ПАСЛАНЬНЕ ДА ФІЛІПЯНАЎ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ
Разьдзéл 1.
- Паўла і Цімахвéй, слугі Ісуса Хрыста, усім сьвятым у Хрысьцé Ісусе, што ў Філіпах, з япіскапамі і дыяканамі:
- ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
- Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне аб вас,
- (заўсéды ў кожнай малітве маéй за ўсіх вас молячыся з радасьцяй,)
- за вашае ўчасьце ў дабравéшчаньні ад пéршага дня аж дагэтуль,
- перакананы ў тым, што той, хто пачаў у вас добрае дзéла, будзе завяршаць ажно па дзéнь Ісуса Хрыста,
- як і справядліва мнé думаць аб усіх вас, бо я мáю вас у сэрцы, у путах маіх і ў абароне і ўмацаваньні Эвангельля, вас, якія ўсé — супольнікі маі ў ласцы.
- Бо Бог мнé сьвéдка, што я люблю вас у любві Ісуса Хрыста;
- і малюся аб тое, каб любоў вашая яшчэ балéй і балéй узрастала ў пазнаньні і ўсякім пачуцьці,
- каб пазнаць вам лéпшае, каб вы былі чыстымі і неспаткнуўшыміся ў дзéнь Хрыстовы,
- напоўненымі пладамі праведнасьці праз Ісуса Хрыста на славу й пахвалу Божую.
- Хачу, браты, каб вы вéдалі, што тое, што са мной (сталася), служыла балéй на пасьпéх Эвангельля,
- бо путы маі ў Хрысьцé сталіся вядомымі ўсéй прэторыі і ўсім іншым,
- і большая частка братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ балéй адважыліся бяз страху апавядаць Слова.
- А некаторыя праз зайздрасьць і неракорлівасьць, іншыя-ж з добрай думкай абвяшчаюць Хрыста:
- тыя, што праз непакорлівасьць, абвяшчаюць Хрыста ня чыста, думаючы дадаць гора путам маім;
- тыя-ж, што з любві, вéдаючы, што дзéля абароны Эвангельля ляжу.
- Дык што? Так, ці-сяк, дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца, і я з гэтага цéшуся í буду цéшыцца,
- бо я вéдаю, што гэта паслужыць мнé на збаўлéньне праз вашу малітву, з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,
- водле спадзяваньня і надзéі маéй, што я ні ў чым ня буду асаромлены, а з усéнькай адвагай, як заўсéды, гэтак і цяпéр, узьвядічаны будзе Хрыстос у цéле маім, ці то жыцьцём, ці сьмéрцяй.
- Бо для мянé жыцьцё —Хрыстос, і сьмéрць — набытак.
- А як жыцьцё водле цéла —. гэта мнé плод дзéла, дык і ня вéдаю, што выбраць.
- Цягне тое і другое: мáю жаданьне разьвязацца і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лéпшае,
- але аставацца ў цéле патрабнéй дзеля вас.
- I я напэўна вéдаю, што астануся і перабуду з усімі вамі на вашу карысьць і радасьць вéры,
- каб пахвала вашая ў Хрысьцé Ісусе павялічылася праз мянé пры маім паўторным да вас прыходзе.
- Толькі жывéце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мнé, ці прыду і ўглéджу вас, ці ня прыду, чуць аб вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за вéру Эвангельскую
- і ані не палохаючыся супраціўнікаў; гэтае для іх ёсьць знак пагібелі, а для вас — збаўлéньня, і яно ад Бога;
- бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі вéрыць у Яго, але і мучыцца за Яго,
- вядучы тую-ж барацьбу, якую вы бачылі ў-ва мнé і цяпéр чуеце аба мнé.
Разьдзéл 2.
- Дык, калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьцé, калі ёсьць якая патоля любві, калі ёсьць якая лучнасьць духа, калі ёсьць якое міласэрдзе і спачуваньне,
- то дапоўніце маю радасьць: каб тое самае думалі, тую-ж любоў мéлі, былі аднадушныя і аднадумныя;
- нічога (не рабéце) праз спрэчкі ці дзеля пустое пахвальбы, але ціхой мудрасьцяй лічыце адзін аднаго вышэйшым за сябé.
