АДКРЫЦЬЦЕ СЬВ. ІОАНА ВАГАСЛОВА.
Разьдзéл 1.
- Адкрыцьце Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаў рабáм Сваім, штó мусіць стацца ў хуткім часе, і даў знак, паслаўшы праз Ангела Свайго рабý Свайму Іоану,
- які пасьвéдчыў слова Божае і сьвéдчаньне Ісуса Хрыста, ды тое, што сам бачыў.
- Шчасьлівы, хто чытае і хто слухае словы прароцтва ды захоўвае напісанае ў ім: бо час блізкі.
- Іоан да сямёх цэркваў, што ў Азіі: ласка на вас і мір ад Таго, што éсьць і што быў і што прыдзе, ды ад сямёх духаў, што перад пасадам Ягоным,
- і ад Ісуса Хрыста, сьвéдкі верыгóднага, першакá із мёртвых і павадыра цароў зямных; Яму, палюбіўшаму нас ды ў крыві Сваёй абмыўшага нас ад грахоў нашых,
- (ды зрабіў нас царамі й сьвяшчэньнікамі Богу і Айцу Свайму), хвалá і дзяржава на вéчныя вякí. Амін.
- Вось, ідзе з хмарамі, і ўгледзіць Яго кожнае вока і тыя, што пракалолі Яго; і загалосяць перад Ім усе роды зямлі. Алé, амін.
- Я ёсьць Альфа і Омэга, пачатак і канец, кажа Госпад, Які ёсьць і быў і прыдзе, Уседзяржыцель.
- Я Іоан, і брат ваш і таварыш у горы і ў царстве і ў цярпéньні Ісуса Хрыста, быў на востраве, называным Патмос, дзеля слова Божага і сьвéдчаньня Ісуса Хрыста.
- Я быў у духу ў дзéнь Гасподні і пачуў ззаду за мной вялікі голас, як-бы трубы, мовячы:
- Я ёсьць Альфа і Омэга, Пéршы й Апошні; і: што бачыш, напішы ў кнігу ды пашлі цэрквам, што ў Азіі: у Эфэс і ў Сьмірну, і ў Пэргам, і ў Тыатыру, і ў Сарды, і ў Філядэльфію, і ў ЛяодыкІю.
- I я павярнуўся, каб пабачыць голас, што гутарыў са мною, і,. павярнуўшыся, углéдзіў сéм залатых сьвéтачаў
- і сярод сямёх сьвéтачаý— падобнага да Сына Чалавéчага, апранутага ў доўгую шáту і падперазанага праз грудзі залатым паясом;
- а галава й валасы ў Яго бéлыя, як бéлая воўна, як сьнéг; і вочы ў Яго, як полымя агністае;
- і ногі ў Яго падобныя да мéдзі, быццам у пéчы распáленыя; і голас у Яго быццам гук водаў многіх;
- і мéў Ён у правай руцэ сваёй сéм зорак; і із вуснаў Ягоных выходзіў мéч двусéчны востры; і аблічча ў Яго быццам сонца сьвéціць у сіле сваёй.
- I, калі я ўглéдзіў Яго, я паваліўся к нагам Ягоным, быццам мёртвы; і Ён паклаў на мянé Сваю правіцу, мовячы да мянé: Не палохайся: Я ёсьць Пéршы і Апошні ды Жывы;
- і быў Я мёртвы і вось жыву на вéчныя вякí; амін. I маю ключы пéкла і сьмéрці.
- Напішы, што ўбачыў ды што ёсьць і што мáе стацца пасьля гэтага:
- тайна сямёх зорак, што бачыў ты ў правіцы Маёй, ды сéм сьвéтачаў залатых: сéм зорак — Ангелы сямёх цэркваў, а сéм сьвéтачаў, што ты бачыў, ёсьць сéм цэркваý.
Разьдзéл 2.
- Ангелу Эфэскае царквы нанішы: Вось што кажа Той, што дзяржыць сéм зорак у правай руцэ сваёй ды што ходзе сярод сямёх залатых сьвéтачаў:
- Вéдаю ўчынкі тваі і труд твой і цярплівасьць тваю, ды што ня можаш сьцярпéць нягоднікаў і дасьвéдчыў тых, што называюць сябé апосталамі і ня ёсьць, ды знайшоў іх брахунамі,
- і пакутаваў, і маеш цярплівасьць, ды дзеля імéньня Майго трудзіўся й не зьнямогся.
- Але маю проці цябé тое, што пакінуў ты пéршую любоў тваю.
- Дык прыпомні, скуль выпаў, і пакáйся ды рабі пéршыя дзелы тваé; калі-ж нé, дык хутка прыйду да цябé і зрушу сьвéтач твой з мéсца ягонага, калі не пакаешся.
- Адно тое маеш, што ненавідзіш дзелй Мікалаітаў, якія й Я ненавіджу.
- Хто мáе вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: хто пераможа, дам таму спажываці ад дрэва жыцьця, што пасярод раю Божага.
- I ангелу Сьмірнскае царквы напішы: Вось што кажа Пéршы й Апошні, што быў памéршы і ажыў:
- Вéдаю ўчынкі тваі і тугу й убожства (ты-ж багаты), ды ганьбаваньне ад тых, што называюць сябé Жыдамі й ня ёсьць, а ёсьць сынагога сатаны.
- Ня бойся нічога, што маеш выцярпецьВосьдябалманіцца кідаці спаміж вас, каб спакусіць; і зазнáеце гора дзéсяць дзён. Будзь вéрны да сьмéрці, і дам табé вянок жыцьця.
- Хто мáе вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: Хто пераможа, не дазнáе крыўды ад паўторнае сьмéрці.
- I ангелу царквá, што ў Пэргаме, напішы: Вось што кажа Той, што мáе мéч двусéчны востры:
- Вéдаю ўчынкі тваі, ды што жывéш там,дзе пасад/шатана, і дзяржáш імя Маé ды не адрокся ад вéры Маéй у тыя дні, калі забіты быў у вас, дзе жывé сатана, вéрны Мой сьвéдка Антыпа.
- Ды маю проці цябé няшмат, бо маеш тамака такіх, што дзяржáцца навукі Валаама, які навучыў кінуць спакусу перад сынамі Ізраілявымі, каб éлі жэртвы ідалавыя ды жылі ў блудзе.
- Такжа маеш і ты такіх, што дзяржáцца навукі Мікалаітаў, якую ненавіджу.
- Пакайся: бо як нé, хутка прыйду да цябé і ваявáціму з імі мячом вуснаў Маіх.
- Хто мáе вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: Хто пераможа, дам таму спажываці ад манны ўкрытае і дам яму камень бéлы й на кáмені імя новае напісанае, якога ніхто ня вéдае, толькі хто дастаў.
- I Ангелу царквá ў Тыатыры напішы: Вось што кажа Сын Божы, Які мáе вочы Сваéг як полымя агністае, а ногі Яго да мéдзі падобныя: .
- Вéдаю ўчынкі тваі і любоў, і служэньне, і вéру, і цярплівасьць тваю, і ўчынкі тваі, ды што апошніх балéй, чым пéршых.
- Але маю крыху проці цябé: бо даéш жанчыне Езавéлі, што называе сябé прарочыцай, вучыць і баламуціць рабоў маіх, жыць распусна ды éсьці жэртвы ідалавыя.
- I даў Я éй час, каб пакаялася ў распусьце сваёй, ды не пакаялася.
- Вось я кідаю яé на ложак і палюбоўнікаў яе ў вялікую тугý, калі не пакаюцца ў дзелóх сваіх.
- I дзяцéй яé на сьмéрць забю. I давéдаюцца ўсé цэрквы, што Я ёсьць разьвéдчык нутра й сэрца. I дам вам кожнаму паводле дзéл вашых.
- Вам-жа кажу ды рэшце Тыатырцаў, якія ня маюць гэтае навукі і якія не пазналі так-званых глыбіняў шатáна, што не ўзвалю на вас іншага цяжару,
- адно тое, што маеце, дзяржыце, ажно пакуль ня прыду.
- I хто пераможа й пілнаваціме дзелы маé да канца, таму дам уладу над паганамі,
- і будзе пасьвіць іх пáліцай зялéзнай; як судзьдзе глінянае, пакрышацца яны, як і Я прыняў ад Айца Майго;
- і дам яму зорку ранічную.
- Хто мáе вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.
Разьдзéл 3.
- I Ангелу царквы ў Сардах напішы: Вось што кажа Той, што мáе сéм духаў Божых ды сéм зорак: Вéдаю ўчынкі тваі, што маеш імя, што жывéш, ды ёсьць мёртвы.
- Чувай і ўзмацняй рэшту, што манíцца ўмéрці: бо незнайшоў Я, каб дзелы тваé былі споўнены перад Богам.
- Дык прыпомні, як ты прыняў ды чуў, і пілнуй ды пакайся. Калі-ж ня будзеш чувáць, прыду на цябé, быццам злодзей, і ня будзеш вéдаць, у якую гадзіну прыду на цябé.
