Беларуская Біблія

ПАСЛАНЬНЕ ДА ГАЛЯТАЎ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ

Разьдзéл 1.

  1. Паўла Апостал, (выбраны нé людзьмі і нé праз чалавéка, але праз Ісуса Хрыста і Бога Айца, што ўскрасіў Яго з мéртвых,)
  2. і ўсé браты, што са мною, цэрквам галятыйскім:
  3. ласка вам і мір ад Бога Айца і ад Госпада нашага Ісуса Хрыста,
  4. Які аддаў сябé за грахі нашыя, каб выбавіць нас ад сучаснага вéку крывадушнасьці, па волі Бога і Айца нашага,
  5. Якому слава на вéкі вякоў. Амін.
  6. Дзіўлюся, што вы гэтак хутка адвярнуліся ад паклікаўшага вас ласкай Хрыстовай да іншага дабравéшчаньня,
  7. якое ня ёсьць іншае, а толькі ёсьць такія, што вас трывожаць і хочуць перавярнуць Эвангельле Хрыстовае.
  8. Але, калі-б навет мы або Ангел з нéба пачаў дабравéсьціць па-над тое, што мы абвяшчалі вам, няхай будзе анáтэма!
  9. Як ранéй мы сказалі, і цяпéр ізноў кажу: хто дабравéсьціць вам па-над тое, што вы прынялі, няхай будзе анатэма!
  10. Бо ці-ж я людзéй шукаю, ці Бога? ці людзям дагаджаць стараюся? Бо калі-б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыстовым.
  11. Апавяшчаю-ж вас, браты, што Эвангельле, якое я абвяшчаў, ня ёсьць чалавéчае;
  12. бо я ані прыняў яго ад чалавéка, ані навучыўся, але праз адкрыцьце Ісуса Хрыста.
  13. Бо вы чулі аб маім ранéйшым жыцьці ў Юдэйстве, што я бяз мéры перасьлéдаваў Божую Царкву і пустошыў яé,
  14. і апераджаў у юдэйстве многіх равéсьнікаў у родзе маім, будучы найбольш руплівым аб бацькаўскія пераказы маé.
  15. Калі-ж Богу ўгодна было, выбраўшы мянé ад чэрава маткі маéй і паклікаўшы ласкай сваéй,
  16. адкрыць у-ва мнé Сына Свайго, каб я дабравéсьціў Яго сярод паганаў, — дык я не пачаў зараз-жа рáдзіцца з цéлам і крывёю
  17. і не пайшоў у Ерузалім да Апосталаў, што былі дá мянé,. а пайшоў у Арабію ды йзноў вярнуўся ў Дамаск.
  18. Пасьля, цераз тры гады, хадзіў я ў Ерузалім бачыцца з Пётрай і прабыў у Яго пятнаццаць дзён.
  19. Другога-ж з Апосталаў я ня бачыў нікога, апрача Якуба, брата Гóспадавага.
  20. А што пішу вам, дык вось перад Богам, што не маню.
  21. Пасьля пайшоў я ў староны Сірыі і Кілікіí.
  22. 2 Абліччам жа быў я нявéдамы цэрквам Юдэі, што ў Хрысьцé,
  23. а толькі чулі яны, што той, хто калісь перасьлéдаваў нас, цяпéр добравéсьціць вéру, якую ранéй нішчыў;
  24. і славілі за мянé Бога.

 

Разьдзéл 2.