- Не аб сабé толькі кожны клапóцься, але і аб другіх,
- бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьцé Ісусе:
- Які, будучы ў пастáці Боскай, ня лічыў захопам быць роўным Богу;
- але панізіў Сябé Самога, прыняўшы абрáз рабá, стаўшыся на падабéнства людзéй і здаўшыся выглядам, як чалавéк,
- зьняважыў Сябé, будучы паслухмяным ажно да сьмéрці і сьмéрці крыжовай.
- Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя,
- каб перад імéньнем Ісуса сукланілася ўсякае калéна нябéсных, зямных і падзéмных,
- 11. і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад — Ісус Хрыстос, у славу Бога Айца.
- Дык вось, умілаваныя маі, як вы заўсёды слухалі ня толькі ў бытнасьць маю, але шмат балéй цяпéр, у час нябытнасьці маéй, са страхам і дрыжэньнем аб збаўлéньне сваé старайцеся,
- бо Бог ёсьць той, што робіць у вас і жаданьне і дзéяньне з зычлівасьці Сваéй.
- Усё рабéце без нараканьня і сумляваньня,
- каб вам быць бязьвіннымі і чыстымі, дзяцьмі Божымі беззаганнымі сярод перакорлівага і распуснага роду, між якім вы зьяеце, як сьвéтачы на сьвéце,
- маючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзéнь Хрыстовы, што я не надарма хадзіў і не надарма працаваў.
- Але, калі я й рóблюся ахвяраю за жэртву й служэньне вéры вашай, я цéшуся і цéшуся супольна з вамі;
- з гэтага самага і вы цéшцеся і цéшцеся супольна са мною.
- Спадзяюся-ж у Госпадзе Ісусе хутка паслаць вам Цімахвéя, каб і я, давéдаўшыся аб вас, уцéшыўся духам.
- Бо ня маю нікога роўнага душою, хто гэтак шчыра рупіўся-б аб вас;
- бо ўсé шукаюць свайго, а пе Ісуса-Хрыстовага.
- А яго дасьвéдчаньне вéдаеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мнé ў дабравéшчаньні.
- Дык я спадзяюся паслаць яго зараз-жа, як толькі давéдаюся, штó будзе са мною.
- Бо я пэўны ў Госпадзе, што й сам хутка прыду.
- Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадзіта, брата і супрацóўніка і супольніка майго ў барацьбé, а вашага пасланца і служку ў патрэбе маéй,
- бо ён жадаў бачыць усіх вас з цяжка тужыў, што вы дачуліся аб хваробе яго.
- Бо ён быў хворы трахá не сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня мéў я суму да суму.
- Дык я хутчэй паслаў Яго, каб вы, углéдзіўшы яго ізноу, уцéшыліся, дый каб я быў мéнш сумны.
- Прымéце-ж яго ў Госпадзе з усякай радасьцяй і гэтакіх у чэсьці мéйце,
- бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмéрці, ня дбаючы аб жыцьці, каб папоўніць нястачу служэньня вашага мнé.
Разьдзéл 3.
- Урэшце, браты маі, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам аб тым самым для мянé ня цяжка, а для вас цьвéрда.
- Сьцеражыцеся сабак, сьцеражыцеся благіх працаўнікóў, сьцеражыцеся абрэзаньня,
- бо абрэзаньне — мы, што служым Богу духам і пахваляемся ў Хрысьцé Ісусе, і ня ў цéле мáем спадзяваньне:
- хоць і я спадзяюся і на цéла. Калі хто іншы думае спадзявацца на цéла, дык балéй я,
- абрэзаны ў восмы дзéнь, з роду Ізраілявага, з калéна Бэніямінавага, Жыд з Жыдоў, водле закону Фарысэй,
- які праз руплівасьць перасьлéдаваў Царкву, водле нраведнасьці законнай — беззаганны.
- Але, штó для мянé было набыткам, тое дзеля Хрыста лічыў я за страту.
- Дый усё лічу стратай для вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё ўтраціў і ўсё лічу за сьмяцьцё, каб Хрыста прыдбаць
- і апынуцца ў Ім, маючы не маю праведнасьць, што з закону, але тую, што праз вéру ў Хрыста, праведнасьць ад Бога на падставе вéры,
- каб пазнаць Яго і сілу ўваскрасéньня Яго, і ўчасьце ў муках Яго, упадабляючыся сьмéрці Яго,
- каб толькі дасягнуць ускрасéньня мёртвых.
- Не затым, што я ўжо дасягнуў, ці ўжо стаўся дасканалым, а імкнуся, ці не дасягну й я таго, за што і мянé дасягнуў Хрыстос Ісус.