- Мала маеш у Сардах імёнаў, што не запэцкалі вопраткі сваёй; яны будуць хадзіць са Мною ў бéлым, бо годны гэтага.
- Хто пераможа, апрáнены будзе ў бéлыя шáты; і ня вычыркну імя ягонага з кнігі жыцьця, і вызнáю імя яго перад Айцом Маім і перад Ангелáмі Яго.
- Хто мáе вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.
- I ангелу царквы ў Філядэльфіі напішы: Вось што кажа Сьвяты, Запраўдны, Які мáе ключ Давідавы, што адмыкае — і ніхто не замкнé, ды замыкае — і ніхто не адамкнé:
- Вéдаю ўчынкі тваі; вось, Я даў перад табою дзьвéры адамкнёныя, і ніхто ня можа замкнуць іх; малую маеш сілу, ды захаваў слова Маё і не адрокся ад імéньня Майго.
- Вось, я даю: із сынагогі шатáна, з тых,што называюць сябé Жыдамі, ды ня ёсьць, а ілгуць, — вось, я зрóблю, каб яны прыйшлі й сукланіліся перад нагамі тваімі, і давéдаюцца, што Я ўлюбіў цябé.
- А што ты захаваў слова цярплівасьці Маéй, дык і Я захаваю цябé ад гадзіны спакушэньня, што мáе прыйсьці на ўсéнькі сьвéт, каб спакусіць жыхараў зямлі.
- Вось, Я йду хутка; дзяржы, што маеш, каб ніхто не забраў вянка твайго.
- Хто пераможа, зрóблютаго стаўбом у храме Бога Майго, і ўжо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя мéста Бога Майго, новага Ерузаліму, што зыходзе з нéба ад Бога Майго, ды Маё новае імя.
- Хто мáе вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.
- I ангелу Ляодыкійскае царквы напішы: Вось што кажа Амін, сьвéдка вéрны й справядлівы, пачатак тварэньня Божага:
- Вéдаю ўчынкі тваі, што ты ані сьцюдзéны, ані гарачы; о, каб-жа ты быў сьцюдзёны або гарачы!
- Дык вось, дзеля таго, што ты цёплы, а не сьцюдзёны ані гарачы, Я выкіну цябé і? вуснаў Маіх.
- Бо кажаш: я багаты і разбагацéў і ні ў чым ня маю патрэбы, і ня вéдаеш, што ты гаротны і мізэрны, і ўбогі, і сьляпы, і голы.
- Раджу табé купіць у Мянé золата, ачышчанае ў вагні, каб разбагацéў; ды бéлую вопратку, каб апрануўся, ды каб ня выявіўся сорам нáгасьці тваéй; ды мазяй вочнаю пгмаж вочы тваé, каб бачыў.
- Я, каго люблю, дакараю й караю; дык будзь старэнны й пакайся.
- Вось, стаю пры дзьвярох і стукаюся; калі хто пачуе Мой голас і адчыніць дзьвéры, Я выйду да яго і буду вячэраць з ім, дый ён са Мною.
- Хто пераможа, дам яму сéсьці са Мною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сéў з Айцом Маім на пасадзе Ягоным.
- Хто мáе вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.
Разьдзéл 4.
- Пасьля гэтага я глянуў, і вось дзьвéры расчыненыяна нéбе, і пéршы голас, які я чуў, быццам голас трубы, гукаючы са мною, сказаў: узыйдзі сюды, і пакажу табé, штó мусіць стацца пасьля гэтага;
- I я ўраз быў у духу; і вось пасад стаяў на нéбе, а на пасадзе — Сідзйчы.
- I Сідзячы з выгляду падобны быў да кáменя ясьпісовага й сардыновага; і вясёлка навакол пасаду, з выгляду падобная да шмарагдовае.
- I навакол пасаду дваццаць чатыры пасады; і на пасадах углéдзіў я сéдзячы дваццаць чатырох старыкоў, апрáненых у бéлыя вопраткі, і на галовах у іх былі залатыя вянкі.
- І із пасаду выходзяць маланкі й грымоты й галасы; і сéм сьвéтачаў агністых гараць перад пасадам і éсьць сéм духаў Божых.
- I перад пасадам мора шклянае, падобнае да крышталу, і ўсярэдзіне пасаду ды навакол пасаду чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.
- I пéршая жывёла падобная да лéва, і другая жывёла падобная да цяляці, і трэцяя жывёла мéла аблічча, як чалавéк, і чацьвéртая жывёла падобна да арла лятучы.
- I чатыры жывéлы, кожная па сабé, мéлі па шэсьць крыльляў наўкола і ўсярэдзіне поўны вачэй; і ўдзéнь і ўначы ня маюць супачынку, гаворачы: Сьвят, Сьвят, Сьвят Госпад Бог Уседзяржыцель, што быў і што ёсьць і што йдзе.
- I калі жывёлы аддаюць хвалу і чэсьць і падзяку Сідзячаму на пасадзе, Жывýчаму на вéчныя вякí,
- упадаюць дваццаць чатыры старыкі перад Сідзячым на пасадзе і кланяюцца Жывучаму на вéчныя вякí і кідаюць сваé вянкі перад пасадам, кажучы:
- Госпадзе! Ты годзен узяць хвалу і чэсьць і сілу, бо Ты стварыў усё, і воляй Тваéй яно ёсьць і створана.
Разьдзéл 5.
- I ўглéдзіў я ў правіцы Сідзячага на пасадзе кнігу, запісаную ссярэдзіны і зьвéрху, запячатаную сямéма пячацямі.
- I ўглéдзіў я Ангела дужога, абвяшчаючы голасам вялікім: Хто гóдзен разгарнуць кнігу і зьняць пячаці яé?
- I ніхто ня здолеў на нéбе ані на зямлі, ані пад зямлёй разгарнуць кнігу й глянуць У яé.
- I я вéльміплакаў, што не знайшлося нікога, годнага разгарнуць і прачытаць кнігу, ці глянуць у яé.
- I -адзін із старыкоў кажа мнé: Ня плач! Вось, лéў, што з роду Юдавага, карэнь Давідавы, перамог, каб разгарнуць кнігу й зьняць сéм пячацяў яé.
- I глянуў я, і вось пасярод пасаду й чатырох жывёлаў ды пасярод старыкоў Ягнй стаіць, быццам заколенае, маючы сéм рагоў і сéм вачэй, што ёсьць сéм духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.
- I прыйшло ды ўзяло кнігу з правіцы Сідзячага на пасадзе.
- I, як узяло кнігу, чатыры жывёлы й дваццаць чатыры старыкі ўпалі прад абліччам Ягняці, маючы кожын гусьлі й чары залатыя, поўныя пахнідлаў, што ёсьць малітвы сьвятых;
- і пяюць новую пéсьню, мовячы: Ты годзен узяць кнігу ды зьняць пячаці з яé, бо Цябé закалолі, і Ты Крывёю Сваéй адкупіў нас Богу із кожнага роду й языка і народу ды паганаў,
- і зрабіў нас Богу нашаму царамі й сьвяшчэньнікамі; і будзем царйць на зямлі.
- I глядзéў я і чуў голас множства ангелаў навакол пасаду й жывёлаў і старыкоў; і лічба іх была мірыяды мірыядаў і тысячы тысячаў,
- мовячы голасам вялікім: Годна Ягнятка заколенае ўзяць сілу й багацьце, і мудрасьць, і моц, і чэсьць, і хвалу, і багаслаўлéньне.
- I ўсякае стварэньне, што на нéбе й на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, дый усё, што ў іх, чуў я, мовячы: Сідзячаму на пасадзе й Ягняці багаслаўлéньне і чэсьць, і хвала, і сіла на вéчныя вякí.
- I чатыры жывёлы гаварылі: Амін. I дваццаць чатыры старыкі ўпалі і сукланіліся Жывучаму на вéчныя вякí.
Разьдзéл 6.
- I ўбачыў я, што Ягня зьняло адну з пячацяў, і пачуў адну з чатырох жывéлаў, мовячы быццам грымотным голасам: Ідзі ды глядзі.
- I я паўзіраўся, і вось бéлы конь, і коньнік на ім ды з лукам; і далі яму вянок, і выйшаў пераможнік, каб перамагчы.
- I, калі зьняло Яно другую пячаць, я пачуў другую жывёлу, мовячы: Ідзі ды глядзі.
- I выйшаў другі конь рыжы, і коньніку на ім дáдзена ўзяць мір із зямлі, ды каб адны адных забівалі; і дáдзены яму мéч вялізарны.
- I, як зьняло трэцюю пячаць, пачуў я трэцюю жывёлу, мовячы: Ідзі ды глядзі. I я паўзіраўся, і вось конь вараны, і коньнік на ім, маючы ў руцэ сваёй вагý;
- і пачуў я голас спасярод чатырох жывёлаў, мовячы: Мéра пшаніцы за дынар, і тры мéры ячмéню за дынар; і алівы й віна не марнуй.
