ПЕРШАЕ САБОРНАЕ ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ІОАНА БАГАСЛОВА
Разьдзéл 1.
- Аб тым, што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачыма, што разглядалі і да чаго датыкаліся рукі нашыя, аб Слове жыцьця, —
- (бо жыцьцё зьявілася, і мы бачылі і сьвéдчым і абвяшчаем вам гэтае вéчнае жыцьцё, якое было ў Айца і зьявілася нам),
- аб тым, што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мéлі лучнасьць з намі; а нашая лучнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
- I гэтае пішам вам, каб радасьць ваша была поўная.
- I вось тое абвяшчэньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам: Бог ёсьць сьвятлó, і няма ў Ім жаднае цéмры.
- Калі мы кажам, што маем лучнасьць з Ім, а ходзім у цéмры, дык манім і ня робім па праўдзе;
- а калі ходзім у сьвятлé, як Ён у сьвятлé, дык маем лучнасьць міжы сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.
- Калі кажам, што ня маем грэху, — ашуківаем самых сябé, і нямá ў нас праўды.
- Калі вызнаём грахі нашыя, дык Ён — вéрны і справядлівы, каб дараваць нам грахі нашыя і ачысьціць нас ад усякае няпраўды.
- Калі кажам, што мы не саграшылі, дык робім ілжывым Яго, і нямá ў нас слова Ягонага.
Разьдзéл 2.
- Дзéткі маé! пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі бы хто саграшыў, дык маем Заступніка перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка;
- Ён ёсьць зьмілаваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але й за грахі ўсяго сьвéту.
- А што мы пазналі Яго, давéдываемся з таго, што выпаўняем зáпаведзі Яго.
- Хто кажа: я пазнаў Яго, але зáпаведзяў Яго не выпаўняе, той брахун, і няма ў ім праўды;
- а хто выпаўняе слова Яго, у тым запраўды любоў Божая завяршылася: з гэтага пазнаéм, што мы ў Ім.
- Хто кажа, што ў Ім прабывае, той павінен хадзіць так, як Ён хадзіў.
- Браты! ня новую запаведзь пішу вам, але запаведзь старадаўную, якую вы мéлі ад пачатку: запаведзь старадаўная ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку.
- Зноў жа і новую запаведзь пішу вам, што праўдзіва і ў Ім, і ў вас: што праходзе цéмра, і праўдзівае сьвятло сьвéціць ужо.
- Хто кажа, што ён у сьвятлé, а ненавідзіць брата свайго, той у цéмры дагэтуль.
- Хто любіць брата свайго, той прабывае ў сьвятлé, і няма ў ім спакушэньня;
- а хто ненавідзіць брата свайго, той у цéмры знаходзіцца і ў цéмры ходзіць ды ня вéдае, куды йдзé, бо цéмра вочы яму асьляпіла.
- Пішу вам, дзеткі, што дараваны вам грахі дзеля імéньня Яго.
- Пішу вам, айцы, бо вы пазналі Істнуючага ад пачатку. Пішу вам, дзяцюкі, бо вы перамаглі злога. Пішу вам, падросткі, бо вы пазналі Айца.
- Я напісаў вам, айцы, бо вы пазналі Беспачатнага. Я напісаў вам, дзяцюкі, бо вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі злога.
- Ня любéце сьвéту, ні таго, што ў сьвéце. Хто любіць сьвéт, у тым няма любві Айца.
- Бо ўсё, што ў сьвéце: пажаданьне цéла, пажаданьне вачэй і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад гэтага сьвéту.
- I сьвéт праходзе, і пажаданьне яго, а хто выпаўняе волю. Божую, той трывае давéку.
- Дзéці! Апошняя гадзіна! I, як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, а цяпер зьявілася многа антыхрыстаў, дык мы і пазнаéм з гэтага, што настала апошняя гадзіна.
- Яны выйшлі спаміж нас, але ня былі з нашых; бо, каб яны былі з нашых, дык асталіся-б з намі; але яны выйшлі, каб выявілася, што ня ўсé з нашых.
- Дый вы маеце памазаньне ад Сьвятога і вéдаеце ўсё.
- Я напісаў вам не затым, што вы ня вéдалі-б праўды, але затым, што вы вéдаеце яé, дый што ўсякая ілжа не ад праўды.
- Хто брахун, калі ня той, хто адкідае, што Ісус ёсьць Хрыстос? Гэта — антыхрыст, які адкідае Айца і Сына.
- Усякі, хто адкідае Сына, ня мае і Айца.
- Дык штó вы чулі ад пачатку, тое няхай і прабывае ў вас; калі прабывацьме ў вас тое, штó вы чулі ад пачатку, то й вы прабываць будзеце ў сыне і Айцу.
- Івось гэтае абяцаньне, якое Ён абяцаў нам, ёсьць жыцьцё вéчнае.
