ПАСЛАНЬНЕ ДА ЭФЭСЦАЎ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ
Разьдзел 1.
- Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, сьвятым, што ў Эфэсе, і верным у Хрысьце Ісусе:
- ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
- Багаслаўлены Бог і Ацец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які пабагаславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным багаслаўленьнем у нябесах,
- бо Ён выбраў нас у Ім да стварэньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любві,
- празначыўшы нас на ўсынаўленьне Сабе праз Ісуса Хрыста з ласкавасьці волі Сваей,
- на пахвалу славы ласкі Сваей, Ён абдбрыў нас у ўмілаваным,
- у Якім маем адкупленьне Хрывею Яго,адпушчэньне грахоў, водле багацьця ласкі Яго,
- якую Ён размножыў нам у ўсякай мудрасьці і розуме,
- даўшы нам пазнаць тайну волі Сваей, праз ласкавасьць Сваю, што раней пастанавіў у Сабе,
- дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усе было пад галавою Хрыстом, тое, што ў нябесах, і тое, што на зямлі.
- У Ім, у Якім мы і сталіся насьледнікамі, былі мы наперад празначаны на гэта празначэньнем Таго, Хто ўсе выпаўняе хаценьнем волі Сваей,
- каб быць нам на пахвалу славы Яго, нам, што раней спадзяваліся на Хрыста;
- у Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле вашага збаўленьня, і ўвераваўшы ў Яго, запячатаны Духам Сьвятым прырачэньня,
- які ёсьць залог спадчыны нашае на выкуп удзелу, на пахвалу славы Яго.
- Дзеля гэтага і я, пачуўшы аб вашай веры ў Хрыста Ісуса і аб любві да ўсіх сьвятых,
- няўстанна дзякую за вас Богу , успамінаючы вас у малітвах маіх,
- каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Ацец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця на пазнаньне Яго,
- прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, ды якое багацьце слаўнае спадчыны Яго для сьвятых,
- ды як бязьмерная веліч магутнасьці Яго ў нас, веруючых праз дзеянне магутнае сілы Яго,
- Якую Ен зьдзеяў у Хрысьце, ускрасіўшы Яго з памершых і пасадзіўшы праваруч сябе на нябёсах,
- вышэй за ўсякае начальства і ўладу, і сілу, і панаваньне, і ўсякае імя, названае ня толькі ў гэтым вéку, але і ў будучым,
- і ўсё пакарыў пад ногі Яго І даў Яго за галаву над усім у Царквé,
- якая ёсьць Яго цéла, поўня Напаўняючага ўсё ў-ва ўсім.
Разьдзéл 2.
- I вас, мёртвых праступкамі і грахáмі вашымі,
- у якіх вы калісь хадзілі па вéку ґэтага сьвéту, па волі князя ўлады павéтранае, духа, што дзéець цяпéр у сынох праціўлéньня,
- між якімі і мы ўсé жылі калісь у пажаданьнях цéла нашага, выпаўняючы жаданьні цéла і думак, і былі па прыродзе дзяцьмі гнéву, як і другія, —
- Бог, багаты літасьцяй праз вялікую любоў Сваю, якою палюбіў нас,
- і нас, мёртвых праступкамі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай вы выбаўлены, —
- і ўскрасіў з Ім і пасадзіў на мясцох нябéсных у Хрысьцé Ісусе,
- каб зьявіць у надыходзячых гадох многасьць багацьця ласкі Сваéй у ласкавасьці да нас у Хрысьцé Ісусе.
- Бо ласкай вы выбаўлены праз вéру; і гэта не ад вас — Божы дар:
- не ад дзéл, каб ніхто не хваліўся.
- Бо мы — Яго стварэньне, створаныя ў Хрысьцé Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя празначыў, каб мы ў іх хадзілі.
- Дык памятайце, што вы, калісь пагане цéлам, называныя неабрэзаньнем ад такзванага абрэзаньня ў цéле, рукатворнага,
- што вы былі ў час гэны бяз Хрыста, прызнаваныя чужакамі ад грамадзянства Ізраільскага і чужыя запавéтам прырачэньня, ня маючы надзéі і бяз Бога ў сьвéце;
- а цяпéр у Хрысьцé Ісусе вы, што былі калісь далёка, сталіся блізкімі крывёю Хрыстоваю.
