Беларуская Біблія

ПАСЛАНЬНЕ ДА ФІЛІМОНА СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ

  1. Паўла, вязень Ісуса Хрыста, і Цімахвéй, брат, Філімону, нашаму ўмілаванаму і супрацоўніку,
  2. і Анфіі, умілаванай, і Архіпу, таварышу нашаму ў барацьбé, і дамовай царквé тваéй:
  3. Ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
  4. Дзякую Богу майму, заўсёды ўспамінаючы аб табé ў малітвах маіх,
  5. чуючы аб любві тваéй і вéры, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых,
  6. каб супольнасьць вéры тваéй аказалася чыннай у пазнаньні ўсякага дабра, якое ў вас у Хрысьцé Ісусе.
  7. Бо вялікую мáем радасьць і пацéху ў любві тваéй, бо табою, браце, супакоены сэрцы сьвятых.
  8. Дзеля гэтага, маючы вялікую ў Хрысьце адвагу прыказвáць табé, што трэба,
  9. праз любоў лéпей прашу я, як гэты Паўла стары, цяпéржа вязень Ісуса Хрыста.
  10. Прашу цябé за сына майго Анісіма, якога я спарадзіў у путах маіх,
  11. што быў калісь бескарысны для цябé, а цяпéр карысны табé і мнé, якога я áдаслаў,
  12. ты-ж яго, як маё сэрца, прымі.
  13. Хацéў я яго пры сабéтрымаць, каб ён замéст цябé паслужыў мнé ў путах за Эвангельле,
  14. але без тваé згоды нічога не хацéў зрабіць, каб дабро тваé ня з прынукі было, а з добрае волі.
  15. Бо можа ён дзеля таго на час адлучыўся, каб табé прыняць яго назаўсéды,
  16. ужо не як слугу, але вышэй за слугу, як брата ўмілаванага, асабліва для мянé, а тым балéй для цябé — і па цéлу, і ў Госпадзé.
  17. Дык, калі маеш мянé за супольніка, прымі яго, як мянé.
  18. Калі-ж ён чым скрыўдзіў цябé,. або вінен, лічы гэтае на мнé.
  19. Я, Паўла, напісаў маéю рукою: я аддам; каб не казаць табé, што ты і самым сабою мнé вінны.
  20. Гэтак, браце, дай мнé скарыстацца ад цябé ў Госпадзе; супакой мнé сэрца ў Госпадзе.
  21. Спадзяючыся на паслухмянасьць тваю, я напісаў да цябé, вéдаючы, што ты зрóбіш і балéй, чым кажу.
  22. А разам прыгатуй для мянé і гаспóду; бо спадзяюся, што малітвамі вашымі буду вам падараваны.

318 Пасланьне Паўлы да Філімона т.

  1. Вітае цябé Эпафрас, вязень разам са мною дзеля Хрыста Ісуса, Марка, Арыстарх, Дымас, Лука, супрацоўнікі маі.
  2. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін. Да Філімона нісана з Рыму праз Анісіма слугу.