- I, як зьняло чацьвéртую пячаць, пачуў я голас чацьвéртае жывéлы, мовячы: Ідзі ды глядзі.
- I я паўзіраўся, і вось конь бляды, і коньнік на ім, што імя яму сьмéрць, і пéкла сьлéдам за ім; і дáдзена ім улада забіваці на чацьвéртай часьці зямлі мячом і голадам, і сьмéрцяй, ды зьвярыма зямнымі.
- I, як зьняло Яно пятую пячаць, убачыў я пад ахвярнікам душы забітых за слова Божае ды за сьвéдчаньне, што мéлі; і загаманілі голасам вялікім, мовячы:
- Дакуль, Валадару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня мсьцішся за кроў нашу над жыхарамі зямлі?
- І далі кожнаму бéлыя вопраткі і сказалі, каб супачывалі яшчэ крыху часу, пакуль не дапоўняць суслужнікі іхнія ды браты іхнія, што маюць быць забіты, як і яны.
- I паўзіраўся я, як зьняло Яно шостую нячаць. I вось зрзбідася вялікае ўстрасéньне, і сонца пацямнéла, як валасяніца, і мéсяц зрабіўся, як кроў,
- і зоркі нябéсныя паспадалі на зямлю, як смакоўніца, устрасáная вялікім вéтрам, скідае недасьпéлыя смоквы сваé;
- і нéба счэзла, як скручаны лісток, і кожная гарá і востраў скрануліся з мéсц сваіх;
- і цары зямныя, і магнаты, і багатыры, і тысячнікі, і асілкі, і кожын раб ды кожын вольнік паўкрываліся ў пячорах і ў горных расколінах
- дый кажуць горам і скалам: Звалéцеся на нас і ўкрыйце нас ад аблічча Сідзячага на пасадзе ды ад гнéву Ягняці:
- бо настаў вялікі дзéнь гнéву Ягонага, і хтó здолее ўстаяці?
Разьдзéл 7.
- I пасьля гэтага ўглéдзіў я чатырох ангелаў, якія, стоючы на чатырох вуглох зямлі, дзяржалі чатыры вятры зямлі, каб ня дзьмуў вéцер ні на зямлю, ні на мора, ні на якое дрэва.
- І ўглéдзіў я другога ангела, які ўзыходзіў ад усходу сонца, маючы пячаць Бога Жывога; і гукнуў ён вялікім голасам да чатырох ангелаў, якім дадзена шкоду чыніці зямлі й мору, мовячы:
- Ня шкодзьце ні зямлі, ні мору, ні дрэвам, пакуль не папячатаем рабоў Бога нашага на лабох іхніх.
- I пачуў я лічбу папячатаных: сто сорак чатыры тысячы папячатаных із усіх родаў сыноў Ізраілявых.
- Із роду Юдавага дванаццаць тысяч папячатаных; з роду Рувімавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Гáдавага дванаццаць тысяч папячатаных;
- із роду Асіравага дванаццаць тысяч пáпячатаных; із роду Нэфталімавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Манасьсіявага дванаццаць тысяч папячатаных;
- із роду Сымэонавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Лéвіявага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Ізахáравага дванаццаць тысяч папячатаных;
- із роду Завулёнавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Язэпавага дванаццаць тысяч папячатаных; Із роду Бэніямінавага дванаццаць тясяч папячатаных.
- Пасьля гэтага глянуў я, і вось вялізарны натоўп, палічыць якога ніхто ня мог, із усіх плямéньняў і родаў, і народаў, і языкоў, стаіць перад пасадам і перад Ягнём, апрануўшыся ў бéлыя шаты, і пальмы ў руках іхніх;
- і загукалі вялікім голасам, мовячы: Спасéньне Богу нашаму, што сядзіць на пасáдзе, ды Ягняці.
- I ўсé ангелы стаялі навакол пасаду і старыкоў і чатырох жывéлаў і ўпалі перад пасадам на твар свой і сукланіліся Богу,
- мовячы: Амін! Багаслаўлéньне і хвалá, і мудрасьць, і падзяка, і чэсьць, і моц, і сіла Богу нашаму на вéчныя вякí! Амін!
- I азваўся адзін із старыкоў, мовячы да мянé: Гэтыя апрáненыя ў бéлыя шаты — хто яны і скуль прыйшлі?
- І я сказаў яму: Ты вéдаеш, пане. I сказаў ён мнé: Гэта тыя, што прыйшлі з вялікага гора; яны памылі вопраткі сваé і выбелілі вопраткі сваé ў крыві Ягняці.
- Дзеля гэтага яны перад пасадам Бога і служаць Яму ўдзень і ўначы ў храме Ягоным; і Сідзячы на пасадзе жыціме ў іх;
- і ня будуць яны ўжо хацéць éсыді ані піці, і не падзé на іх сонца ані жадная сьпéка.
- Бо Ягня, што пасярод пасаду, будзе іх пасьвіць і вадзіць іх да жывых крыніцаў вод. I абатрэ Бог кожную сьлязіну з вачэй іхніх.
Разьдзéл 8.
- I, як зьняло Яно сéмую пячаць, настала маўчаньне на нéбе блізу на паўгадзіны.
- I ўглéдзіў я сéм ангелаў, што стаялі перад Богам, і дáдзены ім сéм труб.
- I прыйшоў іншы ангел і стануў перад ахвярнікам, маючы кадзільню залатую; і далі яму багата пахнідлаў, каб паклаў з малітвамі ўсіх сьвятых на залаты ахвярнік, штр перад пасадам.
- I ўзьняўся нерад Богам дым ад пахнідлаў з малітвамі сьвятых із рукі ангела.
- I ўзяў ангел кадзільню й напоўніў яé агнём з ахвярніку ды кінуў на зямлю; і сталіся галасы, і грымоты, і маланкі, і трасéньне.
- I сéм ангелаў, што мéлі.сéм труб, нарыхтаваліся трубіць.
- I затрубіў пéршы Ангел, і стаўся град і агонь, зьмéшаныя з крывёю, і выпалі на зямлю; і траціна дзярэў згарэла, і ўся трава зялёная выгарэла.
- I затрубіў другі Ангел, і быццам гарá вялізарная, палáючая агнём, звалілася ў мора; і траціна мора сталася крывёй;
- і вымерла траціна стварэньняў у моры, што мéлі дух, і траціна судзен пагібла.
- I трэці Ангел затрубіў, і звалілася з нéба вялізная зорка, як паходня палáючая, і ўпала на траціну рэк ды на крыніцы водаў;
- і імя зоркі чытаецца Палын; і траціна водаў перакінулася ў палын, і многа людзéй памéрла ад тых водаў, бо прагорклі.
- I чацьвéрты Ангел затрубіў, і была паражóна траціна сонца і траціна мéсяца і траціна зорак, каб траціна іх зацьмілася, ды каб дзéнь траціну не сьвяціў і таксама ночка.
- I бачыў я і чуў, як адзін Ангел ляцéў пасярод нéба і вялікім гоіíасам гаварыў: Гора, гора, гора жыхарам зямлі ад рэшты трубных галасоў трох Ангелаў, што маюць трубіць!
Разьдзéл 9.
- I .пяты Ангел затрубіў, і ўглéдзіў я зорку, якая ўпала з нéба, і дáдзены быў éй ключ ад калодзежа бяздоньня;
- і адамкнула яна калодзеж бяздоньня, і ўзьняўся з калодзежа дым, быццам дым з вялізарнае пéчы; і зацьмілася сонца й павéтра ад дыму з калодзежа.
- I з дыму выйшла на зямлю саранчá, і дадзена éй улада, як маюць уладу скарпіоны зямныя;
- і сказана éй, каб не рабіла шкоды травé зямной, ані зéльлю ніякаму, ані дрэву ніякаму, а толькі адным людзям, якія ня маюць пячаці Божае на лабóх сваіх;
- і дáдзена éй, каб іх не забівала на сьмéрць, але каб мучыла пяць мéсяцаў; і мýка ад яé, як мýка ад скарпіона, калі ўкусе чалавéка.
- і ў гэтыя дні шукáцімуць людзі сьмéрці і ня знойдуць яé; і жадáцімуць памéрці, ды сьмéрць будзе ўцякаці ад іх.
- I выгляд саранчы падобны да канéй, прыгатаваных да бітвы, і на галовах у яé быццам вянкі, падобныя да золата; і твары ў яé быццам твары чалавéчыя.
- I валасы мéла, як валасы ў жанок; і зубы ў яé як у львоў былі.
- I мéла пáнцыры, быццам панцыры зялéзныя; і гук ад крыльляў яé быццам гук ад вазóў, калі множства канéй бягуць на бітву.
- I мáе хвасты, падобныя да скарпіонавых, і ў хвастох у яé джáла было; і ўлада яé — шкодзіць людзям пяць мéсяцаў.
- I мáе над сабою за цара ангела бяздоньня: імя яму пажыдоўску Аваддон, а пагрэцку мáе імя Апольліон.
