ДЗЕЯНЬНІ СЬВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ
Разьдзéл 1.
- Пéршую аповесьць, Тэафілю, учыніў я аб усім, што Ісус рабіў ды навучаў
- да дня, у які ўзьнёсся, даўшы праз Духа Сьвятога загады Апосталам, якіх выбраў,
- ды прад якімі зьяўляўся жывы пасьля мукаў Сваіх у чысьленых зьявах, у працягу сараку дзéн паказываючыся ім ды кажучы аб царстве Божым.
- I, сабраўшы іх, загадаў ім не выхадзіць з Ерузаліму, а чакаць на абвéшчанае ад Айца, аб чым вы чулі ад мянé:
- што Іоан хрысьціў вадой, а вы цераз колькі дзён будзеце ахрышчаны ў Духу Сьвятым.
- Дык яны, зыйшоўшыся разам, пыталіся ў Яго, кажучы: Госпадзе, ці ня ў гэтым часе адбудуеш царства Ізраілю?
- Ён жа сказаў да іх: ня вам вéдаць час ці парý, што Ацéц паклаў у ўладзе Сваёй;
- але прымеде сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мнé сьвéдкамі і ў Ерузаліме, і ў-ва ўсéй Юдэі й Самарыі, ды ажно па край зямлі.
- I, сказаўшы гэтае, Ён узьнёсся перад вачыма іхнімі, і хмара ўзяла Яго ад вачэй іх.
- Калі-ж яны пільна ўглядаліся ў нéбá, як Ён адыходзіў, вось двое мужоў станулі перад імі ў белых вопратках,
- дый сказалі яны: Мужы Галілéйскія! Чаго стаіцё, узіраючыся на нéба? Гэты Ісус, узяты ад вас на нéба, прыдзе гэтак сама, як бачылі вы Яго ўзыходзячы на нéба.
- Тады яны вярнуліся ў Ерузалім з гары, называнай Аліўнай, што непадалёк ад Ерузаліму, за дзéнь суботні ходу.
- I, увайшоўшы, узыйшлі ў сьвятліцу, дзé былі Пётр і Якуб, і Іоан і Андрэй, Піліп і Хамá, Баўтрамéй ды Мацьвéй, Якуб Алфéявы й Сымон Зілот, ды Юда Якубаў.
- Усé яны трывалі аднадушна ў малітвах і просьбах разам з жанчынамі й Марыяй, Маткай Ісусавай, ды братамі Ягонымі.
- I ў гэныя дні Пéтр, устаўшы сярод вучняў, сказаў (а была грамада людзей разам каля ста дваццацёх;.
- Мужы браты! Тое пісаньне, якое праз вусны Давідавыя Дух Сьвяты прадказаў пра Юду, што быў павадыром тых, каторыя ўзялі Ісуса, — мусіла збыцца;
- быў ён палічаны з намі, і лёс вызначыў яму частку ў служэньні гэтым,
- але цаной крыўды прыдбаў ён зямлю і, рынуўшыся, разьдзéрся папалове, і вывалілася з яго ўсё шлуньне ягонае.
- I сталася вéдама ўсім жыхарам Ерузаліму; дык поле гэнае названа ў іхняй гутарцы Акельдамá, гэта ёсьць зямля крыві.
- Бо напісана ў кнізе псальмаў: Няхцй станецца двор ягоны пустым, і няхай ніхто ня жыве ў ім, дый: дагляд ад яго возьме другі (Пс. 68, 26; 108, 8).
- Дык трэба, каб із тых мужоў, што зыходзіліся з намі праз увéсь час, як прыходзіў і адыходзіў ад нас Госпад Ісус,
- пачынаючы ад хрышчэньня Іоанавага ажно да дня, калі Ён быў узяты ад нас, адзін із іх стаўся-бы разам з намі сьвéдкай уваскрасéньня Яго.
- I паставілі двух: Язэпа, званага Варсавай, па мянюшцы Юста, ды Мацьвéя;
- і, молячыся, казалі: Ты, Госпадзе, які вéдаеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, каго Ты выбраў,
- каб узяў частку ў служэньні гэтым і апостальстве, ад якога адступіўся Юда, каб ісьці на сваё мéсца.
- I кінулі жэрабе аб іх, і выпала жэрабе на Мацьвéя, і далучаны быў да адзінаццацёх Апосталаў.
- I, як канчаўся дзéнь Пяцідзясятніцы, усé былі аднадушна разам.
- I зьнячэўку пачуўся гук з неба, быццам ад наляцéўшага буйнага вéтру, ды напоўніў увéсь дом, дзé яны сядзéлі.
- I паказадіся ім пддзéленыя языкі, быццам агнявыя, ды пасéлі на кожным із іх.
- I напоўніліся ўсé Духам Сьвятым, ды пачалі гутарыць іншымі языкамі, так, як Дух Сьвяты даў ім прамаўляці.
- Былі-ж у Ерузаліме Жыды, мужы набожныя, з усякага народу пад нéбам.
- Калі пачуўся гук гэты, зыйшоўся народ дый устрывожыўся: бо кожын чуў, што яны гавораць ягонай гутаркай.
- I здумéліся ўсé і дзіваваліся, кажучы адзін аднаму: Вось усé гэтыя, што гутараціь, ці-ж не Галілéйцы?
- Дык як-жа мы чуем кожын сваю гутарку, у якой урадзіліся,
- Парфяне й Мідзяне й Эляміты, і жыхары Мэзапатаміі, Юдэі й Каппадокіі, Понту і Азіі,
- Фрыгіі й Памфіліі, Эгіпту й часьцін Лівіі, сумежных з Кірэнай, ды прыходжыя Рымляне, Жыды й навéрненыя,
- Крыцяне ды Арабы, — чуем, што яны ґавораць нашымі языкамі аб вéлічы Божай?
- I здумяваліся ўсé і ў недаўменьні гаварылі адзін да аднаго: Што-б гэта магло быць?
- Іншыя-ж, насьмяхаючыся, казалі, што яны ўпіліся маладым віном.
- Пётр жа з адзінаццацьмá, устаўшы, падняў голас свой і прамовіў да іх: Мужы ІОдэйскія і ўсé жыхары Ерузалімскія, няхай будзе вам гэта вéдама, і выслухайце словы маé:
- Бо яны не пяныя, як думаеце: яшчэ-ж трэцяя гадзіна дня.
- А éсьць тое, што сказана праз прарока Іоіля:
- I будзе ў апошнія дні, кажа Бог: выльлю Духа Майго на кожнае цéла; і будуць праДзéяньні Сьвятых Апосталаў а. т рочыць сыны вашыя й дачкí вашыя; і дзяцюкі вашыя будуць бачыць зьявы, і старшым вашым сны сьніцца будуць;
- і на рабоў Маіх ды на рабынь Маіх выльлю ў дні гэныя Духа Майго, і будуць прарóчыць.
- I дам цуды ў нéбе навéрсе і знакі на/зямлі ўнізе, кроў і агонь і туман дымовы.
- Сонца абéрнецца ў цéмру і мéсяц у кроў перш, чым прыйдзе дзéнь Гасподні, вялікі й слаўны.
- I будзе: кожын, хто прызавéціме імя Госпада, спасéцца (Іоіль 2, 28—32).
- Мужы Ізраільскія, выслухайце гэтыя словы: Ісуса Назарэя, мужа, услаўленага міжы вамі ад Бога сілаю й цудамі ды знакамі, што рабіў праз Яго Бог сярод вас, як і самі вéдаеце,
- Яго, выданага водле азначанай рады й прадбáчаньня Божага, вы ўзялі і, рукамі беззаконных прыбіўшы цьвякамі, забілі;
- вось, Яго Бог ускрасіў, вызваліўшы з мукаў сьмéрці, бо-ж немагчыма было, каб яна Яго ўдзяржала.
- Бо Давід кажа аб Ім: Мéў я Госпада перад вачыма заўсёды: бо Ён праваруч мянé, кáб я не захістаўся.
- Дзеля гэтага ўцéшылася сэрца маё, ды ўзрадаваўся язык мой, дый цéла маё супачыне ў надзéі.
- Бо не пакікеш душы маéй у пéкле, дый не дасі Сьвятому Твайму бачыць тлéньне.
- Ты даў мнé пазнаць пуціну жыцьця; Ты напоўніш мянé радасьцяй перад абліччам Тваім (Псальм 15, 8—11).
- Мужы браты! Дайце мнé сказаць вам адкрыта аб прабацьку Давідзе, што й памéр, і пахован, і магіла ягоная ў нас па сягоньняшні дзéнь.
- Вось, як Прарок, ды вéдаючы, што Бог кляўся й прысягнуў яму з плоду паясьніцы ягонае паставіць у цéле Хрыста й пасадзіць на пасадзе ягоным (2 Царств. 7, 12. Пс. 131, 11),
- ён, прадбачучы, казаў аб ускрасéньні Хрыста, што не асталася душа Яго ў пéкле, і цéла Ягонае ня бачыла тлéньня (Пс. 15, 10).
- Гэтага Ісуса ўскрасіў Бог, і ўсé мы сьвéдкі гэхага.
- Вось, узьнéсены правіцаю Бога ды ўзяўшы ад Айца абяцаньне Духа Сьвятога, Ён выліў тое, што цяпéр бачыце й чуеце.
- Бо Давід ня ўзышоў на нябёсы; сам жа ён кажа: Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзі праваруч Мянé,
- пакуль палажу ворагаў Тваіх да падножжа ног Тваіх. (Пс. 109, 1).
- Дык няхай-жа цьвёрда вéдае ўвéсь дом Ізраілявы, што Бог зрабіў Госпадам і Хрыстом Яго, гэтага Ісуса, якога вы ўкрыжавалі.
- Пачуўшы гэта, зьмякчэла сэрца ў іх, і яны прамовілі да Пятра й рэшты. Апосталаў: Што-ж нам рабіць, мужы браты?
- Пётр жа сказаў да іх: Пакайцеся, ды няхай кожын із вас ахрысьціцца ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня трахоў; і вазьмéце дар Духа Сьвятопа.
- Бо абяцаньне налéжыць вам і дзéцям вашым, дый усім здалёкім, колькі іх пакліча Госпад Бог наш.
- Дый іншымі многімі словамі сьвéдчыў і навучаў, кажучы: Спасайцеся ад гэтага роду распуснага.
- Дык тыя, што прыхільна прынялі словы ягоныя, ахрысьціліся, ды ў гэны дзéнь далучылася каля трох тысяч душ.
- I трывалі ў навуцы апостальскай, у супольнасьці й ламаньні хлéба, ды ў малітвах.
- I страх зьняў кожную душу, і многа цудаў ды знамéньняў дзéялася праз Апосталаў.
- I ўсé вéручыя былі разам, і ўсё ў іх было супольнае;
- і прадавалі дабро сваё й дастаткі, і дзялілі міжы ўсіх, як каму трэба было.
- І, кожын дзéнь аднадушна бываючы ў храме ды ламаючы хлéб у дамох, прымалі страву ў радасьці й прастацé сэрца,
- слаўлючы Бога й маючы ласку ў усяго народу. Госпад жа што-дня дадаваў царквé спасаючыхся.
- Пётр ды Іоан ішлі разам у храм у дзявятай гáдзіне малітвы.
- I нéсьлі нейкага чалавéка, храмога ад матчынага чэрава; яго кожын дзéнь садзілі перад дзьвярыма храму, называнымі Краснымі, прасіць міласьціну ў прыходзіўшых у храм.
- Ён, углéдзіўшы Пятра й Іоана, што мéліся ўвайсьці ў сьвятыню, прасіў у іх -міласьціны.
- Пéтр жа, паўзіраўшыся на яго з Іоанам, сказаў: Паглядзі на нас.
- Ён жа пільна ўзіраўся на іх, спадзяючыся нéшта дастаць.
- I сказаў Пётр: Серабра ды золата няма ў мянé, дык дам табé тое, што мáю. У імя Ісуса Хрыста Назарэя ўстань і хадзі!
- I, узяўшы яго за правую руку, падняў яго, і ўраз жа акрэплі ногі й ступні ягоныя,
- і, падскочыўшы, стануў і хадзіў ды разам з імі ўвайшоў у храм, пахаджáючы, падскóкваючы ды слаўлючы Бога.
- I ўвéсь народ бачыў яго ходзячы й слаўлючы Бога.
- I пазналі яго, што гэта быў той, што дзеля міласьціны сядзéў ля Красных дзьвéраў царквы; і напоўніліся страхам і зьдзіўлéньнем ад стаўшагася з ім.
- А як аздароўлены кульгач нé адставаў ад Пятра й Іоана, дык увéсь народ у задзіўлéньні прыбéг да іх у сéні, што называюцца Салямонавымі.
- Бачучы гэта, Пётр прамовіў да народу: Мужы Ізраільскія! штó дзівуецеся з гэтага, ці штó так пільна ўглядáецеся на нас, як быццам уласнай сілай або пабожнасьцяй зрабілі мы, каб ён хадзіў?
- Гэта Бог Аўраамаў і Ізаакаў і Якубаў, Бог бацькоў нашых, уславіў сына Свайго Ісуса, якога вы выдалі й адракліся ад Яго перад абліччам Пілата, калі той судзіў звольніць Яго.
- Вы-ж ад Сьвятога й Справядлівага адракліся ды прасілі памíлаваць вам чалавéка душагуба,
- 1 а Павадыра мшцьця забілі. Бог падняў Яго із мёртвых, і мы сьвéдкі гэтага.
- I дзеля вéры ў імя Ягонае дало імя Яго сілу таму, каго бачыце-й вéдаеце; і вéра, штó ад Яго, дала яму гэтае аздараўлéньне перад вамі ўсімі.
- Але цяпéр, браты, я вéдаю, што праз нявéданьне ўчынілі вы гэта, так, як і павадыры вашыя.
- Бог жа, што прадказаў вуснамі ўсіх Сваіх Прарокаў, каб цярпéць мукі Хрысту, тое і сгюўніў.
- Дык пакайцеся й навярнéцеся, каб былі зьняты з вас грахі вашыя,
- каб прыйшлі часы асьвяжэныíя ад аблічча Госпада, ды Ён прыслаў-бы вам Ісуса Хрыста, якога абвясьціў наперад,
- ды якога мусіла нéба прыняць да часу зьдзейсьненьня ўсяго, аб чым гаварыў Бог праз вусны ўсіх Сваіх сьвятых Прарокаў ад вякоў.
- Бо-ж Майсéй сказаў бацьком: Прарока паставіць вам Госпад Бог із братоў вашых, як мянé. Яго слухайцеся ўва ўсім, што казáціме да вас.
- I будзе, што кожная душа, якая не паслухаецца Прарока гэнага, будзе вынішчана з народу (Другазак. 18, 15— 18).
- Дый усé Прарокі ад Самуіла ды пасьля іх, якія толькі прамаўлялі, прадвяшчалі гэтыя дні.
- Вы сыны Прарокаў і таé запаведзі, што даў Бог бацьком нашым, кажучы да Аўраама: I ў насéньні тваім багаслаўлёны будуць усé народы зямлі.
- Вам найпéрш Бог, паставіўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго багаславіць вас, каб адвярнуўся кожын ад благіх учынкаў сваіх.
- Калі-ж яны гаварылі да народу, падыйшлі да іх сьвяшчэньнікі, і начальнік варты царкоўнае, і Саддукéі,
- узлаваныя тым, што яны навучаюць народ ды прапавéдуюць у Ісусе ўваскрасéньне із мёртвых;
- і палажылі на іх рукі, і аддалі іх пілнаваць да раніцы, бо быў ужо вéчар.
- Многа-ж із тых, што слухалі прамову, увéравалі; і было гэткіх. людзéй лікам каля пяцёх тысячаў.
- I сталася, нараніцы сабраліся ў Ерузалім павадыры іхнія ды старшыя й кніжнікі,
- і Аннíа архірэй, і Кайяфа, і Іоан, і Аляксандр, і колькі іх было з роду архірэйскага;
- дый, паставіўшы гэных пасярод сябé, пыталіся: Якою сілай, ці якім імем учынілі вы тое?
- Тады Пётр, напоўніўшыся Духам Сьвятым, прамовіў да іх: Павадыры народу і старэйшыя Ізраілю!
- Калі ў нас сягоньня дапытываюцца аб добрым учынку нядужаму чалавéку, чым ён аздароўлены,
- дык няхай вéдама будзе ўсім вам ды ўсяму народу Ізраільскаму, што ў імя Ісуса Хрыста Назарэя, якога вы ўкрыжавалі, ды якога Бог ускрасіў із мёртвых, — праз Яго гэты стаіць перад вамі здаровы.
- Ён — камень, зьняважаны вамі пры будове, што стаўся галавою вугла,
- і ні ў кім іншым нямáшака збаўлéньня, бо й няма іншага імя пад нéбам, дáдзенага людзям, якім бы нам спасьціся.
- Бачучы-ж адвагу Пятра й Іоана ды ўцяміўшы, што яны людзі няўчоныя і простыя, зьдзівіліся; і пазналі іх, што былі з Ісусам.
- Бачучы-ж стаяўшага з імі аздароўленага чалавéка, не маглі нічога сказаць насупраць.
- Дык, загадаўшы ім выйсьці з сынэдрыону, рáдзіліся паміж сабою,
- кажучы: Што нам зрабіць з гэтымі людзьмі? Бо вялікі знак стаўся праз іх яўна для ўсіх, хто жывé ў Ерузаліме, і ня можам запярэчыць гэтаму.
- Але, каб гэта больш не разыходзілася ў народзе, цьвёрдазабаронім ім,кабдалéй не гаварылі ў імя гэтае нікому з людзéй.
- I, паклікаўшы іх, загадалі ім зусім не гаварыць і не навучаць у імя Ісусавае.
- Пётр жа й Іоан, адказываючы ім, сказалі: Судзіце, ці справядліва перад Богам слухацца вас балéй, чым Бога?
- Мы-ж ня можам не гаварыць аб тым, што бачылі й чулі.
- Дык яны, пагразіўшы ім, звольнілі іх, не знайшоўшы нічога, каб пакараць іх, дзеля народу; бо ўсé славілі Бога за тоé, што сталася.
- Бо больш за сорак гадоў было таму чалавéку, з якім стаўся цуд аздараўлéньня.
- Калі-ж іх звольнілі, яны пайшлі да сваіх і абвясьцілі тое, што да іх гаварылі архірэі й старшыя.
- Тыя-ж, пачуўшы, аднадушна паднялі голас к Богу і сказалі: Валадáру! Ты Бог, што ўчыніў нéба й зямлю й мора дый усё, што ў іх,
- што вуснамі Давіда, слугі Твайго, сказаў: Чаго збунтаваліся пагане, ды людзі марныя рэчы надумалі?
- Паўсталі цары зямныя, ды князі сабраліся разам насупраць Госпада й насупраць Хрыста Ягонага.
- Бо-ж занраўды сабраліся супраць Сына Твайго Сьвятога, Ісуса, якога Ты памазаў, і Ірад, і Пілат Понцкі з паганамі й народам Ізраільскім,
- каб учыніць тое, чаму стацца напéрад назначыла рука Твая й рада Твая.
- I цяпéр, Госпадзе, зірні на пагрозы іхнія і дай рабом Тваім з усéй адвагай гаварыць слова Тваё
- ды працягні руку Тваю на аздараўлéньне, каб рабіліся знакі й цуды праз імя Сьвятога Сына Твайго Ісуса.
