльхісэдэкаваму) (Псал. 109, 4).
- пагэталькі парукай лéпшага запавéту стаўся Ісус.
- I тых сьвяшчэньнікаў было балéй, бо сьмéрць недапускала трываць;
- а Гэты праз тое, што вéчна трывае, мáе сьвяшчэнства непраходзячае,
- дык і можа назаўсéды збаўляць тых, што прыходзяць праз Яго да Бога, заўсéды жывы, каб заступацца за іх.
- Гэткага і трэба было нам Архірэя: сьвятога, вольнага ад зла, беззаганнага, адлýчанага ад грэшнікаў і узвышанага па-над нябёсы,
- Які ня мáе патрэбы штодня, як архірэі, прынасіць ахвяры сьпярша за сваé грахі, пасьля за грахі народу: бо Ён зрабіў гэта за-рáз, прынéсшы (ў ахвяру) Сябé.
- Бо закон стаўляе за Архірэяў людзéй, маючых слабасьці; а слова прырачэньня, што пасьля закону, (паставіла) Сына, навéкі дасканалага.
Разьдзéл 8.
- Галоўнае-ж у сказаным ёсьць: мы маем Архірэя такога, што сéў праваруч пасаду вéлічы на нябёсах,
- слуга сьвятыні і скініі праўдзівай, якую паставіў Госпад, а не чалавéк.
- Бо кожны архірэй стаўляецца на тое, каб прынасіць дары й ахвяры; дык трэба было, каб і Гэты мéў нешта, што прынéсьці.
- Бо калі-б Ён быў на зямлі, дык ня быў-бы сьвяшчэньнікам, бо ёсьць сьвяшчэньнікі, што па закону прыносяць дары,
- якія служаць абразý і цéню нябéснага, як скáзана было Майсéю, калі ён маніўся зрабіць скінію: Глядзі, сказана, рабі ўсё па ўзору, паказанаму табé на гарэ (Выхад. 25, 40).
- Цяпéр жа Ён атрымаў служэньне тым дасканальшае, чым лéпшага Ён пасярэднік запавéту, які ўзáконіўся на лéпшых прырачэньнях.
- Бо калі-б той пéршы быў без заганы, дык ня шукаласяб мéсца другому.
- Бо-ж, дакараючы іх, кажа: вось, надыходзяць дні, кажа Госпад, калі зрóблю з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавéт,
- не паводле запавéту, які з бацькамі іх зрабіў у той дзéнь, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпскай; бо яны ня вытрывалі ў запавéце Маім, і Я перастаў рупíцца аб іх, — кажа Госпад.
- Вось запавéт, які дам дому Ізраіляваму пасьля Тых дзён, —. кажа Госпад: Даўшы законы Маé ў думкі іх, напішу іх і на сэрцах іхніх і буду ім Бог, а яны Мнé будуць народ.
- I ня будзе вучыць кожны бліжняга свайго, і кожны брата свайго, кажучы: пазнай Госпада; бо ўсé, ад малога да вялікага, вéдаць Мянé будуць.
- Бо міласьцівы буду да няпрáведнасьцяў іх і грахоў іхніх, і беззаконьняў іх ня ўспомню балéй (Ерам. 31, 31—34).
- А сказам »новы» састарыў пéршы; а састарэўшае і старэючае блізка да зьніштажэньня.
Разьдьéл 9.
- Дык жа і пéршая скінія мéла уставы служэньня і сьвятыню зямную.
- Бо скінія, тая пéршая, была збудаваная, і ў ёй сьвéтач і стол і складаньне хлябоў, ды завéцца яна Сьвятая.
- За другой жа заслонай скінія, звáная Сьвятое Сьвятых,
- што мéла залатую кадзільню і абклáдзены з усіх бакоў золатам карабéль запавéту, у якім залатая судзіна з маннай ды пáліца Ааронава, што расцьвіла, і табліцы запавéту,
- а над ім Хэрувімы славы, ацяняючы ачысьцільню: аб іх ня сьлéд цяпéр гаварыць падрабязна.
- Калі-ж гэта так налáджана, дык у псршую скінію заўсёды ўваходзяць сьвяшчэньнікі адпраўляць службу,
- а ў другую — раз у год адзін толькі архірэй, не бяз крыві, якую прыносіць за сябé і за нявéданьне народу.