- Адно гора прайшло; вось, ідуць яшчэ два горы за ім.
- I шосты Ангел затрубіў, і пачуў я адзін голас із чатырох вуглоў залатога ахвярніку, што перад Богам,
- які мовіў да шостага Ангела, што мéў трубу: Разьвяжы чатырох Ангелаў, што зьвязаны над вялікай ракой Эўфратам.
- I разьвязаны былі чатыры ангелы, што былі прыгатаваны на гадзіну і дзéнь, і мéсяц, і год, каб забіці трацíну людзéй.
- I лічба коннага войска дзьвé мірыяды мірыяд; і я чуў лічбу іх.
- І гэтак бачыў я коні ў прывíдзе і крньнікаў на іх, што мéлі пáнцыры агністыя і гіяцынтавыя і сéркавыя; і галовы ў канéй, як галовы у львоў, і із ратóў іх выходзе агонь і дым і сéрка;
- трымá гэтымі была забіта траціна людзéй: агнéм і дымам і сéркай, што выходзілі із ратóў іхніх.
- Бо сіла іхняя у ратóх іх; бо хвасты ў іх падобныя да зьмéяў, маюць галовы ды імі шкодзяць.
- I рэшта людзéй, што ня былі пазабіваны плягамі гэтымі, не пакаяліся ў дзелóх рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам ды ідáлам залатым і сярэбраным, і мядзяным, і камéнным, і драўляным, што ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;
- і не пакаяліся ў забойствах сваіх, ані ў чараваньнях сваіх, ані ў распуснасьці сваёй, ані ў крадзежах сваіх.
Разьдзéл 10.
- I ўбачыў я іншага Ангела, дужога, зыходзячы з нéба, які апрáнены быў у хмару, і над галавою ягонай была вясёлка, і аблічча ў яго быццам сонца, і ногі ў яго быццам слупы вагністыя;
- і мéў ён у руцэ сваёй кніжыцу разгорненую; і паставіў ён правую нагý сваю на мора, а лéвую на зямлю,
- ды гукнуў ён голасам вялікім, быццам лéў рычыць; і, як гукнуў ён, прамовілі сéм грымотаў галасáмі сваімі.
- I, як прамовілі сéм грымотаў галасáмі сваімі, я маніўся пісаць; і пачуў голас з нéба, які гаварыў мнé: Запячатай, штó прамовілі сéм грымотаў, і ня пішы гэтага.
- I Ангел, Якога бачыў я стоючы на моры й на зямлі, узьняў руку сваю да нéба
- і пакляўся Жывýчым на вéчныя вякí, Каторы стварыў нéба і што ў ім, ды зямлю і што ў ёй, ды мора і што ў ім, што ня будзе ўжо часу,
- адно ў дні голасу сёмага Ангела, калі той затрубіць, ды споўніцца тайна Божая, як Ён абвясьціў рабáм сваім Прарокам.
- I голас, які чуў я з нéба, ізноў прамовіў да мянé і сказаў: Ідзі, вазьмі кніжыцу разгорненую ў руцэ Ангела, што стаіць на моры й на зямлі.
- I пайшоў я к Ангелу, кажучы яму: Дай мнé кніжыцу. I кажа мнé: Вазьмі ды зьéш яé; і зробіць яна горка табé ў жывацé, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд.
- í ўзяў я кніжыцу з рукі Ангела ды зьéў яé; і, як зьéў яé, прагорк жывот мой.
- І кажа ён мнé: Ты мусіш ізноў прарочыць аб народах, і плямёнах, і языкох, і царох многіх.
Разьдзéл 11.
- I дáдзена мнé трысьціна, падобная да пáліцы; і Ангел, стоючы, сказаў: Паўстань і памéрай храм Божы і ахвярнік і тых, што ў ім пакланяюцца;
- а панадворак, што перад храмам, кінь вонках ды ня мéрай яго, бо ён дáдзены паганам: і мéста сьвятое таптáцімуць сорак два мéсяцы.
- I дам двум сьвéдкам маім, і будуць прарочыць тысяча дзьвéсьце шэсьцьдзесят дзéн, апрануўшыся ў палатніну.
- Гэта ёсьць дзьвé аліўкі і два сьвéтачы, што перад Богам зямлі стаяць.
- I, калі хто схоча зрабіці ім крыўду, агонь выйдзе із вуснаў іх ды пажарэ ворагаў іхніх; і калі хто схоча зрабіці ім крыўду, мусіць быць гэтак забіты.
- Яны маюць уладу замкнуці нéба, каб ня падаў дождж у дні прарóчаньня іхняга; і маюць уладу над вóдамі — ператвараць іх у кроў і біці зямлю ўсякімі плягамі, колькі-б хацéлі.
- I калі скоычаць сьвéдчаньне сваё, зьвéр, што выйдзе з бяздоньня, учыніць вайну з імі і пераможа іх ды пазабівае іх.
- I трупы іх на вуліцы вялікага мéста, «што называецца духоўна Садом і Эгіпет, дзé і Госпад наш быў распяты.
- I із народаў, і родаў, і языкоў, і плямёнаў бачыць будуць трупы іхнія ў працягу трох дзён і паўдня, і не пазволяць пакласьці трупы іхнія ў магілы;
- і жыхары зямлі будуць цéшыцца над імі й весяліцца; і пасылацімуць адны адным падарункі, бо гэтыя два прарокі мучылі жыхараў зямлі.
- I цераз тры дні і паўдня дух жыцьця зыйшоў на іх ад Бога, і паўсталі на ногі сваé, і страх вялікі напаў на тых, што бачылі іх.
- I пачулі голас вялікі з нéба, мовячы да іх: Узыйдзéце сюды. I ўзыйшлі на нéба ў хмары, і бачылі іх ворагі іхнія.
- I ў гэну гадзіну зрабілася трасéньне вялікае, і дзесятая частка мéста завалілася, і забіты ў трасéньні сéм тысяч імёнаў чалавéчых; а рэшта былі зьняты жáхам і аддалі хвалу Богу нябёсаў.
- Другое гора прайшло; вось, хутка йдзе трэцяе гора.
- I сёмы Ангел затрубіў, і сталіся вялікія галасы на нéбе, якія мовілі: Царствы сьвéту сталіся Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і будзе царыць на вякí вéчныя.
- I дваццаць чатыры старыкі, што перад Богам сядзéлі на пасадах сваіх, паваліліся на твар свой і пакланіліся Богу,
- мовячы: Дзякуем Табé, Госпадзе Божа Ўседзяржыцелю, Які ёсьць і быў і йдзéш, што прыняў Ты сілу Сваю вялікую і запанаваў.
- I ўзлаваліся пагане, і прыйшоў гнéў Твой і парá судзіці мёртвых і даць нагароду рабáм Тваім прарокам і сьвятым, і баячымся імéньня Твайго, малым ды вялікім, і вынішчыць тых, што нішчаць зямлю.
- I расчыніўся храм Божы ў нéбс, і паказалася скрыня запавéту Яго ў храме Ягоным; і былі маланкі й галасы, і грымоты, і трасéньне, ды град вялізарны.
Разьдзéл 12.
- I знак вялізны паказаўся на нéбе: жанчына, апрáненая ў сонца, і мéсяц пад нагамі ў яé, і на галаве яé вянок із дванаццацёх зорак.
- I, быўшы ўцяжку, крычэла ад болю і мукаў радзільных.
- I паказаўся другі знак на нéбе: вось зьмéй вялізарны, як агонь чырвоны, з сямéма галовамі й дзесяцьмá рагамі, і на галовах яго сéм дыадэмаў;
- і хвост ягоны ўвалок траціну зорак з нéба ды кінуў іх на зямлю. I зьмéй стануў перад жанчынай, што мéлася радзíць, каб, як уродзе, зжэрці дзіця яé.
- I ўрадзíла сына, хлопчыка, што мáе пасьвіць ýсé народы пáліцай зялéзнай; і ўзята дзіцятка яé да Бога й пасаду Ягонага,
- і жанчына ўцякла ў пустыню, дзе мáе мéсца, ад Бога прыгатаванае, каб кармілі яé тамака тысяча дзьвéсьце шэсьцьдзесят дзён.
- I ўзьнялася вайна на нéбе: Міхáл і Ангелы ягоныя ваявалі са зьмéем, і зьмéй ваяваў ды ягоныя Ангелы,
- ды не асілілі, і не знайшлося ўжо мéсца для іх на нéбе.
- I скінены быў той зьмéй вялізарны, вужака старавéчны, называны дябалам і сатаной, што зводзе з дарогі простай усéнькі сьвéт, — скінены на зямлю, і з ім разам скінены ангелы ягоныя.
- І пачуў я голас вялікі, мовячы ў нéбе: Цяпéр настала спасéньне і сіла і царства Бога нашага, ды ўлада Хрыста Ягонага: бо скінены паклёпнік на братоў нашых, што дзéнь і ноч вінаваціў іх брахліва перад Богам нашым.
