ПЕРШАЕ ПАСЛАНЬНЕ ДА ЦІМАХВЕЯ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛЫ
Разьдзе́л 1.
- Паўла, Апостал Ісуса Хрыста па загаду Бога, Збавіцеля нашага і Госпада Ісуса Хрыста, надзе́і нашае,
- Цімахве́ю, праўдзіваму сыну ў ве́ры: ласка, міласьць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
- Адыходзячы ў Македонію, я ўпрасіў цябе́ быць у Эфэсе і загадаць некаторым, каб яны ня вучылі іншага
- і не займаліся міфамі ды радаводамі бясконца, якія робяць больш спрэчак, чымся Божага збудаваньня ў веры.
- Завяршэньнеж загаду есьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумле́ньня ды веры бяз хітрыкаў,
- ад чаго адступіўшы, некаторыя ўзьбіліся на шлях нустаслоўя,
- жадаючы быць вучыцяля́мі закону, ды не разуме́ючы ані таго, аб чым гавораць, ані таго, што сцьвярджаюць.
- А мы ве́даем, што закон добры, калі хто законна карыстаецца ім,
- ве́даючы тое, што закон не пакладзены для праведніка, але для беззаконных і непакорных, бязбожных і грэшнікаў, распусных і паганых, для забойцаў бацькоў і матак, для душагубаў,
- для блуднікаў, мужаложнікаў, грабе́жцаў людзе́й, брахуноў, вераломных і для іншага, што праціўна здаровай навуцы,
- водле Эвангельля славы шчаснага Бога, якое мне́ даверана.
- I дзякую Хрысту Ісусу Госпаду нашаму, Які дае́ мне́ сілу, што Ён прызнаў мяне́ ве́рным, паставіўшы на служэньне,
- мяне́, які ране́й і зьняважаў, і перасьле́даваў, і крыўдзіў, але памілаваны, бо рабіў гэта праз няве́даньне, у няве́ры.
- Ласка-ж Госпада нашага памножылася ўва мне́ разам з ве́раю і любоўю ў Хрысьце́ Ісусе.
- Ве́рнае гэтае слова і ўсякага прыйма́ вартае, што Хрыстос Ісус прыйшоў на сьве́т збавіць грэшнікаў, а каторых я пе́ршы.
- Але дзеля таго я й памілаваны, каб Ісус Хрысгос у-ва мне́ пе́ршым паказаў усю доўгацярплівасьць, на прыклад тым, што хочуць ве́рыць у Яго дзеля жыцьця ве́чнага.
- Цару-ж вякоў нятле́ннаму, нявідомаму, адзінаму прамудраму Богу чэсьць і слава на ве́кі вякоў. Амін.
- Гэты запаве́т выкладаю табе́, сын мой Цімахве́й, водле былых аб табе́ прароцтваў, каб ты ваяваў згодна з імі добрую вайну,
- маючы ве́ру і добрае сумле́ньне, адкінуўшы якое некаторыя заняпалі ў ве́ры;
- із якіх Імяне́й і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб навучыліся не зьняважа́ць (Бога).
Разьдзéл 2.
- Дык пéрш за ўсё прашу ўпрашаць, маліцца, умаляць ды дзякаваць за ўсіх людзéй,
- за цароў і за ўсіх, што навéрсе, каб вясьці нам жыцьцё ціхое і спакойнае ў-ва ўсякай багабойнасьці і чыстасьці,
- бо гэта добра і прыéмма перад Спасам нашым Богам,
- Які хоча, каб усé людзі збавіліся і да назнаньня дайшлі.
- Бо Бог адзін і адзін пасярэднік між Богам і людзьмі — чалавéк Хрыстос Ісус,
- што аддаў Сябé дзеля адкуплéньня ўсіх, сьвядоцтва сваім часом,
- дзеля Якога я пастаўлены зьвястунóм і Апосталам (праўду кажу ў Хрысьцé, не маню), вучыцелем паганаў у вéры í нраўдзе.
