ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ФЕСАЛОНІКІНЦАЎ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ
Разьдзéл 1.
- Паўла і Сілуан і Цімахвéй — царквé Фесалонікійцаў у Богу Айцу нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьцé:
- Ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
- Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як дастойна, бо вырастае вéльмі вéра ваша і павялічáецца любоў кожнага з усіх вас аднаго да аднаго.
- Так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых, за цярплівасьць вашу і вéру ў-ва ўсіх перасьлéдаваньнях вашых і смутках, якія вы маеце,
- на доказ справядлівага суда Божага, каб вам быць вартымі Царства Божага, дзеля якога і мучыцеся.
- Бо справядліва ў Бога аддаць суму тых, што вам суму задаюць,
- а вам, сумуючым, патолю (даць) разам з намі ў адкрыцьці Госпада Ісуса з нéба з Ангеламі сілы яго,
- у паланéючым агні даючы адплату непазнаўшым Бога і непакарыўшымся Эвангельлю Госпада нашага Ісуса Хрыста.
- Яны прымуць кáру, вéчную загубу, ад аблічча Госпада і ад славы сілы Яго,
- як Ён прыдзе ўславіцца ў сьвятых сваіх і задзівіць усіх вéруючых (бо вы павéрылі нашаму сьвéдчаньню) у дзéнь гэны.
- Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас дастойнымі прызваньня Г выпаўніў усякую спагаднасьць ласкавасьці і дзéла вéры ў сіле,
- каб уславілася імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, праз ласку Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
Разьдзéл 2.
- Молім вас, браты, дзеля прыходу Госпада нашéіга Ісуса Хрыста і дзеля нашае зборкі да Яго,
- ня хістайцеся пасьпéшна розумам ды ня трывожцеся ані ад духа, ані ад слова, ані ад пасланьня, нібы праз нас, што быццам ужо надыходзіцьдзéнь Хрыстовы.
- Няхай не спакусіць вас ніхто аніяк: бо дзéнь гэны ня прыдзе, дакуль ня прыдзе пéрш адступлéньне і не адкрыецца чалавéк грэху, сын зэгубы,
- які спраціўляецца і вывышшаецца панад усё, званае Богам ці сьвятыняй, што ў храме Божым засядзе ён, як Бог, паказываючы сябé, што ён Бог.
- Ці не памятаеце> што я, яшчэ як быў у вас, гаварыў вам гэтае?
- I цяпéр вéдаеце, штó не даé адкрыцца яму ў свой час.
- Бо тайна беззаконьня ўжо дзéець, толькі той, што цяпéр узьдзéржывае, (будзе рабіць гэта), пакуль ня будзе забраны спасярод.
- I тагды адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад забé духам вуснаў сваіх і зьнішчыць зьяўлéньнем прыходу Свайго,
- ды якога прыход, сілаю шатана, будзе з усéй магутнасьцяй, і знамéньнямі, і фальшывымі цудамі,
- і з усякай няправеднай снакусай для тых, што гінуць, за тое, што яны ня прынялі любві праўды, каб ім спасьціся.
- I за гэтае пашлé ім Бог дзéяньне подступу, каб яны павéрылі ілжы,
- каб былі засуджаны ўсé, ня ўвéраваўшыя ў праўду, але любіўшыя няпраўду.
- Мы-ж заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і вéру праўдзе, выбраў вас на збаўлéньне,
- да якога і паклікаў вас дабравéшчаньнем нашым на здабыцьцё славы Госпада наíлага Ісуса Хрыста.
- Дык, браты, стойце і дзяржыце пераказы, якіх вы навучыліся ці праз слова, ці праз пасланьне нашае.
- Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог Ацéц наш, Які палюбіў нас і даў пацяшэньне вéчнае і надзéю добрую ў ласцы,
- няхай пацéшыць вашыя сэрцы і няхай умацуе вас у-ва ўсякім слове і дзéле добрым.
Разьдзéл 3.
- Дык малéцеся за нас, браты, каб слова Гасподняе пашыралася і выслаўлялася, як і ў вас,
- ды каб нам вызваліцца ад распусьнікаў і людзéй крывадупíных; бо не у ўсіх вéра.
- Вéрны-ж Госпад, які ўмацуе вас і захавае ад крывадушніка.
- Мы пэўныя адносна да вас у Госпадзе, што вы выпаўняеце і будзеце выпаўняць тое, штó мы вам загадваем.
- А Госпад няхай пакіруе сэрцы вашыя на любоў Божую і цярплівасьць Хрыстову.
- Загадываем жа вам, браты, імéньнем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, што ходзе ня ў лад і не па пераказу, які прыняў ад нас,
- бо вы самі вéдаеце, як трэба насьлядавáць нас, бо мы не рабілі ў вас нягожага,
- дый ні ў кога ня éлі хлéба дарма, але ў працы і ўтоме рабілі ўначы і ўдзéнь, каб не абцяжыць каго з вас, —
- не затым, што мы ня мéлі ўлады, але каб сябé самых даць вам за прыклад дзеля насьлядавáньня нам.
- Бо, кдлі мы былі ў вас, дык загадалі вам гэтак: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня éсьць.
- Але чуем, што некаторын ў вас нягожа паступаюць, нічога ня робяць, але матаюцца;
- гэтакім загадываем і молім (іх) Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, працуючы моўчкі, éлі свой хлéб.
- Вы-ж, браты, не ўпадайце на духу, калі робіце дабро.
- Калі-ж хто не паслухаецца слова нашага праз гэтае пасланьне, таго адзначце і не сяОруйце з ім, каб быў асаромлены;
- але ня лічэце яго за ворага, а навучайце, як брата.
- Сам жа Госнад міру няхай дасьць вам мір заўсéды ўсякім спосабам. Госпадз усімі вамі.
- Прывітаньне маéю рукою, Паўлаваю, што ёсьць знак ува ўсякім пасланьні; пішу я гэтак:
- Ласка Госпада нашага íсуса Хрыста з усімі вамі. Афін. Другое да Фесалонікійцаў пісана з Афін.