- I, як памаліліся, захісталася мéсца тое, дзе яны былі сабраўшыся, і ýсé напоўніліся Духам Сьвятым ды адважна гаварылі слова Божае.
- У грамадььж вéруючых было адно сэрца й адна душа, і ніхто нічога з маемасьці сваéй не называў сваім, але ўсё ў іх было супольнае.
- I з вялікай сілай давалі Апосталы сьвядóцтва ўваскрасéньня Госпада Ісуса, і лáска вялікая была на ўсіх іх.
- I ня было сярод іх нікога, хто цярпéў бы недастатак, бо хто мéў зямлю ці дамы, тыя, прадаўшы, прыносілі грошы за праданае
- і клалі к нагам Апосталаў; і кожнаму давáлася тое, што яму было патрэбна.
- Гэтак Іосія, названы Апосталамі Варнавай (што ў перакладзе знача: сын пацяшэньня), лявіт, родам Кіпрыец,
- мéўшы поле, прадаў яго і прынёс грошы ды паклаў к нагáм Апосталаў.
- Адзін муж, на імя Ананія, з жонкай сваёй Сафіраю нрадаў маемасьць сваю
- ды прыхаваў із цаны, з вéдама жонкі сваёй, і, прынéсшы нéйкую частку, палажыў к нагам Апосталаў.
- Але Пётр сказаў: Чаму напоўніў шатан сэрца тваё, каб ашукацІ Духа Сьвятога ды прыхаваці із цаны за зямлю?
- Ці-ж не тваё было, што ты мéў, дый праданае ці-ж не ў тваéй моцы было? Дзеля чаго паклаў ты дзéла гэтае ў сэрцы сваім? Ты ашукаў не людзéй, а Бога.
- Пачуўшы словы гэтыя, Ананія ўпаў бяз духу. I вялікі страх зьняў усіх, што чулі гэта.
- I дзяцюкі, устаўшы, узялі яго ды, вынесшы, пахаранілі.
- Сталася-ж гадзіны цéраз тры пасьля гэтага, прыйшла й жана ягоная, ня вéдаючы, штó здáрылася.
- I прамовіў да яé Пётр: Скажы мнé, ці за гэтулькі аддалі вы зямлю? Яна-ж сказала: Алé, за гэтулькі.
- Дык Пéтр сказаў да яé: Дзéля чаго змовіліся вы спакусіць Духа Гасподняга? Вось ля дзьвéраў стопы тых, што пахавалі мужа твайго; яны вынясуць і цябé.
- Дык яна ўраз павалілася да ног ягоных і аддала душу. А дзяцюкі, што ўвайшлі, знайшлі яé няжывую ды, вынесшы, пахавалі ля мужа яé.
- I вялікі страх зьняў усю царкву дый усіх, што чулí аб гэтым.
- Рукамі-ж Апосталаў рабілася многа знакоў ды цудаў у народзе (і былі аднадушныя ўсе ў сéнях Салямонавых,
- з рэшты-ж ніхто не адважáўся далучыцца да іх; ды народ іх высака стаўляў, —
- і ўсё балéй прыбывала вéруючых у Госпада, множства мужчын ды жанчынаў);
- дык выносілі хворых на вуліцы й клалі на пасьцéлях і ложках, каб пры праходзе Пятра хоць цéнь ягоны ацяніў каго з іх.
- I зыходзілася ў Ерузалім з акалічных мéстаў множства людзéй, нясучы хворых ды апанаваных нячыстымі духамі, дый усé яны аздараўляліся.
- I, паўстаўшы, архірэй і ўсé, што былі з ім, тагачасная гэрэзія Саддукéйская, напоўніліся зайздрасьцяй
- і палажылі рукі сваé на Апосталаў ды пасадзілі іх у вязьніцу грамадзкую.
- I Ангел Гасподні ўначы адамкнуў дзьвéры вязьніцы і, вывеўшы іх, сказаў:
- Ідзéце ды, стаўшы, кажэце ў царквé да народу ўсé словы жыцьця гэтага.
- Пачуўшы гэта, яны ўвайшлі нараніцы ў храм і навучалі. Прыйшоўшы-ж архірэй і тыя, што з ім, склікалі сынэдрыон і ўсю старшызну сыноў Ізраілявых ды паслалі ў вязьніцу прывясьці іх.
- Слугі-ж, прыйшоўшы, не знайшлі іх у вязьніцы і, вярнуўшыся, расказалі, мовячы:
- Вязьніцу дык знайшлі мы замкнёную вéльмі крэпка, і варта вóнках стаяла перад дзьвярыма; але, адамкнуўшы, ўсярэдзіне нікога не знайшлі.
- Калі-ж пачулі словы тыя сьвяшчэньнік і начальнік вáрты царкоўнае ды архірэі, дык сумлявалíся аб іх, што-б гэта сталася?
- I нéхта, прыйшоўшы, расказаў ім, кажучы: Што вось мужы, якіх вы кінулі ў вязьніцу, стаяць у храме й навучаюць народ.
- Тады пайшоў начальнік варты з слугамі ды прывёў іх, але бяз прымусу, бо баяліся народу, каб не ўкаменаваў іх.
- I, прывéўшы, паставілі іх перад радай; і запытаўся ў іх архірэй, кажучы:
- Ці не забаранілі мы вам крэпка навучаць у імя гэтае? I вось вы напоўнілі Ерузалім навукай вашай дш хочаце ўзьвясьці на нас кроў чалавéка гэнага.
- I, адказваючы, Пётр ды Апосталы сказалі: Болын трэба слухáцца Бога, чым людзéй.
- Бог айцоў нашых падняў Ісуса, якога вы забілі, павéсіўшы на дзéраве.
- Яго Бог правіцай сваёй узвысіў на Павадыра й Спаса, каб даць Ізраілю пакаяньне й адпушчэньне грахоў.
- I сьвéдкі Яго на словы гэтыя — мы і Дух Сьвяты, Якога Бог даў тым, што слухаюцца Яго.
- Тыя-ж, слухаючы, ажно лопаліся ды рáдзіліся, каб пазабіваць іх.
- Устаўшы-ж адзін у сынэдрыоне, фарысэй, на імя Гамаліэль, вучыцель закону, паважаны ўсім народам, загадаў на часіну вывясьці Апосталаў
- ды сказаў ім: Мужы Ізраільскія, разважце з сабою аб людзях гэтых, штó маеце зрабіць.
- Бо перад гэтымі днямі паўстаў быў Тэўда, кажучы, што ён ёсьць нéхта, і да яго прыстала на лік каля чатырох сот людзей; éн забіты, і ўсé, штó слухаліся яго, разыйшліся й абярнуліся ў нішто.
- Пасьля яго ў дні сьпісаваньня паўстаў Юда Галілéянін ды пацягнуў за сабою даволі народу; дый той пагіб, і ўсé, што слухаліся яго, рассыпаліся.
- I цяпéр кажу вам: пакіньце гэтых людзéй і дайце ім волю; бо, калі ад людзéй рада гэтая ці дзéла гэтае, дык змарнéе,
- а калі ад Бога, дык ня здолееце зьніштожыць яго, дый каб самі ня сталіся змагарамі проці Бога.
- Яны паслухаліся яго і, паклікаўшы Апосталаў, пабіўшы, загадалі не гаварыць аб імі Ісуса ды звольнілі іх.
- Тыя-ж пайшлі ад аблічча сынэдрыонавага, радыя, што сталіся годнымі зьняважэньня за імя Ягонае,
- ды кожын дзéнь у храме й дома ня кідалі навучаць і абвяшчаць пра Ісуса Хрыста.
- У тыя-ж дні, як намножылася вучняў, узьнялося нараканьне Грэцкіх на Гэбрэяў, што ў штодзённым служэньні ня рýпяцца аб удовах іхніх.
- Дык дванаццацёра, склікаўшы грамаду вучняў, сказалі: Ня гожа нам, пакінуўшы слова Божае, служыць за сталом.
- Вось-жа, браты, наглéдзьце спасярод вас сéм дазнаных мужоў, поўных Духа Сьвятога й мудрасьці, якіх паставім на гэту патрэбу,
- а,мы ўсьцяж будзем на малітве й служэньні слова.
- I спадабалася слова гэтае ўсéнькай грамадзе. I выбралі Сьцяпана, мужа поўнага вéры й Духа Сьвятога, і Піліпа й Прахора й Ніканора, і Тымона ды Пармéна, і Мікалая Антыахійца, нованавéрненага,
- ды паставілі іх перад Апосталамі; і яны, памаліўшыся, узлажылі на іх рукі.
- І слова Божае расло, і лічба вучняў у Ерузаліме вéльмі мнóжылася, ды вялікае множства сьвяшчэньнікаў скарылася перад вéрай.
- Сьцяпан-жа, поўны вéры й сілы, рабіў цуды й знамéньні вялікія ў народзе.
- I паўсталі некаторыя із школы, называнай Лібэртынскай, ды з Кірэнэйскай і Александрыйскай, дый з тых, што з Кілікіі й Азіі, разважаючы разам з Сьцяпанам;
- ды ня здолелі ўстаяці супраць мудрасьці й духа, якім прамаўляў.
- Тады падбілі людзéй, каб казалі: што чулі мы яго, як гаварыў рэчы ганебныя на Майсéя і Бога.
- I падбурылі народ і старшызну ды кніжнікáў і, напаўшы, схапілі яго й павялі ў сынэдрыон,
- і паставілі фальшывых сьвéдкаў, якія казалі: Гэты чалавéк ня кідае гаварыць ганéбныя рэчы супраць гэтага сьвятога мéсца й супраць закону,
- бо мы чулі, як ён казаў: што Ісус Назарэй зруйнуе мéсца гэтае ды пазьмяняе звычаі, што перадаў нам Майсéй.
- I ўсé тыя, што сядзéлі ў сынэдрыоне, пільна ўзіраючыся на яго, бачылі аблічча ягонае, як аблічча Ангела.
- I сказаў ахрірэй: Ці-ж гэта так?
- Той-жа адказаў: Паслухайце, мужы браты і айцы! Бог славы зьявіўся айцу нашаму Аўрааму, калі той быў у Мэзапатаміі, пéрш, чым быў асéўшы ў Харране,
- ды прамовіў да яго: Выйдзі з зямлі тваёй і з сямі тваёй, ды йдзі ў зямлю, якую табé пакажу.
- Тады, выйшаўшы з зямлі Хальдэйскае, асéў ён у Харране. I стуль, пасьля сьмéрці бацькі ягонага, перасяліў яго ў тую зямлю, у якой вы цяпéр жывецё.
- I ня даў яму ў ёй спадчыны ні на стапý нагі; і абяцаў яму даць яé ў валаданьне яму й патомству ягонаму пасьля яго, а ня было ў яго тады дзіцяці.
- I прамаўляў да яго Бог гэтак: Што патомкі ягоныя будуць прыхаджанамі ў чужой зямлі, і паняволяць іх ды будуць мучыць іх чатырыста гадоў.
- Але я, сказаў Бог, учыню суд над народам, якому будуць яны рабамі; і пасьля тóга яны выйдуць і будуць служыць Мнé ў гэтым мéсцы.
- I даў яму запаведзь абразаньня. I гэтак ён спарадзіў Ізаака ды абрэзаў яго на восмы дзéнь; а Ізаак Якава, а Якаў дванаццаць патрыархаў.
- I патрыархі праз завісьць прадалі Язэпа ў Эгіпет; і Бог быў з ім
- і ратаваў яго з усіх бéд ягоных, і даў яму ласку й мудрасьць перад Фараонам, царом Эгіпецкім; і той паставіў яго за начальніка над Эгіптам дый над усім домам сваім.
- I прыйшоў голад нд ўсю зямлю Эгіпецкую ды Ханаанскую і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці.
- Якаў жа, пачуўшы, што ёсьць збожжа ў Эгіпце, па.слаў пéршы раз нашых айцоў,
- а другім разам Язэп быў пазнáны братамі ягонымі, і Фараону выявіўся род Язáпавы.
- I Язэп, паслаўшы, паклікаў бацьку свайго, Якава, ды ўсю сямю ягоную, душ сéмдзесят пяць.
- I Якаў перабраўся ў Эгіпет ды памéр тутака сам і нашы айцы;
- і перанéсьлі іх у Сіхéм ды паклалі ў магілы, што закупіў Аўраам за цану серабра ў сыноў Ямора Сіхéмавага.
- А як набліжаўся час абяцаньню, якім кляўся Бог Аўрааму, нарастаў народ ды памнажаўся ў Эгіпце
- да часу, калі настаў новы цар, што ня вéдаў Язэпа.
- Той, хітруючы проці народу нашага, уціскаў айцоў нашых, прымушаючы выкідаць дзіцянятак, каб не выжывалі.
- У тым часе ўрадзіўся Майсéй ды быў угодны Богу; яго гадавалі тры мéсяцы ў доме бацькі ягонага.
- Калі-ж выкінулі, дык узяла яго дачкá Фараонава дый узгадавала яго за сына сабé.
- I навучыўся Майсéй усяé мудрасьці Эгіпецкае і быў дуж у словах і дзялох.
- Калі-ж мінула яму сорак гадоў вéку, прыйшло яму на сэрца давéдацца братоў сваіх, сыноў Ізраілявых.
- I, убачыўшы, як аднаго крыўдзілі, заступіўся за яго дый памсьціўся за пакрыўджанага, забіўшы Эгіпцяніна.
- Ён думаў, што браты ягоныя зразумéюць, што Бог ягонай рукой даéць ім выбаўлéньне; ды тыя не зразумéлі.
- На другі-ж дзéнь ён зьявіўся ім, як яны біліся, ды вёў іх да згоды, мовячы: О, мужы, вы-ж — браты! Чамуж крыўдзіце адны адных?
- Але той, што быў крыўдзіў бліжняга, адапхнуў яго, кажучы: Хто паставіў цябé за начальніка й судзьдзю над намі?
- Ці й мянé хочаш забіць, як забіў учора Эгіпцяніна?
- I ўцёк Майсéй на слове гэтым ды быў прыхаджанінам у зямлі Мадыямскай, дзе спарадзіў двух сыноў.
- Калі-ж мінула сорак гадоў, паказаўся яму ў пустыні пад гарою Сынаем Ангел Гасподні ў вагнявым полымі ў кусьцé.
- Майсéй жа, убачыўшы, дзівіўся з бáчанага; калі-ж падыходзіў разглядзéці, пачуўся да яго голас Госпада:
- Я Бог айцоў тваіх, Бог Аўраама й Бог Ізаака й Бог Якава. I, задрыжэўшы, Майсéй не адважыўся ўглядацца.
- Госпад жа сказаў яму: Разуй вобуй з ног тваіх, бо мéсца, дзé ты стаіш, сьвятая зямля.
- Я глядзéў і ўбачыў ýціск народу Майго, штó ў Эгіпце, ды пачуў стагнаньне ягонае. I зыйшоў вызваліць яго. Дык ідзі цяпéр, я пашлю цябé ў Эгіпет.
- Таго Майсéя, якога яны выракліся, мовячы: Хто паставіў цябé за начальніка й судзьдзю? — яго Бог за начальніка й збавіцеля паслаў рукой Ангела, што паказаўся яму ў кусьцé.
- Ён вывеў іх, зрабіўшы цуды й знамéньні ў зямлі Эгіпецкай і ў Чырвоным моры і ў пустыні ў працягу саракý гадоў.
- Гэта той Майсéй, што сказаў сыном Ізраілявым: Паставіць вам Госпад Бог ваш Прарока із братоў вашых, як мянé; яго слухайце.
- Той гэта, што быў у пустыні на зборцы з Ангелам, які з ім гутарыў нагары Сінаі, ды з айцамі нашымі; ён жа прыняў жывыя словы, каб даць нам.
- Якога не хацéлі слухацца айцы нашыя, але адапхнулі яго ды зьвярнулі сэрцы сваé да Эгіпту,
- кажучы Аарону: Зрабі нам багоў, якія-б ішлі напéрадзе нас, бо з Майсéем, тым, што вывеў нас з зямпі Эгіпецкай, ня вéдаем, што сталася з ім.
- I зрабілі ў тыя дні цяля, і прынéсьлі ахвяру ідалу, і цéшыліся з дзéла рук сваіх.
- I адвярнуўся Бог і аддаў іх, каб служылі войску нябéснаму, як напісана ў кнізе Прарокаў: Доме Ізраілявы, ці прыносілі вы Мнé бітае й ахвяры ў працягу саракý гадоў у пустыні?
- I паднялі вы палатку Малохаву ды зорку бога Вашага Рэмфана, абразы, што парабілі, каб ім пакланяцца. Дык перасялю вас ажно за Вавілон.
- Палатка сьвéдчаньня была ў айцоў нашых у пустыні, як загадаў той, штó прамаўляў да Майсéя, зрабіць яé на ўзор бáчанае.
- Яé, узяўшы, і занéсьлі айцы нашыя з Ісусам у зéмлі пагáнаў, якіх Бог выгнаў ад абг лічча айцоў нашых, да дзён Давіда,
- які знайшоў ласку ў вачох Бога ды маліў, каб знайсьці жыльлё Богу Якава.
- Салямон жа пабудаваў яму дом.
- Але Найвышэйшы ня ў твораных рукамі дамох жывéць, як кажа Прарок.
- Госпад гавора: Нéба — пасад Мой, зямля-ж — падножжа ног Маіх. Які-ж дом пабудуеце Мнé? Ці якое мéсца дзеля супачынку Майго?
- Ці-ж не Мая рука стварылá ўсё гэтае? (Ісайя, 66, 1 -2 ) .
- Людзí з цьвёрдым каркам, ды з неабрэзаным сэрцам і вушыма! Вы заўсéды працівіцеся Духу Сьвятому, як айцы вашыя, так і вы.
- Каго із Прарокаў ня гналі айцы вашыя? I пазабівалі прадвéсьнікаў прыходу Справядлівага, здраднікамі й забойцамі Якога вы цяпéр сталіся.
- Вы прынялі закон па загаду Ангелаў, ды не захавалі яго.
- Слухаючы-ж гэта, яны лопаліся ў сэрцах сваіх і скрыгаталі зубамі на яго.
- Ён-жа, поўны Духа Сьвятога, паўзіраўшыся на нéба, углéдзіў славу Божую ды Ісуса, стоючы праваруч Бога,
- і сказаў: Вось, бачу нябёсы расчыненыя і Сына Чалавéчага, стоючы праваруч Бога.
- Яны-ж, загаласіўшы моцным голасам, пазатыкалі вушы сваé ды аднадушна кінуліся на яго
- і, вывеўшы за мéста, закаменавалі яго. А сьвéдкі паклалі вопраткі сваé ля ног дзяцюка на ймя Саўла
- ды білі камнямі Сьцяпана, які маліўся мовячы: Госпадзе Ісусе, прымі дух мой!
- I, уклéнчыўшы, загаласіў моцным голасам: Госпадзе, не паліч ім грэху гэтага! I, сказаўшы гэта, памéр. Саўл жа пахваляў забойства яго.
- I сталася ў той дзéнь вялікае перасьлéдаваньне царквы ў Ерузаліме. Дык усé, апрача Апосталаў, расьцярушыліся па зéмлях Юдэі й Самарыі.
