ПЕРШАЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ
Разьдзéл 1.
- Паўла і Сілуан і Цімахвéй царквé Фесалонікійцаў у Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысьцé: ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
- Заўсéды дзякуем Богу за ўсіх вас, успамінаючы аб вас у малітвах нашых,
- нясупынна памятаючы аб вашым дзéле вéры і аб працы любві і цярплівасьці надзéі на Госпада нашага Ісуса Хрыста нерад Богам і Айцом нашым,
- вéдаючы выбраньне вашае, умілаваныя Богам браты;
- бо нашае дабравéшчаньне ня было да вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў сьвядоцтвах, як вы самі вéдаеце, якімі былі мы для вас міжы вáмі.
- I вы сталіся насьледавáльнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім горы з радасьцяй Духа Сьвятога,
- аж вы сталіся ўзорам для ўсіх вéруючых у Македоніі і Ахайі.
- Бо ад вас праняслося слова Гасподняе ня толькі ў Македоніі і Ахайі, але і ў-ва ўсякім мéсцы прайшла слава аб вéры вашай у Бога, дык мы ня маем патрэбы нéшта казаці.
- Бо самі яны аб нас абвяшчаюць, які ўваход мéлі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму
- і ждаць з нябёсаў Сына Яго, Якога Ён ускрасіў із мёртвых, Ісуса, што збаўляе нас ад надыходзячага гнéву.
Разьдзéл 2.
- Вы самі вéдаеце, браты, аб нашым уваходзе да вас, што ён быў не дарэмны;
- але, памучыўшыся пéрш, зьнявáжаныя, як вы вéдаеце, у Філіпах, мы адважыліся ў Богу нашым казаці вам ЭвангельлеБожае з вялікай барацьбой.
- Бо пацяшэньне нашае не з абмылкі, ані з нячыстасьці, ані ў хітраваньні,
- але, як мы выбраны ад Бога, каб нам было давéрана Эвангельле, дык мы і гаворым, не як дагаджаючы людзям, але Богу, што дазнаé сэрцы нашыя
- Бо ніколі ня было ў нас ласьлівых слоў, як вéдаеце, ані думкі аб карысьці: Бог сьвéдка!
- Ня шукаем мы славы ані ад людзéй, ані ад вас, ані ад другіх, маючы магчымасьць быць у паважаньні, як Хрыстовыя Апосталы.
- Але былі мы ціхія сярод вас; як кармíцелька грэе дзéтак сваіх,
- гэтак мы, рунячыся аб вас, пажадалі аддаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.
- Бо вы памятаеце, браты, працу нашую і ўтому: робячы ўначы і ўдзéнь, каб ня быць цяжарам каму з вас, мы абвяшчалі вам Эвангельле Божае.
- Сьвéдкі вы і Бог, як сьвята і справядліва і беззаганна паступалі мы з вамі, вéруючымі;
- бо вы вéдаеце, як мы кожнагаз вас, як бацька дзяцéй сваіх,
- пацяшалі вас і пераконывалі і сьвéдчылі, каб вы паступалі дастойна Бога, які паклікаў вас у СваёЦарства і славу.
- Дзеля гэтага і мы нясупынна дзякуем, што вы, прыняўшы ад нас пачутае слова Божае, прынялі яго не як слова чалавéчае, а (як яно ёсьць папраўдзе,) слова Божае, якое і дзéець у вас, вéруючых.
- Бо вы, браты, сталіся пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі, у Хрысьцé Ісусе, бо і вы таксама цярпéлі ад сваіх зямлякоў, як і тыя ад Юдэяў,
- якія і Госпада Ісуса забілі, í сваіх прарокаў, і нас павыганялі, і Богу не дагаджаюць, і ўсім людзям супраціўныя,
- якія не даюць нам прамаўляць да паганаў, каб тыя спасьліся, каб выпаўніліся грахі іх усягды; але дасягнуў іх наканéц гнéў.
- Мы-іж, браты, асірочаныя вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, тым больш стараліся ўглéдзіць аблічча вашае,
- Дзеля гэтага хацéлі мы прыйсьці да вас, — я, Паўла, і раз, і два, — але перашкодзіў нам шатан.
- Бо якая наша надзéя, ці радасьць, ці вянéц пахвалы? Ці й ня вы-ж перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыход Яго?
- Бо вы — слава нашая і радасьць.
Разьдзéл 3.
- Дзеля гэтага, ня цéрпячы балéй, мы захацéлі астацца ў Афінах аднымі
- і паслалі Цімахвéя, брата нашага і служку Божага і супрацоўніка нашага ў дабравéшчаньні Хрыстовым, каб узмоцніць вас і пацéшыць вас у вéры вашай,
- каб ніхто не пахіснуўся ў смутках гэтых: бо вы самі вéдаеце, што на гэта мы пастаўлены.
- Бо мы і тагды, калі былі ў вас, прарочылі вам, што маем зазнаць гора, як і сталася, і вы вéдаеце.
- Дзеля гэтага і я, ня цéрпячы балéй, паслаў давéдацца аб вéры вашай, каб як не спакусіў вас спакусьнік, і ня сталася дарэмнай наша праца.
- Цяпéр жа, калі прыйшоў да нас ад вас Цімахвéй і прынёс нам добрую вéстку аб вéры і любві вашай, ды што заўсёды маеце добрую памяць аб нас, жадаючы нас бачыць, як і мы вас,
- дык мы, пры ўсім суме й бядзé нашай, уцéшыліся вамі, браты, праз.вéру вашу;
- бо цяпéр мы жывыя, калі вы стаіцё ў Госпадзе.