- Бо Ён éсьць мір наш, штó ўчыніў з абодвух адно і разбурыў стаяўшую пасярэдзіне зáгарадку,
- зьніштожыўшы ,варожасьць Цéлам Сваім, а закон зáпаведзяў навукай, каб з двох стварыць у Сабé аднаго новага чалавéка, ладзячы мір,
- і ў адным цéле пагадзіць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць;
- і, прыйшоўшы, абвясьціў мір вам, далёкім і блізкім,
- бо праз Яго абое маем доступ да Айца ў адным Духу.
- Дык вы ўжо ня чужыя і ня прыходні, але суграмадзяне сьвятым іхатнія ў Бога,
- збудаваныя на падваліне Апосталаў і Прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,
- на якім уся будыніна, разам змацаваная, расьцé ў сьвяты храм у Госпадзе,
- на якім і вы разам будуецеся на жыльлё Божае Духам.
Разьдзéл 3.
- Дзеля гэтага вось я, Паўла, вязень Ісуса Хрыста -за вас паганаў..
- Калі-ж вы чулі аб распарадкаваньні ласкі Божае, дáдзенае мнé для вас,
- што мнé праз адкрыцьце абявілася тайна, (Як я коратка і пісаў вышэй,
- з чаго, чытаючы, можаце пазнаць маё разумéньне тайны Хрыстовай),
- якая ня была пазнáна сынамі чалавéчымі у іншых родах, як цяпéр адкрыта сьвятым Апосталам Яго і прарокам у Духу,
- каб і паганам быць насьлéднікамі і адным цéлам і супольнікамі прырачэньня Яго ў Хрысьцé Ісўсе праз Эвангельле,
- слугой якога стаўся я праз дар ласкі Божае, дадзенае дзéяньнем сілы Яго.
- Мнé, наймéншаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая —абвяшчаць паганам добрую вéсьць аб недасьлéдным багацьці Хрыстовым
- і адкрыць усім, якая éсьць супольнасьць тайны, што захоўваецца ад вякоў у Богу, стварыўшым усё праз Ісуса Хрыста,
- каб цяпéр сталася вéдамаю праз Царкву ўладам і сілам на нябёсах рознастайная мудрасьць Божая,
- паводле адвéчнае пастановы, якую Ён зрабіў у Хрысьцé Ісусе, Госпадзе нашым,
- у Якім маем адвагу і доступ у надзéі праз вéру ў Яго.
- Дык прашу вас не сумаваць маéй аб вас тугою, якая ёсьць вашая слава.
- Дзеля гэтага схіляю калéні маé перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,
- ад Якога мáе назоў усякае бацькоўства на нябéсах і на зямлі, —
- каб даў вам, водле багацьця славы Сваéй, сілай умацавацца праз Духа Яго ў унутраным чалавéку,
- каб Хрыстос пасяліўся праз вéру ў сэрцах вашых,
- каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў люóві, здолелі зразумéць з усімі сьвятымі, штó шырыня і даўжыня, і глыбіня і высокасьць,
- ды пазнаць любоў Хрыстову, што вышэй за разумéньне, каб вам напоўніцца ўсéю поўняй Божаю.
- А Таму, Хто дзéючаю ў нас сілаю можа зрабіць шмат балéй за ўсё, чаго мы просім або ў думках маем,
- Таму слава ў Царквé ў Хрысьцé Ісусе, на ўсé роды на вéк вякóў. Амін.
Разьдзéл 4.
- Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас паступаць дастойна закліку, якім вы пакліканы,
- з усéнькай мудрасьцяй пакоры і ціхасьцяй, з доўгацярплівасьцяй, цéрпячы адзін аднаго ў любві,
- стараючыся захаваць éднасьць духа ў саюзе міру.
- Адно цéла і адзін дух, як вы і пакліканы да аднаé надзéі -вашага закліканьня:
- Адзін Госпад, адна вéра, адно хрышчэньне,
- Адзін Бог і Ацéц усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ў-ва ўсіх нас.
- Кожнаму-ж з нас дадзена ласка водле мéры дару Хрыстовага.
- Дзеля гэтага і кажа: Узыйшоўшы на вышыню, паланіў палон і даў дары людзям (Псал. 67, 19).
- (А »узыйшоўшы!) штó ёсьць, як ня тое, што ён пéрш і зыходзіў у прадонныя мéсцы зямлі?
- Зыйшоўшы, Ён ёсьць І той, што ўзыйшоў вышэй за ўсé нябёсы, каб споўніць усё.)