- Дык жадаю, каб на кожным мéсцы маліліся мужы, узьнімаючы чыстыя рукі бяз гнéву і сумляваньня;
- каб таксама й жанчыны, у нрыстойнай вопратцы, са стыдлівасьцяй і мудрасьцяй аздаблялі сябé не пляцéньнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шáтамі дарагімі,
- але добрымі ўчынкамі (што прыстойна жанчынам, якія на багабойнасьць сябé пасьвяцілі).
- Жанчына няхай моўчкі вучыцца ўсякае пакоры,
- а жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб мужам верхаводзіла, але каб у бязмоўнасьці была.
- Бо пéрш створаны Адáм, а пасьля Ева;
- і не Адам быў спакýшаны, але жанá, спакýшаная, у праступку была,
- збаўлёна-ж будзе праз раджэньне дзяцéй, калі будзíг трываць у вéры й любві ды ý сьвятасьці з мудрасьцяй.
Разьдзéл 3.
- Вéрнае слова: калі хто япіскапства жадае, добрага дзéла жадае.
- Дык-жа япіскапу трэба быць беззаганным, аднаé жаны мужам, цьвярозым, мудрым, чэсным, гасьцінным, навучаючым,
- ня пяніцай, не забіякай, ня зьдзірцам, але ціхім, неваяўнічым, не срэбралюбцам,
- каб добра сваім домам кіраваў, дзяцéй у паслухмянасьці дзяржаў з усякай пашанай;
- бо хто ня ўмéе кіраваць уласным домам, ці будзе той турбавацца аб Царквé Божай?
- (Трэба быць) не з нованавéрненых, каб не загардзéў і не падпаў пад асуджэньне з дяблам.
- Трэба яму і сьвядоцтва мéць добрае ад вонкавых, каб ня ўпасьці ў дакор і сéці дяблавы.
- Дыяканам таксама (трэба) быць чэснымі, не двуязычнымі, не прагавітымі на віно, ня зьдзірцамі,
- каб мéлі тайну вéры ў чыстым сумлéньні.
- I. гэтакіх трэба пéрш выпрабоўваць, потым, калі беззаганныя, няхай служаць.
- Гэтак сама і жонкам трэба быць чэснымі, не абмоўніцамі, цьвярозымі, вéрнымі ўва ўсім.
- Дыяканы каб былі мужамі аднаé жонкі, добра кіруючы дзяцьмі і домам сваім,
- бо хто добра паслужыў, падгатоўваюць сабé добрую ступéнь і вялікую адвагу ў вéры ў Хрыста Ісуса.
- Гэтае табé пішу, спадзяючыся зараз прыйсьці да цябé,
- каб ты, калі забаўлюся, вéдаў, як трэба жыці ў доме Божым, які ёсьць Царквá Бога Жывога, стоўп і ўмацаваньне праўды.
- I запраўды — вялікая ёсьць тайна багабойнасьці: Бог зьявіўся ў цéле, апраўдаў сябé ў Духу, паказаў сябé Ангелам, абвéшчаны ў народах, прыняты вéраю ў сьвéце, узьнéсены ў славе.
Разьдзéл 4.
- Дух жа ясна кажа, што ў астатнія часы некаторыя адступяцца ад вéры, слухаючыся духоў спакушаючых і навук дэманавых,
- у крывадушнасьці брахлівых, загарэлых у сумлéньні сваім,
- што забяраняюць жаніцца, (кажуць) узьдзéржывацца ад éжы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай вéрнымі і пазнаўшымі праўду.
- Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішта не ганéбнае, што прымаецца з падзякаю,
- бо асьвячаецца словам Божым і малітваю.
- Падаючы гэтае братом, будзеш добрым служкай Ісуса Хрыста, кормленым словамі вéры і добрай навукай, за якой ты пасьлéдаваў.