- А Сьцяпана пахавалі багабойныя людзі ды ўчынілі па ім галошаньне вялікае.
- Саўл жа нішчыў царкву і, уваходзячы ў дамы ды цягнучы мужчын і жанчын, аддаваў у вязьніцу.
- А тыя, што паразьбягаліся, хадзілі і абвяшчалі слова.
- Піліп жа, прыйшоўшы ў мéста Самарыйскае, абвяшчаў ім Хрыста.
- I грамады народу аднадушна прыслухоўваліся да прамоваў Піліпавых, чуючы й бачучы знамéньні, якія рабіў.
- Бо нячыстыя духі із многіх, што мéлі іх, выходзілі, моцным голасам галосячы, ды многа спараліжаваных і храмых паздаравéла.
- I сталася радасьць вялікая ў мéсьце гэным.
- Быў-жа пéрш у мéсьце тым адзін чалавéк, на ймя Сымон, які чараваў ды задзіўляў народ Самарыйскі, удаючы нéкага вялікага.
- I ўзіраліся на яго ўсé ад малога да вялікага, кажучы: Гэты ёсьць вялікая моц Божая.
- А ўзіраліся на яго затым, што даволі часу чарамі іх задзіўляў.
- Калі-ж павéрылі Піліпу, які абвяшчаў ім Царства Божае ды ймя Ісуса Хрыста, мужчыны й жанчыны хрысьціліся.
- Дый Сымон і той павéрыў і, ахрысьціўшыся, быў пры Піліпе. Бачучы-ж знакі й цуды вялікія, што рабіліся, здумяваўся.
- Апосталы-ж, што ў Ерузаліме былі, пачуўшы, што Самарыя прыняла слова Божае, паслалі ім Пятра ды Іоана,
- якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб прынялі Духа Сьвятога,
- (бо Ён ня быў на нікога з іх зыйшоўшы, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Госпада Ісуса).
- Тады яны паўскладалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Сьвятога.
- Сымон-жа, убачыўшы,што праз ускладаньне рук Апосталавых даéцца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы,
- кажучы: Дайце І мнé гэткую ўладу, каб той, на каго палажу рукі, прыняў Духа Сьвятога.
- Пётр жа сказаў да яго: Няхай серабро тваé будзе з табой на загубу, бо дар Божы ты маніўся за грошы здабыць.
- Нямашака табé часьціны й долі ў слове гэтым, бо сэрпа тваé ня правае перад Богам.
- Дык пакайся ў гэтай нягоднасьці тваёй ды малі Бога: мó думка сэрца твайго будзе табé даравана.
- Бо бачу цябé ў гарчыні жоўці ды ў путах няпрзўды.
- I Сымон, адказываючы, сказаў: Памаліцеся Госпаду за мянé вы, каб нішто на мянé не найшло з таго, аб чым вы казалі.
- Яны-ж, пасьвéдчыўшы й расказаўшы слова Гасподняе, вярнуліся ў Ерузалім ды шмат дзé ў вёсках Самарыйскіх абвяшчалі Эвангельле.
- I Ангел Гасподні прамовіў да Піліпа, гаворачы: Устань ды йдзі напаўдзён па дарозе, што йдзé з Ерузаліму ў Газу; яна пустая.
- I, устаўшы, пайшоў. I вось муж Эфіопскі, éўнух, вяльможа Кандакіі, царыцы Эфіопаў, што быў над усімі скарбамі яé ды éзьдзіў у Ерузалім пакланіцца,
- варочаўся назад і, сéдзячы на возе сваім, чытаў прарока Ісаю.
- I сказаў Дух Піліпу: Падыйдзі й прыстань да возу гэтага.
- Прыбéгшы-ж, Піліп пачуў, што той чытае Ісаю, дый сказаў: Ці разумéеш тое, што чытаеш?
- Той-жа сказаў: Як здолею, калі хто не давядзé мнé? Дый папрасіў Піліпа ўзьлезьці й сéсьці з ім.
- Мéсца-ж Пісаньня, што ён чытаў, было гэткае: Як авéчку на ўбой, вялі Яго; і як ягня ёсьць безгалосае перад тым, хто стрыжэ яго, гэтак і Ягоныя вусны не расчыняцца.
- У ланіжэньні Яго суд Ягоны ўзяты. Род-жа Ягоны хто вывядзе? Бо жыцьцё Ягонае ўзята будзе ад зямлі (Ісая, 53, 7-8).
- I, адказваючы, сказаў éўнух Піліпу: Прашу цябé: аб кім прарок гавора гэтае? Аб самым сабé, ці аб кім іншым?
- Піліп-жа, расчыніўшы вусны сваé ды пачаўшы ад пісаньня гэнага, абвяшчаў яму Ісуса.
- Едучы-ж па дарозе, прыйшлі к вадзé; і сказаў éўнух: Вось вада; што-ж перашкаджае мнé ахрысьціцца?
- I сказаў Піліп: Калі вéруеш з усяго сэрца, дык можна. I, адказываючы, сказаў: вéрую, штó Ісус Хрыстос ёсьць Сын Божы.
- I загадаў затрымаць воз. I зыйшлі абодва ў ваду, Піліп з éўнухам, і ахрысьціў яго.
- Калі-ж выйшлі із вады, Дух Гасподні схапіў Піліпа, і éўнух больш ня бачыў яго, бо паéхаў у сваю дарогу усьцéшаны.
- Піліп-жа апынуўся ў Азоце; і, праходзячы, абвяшчаў Эвангельле па ўсіх гарадох, пакуль прыйшрў у Кесарыю.
- Саўл жа, дышучы пагрозай ды забойствам на вучняў Гасподніх, прыйшоўшы да архірэя,
- выпрасіў у яго пісьмы ў д. Дамаск да сынагогаў, каб, калі знойдзе каго таго-ж напрамку, мужчын ды жанчын, зьвязаўшы, вясьці ў Ерузалім.
- Калі-ж ён ішоў, сталася, падыходзячы к Дамаску, зьнячэўку абняло яго сьвятлó з нéба;
- і, паваліўшыся на зямлю, пачуў голас, які гаварыў яму: Саўл, Саўл, чаму перасьлéдуеш мянé?
- Ён жа сказаў: Хто Ты, Госпадзе? А Госпад сказаў: Я Ісус, якога ты перасьлéдуеш. Цяжка Табé проці ражна ўпірацца.
- Ён жа, дрыжучы ад жаху, сказаў: Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў? I Госпад да яго: Устань ды йдзі да мéста, і будзе табé сказана, што трэ табé рабіць.
- Людзі-ж, што йшлі разам з ім, стаялі здумéўшыся: бо чулі голас, ды нікога ня бачылі.
- Саўл устаў з зямлі. Каліж расчынілíся вочы ягоныя, ня бачыў нікога; дык, узяўшы за руку, завялі яго ў Дамаск.
- I тры дні быў сьляпы, і ня éў ды ня піў.
- Быў жа ў Дамаску адзін вучань на ймя Ананія; і сказаў да яго Госпад у зьяве: Ананія! Ён жа сказаў: Вось я, Госпадзе!
- I Госпад да яго: Устань ды йдзі на вуліцу, называную Простай, і пашукай у Юдавым доме Тарсяніна на ймя Саўл; бо вось ён моліцца
- ды бачыў у зьяве мужа, на ймя Ананія, які ўвайшоў і ўзлажыў руку, каб ізноў відзеў.
- Ананія-ж адказаў: Госначзе, ад многіх чуў я аб чалавéку гэтым, колькі благога зрабіў ён сьвятым Тваім у Ерузаліме;
- дый тутака мае ўладу ад архірэяў вязаці ўсіх, хто імя Тваé прызывае.
- I прамовіў да яго Госпад: Ідзі, б.о ён Мнé выбраная судзіна, каб нéсьці імя Маé перад паганамі й царамі й сынамі Ізраілявымі:
- бо Я яму пакажу, колькі мусіць выцярпець за імя Маé.
- I пайшоў Ананія і ўвайшоў у гэны дом ды, ускладаючы на яго рукі, сказаў: Саўле, браце, паслаў мянé Госпад, Ісус, што паказаўся табé на дарозе, па якой ты йшоў, каб ты йзноў відзеў і Духам Сьвятым напоўніўся„.
- I ўраз-жа нібы луска з вачэй яму апáла, і з таé часіны відзеў ізноў дый, устаўшы, ахрысьціўся
- і, паéўшы, узмацаваўся. I быў Саўл колькі дзён з вучнямі, што ў Дамаску,
- і неўзабаве абвяшчаў у сынагогах Ісуса, што Ён éсьць Сын Божы.
- I ўсé, чуючы, дзіваваліся й казалі: Няўжо-ж гэта той самы, што загубіў у Ерузаліме прызываючых імя гэтае дый сюды прыйшоў дзéля таго, каб іх, зьвязаўшы, вясьці да архірэяў?
- А Саўл балéй дужэў ды граміў Жыдоў, што жылі ў Дамаску, даводзячы, што гэта Хрыстос.
- Калі-ж прайшло багата дзён, змовіліся Жыды забіці яго.
- Але Саўлу сталася вéдама змова іхняя. А яны пілнавалі варотаў днямі й начамі, каб яго забіць. І вучні,узяўшы яго ўначы, снусьцілі праз мур у карзіне.
- Саўл жа, зьявіўшыся ў Ерузаліме, стараўся прыстаць да вучняў; але ўсé баяліся яго, ня вéручы, што ён вучань.
- Варнава-ж, узяўшы яго, прывёў да Апосталаў і расказаў ім, як на дарозе ён бачыў Госпада, ды штó прамаўляў да яго, ды як ён у Дамаску адважна нрапавéдываў у імя Ісусавае.
- I быў разам з імі ды выходзіў і прыходзіў у Ерузалім і адважна прапавéдываў у імя Госпада Ісуса.
- Гутарыў такжа й спрачаўся з Грэкамі; а тыя маніліся забіць яго.
- Браты-ж, давéдаўшыся, завялі яго ў Кесарыю ды паслалі яго ў Тарс.
- Цэрквы-ж па ўсéй Юдэі й Галілéі й Самарыі мéлі супакой, будуючыся й ходзячы ў страху Гасподнім, ды праз нацяшэньне Духа Сьвятога памнажаліся.
- Сталася-ж, Пётр, абходзячы ўсіх, нрыйшоў і да сьвятых, што жылі ў Лідзьдзе.
- Знайшоў-жа там аднаго чалавéка, на ймя Энэй, які восем гадоў ляжаў у ложку, бо быў спараліжаваны.
- I сказаў яму Пётр: Энэй, цябé аздараўляе Ісус Хрыстос; устань ды пасьцялі сабé. I ён ураз-жа ўстаў.
- I бачылі яго ўсé, што жылі ў Лідзьдзе й Сароніі, і яны навярнуліся да Госпада.
- У Іоппе-ж была адна вучаніца, на ймя Тавіта, што ў перакладзе чытаецца Сарна. Яна была поўная добрых учынкаў ды міласьцінаў, што рабіла.
- Сталася-ж у тыя дні, што, занядужаўшы, яна памéрла. Яé памылі й палажылі ў сьвятліцы.
- А як Лідда недалéка ад Іоппы, дык вучні, чуўшы, што тамака Пётр, паслалі двух людзéй да яго з просьбай, каб неадкладаючы прыйшоў да іх.
- I, устаўшы, Пётр прыйшоў да іх. I, як ён прыйшоў, завялі яго ў сьвятліцу; і абступілі яго ўсé ўдовы, плачучы й паказуючы вопраткі й адзéжу, што паспраўляла Сарна, як была з імі.
- Пётр жа, выслаўшы ўсіх, уклéнчыў і маліўся. I, зьвярнуўшыся да цéла, сказаў: Тавіта, устань! Яна-ж расчыніла вочы сваé і, углéдзіўшы Пятра, сéла.
- I ён, даўшы éй руку, падняў яé; і, клікнуўшы сьвятых і ўдоў, паставіў яé перад імі жывую.
- I сталася вéдама па ўéй Іоніі, і многія ўвéравалі ў Госпада.
- Сталася-ж, што ён даволі дзён прабыў у нéйкага Сымона, гарбара.
- Быў жа ў Кесарыі муж нéйкі, на ймя Карнэль, сóтнік із роты, называнай Італійскай,
- пабожны й багабойны разам з усéнькім домам сваім; багата абдорываў ён народ ды ўсьцяж маліўся Богу.
- Ён бачыў ясна ў зьяве, каля дзявятае гадзіны дня, як увайшоў да яго Ангел Божы і сказаў: Карнэль!
- Ён жа, глянуўшы на яго ды спалохаўшыся, сказаў: Хто ты, Госпадзе? I сказаў да яго: Малітвы тваé й дораньне тваё ўзыйшлі на памяць перад аб~ ліччам Бога.
- Дык пашлі цяпéр у Іоппу людзéй ды пакліч праз іх Сьімона, што называецца Пятром;
- ён у гасьцёх у нéйкага Сымона, гарбара, дом якога ля мора. Ён скажа табé, што трэба табé рабіць.
- Калі-ж Ангел, што гутарыў з Карнэлем, па#шоў, éн, клікнуўшы двое слуг сваіх і пабожнага жаўнéра із тых, што былі пры ім,
- ды ўсё ім расказаўшы, паслаў іх у Іоппу.
- Назаўтрае-ж, як яны былі ў дарозе й падыходзілі да мéста, Пётр узыйшоў на дах памаліцца каля шостае гадзіны.
- I сталася, пачуў голадды захацéў éсьці; пакуль-жа гатавалі, найшло на яго захаплéньне,
- і бачыць нéба расчыненае ды судзіну нéйкую, зыходзячы да яго, быццам вялікі абрус, зьвязаны за чатыры канцы і апусканы на зямлю,
- а ў ім былі ўсялякія чацьвéраногія зямлí, зьвяіры й гады і птахі нябéсныя.
- I стаўся голас да яго: Устань, Пётр, і забівай ды еш.
- Пётр жа сказаў: не, Госпадзе, бо ніколі ня éў я паганага й нячыстага.
- I ізноў голас другі раз да яго: Што Бог ачысьціў, ты не пагань.
- Сталася-ж гэта тройчы. I судзіна ізноў узыíялася на нéба.
- Калі-ж Пётр сумляваўся ў сабé, што-б значыла зьява, якую бачьіў, — вось людзі, пасланыя ад Карнэля, распытаўшыся аб Сымонавы дом, спыніліся ля варотаў
- і, крыкнуўшы, спыталіся: Ці тут у гасьцéх Сымон, называны Пятром?
- А пад той час, як Пéтр разважаў пра зьяву, сказаў яму Дух: Вось, трое людзéй шукаюць цябé.
- Дык, устаўшы, ідзі ды пайдзі з імі, нічога не разьбіраючы: бо Я паслаў іх.
- Зыйшоўшы-ж да гэных людзéй, пасланых да яго ад Карнэля, Пётр сказаў: Вось я той, каго шукаеце. Што за прычына, дзеля чаго вы прыйшлі?
- Яны-ж сказалі: Карнэль, сотнік, муж справядлівы й багабойны, аб якім сьвéдчыць увéсь народ Жыдоўскі, дастаў ад сьвятога Ангела загад паклікаць цябé ў свой дом ды паслухаць слоў тваіх.
- Дык, запрасіўшы іх, пачаставаў. А назаўтрае Пётр пайшоў з імі, ды некаторыя із братоў, што з Іоппы, пайшлі з ім разам.
- І назаўтрае прыйшлі ў Кесарыю. Карнэль жа чакаў на іх, спрасіўшы родных сваіх ды блізкіх прыяцеляў.
- Калі-ж сталася, што Пётр увайшоў, Карнэль, сустрэўшы яго, упаў да ног ягоных і пакланіўся.
- Але Пётр падняў яго, гаворачы: Устань, і я чалавéк.
- I, размаўляючы з ім, увайшоў ды знаходзе многа сабраных.
- I прамовіў да іх: Вы вéдаеце, што нéльга чалавéку Жыду лучыцца ці схадзіцца з чужынцамі; але Бог паказаў мнé не лічыць ніводнага чалавéка паганым ці нячыстым.
- Дзéля гэтага я, пакліканы, і прыйшоў не спрачаючыся. I вось пытаюся: на што вы клікалі мянé?
- I прамовіў Карнэль: Ад чацьвéртага дня ажно да гэтае гадзіны я пасьціў ды ў дзявятай гадзіне маліўся ў доме маім; і вось стануў перада мною муж у бліскучай вопратцы
- ды прамовіў: Карнэль, выслухана малітва твая, і дораньне тваé ўзыйшло на памяць перад абліччам Бога;
- дык пашлі ў Іоппу ды пакліч Сымона, што называецца Пётр: ён у гасьціне ў доме Сымона гарбара, каля мора; той, прыйшоўшы, скажа табé.
- Дык я ўраз-жа паслаў да цябé, і ты добра зрабіў, што прыйшоў. I вось мы ўсé стаімо перад абліччам Бога, каб выслухаць усё, што загадана табé ад Бога.
- I Пётр, расчыніўшы вусны, сказаў: Запраўды спасьцерагаю, што не на аблічча ўглядаецца Бог,
- але ў кожным народзе прыéмны Яму той, хто баіцца Бога й чыніць справядліва.
- Слова паслаў сынóм Ізраілявым, абвяшчаючы мір праз Ісуса Хрыста (той ёсьць Госпад усяго);
- вы вéдаеце слова, што сталася па ўсéнькай Юдэі, пачынаючы ад Галілéі, пасьля Хрышчэньня, якое абвясьціў Іоан:
- як Бог Ісуса із Назарэту памазаў Духам і моцай, што хадзіў робячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманам, бо з ім быў Бог.
- I мы — сьвéдкі ўсяго, што Ён зрабіў у краіне Жыдоўскай дый у Ерузаліме. I забілі Яго, павéсіўшы на дрэве.
- Яго Бог ускрасіў на трэці дзéнь і даў Яму паказвацца,
- ды не ўсяму народу, але сьвéдкам, напéрад выбраным ад Бога, нам, што éлі й пілі разам з Ім пасьля ўваскрасéньня із мёртвых.
- I загадаў нам абвяшчаць народу й сьвéдчыць, што Ён ёсьць празначаны ад Бога судзьдзя жывых і мёртвых.
- Аб ім усé Прарокі сьвéдчаць, што кожын, хто вéруе ў Яго, дастане адпушчэньне грахоў праз імя Ягонае.
- I, калі Пётр яшчэ гаварыў, зыйшоў Дух Сьвяты на ўсіх, што слухалі ягонае слова.
- I вéручыя із абрэзаных, якія былі прыйшлі разам з Пятром, здумéліся, што дар Духа Сьвятога зыходзе й на паганаў:
- бо пачулі іх гаворачы языкамі і ўзьвялічаючы Бога. Тады прамовіў Пётр:
- Няўжо-ж хто можа забараніць вады дзéля хрышчэныíя вось гэтых, што прынялі Духа Сьвятога, як і мы?
- I загадаў ім ахрысьціцца ў імя Госпада. Тады прасілі яго, каб пабыў у іх колькі дзéн.
- Апосталы-ж і браты, што былі ў Юдэі, пачулі, што й пагане прынялі слова Божае.
