ДРУГОЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІМАХВЕЯ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ
Разьдзéл 1.
- Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, водле абяцаньня жыцьця, што ў Хрысьцé Ісусе,
- Цімахвéю, умілаванаму сыну: ласка, міласьць, мір ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
- Дзякую Богу, Якому служу ад прабацькоў з чыстым сумлéньнем, што безперастанку ўспамінаю аб табé ў малітвах маіх уначы і ўдзéнь,
- жадаючы бачыць цябé, помнячы аб сьлéзах тваіх, каб мнé напоўніцца радасьцяй,
- успамінаючы некрывадушную вéру тваю, якая ранéй жыла ў бабцы тваёй Лягдзе і ў матцы тваёй Яўніцы; дый я пэўны, што і ў табé.
- Дзеля гэтае прычыны напамінаю табé, каб падаграваў дар Божы, які ёсьць у табé праз узлажэньне рук маіх,
- бо даў нам Бог ня духа страху, але сілы й любві і мудрасьці.
- Дык ня стыдайся сьвéдчаньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, ані мянé, вязьня Яго; але цярпі муку разам з Эвангельлем водле сілы Бога,
- што выбавіў нас і паклікаў прызваньнем сьвятым, ня водле ўчынкаў нашых, але водле пастановы Сваéй і ласкі, дáдзенае нам у Хрысьцé Ісусе перад вéчнымі часамі,
- а цяпéр выяўленае праз зьяўлéньне Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, што зьнішчыў сьмéрць і асьвяціў жыцьцё і нятлéннасьць праз Эвангельле,
- для якога я пастаўлены за нрапавéдніка і Апостала ды вучыцеля паганаў.
- 3 гэтае прычыны я і цярплю гэтае; але не саромлюся, бо вéдаю, у Каго я ўвéраваў, і пэўны, што Ён дуж захаваць залог мой на гэны дзéнь.
- Дзяржыся прыкладу здаровых слоў, што ты чуў ад мянé, у вéры й любві, што ў Хрысьцé Ісусе.
- Хавай добры залог Духам Сьвятым, што жывé ў нас.
- Ты вéдаеш тое, што адвярнуліся ад мянé ўсé, што ў Азіі, між імі Фігел і Гармагéн.
- Няхай дасьць Госпад міласьць дому Анісіфара, бо ён часта прымаў мянé і ня стыдаўся путаў маіх,
- але як быў у Рыме, з вялікай рупнасьцяй шукаў мянé і знайшоў.
- Няхай дасьць яму Госпад знайсьці міласьць у Госпада ў гэны дзéнь; а колькі ён служыў мнé у Эфэсе, ты лéпей вéдаеш.
Разьдзéл 2.
- 1. Дык ты, сын мой, узмацоўвайся ў ласцы, што ў Хрысьцé Ісусе,
- і, што чуў ад мянé пры многіх сьвéдках, тое перадай вéрным людзям, якія будуць здольнымі і другіх навучыць.
- Дык цярпі мукі, як добры жаўнéр Ісуса Хрыста.
- Ніводзін жаўнéр ня зьвязвае сябé справамі жыцьцёвымі, каб дагадзіць начальніку войска.
- Калі-ж хто і змагаецца, не дастане вянкá, калі будзе барóцца незаконна.
- Трэба, каб зямляроб, які працуе, пéршы спробаваў пладоў.
- Разумéй, штó кажу. Няхай жа дасьць табé Госпад разумéньне ў-ва ўсім.
- Памятай пра Госпада Ісуса Хрыста, з насéньня Давідавага, што ўскрос із мертвых водле Эвангельля майго,
- у якім цярплю мукі аж да путаў, як ліхадзéй, але слова Божага нéльга закаваць.
- Дзеля гэтага я ўсё цярплюдля выбраных, каб і яны здабылі збаўлéньне, што ў Хрысьцé Ісусе з вéчнаю славаю.
- Вéрнае слова: бо калі мы з Ім памéрлі, дык з Ім і жыць будзем;
- калі мучымся, дык з Ім і царыць будзем; калі адцураемся, і Ён адцураецца ад нас;
- калі мы нявéрныя, éн вéрным астаéцца, бо ад сябé адрачыся ня Можа.
- Гэтае напамінай, сьвéдчучы перад Госпадам не спрачáцца, што зусім не карысна, а на няшчасьце для слухаючых.
- Старайся паставіць сябé годным перад Богам, работнікам беззаганным, правільна пераказваючы слова праўды.
- Ад нягоднага марнаслоўя ўхіляйся; бо яны яшчэ балéй будуць намнажаць бязбожнасьць.
- I слова іх, як гангрэна, мéціме корм. Гэтакія Гімэнэй і Філéт,
- якія адступіліся ад праўды, кажучы, што ўскрасéныíе ўжо было, і пераварачáюць у некаторых вéру.
- Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы гэтакую пячаць: пазнаў Госпад Сваіх; і: няхай адступіцца ад няпраўды кожны, хто імя Госпада называе.
- А ў вялікім доме ёсьць пасудзіны ня толькі залатыя і сярэбраныя, але і драўляныя і гліняныя; і адны ў чэсьці, другія — ня ў чэсьці.
- Дык, калі хто ачысьціцца ад гэтага, той будзе судзінаю ў чэсьці, асьвянчонаю і карыснаю Валадару, прыгатаванаю на кожнае добрае дзéла.
- Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а дзяржыся праўды, вéры, любві, міру з прызываючымі Госпада ад чыстага сэрца.