- А паганых і бабскіх казак цурайся, сябé-ж прывучай да багабойнасьці;
- бо цялéснае навытараньне мала карыснае, а багабойнасьць на ўсё карысная, маючы прырачэньне жыцьця цяпéрашняга і будучага.
- Слова гэтае вéрнае і ўсякага прыняцьця годнае.
- Бо мы дзеля гэтага і працуем, дый ненавідзяць нас, што спадзяваліся на Бога Жывога, які ёсьць Збавіцель усіх людзéй, а найбалéй вéрных.
- Апавядай гэтае і навучай.
- Няхай ніхто не пагарджае маладосьцяй тваéй, але будзь узорам для вéрных у слове, у жыцьці, у любві, у духу, у вéры, у чыстасьці.
- Пакуль прыду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем.
- Ня будзь няўважлівым на здольнасьць у табé, што дадзена табé прароцтвам, з узлажэньнем рук сьвяшчэнства.
- На гэта зважай, у гэтым будзь, каб пасьпяваньне тваé для ўсіх было яўнае.
- Уваходзь у сябé і ў навуку, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябé збавіш, і тых, што слухаюць цябé.
Разьдзéл 5.
- Старога не дакарáй, але малі, як бацьку; малодшых, як братóў;
- старых жанчын, як матак; малодшых, як сёстраў, з усякаю чыстасьцяй.
- Удоваў паважай, тых, што ўдовы запраўды.
- Калі-ж якая ўдава мáе дзяцéй, ці ўнукаў, дык яны на
- сампéрш няхай вучацца паважаць уласны дом і ў свой чарод аддзячыць бацьком: бо гэта добра і ўгодна перад Богам.
- Праўдзівая-ж удава і адзінокая спадзяéцца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уначы і ўдзéнь,
- раскошніца-ж, жывучы, мёртвая.
- I гэтае загадвай ім, каб былі беззаганнымі.
- Калі-ж хто аб сваіх, а асабліва аб хатніх не клапóціцца, той адрокся ад вéры і горш за нявéрнага.
- Удава-ж няхай выбіраецца ня мéнш, як шасьцідзесяцігóдняя, якая была жонкаю аднаго мужа,
- дазнаная з добрых учынкаў, ці дзяцéй узгадавала, ці прымала падарожных, ці абмывала ногі сьвятым, ці памагала нешчасьлівым, ці рупілася аб кожную добрую справу.
- А маладых удоў ня прымай, бо яны, разласаваўшыся насупраць Хрысту, хочуць замуж;
- яны падлягаюць асуджэньню, бо адкінулі ранéйшую вéру;
- да таго-ж яны, гуляючы, прывучаюцца хадзіць па дамох; дый ня толькі гуляшчыя, але й баўтлівыя, і цікавыя, і гавораць, чаго ня сьлéд.
- Дык хачу, каб маладыя ўдовы йшлі замуж, радзілі дзяцéй, кіравалі домам і не давалі праціўніку ніякае падставы дзеля абмаўляньня:
- бо некаторыя ўжо зьвярнулі на сьлéд шатана.
- Калі які вéрны ці вéрная мáе ўдовы, няхай памагае ім і не абцяжáе Царквы, каб яна памагала запраўдным удовам.
- Старшыя, якія старшынствуюць добра, варты падвойнае пашаны, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.
- Бо Пісаньне кажа: не закелзáй вала, які малоціць, і: работнік варты нагароды сваéй (Другазак. 25, 4; Мацьв. 10, 10).
- Абвінавáчаньне на старшага ня йначай прымай, як пры двох ці трох сьвéдках.
- Тых, што грашáць, дакарáй перад усімі, каб і іншыя страх мéлі.
- Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі Ангеламі заклінаю цябé захаваць гэтае, »е асуджаючы напéрад, нічога ня робячы водле ўнады.
- Рук хутка ні на кога не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахох; хавай сябé чыстым.