- I калі Пётр прыйшоў у Ерузалім, абрэзаныя карылі яго,
- кажучы: Да неабрэзаных ты хадзіў ды з імі éў!
- I, пачаўшы, Пётр расказаў папарадку, гаворачы:
- Я быў у мéсьце Іоппе ды маліўся; і ў заханлéньні ўбачыў зьяву: нéйкую судзіну, якая зыходзіла, быццам вялікі абрус, на чатырох канцох спусканы з нéба, і прыйшла ажно да мянé.
- Я зірнуў у яé і, разглéдзіўшы, убачыў чаГЦьвéраногіх зямлі, зьвяроў і гáдаў і птахаў нябéсных.
- I пачуў я голас, які гаварыў мнé: Устань, Пётр, забівай ды éш.
- Я-ж сказаў: Нé, Госпадзс, бо нічога паганага й нячыстага ніколі не ўваходзіла ў вусны маé.
- I адказаў мнé паўторна голас з нéба: Што Бог ачысьціў, ты не нагань.
- I сталася гэта тройчы; і ізноў усё ўзьнялося на нéба.
- I вось у тую-ж часіну трое людзéй спыніліся перад домам, дзé я быў, пасланыя да мянé з Кесарыі.
- I сказаў мнé Дух ісьці з імі, нічога не разьбіраючы. Пайшлі-ж са мной і гэтыя шэсьць братоў, і мы прыйшлі ў дом таго чалавéка.
- I абвясьціў ён нам, як бачыў у доме сваім Ангела, які стаяў і гаварыў да яго: Пашлі ў Іоппу людзéй ды пакліч Сымона, называнага Пятром;
- ён скажа табé словы, праз якія спасён будзеш ты і ўвéсь дом твой.
- Калі-ж я пачаў прамаўляць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас напачатку.
- I прыпомніў я тады словы Госпада, як Ён казаў: Іоан хрысьціў вадою, вы-ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым.
- Калі-ж Бог даў ім дар, роўны як і нам, што ўвéравалі ў Госпада Ісуса Хрыста, хтож я такі, каб пярэчыць Богу?
- Пачуўшы-ж гэтае, супакоіліся ды славілі Бога, мовячы: Дык і паганам даў Бог пакаяньне дзеля жыцьця.
- А вось тыя, што расьцярушыліся пасьля няшчасьця, якое сталася з Сьцяпанам, разыйшліся ажно да Фінікіі г Кіпру й Антыохіі, гаворачы слова адно толькі Жыдом.
- Былі-ж некаторыя із іх людзі Кіпрыйскія ды Кірэнэйскія, якія, прыйшоўшы ў Антыохію, прамаўдялі да Грэкаў, абвяшчаючы ім Госпада Ісуса.
- I рука Гасподня была з імі, і вялікая лічба, увéраваўшы, навярнулася да Госпада.
- I дайшло слова аб іх да вушэй царквы, што ў Ерузаліме; і паслалі Варнаву пайсьці ажно ў Антыохію.
- Ён, прыйшоўшы й пабачыўшы ласку Божую, узрадаваўся ды клікаў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,
- бо быў чалавéк добры й поўны Духа Сьвятога ды вéры. I значная грамада прыхілілася да Госпада.
- Стуль-жа выйшаў Варнава ў Тарс пашукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыохію.
- I сталася, што цэлы год зьбіраліся ў гэтай царквé ды навучалі значную грамаду; і вучні ў Антыохіі найперш пачалі называцца Хрысьціянамі.
- У тыя-ж дні з Ерузаліму прыйшлі ў Антыохію Прарокі.
- I адзін із іх, на ймя Агаў, устаўшы, праз Духа абвясьціў, што на ўсéнькім сьвéце мае быць вялікі голад; і стаўся ён за кéсара Кляўдыя.
- 3 вучняў жа, колькі хто мог, пастанавіў кожын із іх наслаць на дапамогу братом, што жылі ў Юдэі.
- 3 I ўчынілі гэта, паслаўшы старшым праз рукі Варнавы і Саўла.
- А ў тым часе паднЯў цар Ірад рукі, каб мучыць некаторых із царквы,
- а Якава, брата Іонавага, дык мячом забіў.
- I, бачучы, што гэта люба Жыдом, наважыўся ўзяць і Пятра (а былі дні праснакоў)
- ды, злавіўшы, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўнéраў сьцерагчы яго, манючыся пасьля Пасхі вывясьці яго народу.
- Гэтак вось Пятра пілнавалі ў вязьніцы; царквá-ж усьцяж малілася за яго Богу.
- Калі-ж Ірад маніўся вывясьці яго, у тую ноч Пéтр спаў міжы двух жаўнéраў, апутаны двума ланцугамі, ды перад дзьвярыма варта пілнавала вязьніцу.
- I вось Ангел Гасподні стануў перад ім, і сьвятло зазьяла ў будынку. I, ткнуўшы Пятра ў бок, разбудзіў яго ды кажа: Устань хутчэй!
- I зваліліся з рук ягоных ланцугі. Ангел-жа сказаў да яго: Падперажыся й падвяжы насталы тваé. Зрабіў і гэта. I кажа яму: Надзéнь вопратку тваю і йдзі за мной.
- I, выйшаўшы, пайшоў за ім. Ды ня вéдаў, ці праўда тое, што сталася праз Ангела, бо думаў, што бачыць прывід.
- Абмінуўшы-ж пéршую варту і другую, яны падыйшлі да зялéзных варотаў, што вялі да мéста ды самі сабой расчыніліся ім. I, выйшаўшы, яны прайшлі адну вуліцу, калі Ангел зьнячэўку адстаў ад яго.
- І Пётр, прыйшоўшы да сябé, сказаў: Цяпéр вéдаю запраўды, што Госпад йаслаў Ангела свайго і вырваў мянé із рук Ірадавых ды з усяго, чаго жДаў нарóд Жыдоўскі.
- Аглядзéўшыся-ж, пайшоў к дому Марыі, маткі Іоана, называнага Маркам, гдзе многія сабраліся й маліліся.
- Калі-ж Пётр стукаўся ў дзьвéры сéнцаў, падыйшла паслухаць дзяўчынка, на ймя Рода,
- і, пазнаўшы голас Пятра, ад радасьці не адчыніла дзьвéраў, але, убéгшы, абвясьціла, што Пéтр стаіць перад уваходам.
- Тыя-ж сказалі да яé: Ты ашалéла. Але яна казала, што гэта так. Яны-ж гаварылі: гэта Ангел ягоны.
- Пётр жа не пераставаў стукацца. Калі-ж адчынілі, убачылі яго і здумéліся.
- Паказаўшы-ж рукой, каб маўчалі, расказаў ім; як Госпад вывеў яго із вязьніцы. I сказаў: Павядомце аб гэтым Якава і братоў. I, выйшаўшы, пайшоў у другое мéсца.
- Калі-ж настаў дзéнь, сярод жаўнéраў узьнялася трывога вялікая: што сталася з Пятром?
- Ірад жа, пашукаўшы ды не знайшоўшы яго, судзіў вартаўнікаў і загадаў сказьніць іх. I, перабраўшыся з Юдэі ў Кесарыю, жыў.
- А Ірад манíўся ваяваць з Тырыйцамі й Сіданійцамі.Яныж, змовіўшыся, прыйшлі да яго і, скланіўшы Уласта, пасьцéльніка царскага, прасілі міру, бо іхняя краіна кармілася ад царскае.
- У вызначаны-ждзéнь Ірад, апрануўшыся ў царскія шаты ды сéўшы на пасадзе, прамаўляў да іх,
- а народ крычэў: Голас Божы, а не чалавéчы!
- Зьнячэўку Ангел Гасподні паразіў яго за тое, што не аддаў хвалы Богу, і, заéдзены чэрвямі, ён памéр.
- Слова-ж Божае разрасталася й памнажалася.
- А Варнава й Саўл, споўніўшы даручэньне, пайшлі назад з Ерузаліму, узяўшы з сабой таюка Іоана, называнага Маркам.
- Былі-ж у Антыохіі, у тамтэйшай царквé, некаторыя прарокі й вучыцялі: Варнава й Сьшон, называны Нігер, і Лукій Кірэнэец, ды Манаэн, што ўзгадаваўся разам з Ірадам чацьвёраўладарным, ды Саўл.
- I, калі яны адпраўлялі службу Божую і пасьцілі, сказаў Дух Сьвяты: выдзяліце мнé Варнаву й Саўла на дзéла, на якое я іх паклікаў.
- Дык яны, папасьціўшы й памаліўшыся, ды ўзлажыўшы на іх рукі, звольнілі іх.
- Тыя-ж, пасланыя Духам Сьвятым, прыйшлі ў Сэлеўкію ды стуль паплылі к Кіпру.
- I, апынуўшыся ў Саляміне, абвяшчалі слова Божае ў Жыдоўскіх сынагогах; мéлі-ж і Іоана слугу.
- Прайшоўшы-ж востраў ажно да Пафа, знайшлі нéйкага чараўніка лжэпрарока, Жыда, на імя Варыісус,
- які быў у старасты Сяргéя Паўлы, мужа разумнага. Той, паклікаўшы Варнаву й Саўла, зажадаў паслухаць слова Божае.
- Проці іх выступіў Яліма, чараўнік, (гэтак тлумачыцца імя ягонае), жадаючы адвярнуць старасту ад вéры.
- Але Саўл (ён жа й Паўла), напоўніўшыся Духам Сьвятым ды паўзіраўшыся на яго,
- сказаў: О, сыне дэмана, поўны ўсякае крывадушнасьці і ўсякага злачынства, ворагу ўсякае праўды! Ці-ж не пакінеш ты крывіць простыя шляхі Госпада?
- Дык вось цяпéр рука Гасподня над табою, і будзеш ты сьляпы, і ня ўглéдзіш сонца ажно да пары. I ўраз жа найшоў на яго туман ды цéмра, і, блукаючыся, шукаў павадыра.
- Тады стараста,углéдзіўшы стаўшаеся, увéраваў, зьдзіўлены навукай Гасподняй.
- Адплыўшы-ж із Пафу, тыя, што былі з Паўлáм, прыйшлі ў Пэргію, у Памфіліі. А Іоан, адлучыўшыся ад іх, вярнуўся ў Ерузалім.
- Яны-ж, прайшоўшы із Пэргіі, апынуліся ў Антыохіі Пісідзкай ды, увайшоўшы ў сынагогу, у дзéнь суботні, пасéлі.
- Пасьля-ж прачытаньня закону й Прарокаў начальнікі сынагогі паслалі да іх сказаць: Мужы браты! Калі ёсьць у вас слова павучэньня для народу, прамоўце!
- Паўла-ж, устаўшы й даўшы знак рукой, сказаў: Мужы Ізраільскія дый тыя, што óаяцца Бога! Паслухайце!
- Бог народу гэтага Ізраільскага выбраў айцоў вашых дый узвысіў народ у бытнасьць у зямлі Эгінецкай і ўзьнятай рукой вывеў іх із яé. І ў працягу каля сараку гадоў карміў іх у пустыні.
- I, зьніштожыўшы сéм народаý у зямлі Ханаанскай, надзяліў іх зямлёй гэных.
- Пасьля-ж гэтага каля чатырох сот і пяцьдзесяцéх гадоў даваў судзьдзяў да Самуіла прарока.
- А з таго часу прасілі аб цара; і даў ім Бог Саýла, сына Кісавага, мужа з роду Бэніямінавага, гадоў на сорак.
- Скінуўшы-ж яго, паставіў ім за цара Давіда, аб якім і сказаў, сьвéдчучы: Знайшоў Давіда, сына Есіявага, мужа Мнé па сэрцу, які зьдзéйсьніць усé жаданьні Маé (1 Царств. 13, 14. Пс. 88, 21).
- Із яго-ж насéньня Бог паводле абяцаньня падняў Ізраілю Спаса Ісуса,
- перад прыходам Якога абвясьціў Іоан хрышчэньне пакаяннае ўсяму народу Ізраільскаму.
- Калі-ж Іоан канчаў шлях свой, ён сказаў: За каго лічыце мянé? Не я гэта, а йдзé вось за мною, каму я ня годны вобуй разьвязаць на нагáх.
- Мужы браты, сыны роду Аўраамавага і тыя, што Бога баяцца сярод вас! Вам паслана слова спасéньня гэтага.
- Бо жыхары Ерузаліму й начальнікі іх, не пазнаўшы Яго ды асудзіўшы, споўнілі галасы прарокаў, чытáныя кожную суботу,
- і, не знайшоўшы нíякае сьмяротнае віны, прасілі Пілата, каб быў забіты.
- Калі-ж споўнілі ўсё напісанае аб Ім, дык, зьняўшы з дзéрава, палажылі ў магілу.
- Але Бог ускрасіў яго із мёртвых.
- I шмат дзён паказываўся тым, што прыйшлі разам з ІМ із Галілéі ў Ерузалім; яны —> сьвéдкі Яго перад народам.
- I мы вам абвяшчаем, што абяцаньне, дадзенае айцом, Бог споўніў нам, іхнім дзéцям, падняўшы Ісуса,
- як і ў другім Псальме напісана: Ты Сын Мой, Я сяньня Цябé спарадзіў (Пс. 2, 7).
- А што ўскрасіў Яго із мёртвых, каб ніколі не абярнуўся ў тлéньне, дык сказаў гэтак: Дам вам сьвятасьці Давідавыя напэўна (Ісая 55, 3).
- Дзеля таго і ў іншым гаворыць: Не дасі Сьвятому Твайму ўглéдзіць тлéньне (Пс. 15, 10).
- Бо-ж Давід, паслужыўшы роду свайму, з волі Божае супачыў і быў паложаны пры бацькох сваіх дыўбачыўтлéньне,
- а Той, каго Бог ускрасіў, тлéньня ня ўбачыў.
- Дык няхай вам будзе вéдама, мужы браты, што адпушчэньне грахоў праз Яго вам абвяшчаецца;
- і ў-ва ўсім, у чым ня можаце апраўдацца ў законе Майсéявым, кожын вéруючы апраўдаецца ў Ім.
- Глядзіце-ж, каб ня прыйшло на вас сказанае ў прарокаў:
- Глядзіце, вы, пагарджаючыя, дзівуйцеся і шчэзьніце! Бо дзéла роблю ў дні вашыя, дзéла, якому вы не павéрыліб, калі-б кто расказаў вам (Аввак. 1, 5).
- Калі-ж выходзілі із Жыдоўскае сынагогі, прасілі іх пагане, каб і ў другую суботу гаварылі словы гэтыя.
- А як разыйшлася сынагога, многа Жыдоў і пабожных павéрненых пайшлі за Паўлам і Варнавай; тыя-ж, размаўляючы з імі, заклікалі іх аставацца ў ласцы Божай.
- У наступную-ж суботу блізу ўсё мéста зыйшлося слухаць слова Божае.
- Дык Жыды, убачыўшы гэткі натоўп, напоўніліся зайздрасьцяй і пярэчылі таму,што гаварыў Паўла, кажучы насупраць ды зьняважаючы іх.
- Паўла-ж і Варнава горда сказалі: Да вас налéжала пéрш прамовіць слова Божае; але, калі вы адкідаеце яго ды ня лічыце сябé годнымі жыцьця вéчнага, дык мы зварачаемся вось да паганаў.
- Бо так запавéдаў нам Госнад: Я паставіў цябé за сьвéтач для паганаў, каб быў ты дзеля спасéньня ажно па край зямлі (Ісая 49, 6).
- Пагане-ж, пачуўшы, узрадаваліся і славілі слова Гасподняе, ды ўвéравалі ўсé, якія былі празначаны да жыцьця вéчнага.
- I разнасíлася слова Гасподняе на ўсéй старане.
- Жыды-ж падбухторылі набожных ды паважаных жанок і пéршых у мéсьце, паднялі перасьлéдаваньне проці Паўлы й Варнавы ды выгналі іх із мéжаў сваіх.
- Яны-ж, абтроапы пыл з ног сваіх на іх, пайшлі ў Іконію. .
- А вучні напоўніліся радасьцяй і Духам Сьвятым.
- Сталася-ж у Іконіі, увайшлі яны разам у сынагогу Жыдоўскую ды прамаўлялі гэтак, што ўвéравала вялікая грамада Жыдоў і Грэкáў.
- Жыды-ж, што ня вéравалі, падбурылі й варожа настрóілі проці братоў душы паганаў.
- Аднак, яны прáбылі даволі часу, адважна прамаўляючы аб Госпадзе, Які сьвéдчыў слову міласьці сваéй і даваў рукамі іхнімі рабіць знакі й цуды.
- I падзялілася грамада мястовая: і адны былі з Жыдамі, другія-ж з Апосталамі.
- Калі-ж пагане й Жыды з начальнікамі сваімі напалі на іх, каб зьняважыць ды пабіць камéньмі,
- дык яны, вéдаючы, уцяклі ў мéсты Лікаонскія Лістру й Дэрбу ды ў ваколіцу
- і былі тамака й прапавéдывалі Эвангельле.
- У Лістры-ж нéйкі чалавéк, не валадаючы нагамі, сядзéў, бо ад чэрава матчынага быў храмы й ніколі не хадзіў.
- Ён слухаў, як прамаўляў Паўла. Той, паўзіраўшыся на яго і бáчучы, што мáе вéру дзеля спасéньня,
- сказаў моцным голасам: Стань на ногі тваé проста! I падскочыў ды хадзíў
- Народ-жа, бачучы, што зрабіў Паўла, падняў голас свой, мовячы па лікаонску: Богі ў чалавéчай пастáці зыйшлі да нас!
- I называлі Варнаву Зэўсам, а Паўлу Гэрмэсам, бо быў павадыром у слове.
- А жрэц Зэўса, настаўленага перад мéстам іхнім, прывёўшы валоў з вянкамі к варотам, хацéў разам з народам забіць іх.
- Апосталы-ж Варнава й Паўла, пачуўшы, разьдзéрлі вопраткі сваé ды кінуліся ў народ, крычучы й гаворачы:
- Мужы! што вы гэта робіце? Мы такія-ж людзі пакутныя, як і вы, абвяшчаем вам Эвангельле, каб адвярнуліся ад усіх гэтых марнотаў да Бога Жывога, Які стварыў нéба й зямлю й мора дый усё, што Ў іх,
- а ў мінулых родах дапусьціў, каб усé народы йшлі сваімі шляхамі,
- ды не пакінуў сьвéдчыць аб Сабé, робячы дабро, даючы нам з нéба дажджы й пóры ýраджайныя, ды напаўняючы éжай і ўцéхай сэрцы. нашыя!
- I, прамаўляючы гэтае, лéдзьве спынілі народ, каб не забівалі для іх.
- 3 Антыохіі-ж і Іконіі прыйшлі Жыды і, падбурыўшы народ ды ўкаменаваўшы Паўлу, вывалаклі яго за мéста, думаючы, што éн памéр.
- Калі-ж абступілі яго вучні, ён устаў ды ўвайшоў да мéста і назаўтрае з Варнаваю выйшаў у Дэрбу.
- Абвясьціўшы-ж Эвангельле гэнаму мéсту ды прыдбаўшы многа вучняў, вярнуліся назад у Лістру й Іконію й Антыохію,
- умацоўваючы душы вучняў, заклікаючы трываць у вéры, ды што праз шмат мукаў трэ нам увайсьці ў царства Божае.