- Гэтым Дух Сьвяты паказвае, што яшчэ не адкрыты шлях у сьвятыню, дакуль стаіць пéршая скінія,
- якая éсьць абрáз цяпéрашняга часу, калі прыносяцца дары й ахвяры, якія ня могуць зрабіць дасканалым паводле сумлéньня таго, хто служыць,
- якія толькі ў стравах і напітках ды розных абмываньнях і установах цéла, ды пастаўлены аж да часу направы.
- Але Хрыстос, зьявіўшыся, як Архірэй будучага дабрá, з большаю й дасканальшаю скініяй, нерукатворнаю, гэта ёсьць не такое будовы,
- ды ня з крывёю казлоў і цялят, але з уласнай крывёю, адзін раз увайшоў у сьвятыню, знайшоўшы вéчнае адкуплéньне.
- Бо, калі кроў быкоў і кароў ды попел каровы, акрапляючы апагáненых, асьвячае на чыстасьць цéла,
- дык наколькі балéй кроў Хрыста, Які Духам Сьвятым прынёс Сябé беззаганнага Богу, ачысьціць сумлéньне вашае ад мёртвых дзéл, дзеля служэньня Богу Жывому?
- Дзеля гэтага Ён ёсьць пасярэднік новага запавéту, каб, як стáнецца сьмéрць дзеля адкуплéньня ад праступкаў, штó ў пéршым запавéце, тыя, штó пакліканы да вéчнае спадчыны, дасталі абяцáнае.
- Бо дзе тастáмант, там мусіць прыйсьці сьмéрць адказываючага,
- бо запавéт мáе сілу пасьля памéршых: ён ня мáе сілы, пакуль жывé той, хто адказывае.
- Дык і пéршы быў замацаваны не бяз крыві.
- Бо, як былі сказаны Майсéем усé зáпаведзі па закону ўсяму народу, ён, узяўшы кроў цялят і казлоў з вадою ды воўнай чырвонай ды гізопам, акрапіў і самую кнігу, і ўвéсь народ,
- кажучы: Гэта кроў запавéту, які паклаў вам Бог (Вых. 24, 8).
- Гэтак сама акрапіў крывёю і скінію, і ўсё судзьдзе дзеля служэньня.
- Ды бадай усё па закону ачышчаецца крывёй, і без праліцьця крыві ня бывáе адпушчэньня.
- Дык і трэба было, каб абразы нябéснага ачышчаліся гэтымі, а сáмае нябéснае — лéпшымі за гэтыя ахвярамі.
- Бо Хрыстос увайшоў не ў рукатворную сьвятыню, на ўзор праўдзівае збудаваную, але ў сáмае нéба, каб зьявіцца цяпер абліччу Божаму за нас;
- і не дзеля таго, каб мнагакрóтна прынасіць Сябé, як кожын год уваходзіць архірэй у сьвятыню з чужою крывёй,
- (бо трэба-б Яму мнагакротна цярпéць мукі ад пачатку сьвéту), а Ён адзін раз на канцы вякоў зьявіўся дзеля зьнішчэньня грэху Сваéй ахвярай.
- I як людзям назнáчана раз памéрці, а пасьля суд, —
- гэтак і Хрыстос, раз прынéсшы Сябé ў ахвяру, каб панясьці грахі многіх, другі раз бяз грэху зьявіцца тым, што чакаюць Яго, на збаўлéньне.
Разьдзéл 10.
- Бо закон, мáючы цéнь будучага дабрá, а ня самы абрáз рэчаў, тымі-ж ахвярамі, што прыносяцца кожын год, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць (з імі).
- Бо кінулі-б прынасіць іх, бо ўм<о ня мéлі-б ніякае сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, раз ачышчаныя.
- Алс ў іх што-году ўспамін аб грахох,
- бо немагчыма, каб кроў быкоў ды казлоў зьнімала грахі.
- Дзеля гэтага (Хрыстос), уваходзячы ў сьвéт, кажа: Ахвяры й дáру Ты не захацéў, але цéла прыгатаваў мнé.
- Усепалéньні й (ахвяры) за грэх недаспадобы Табé.
- Тады Я сказаў: вось іду (на пачатку кнігі напісана аба Мнé) учыніць волю Тваю, Божа (Псал. 39, 7—9).
- Сказаўшы пéрш, што ні ахвяры, ні дáру, ні ўсепалéньняў, ні (ахвяры) за грэх Ты не захацéў і не ўпадабаў, — а яны прыносяцца водле закону, —
- пасьля сказаў: вось іду учыніць волю Тваю, Божа. Касýе пéршае, каб паставіць другое.
