Беларуская Біблія

ДРУГОЕ САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ІОАНА БАГАСЛОВА

  1. 1. Старшы — выбрáнай пані і дзéцям яé, каторых я запраўды люблю, (і ня толькі я, але і ўсé, што праўду пазналі),
  2. дзéля праўды, якая прабывае ў нас і будзе з намі навéкі,
  3. няхай будзе з вамі ласка, зьмілаваньне, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любві!
  4. Я дужа ўцéшыўся, што знайшоў сярод дзяцéй тваіх такіх, што ходзяць у праўдзе паводле таго, як мы дасталі запаведзь ад Айца.
  5. I сягоньня прашу цябé, пані, не як новую зáпаведзь пішучы табé, але тую, што маем ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.
  6. I тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле запаведзяў Яго. Гэта —> тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паводле яé хадзілі.
  7. Бо многа зводнікаў увайшло ў сьвéт, якія не вызнаваюць Ісуса Хрыста, што ў цéле прыйшоў: гэткі чалавéк ёсьць зводнік і антыхрыст.
  8. Глядзéце за сабою, каб нам ня згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду.
  9. Кожын, хто пераступае навуку Хрыстовую і не прабывае ў ёй, ня мае Бога; хто-ж прабывае ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына.
  10. Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтае навукі, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго;
  11. бо хто вітае яго, той прымае ўдзéл у благіх учынках яго.
  12. Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на папéры ды чарніламі, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая была поўная.
  13. Вітаюць цябé дзéці сястры тваé выбрáнае. Амін.