- І яны перамаглі яго Крывёю Ягняці і словам сьвéдчаньня свайго ды ня ўлюбілі душ сваіх ажно да сьмéрці.
- Дзеля гэтага радуйцеся, нябёсы і тыя, што жывуць у іх! Гора жыхáрам зямлі і мора, бо зыйшоў да вас дябал у гнéве вялікім, вéдаючы, што ня шмат мáе часу.
- I, як углéдзіў зьмéй, што ён скінены на зямлю, пачаў ён перасьлéдаваць жанчыну, што ўрадзіла хлапчанё.
- I дáдзены жанчыне двое крыльляў вялікага арла, каб ляцéла ў пустыню на мéсца сваё ад аблічча вужакі, дзе-б кармілася парý, пóры ды паўпары.
- I пусьціў вужака за жанчынай ваду із роту свайго, быццам ракý, каб ракá панéсла яé.
- I памагла жанчыне зямля, і расчыніла зямля вусны сваé ды праглынула ракý, што пусьціў зьмéй із роту свайго.
- I разыошыўся зьмéй на жанчыну і пайшоў ваяваць з рэштай із насéньня яé, што захоўваюць зáпаведзі Божыя і маюць сьвéдчаньне Ісуса Хрыста.
Разьдзéл 13.
- І стануў я на пяску марскім; і ўглéдзіў зьвéра, выходзячы з мора, які мéў сéм галоў і дзéсяць рагоў; і на рагох у яго дзéсяць дыадэмаў, і на галовах ягоных імёны блюзьнéрскія.
- I зьвéр, якога я ўбачыў, быў падобны да рыся, і ногі ў яго, як у мядзьвéдзя, і рот у яго, як рот у лéва. I даў яму зьмéй сілу сваю і пасад свой і ўладу вялікую.
3.І бачыў я адну із галоў яго, быццам на сьмéрць забітую, і рана яé сьмяротная залéчана, і дзівілася ўсéнька зямля ззаду за зьвéрам.
- I пакланіліся зьмéю, што даў уладу зьвéру, і пакланіліся зьвéру, гаворачы: Хто падобны да гэтáга зьвéра? Хто здольны бароцца з ім?
- I дáдзены яму вусны гаварыць вялікае і блюзьнéрскае; і дáдзена яму ўлада вясьці вайну сорак два мéсяцы.
- I расчыніў ён вусны сваé дзеля блюзьнéрства проці Бога, каб блюзьніць проці імéньня Ягонага і сялібы Ягонае і тых, што жывуць у нéбе.
- I дáдзена яму вясьці вайну з сьвятымі ды перамагчы іх; і дáдзена яму ўлада над усякім родам і языком і народам.
- I паклоняцца яму ўсé жыхары зямлі, імёны якіх не запісаны ў кнігу жыцьця Ягняці заколенага ад стварэньня сьвéту.
- Калі хто мáе вуха, слухайí
- Хто вядзé ў палон, у палон пойдзе; хто мячом забівае, сам мусіць быць мячом забіты. Тут цярплівасьць і вéра сьвятых.
- І ўглéдзіў я другога зьвéра, выходзячы із зямлі, і мéў ён двое рагоў, падобных да ягнячых, ды гукаў, як зьмéй;
- і ўсю ўладу пéршага зьвéра зьдзейсьняе ён перад ім: прымушае зямлю і жыхараў яé пакланяціся пéршаму зьвéру, у якога залéчана сьмяротная рана яго,
- I робіць знакі вялікія, так што й агонь прымушае зыходзіць з нéба на зямлю перад людзьмі,
- ды баламуціць жыхараў зямлі знакамі, якія дáдзена яму рабіць перад зьвéрам, ды кажа жыхарам зямлі рабіць абрáз зьвéра, што мáе рану ад мячá і выжыў.
- I дадзена яму надзяліць абрáз зьвéра духам, каб абрáз зьвéра і гаварыў, і рабіў, каб тыя, хто толькі не паклоніцца абразý зьвéра, былі-б забіты.
- I робіць, каб усім — малым і вялікім, і багатым і бéдным, і вольным і рабом — дадзена было ім кляймо на правай руцэ іх або на лобе іх,
- ды каб ніхто ня мог ні купляць ні прадаваць, апрача толькі тых, што маюць кляймо, або імя зьвéра, або лічбу імéньня ягонага.
- Вось дзе мудрасьць. Хто мáе розум, аблічы лічбу зьвéра; бо гэта лічба чалавéка. I лічба яго шэсьцьсот шэсьцьдзесят шэсьць.
Разьдзéл 14.
- I глянуў я, і вось Ягня стаіць на гарэ Сыоне, і з ім сто сорак чатыры тысячы, якія маюць імя Айца Ягонага напісанае на лобе іх.
- I пачуў я голас з нéба, быццам гук ад множства водаў, ды быццам гук грымоту вялікага; і чуў я голас гусьляроў, на гусьлях сваіх іграючых;
- і пяюць яны як-бы пéсьню новую перад пасадам і перад чатырмá жывéламі і старыкамі; і ніхто ня мог навучыцца пéсьні гэнае, апрача тых ста сараку чатырох тысячаў, што выкуплены ад зямлі.
- Гэта тыя, што не апаганіліся з жанчынамі, бо яны чыстыя; гэта тыя, што йдуць сьлéдам за Ягнем, куды-б Яно ні пайшло. Яны выкуплены ад людзéй, першакí Богу й Ягняці.
- I ў вуснах у іх нямá хітравáньня: бо беззагáнныя яны перад пасадам Божым.
- I ўглéдзіў я другога Ангела, лятучы пасярод нéба, які мéў вéчнае Эвангельле, каб абвяшчаць жыхарам зямлі і ўсім плямёнам і родам і языкам і народам,
- ды гаварыў вялікім голасам: Бойцеся Бога і аддайце хвалу Яму, бо прыйшоў час суду Ягонага; і пакланéцеся Стварыцелю нéба й зямлі, і мора, і крыніцаў вод.
- I другі Ангел ішоў сьлéдам, мовячы: Упаў, упаў Вавілён, мéста вялізнае, бо юрным віном блуду свайго напаіў усé народы.
- I трэці Ангел ішоў сьлéдам за імі, мовячы вялікім голасам: Калі хто паклоніцца зьвéру й абразý ягонаму ды прыме кляймо на лоб свой ці на руку сваю,
- той пíціме віно гнéву Божага, налітае без дамéшкі ў чару гнéву Ягонага, і будзе мучыцца ў вагні ды ў сéрцы перад сьвятымі Ангеламі і перад Ягнём;
- і дым мýкі іх будзе ўзьнімацца на вéчныя вякí, і нямá супакою ўдзéнь і ўначы тым, што пакланяюцца зьвéру й абразý ягонаму, ды хто прыняў кляймо імéньня ягонага.
- Тут цярплівасьць сьвятых; тут тыя, што захоўваюць зáпаведзі Бога і вéру Ісýсаву.
- І пачуў я голас з нéба, які казаў мнé: Напішы: адгэтуль шчасьлівыя мéртвыя, што ўміраюць у Госпадзе. Запраўды, кажа Дух: каб супачылі ад трудоў сваіх, і ўчынкі іх ідуць сьлéдам за імі.
- I глянуў я: і вось хмара бéлая, і на хмары сядзіць падобны да Сына Чалавéчага, маючы на галавé Сваéй вянок залаты і ў руцэ Сваéй востры сéрп.
- I выйшаў із храму другі Ангел ды гукнуў вялікім голасам да Сідзячага на хмары: Пашлі сéрп Твой ды жні; бо прыйшла для Цябé гадзіна жнівá, бо жнівó зямлі дасьпéла.
- I кінуў Сідзячы на хмары сéрп Свой на зямлю, і зямля была пажáта.
- I другі Ангел выйшаў із храму, што на нéбе, ды сам маючы востры сéрп.
- I выйшаў із ахвярніку іншы Ангел, што мáе ўладу над агнéм, і вялікім крыкам крыкнуў маючаму востры сéрп, мовячы: Пашлі твой востры сéрп ды зьбяры гронкі вінаграду зямлі, бо ўжо дасьпéлі ягады яго.
- I кінуў Ангел сéрп свой на зямлю, і сабраў вінаград зямлі, і кінуў у ступу вялізную гнéву Божага;
- і патапталі ў ступé вонках мéста, і выйшла кроў із ступы ажно да вýздаў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў.
Разьдзéл 15.
- I ўглéдзіў я другі знак на нéбе — вялікі й дзіўны: сéм Ангелаў, маючых сéм плягаў апошніх, якімі канчаўся гнéў Божы.
- I ўбачыў я нібы шклянае мора, зьмéшанае з агнéм, і тых, што перамагалі зьвéра і абрáз ягоны, і кляймо ягонае, і лічбу імéньня яго, якія стаялі на шкляным моры, маючы гусьлі Божыя;
- і пяюць яны пéсьню Майсéя, раба Божага, і нéсьню Ягняці, мовячы: Вялікія і дзіўныя ўчынкі Тваé, Госпадзе Божа Уседзяржыцелю! Спрáвядлівыя й праўдзівыя шляхí Тваі, Цару сьвятых!