  1. Пасьля, цераз чатырнаццаць гадоў, хадзіў я ізноў у Ерузалім з Варнаваю, узяўшы з сабою і Ціта.
  2. Хадзіў-жа згодна з адкрыцьцем і вылажыý ім, асабліва-ж выдатнéйшым, Эвангельле, якое абвяшчаю між паганамі, ці не надарма хаджу я, або хадзіў?
  3. Але і Ціт, што быў са мною, як Грэк, ня быў прымушаны абрэзацца.
  4. Фальшывым-жа братом, што паўкрадаліся, ды якія прыходзяць укрáдня падглядзéць нашу свабоду, якую мы маем у Хрысьцé Ісусе, каб паняволіць нас,
  5. мы ні на гадзіну не паддаліся і не пакарыліся, каб праўда Эвангельля захавалася ў вас.
  6. А ад тых, што лічаць сябé нéчым, (якімі-б яны ні былі нéкалі, для мянé ўсё роўна: Бог не пазірае на аблічча чалавéка), — дык тыя, што думаюць аб сабé, не ўзлажылі на мянé нічога;
  7. але наадварот, углéдзіўшы, што мнé давéрана дабравéшчаньне неабрэзаньня, як Петры абрэзаньня, —
  8. (бо Той, Хто дапамог Пётры ў Апостальстве абрэзаньня, дапамáгаў і мнé між паганамі), —
  9. і пазнаўшы ласку, даную мнé, — Якуб і Кіфа і Іоан, што здаюцца стаўбамі, падалі мнé і Варнаве руку лучнасьці, каб нам (ісьці) да паганаў, а ім да абрэзаных,
  10. толькі каб мы памяталі аб убогіх, што я і стараўся рабіць, гэтае самае.
  11. Калі-ж Пётра прыйшоў у Антыохію, дык я паўстаў супраць яго водле аблічча ягонага, бо ён заслужыў на дакор.
  12. Бо пéрш, чым прыйшлі некаторыя ад Якуба, éў разам з паганамі; а, як прыйшлі, таіўся і ўхіляўся, баючыся абрэзаных.
  13. Разам з ім крывадушнічала і рэшта Жыдоў; — ажно й Варнава быў захоплены іх крывадушнасьцяй.
  14. Але, калі я ўбачыў, што яны няпроста ходзяць па праўдзе Эвангельскай, дык сказаў Пётры пры ўсіх: калі ты, будучы Жыдом, жывéш па-паганску, а не па-жыдоўску, дык чаму паганаў прымушаеш жыць па-жыдоўску?
  15. Мы па прыродзе Жыды, а не з паганаў грэшнікі, —
  16. вéдаючы, што чалавéк апраўдываецца не дзеламі закону, а толькі вéраю ў Ісуса Хрыста, і мы ўвéравалі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца вéраю ў Хрыста, а нé дзеламі закону, бо дзеламі закону не апраўдáецца ніводнае цéла.
  17. Калі-ж, шукаючы апраўданьня ў Хрысьцé, мы і самыя аказаліся грэшнікамі, дык цí-ж Хрыстос слугá грэху? Няхай ня станецца!
  18. Бо, калі я ізноў будую, што зруйнаваў, дык сам сябé стаўляю за праступніка.

278 Пасланьне Паўлы да Галятаў а. з.

  1. Бо праз закон я памéр для закону, каб жыць для Бога.
  2. Я раскрыжаваны разам з Хрыстом. I ўжо ня я жыву, але жывé ў-ва мнé Хрыстос. А што цяпéр жыву ў цéле, дык жыву вéраю ў Сына Божага, што палюбіў мянé і выдаў сябé за мянé.
  3. Не адкідаю ласкі Божае. А калі праз закон апраўданьне, дык Хрыстос надармá памéр.

 

Разьдзéл 3.