- Паназначаўшы-ж ім, ускладаючы рукі, старшых па царквох, ды памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога ўвéравалі.
- I, прайшоўшы праз Пісідыю, нрыйшлі ў Памфілію.
- I, расказаўшы слова ў Пэрзе, пайшлі ў Атталію
- ды стуль адплылі ў Антыохію, адкуль былі аддадзены ласцы Божай на дзéла, якое выпаўнілі.
- Апынуўшыся там і склікаўшы царкву, абвясьцілі, што ўчыніў з імі Бог ды як расчыніў дзьвéры вéры паганам.
- I былі тамака немалы час з вучнямі.
- Некаторыя-ж, што прыйшлі з Юдэі, навучалі братоў: калі ня будзеце абрэзаны па звычаго Майсéяваму, ня можаце спасьціся.
- Калі-ж узьнялася немалая снорка й змаганьне з імі ў Паўлы й Варнавы, пастанавілі, каб Паўла й Варнава й некаторыя другія спасярод іх пайшлі з гэтай справай да Апосталаў і старшых у Ерузалім.
- Вось жа яны, пасланыя царквой, праходзілі праз Фінікію ды Самарыю, апавядаючы аб навароце паганаў; і радасьць вялікую рабілі ўсім братом.
- Прыйшоўшы-ж у Ерузалім, яны былі прыняты царквой і апосталамі ды старшымі і расказалі, што з імі ўчыніў Бог.
- I паўсталі некаторыя із гэрэзіі Фарысэйскае, што ўвéравалі, кажучы, што трэба іх абрэзаць ды наказаць, каб трымаліся закону Майсéявага.
- I сабралíся Апосталы й старшыя разглядзéць гэту справу.
- Як-жа ўзьнялося вялікае змаганьне,Пётр, устаўшы, сказаў: Мужы браты! вы вéдаеце, што ад даўных дзён Бог выбраў сярод нас, каб праз маé вусны чулі пагане слова Эвангельля ды ўвéравалі;
- і знаўца сэрцаў, Бог, быў сьвéдкай ім, даўшы ім Духа Сьвятога, як і нам,
- і не адрожніў нічога міжы намі й імі, вéраю ачысьціўшы сэрцы іхнія.
- Дык чаго-ж цяпéр спакушаеце Бога, каб узлажыў на шыі вучняў ярмо, насіць якое ня здолелі ні айцы нашыя, ні мы?
- Але мы вéрым, што спасéмся міласьцяй Госпада Ісуса Хрыста, гэтак сама, як і.яны.
- I змоўкла ўся грамада, і слухалі Варнаву й Паўлу, апавядаўшых, якія знакі й цуды зрабіў праз іх Бог сярод паганаў.
- Калі-ж тыя змоўклі, адказаў Якаў, мовячы: Браты мужы! Паслухайце мянé!
- Сымон вытлумачыў, як Бог пéрш глянуў на паганаў, каб узяць із іх народ імéньню Свайму,
- і з гэтым згаджаюцца словы Прарокаў, як напісана:
- Пасьля гэтага вярнуся і збудую палатку Давідаву, што звалілася, і руіны яé адбудую й папраўлю яé:
- каб Госпада шукала рэшта людзéй ды ўсé народы, на якіх прызвана імя Маé, — кажа Госпад, які робіць усё гэта.
- Ад вякоў вéдамы Богу ўсé дзелы Ягоныя.
- Дык я лічу, што ня трэба абцяжаць навярнуўшыхся ад паганаў к Богу,
- але напісаць ім, каб узьдзéржываліся ад гідотаў íдальскіх і блуду, ад душанага і крыві;
- бо Майсéй ад даўных родаў мáе па мéстах абвяшчаючых яго ў сынагогах, чытáны кожную суботу.
- Тады надумалі Апосталы і старшыя разам з усéй царквой паслаць у Антыохію зПаўлам і Варнавай выбраных спасярод сябé людзéй: Юду, называнага Варсавай, ды Сілу, мужоў перадавых сярод братоў,
- напісаўшы праз рукі іх гэтак: Апосталы і старшыя і браты — братом із паганаў у Антыохіі і Сірыі і Кілікіі: радуйцеся!
- Пачуўшы, што некаторыя, прыходзячы ад нас, устрывожылі вас словамі ды захісталі душамі вашымі, кажучы абрэзывацца і трымацца закону, чаго мы ім не даручалі,
- надумалі мы, сабраўшыся аднадушна, паслаць да вас выбраных людзéй разам з любымі нам Варнавай і Паўлам,
- людзьмі, аддаўшымі душы сваé за імя Госпада нашага Ісуса Хрыста.
- Вось-жа паслалі мы Юду й Сілу, якія абвéсьцяць вам тое-ж і словамі.
- Бо надумалася Духу Сьвятому і нам ніякага больш цяжару на вас не ўскладаць, апрача гэтага неабходнага:
- узьдзéржывацца ад жэртваў ідалам, ад крыві й душанага, ды ад блуду; высьцерагаючыся гэтага, зробіце добра. Бывайце здаровыя.
- Пасланыя-ж прыйшлі ў Антыохію і, сабраўшы грамаду, аддалі пісьмо.
- I, прачытаўшы, яны зрадзéлі ад гэтага павучэньня.
- Юда-ж і Сіла, якія й самі былі прарокамі, многімі словамі навучалі братоў ды ўмацоўвалі іх.
- 3 Прабыўшы там час, яны былі з мірам адасланы братамі да Апосталаў.
- Але Сіле надумалася астацца тамака.
- Паўла-ж і Варнава пажылІ ў Антыохіі, навучаючы і абвяшчаючы разам з многімі другімі слова Гасподняе.
- А цераз нéкалькі дзён сказаў Паўла Варнаве: Вéрнемся й давéдаемся братоў нашых па ўсіх мястóх, дзé мы абвяшчалі слова Гасподняе: як яны маюцца?
- Варнава-ж радзіў узяць з сабой Іоана, называнагаМаркам.
- Але Паўла думаў ня браць яго з сабою, бо ён адстаў ад іх ад Памфіліі ды не пайшоў з імі на дзéла.
- Дык узьнялася сварка, ажно яны разлучыліся адзін з адным, і Варнава, узяўшы Марка адплыў на Кіпр.
- Паўла-ж пайшоў, выбраўшы сабé Сілу, даручоны братамі міласьці Божай.
- I праходзіў праз Сірыю й Кілікію, умацоўваючы цэрквы.
- I прыйшоў ён у Дэрбу й Лістру. I вось быў тамака адзін вучань, на ймя Цімахвéй, сын аднаé жанчыны Жыдоўскае, вéручае, і бáцькі Грэка.
- Аб ім сьвéдчылі браты ў Лістры й Іконіі.
- Паўла зажадаў, каб ён з ім пайшоў; і, узяўшы яго, абрэзаў дзéля Жыдоў, што былі ў тых ваколіцах: бо ўсé вéдалі бацьку ягонага, што быў Грэк.
- Калі-ж праходзілі праз мéсты, аддавалі ім перахоўваць уставы, пастаноўленыя Апосталамі й старшымі, што ўЕрузаліме.
- I цэрквы крапчэлі ў вéры ды ўзрасталі што-дня лікам.
- Прайшоўшы-ж праз Фрыгію й зямлю Галятыйскую, ня даў ім Дух Сьвяты абвяшчаць слова ў Азіі.
- Прыйшоўшы ў Мізію, маніліся йсьці ў Віфінію; і не дазволіў ім Дух.
- Дык, прайшоўшы праз Мізію, зыйшлі ў Троаду.
- I паказалася Паўлу ўначы зьява: нéйкі муж, Македонец, стоючы, прасіў яго й мовіў: Прыходзь у Македонію й памажы нам.
- Як жа пабачыў ён зьяву, ураз-жа памкнуліся мы йсьці ў Македонію, разумéючы, што паклікаў нас Госпад абвяшчаць ім Эвангельле.
- Дык, вырушыўшы з Троады, мы борзда пайшлі ў Самафракію, а назаўтрае ў Нэапаль,
- адтуль-жа ў Філіппы, што ёсьць пéршае мéста таé часьці Македоніі — калёнія. I былі мы ў гэтым мéсьце нéкалькі дзён.
- А ў дзéнь суботні выйшлі мы за мéста к рацэ, дзé звычайна адбывалася малéньне, і, пасéўшы, прамаўлялі да сабраных жанчын.
- I слухала адна жанчына, на ймя Лідзія, таргоўка парфірай, з мéста Фіатыра, якая шанавала Бога; і Госпад расчыніў сэрца яé, каб зважала на прамову Паўлы.
- Калі-ж ахрысьцілася яна й дом яé, прасіла нас, мовячы: калі вы прызналі мянé вéрнай Госпаду, дык увайдзéце ў дом мой ды жывéце. I прымусіла нас.
- Сталася-ж, як мы йшлі на малітву, сустрэла нас адна дзяўчына, якая мéла вéшчага духа ды варажбой вялікі даход давала гаспадаром сваім.
- Яна, ідучы за Паўлам і намі, закрычэла, мовячы: Людзі гэтыя — рабы Госпада Найвышэйшага; яны абвяшчаюць нам шлях да збаўлéньня!
- I рабіла яна гэта шмат дзён. Паўла-ж, узлаваўшыся, павярнуўся й сказаў духу: Прыказую табé імем Ісуса Хрыста: выйдзі з яé! I выйшаў той-жа час.
- Гаспадары-ж яé, бачучы, што прапала надзéя заробку іхняга, схапіўшы Паўлу й Сілу, павалаклі на плошчу да начальнікаў.
- Прывёўшы-ж іх да ваяводаў, сказалі: Гэтыя людзі трывожаць мéста нашае, а яны — Жыды
- і вучаць звычаяў, якіх нам, Рымлянам, ня сьлéд ні прыймаць, ні выпаўняць.
- I паўстаў народ проці іх, і ваяводы, сарваўшы вопраткі з іх, загадалі біць іх кіямі.
- Даўшы-ж ім шмат удараў, кінулі іх у вязьніцу, загадаўшы сторажу вастрожнаму крэпка пілнаваць іх.
- Ён, дастаўшы гэткі прыказ, кінуў іх у ўнутраную вязьніцу ды ногі ім паўшчамляў у калоду.
- Каля паўночы Паўла й Сіла маліліся й пяялі гімны Богу, і вязьні чулі іх.
- Зьнячэўку сталася вялікае трасéньне, ажно захісталіся падваліны вязьніцы; і ўраз расчыніліся ўсé дзьвéры, і ўсім апалі путы.
- I стораж вязьніцы, прачхнуўшыся ды бачучы расчыненыя дзьвéры вязьніцы, дастаўшы мéч, хацéў забіць сябé, бо думаў, што вязьні паўцякалі.
- I моцным голасам загаласіў Паўла, мовячы: Не рабі сабé нічога благога: бо ўсé мы тут!
- Папрасіўшы сьвятлá, ён убéг і, дрыжучы, прыпаў да Паўлы й Сілы
- ды, выводзячы іх вонкі, сказаў: Гаспадары! Што трэ рабіці мнé, каб спасьціся?
- Яны-ж адказалі: Вéруй у Госпада Ісуса Хрыста, і будзеш збаўлены ты і ўвéсь дом твой.
- I казалі слова Гасподняе яму і ўсім хатнім ягоным.
- I ў тую-ж гадзіну ўначы, узяўшы іх, паабмываў ім раны й ахрысьціўся сам і ўсе ягоныя безадкладна.
- Завёўшы-ж іх у свой дом, паставіў «ім пачастунак і цéшыўся разам з усéнькім домам, што ўвéраваў у Бога.
- Як-жа настаў дзéнь, паслалі вáяводы слуг мéскіх, кажучы: Звольніце гэных людзéй.
- I стораж вязьніцы абвясьціў словы тыяПаўлу: Прыслалі ваяводы, каб звольніць вас. Дык вось, выходзьце і йдзéце з мірам.
- Паўла-ж сказаў да іх: Нас, грамадзян Рымскіх, бяз суду білі перад народам і кінулі ў вязьніцу, а цяпéр цішком звальняюць нас? О, нé: няхай самі прыйдуць ды вывядуць нас.
- Слугі мéскія пераказалі словы гэтыя ваяводам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што яны Рымскія.
- I, прыйшоўшы, перапрашалі іх і, вывеўшы, прасілі пакінуць мéста.
- Выйшаўшы-ж з вязьніцы, прыйшлі ў Лідзію. I, бачучы братоў, навучалі іх ды пайшлі стуль.
- Прайшоўшы-ж праз Амфіпаль і Апалёнію, прыйшлі ў Фессáлоніку, дзе была Жыдоўская сынагога.
- I Паўла, наводле звычаю свайго, прыйшоў да іх і тры суботы гутарыў з íмі із Пісаньня,
- даводзячы й пакззуючы, што Хрысту налéжала цярпéць і ўваскрэснуць із мёртвых, ды што Ён, Ісус, ёсьць Хрыстос, аб якім я вам кажу.
- I некаторыя з іх увéрзвалі і далучыліся да Паўлы й Сілы: вялікая грамада веручых Грэкаў, дый жанок важнéйшых ня мала.
- Нявéруючыя-жЖыды,праз завісьць, назьбіраўшы нейкіх нягодных бадзяк ды ўчыніўшы таўпу, збунтавалі мéста. I, падыйшоўшы да дому Язонавага, шукалі іх, каб вéсьці да народу.
- Не знайшоўшы-ж іх, пацягнулі Язона й некаторых братоў да начальнікаў мéста, крычучы, што гэтыя сусьвéтныя бунтары прыйшлі і сюды,
- а Язон іх прыняў. Усе-ж яны чыняць супраць уставаў кéсаравых, кажучы, што ёсьць другі цар: Ісус.
- I, чуючы гэта, устрывожыўся народ і начальнікі мéста,
- але, узяўшы забясьпéчаньне ад Язона й другіх, звольнілі іх.
- Браты-ж зараз уначы выправілі Паўлу й Сілу ў Вэрыю. Тыя-ж, прыйшоўшы, пайшлі ў школу Жыдоў.
- Гэтыя-ж былі больш дабрадушныя, чым у Фессаíлдніцы: яны прынялі слова з усéй ахвотай ды кожын дзéнь разьбіралі Пісаньне, ці гэтак яно ёсьць.
- Дый многа із іх увéравалі, ды нямала й жанок Грэцкіх наважаных і мужоў.
- Калі-ж Жыды ў Фессалоніцы давéдаліся, што й у Вэрыі абвяшчаецца праз Паўлу слова Божае, дык прыйшлі й сюды, падбураючы народ.
- Тады браты хутка выправілі Паўлу, быццам к мору йшоў, а Сіла й Цімахвéй тамака асталіся.
- Тыя-ж, што праводзілі Паўлу, давялі яго да Афін і, узяўшы загад для Сілы й Цімахвéя, каб чым хутчэй ішлі да яго, пайшлі.
- Калі-ж Паўла чакаў на іх у Афінах, узбурыўся ў ім дух ягоны, глéдзячы на мéста, апанаванае ідаламі.
- Дык гутарыў у сынагозе з Жыдамі й пабожнымі, а такжа на торжышчы што-дня, з кім здарылася.
- Некаторыя-ж з філёзофаў эпікурэйцаў ды стоікаў спрачаліся з ім: адны гаварылі: Што хоча сказаць баўбатун гэты? а другія: Здаéцца, прапавéдуе чужых багоў, — бо абвяшчаў ім Ісуса і ўваскрасéньне Ягонае.
- I, узяўшы яго, прывялі да Арэапагу, кажучы: Ці можáм вéдаць, што гэта за новую навуку ты прапавéдуеш?
- Бо нéшта чужое ўкладаеш нам у вушы; дык хочам вéдаці, што гэта мáе быць?
- Усé-ж Афіняне й заходжыя чужынцы ні аб чым іншым ня рупіліся, як гаварыць ці слухаць навіны.
- Паўла-ж, стануўшы пасярод Арэапагу, прамовіў: Мужы Афінскія, з усяго я бачу, што вы нібы асабліва набожныя.
- Бо, праходзячы й аглядаючы сьвятыні вашыя, знайшоў я й жэртвенік, на якім напісана: Нявéдамаму Богу. Дык Таго, Каму вы, ня вéдаючы, пакланяецеся, я вам абвяшчаю.
- Бог, які стварыў сусьвéт і ўсё ў ім, Ён, Гаспадар нéба й зямлі, не ў рукатворных храмах жывé
- і не ад рук чалавéчых служэньне прыймае, быццам нéчага патрабуючы, а Сам даé ўсім жыцьцё й дыханьне й усё.
- I зрабіў з аднаé крыві ўвéсь род чалавéчы, каб жыў на ўсéнькім абліччы зямлі, вызначыўшы напéрад часы й мéжы жыльля іхняга,
- каб шукалі Госпада, ці не нашчупаюць Яго ды ня знойдуць, хаця Ён і недалёка ад кожнага з нас:
- бо ў Ім жывем і рухаемся і існуем, як і некаторыя із вашых паэтаў сказалі: Мы бо й род Ягоны.
- Дык мы, як род Божы, не павінны думаць, быццам Божства падобна да золата ці серабра або камня, выразанага здольнасьцяй і выдумкай чалавéчай.
- Дык вось, Бог, глянуўшы на часы нявéданьня, прыказуе цяпéр скрозь усім людзям пакаяцца:
- бо вызначыў дзéнь, у які маніцца справядліва судзіць сьвéт праз Мужа, Якога вызначыў, даўшы ўсім пэўнасьць праз ускрасéньне Яго із мéртвых.
- Пачуўшы-ж аб уваскрасéньні із мёртвых, адны насьмяхаліся, другія-ж казалí: Паслухаем цябé аб гэтым другім разам!
- I гэтак Паўла выйшаў спасярод іх.
- Некаторыя-ж мужы, прыстаўшы да яго, увéравалі; між імі й ДыанІс Арэапагіт, і жанчына на ймя Дамара, і іншыя з імі.
- Пасьля-ж гэтага, пакінуўшы Афіны, прыйшоў Паўла ў Карынт.
- I, знайшоўшы нéйкага Жыда, на ймя Акілу, родам із Понту, які толькі што прыйшоў із Італіі, ды жонку ягоную Прыскіллу (— бо Клаўдзі загадаў усім Жыдом выбрацца з Рыму), прыйшоў да іх.
- А дзеля таго, што быў аднаго рамясла, аставаўся ў іх ды працаваў; майстравалі-ж палаткі.
- I кожную суботу гутарыў у сынагозе й пераконываўЖыдоў ды Грэкаў.
- Калі-ж прыйшлі з Македоніі Сіла й Цімахвéй, Дух панукаў Паўлу сьвéдчыць Жыдом, пра Ісуса Хрыста.
- А як. яны працівіліся й зьневажалі яго, дык, абтросшы вопратку, сказаў да іх: Кроў вашая на галаву вам! Я-ж чысты. Ад сяньня йду к паганам.
- I, выйшаўшы стуль, пайшоў у дом нéйкага багабойнага чалавéка, на ймя Юста, дом якога быў побач сынагогі.
- А Крыспа начальнік сынагогі, увéраваў у Госпада разам з усім домам сваім, дый многа Карыньцян, слухаючы, увéравалі й ахрысьціліся.