- Хто не ўбаіцца Цябé, Госпадзе, і не пахваліць імя Тваé? Бо-ж адзін Ты сьвяты: бо ўсé народы прыйдуць і паклоняцца Табé, бо выявіліся суды Тваі.
- I пасьля гэтага глянуў я: і вось раочыніўся храм скініі сьвéдчаньня на нéбе,
- і выйшлі із храму сéм Ангелаў, маючы сéм плягаў, апрáненыя ў чыстую і сьвéтлую ільняную вопратку ды падперазáныя праз грудзі залатымі паясамі.
- I адна із чатырох жывёлаў далá сямём Ангелам сéм залатых чáр, поўных гнéву Бога, жывучага нá вéчныя вякí.
- I напоўніўся храм дымам ад хвалы Божае і ад сілы Ягонае; і ніхто ня мог увайсьці ў храм, пакуль ня скончыліся сем плягаў сямёх Ангелаў.
Разьдзéл 16.
- I пачуў я голас вялікі з храму, мовячы да сямёх Ангелаў: Ідзéце й выліце чáры гнéву Божага на зямлю.
- І пайшоў пéршы і выліў чáру сваю на зямлю: і зрабіліся благія й агідныя раны ў людзéй, што мéлі кляймо зьвéра, дый у тых, што пакланяліся абразý ягонаму.
- I другі Ангел выліў чару сваю ў мора: і зрабілася кроў, быццам мёртвага, і ўсякая душа жывая памéрла ў моры.
- I трэці Ангел выліў чару сваю ў рэкі й крыніцы водаў: і зрáбілася кроў.
- I пачуў я Ангела водаў, мовячы: Справядлівы Ты, Госпадзе, Які ёсьць і быў і сьвят, што прысудзіў гэтак:
- бо яны пралілі кроў сьвятых і прарокаў, дык і Ты даў ім кроў піці; яны-ж варты гэтага.
- I пачуў я другога, які мовіў з ахвярніку: Алé, Госпадзе Божа Ўседзяржыцелю: суды Тваі правільныя і справялівыя.
- I чацьвéрты Ангел выліў чару сваю на сонца: і дáдзена яму паліць людзей у вагні.
- I палíла людзéй вялікая сьпéка, і блюзьнілі яны проці ймéньня Бога, Які мáе ўладу над усімі плягамі, ды не адумаліся даці хвалу Яму.
- I пяты Ангел выліу чару сваю на пасад зьвéра: í зацьмілася царства ягонае, і яны кусалі языкі сваé ад болю
- і блюзьнілі проці Бога Нябéснага ад мукаў сваіх ды ран сваіх, ды не пакаяліся ў учынках сваіх.
- I шосты Ангел выліў чару сваю ў вялікую ракý, у Эўфнрат: і высахла вадá ў ёй, каб прыгатавана была дарога для цароў, што ад усходу сонца.
- I ўглéдзіў я з вуснаў зьмéя і з вуснаў зьвéра і з вуснаў фальшывага прарока тры духі нячыстыя, падобныя да жабаў:
- бо гэта духі дэманаў, што робяць знакí, ды што выходзяць на цароў зямлі ды ўсéнькага сусьвéту, каб сабраць іх на вайну ў той дзéнь вялікі Бога Ўседзяржыцеля.
- Вось, іду, як злодзей: шчасьлівы, хто ня сьпіць ды хавае вопратку сваю, каб не хадзіці яму голаму, і каб ня бачылі сораму яго.
- I сабраў ён іх у мéсцы, што пажыдоўску называецца Армагеддон.
- I сёмы Ангел выліў чару сваю на павéтра: і выйшаў голас вялікі із храму нябéснага, ад пасаду, мовячы: Стáлася!
- I ўзьняліся галасы, і грымоты, і маланкі, і трасéньне зрабілася вялікае, якога ня бывала ад часоў, як зьявіліся людзі на зямлі. Гэткае трасéньне! Такое вялізарнае!
- I распалася мéста вялікае на тры часьці, і мéсты паганскія заваліліся; і Вавілён, мéста вялікае, прыпомніўся перад Богам, каб даці яму чару віна яраснага тнéву Ягонага.
- I кожын востраў счэз, і ніводнае гары не знáйшлося.
- I выпаў град вялікі, як талéнты, з нéба на людзéй; і блюзьнілі людзі проці Бога за ўдары ад граду, бо ўдар ад яго надта цяжкі.
Разьдзéл 17.
- I прыйшоў адзін із сямéх Ангелаў — тых, што мéлі сéм чáраў, í прамовіў да мянé, кажучы мнé: Хадзі, я пакажу табé суд над распусьніцай вялікай; што сядзіць над водамі многімі,
- з якою блудзілі цары зямныя, і віном распуснасьці яé ўпіваліся жыхары зямлі.
- I павёў мянé ў духу ў пустыню. I ўглéдзіў я жанчыну, сядзючы на зьвéру чырвоным, поўным імёнаў блюзьнéрскіх, з сямёма галовамі і дзесяцьма рагамі,
- I жанчына апрануўшыся ў порфіру і пурпур і аздобленая золатам і дарагім камéньнем ды пэрламі, маючы ў руцэ сваéй чару залатую, поўную агіды й бруду распусты яé;
- і на лобе ў яе напісана слова: тáйна, Вавілён вялікі, маці распусьніц і агіды зямное.
- I ўбачыў я, што жанчына апянела ад крыві сьвятых і ад крыві сьвéдкаў Ісусавых; і, бáчучы яé, дзівіўся я задзіўлéньнем вялікім.
- I сказаў мнé Ангел: Штó ты дзівуешся? Я табé скажу тайну жанчыны і зьвéра, што носіць яé ды мае сéм галоў і дзéсяць рагоў.
- Зьвéр, якога ты бачыў, быў і няма, і выйдзе з бяздоньня і пойдзе на пагібель; і задзíвяцца жыхары зямлі (імёны якіх не запісаны ў кнігу жыцьця ад пачатку сьвéту), бачучы зьвéра, што быў і няма, хаця ёсьць.
- Тут розум, які мáе мудрасьць. Сéм галоў ёсьць сéм гор, дзé жанчына сядзіць на іх, ды ёсьць сéм цароў:
- пяць упалі, і адзін ёсьць, другі яшчэ ня прыйшоў; калі-ж прыйдзе, нядоўга мáе быць.
- I зьвéр, які быў і няма, сам ёсьць восмы ды із сямéх і на пагібель ідзé.
- I дзéсяць рагоў, што ты бачыў, ёсьць дзéсяць цароў, якія йшчэ царства не ўзялі, але возьмуць уладу, як цары, на адну гадзіну разам са зьвéрам;
- яны маюць адну думку і сілу ды ўладу свáю аддадуць зьвéру.
- Яны будуць вясьці вайну з Ягнéм, і Ягня пераможа іх, бо Яно Госпад валадароў і Цар цароў, і тыя, што з Ім, пакліканыя і выбраныя і вéрныя.
- I кажа мнé: Воды, што ты бачыў, дзé сядзіць распусьніца, ёсьць народы й грамады, і плямёны й языкі.
- I дзéсяць рагоў, што бачыў ты на зьвéру, тыя зьненавідзяць распусьніцу і спустошаць яé ды аголяць, і цéла яé будзе зьéдзена, і спаляць яé ў вагнí;
- бо Бог даў у сэрца ім учыніць волю Ягоную ды ўчыніць аднадумна і даць царства іхняе зьвéру, дакуль ня споўняцца словы Божыя.
- I жанчына, якую ты бачыў, ёсьць мéста вялікае, што мáе царства над царамі зямнымі.
Разьдзел 18.
- I пасьля гэтага я ўбачыў Ангела, зыходзячы з нéба, які мéў вялікую ўладу; і зямля асьвяцілася ад славы ягонае;
- і крыкнуў ён крэпка, мовячы голасам вялікім: Паў, паў Вавілён, вялікая (распусьніца), і стаўся памяшканьнем дэманаў і прыпынкам для ўсіх духаў нячыстых і прыстанішчам для ўсякага птаства нячыстага і агіднага;
- бо юрным віном распуснасьці сваéй напаіла яна ўсé народы, і цары зямныя сваволілі з ёю, і купцы зямныя разбагацéлі ад сілы раскошы яé.
- I пачуў я другі голас з нéба, мовячы: Выйдзі з яé, мой народзе, каб ня быць учасьнікамі ў грахóх яé і нй прыняці ўдараў яé;
- бо дайшлі грахí яé ажно да нéба, і ўспомніў Бог аб нянраўдах яé.
- Аддайце éй, як і яна аддавала вам, і падвойце éй удвая паводле ўчынкаў яé; у чары, у якой яна мяшала (віно), мяшайце éй удвая.