  1. О, бязглуздыя Галяты! Хто вас ачараваў, каб не пакараліся праўдзе, (вас), у якіх перад вачыма напéрад быў апісаны Ісус Хрыстос, (як-бы) ў вас раскрыжаваны?
  2. Гэтае толькі хачу давéдацца ад вас: ці ад дзéл закону вы ўзялі Духа? Ці ад слуханьня вéры?
  3. Ці вы гэткія бязглуздыя, што, пачаўшы духам, цяпéр завяршаеце цéлам?
  4. Няўжо-ж гэтулькі пацярпéлі вы надарма? Дый каб жа надарма!
  5. Бо Той, Хто даé вам Духа, між вамі цуды робіць, — ці ад дзéл закону (гэтае робіць), ці ад слуханьня вéры?
  6. Водле (таго, як) Аўраам павéрыў Богу, і залічана яму гэтае ў праведнасьць (Быт. 15,6).
  7. Вéдайце-ж, што, хто ад вéры, гэтыя éсьць сыны Аўраамавы.
  8. I Пісаньне, прадбáчачы, што Бог вéраю апраўдывае паганаў, загадзя апавясьціла Аўраама: у табé багаслáўлены будуць усé народы (Быт. 12,3).
  9. Гэтак тыя, што ад вéры, багаслаўляюцца разам з вéрным Аўраамам.
  10. А тыя, што ад дзéл закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: пракляты ўсякі, хто ня трывае ў-ва ўсім, што напісана ў кнізе закону, каб рабіць гэтае (Другазак. 27, 26).
  11. А што законам ніхто не апраўдываецца перад Богам, гэта ясна, бо праведны вéраю жыць будзе (Аввак. 2, 4).
  12. Закон-жа не ад вéры; але чалавéк, які гэтае выпаўняе, жыць будзе ў гэтым (Ляв. 18, 5).
  13. Хрыстос адкупіў нас ад пракляцьця закону, стаўшыся за нас пракляцьцем, (бо напісана: пракляты ўсякі, хто вісіць на дзéраве) (Другазак. 21, 23),
  14. каб багаслаўлéньне Аўраáмавае ў Хрысьцé Ісусе стáлася на паганаў, каб абяцаньне Духа ўзялі мы праз вéру.
  15. Браты, па чалавéчаму кажу: навет чалавéкам абвéшчанага запавéту ніхто не адкідае, або не дадаé (да яго).
  16. Аўрааму-ж высказаны прырачэньні і насéньню яго. Ня сказана: і насéньням, як аб многіх, але як аб адным: і насéньню твайму, якое ёсьць Хрыстос (Быт. 12, 7).
  17. Я-ж кажу тое, што запавéту аб Хрысьцé, ранéй сцьвéрджанага Богам, закон, які настаў цераз чатырыста трыццаць гадоў, не адмяняе на тое, каб прырачэньне было зьнішчана.
  18. Бо, калі спадчына — ад закону, дык ужо не з прырачэньня; але Аўрааму Бог пáдараваў цераз прырачэньне.
  19. Дык што-ж закон? Ён дадзены з прычыны праступкаў, да часу, пакуль прыйдзе насéньне, якому дадзена прыраПасланьне Паўлы чэньне, І выкладзены праз ангелаў рукою пасярэдніка.
  20. Але пасярэднíк ня ёсьць аднаго, а Бог адзін.
  21. Дыкці закон прóціў прырачэньняў Божых? Няхай ня станецца! Бо калі-б даны быў закон, што можа ажыўл яць, дык запраўды праведнасьць была-б ад закону;
  22. але пісаньне замкнула ўсё пад грэхам, каб прырачэньне ад вéры Ісуса Хрыста было дадзена вéруючым.
  23. А да прыходу вéры мы замкнёны былі пад вартаю закону да таго часу, як мусіла адкрыцца вéра.
  24. Дык закон быў для нас настаўнікам, (каб вясьці) да Хрыста, каб нам апраўдацца вéраю.
  25. Як-жа прышла вéра, мы ўжо не пад настаўнікам,
  26. бо ўсé вьі сыны Божыя праз вéру ў Хрыста Ісуса.
  27. Бо, колькі вас у Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся.
  28. Няма ўжо Юдэя, ані Грэка; няма раба, ані свабоднага; няма мужчьшскага полу, ані жаноцкага: бо ўсé вы адно ў Хрысьцé Ісусе.
  29. Калі-ж вы Хрыстовыя, дык вы насéньне Аўраамавае і водле прырачэньня насьлсднікі.

 

Разьдзéл 4.