- Якую-ж падзяку можам мы даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся з вас перад Богам напíым,
- уначы і ўдзéнь вéльмі рупліва молячыся, каб бачыць аблічча вашае і дапоўніць нястачу ў вéры вашай?
- Сам жа Бог і Ацéц наш і Госпад наш Ісус Хрыстос няхай пакіруе шлях наш да вас!
- А вас няхай Госпад напоўніць і ўзбагаціць узаéмнай любоўю і (любоўю) да ўсіх, як і мы да вас;
- каб узмацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым у прыход Госпада нашага íсуса Хрыста з усімі сьвятымі Яго.
Разьдзéл 4.
- Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб вы, як прынялі ад нас, як трэба вам паступаць і дагаджаць Богу, далéй узбагачаліся,
- бо вéдаеце, якія мы далі вам зáпаведзі ад Госпада Ісуса.
- Б.о гэта воля Божая, асьвячэньне вашае, каб вы ўзьдзéржываліся ад блуду,
- каб кожны з вас умéў захоўваць сваю судзіну ў сьвятасьці і чэсьці,
- а не ў пажадлівасьці юрлівай, як і пагане, што ня вéдаюць Бога;
- каб не рабілі праступку ні ў якім дзéле і не разжываліся з брата свайго: бо Госпад памсьціцца за ўсё гэтае, як і ранéй мы гаварылі вам і сьвéдчылі.
- Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.
- Дык, хто адкідае, той адкідае не чалавéка, але Бога, Які і Духа Сьвятога нам даў.
- Аб любві-ж братняй няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,
- дый вы гэтак і рóбіце з усімі братамі па ўсéй Македоніі. Дык молім вас, браты, пасьпявайце балéй
- і пільна дбайце аб тое, каб жыць ціха і рабіць сваё і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы запавéдалі вам;
- каб вы паступалі прыстойна перад тымі, што вонках, і ні ў чым ня мéлі нястачы.
- Не хачу-ж пакінуць вас, браты, у нявéданьні аб памéршых, каб ня тужылі вы, як і іншыя, што ня маюць надзéі.
- Бо, калі мы вéрым, што Хрыстос памéр І ўваскрос, дык і памéршых у Ісусе Бог прывядзé з Ім.
- Бо гэтае кажам вáм словам Гасподнім, што мы, жывыя, якія астаéмся да прыходу Госпада, не апярэдзім тых, што памéрлі,
- бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з гóласам Архангела і трубой Божай зыйдзе з нéба, і мёртвыя ў Хрысьцé ўскрэснуць пéршымі;
- пасьля мы, што астаéмся жывымі, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне Госпаду на павéтра, ды гэтак заўсёды з Госпадам будзем.
- Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.
Разьдзéл 5.
- Аб часох жа і порах, браты, няма патрэбы пісаць да вас,
- бо вы самі напэўна вéдаеце, што дзéнь Гасподні гэтак прыдзе, як злодзей уначы.
- Бо, як будуць гаварыць: мір і бясьпéчнасьць, дык тагды неўспадзéўкі дасягне і загуба, быццам цяжарную мукі радзін, і яны не ўцякуць.
- Вы-ж, браты, ня ў цéмры, каб дзéнь гэты захапіў вас, як злодзéй:
- усé вы сыны сьвятлá і сыны дня: мы ня (сыны) ночы, ані цéмры.
- Дык ня будзем-жа спаць, як і рэшта, але чувайма і будзьма цьвярозымі,
- бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы ўпіваюцца.
- Мы-ж, сыны дня, будзьма цьвярозымі, апрануўшыся збрóяй вéры і любві і (узьдзéўшы) шалом надзéі збаўлéньня,
- бо Бог не празначыў нас на гнéў, але на атрыманьне збаўлéньня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
- што памéр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.
- Дзеля гэтага пацяшайце сябé ўзаéмна і навучайце адзін аднаго, як вы й робіце.
- Просім жа вас, браты, вéдаць тых, што працуюць у вас і пастаўлéны над вамі ў Госпадзе дый вас навучаюць,
- і паважайце іх вéльмі высока ў любві за дзéла іх; жывéце ў згодзе міжы сабою.
- Молім вас такжа, браты, навучайце свавольных, пацяшайце маладушных, паддзéржывайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.
- Глядзéце, каб ніхто не ўздаваў каму злом за зло, але заўсёды шукайце дабрá і адзін аднаму, і ўсім.
- Заўсёды радуйцеся.
- Нясупынна малéцеся.
- За ўсё дзякуйце: бо гэткая аб вас воля Божая ў Хрысьцé Ісусе.
- Духа не ўгашайце.
- Прароцтвамі не пагарджайце.
- Усё выпрабоўвайце; добрага дзяржыцеся.
- Узьдзéржывайцеся ад усякага роду зла.
- Сам жа Бог міру няхай асьвéньціць вас у-ва ўсéй поўні, і ўвéсь ваш дух, і душа, і цéла няхай захавáецца без заганы ў прыход Госпада Нашага Ісуса Хрыста.
- Вéрны Той, што вас паклікаў; Ён і зробіць (гэта).
- Браты! Малéцеся за нас!
- Прывітайце ўсіх братоў пацалункам сьвятым.
- Заклінаю вас Госпадам прачытаць гэтае пасланьне ўсім сьвятым братом.
- Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін. Да Фесалонікійцаў пéршае напісана з Афін.