- Гэтай вось воляй асьвячоны мы аднакротна прынясéньнем цéла Ісуса Хрыста.
- І ўсякі сьвяшчэньнік штодня стаіць, служачы ды мнагакрóтна прыносячы тыя-ж ахвяры, якія ніколі ня могуць зьняць грахоў.
- Ён жа, прынéсшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сéў праваруч Бога,
- ждучы далéйшага, дакуль ворагі Яго будуць паклáдзены к падножжу ног Яго (Псал. 2, 8).
- Бо Ён адным дáрам дасканалымі зрабіў назаўсёды асьвячáных.
- Сьвéдчыць жа нам і Дух Сьвяты; бо сказана:
- Вось запавéт, які пакладý вам пасьля дзён гэных, кажа Госпад: даўшы законы Маі ý сéрцы іх, напішу іх і ў думках іхніх,
- і грахоў іх і беззаконьняў іх ня ўспомню балéй.
- А дзе адпушчэньне іх, там непатрэбны дар за грахі.
- Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню крывёй Ісуса Хрыста,
- шляхам новым і жывым, які Ён аднавіў нам праз заслону, гэта ёсьць цéла Сваé,
- ды маючы вялікага Сьвяшчэньнíка над домам Божым,
- прыступайма з шчырым сэрцам, у поўні вéры, акрапіўшы, сэрцы ад сумлéньня благога і абмыўшы цéла чыстай вадою,
- трымáймася няўхільна вызнáньня надзéі, (бо вéрны Той, Хто прырок).
- I ўважáйма адзін на аднаго, заахвочываючы да любві і добрых учынкаў,
- не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы (да яго), і тым балéй, чым балéй выглядáеце набліжэньня гэнага дня.
- Бо калі мы самахоць грашым, прыняўшы пазнаньне праўды, дык ужо не астаéцца ахвяра за грахі,
- але нéйкае страшное чаканьне суду і пáлу агнявога, што мáе пажэрці супраціўнікаў.
- Хто адступіўся ад закону Майсéявага пры двох ці трох сьвéдках, хай памрэць без зьмілаваньня;
- наколькі-ж, думаеце, цяжэйшае кáры варты будзе той, хто Сына Божага патаптáў, і кроў запавéту, якою ён асьвячоны, за звычайную ўважаў, і Духа ласкі зьняважáў?
- Мы вéдаем Таго, Хто сказаў: Мнé помста, Я аддам, кажа Госпад. I ізноў: Госпад будзе судзіць народ Свой (Другазак. 32, 35—36).
- Страшна папасьці ў рукі Бога Жывога.
- Прыпомніце-ж пéршыя дні вашыя, калі вы, прасьвéчаныя, вытрымалі вялікае тамлéньне мукаў,
- то самі выстаўляныя на зьнявагі і зьдзéкі, то дзéлючы такое-ж жыцьцё другіх,
- бо вы і маім путам спачувалі, і рабаваньнé багацьця вашага з радасьцяй прыймалі, вéдаючы, што мáеце на нябéх:ах багацьце лéпшае, непераходзячае.
- Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мáе вялікую нагароду.
- Бо патрэбна вам цярплівасьць, учыніўшы волю Божую, дастаць абяцанае;
- бо яшчэ крыху, крыху, і прыдзе Той, Хто надыходзе, і не замарудзіць.
- А прáведны вéраю жыць будзе; —« і: калі хто спалохаецца, не ўпадабáе яго душа Мая (Аввак. 2, 3—4).
- Мы-ж не палахлівыя на пагібель, але вéруючыя на збаўлéньне душы.
Разьдзéл 11.
- Вéра-ж ёсьць зьдзейсьнéныíе спадзяванага, поўнасьць у рэчах, якіх ня бачым.
- Бо ў ёй пасьвéдчаны старажытныя.
- Вéраю пазнаéм, што вякí склáдзены словам Божым, каб з нявідомага сталася бáчнае.
- Вéраю Авель прынёс Богу ахвяру, лéпшую за Кáінаву, ды éю дастаў сьвядоцтва прáведнасьці, як засьвéдчыў Бог аб дарох яго; éю ён яшчэ й памéршы гаворыць.
- Вéраю Энох быў перанéсены, каб Яму сьмéрці ня бачыць; і не знайшлі яго, бо перанёс яго Бог. Бо да перанясéньня яго было пасьвéдчана аб ім, што дагадзíў Богу.