  1. Кажу-ж: пакуль насьлéднік — дзіця, ён нічым ня розьніцца ад рабá, хаця і гаспадар усяго,
  2. але éн пад апякунамі і аканомамі аж да вáзначанага айцом часу.
  3. Гэтак і мы, калі былі дзяцьмі, былі паняволены матэряльнымі зачаткамі сьвéту;
  4. калі-ж прыйшла поўня часу, Бог паслаў сына Свайго, якí нарадзіўся ад жанчыны і быў пад законáм,
  5. каб адкупіць тых, што пад законам, каб нам узяць уеынаўлéньне.
  6. А як вы сыны, дык Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, які галосе: Авва, Ойча!
  7. Дзеля гэтага ты ўжо ня раб, але сын; а калі сын, дык і насьлéднік Божы праз Хрыста.
  8. Але тагды, ня вéдаючы Бога, вы служылі тьш, што не па прыродзе богі;
  9. цяпéр-жа, пазнаўшы Бога, а балéй — пазнаныя Богам, йк вы варочаецеся ізноў да бяссільных і бéдных матэряльных зачаткаў, якім хочаце служыць нанова?
  10. Вы пілнуеце дні, мéсяцы, часы і годы.
  11. Баюся за вас, ці не надарма я працаваў у вас.
  12. Малю вас, браты, будзьце, як і я; бо і я, як вы. Вы нічым ня скрыўдзілі мянé;
  13. вéдаеце-ж, што я ў бяссільлі цéла прапавéдываў вам Эвангельле пéршы раз,
  14. і вы не пагáрдзілі спакусай маéй, што ў цéле маім, і не адапхнулі, але прынялі мянé, як Ангела Божага, як Хрыста Ісуса.
  15. Якое-ж было шчасьце вашае! Сьвéдчу-ж вам, што, каліб было магчыма, вырваўшы вочы вашыя, аддалі-б вы мнé.
  16. Дык ці-ж я стаўся ворагам вашым, кажучы вам праўду?
  17. Рупяцца аб вас нягодна, а хочуць адлучыць вас, каб вы рупіліся аб іх.
  18. Добра-ж рупíцца аб добрым заўсёды, а ня толькі, як я прыходжу да вас,
  19. дзéткі маé, якімі ізноў мучуся ў радзінах, пакуль ня знóйдзе абраз свой у вас Хрыстос!
  20. Хацéў бы я цяпéр быць у вас і зьмяніць голас.мой, бо я ў недаўмéньні аб вас.
  21. Скажэце мнé вы, што жадаеце быць пад законам: ці-ж вы ня слýхаеце закону?
  22. Бо напісана, што Аўраам мéў двох сыноў: аднаго ад рабыні, а другога ад вольнай (Быт. 16, 15; 21, 3).
  23. Але, каторы ад рабыні, той народжаны водле цéла, а каторы ад вольнай, той водле прырачэньня.
  24. Гэта ёсьць інасказ. Бо гэта два запавéты: адзін ад гары Сынайскае, што родзіць на рабства, якое ёсьць Агáра;
  25. бо Агáра ёсьць гарá Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерузаліму, ды з дзяцьмі сваімі ў рабстве;
  26. а вышэйшы Ерузалім свабодны, які ёсьць маці ўсім нам.
  27. Бо напісана: Узьвесяліся, няплодная, якая не раджáеш; загукáй і загаласі ты, якая ня мучылася, родзячы. Бо ў пакіненай шмат балéй дзяцéй, чымся ў маючай мужа (Ісая 54, 1).
  28. Мы-ж, браты, — водле Ізаака, дзéці прырачэньня.
  29. Але, як тагды народжаны водле цéла перасьлéдаваў таго, што водле духа, гэтак і цяпéр.
  30. Што-ж кажа Пісаньне? Выжані рабыню і сына яé, бо сын рабыні ня будзе насьлéднікам разам з сынам свабоднай (Быт. 21, 10).
  31. Вось-жа, браты, мы дзéці не рабыні, а свабоднай.

 

Разьдзéл 5.