- Колькі ўслаўляла яна сябé й раскóшавалася, гэтулькі дайце éй мукаў і суму; бо яна кажа ў сэрцы сваім: Сяджу царыцай, і не ўдавá я, і суму ш пабачу.
- Дзеля гэтага ў вадзін дзéнь прыйдуць на яе плягі: сьмéрць і туга і голад; і будзе спáлена ў вагнГ: бо дужы Госпад Бог, што судзіць яé.
- I заплачуць і загалосяць па ёй цары зямныя, што сваволілі й раскóшаваліся з éю, калі ўглéдзяць дым ад пажару яé,
- стóючы здалёк дзеля страху ад мýкі яé ды гаворачы: Гора, гора (табé), мéста вялікае Вавілён, мéста магутнае, бо ў вадну гадзіну прыйшоў суд твой!
- І купцы зямныя заплачуць ды засумуюць па ёй, бо ніхто ўжо ня купляе тавару іхняга,
- тавару із золата й серабра, і камéньня дарагога і пэрлаў, і віссону й порфіры, і шоўку й пурпуру, ды ўсякага дрэва пахýчага, і ўсякіх вырабаў із косьці сланёвае, і ўсякіх вйрабаў із дрэва дарагога і мéдзі й зялéза і мармару,
- і цынамону, і пахнідлаў, і міра, і лáдану, і віна, і алівы, і мукí, і пшаніцы, і скаціны й авéчак, і канéй ды вазоў, і цéлаў дый душ чалавéчых.
- I плады пажаданыя душы тваёй адыйшліся ад цябé; і ўсё ўкормленае ды бліскучае адыйшлося ад цябé, і ты ніколі ўжо ня знойдзеш гэтага.
- I таргаваўшыя гэтым, што разбагацéлі ад яé, воддаль стаяцімуць дзеля страху прад мýкаю яé, плачучы й галосячы
- ды мовячы: Гора, гора (табé), мéста вялікае, у віссон і порфіру і пурпур апрáненае, аздобленае золатам і камéньнем дарагім і пэрламі:
- бо ў вадну гадзіну спустошана гэткае багацьце! I ўсé кармачы, і ўсé людзі на караблёх, і карабéльнікі, і ўсé працаўнікі на моры воддаль стаялі
- і, бачучы дым ад пажару яго, крычэлі, мовячы: Якое падобна да мéста вялікага?
- I сыпалі пóпел на галовы сваé і крычэлі, плачучы й галосячы, ды мовілі: Гора, гора (табé), мéста вялікае, у якім разбагацéлі ад скарбаў тваіх усé, хто мáе караблі на моры: бо ў вадну гадзіну ты спустошанíа!
- Узьвесяліся над ім, нéба ды сьвятыя апосталы і прарокі: бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго.
- I адзін дужы Ангел падняў камень, вялікі, як млыновы, і кінуў у мора, мовячы: Гэтак з размахам кінены будзе Вавілён, мéста вялікае, і ўжо больш ня знойдуць яго;
- і ня будзе. ўжо чутно ў табé голасу гусьляроў і сьпявáкаў ды жалéйнікаў і трубачоў, і ня знойдзецца ўжо ў табé ніводнага мастакá ніякага мастацтва, — і гук млыновы не пачуецца ўжо ў табé;
- і не зазьяе ўжо ў табé сьвятлó сьвéтача, і голасу жаніха й нявéсты не пачуюць ужо ў табé: бо купцы тваі былі магнатамі зямнымі, бо чарамі тваімі абаламучаны ўсéнароды.
- I знойдзена ў ім кроў прарокаў ды сьвятых і ўсіх забітых на зямлі.
Разьдзéл 19.
- I пасьля гэтага пачуў я быццам голас вялікі множства народу ў нéбе, які казаў: Алілуя! Спасéньне і хвалá і чэсьць і сіла Госпаду Богу нашаму:
- бо правільныя і справядлівыя суды Яго. Бо засудзіў Ён вялікую распусьніцу, што пагáніла зямлю блудам сваім, і адплаціў за кроў рабоў Сваіх ад рукі яé.
- I паўторна сказалі: Алілуя! I дым яé ўзьнімаецца на вéчныя вякí.
- I ўпалі дваццаць чатыры старыкі й чатыры жывёлы ды пакланіліся Богу, сідзячаму на пасадзе, мовячы: Амін! Алілуя!
- I выйшаў з пасаду голас, мовячы: Хвалéце Бога нашага, усé рабы Яго ды хто баіцца Яго, і малыя і вялікія!
- I пачуў я быццам голас вялікае таўпы і быццам шум множства водаў і быццам гук грымотаў сільных, мовячы: Алілуя! бо запанаваў Госпад Бог Уседзяржыцель!
- Радуймася й весялімася і хвалу Яму давайма: бо прыйшло вясéльле Ягняці, і прыгатавалася жонка Яго.
- I дадзена ёй, каб апранулася ў віссон чысты і сьвéтлы;
- I кажа мнé: Напішы: Шчасьлівыя тыя, што пакліканы на вячэру вясéльную Ягняді. I кажа мнé: Словы гэтыя ёсьць запраўдныя Божыя.
- I я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму. I кажа мнé: Глядзі, не рабі гэтага: бо я суслужнік і твой і братоў тваіх, што маюць сьвéдчаньне Ісусавае. Богу пакланіся: бо сьвéдчаньнеíсусавае éсьць дух прарочы.
- I ўглéдзіў я нéба расчыненае: í вось конь бéлы, і коньнік на ім, называны Вéрным і Праўдзівым, што па праўдзе судзіць і ваюе.
- А вочы ў яго быццам гюлымя агністае, і на галавé ў яго многа дыадэмаў. Мéў імя напісанае, якога ніхто ня вéдаў, апрача Самога.
- I быў апранены ў шату акрываўленую. I імя Ягонае называецца: Слова Божае.
- I йшлі за ім войскі нябéсныя на бéлых канёх, апрáненыя ў віссон бéлы і чысты.
- I з вуснаў Ягоных выходзе мéч востры, каб ім пабіць паганаў. I Сам пасéць іх пáліцай зялéзнай. I Сам топча ступý віна ярасьці і гнéву Бога Ўседзяржыцеля.
- I мáе на вопратцы і на сьцягне Сваім напісанае імя: Цар .цароў і Госпад валадароў.
- I ўглéдзіў я аднаго Ангела, стоячы на сонцы. I крыкнуў ён вялікім голасам, прамаўляючы да ўсяго птаства, што лéтала пасярод нéба: Хадзéце, зьбірайцеся на вячэру Вялікага Бога,
- каб éсьці цéлы цароў і цéлы тысячнікаў, і цéлы дужых, і цéлы канéй ды коньнікаў на іх, і цéлы ўсіх — вольных і рабоў, малых і вялікіх.
- I ўглéдзіў я зьвéра і цароў зямных і войскі іх, сабраныя дзеля вайны з Сідзячым на канí ды з войскам Ягоным.
- I быў схоплены зьвéр і з ім прарок фальшывы, што знакі рабіў перад ім, якімі баламуціў тых, што прынялі кляймó зьвéра і пакланяліся абразý ягонаму. Абодвух жыўцом кінулі ў возера вагністае, палáючае сéркаю.
- I рэшта пазабівáна мячом Сідзячага на кані, што выходзіў з вуснаў Ягоных. I ўсё птаства насьшілася цéламі іхнімі.
Разьдзéл 20.
- I ўбачыў я Ангела, зыходзячы з нéба, які мéў ключ ад бяздоньня і ланцýг вялікі ў руцэ сваёй.
- I схапіў ён зьмéя, вужаку адвéчнага, што ёсьць дябал і сатанá, ды спутаў яго на тысячу гадоў
- і кінуў яго ў бяздоньне і замкнуў яго ды прыпячатаў зьвéрху, каб ня зводзіў больш народаў, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў; а пасьля гэтага мусіць быць разьвязаны на нядоўгі час.
- I ўглéдзіў я пасады, і пасядалі на іх, і быў ім дадзены суд; і дýшы сьцятых за сьвéдчаньне Ісусавае і за слова Божае, і тых, што не пакланіліся зьвéру ды абразý ягонаму і ня прынялі кляймá на лоб свой ані на руку сваю; і ажылі і панавалі з Хрыстом тысячу гадоў.
- Рэшта-ж памéршых не ажыла, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў. Гэта пéршае ўскрасéньне.
- Шчасьлівы й сьвяты той, хто мáе частку ў пéршым ускрасéньні: над імі сьмéрць паўторная ня мáе ўлады, але бу~ дуць яны сьвяшчэньнікамі Бога і Хрыста ды панавáцімуць з Ім тысячу гадоў.
- I, як скончыцца тысяча гадоў, вызваліцца сатана із вязьніцы сваёй
- і выйдзе звадзіць народы на чатырох кутох зямлі, Гога і Магога, ды зьбіраць іх на вайну; лічба-ж іх, як пясок у моры.