- Госпад жа сказаў Паўлу ў зьяве ўначы: Не палохайся, але прамаўляй ды не змаўкай:
- бо Я з íабою, і ніхто не адважыцца ўчыніць табé зло; бо багата ў Мянé народу ў мéсьце гэтым.
- І прабыў год і шэсьць мéсяцаў, навучаючы ў іх слова Божага.
- У часе-ж старастоўства ў Ахéі Гальліона Жыды аднадушна напалі на Паўлу й павялі яго ў суд,
- кажучы, што ён вуча людзéй шанаваць Бога не па закону.
- Калі-ж Паўла хацéў расчыніць рот, сказаў Гальліон да Жыдоў: Жыды, я-б слушна выслухаў вас, калі-б была нéйкая крыўда, ці думка ліхая;
- калі-ж спрэчка йдзé аб слова ды ймéны ды закон ваш, дык разглядайце самі, бо я судзьдзёй у гэтым быць не хачу.
- I пагнаў іх із суду.
- Усé-ж Грэкі, схапіўшы Састэна, начальніка сынагогі, білі яго гіерад судом, Гальліона-ж гэта зусім ня рупіла.
- Паўла-ж, прабыўшы йшчэ даволі дзён, разьвітаўся з братамі і адплыў у Сірыю (а з ім Прыскілла й Акіла), абстрыгшы ў Кенхрэях галаву: бо быў абяцаўшы.
- I прыбыў у Эфэс і пакінуў іх тамака, а сам увайшоў у сынагогу ды гутарыў з Жыдамі.
- Калі-ж прасілі яго астацца ў іх надаўжэй, ён не згадзіуся,
- але разьвітаўся з імі, сказаўшы: Мнé канéшна трэба справіць надыходзячае сьвята ў Ерузаліме; калі-ж Бог захоча, вярнуся йзноў да вас. I вырушыў з Эфэсу.
- I, прыбыўшы ў Кесарыю ды зайшоўшы (ў Ерузалім) і прывітаўшы царкву, пайшоў у Антыохію.
- Пабыўшы-ж нéйкі час, выйшаў стуль ды праходзіў пачарзé зямлю Галятыйскую і Фрыгію, умацоўваючы ўсіх вучняў.
- Прыйшоў-жа ў Эфэс нéйкі Жыд, на ймя Апальлёс, родам Александрыец, муж красамоўны й моцны ў Пісаньнях;
- ён быў пастаўлены на шлях Гасподні і, палаючы духам, прамаўляў ды навучаў пра Госпада правільна, вéдаючы толькі хрышчэньне Іоанавае.
- Ён пачаў адважна прамаўляць у сынагозе. Пачуўшы-ж яго, Акіла й Прыскілла ўзялі яго й вылажылі яму тачнéй шлях Божы.
- А як ён маніўся пайсьці ў Ахéю, браты, наважыўшыся, напісалі вучням, каб прынялі яго. I ён, апынуўшыся там, шмат дапамог тым, што былі ўвéраваўшы праз ласку:
- бо ўсенародна крэпка пераконываў Жыдоў, даводзячы Пісаньнямі, што Ісус ёсьць Хрыстос.
- I сталася, як Апальлёс быў у Карыньце, што Паўла, прайшоўшы вышэйшыя краіны, зайшоў у Эфэс. Знайшоўшы-ж некаторых вучняў,
- сказаў да іх: Ці, увéраваўшы, прынялі вы Духа Сьвятога? Яны-ж сказалі яму: Але-ж мы й ня чулі, што існуе Сьвяты Дух.
- I сказаў да іх: Дык у штож вы хрысьціліся? Яны-ж сказалі: У хрышчэньне Іоанавае.
- Паўла-ж сказаў: Іоан хрысьціў хрышчэньнем пакаяньня} кажучы народу, каб увéравалі ў Таго, што йдзé за ім, знача ў Ісуса Хрыста.
- Пачуўшы-ж, яны ахрысьціліся ў імя Госпада Ісуса.
- I, як узлажыў Паўла рукі на іх, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, і пачалі гаварыць языкамі ды прарочыць.
- Было-ж усіх каля дванаццацёх мужоў.
- Увайшоўшы-ж у сынагогу, адважна прамаўляў, вядучы ў працягу трох мéсяцаў гутаркі й даводзячы аб царстве Божым.
- А як некаторыя закамянéлі й ня вéрылі, зьневажаючы шлях (Гасподні) перад народам, дык, пакінуўшы іх, аддзяліў вучняў і кожын дзéнь гутарыў у школе нéйкага Тырана.
- Дзéялася-ж гэта два гады, і гэтак чулі слова Госпада Ісуса ўсé жыхары Азіі, Жыды і Грэкі.
- І Бог немалыя цуды рабіў рукамі Паўлы,
- так, што хусткі й паясы ад цéла ягонага на хворых ускладалі, і пакідалі іх хваробы, і духі нячыстыя выходзілі із іх.
- Дый некаторыя з вандроўных шаптуноў Жыдоўскіх пачалі над апанаванымі злым духам называць імя Госпада Ісуса, мовячы: Заклінаем вас Ісусам, Якога абвяшчае Паўла.
- Былі-ж нéйкія сямёра сыноў » Скéвы, архірэя Жыдоўскага, якія рабілі гэта.
- I злы дух, адказваючы, сказаў: Вéдаю Ісуса, дый Паўлу вéдаю; а вы хто будзеце?
- I чалавéк, што ў ім быў злы дух, накінуўшыся на іх і перамогшы іх, мéў гэткую сілу над імі, што яны голыя й параненыя ўцяклі з гэнага дому.
- Гэта сталася вéдама Жыдом і Грэкам, што жылі ў Эфэсе, і страх напаў на іх на ўсіх, і ўзьвялічвалася імя Госпада Ісуса.
- Багата-ж із тых, што ўвéравалі, прыходзілі вызнаваючы й апавядаючы ўчынкі сваé;
- і даволі з тых, што чынілі чары, папрыносіўшы кнігі сваé папалілі іх перад усімі; і, палічыўшы цану іх, знайшлі пяґдьдзесят тысячаў серабра.
- 3 гэткай сілай расло й крапчэла слова Гасподняе.
- Калі-ж гэта споўнілася, Паўла пастанавіў у духу йсьці ў Ерузалім, прайшоўшы праз Македонію і Ахéю, ды сказаў: Пабываўшы там, трэ мнé й Рым пабачыць.
- Паслаўшы-ж у Македонію двух прыслужнікаў сваіх, Цімахвéя й Эраста, сам астаўся часова ў Азіі.
- Пад гэны-ж час узьнялася трывога немалая аб шлях (Гасподні):
- бо нéхта, на ймя Зьмітра, што рабіў сярэбраныя храмы Артэміды й даваў рамéсьнікам немалы заработак,
- сабраўшы іх ды іншых нрацаўнікоў гэтага дзéла, сказаў: Мужы, вы вéдаеце, што з гэтае работы — наш дабрабыт;
- бачыце-ж і чуеце, што ня толькі ў Эфэсе, але й блізу па ўсéй Азіі гэны Паўла, пераканаўшы, багата народу адвярнуў, кажучы, што няма багоў рукатворных.
- А гэта ня толькі пагражае ўпадкам нашаму рамяслу, але й тым, што храм вялікае багіні Артэміды за нішто лічыцца будзе, ды зьніштожыцца вéліч таé, якую паважае ўся Азія і ўвéсь сьвéт.
- Пачуўшы-ж і напоўніўшыся страхам, яны закрычэлі, мовячы: Вяліка Артэміда Эфэская!
- I ўсё мéста напоўнілася ўзварушэньнем; і, захапіўшы з сабой Гайя й Арыстарха, Македонцаў, што вандравалі з Паўлам, кінуліся аднадушна ў тэатр.
- Калі-ж Паўла хацéў выйсьці да народу, вучні не пазволілі яму.
- Дый некаторыя із начальнікаў Азійскіх, што былі прыяцелямі яго, паслалі да яго прасіць, каб ня йшоў у тэатр.
- Адны-ж крычэлі адно, другія другое: бо сход быў бязладны, і большасьць ня вéдала, дзеля чаго сабраліся.
- 3 таўпы-ж выпхнулі напéрад Аляксандра, якога выпіхалі Жыды. Аляксандр жа, зрабіўшы знак рукою, хацéў апраўдацца перад народам.
- Калі-ж давéдаліся, што ён Жыд, дык узьняўся крык у адзін голас, і крычэлі каля дзьвюх гадзін: Вяліка Артэміда Эфэская!
- Усьцішыўшы-ж народ, пісар кажа: Мужы Эфэскія! Хтож ня вéдае, што мéста Эфэс ёсьць вартаўнік храму вялікае багіні Артэміды й Дыапэта?
- А як проці гэтага нічога сказаць нéльга, дык трэ вам супакоіцца й нічога неразважна не рабіць.
- Вы-ж прывялі гэтых людзéй, якія ані храму не абакралі, ані багіні вашае не зьневажалі.
- Калі-ж Зьмітра й рамéсьнікі, што з ім, маюць скаргу на каго, дык судзяць судзьдзі, і старасты ёсьць: няхай адны адных пазываюць.
- Калі-ж даходзіце нéчага іншага, дык будзе разьвязана на законным сходзе.
- Мы-ж баімося, каб не абвінавацілí нас за сягоньняшнюю разруху, бо-ж няма ніякае прычыны, каб апраўдаць гэту зборку.
- I, сказаўшы гэта, раснусьціў сабраньне.
- Калі-ж сьціхла ўзварушэньне, Паўла, паклікаўшы вучняў ды разьвітаўшыся, пайшоў, кіруючыся ў Македонію.
- Прайшоўшы-ж гэныя зéмлі ды многімі словамі навучыýшы іх, прыйшоў у Грэцыю.
- Прабыўшы-ж/тры мéсяцы, калі Жыды зрабілі на яго засаду, і ён маніўся вырушыць у Сірыю, нрыйшла яму думка вярнуцца нраз Македонію.
- Ішлі-ж з ім да Азіі Сосіпатр Вэрыец ды із Фессалонян Арыстарх і Сэкунд і Гай Дэрбянін і Цімахвéй, ды із Азійцаў Тыхік і Трахім.
- Яны, анярэдзіўшы, чакалі на нас у Троадзе.
- Мы-ж адплылі былі пасьля дзён праснакоў із Філіпаў ды дзён цераз пяць прыйшлі к ім у Троаду, дзé прабылі сéм дзён.
- У пéршы-ж дзéнь тыдня, калі вучні сабраліся на ламаньне хлéба, Паўла, манючыся назаўтрае выйсьці, вéў з імі гутарку й зацягнуў яé ажно да паўночы.
- Было-ж даволі сьвéтачаў у сьвятліцы, дзé мы сабраліся.
- Дзяцюк-жа нéйкі, на ймя Яўціх, сядзючы на акнé, крэпка заснуў; як Паўла прамаўляў доўга, пахіснуўшыся ў сьнé, зваліўся ён з трэцяга павéрху ўніз і быў падняты няжывы.
- Паўла-ж, зыйшоўшы ўніз, прыпаў да яго і, абняўшы, сказаў: Не палохайцеся, бо душа ягоная ў ім.
- I, падняўшыся навéрх ды разламаўшы хлéб і паéўшы, гутарыў даволі ажне да сьвітаньня дый пайшоў.
- А дзяцюка прывялі жывога і ўцéшыліся нямала.
- Мы-ж пайшлі напéрад да карабля і паплылі ў Асс, манючыся забраць стуль Паўлу: бо гэтак éн нам загадаў, манючыся сам ісьці пехатой.
- Калі-ж ён зыйшоўся з намі ў Асьсе, дык, забраўшы яго, прыбылі мы ў Мітылéну.
- I, адплыўшы стуль, мы на другі дзéнь затрымаліся проці Хіоса, а назаўтрае прысталі к Самосу і, пабыўшы ў Трагільлі, наступнага дня прыбылі ў Мілéт;
- бо Паўла надумаў плыці міма Эфэсу, каб ня траціць часу ў Азіі, бо сьпяшаўся быць; калі магчыма, ў дзéнь Пяцідзясятніцы ў Ерузаліме.
- 3 Мілéту-ж паслаўшы ў Эфэс, ён паклікáў да сябé старшых царквы
- і, як яны апынуліся перад ім, сказаў ім: Вы вéдаеце, як я, ад пéршага дня прыходу майго ў Азію, увéсь час быў з вамі,
- служачы Богу з усéй пакорнасьцяй і многімі сьлязьмі й спакушэныíямі, што прыходзілі на мянé ад подступаў Жыдоўскіх,
- ды як нічога не прапускаў я із таго, што было-б карысна, каб вам пераказаць і навучаць вас усенародна й па дамох,
- сьвéдчучы й Жыдом і Грэкам аб пакаяньні перад Богам ды аб вéры ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.
- I вось цяпéр, зьвязаны Духам, іду я ў Ерузалім, ня вéдаючы, што тамака сустрэне мянé,
- адно толькі Дух Сьвяты сьвéдчыць па мéстах, кажучы, што ждуць мянé путы й мукі.
- Ды я нічога ня дбаю й не даражу маім жыцьцéм, абы толькі ў радасьці закончыць шлях мой і служэньне, што ўзяў ад Госпада Ісуса, сьвéдчучы áб ЭвангельлІ міласьці Божае.
- I цяпéр вось вéдаю, што ня ўглéдзіце больш аблічча майго вы ўсé, сярод каго я хадзіў, абвяшчаючы царства Божае.
- Дык сьвéдчу вам у сягоньняшні дзéнь, што я чысты ад крыві ўсіх:
- бо ня ўхіляўся абвяшчаць вам усю волю Божую.
- «Пілнуйце-ж самі сябé й усё стада, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за япіскапаў, каб пасьвіць царкву Бога, якую Ён прыдбаў уласнаю крывéй Сваёй.
- Я-ж вéдаю гэта, што пасьля адыходу майго прыйдуць да вас ваўкí лютыя, якія не пашкадуюць стада,
- дый спасярод вас самых паўстануць людзі, што гаварыцімуць наадварот, каб пацягнуць вучняў за сабою.
- Дык не драмліце, памятаючы, што я тры гады ўдзéнь і ўначы не пераставаў са сьлязьмі навучаці кожнага із вас.
- I цяпéр я аддаю вас, браты, Богу й слову міласьці Ягонае, што можа збудаваць і даць вам спадчыну міжы ўсімі пасьвячонымі.
- Ні серабра, ні золата, ні вопратак я ні ад кота не жадаў:
- вы-ж самі вéдаеце, што патрэбы маé і тых, што былі са мною, здавалялі вось гэтыя рукі.
- У-ва ўсім паказваў я вам, што, гэтак працуючы, трэба падтрымліваць слабых ды памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён казаў: Шчасьлівéй даваць, чым браць.
- I, сказаўшы гэтае ды сукланіўшы калéні сваé, маліўся з імі з усімі.
- Тады ўзьняўся вялікі плач усіх, і кідаючыся на шыю яму, цалавалі яго,
- сумуючы найболын дзеля слова, якое сказаў, што ўжо больш ня ўглéдзяць аблічча ягонага. I праводзілі яго да карабля.
- Калі-ж давялося нам, расстаўшысЯ з імі, адплыці, дык, ідучы нацянькі, прыплылі мы к Косу, назаўтрае-ж к Родосу і адтуль к Цатары
- і, знайíіíоўшы карабель, які йшоў у Фінікію, узыйшлі на яго і паплылі.
- Калі-ж паказаўся Кіпр, мы пакінулі яго зьлéва й паплылі ў Сірыю ды прысталі ў Тыры, бо там караблю трэ было скінуць груз.
- І, знайшоўшы вучняў, прабылі тамака сéм дзсн; тыя-ж праз Духа гаварылі Паўлу, каб ня йшоў у Ерузалім.
- Як-жа давялося нам пражыць гэныя дні, мы, выйшаўшы, пайшлі ў дарогу, і ўсé праводзілі нас з жонамі й дзяцьмі ажно за мéста. На беразе-ж, уклéнчыўшы, памаліліся.
- I, разьвітаўшыся адны з аднымі, мы ўзыйшлі на карабéльг а яны вярнуліся дамоў.
- Мы, скончыўшы плаваньне ад Тыру, прысталі к Птолемаідзе і, прывітаўшы братоў, асталіся ў іх на адзін дзéнь.
- Назаўтрае-ж Паўла й мы, што былі з ім, выйшаўшы прыйшлі ў Кесарыю; і, увайшоўшы ў дом Піліпа Эвангеліста, аднаго із сямёх, аставаліся ў яго.
- У яго-ж былі чатыры дочкі — дзяўчаты, якія прарочылі.
- Як-жа былі мы многа дзён, прыйшоў з Юдэі прарок нéйкі, на ймя Агаў,
- і, увайшоўшы да нас ды ўзяўшы пояс Паўлы, зьвязаў сабé рукі й ногі і сказаў: Гэтак кажа Дух Сьвяты: чалавéка, чый гэты пояс, так зьвяжуць Жыды ў Ерузаліме і аддадуць у рукі паганаў.
- Калі-ж мы пачулі гэтае, дык і мы і тамтэйшыя прасілі, каб éн ня йшоў у Ерузалім.
- Паўла-ж адказаў: Што вы робіце, плачучы й разрываючы мнé сэрца? Я-ж ня толькі гатоў вязьнем стацца, але й памéрці ў Ерузаліме за ймя Госпада Ісуса.
- Ня здолеўшы намовіць яго, мы супакоіліся ды сказалі: Хай станецца воля Гасподня!
- Па гэных днёх, прыгатаваўшыся, вырушылі мы ў Ерузалім.
- Ішлі-ж з намі й некаторыя вучні із Кесарыі, вядучы да нéйкага Мназона, Кіпрыйца, старога вучня, каб у яго нам пагасьціць.
- Як-жа прыйшлі мы ў Ерузалім, браты прыязна прынялі нас.
- Наступнага-ж дня прыйшоў Паўла разам з намі да Якава; прыйшлі й усе старшыя.
- I, прывітаўшы іх, падробна апавядаў, што ўчыніў Бог сярод паганаў праз служэньне ягонае.
- Яны-ж, выслухаўшы, пахвалілі Бога і сказалі яму: Бачыш, браце, колькі éсьць тысячаў Жыдоў, якія ўвéравалі, і ўсé яны шчырыя слугі закону.
- Але дачуліся аб табé, што навучаеш адступніцтва ад Майсéя ўсіх Жыдоў, што жывуць між паганамі, кажучы, каб не абрэзывалі дзяцéй і ня трымаліся звычаяў.
- Дык што-ж гэта? Напэўна мусіць сабрацца народ, бо дачуюпда, што ты прыйшоў.
- Вось-жа зрабі, што табé кажам: ёсьць у нас чатыры мужы, што маюць зарок на сабé.
- Узяўшы іх, ачысьціся разам з імі ды вазьмі на сябé кошты за іх, каб паабстрыгалі галовы, і ўсé давéдаюцца, што тое, што давéдаліся аб табé, ёсьць пустое, а ты ў парадку й сам пíлнуеш закону.
- Што-ж да ўвéраваўшых паганаў, дык мы пісалі, пастанавіўшы, каб нічога гэткага ня трымаліся, а толькі высьцерагаліся жэртваў ідалам, крыві й душанага, ды блуду.
