ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІТА СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ
Разьдзéл 1.
- Паўла, раб Божы, Апостал жа Ісуса Хрыста, па вéры выбраных Божых і пазнаньню праўды, што водле багабойнасьці,
- у надзéі вéчнага жыцьця, якую прырок Бог, Які не ашуківае, перад вéчнымі часамі,
- а ў свой час зьявіў Сваё слова ў пропаведзі, што давéрана мнé па загаду Збавіцеля нашага,чБога, —
- Ціту, праўдзіваму сыну па супольнай вéры: ласка, міласьць, мір ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збавіцеля нашага.
- Я пакінуў цябé ў Крыце дзеля таго, каб ты дакончыў недакончанае і паставіў па ўсіх мéстах старшых, як я табé загадаў:
- калі хто беззаганны, муж аднаé жонкі, дзяцéй мáе вéрных, недакарáных за распусту або непакорлівасьць.
- Бо япіскап павінен быць беззаганны, як Божы Гаспадар дому, ня горды, не гняўлівы, ня пяніца, не забіяка, пе карысталюбны,
- але гасьцінны, любячы дабро, разважны, справядлівы, багабойны, паўзьдзéржлівы,
- каб дзяржаўся вéрнага слова паводле навукі, каб мог і напамінаць у здаровай навуцы, і дакараць тых, што кажуць насупраць.
- Бо éсьць многа і непакорных, і пустаслоўных, ашуканцаў, асабліва з абрэзаных,
- якім трэба затыкаць рот: яны цэлыя дамы разбураюць, навучаючы, чаго ня сьлéд, дзеля ганéбнае карысьці.
- Сказаў жа нéхта з іх, уласны іх прарок: Крыцяне заўсёды ілгуць, зьвéры лютыя, чэравы ляныя.
- Сьвéдчаньне гэтае праўдзівае.
3 гэтае прычыны дакарай іх срога, каб былі здаровыя ў вéры,
- не зважаючы на юдэйскія казкі і загады людзéй, што адварачаюцца ад праўды.
- Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і нявéрных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іх і сумлéньне.
- Яны кажуць, што вéдаюць Бога; а ўчынкамі выракаюцца, агідныя і непакорныя і няздольныя ні да якога добрага дзéла.
Разьдзéл 2.
- Ты-ж гавары тое, што гожа здаровай навуцы:
- каб старыкі былі цьвярозымі, чэснымі, разважнымі, здаровымі вéрай, любоўю, цярплівасьцяй;
- каб старыя жанчыны адзяваліся, як гожа сьвятым, не абПасланьне Паўлы да Ціта г. з-
315 маўлялі, не паддаваліся пянству, вучылі на дабро,
- каб на розум наводзілі маладых, каб яны мужоў любілі і дзяцéй,
- былі разважнымі, чыстымі, гаспадарнымі, добрымі, пакорнымі сваім мужом, каб слова Божае не зьняважалася.
- Моладзь таксама ўгавáрвай быць разважнымі,
- у-ва ўсім даючы сябé за ўзор добрых дзéл, у навуцы непарушнасьць, паважнасьць,
- слова здаровае, беззаганнае, каб супраціўнік быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць аб нас.
- Рабы каб слухаліся сваіх паноў, дагаджалі ім у-ва ўсім, не пярэчачы,
- каб ня кралі, але паказвалі ўсю дóбрую вéрнасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі навуку Збавіцеля нашага Бога.
- Бо зьявілася ласка Божая, спасáючы ўсіх людзéй,
- навучаючы нас, каб, адцураўшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьці сьвéту, разважна, прáведна і багабойна жылі мы ў цяпéрашнім вéку,
- ждучы шчаснае надзéі і зьяўлéньня славы вялікага Бога і Збавіцеля нашага íсуса Хрыста,
- Які даў Сябé за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабé народ выбраны, рупны аб добрыя ўчынкі.
- Гэтае кажы, угавáрвай і дакарáй з усéнькаю ўладаю, каб ніхто не вывышшаўся над табою.
Разьдзéл 3.
- Напамінай ім, каб былі паслухмянымі ды карыліся начальству і ўладам, гатовыя на ўсякі добры ўчынак,
- каб нікога не абмаўлялі, не сварыліся, але былі ціхімі і паказвалі ўсякую лагоднасьць да ўсіх людзéй.
- Бо і мы былі калісь неразумнымі, непакорнымі, збаламучанымі, былі рабамі пажаданьняў і розных раскошдў, жылі ў злосьці і зайздрасьці, былі агіднымі, ненавідзелí адзін аднаго.
- Калі-ж зьявілася ласкавасьць і любоў да людзéй Збавіцеля нашага, Бога,
- Ён выбавіў нас ня водле ўчынкаў прáведных, якія мы ўчынілґ, а водле міласьці Сваéй, праз купéлю адраджэньня і абнаўлéньня Сьвятым Духам,
- Якога выліў на нас шчодра праз íсуса Хрыста, Збавіцеля нашага,
- каб, апраўдаўшыся ласкай Яго, зрабіліся мы водле спадзяваньня насьлéднікамі жыцьця вéчнага.
- Слова вéрнае; і я жадаю, каб ты сцьвярджаў гэта, каб вéраваўшыя ў Бога стараліся рупíцца аб добрыя ўчынкі: гэта добра і людзям карысна.
- Дурнога-ж змаганьня, і радавóдаў, і спрэчак, і сварак аб закон высьцерагайся, бо яны некарысныя і марныя.
- Гарэтыка чалавéка пасьля пéршага і другога нанамінаньня пакінь,
- вéдáючы, што гэтакі распусьціўся і грашыць, асуджаны сам сабою.
- Калі-ж прышлю да цябé Арцéма, або Тыхіка, пастарайся прыйсьці да мянé ў Нікаполь; бо я пастанавіў пражыць там зіму.
- Дзіну законьніка і Апалёса пастарайся выправіць так, каб у іх ня было ні ў чым недастатку.
- Няхай і нашыя вучацца практыкавáцца ў добрых учынках дзеля пільных патрэбаў, каб ня былі бясплоднымі.
- Вітаюць цябé ўсé, што сá мною. Прывітай тых, што любяць нас у вéры. Ласка з усімі вамі. Амін. Да Ціта, пéршага рукапаложанага япіскапа Крыцкае царквы, пісана з Нікаполю Македонскага.