- А бяз вéры даґадзíць немагчыма; бо хто прыходзіць да Бога, мусіць вéрыць, што Ён ёсьць і шукаючым Яго даé нагароду.
- Вéраю Ной, дазнаўшыся аб ніколі ня бачаным, праз асьцярожнасьць пабудаваў карабéль на спасéньне дому свайго; éю асудзіў ён сьвéт і па вéрыўнасьлéдаваўправеднасьць.
- Вéраю пакліканы Аўраам пáслухаўся, каб ісьці ў мéсца, якое мéў дастаць у спадчыну, і выйшаў, ня вéдаючы, куды йдзé.
- Вéраю асéў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, і жыў у шатрох з Ізаакам і Якубам, сунасьлéднікамі таго-ж прырачэньня;
- бо чакаў мéста, маючага фундамэнты, якога будаўнічы й тварэц Бог.
- Вéраю й самá Сара прыняла сілу на зачацьце насéньня і не па часе вéку спарадзіла, бо вéрным лічыла Таго, Хто даў абяцаньне.
- I дзеля гэтага ад аднаго, пры тым амярцьвéлага, нарадзілася гэтак многа, як многа зораў на нéбе і як нязьлічóны пясок, што на ўзьбярэжжы мора.
- Усé тыя памéрлі водле вéры, не атрымаўшы абяцанага, а толькі здалёк пабачыўшы яго, і вéрылі, і цéшыліся, і казалі аб сабé, што яны чужынцы й прыходні на зямлі.
- Бо тыя, што гэтак кажуць, паказваюць, што яны бацькаўшчыну шукаюць;
- і, калі-б памяталі тую, з якое выйшлі, дык мéлі-б час вярнуцца.
- Але яны лéпшага пажадалі, гэта ёсьць нябéснага; дзеля гэтага і Бог не сароміцца іх, каб іхнім Богам называцца, бо Ён прыгатаваў ім мéста.
- Вéраю Аўраам, спакушáны, прывёў Ізаака і, прыняўшы прырачэньне, прынёс адзінароднага,
- аб якім было сказана: У Ізааку назьвéцца насéньне табé (Быт. 21, 12);
- бо ён думаў, што Бог мáе Пасланьне Паўлы да Жыдоў н. íг.
329 сілу і з мёртвых ускрасіць, дзеля чаго й дастаў яго на ўзор.
- Вéраю ў будучае пабагаславíў Ізаак Якуба й Ізава.
- Вéраю Якуб, паміраючы, пабагаславіў кожнага сына Язэпавага і пакланíўся на вéрх кія свайго.
- Вéраю Язэп, канчаючыся, аб выхадзе сыноў Ізраілявых успамінаў і даў загад аб касьцёх сваіх.
- Вéраю Майсéй па нараджэньні тры мéсяцы хаваны быў бацькамі сваімі, бо бачылі, што дзіця харошае, і не спалóхаліся царскага загаду.
- Вéраю Майсéй, як вырас, адмовіўся называцца сынам дачкí фараонавае
- і лéпей захацéў пакýтаваць з народам Божым, чым мéць дачэсную раскошу грэху,
- зьнявагу Хрыстовую палічыўшы большым багацьцем, чым скарбы эгіпскія; бо ён на нагароду аглядаўся.
- Вéраю пакінуў ён Эгіпет, не ўбаяўшыся царскага гнéву: бо цьвёрды быў, быццам бáчачы Нявідомага.
- Вéраю зрабіў пасху і праліцьце крыві, каб нішчыцель першакóў іх не кранýў.
- Вéраю перайшлі яны цераз Чырвонае мора, як па сухапуцьцю; чаго паспробаваўшы, Эгіпцяне патапіліся.
- Вéраю ўпалі сьцéны Эрыхонскія, абходжаныя навакол сéм дзён.
- Вéрáю Рааб блудніца, з мірам прыняўшы вывéдчыкаў, не пагібла з нявéрнымі.
- Дый што яшчэ скажу? Бо ня хопіць мнé часу, каб апавядаць аб Гедэоне, аб Вараку, аб Самсоне ды Ефтаю, аб Давідзе і Самуіле, ды аб прароках,
- якія вéраю перамагалі царствы, чынілі праўду, даставалі прырачэньні, загараджалі ляпы львоў,
- тушылі сілу агню, уцякалі ад гострага мяча, крапчэлі ад слабасьці, ставаліся дужымі на вайнé, прымушалі ўцякаць палкí чужых.