- Тады Паўла, узяўшы мужоў гэных ды назаўтрае ачысьціўшыся з імі, увáйшоў у храм, абвяшчаючы заканчэньне дзён ачышчэньня, як за кожнага з іх прынéсена будзе ахвяра.
- Як-жа мéліся скончыцца сéм дзён, Жыды, што былі із Азіі, убачыўшы яго ў храме, падбурылі ўвéсь народ і ўзлажылі на яго рукі,
- крычучы: Мужы Ізраільскія, памажэце! Вось чалавéк, які ўсіх усюды навучае проці народу й проці закону й проці мéсца гэтага; ды яшчэ й Грэкаў увёў у храм ды апаганіў гэтае мéсца сьвятое
- (бо перад гэтым яны бачылі з ім у горадзе Трахіма Эфэсца дый падумалі, што Паўла ўвёў яго ў храм).
- Увéсь горад узварушыўся, і пазьбягаўся народ. I, схапіўшы Паўлу, павалаклі яго вон із храму, ды ўраз дзьвéры былі зачынены.
- Калі-ж хацéлі забіць яго, да вайсковага тысячніка дайшла вéстка, што збунтаваўся ўвéсь Ерузалім;
- дык ён, узяўшы ўраз-жа жаўнéраў ды сотнікаў, пабéг на іх. Яны-ж, убачыўшы тысячніка й жаўнéраў, перасталі біць Паўлу.
- Тады, падыйшоўшы, тысячнік схапіў яго й загадаў зьвязаць двума ланцугамі ды пытаўся, хто ён і што зрабіў?
- У тáўпé-ж крычэлі кожын нéшта другое. Дык, ня маючы магчымасьці праз шум нéшта пэўнае давéдацца, загадаў вясьці яго ў замак.
- Калі-ж апынуўся ля ўсходаў, жаўнéрам прышлося на руках нéсьці яго дзеля натоўпу народнага,
- бо вялікая грамада народу йшла сьлéдам, крычучы: Сьмéрць яму!
- Перад уваходам у замак Паўла кажа тысячніку: Ці магу нéшта сказаць табé? Той жа сказаў: Ты ўмéеш пагрэцку?
- Дык ці ня ты той Эгіпцянін, што перад гэтымі днямі збунтаваў і вывеў у пустыню чатыры тысячы душ разбойнікаў?
- Паўла-ж сказаў: Я Жыд із Тарсу, грамадзянін слаўнага мéста Кілікійскага. Прашуж цябé, дазволь мнé прамовіць да народу.
- Калі-ж той дазволіў, Паўла, стануўшы на ўсходах, дáў знак народу рукою. Як-жа сталася вялікая ціша, прамовіў у Жыдоўскай мове, кажучы:
- Мужы браты й бацькі! Выслухайце цяпéр маё перад вамі апраўданьне.
- Пачуўшы, што. гавора да іх у Жыдоўскай мове, яшчэ балéй усьцішыліся. Ён жа казаў:
- Я-ж сам Жыд, урадзіўся ў Тарсе Кілікійскім, узгадаваны ў мéсьце гэтым ля ног Гамаліэля, рупліва навучаны закону айцоўскага, шчыры слуга Бога, як вы ўсé сягоньня.
- Шлях гэты я перасьлéдаваў ажно да сьмéрці, вяжучы й аддаючы ў вязьніцу мужчын і жанчын;
- і пасьвéдчыць аба мнé архірэй ды ўсé старшыя: бо ад іх узяў я пісьмы да братоў і пайшоў у Дамаск, каб і быўшых там прывясьці зьвязаных у Ерузалім дзеля пакараньня.
- I сталася мнé, як ішоў і па~ дыходзіў к Дамаску, каля паўдня зьнячэўку агарнула мянé вялікае сьвягло з нéба.
- I паваліўся я на зямлю і пачуў голас, які гаварыў да мянé: Саўл, Саўл, чаму перасьлéдуеш Мянé?
- Я адказаў: Хто ты, Госпадзе? Ён жа сказаў да мянé: Я Ісус Назарэй, Якога ты перасьлéдуеш.
- Тыя-ж, што былі са мною, углéдзіўшы сьвятло, перапалохаліся; але голасу, што гаварыў да мянé, ня чулі.
- I я сказаў: Што мнé рабіць, Госпадзе? Госпад жа сказаў да мянé: Устань і йдзі ў Дамаск, і там будзе табé сказана ўсё, што назначана табé зрабіць.
- А як ад зьяньня сьвятла гэтага я ня відзеў, дык прыйшоў у Дамаск, вéдзены за руку быўшымі са мною.
- Нéйкі-ж Ананія, чалавéк пабожны паводле закону, за якога сьвéдчылі ўсé тамтэйшыя Жыды,
- прыйшоўшы да мянé і стануўшы, сказаў мнé: Браце Саўле! Будзь ізноў відзючым! I я ў тую-ж гадзіну пабачыў яго.
- Ён жа сказаў: Бог айцоў нашых выбраў цябé, каб пазнаў ты волю Ягоную і ўбачыў Справядлівага ды пачуў голас з вуснаў Ягоных,
- бо будзеш ты сьвéдкай Яму перад усімі людзьмі аб тым, што бачыў ды чуў.
- Дык чаго-ж вагаешся цяпéр? Устань, ахрысьціся й змый грахі тваé, прызваўшы імя Гасподняе.
- I здарылася мнé, як вярнуўся ў Ерузалім ды маліўся ў храме, апынуўся я ў захаплéньні
- і бачыў Яго, Іковячы да мянé: Сьпяшайся ды йдзі хутчэй із Ерузаліму, бо ня прымуць сьвéдчаньня твайго аба Мнé.
- Я-ж сказаў: Госпадзе, яны вéдаюць, што гэта я кідаў у вастрог ды біў па сынагогах вéруючых у Цябé,
- а як пралілася кроў Сьцяпана, сьвéдкі Твайго, дык я і стаяў тамака, і пахваляў забойства яго, ды сьцярог вопраткі тых, што яго забівалі.
- I сказаў да мянé: Ідзі, бо далёка пашлю цябé да паганаў.
- Да гэтага слова яго слухалі ды паднялі голас свой, кажучы: Зьнішчы із зямлі такога! Бо ня жыць яму!
- А як яны крычэлі й кідалі вопраткі ды пыл падкідалі ў павéтра,
- тысячнік загадаў вясьці яго ў замак, сказаўшы бічаваць яго, каб давéдацца, дзеля якое прычыны. гэтак крычэлі проці яго.
- Калі-ж расьцягнулі яго рэмнямі, сказаў Паўла да стаяўшага сотніка; Ці-ж можна вам бічаваць Рымскага грамадзяніна, да таго-ж бяз суду?
- Сотнік, пачуўшы, пайшоў ды павéдаміў тысячніка, кажучы: Глядзі, што ты хочаш зрабіць? Бо-ж гэты чалавéк — Рымскі грамадзянін.
- I прыйшоў тысячнік ды кажа яму: Скажы мнé, ці ты Рымскі? Ён жа сказаў: Алé.
- Тысячнік адказаў: Я набыў гэтае грáмадзянства за вялікія грошы. Паўла-ж сказаў: А я й урадзіўся.
- Дык ураз адступіліся ад яго тыя, што мéліся выпытываць у яго. А тысячнíк, давéдаўшыся, што ён Рымскі грамадзянін, спалохаўся, што зьвязаў яго.
- Назаўтрае-ж, хочучы давéдацца напэўна, за што абвінавачываюць яго Жыды, зьняў з яго кайданы й загадаў прыйсьці архірэям ды ўсяму сынэдрыону іх і, вывеўшы Паўлу, паставіў яго перад імі.
- Паўла-ж, паўзіраўшыся на сынэдрыон, сказаў: Мужы браты! У-ва ўсім добрым сумлéньні жыў я перад Богам ажно да сягоньняшняга дня.
- Архірэй-жа Ананія загадаў тым, што стаялі перад ім, каб білі яго ў вусны.
- Тады Паўла сказаў да яго: Бог будзе біць цябé, падбéленая сьцяна! Бо ты сядзіш, каб судзіць мянé паводле закону, і незаконна кажаш мянé біці.
- А тыя, што стаялі перад ім, сказалі: Архірэя Божага зьневажаеш?
- Паўла-ж азваўся: Ня вéдаў я, браты, што éн архірэй. Бо-ж напісана: На павадыра народу твайго не кажы блага (Вых. 22, 28).
- I, вéдаючы, што адна часьціна ёсьць Саддукéі, а другая Фарысэі, загаласіў Паўла ў сынэдрыоне: Мужы браты! Я — Фарысэй, сын Фарысэявы. За надзéю й ускрасéньне мёртвых судзяць мянé!
- Калі-ж ён гэтае сказаў, узьнялася спріэчка паміж Фарысэямі й Саддукéямі, і разьдзялілася грамада.
- Бо Саддукéі кажуць, што няма ўваскрасéньня, ані Ангела й духа; Фарысэі-ж прызнаюць абодвух.
- Узьняўся вялікі крык. I, паўстаўшы, кніжнікі Фарысэйскае часткі спрачаліся, кажучы: Нічога благога не знаходзім мы ў чалавéку гэтым. Ці дух гаварыў яму, ці Ангел, не змагаймася з Богам.
- Калі-ж спрэчка ўзгаралася, дык тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлу, загадаў жаўнéрам зыйсьці ўзяць яго спасярод іх ды вясьці ў замак.
- У наступную-ж ноч Госпад, стануўшы перад ім, сказаў: Бадрыся, Паўла! Бо як ты сьвéдчыў аба Мнé ў Ерузаліме, гэтак мусіш сьвéдчыць і ў Рыме.
- А як настаў дзéнь, некаторыя Жыды, зрабіўшы змову, далі зарок, кажучы, што ня будуць éсьці ані піці, пакуль не забюць Паўлу.
- Было-ж іх болыы за сорак, што далі гэткі зарок.
- Яны, прыйшоўшы да архірэяў і старшых, сказалі: Мы пад прысягай заракліся éсьці што-колечы, пакуль не забéм Паўлу.
- Вы-ж цяпéр павядомце тысячніка з сынэдрыонам, каб заўтра вывеў яго да вас, быццам хочаце пільнéй разглядзéць справу ягоную; а мы, пéрш, чым ён падойдзе, гатовы забіць яго.
- Пачуўшы-ж пра гэту засаду, сын сястры Паўлавае прыйшоў і, увайшоўшы ў замак, паведаміў Паўлу.
- Паўла-ж, паклікаўшы аднаго із сотнікаў, сказаў: Завядзі гэтага дзяцюка да тысячніка, бо ён мае нéшта сказаць яму.
- Дык той, узяўшы яго, завёў да тысячніка і сказаў: Вязень Паўла, паклікаўшы мянé, прасіў завясьці да цябé гэтага дзяцюка, які мае нéшта сказаці табé.
- Тысячнік, узяўшы яго за руку й адыйшоўшыся набок, запытаўся: Што маеш сказаць мнé?
- I сказаў: Жыды пастанавілі прасіць цябé, каб заўтра вывеў Паўлу да сынэдрыону, быццам манючыся падрабнéй распытацца аб ім.
- Ты-ж не патурай ім: бо на яго засéлі больш за сорак мужоў із іх, якія далі зарок ня éсьці й ня піць, пакуль не забюць яго, і цяпер яны гатовы, чакаючы вéсткі ад цябé.
- Дык тысячнік пусьціў дзяцюка, загадаўшы: Нікому не кажы, што мяне аб гэтым паведаміў.
- I, паклікаўшы нéйкіх двух сотнікаў, сказаў: Прыгатуйце дзьвéсьце жаўнéраў, каб ісьці ў Кесарыю, ды коньнікаў сéмдзесят ды стральцоў дзьвéсьце — на трэцюю гадзіну ночы.
- Прыгатуйце й жывёлу, каб, пасадзіўшы Паўлу, адвясьці жывога да старасты Фэлікса.
- Дый напісаў пісьмо гэткага зьмéсту:
- Клаўдзі Лізі вяльможнаму старасьце Фэліксу: радуйся!
- Чалавéка гэтага, якога Жыды схапілі й маніліся забіць, я, выступіўшы з войскам, адабраў, давéдаўшыся, што ён Рымскі грамадзянін.
- Хочучы-ж вéдаць прычыну, за што вінавацяць яго, я прывёў яго ў сынэдрыóн іхні
- і знайшоў, што яго вінавацяць за супярэчнасьці ў законе іхнім, ды што няма ў ім ніякае віны, вартае сьмéрці ці кайданоў.
- Калі-ж паведамілі мянé пра змову проці чалавéка гэтага, што мéла стацца ад Жыдоў, я ўраз паслаў яго да цябé, загадаўшы й абвінавачываючым яго гаварыць проці яго перад табою. Бывай здароў.
- Дык жаўнéры, як ім было загадана, узялі Паўлу й павялі ўначы ў Антыпатрыду;
- назаўтрае-ж, пакінуўшы коньнікаў ісьці з ім, вярнуліся ў замак.
- Тыя, прыйшоўшы ў Кесарыю і аддаўшы пісьмо старасьце, пастáвілі перад ім і Паўлу.
- Стараста-ж, прачытаўшы й спытаўшыся, з якое ён краіны, дый давéдаўшыся, што із Кілікіі,
- сказаў: Я выслухаю цябé, як зьявяцца абвініцелі тваé. I загадаў пілнаваць яго ў прэторыі Ірадавай.
- А праз пяць дзён прыйшоў архірэй Ананія з старшымі ды нéйкім рытарам Тэртуллам і выступілі перад старастай проці Паўлы.
- Пакліканы-ж, пачаў вінаваціць яго Тэртулл, гаворачы:
- Дазнаючы праз цябé вялікага супакою ды шчасьця, што сталася народу гэтаму тваім адумам, заўсёды й усюды прыймаем мы (гэта), вяльможны Фэліксе, з усéю ўдзячнасьцяй.
- Але, каб табé шмат не дакучаць, прашу цябé каротка выслухаць нас паводле ласкавасьці тваéй.
- Бо, знайшоўшы, што чалавéк гэты ёсьць зараза, будзіцель бунту сярод Жыдоў на ўсéнькім сьвéце ды павадыр гэрэзіі Назарэйскае,
- якійхрамадважыўсязьнявáжыць, — мы ўзялі яго й хацéлі судзіць паводле нашых законаў.
- Але прыйшоў тысячнік Лізі ды з вялікім гвалтам забраў яго із нашых рук,
- загадаўшы абвініцелям ягоным ісьці да цябé. Ад яго ты сам можаш, распытаўшыся, давéдацца аб усім тым, у чым мы вінавацім яго.
- Пацьвярдзілі-ж і Жыды, кажучы, што гэта так.
- Паўла-ж, як стараста даў яму знак гаварыць, адказаў: Вéдаючы цябé многа год, як судзьдзю гэтага народу, я тым ахватнéй буду бараніці справу маю.
- Ты можаш давéдацца, што ня болып, як дванаццаць дзён назад, прыйшоў я пакланіцца ўЕрузалім.
- І ані ў храме не знайшлі мянé хоць з кім спрачаючыся ці бунтуючы народ, ані ў сынагогах, ані ў горадзе,
- дый ня могуць даказаць таго, у чым цяпер вінавацяць мянé.
- Але табé прызнаюся ў тым, што на шляху, які яны гэрэзіяй называюць, я служу гэтак Богу айцоў, вéручы ўсяму, што згрдна з законамі ды што напісана ў Прарокаў,
- маючы надзéю на Бога, што мае быць ускрасéньне мёртвых, праведных і няправедных, чаго й самі яны чакаюць.
- Дзеля гэтага й сам я крэпка стараюся мéць заўсéды чыстае сумлéныíе перад Богам і перад людзьмі.
- Цераз многа год прыйшоў я чыніць дораньне народу майму ды ахвяры,
- і на гэтым знайшлі мянé ачышчанага ў храме некаторыя Жыды із Азіі, а не з таўпой ды ўзварушэньнем;
- вось ім трзба было прыйсьці да цябé й вінаваціць мянé, калі-б нéшта проці мянé мéлі.
- Або самі гэтыя няхай скажуць, ці знайшлі ў-ва мнé які грэх, як я стаяў перад сынэдрыонам, апрача аднаго гэтага голасу, што крыкнуў, стоючы сярод іх: што сяньня яны судзяць мянé за ўваскрасéньне мёртвых.
- Пачуўшы гэтае, Фэлікс адлажыў справу іхнюю, падрабнéй разьвéдаўшы аб шляху гэтым ды сказаўшы: Як прыйдзе тысячнік Лізі, разглéджу справу вашу.
- I загадаў сотніку сьцерагчы Паўлу ды даваць яму волю й не забараняць нікому з ягоных служыць яму й прыхадзіць да яго.
- Праз колькі дзён Фэлікс, прыйшоўшы з Друзіллаю, жонкаю сваéю, што была Жыдоўка, паклікаў Паўлу і слухаў яго аб вéры ў Хрыста.
- А як той гаварыў аб справядлівасьці й узьдзяржаньні ды аб судзé, што мае быці, дык Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: Цяпéр годзе, ідзі; як выбяру час, паклічу цябé.
- Да таго-ж ён спадзяваўся, што дастане грошы ад Паўлы, каб звольніў яго; дык, часта заклікаючы яго, гутарыў з ім.
- А як скончыліся два гады, дастаў Фэлікс замясьціцеля Поркія Фэста; каб-жа прыдбаць ласку Жыдоў, Фэлікс пакінуў Паўлу ў путах.
- Фэст жа, прыйшоўшы ў сваё гаспадарства, цераз тры дні вырушыў із Кесарыі ў Ерузалім.
- I архірэй і выдатнéйшыя & Жыдоў зьявіліся да яго проці Паўлы
- і малілі яго, каб зрабіў ласку ды прыслаў яго ў Ерузалім, — зрабіўшы змову, каб забіць яго ў дарозе.
- Але Фэст адказаў, што Паўлу сьцерагуць у Кесарыі, а сам ён маніцца хутка выéхаць.
- Дык хто із вас можа, сказаў éн, няхай ідуць са мною і, калі ёсьць нéшта на чалавéку гэтым, няхай яго вінавацяць.
- Пабыўшы-ж у іх больш дзесяцёх дзён, вярнуўся ў Кесарыю і назаўтрае, сéўшы на судным пасадзе, загадáў прывясьці Паўлу.
- Калі-ж той прыйшоў, абступілі яго Жыды, што прыйшлі з Ерузаліму, прыносячы на яго многа цяжкіх абвінавачаньняў, якіх ня здолелі даказаць.
- Ён-жа апраўдываўся, што ні ў чым не правініўся ані проці закону Жыдоўекага, ані проці царквы, ані проці кéсара.
- Але Фэст, хочучы зрабіць ласку Жыдом, адказваючы Паўлу, сказаў: Ці хочаш ісьці ў Ерузалім, ды каб там я судзіў цябé за гэта?
- Паўла-ж сказаў: Я стаю перад кéсаравым судом, дзé і трэ мнé судзіцца. Жыдом ніякае крыўды не зрабіў, як і ты добра вéдаеш.
- Калі паступаю несправядліва і ўчыніў нéшта, вартае сьмéрці, дык не адмаўляюся памéрці; але, калі нічога таго няма, у чым мянé яны вінавацяць, дык ніхто ня можа выдаць ім мянé. Паклікаюся на кéсара.