- Гэта я напісаў вам аб тых, што зводзяць вас.
- Дый памазаньне, якое вы дасталі ад Яго, у вас прабывае, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але, як гэтае самае памазаньне вучыць вас аб усім, а яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым прабывайце.
- Дык вось, дзéткі, прабывайце ў Ім,» каб, як Ён зьявіцца, мéць нам адвагу й не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.
- Калі вы вéдаеце, што Ён праведнік, дык вéдайце й тое, што ўсякі, хто праўду робе, ад яго народжаны.
Разьдзéл 3.
- Глядзéце, якую любоў даў нам Ацéц, каб нам называцца Дзяцьмі Божымі. Сьвéт затым ня вéдае вас, што не пазнаў Яго.
- Умілаваныя! мы цяпер дзéці Божыя, але яшчэ ня выявілася, штó мы будзем. Вéдаем толькі, што, калі выявіцца, дык будзем падобныя да Яго, бо ўглéдзім Яго, як Ён ёсьць.
- I ўсякі, хто мае гэту надзéю на Яго, áчышчае сябé, бо Ён чысты.
- Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне.
- I вы вéдаеце, што Ён зьявіўся дзеля таго, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху.
- Усякі, хто ў Ім прабывае, не грашыць; усякі, хто грашыць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго.
- Дзéткі! няхай ніхто вас ня зводзіць. Хто робіць праўду, той праведны, як і Ён праведны.
- Хто робіць грэх, той ад дябла, бо ад пачатку дябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьніштожыць дзéла дяблавае.
- Усякі, нарóджáны ад Бога, грэху ня робіць, бо насéньне Яго прабывае ў ім, і ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога.
- Дзéці Божыя і дзéці дяблавы пазнаюцца гэтак: кожын, хто ня робіць праўды, ня ёсьць ад Бога, таксама як і той, хто ня любіць брата свайго.
- Бо гэткае ёсьць абвяшчэньне, што вы чулі ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго, —
- ня гэтак, як Каін, што быў ад ліхога й забіў свайго брата. А за што забіў яго? За тое, што ягоныя ўчынкі былі благія, а брата яго — справядлівыя.
- Ня дзівуйцеся, браты маі, калі сьвéт ненавідзіць вас.
- Мы вéдаем, што перайшлі ад сьмéрці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто-ж ня любіць брата, прабывае ў сьмéрці.
- Кожын, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць душагуб; а вы вéдаеце, што ніводзін душагуб ня мае жыцьця вéчнага, у ім прабываючага.
- У тым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю: і мы павінны пакладаць душы сваé за братоў.
- А хто мае дастатак у сьвéце, але, бачучы брата свайго ў патрэбе, зачыняе ад яго сэрца сваé, — дык як прабывае ў ім любоў Божая?
- Дзéткі маé! Будзем любіць ня словам ці языком, але дзéлам і праўдаю!
- I гэтак пазнáем, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя.
- Бо, калі сэрца нас асуджаеі дык тым балéй Бог, бо Бог болыны за сэрца нашае і вéдае ўсё.
- Умілаваныя! Калі сэрца нашае не асуджае нас, дык маем адвагу перад Богам>
- і, чаго ні папросім, дастанем ад Яго, бо выпаўняем запаведзі Яго і робім добрае прад абліччам Ягоным.
- А запаведзь Яго тая, каб мы вéрылі ў імя Сына Яго Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён запавéдаў нам.
- I хто захоўвае зáпаведзі Яго, той прабывае ў Ім, і Ён у тым. А што ён прабывае ў нас, давéдваемся па Духу, Якога Ён нам даў.
Разьдзéл 4.
- Умілаваныя! ня ўсякаму духу вéрце, але выспрабуйце духаў, ці ад Бога яны, бо многа зьявілася на сьвéце фальшывых прарокаў.
- Духа Божага пазнавайце з гэтага: усякі дух, які вызнаé Ісуса Хрыста, што прыйшоў у цéле, ёсьць адБога;
- а ўсякі дух, які не вызнаé Ісуса Хрыста, што прыйшоў у цéле, ня ёсьць ад Бога, і гэта дух антыхрыста, аб якім вы чулі, што ён прыдзе, і цяпер ёсьць ужо ў сьвéце.
- Дзéткі! вы — ад Бога і вы перамаглі іх; бо той, хто ў вас, большы за таго, хто ў сьвéце.
- Яны ад сьвéту, бо і гавораць ад сьвéту, і сьвéт слухае іх.
- Мы ад Бога: хто знае Бога, слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. Гэтак вось і пазнаéм духа праўды і духа манлівасьці.
- Умілаваныя! будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і знае Бога.
- Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Боґ ёсьць любоў.
- Божая любоў да нас у тым выявілася, што Бог паслаў на сьвéт адзінароднага Сына Свайго, каб мы жылі праз Яго.