- Жоны памéршых сваіх з ускрасéньня даставалі; іншыяж былі замýчаныя, ня прыняўшы вызвалéньня, каб дастаці лéпшае ўскрасéньне;
- другія паспыталі зьдзéкаў і біцьця, ды йшчэ путаў і вязьніцы,
- былі камéньнямі пабіваныя, распіловываныя, мучаныя, паміралі ад мячá, туляліся ў гавéчых ды казіных скурах, цéрпячы нэндзу, гора, нягоды,
- (іх увéсь сьвéт ня быў варты), бадзяліся па пустынях і горах, па пячорах і шчылінах зямлі.
- I ўсé гэтыя, дастаўшы пасьвéдчаньне праз вéру, не дасталі абяцáнага,
- бо Бог прадуглéдзіў аб нас нéшта лéпшае, каб яны не бяз нас дасяглі дасканаласьці.
Разьдзéл 12.
- Дзеля гэтага і мы, маючы навакол сябé гэткую хмару сьвéдак, скінуўшы ўсякую гордасьць і грэх, што нас блутаў, з цярплівасьцяй прабягаць будзем праз поле барацьбянае, што ляжыць перад намі,
- пазіраючы на пачынальніка і завяршыцеля вéры, Ісуса, Які замéст радасьці, што была перад Ім, перацярпéў крыж,
330 Пасланьне Паўлы да Жыдоў íг. ня дбаючы аб сорам, ды сéў праваруч пасаду Божага.
- Бо падумайце аб Тым, Хто перацярпéў гэткі над сабою зьдзéк ад грэшнікаў, каб вы не зьнемагáліся, аслабéўшы душамі вашымі.
- Вы яшчэ не да крыві ваявалі, змагаючыся супраць грэху,
- і забыліся аб закліку, што кажацца вам, як сыном: Сын мой! Ня грэбуй кáрак Гасподняй і не слабéй, калі Ён цябé дакарáе.
- Бо Госпад, каго любіць, таго карае ды бé ўсякага сына, якога прыймае (Прып. 3, 11— 12).
- Калі вы цéрпіце кару, дык Бог адносіцца да вас, як да сыноў: бо ці ёсьць гэткі сын, якога-б не караў бацька?
- Калі-ж астаецёся бяз кары, супольнікамі якое сталіся ўсé, дык вы байструкі, а не сыны.
- Дык, калі мы мéлі бацькоў цéла нашага, якія нас каралі, і баяліся іх, — то ці ня шмат балéй карыцца будзем Айцу духаў ды жыць?
- Бо тыя карáлі, як самі думалі, на няшмат дзён; а Гэты на карысьць, каб быць нам учасьнікамі ў сьвятасьці Яго.
- Усякае-ж карáньне ў цяпéрашні час здаéцца ня рáдасьцяй, а сумам; а пасьля даé навýчаным ім мірны плод прáведнасьці.
- Дык выпрастуйце апусьціўшыяся рукі і стомленыя калéні (Ісая 35, 3)
- і сьцéжкі простыя рабéце нагамі вашымі, каб кульгавае ня зьбілася з дарогі, а лéпш наздаравéла.
- Старайцеся аб мір з усімі і аб сьвятасьць, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,
- глéдзячы, каб хто ня ўтраціў ласкі Божае; каб які горкі корань, вырасшы ўвéрх, не зрабіў шкоды, ды праз яго каб не апаганіліся многія (Другазак. 29, 18);
- каб ня было між вамі каго блуднага, ці нясьвéдамага, як Ізаў, які за адну страву аддаў першародзтва сваё.
- Бо вéдайце, што і пасьля éн, хочучы ўнасьлéдаваць багаслаўлéньне, быў адкінены; бо не знайшоў мéсца пакаяньня, хоць і шукаў яго з сьлязьмі.
- Бо не прыступіліся вы да гары датыкальнае і агнём па: лаючае, ані да цéмры, і мроку, і буры,
- ані да гуку трубнага і голасу мовы, аб якім чуўшыя прасілі, каб да іх ня было больш слова,
- (бо ня вытрымалі загáданага: калі і зьвéр дакранéцца да гары, будзе ўкаменавáны ці каменем забіты (Вых. 19, 13),
- і гэткая жахлівая была гэная праява, што Майсéй сказіаў: Я у страху й дрыжу).