- Ад дурнога і ненавуковага змаганьня ўхіляйся, вéдаючы, што яно родзіць сваркі;
- рабу-жГоспадаву ня сьлéд сварыцца, алé быць вéтлым да ўсіх, навучаючым, лагодным,
- у ціхасьці навучаць супраціўнікаў, ці ня дасьць ім Бог пакаяньня дзеля пазнаньня праўды,
- каб яны вызваліліся з сéці дябла, што жыўцом улавіў іх пад сваю волю.
Разьдзéл 3.
- Вéдай жа тое, што ў апошнія дні прыйдуць цяжкія часы.
- Бо будуць людзі самалюбнымі, срэбралюбцамі, пышнымі, гордымі, зламоўнымі, непаслухмянымі бацьком, няўдзячнымі, бязбожнымі, няпрыязьлівымі,
- нязгодлівымі, абмоўцамі, непаўстрыманымі, жорсткімі, нялюбячымі дабра,
- здрайцамі, напастлівымі, надзьмутымі, будуць больш любіць раскошу, чым Бога,
- маючы выгляд багабойнасьці, сілы-ж Яго выракшыся. Ад гэтакіх ухіляйся.
- Бо з гэткіх тыя, што закрадаюцца ў дамы і зводзяць жанок, абцяжоных грахамі, кіраваных усялякай пажадлівасыдяй,
- што заўсёды вучацца ды ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды.
- Як Яньні і Ямбр спраціўляліся Майсéю, гэтак і яны спраціўляюцца праўдзе, людзі з папсаваным розумам, нéвукі ў вéры
- Але яны ня шмат пасьпявацімуць: бо дурасьць іх выкрыецца перад усімі, як гэта і здарылася з гэнымі.
- А ты пайшоў за мной у навуцы, у жыцьці, станоўкасьці, вялікадунíнасьці, вéры, любві, цярплівасьці,
- у перасьлéдаваньнях, муках, што здарыліся мнé ў Антыохіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьлéдаваньні я перанёс, із усіх вызваліў мянé Госпад.
- Дый усé, што жадаюць жыць багабойна ў Хрысьцé Ісусе, перасьлéдаваны будуць.
- Людзі-ж нягоцныя і чарадзéі пасьпявацімуць у зьлé, баламуцячы і баламучаныя.
- А ты трывай у тым, чаго навучыўся і што табé давéрана, вéдаючы, кім ты навучаны;
- дый ты з дзяцінства вéдаеш сьвятое пісаньне, штó зрабіць цябé можа мудрым на збаўлéньне вéраю, што ў Хрысьцé Ісусе.
- Усéнькае пісаньне натхнёна Богам і карысна дзеля навукі, дзеля дакору, дзеля папраўлéньня, дзеля ўзгадаваньня ў праведнасьці,
- каб дасканалым быў чалавéк Божы, на ўсякае добрае дзéла гатовым.
Разьдзéл 4.
- Дык сьвéдчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які будзе судзіць жывых і мёртвых у зьяўлéный Сваім і ў царстве Сваім:
- прапавéдуй слова, настаівай у час і ня ў час, дакарай, пагражай, малі з усéнькай доўгацярплíвасьцяй і навучаньнем,
- бо .будзе час, калі здаровае навукі прымаць ня будуць, але водле свайго пажаданьня будуць выбіраць сабé вучыцялёў, лáшчаныя па слыху,
- і ад праўды слых адвéрнуць і зьвéрнуцца да казак.
- Але ты будзь чуйны ў-ва ўсім, цярпі і гора, рабі дзéла дабравéшчаньня, служэньне тваé выпаўняй.
- Бо мянé ўжо на жэртву прыгатавалі, і час майго адыходу настаўі
- Бароўся я добрай барацьбой, бéг закончыў, вéру захаваў;
- наастатак гатовіцца мнé вянок праўды, які дасьць мнé Госпад, праведны Судзьдзя, у гэны дзéнь; і ня толькі мнé, але і ўсім, што зьяўлéньне Яго палюбілі.
- Пастарайся хутка прыйсьці да мянé.
- Бо Дымас пакінуў мянé, палюбіўшы цяпéрашні вéк, дый пайшоў у Фесалоніку; Крыскéнт у Галятыю; Ціт у Дальматыю; адзін Лукаш са мною.
- Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мнé патрэбны для служэньня,
- Тыхіка-ж я паслаў у Эфэс.
- Плашч, што пакінуў я ў Троадзе у Карпы, ідучы, прынясі, дый кнігі, асабліва скураныя.
- Аляксандра, мéднік, шмат зрабіў мнé благога. Няхай дасьць яму Госпад водле ўчынкаў Яго!
- Сьцеражыся яго і ты, бо éн вéльмі працівіцца нашым словам.
- Пры пéршым маім адказе нікога ня было са мною, але ўсé мянé пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана!
- Госпад жа стануў перада мною і ўмацаваў мянé, каб пропаведзь праз мянé забясьпéчана была, ды каб і пачулі яé ўсé пагане; і я вызваліўся з ільвінае ляпы.
- I вызваліць мянé Госпад ад усякага ліхога дзéла і спасé для Свайго Нябéснага Царства. Яму слава на вéкі вякоў. Амін.
- Прывітай Прыскіллу і Акілу і дом Анісіфараў.
- Эраст астаўся ў Карыньце; Трахіма-ж я пакінуў хворага ў Мілéце.
- Пастарайся прыйсьці да зімы. Вітаюць цябé Яўвул і Пуд, і Лін і Кляўдыя, і ўсé браты.
- Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амін. Другое да Цімахвéя, пéршага рукапаклáдзенага япіскапа Эфэскае царквы, пісанае з Рыму, калі паўторна стануў Паўла перад кéсарам Нэронам.