  1. Дык стойце ў волі, якою вызваліў нас Хрыстос, і не падпадайце ізноў пад ярмо рабства.
  2. Вось я, Паўла, кажу вам, што, калі абрэзываецеся, дык Хрыстос вас нічым не ўспаможа.
  3. Яшчэ сьвéдчу ўсякаму чалавéку, які абрэзываецца, што ён павінен выпаўніць увéсь закон.
  4. Вы далёкія ад Хрыста; вы, што апраўдываецеся законам, адпалі ад ласкі;
  5. мы-ж духам ад вéры чакаем надзéі прáведнасьці;
  6. бо ў Хрысьцé Ісусе ня мáе сілы ні абрэзаньне, ні неабрэзаньне, але вéра, што дзéець праз любоў.
  7. Вы бéглі добра: хто ўбіў вам не карыцца праўдзе?
  8. Гэткае перакананьне не ад Таго, Хто вас заклікáе.
  9. Крошка кісьлі ўсё цéста квасіць.
  10. Я пэўны ў вас у Госпадзе, што нічога ня будзеце думаць інакш; хто-ж вас баламуціць, той, хто-б ён ні быў, панясé на сабé асуджэньне.
  11. Калі-ж я, браты, і цяпéр абвяшчаю абрэзаньне, дык завошта-ж яшчэ мянé перасьлéдуюць? Тагды спакуса крыжа зьніштожылася-бы.
  12. О, каб былі адсéчаны тыя, што вас бунтуюць!
  13. Бо вы к волі пакліканы, браты; каб толькі воля ваша ня была сродкам для цéла, але праз любоў служыце адзін аднаму.
  14. Бо ўвéсь закон у адным слове пóўніцца: любі бліжняга твайго, як самога сябé (Ляв. 19, 18).
  15. Калі-ж адзін аднаго грызецё і заядáеце, сьцеражáцеся, каб ня былі загублены адзін адным.
  16. Я-ж кажу: хадзéце духам і пажаданьняў цéла не спаўняйце.
  17. Бо цéла хоча супраць духу, а дух супраць цéлу: яны адно аднаму працівяцца, каб вы ня тое рабілі, чаго хацéлі-б.
  18. Калі-ж вы вéдзены духам, дык вы не пад законам.
  19. Учынкі-ж цéла вéдамыя; яны ёсьць: блуд, распуста, нячыстасьць, сваволя,
  20. пакланéньне ідалам, чарадзéйства, варожасьць, спрэчкі, гарачнасьць, гнéў, сварлівасьць, нязгода, гарэзіі,
  21. нéнавісьць, забойствы, пянства, няпрыстойнасьць і падобнае; гэтае кажу вам напéрад, як і казаў, што тыя, хто гэтак робіць, Царства Божага не ўнасьлéдуюць.
  22. Плод жа духа: любоў, радасьць, мір, доўгацярплівасьць, добрасьць, міласэрдзе, вéра,
  23. ціхасьць, паўзьдзéржлівасьць. На гэтакіх няма закону.
  24. А Хрыстовыя раскрыжавалі цéла з мукамі і пажаданьнямі.
  25. Калі мы жывéм духам, дык і паступаем духам.
  26. Ня будзем задавацца, адзін аднаго дражнячы, адзін аднаму завідуючы.

 

Разьдзéл 6.

  1. Браты, калі і ўпадзé чалавéк у якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, наглядаючы за сабою, каб і табé ня быць спакушаным.
  2. Насéце бéрамя адзін аднаго і гэтак выпаўняйце закон Хрыстовы.
  3. Бо хто думае, што ён ёсьць нéшта, будучы нічым, зводзіць самога сябé.
  4. Дзела-ж сваé няхай кожны выпрабуе і тагды будзе мéць пахвалу толькі ў сабé, а нé ў другім.
  5. Бо кожны панясé сваé бéрамя.
  6. Хто-ж вучыцца слова, няхай дзéліцца ўсякім дабром з тым, хто навучае.
  7. Не ашуківайце сябéí з Бога не насьмяéшся. Бо штó чалавéк пасéе, тое і пажнé:
  8. хто сéе ў цéла сваé, ад цéла пажнé тлéннасьць; а хто сéе ў духа, ад духа пажнé жыцьцё вéчнае.
  9. Робячы-ж дабро, ня журымася: бо ў свой час пажнéм, не слабéючы.
  10. Дык, дакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбалéй таварышом па вéрьь
  11. Бачыце, як многа напісаў я вам сваéю рукою.
  12. Жадаючыя хваліцца паводле цéла прымушаюць вас абрэзывацца толькі дзеля таго, каб ня быць перасьлéдаванымі за крыж Хрыстоў;
  13. бо і тыя, што абрэзываюцца, самі ня пілнуюць закону, але хочуць, каб вы абрэзьь валіся, каб пахваліцца ў вашым цéле.
  14. Мкé-ж няхай ня здáрыцца хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, якім для мянé сьвéт укрыжаваны, і я для сьвéту.

282 Пасланьне Паўлы даГалятаў б.

  1. Бо ў Хрысьцé Ісусе нічога ня значыць ані абрэзаньне, ні неабрэзаньне, але новы твор
  2. 16. І хто паступае паводле гэтага правіла, мір ім і зьмілаваньне і Ізраілю Божаму.
  3. Урэшце, няхай ніхто ня робіць мнé цяжару, бо Я нашý раны Госпада Ісуса на цéле маім.
  4. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін. Да Галятаў пісана з Рыму.