- Дый ня пі адну ваду, але ўжывай крыху віна дзеля жывата твайго і частых тваіх недамаганьняў.
- Грахі ў іншых людзéй яўныя ,і напéрадзе вядуць на асуджэньне, а за іншымі ідуць сьлéдам.
- Гэтак сама і добрыя ўчынкі напéрад яўныя; а калі інакш, схавацца ня могуць.
Разьдзéл 6.
- Рабы, што пад ярмом, павінны лічыць паноў сваіх годнымі ўсякае пашаны, каб ня было ганьбаваньня на імя Божае і на навуку.
- Тыя-ж, што вéрных маюць за паноў, няхай ня будуць нядбалымі, бо яны браты; але тым балéй няхай паслугуюць ім, што яны вéрныя і ўмілаваныя, прымаючы дабро. Гэтага навучай і заклікай.
- Калі-ж хто навучае інакш і ня йдзé за здаровымі словамі Госпада нашага Ісуса Хрыста і за навукай аб багабойнасьці,
- той загардзéў, нічога ня вéдаючы, але хворы на змаганьне і спрэчкі, ад чаго бывае зайздрасьць, сварка, лаянкі, благія падазрэньні,
- пустыя гутаркі між людзьмі папсаванага розуму, што згубілі праўду і думаюць, быццам багабойнасьць служыць дзеля прыбытку. Ухіляйся ад гэтакіх.
- Вялікі-ж набытак быць багабойным і здаволеным.
- Бо мы нічога ня прынéсьлі на сьвéт; дык ясна, што й нічога вынясьці ня можам.
- Маючы-ж éжу і вопратку, будзем здаволены гэтым.
- Тыя-ж, што жадаюць узбагáчвацца, пáдаюць у спакушэньне і ў сéці і ў многія неразумныя і шкадлівыя пажаданьні, што топяць людзéй у зьніштажэньні й загубе;
- бо корань усяго благога ёсьць срэбралюбства, аддаўшыся якому некаторыя ўхіліліся ад вéры і самі сябé аддалі на многія мукі.
- Ты-ж, чалавéча Божы, уцякай ад гэтага, але пасьпявáй у праўдзе, багабойнасьці, вéры, любві, цярплівасьці, ціхасьці;
- змагайся добрым змаганьнем вéры, дзяржыся за жыцьцё вéчнае, да якога ты і пакліканы. дый ты вызнаў добоáе вызнáньне пéрад многімі сьвéдкамі.
- Перад Богам, усё ажыўляючым, і перад Хрыстом Ісусам, Які засьвéдчыў перад Понцкім Пілатам добрае .вызнаньне, загадываю табé
- захаваць гэту запаведзь чыстай, беззаганнай, аж да зьяўлéньня Госпада нашага Ісуса Хрыста,
- якое ў свой час адкрые шчасьлівы й адзіны магутны Цар Цароў і Госпад гаспадароў,
- адзіны, што мáе несьмяротнасьць, жывé ў сьвятлé недаступным, якога ніхто із людзéй ня бачыў і бачыць ня можа. Яму чэсьць і дзяржава вéчная. Амін.
- Багатым у гэтым вéку загадывай, каб яны ня думалі шмат аб сабé ані спадзяваліся на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, што даé нам усё шчодра дзеля ўслады;
- каб яны рабілі дабро, багацéлі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся,
- зьбіраючы сабé, як скарб, добры грунт дзеля будучыны, каб дастаць жыцьцё вéчнае.
- О, Цімахвéю, захоўвай пераданае табé, ухіляючыся ад паганага пустаслоўя І перакорлівасьці фальшывага знаньня,
- пахваляючыся якім, некаторыя ўхіліліся ад вéры. Ласка з табою. Амін. Да Цімахвéя пéршае напісана з Ляодыкіі, што ёсьць сталічнае мéста Фрыгіі Пакатыянскае.