- У тым любоў, не што мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго дзеля зьмілаваньня над грахамі нашымі. .
- Умілаваныя! калі Бог палюбіў нас гэтак, дык і мы павінны дюбіць адзін аднаго.
- Бога ніхто ніколі ня бачыў: калі-ж мы любім адзін аднаго, дык Боґ у нас прабы
221 вае, і любоў Яго дасканалая ў нáс.
- Што мы прабываем у Ім, і Ён у нас, пазнаéм па тым, што Ён даў нам ад Духа Свайго. .
- I мы бачылі й сьвéдчым, што Ацéц паслаў Сына, Збавіцеля сьвéту.
- Хто вызнаé, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым прабывае Бог, і ён у Богу.
- I мы пазналі любоў, якую мае да нас Бог, і павéрылі ў яé. Бог ёсьць любоў, і той, хто прабывае ў любві, прабывае ў Богу, і Бог у ім.
- Любоў даскапаліцца з намі на тое, каб мы мéлі адвагу ў дзéнь суда, бо які Ён, гэткія й мы ў гэтым сьвéце.
- Страху няма ў любві, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; хто баіцца, той у любві недасканалы.
- Мы любім Яго, бо Ён пéрш палюбіў нас.
- Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той брахун; бо хто ня любіць брата свайго, якога бáчыць, як можа любіць Бога, якога ня бачыць?
- I мы маем ад Яго гэткую запаведзь, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.
Разьдзéл 5.
- Кожын, хто вéруе, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожын, хто любіць Радзіўшага, любіць і Народжанага ад Яго.
- Што любім дзяцéй Божых, пазнаéм з таго, калі любім Бога і выпаўняем запаведзі Яго.
- Бо тое ёсьць любоў да Бога,. каб мы выпаўнялі запаве
222 Пéршае Пасланьне Іоана $. дзі Яго; і запаведзі Яго не цяжкія.
- Бо кожны, народжаны ад Бога, перамагае сьвéт; і гэтая перамога,што перамагла сьвéт, вéра нашая.
- Хто той, што перамагае сьвéт, калі ня вéруючы, што Ісус ёсьць Сын Божы?
- Гэты ёсьць Ісус Хрыстос, які прайшоў праз ваду і кроў; не праз ваду толькі, але праз ваду і кроў; і Дух сьвéдчыць, бо Дух ёсьць праўда.
- Бо тры сьвéдчаць на нéбе: Ацéц, Слова і Сьвяты Дух, і гэтыя тры ёсьць адно.
- I тры сьвéдчаць на зямлі: дух, вада і кроў; і гэтыя тры — адно.
- Калі мы прымаем сьвéдчаньне чалавéчае, дык сьвéдчаньне Божае — большае, бо гэта ёсьць сьвéдчаньне Божае, якім Бог сьвéдчыпь аб Сыне Сваім.
- Хто ў Сына Божага вéруе, мáе пасьвéдчаньне ў самым сабé; хто ня вéрыць Богу, той ілжывым зрабіў Яго, бо ня ўвéраваў у пасьвéдчаньне, якім Бог засьвéдчыў аб Сыне Сваім.
- А гэтае сьвéдчаньне ў тым, што Бог даў нам жыцьцё вéчнае, і гэтае жыцьцё ў сыне Яго.
- Хто мáе Сына, мáе жыцьцё; хто Сына Божага ня мáе, ня мáе жыцьця.
- Гэтае напісаў я вам, вéруючым у імя Сына Божага, каб вы вéдалі, што маеце жыцьцё вéчнае, ды каб вéравалі ў імя Сына Божага.
- I вось адвага, якую мы маем да Яго, што, калі просім чаго водле волі Яго, Ён слухае нас;
- а калі мы вéдаем, што Ён слухае нас у-ва ўсім, чаго-б мы ні прасілі, — дык вéдаем, што дастанем прошанае ад Яго.
- Калі хто бачыць брата свайго, які грашыць грэхам не на сьмéрць, то няхай моліцца, і (Бог) дасьць яму жыцьцё, гэным, што грашáць не на сьмéрць. Ёсьць грэх на сьмéрць: не аб гэтым кажу маліцца.
- Усякая няпраўда ёсьць грэх, але грэх не на сьмéрць.
- Мы вéдаем, што кожын, хто народжаны ад Бога, не грашыць; а народжаны ад Бога захоўвае сябé, і ліхі не зачэпіць яго.
- Мы вéдаем, што мы ад Бога, і што ўвéсь сьвéт ляжыць у зьлé.
- Вéдаем такжа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам розум, каб пазналі (Бога) праўдзівага; і мы ў праўдзівым Сыне Яго Ісусе Хрысьцé: Гэты ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вéчнае.
- Дзéткі! захоўвайце сябé ад ідалаў. Амін.