- Тады Фэст, пагутарыўшы з раднікамІ, адказаў: Паклікаешся на кéсара, да кéсара й пойдзеш.
- Праз колькі дзён цар Агрыппа й Вэрніка прыбылі ў Кесарыю прывітаці Фэста.
- Калі-ж пабылі яны тамака шмат дзéн, Фэст падаў цару справу Паўлы, кажучы: Ёсьць нéйкі чалавéк, пакінены Фэліксам у путах,
- на якога ў бытнасьць маю ў Ерузаліме жаліліся архірэі í старшыя із Жыдоў, просячы суду на яго.
- Я адказаў ім, што ў Рымлян няма звычаю выдаваць чалавéка на сьмéрць пéрш, чым вінавачаны мéціме перад абліччам абвініцеляў і займéць мéсца дзеля апраўданьня ад абвінéньня.
- Калі-ж яны прыйшлі сюды, я безадкладна назаўтрае сéў на судны пасад і загадаў прывясьці таго чалавéка.
- Абвініцелі, абступіўшы яго, ня прынéсьлі проці яго ніякае віны, якое я спадзяваўся;
- а мéлі яны з ім нéйкія спрэчкі аб іхніх забабонах ды аб нéйкім памéршым Ісусе, аб якім Паўла казаў, што Ён жывé.
- Не разьбіраючыся ў гэтай спрэчцы, я сказаў: ці хоча ён ісьці ў Ёрузалім ды тамака судзіцца за гэта?
- Калі-ж Паўла зажадаў, каб яго затрымаць на разгляд Аўгуста, я загадаў пілнаваць яго, пакуль не пашлю яго да Кéсара.
- Агрыппа-ж сказаў да Фэста: Хацéў бы й я сам выслухаць чалавéка. Заўтра, адказаў ён, пачуеш яго.
- Назаўтрае-ж, як Агрыппа й Вэрніка прыйшлі з вялікай пышнасьцяй і ўвайшлі ў судовую палату з тысячнікамі й паважнéйшымі мужамі мéста, па загаду Фэставаму быў прывéдзены Паўла.
- I кажа Фэст: Цару Агрыппа дый усé прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, аб якога ўся грамада Жыдоўская прыступала да мянé і ў Ерузаліме і тут, крычучы, што ня сьлéд яму больш жыць.
- Але я не знайшоў, каб ён учыніў нéшта вартае сьмéрці, дый ён сам паклікаўся на Аўгуста; дык я рассудзіў паслаці яго.
- Ды ня маю аб ім нічога пэўнага напісаць Гаспадару; дзеля гэтага прывёў яго да вас, а асабліва да цябé, цару Агрыппа, каб, рассудзіўшы, мéці што напісаць.
- Бо неразумным здаéцца мнé, пасылаючы вязьня, не паказаць і абвінавачаньня на яго.
- Агрыппа-ж прамовіў да Паўлы: Дазваляецца табé гаварыці аб сабé. Тады Паўла, выцягнуўшы руку, пачаў апраўдывацца:
- Цару Агрыппа, я лічу сябé шчасьлівым, прыступаючы сягоньня перад Табою да абароны ад усяго, у чым вінавацяць мяне Жыды,
- бо ты найлéпш вéдаеш усé звычаі Жыдоўскія ды спрэчкі. Дык прашу цябé выслухаць мянé вялікадушна.
- Усéнькае жыцьцё маё ад малых год, якое ад пачатку праходзіла сярод народу майго ў Ерузаліме, вéдаюць усé Жыды,
- знаючы мянé здаўна (калі-б захацéлі сьвéдчыць), што я, як Фарысэй, жыў паводле найдасканальшае навукі вéры нашае.
- I вось цяпéр я стаю, як падсудны, за надзéю на абяцаньне, данае айцом нашым ад Бога,
- асягнуць якое спадзяюцца дванаццаць родаў нашых, служачы начамі і ўдзéнь бязупынна. За гэту надзéю й абвінавачываюць мянé Жыды, о цар Агрыппа!
- Што? Вам здаéцца непадобным да вéры, што Бог ускрашае ўмéршых?
- Дый мнé яно здавалася, што я павінен шмат зрабіць супраць імéньня Ісуса Назарэя,
- і рабіў у Ерузаліме: узяўшы ўладу ад архірэяў, я многа сьвятых замыкаў у вастрозе, а, як іх забівалі, даваў голас мой.
- I па ўсіх сынагогах, часта мучачы іх, прымушаў зьневажáць; і, цераз мéру разьярыўшыся проці іх, перасьлéдаваў іх навет і па чужых мéстах.
- Ды з гэтым ідучы ў Дамаск, маючы ўладу й даручэньне ад архірэяў,
- я ў палудзень, о цар, убачыў на дарозе сьвятло з нéба, ярчэйшае за зьяньне сонца, якое асьвяціла мянé й тых, што йшлі са мной.
- I, як усé мы паваліліся на зямлю, я пачуў голас, які прамовіў да мянé, гаворачы па-жыдоўску: Саўл, Саўл, чаму перасьлéдуеш мянé? Цяжка табé пéрці проці ражна.
- Я-ж сказаў: Хто Ты, Госпадзе? Ён жа сказаў: Я Ісус, якога ты парасьлéдуеш;
- але падыйміся й стань на ногі тваé, бо Я дзеля таго зьявіўся табé, каб зрабіць цябé слугой ды сьвéдкай таго, што ты бачыў і што адкрыю табé,
- бяручы цябé з народу й ад паганаў, да якіх цяпер пасылаю цябé,
- каб расчыніў ім вочы, каб зьвярнуліся ад цéмры да сьвятлá й ад уладышатана да Бога, ды праз вéру ў Мянé атрымалі адпушчэньне грахоў і ўдзéл сярод пасьвячоных.
- Дзеля гэтага, цару Агрыппа, я не супрацівіўся зьяве нябéснай,
- але абвяшчаў сьпяршá жыхарам Дамаску й Ерузаліму, а пасьля ўсéнькай зямлі Юдэйскай і паганам, каб пакаяліся й навярнуліся да Бога, робячы ўчынкі, вартыя пакаяньня.
- За гэта Жыды, схапіўшы мянé ў храме, памыкаліся забіць мянé.
- Але я дастаў падмогу ад Бога й да гэтага дня стаю, сьвéдчучы малому й вялікаму, нічога іншага ня кажучы, як штó гаварылі Прарокі й Майсéй, што мае стацца:
- што Хрыстос мусіць быць замучаны і, Пéршы з уваскрасéньня ўмéршых, мае абвясьціць сьвятло народу й паганам.
- Калі ён гэтак апраўдываўся, сказаў Фэст моцным голасам: Ты шалéеш, Паўла! Вялікая навука даводзе цябé да шалу.
- А той кажа: Не шалéю, вяльможны Фэсьце, а кажу словы праўды й мудрасьці;
- бо вéдае гэта цар, перад якім і гавару сьмéла, бо вéдаю, што нішто з гэтага перад ім не ўтаілася: не ў закуцьціж яно дзéялася.
- Ці вéрыш ты Прарокам, цару Агрыппа? Вéдаю, што вéрыш.
- Агрыппа-жсказаўдаПаўлы: Ты чуць-што не ўгаварыў мянé стацца Хрысьціянінам!
- Паўла-ж сказаў: Маліў бы я Бога, каб хутка, ці ня хутка, ня толькі ты, але й усе, што слухаюць мянé сягоньня, сталіся такімі, як і я, па-за гэтымі путамі.
- I, як сказаў ён гэтае, устаў цар і стараста й Вэрніка, дый тыя, што з імі сядзéлі,
- і, адыйшоўшыся ў бок, гутарылі паміж сабою, кажучы: што чалавéк гэты ня робіць нічога, вартага сьмéрці або путаў.
- Агрыппа сказаў Фэсту: Можна-б было звольніць гэтага чалавéка, калі-б не паклікаўся на Кéсара.
- Як жа прысудзілі нам плыці ў Італію, дык Паўлу й некаторых іншых вязьняў аддалі сотніку, на ймя Юлію, з роты Аўгуста.
- Узыйшоўшы на Адраміцкі карабéль, манючыся плысьці ля мéсцаў Азійскіх, вырушылі мы, маючы з сабой Арыстарха, Македонца із Фессалонікі.
- На другі дзéнь прысталі к Сідону; Юлі-ж, які абходзіўся з Паўлам палюдзку, дазволіў яму пайсьці да прыяцеляў і скарыстацца руплівасьцяй іх.
- I, вырушыўшы стуль, прыплылі мы к Кіпру, бо вятры былі праціўныя.
- Пераплыўшы-ж мора насупраць Кілікіі й Памфіліі, прыйшлі мы ў Міры Лікійскія,
- і тутака сотнік знайшоў Александрыйскі карабéль, які плыў у Італію, ды пасадзіў нас на яго.
- Плывучы-ж памалу шмат дзён ды лéдзь апынуўшыся насупраць Кніду, бо вéцер быў проці нас, даплылі мы да Крыту, проці Сальмону,
- і, лéдзьве прабраўшыся ля яго, прыйшлі да .нейкае мясцовасьці, называнае Харошыя Затокі, адкуль недалéка мéста Лязія.
- Калі-ж мінула даволі часу, і плаваньне было ўжо няпэўнае, бо ўжр і пост мінуў, радзіў ім Паўла,
- кажучы: Мужы! Я бачу, што плаваньне мáе быць нешчасьлівае ды з чысьленымі ўтратамі ня толькі для тавару й карабля, але й для душ нашых.
- Але сотнік больш вéрыў кóрніку й гаспадару карабля, чым таму, што гаварыў Паўла.
- А як затока ня была выгодная дзеля зімаваньня, дык большасьць і радзіла адплысьці адтуль: мо можна былоб перазімаваць, дабраўшыся да Фініку, Крыцкае затокі, што ляжыць насупраць паўднёва-заходняга й паўночназаходняга вéтру.
- I, калі павéяў паўдзённы вéцер, яны, падумаўшы, што дасяглі жаданага, рушылі й паплылі поўз Крыту.
- Але неўзабаве наляцéў на іх бурны вецер, называны Эўроклідон.
- Калі падхапіла карабéль, і ён ня мог працівіцца вéтру, дык мы здаліся, і нас панясло.
- Наляцéўшы-ж на нéйкі астравок, называны Кляўдай, мы лéдзьве здолелі ўдзяржаць човен;
- падняўшы-ж яго, пачалі ратавацца, абвязываючы карабéль; а баючыся, каб ня сéсьці на мялізну, спусьцілі парус ды гэтак насіліся.
- Як жа бура крэпка кідала нас, назаўтрае выкінулі тавары,
- а на трэці дзéнь мы сваімі рукамі павыкідалі карабéльны струмант.
- Калі-ж шмат дзён не паказывалася ані сонца, ані зоркі, á бура крэпка налягала, дык урэшце прапала ўсéнька надзéя, каб нам спасьціся.
- А як мы доўга былі няéўшы, дык Паўла, стануўшы сярод іх, сказаў: Мужы, трэба было паслухацца мянé і ня плысьці ад Крыту ды ўсьцерагчыся гэтага няшчасьця й утраты.
- Цяпéр-жа раджу вам: бадрыцеся; не загіне ніводная душа із вас, апрача карабля.
- Бо стануў прада мною ў гэту ноч Ангел Бога, Якому прыналéжу й служу,
- ды сказаў: Ня бойся, Паўла! Ты мусіш стануць перад кéсарам, і вось Бог дараваў табé ўсіх, што плывуць з Табою.
- Дык будзьце добрае мысьлі, мужы; бо вéру Богу, што станецца так, як мнé было сказана:
- мы мусім быць выкінены на нéйкі востраў.
- Як жа настала чатырнаццатая ноч, што мы насіліся па Адрыятыцкім моры, каля поўначы пазналі матросы, што падыходзім да нéйкае зямлі.
- I, памéраўшы, знайшлі дваццаць самшёў. Крыху-ж адплыўшы ды йзноў памéраўшы, знайшлі пятнаццаць сажнёў.
- Баючыся, каб не папасьці на скалістае мéсца, скінулі з карнá чатыры якары й чакалі дня.
- Калі-ж матросы памкнуліся ўцячы з карабля ды спускалі ў мора човен, паказуючы, быццам маняцца скінуць якары з носу,
- Паўла сказаў сотніку й жаўнéрам: Калі яны не астануцца на караблі, дык вы ня можаце спасьціся.
- Тады жаўнéры паабсякалі вяроўкі ад чаўна й далі яму ўпасьці.
- Перад сьвітаньнем Паўла намаўляў усіх прыняць éжу, кажучы: Сягоньня чатырнаццаты дзéнь, як вы, ждучы, астаецёся ня éўшы, нічога ня прыймаючы.
- Дык заклікаю вас прыняць éжу: бо гэта будзе дзеля вашага спасéньня. Бо нікомуз вас волас з галавы не спадзé.
- Сказаўшы гэта і ўзяўшы хлéб, ён пахваліў Бога перад усімі дый пачаў, разламаўшы, éсьці.
- I ўсé набраліся духу дый самі прынялі éжу.
- Было-ж усіх нас на караблі дзьвéсьце сéмдзесят шэсьць душ.
- Насыціўшыся-ж éжай, аблягчылі карабéль, выкідаючы пшаніцу ў мора.
- Як жа настаў дзéнь, яны не пазнавалі зямлі; даглéдзіліж нéйкую затоку, мéўшую ўзьбярэжжа, да якога й урадзілі, калі здолеюць, прыстаць з караблём.
- I, падняўшы якары, пайшлі морам; і, адвязаўшы стырнó ды наставіўшы малы парус па вéтру, кіраваліся да ўзьбярэжжа.
- Папаўшы-ж на касý, пасадзілі карабéль на мялізну: і нос, завязшы, аставаўся нярухомы, а карнó разьбівалася сілаю хваляў.
- У жаўнéраў жа была нарада, каб вязьняў пазабіваць, каб хто, выплыўшы, ня ўцéк.
- Але сотнік, хочучы ўратаваць Паўлу, супрацівіўся іхняй пастанове ды загадаў умéючым плаваць кінуцца й пéршымі выйсьці на зямлю,
- рэшце-ж каму на дошках, каму на чым з карабля. I гэтак сталася, што ўсé выратаваліся на зямлю.
- Тады, выратаваўшыся, давéдаліся, што востраў называецца Мэліта.
- Варвары ж паказалі нам нябывалую людзкасьць: бо, распаліўшы агонь, прынялі нас усіх, бо быў дождж і сьцюжа.
- Калі-ж Паўла, набраўшы бéрамя хворасту, клаў на агонь, ад жару выйшла яхідна й павісла на руцэ ў яго.
- Варвары, углéдзіўшы зьвісаўшага з рукі ягонай гада, гутарылі паміж сабою: пэўне чалавéк гэты — душагуб, бо й уратаванаму ад мора справядлівасьць жыць не даé.
- Але ён, абтросшы гада ў агонь, не дазнаў нічога благога.
- Яны-ж чакалі, што ён пачнé пухнуць, ці ўраз упадзé няжывы. Паждаўшы-ж доўга і бачучы, што нічога благога з ім ня сталася, зьмянілі думкі й казалі, што ён Бог.
- Навакол-жа таго мéсца былі землі першакá вострава. на ймя Публія, які, прыняўшы нас, тры дні прыязна ўгашчаў.
- I сталася, што бацька Публія ляжаў хворы на гарачку й жывот. Паўла, увайшоўшы да яго і памаліўшыся, узлажыў на яго рукі й аздаравіў яго.
- Калі-ж гэта сталася, і другія хворыя на востраве прыходзілі і былі аздароўлены.
- Дык выяўлялі нам вялікую пашану, а, як мы адплывалі, нáдавалі, што трэба было.
- Цераз тры мéсяцы вырушылі мы на Александрыйскім караблі, пад назовам Дыаскуры, што зімаваў на востраве,
- і, прыплыўшы ў Сіракузы, прабылі тры дні.
- Вырушыўшы стуль, прыплылі мы ў Рэгію; і, як цераз дзéнь узьняўся паўдзённы вéцер, дык на другі дзéнь прыйшлі ў Путэолі,
- дзé знайшлі братоў і былі запрошаны імі пабыць сéм дзён; ды гэтак прыйшлі ў Рым.
- I стуль браты, пачуўшы аб нас, павыходзілі нам насустрэчу да Аппіявае плошчы й Трох Гасьцініц. Пабачыўшы іх, Паўла, падзякаваўшы Богу, акрыяў.
- Калі-ж мы ўвайшлі ў Рым, сотнік здаў вязьняў ваяводзе; Паўле-ж дазволілі жыць у сябé з жаўнéрам, што яго пілнаваў.
- I сталася, што цераз тры дні склікаў Паўла першакоў Жыдоўскіх. Калі-ж яны зыйшліся, сказаў да іх: Мужы браты! хаця я нічога не ўчыніў супраць народу й звычаяў айцоў, мянé, як вязьня, аддалі з Ерузаліму ў рукі Рымлян.
- Яны, распытаўшы мянé, хацéлі мянé звольніць, бо ніякае сьмяротнае віны на мнé ня было.
- Калі-ж Жыды супрацівіліся, дык я быў прымушаны паклікацца на Кéсара, але не затым, каб мéўся ў чым вінаваціць мой народ.
- Дзеля гэтае прычыны я й паклікаў вас, каб пабачыць і пагутарыць: бо за спадзяваньне Ізраіля закавалі мянé ў путы гэтыя.
- Яны-ж сказалі да яго: Мы ані пісем аб табé не дасталі з Юдэі, ані ніхто з братоў, прыходзячы, не абвяшчаў і не гаварыў аб табé нічога благога.
- Ды хочам пачуць ад цябé, як ты мысьліш; бо аб гэрэзіі гэтай вéдама нам, што ўсюды працівяцца éй.
- I, назначыўшы яму дзéнь, многа прыйшло да яго ў гасьцініцу. I ад ранку да вéчара выкладаў ім, сьвéдчучы аб царстве Божым ды пераконываючы іх аб Ісусе із закону Майсéявага і Прарокаў.
- I адны былі перакананы словамі ягонымі, другія-ж ня вéрылі.
- I, не згаджаючыся міжы сабою, пайшлі, калі Паўла сказаў адно слова: Дóбра сказаў да айцоў нашых Дух Сьвяты праз Прарока Ісаю, мовячы:
- Ідзі да народу гэтага і скажы: Слыхам пачуеце, ды не зразумéеце; і, відзячы, глядзéць будзеце, ды ня ўбачыце;
- бо загрубéла сэрца народу гэтага, і вушыма цяжка чуюць, і вочы сваé заплюшчылі, каб не пабачыць вачыма й не пачуць вушыма ды сэрцам ня ўцяміць і не навярнуцца, каб Я не аздаравіў іх (Ісая, 6, 9—10).
- Няхай-жа будзе вам вéдама, што паганам паслана спасéньне Божае, яны-ж і пачуюць.
- I, як éн гэта сказаў, Жыды выйшлі, крэпка спрачаючыся між сабою.
- Паўла-ж цэлыя два гады жыў у нанятай ім гасподзе і прымаў усіх, што прыходзілі да яго,
- абвяшчаючы царства Божае ды з усéй адвагай без перашкоды навучаючы пра Госпада Ісусá Хрыста.