- Але вы прыступіліся да гары Сыону і да мéста Бога Жывога, да нябéснага Ерузаліму і да мірыядаў Ангелаў,
- да зграмаджэньня і царквы першакоў, запісаных на нябёсах, і да Судзьдзі ўсіх, Бога, і да духаў праведнікаў, што дайшлі дасканáласьці,
- і да пасярэдніка новага запавéту, Ісуса і да крыві акраплéньня, што лéпш за Авеляву прамаўляе.
- Глядзéце, не адвярнéцеся й вы ад таго, хто гаворыць. Бо, калі тыя не ўцяклі, не паслухаўшы прарочыўшага на зямлі, то тым балéй мы, калі адвéрнемся ад нябéснага,
- голас Якога тады захістаў зямлёю, цяпéр жа прырок, кажучы: Яшчэ раз устрасяну ня толькі зямлю, але й нéба (Аг. 2, 7).
- Словы »яшчэ раз» паказваюць зьмéну ўстрасáнага, як створанага, каб трываць непарушна.
- Дык мы, прыняўшы царства непарушнае, ласку мáем, праз якую служыцімем Богу даспадобы з саромлівасьцяй і страхам,
- бо Бог наш éсьць агонь, што пажырае (Другазак. 4,24).
Разьдзéл 13.
- Любоў братняя няхай трывае.
- Аб гасьціннасьці не забывайцеся; бо праз яé некаторыя, ня вéдаючы, аказалі гасьціннасьць Ангелам.
- Памятайце аб вязьнях, якбы і вы з імі былі ў путах, і аб тых, што гора цéрпяць, бо-ж і самі вы ў цéле.
- Супружства (хай будзе) чэснае ў усіх і ложа беззаганнае; а блуднікаў ды распусьнікаў няхай судзіць Бог.
- Ня мéйце нораву срэбралюбнага, здавальняючыся тым, што ёсьць. Бо Сам сказаў: Не астаўлю цябé і ня кіну цябé (Іс. Нав. 1, 5).
- Дзеля гэтага мы адважна кажам: Госпад мнé ўспамога, і не ўбаюся: што зробіць мнé чалавéк? (Псал. 117, 6).
- Памінайце настаўнікаў вашых, якія казалі вам слова Божае; і, пазіраючы на сканчэньне жыцьця іх, пераймайце вéру.
- Ісус Хрыстос учора й сягоньня Той Самы, дый навéкі.
- Навукамі рознымі ды чужымі не захоплівайцеся; бо добра лáскай умацоўваць сэрцы, а ня стравамі, ад якіх ня мéлі карысьці тыя, што пайшлі за імі.
- Мы маем ахвярнік, з якога ня маюць права éсьці тыя, што скініі служаць.
- Бо ад жывéлаў, кроў якіх за грахі заносіцца архірэем у сьвятыню, мяса спаліваецца па-за станам;
- дык і Ісус, каб асьвяціць крывёй Сваéй народ, быў мýчаны за варотамі.
- Выйдзем жа да Яго за стан, пераносячы зьдзéкі Яго;
- бо ня мáем тут сталага мéста, але шукаем таго, што мáе быць.
- Будзем жа праз Яго нрынасіць Богу бясспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, што славяць імя Яго.
- Аб дабрадзéйнасьці-ж і супольнасьці не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.
- Слýхайцеся настаўнікаў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны над душамі вашымі чуваюць, як абязаныя здаць справу (аб іх); ды каб з радасьцяй гэта рабілі, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.
- Малéцеся за нас; бо мы пераканáны, што добрае мáем сумлéньне, бо ў-ва ўсім жадаем паступаць справядліва.
- Асабліва-ж прашу рабіць гэта, каб я хутчэй быў вам вéрнены.
- Бог жа міру, што із мёртвых падняў вялікага Пастыра гáвéц праз кроў запавéту вéчнага, Госпада нашага Ісуса,
- няхай удасканаліць вас у-ва ўсякім добрым дзéле — на выпаўнéньне волі Яго, робячы ў вас тое, што Яму даспадобы, праз Ісуса Хрыста. Якому слава на вéкі вякоў. Амін.
- Прашу-ж вас, браты, прымéце слова напамінаньня; дый я-ж коратка вам напісаў.
- Вéдайце, што брат наш Цімахвéй звольнены; з ім разам, калі хутка прыдзе, угледжу я вас.
- Прывітанце ўсіх настаўнікаў вашых і ўсіх сьвятых. Вітаюць вас тыя, што з Італіі.
- Ласка з усімі вамі. Амін. Да Жыдоў напісана з Італіі праз Цімахвéя,