- I Ён паставіў адных Апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пáстырамі і вучыцялямі
- дзеля збудаваньня сьвятых, на дзéла служэньня, на будаваньне Цéла Хрыстовага,
- дакуль усé дойдзем да éднасьці вéры і пазнаньня Сына Бóжага, да мужа дасканалага, да мéры ўзрашчэньня поўні Хрыстовае;
- каб мы ня былі балéй дзяцьмі, зыбаючыміся і захаплянымі ўсякім вéтрам навукі, у хітрыках чалавéчых, у подступе дзеля хітрага збаламучаньня,
- але праўдзіваю любоўю ўсё памнажалі бы ў Таго, Які ёсьць Галава, Хрыстос,
- з якога ўсё цéла, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі змацаваньня, праз дзéйнасьць у (сваю) мéру кожнага члéна, прырост робіць дзеля будаваньня самога сябé ў любві.
- Дык кажу гэта і сьвéдчу ў Госпадзе, каб вы балéй не хадзілі, як другія пагане ходзяць, у марнасьці розуму свайго,
- з зацьміўшыміся думкамі, адцураўшыся ад жыцьця Божага праз нявéданьне іх, праз закамянéньне сэрца іх;
- яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся распусьце, каб рабіць усякі бруд у прагавітасьці.
- Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,
- калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе, —
- каб адкінуць вам — па ранéйшаму жыцьцю — старога чалавéка, які тлéе ў манлівых пажаданьнях,
- а абнавіцца духам розуму вашага
- і апрануцца ў новага чалавéка, створанага па Богу, у праведнасьці і сьвятасьці праўды.
- Дзеля гэтага, адкінуўшы ілжу, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члéны адзін аднаму.
- Гнéвайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не зайдзé ў гнéве вашым;
- і не давайце мéсца дяблу.
- Хто краў, далéй не крадзі, а лéпей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго аддзяліць таму, хто мáе патрэбу.
- Жаднае гнілое слова няхай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў вéры, каб ласку давала тым, што слухаюць.
- I ня смуціце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаны на дзéнь адкуплéньня.
- Усякая горыч, і ярасьць, і гнéў, і крык, і лаянка няхай будуць аддáлены ад вас — разам з усім благім;
- будзьце-ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, выбачаючымі адзін аднаму, як і Бог у Хрысьцé выбачыў вам.
Разьдзéл 5.
- Дык будзьце насьлядоўцамі Бога, як умілаваныя дзéці,
- і хадзéце ў любві, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябé за нас, як дар і ахвяру Богу, на пах прыéмны.
- А блуд і ўсякая нячыстасьць або прагавітасьць няхай і не ўспамінаюцца ў вас, як і гожа еьвятым;
- ані агідныя і благія словы або жарты і няпрыстойнасьці; але лéпш падзяка.
- Бо вéдайце, што ніякі блудзень, ці нячысты, ці хцівец, які хваліць ідалаў, ня мае спадчыны ў Царстве Хрыста і Бога.
- Няхай ніхто ня зводзіць вас пустымісловамі, бо за гэтае прыходзіць гнéў Божы на сыноў спраціўлéньня.
- Дык ня будзьце супольнікамі іх.
- Вы былі калісь цéмрай, а цяпéр — сьвятлó ў Госпадзе: паступайце-ж, як дзéці сьвятлá,
- бо плод Духа ёсьць у ўсякай дабрацé і праведнасьці і праўдзе;
- выпрабоўвайце, што ўгодна Богу,
- і ня прыймайце ўчасьця ў бясплодных дзéяньнях цéмры, а лéпш дакарайце.
- Бо аб тым, што робіцца імі тайна, сорамна й гаварыць.
- Усякі-ж дакор робіцца яўным ад сьвятлá, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло;
- дык і кажа: устань, сьпячы, і ўскрэсьні з мéртвых, і асьвéціць цябé Хрыстос.
- Дык глядзéце, паступайце асьцярожна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,
- выкупляючы час, бо дні хітрыя.
- 17. Дзеля гэтага ня будзьце неразважлівымі, але пазнавайце, штó ёсьць Воля Божая.
- I ня ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,
- гаворачы ад сябé псальмамі і гымнамі і пéсьнямі духоўнымі, пяючы і іграючы Госпаду ў сэрцах вашых,
- дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,
- пакараючыся сабé ўзаéмна ў страху Божым.