- Браты, я ня думаю аб сабé, што дасягнуў, а толькі, забываючыся аб мінулым і пнучыся да таго, што напéрадзе,
- імкнуся да мэты, да чэсьці вышэйшага прызваньня Божага ў Хрысьцé Ісусе.
- Дык хто з нас дасканалы, дýмайма гэтак; калі-ж вы аб чым іначай думаеце, дык і гэтае вам Бог адкрые.
- Па-за гэтым, чаго мы дасягнулі, (ёсьць:) тым жа законам жыці, тое-ж думаці.
- Насьлядуйце, браты, мянé і ўзірайцеся на тых, хто гэтак паступае, па ўзору, які маеце ў нас.
- Бо многія, аб якіх я часта гаварыў вам, а цяпéр і са сьлязьмі кажу, паступаюць, як ворагі Хрыстовага крыжа, —
- якіх канéц — загуба, якіх бог — чэрава, і слава якіх у сораме іх, тых, што думаюць аб зямным.
- Нашае-ж жыцьцё — на нябёсах, адкуль мы чакаем і Збавіцеля, Госпада Ісуса Хрыста,
- Які ператворыць цéла зьнявагі нашае, каб яно сталася падобным да цéла славы Яго, сілаю, якою Ён дуж і пакарыць Сабé ўсё.
Разьдзéл 4.
- Гэтак, браты маé ўмілаваныя і пажаданыя, радасьць і вянéц мой, стойце так уТоспадзе, любыя.
- Прашу Яўводзію, прашу і Сынтыхéю думаць гэтак сама ў Госпадзе;
- ды прашу й цябé, шчыры супрацоўніку, дапамагай ім, тым, што працавалі ў дабравéшчаньні разам са мною і з Клімантам і з рэштай супрацоўнікаў маіх, імёны якіх у кнізе жыцьця.
- Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе; і йзноў кажу: радуйцеся!
- Ціхасьць ваша няхай пазнана будзе ўсімі людзьмі. Госпад блізка.
- Ня турбуйцеся ні аб чым, але заўсёды ў малітве і благаньні падзякай няхай адкрываюцца просьбы вашыя перад Богам, —
- і мір Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і мысьлі вашыя ў Хрысьцé Ісусе.
- Наканéц, браты, што ёсьць праўдзівае, што чэснае, што справядлівае, што чыстае, што ласкавае, што хвалéбнае, калі ёсьць якая цнатá і якая пахвала, — аб гэтым думайце.
- I чаго вы навучыліся, і што прынялі і чулі і бачылі ў-ва мнé, тое рабéце, — і Бог міру будзе з вамі.
- Я вéльмі ўцéшыўся ў Госпадзе, што вы ўжо калісь пачалі думаць аба мнé, аб якім і ранéй думалі, ды ня было нагоды.
- Кажу не як дзеля нястачы, бо я навучыўся быць здаволеным тым, што ў мянé ёсьць:
- бо ўмéю і ў паніжэньні быць, умéю і ў дастатках; навучыўся ўсяго і ў-ва ўсім, і насычацца і галадаваць, і мéць дастаткі і недастатак,
- Усё магу ў Хрысьцé, які ўзмацняе мянé.
- Па-за гэтым вы добра зрабілі, дзéлячы са мною мой сум.
- Вéдаеце і вы, Філіпяне, што напачатку дабравéшчаньня, калі выйшаў я з Македоніі, ні адна царквá не далучылася да мянé праз дораньне і гасьціну, апрача вас адных.
- Вы і ў Фесалонікý і раз, і два прысылалі мнé ў патрэбе.
- Ня тое, каб я шукаў падарунку, але шукаю плоду, які памнажаецца на вашу карысьць.
- Я дастаў усё і маю дастаткі; я напоўнены, атрымаўшы ад Эпафрадзіта пасланае вамі, пахі салодкія, ахвяру прыéмную, Богу любую.
- Бог мой няхай напоўніць усякую нястачу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьцé Ісусе.
- Богу-ж і Айцу нашаму слава на вéкі вякоў. Амін.
- Прывітайце кожнага сьвятога ў Хрысьцé Ісусе. Вітаюць вас браты, што са мною.
- Вітаюць вас усé сьвятыя, а найбольш тыя, што з кéсара.вага дому. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін. Да Філіпянаў пісана з Рыму праз Эпафрадзіта.