ТРЭЦЯЕ САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ІОАНА БАГАСЛОВА
- 1. Старшьг— улюбленаму Гаю, каторага я люблю запраўды.
- Умілаваны! Малюся, каб ты быў здароў і пасьпяваў ува ўсім, як пасьпявае душа твая.
- Бо я дужа ўцéшыўся, калі прыйшлі браты і засьвéдчылі тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе.
- Для мянé няма большай радасьці, як чуць, што дзéці маé ходзяць у праўдзе.
- Улюблены! ты робіш вéрнае, што робіш для братоў і для чужакоў,
- якія засьвéдчылі перад царквою тваю любоў; ты добра зробіш, калі адправіш іх, як трэба дзеля Бога,
- бо яны дзеля імéньня Яго пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад паганаў.
- Дык мы павінны прымаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе.
- Я напісаў царквé; але Дыатрэф, што любіць у іх старшынстваваць, ня прымае нас.
- Дзеля гэтага, калі я прыду, то напомню пра ўчынкі, якія ён робіць, абмаўляючы нас благімі словамі; і, не здаволіваючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і не дае хочучым ды выганяе з царквы.
- Улюблены! не патурай ліху, але дабру. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць зло, ня бачыў Бога.
- Пра Зьмітра засьвéдчана ўсімі і самой праўдаю; сьвéдчым таксама і мы, і вы вéдаеце, што пасьвéдчаньне нашае праўдзівае.
- Шмат мéў я пісаць; але не хачу пісаць да цябé чарніламі і трысьцінай,
- але спадзяюся борзда пабачыць цябé і пагутарыць вуснамі ў вусны.
- Мір табé! Вітаюць цябé сябры; прывітай сяброў паімéнна.