- Жанчыны, пакарайцеся сваім мужом, як Госпаду,
- бо муж éсьць галава жаны, як і Хрыстос галава Царквы, і Ён жа збавіцель цéла;
- але, як царквá пакараецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужом у-ва ўсім.
- Мужы, любéце жонкі сваé, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябé за яé,
- каб асьвяціць яé, ачысьціўшы купальняй воднаю у слове;
- каб паставіць яé Сабé слаўнаю, Царкву гэную, бяз плямы ці заганы ці чаго гэткага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
- Гэтак павінны мужы любіць сваіх жанок, як цéлы сваé: хто любіць жонку сваю, самога сябé любіць.
- Бо ніхто ніколі ня мéў нéнавісьці да свайго цéла, але жывіць і грэець яго, як і Госпад Царкву;
- бо мы члéны цéла Яго, ад цéла Яго і ад касьцéй Яго.
- Дзеля гэтага пакіне чалавéк айца свайго і матку і прылéпіцца да жонкі сваéй, і будуць двое ў адным цéле (Быт. 2,24).
- Тайна гэтая валікая; я-ж кажу аб Хрысьцé і Царквé.
- Дык і вы, усякі па сабé, кожны хай любіць жонку сваю як самога сябé; жонка-ж няхай баіцца мужа свайго.
Разьдзéл 6.
- Дзéці, слухайце бацькоў сваіх у Госпадзе, бо гэта справядліва.
- Паважай бацьку твайго і матку, — гэта пéршая зáпаведзь з прырачэньнем:
- каб было табé добра, і быў даўгалéтнім на зямлі. (Вых. 20, 12.)
- I вы, айцы, не дражнéце дзяцéй вашых, але выхоўвайце іх у навуцы і напамінаньні Гасподнім.
- Рабý, будзьце паслухмянымі паном сваім водле цéла, з страхам і дрыжэньнем, у прастацé сэрца вашага, як-бы Хрысту,
- не на вачох толькі паслугуючы, як дагаджаючыя чалавéку, але як рабы Хрыстовыя, выпаўняючы волю Божую ад душы,
- са шчырасьцяй паслугуючы Госпаду, а кя людзям,
- вéдаючы, што кожны, хто зробіць нéшта добрае атрымае тое ад Госпада, ці ён раб, ці свабодны.
- І вы, гаспадары, тое-ж рабéце І.уí, палягчаючы суровасьць, вéдаючы, што й вам самым ёсьць на нябёсах гаспадар, у якога няма ўвагі на аблічча.
- Наканéц, браты маé, крапчэйце ў Госпадзе і ў магутнасьці сілы Яго;
- апранéцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб здолелí устаяць супраць хітрыкаў дябальскіх;
- бо наша барацьба ня супраць крыві й цéла, але супраць начальства, супраць уладаў, супраць сусьвéткых валадароў цéмры гэтага вéку, супраць духаў злосьці паднябéсных.
- Дзеля гэтага прымéце ўсю зброю Божую, каб вы маглі ўстаяці ў ліхі дзéнь і, усё зрабіўшы, астацца стаяць.
- Дык стойце-ж, падперазаўшы паясьніцы вашыя праўдаю і апрануўшыся ў зброю праведнасьці,
- і абуўшы ногі ў гатовасьць абвяшчаць мір;
- а па-над усё вазьмéце шчыт вéры, якім зможаце затушыць усé разпаленыя стрэлы крывадушніка;
- і шалóм збаўлéньня вазьмéце, і мéч духоўны, які ёсьць слова Божае;
- усякаю малітваю і просьбаю малéцеся ў-ва ўсякі час духам і таго пілнуйцеся ў усякім цярпéньні і малéньні за ўсіх сьвятых
- дый за мянé, каб мнé дадзена было слова на адчыняньне вуснаў маіх, каб адважна абвяшчаць тайну Эвангельля,
- якога я й пасланéц у путах, каб у ім быў сьмéлы, як мнé трэба гаварыць.
- А каб і вы вéдалі аба мнé, што я рóблю, усё вам раскажа Тыхік, умілаваны брат і вéрны служка ў Госпадзе,
- якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы давéдаліся аб нан ых справах, і каб éн пацéшыў сэрцы вашыя.
- Мір братом і любоў з вéраю ад Бога Айца і Госпада íсуса Хрыста.
- Ласка з усімі, што любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў нятлéннасьці. Амін. Да Эфэсян пісана з Рыму праз Тыхіка.