- I выйшлі на шырыню зямлі ды акружылі табор сьвятых і мéста ўлюбленае; і зыйшоў ад Бога агонь з нéба ды зжор іх.
- I дябал, што зьвёў іх, бьіў кінены ў возера агністае ды сéркавае, дзé і зьвéр і фальшывы прарок; і будуць яны мучыцца ўдзéнь і ўначы на вéчныя вякí.
- І ўбачыў я вялікі бéлы пасад і Сідзячага на ім, ад аблічча Якога ўцякла, зямля і нéба, і не знайшлося мéсца для іх.
- I ўбачыў нябожчыкаў, малых ды вялікіх, стоячы перад Богам, і былі разгорнены кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, што ёсьць жыцьця, і сýджаны былі мёртвыя, як напісана ў кнігах, паводле ўчынкаў іхніх.
- I аддала мора нябожчыкаў, што ў ім, і сьмéрць ды пéкла аддалі нябожчыкаў, што ў іх; і суджаны быў кожны паводле ўчынкаў сваіх.
- А сьмéрць і íгéкл&кінены ў возера вагністае. Гэта другая сьмéрць.
- I каго не знаходзілі запісанага ў кнізе жыцьця, кідалі яго ў возера вагністае.
Разьдзéл 21.
- I ўбачыў я новае нéба і новую зямлю, бо пéршае нéба й пéршая зямля мінулі,
1 мора ўжо няма.
- I я, Іоан, убачыў мéста сьвятое, новы Ерузалім, які зыходзіў ад Бога з нéба, прыгатаваны быццам нявéста, прыбраная дзеля мужа свайго.
- I пачуў я голас вялікі з нéба, мовячы: Вось скінія Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і людзі будуць Ягонымі, і сам Бог будзе з імі, іхні Бог.
- I абатрэ Бог усякую сьлязу з вячэй іхніх; і сьмéрці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані галошаньня, ані труду, бо пéршыя мінулі.
- I сказаў Сідзячы на пасадзе: Вось, рóблю ўсё новае. I кажа да мянé: Напішы, бо гэтыя словы праўдзівыя і вéрныя.
- I сказаў мнé: Стáлася. Я Альфа і Омэга, пачатак і канéц. Прáгнучаму дам Я дар з крыніцы вады жывое;
- хто пераможа, возьме ў спадчыну ўсё, і буду яму Богам, і éн будзе Мнé сынам.
- А для палахлівых і нявéрных, і для нягоднікаў і душагубаў, і для распусьнікаў і чарадзёяў і слуг íдалавых, і для ўсіх ілжывых — доля іх у возеры, палáючым агнём ды сéркаю, што ёсьць другая сьмéрць.
- I прыйшоў да мянé адзін із сямéх Ангелаў, тых, што мéлі сéм чáраў, напоўненых сямёма апошнімі плягамі, і загутарыў са мною, мовячы: Хадзі, пакажу табé жанчыну, нявéсту Ягнйці.
- І панёс мянé ў духу на вялікую ды высокую гару, і паказаў мнé мéста вялікае, сьвяты Ерузалім, што зыходзіў з нéба ад Бога
- і мéў хвалу Божую. I сьвятлó ягонае падобнае да найдаражэйшага кáменя, быццам крыштальнага кáменя ясьпісовага;
- і мéў ён мур вялікі й высокі, і мéў дванаццаць варотаў, і на вароцех дванáццаць Ангелаў і імёны напісаныя, якія ёсьць дванаццацёх родаў сыноў Ізраілявых.
- I ад усходу трое варотаў, і ад поўначы трое варотаў, і ад паўднй трое варотаў, і ад зáхаду трое варотаў.
- I мур мястовы мéў дванаццаць падвáлінаў, і на іх імёны дванаццацёх Апосталаў Ягняці.
- I той, што гутарыў са мною, мéў трысьціну залатую, каб абмéрыць мéста і вароты яго і сьцéны яго.
- I мéста ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая-ж, як і шырыня. I абмéрыў мéста трысьцінай на дванаццаць тысячаў стадыяў; і даўжыня ягоная і шырыня і вышыня аднолькавыя.
- I абмéрыў мур ягоны на сто сорак чатыры локці мéры чалавéчае, якая і áнгельская.
- I мур быў пабудаваны з ясьпісу; і мéста чыста залатое, падобнае да чыстага шкла.
- I падваліны муру мястовага прыаздоблены ўсякім камéньнем дарагім: пéршая падваліна ясьпіс, другая сапфір, трэцяя халькедон, чацьвéршая шмарагд,
- пятая сардонік, шостая сард, сёмая хрызалíт, восмая бэрыль, дзявятая тапáз, дзясятая хрызапрáс, адзінаццатая гіяцынт, дванаццатая амэтыст.
- I дванаццаць варотаў — дванаццаць пэрлаў: а кожныя вароты із аднаé пэрлы. I вуліца мéста чыста залатая, быццам шкло празрыстае.
- I храму ў ім ня ўглéдзіў я: бо храм ягоны ёсьць Госпад Бог Уседзяржыцель і Ягня.
- I мéста ня мáе патрэбы ў сонцы ані ў мéсяцу, каб асьвятлялі яго: бо хвалá Божая асьвяціла яго, і сьвéтач ягоны — Ягня.
- I народы збаўлёных хадзíцімуць у сьвятлé ягоным, і цары зямныя прынясуць у яго славу й чэсьць сваю.
- I вароты ягоныя ня будуць замыкацца ўдзéнь, а ночы там ня будзе.
- I прынясуць у яго славу й чэсьць народаў.
- I ня ўвойдзе ў яго нішто нячыстае ды рóбячае агіду й ілжу, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.
Разьдзéл 22.
- I паказаў мнé чыстую ракý вады жыцьця, сьвéтлую, як крыштал, што выходзіла із пасаду Бога й Ягняці.
- Пасярэдзіне вуліцы яго, наабапал ракí, дрэва жыцьця, што дае плады дванаццаць разоў, даючá на кожын мéсяц ягоны плод; і лісьці дзéрава на лéк народам.
- I ня будзе ўжо нічога вóклятага; і будзе ў ім пасад Бога й Ягняці, і рабы Ягоныя служыцімуць Яму.
- I ўглéдзяць аблічча Ягонае і імя Ягонае на лабóх іхніх.
- I ня будзе тамака ночы; і няма ў іх патрэбы ў сьвéтачу і ў сьвятлé сонца, бо Госпад Бог асьвятляе іх. I царыцімуць на вéчныя вякí.
- I сказаў мнé: Словы гэтыя вéрныя і праўдзівыя; і Госпад Бог сьвятых прарокаў паслаў Ангела Свайго паказаць рабóм Сваім, штó мусіць хутка стацца.
- Вось, хутка прыходжу. Шчасьлівы, хто хавае словы прароцтва кнігі гэтае.
- I я, Іоан, той, штобачыў гэта і чуў. I калі я пачуў ды пабачыў, я паваліўся пакланіціся перад нагамі Ангела, што паказваў мнé гэта.
- I кажа ён мнé: Глядзі, нé: бо я суслужнік твой і братоў тваіх прарокаў і хаваючых словы кнігі гэтае; Богу пакланіся.
- I кажа мнé: Не запячатывай слоў прароцтва кнігі гэтае: бо блізка час.
- Крыўдзіцель няхай яшчэ крыўдзіць, і нячысты няхай яшчэ апагáніваецца, і справядлівы няхай яшчэ чыніць справядлівасьць, і сьвяты няхай яшчэ асьвячаецца.
- I вось хутка прыходжу, і заплата Мая са Мною, каб аддаці кожнаму, як будзе дзéла ягонае.
- Я Альфа й Омэга, пачатак і канéц, Пéршы і Апошні.
- Шчасьлівыя, што выпаўняюць зáпаведзі Яго, каб была ўлада іх на дрэва жыцьця, ды каб увайшлі праз вароты ў мéста;
- а вонках сабакі й чарадзéі, і распусьнікі ды забойцы і служкі íдалавы, і ўсé, што любяць і чыняць няпраўду.
- Я, Ісус, паслаў Ангела Майго пасьвéдчыць вам гэта ў цэрквах. Я карóнь і род Давíдавы, зорка сьвéтлая і рáнічная.
- I Дух і нявéста кажуць: Прыхóдзь! I, хто прáгне, няхай прыходзе; і, хто хоча, няхай бярэ вадý жыцьця дармá.
- I я разам сьвéдчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва кнігі гэтае: калі хто даложа да гэтага, узложыць на яго Бог плягі, напісаныя ў кнізе гэтай;
- і калі хто адыме ад слоў кнігі прароцтва гэтага, адь»íме ў яго Бог долю ягоную з кнігі жыцьця і з мéста сьвятога і з напісанага ў гэтай кнізе.
- Той, што сьвéдчыць гэта, кажа: Алé, хутка прыходжу! Амін. Алé, прыходзь, Госпадзе Ісусе!
- Лáска Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі ўсімі. Амін.