Беларуская Біблія

ПЕРШАЯ КНІГА ЛЕТАПІСАЎ

Разьдзел 1

 

1 Адам, Сіт, Энос,

2 Каінан, Малелэіл, Ярэд,

3 Энох, Матусал, Ламэх,

4 Ной, Сім, Хам і Яфэт.

5 Сыны Яфэта, Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.

6 Сыны Гамэра: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.

7 Сыны Явана: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.

8 Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.

9 Сыны Хуша: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.

10 Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць моцным на зямлі.

11 Міцраім спарадзіў: Лудыма, Анаміма, Лэгавіма, Наўтухіма,

12 Патрусіма, Каслухіма, ад якога пайшлі Філістымляне, і Кафтарыма.

13 Ханаан спарадзіў Сідона, першынца свайго, Хэта,

14 Евусэя, Амарэя, Гергесэя,

15 Эвэя, Аркея, Сінэя,

16 Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.

17 Сыны Сіма: Элам, Асур:, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх.

18 Арфаксад спарадзіў Каінана, а Каінан спарадзіў Салу, а Сала спарадзіў Эвэра.

19 У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Фалэк, бо ў дні ягоныя падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан.

20 Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,

21 Гадарама, Узала, Дыклу,

22 Эвала, Авімаіла, Шэву,

23 Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктана.

24 А сыны Сімавыя: Арфаксад, Каінан, Сала,

25 Эвэр, Фалэк, Рагаў,

26 Сэруг, Нахор, Тара,

27 Аўрам, ён жа Абрагам.

28 Сыны Абрагама: Ісак і Ізмаіл.

29 Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам,

30 Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,

31 Ертур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаілавыя.

32 Сыны Хэтуры, наложніцы Абрагамавай: яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.

33 Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры.

34 І спарадзіў Абрагам Ісака. Сыны Ісака: Ісаў і Ізраіль.

35 Сыны Ісава: Эліфаз, Рагуіл, Еус, Еглом і Карэй.

36 Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Амалік.

37 Сыны Рагуіла: Нахат, Зэрах, Шама і Міза.

38 Сыны Сэіра: Латан, Шавал, Цывэон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.

39 Сыны Латана: Хоры і Гемам; а сястра ў Латана: Тымна.

40 Сыны Шавала: Алэан, Манахат, Эвал, Шэфо і Анам. Сыны Цывэона: Ая і Ана.

41 Дзеці Аны: Дышон. Сыны Дышона Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран.

42 Сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан. Сыны Дышона: Уц і Аран.

43 Гэтыя — цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага — Дынгава;

44 і памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёван, сын Зэраха, з Васоры.

45 І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян.

46 І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів.

47 І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі.

48 І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл, з Рэхавота, што каля ракі.

49 І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.

50 І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава.

51 І памёр Гадар. І былі старэйшыны ў Эдома: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт,

52 старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон,

53 старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар,

54 старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія.

 

Разьдзел 2

 

1 Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сімяон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон,

2 Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір.

3 Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, — трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.

4 І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра.

5 Сыны Фарэса: Эсмром і Хамул.

6 Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра.

7 Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён.

8 Сын Этана: Азарыя.

9 Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.

10 А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых;

11 Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза;

12 Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Есэя;

13 Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Саму,

14 чацьвёртага — Натанаіла, пятага — Радая,

15 шостага — Ацэма, сёмага — Давіда.

16 Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.

17 Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы — Етэр, Ізмаільцянін.

18 Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.

19 І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.

20 Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла.

21 Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла Яму Сэгува.

22 Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай.

23 Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, — шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.

24 Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.

25 Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія.

26 Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама.

27 Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер.

28 Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур.

29 Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.

30 Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны.

31 Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.

32 Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр, Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным.

33 Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла.

34 У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха;

35 І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху за жонку, і яна нарадзіла яму Атая.

36 Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада;

37 Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда;

38 Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю;

39 Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Элеасу;

40 Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума;

41 Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму.

42 Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны, — ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона.

43 Сыны Хэўрона: Карэй і Тапаух, і Рэкем і Шэма.

44 Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая.

45 Сын Шамая Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура.

46 І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза.

47 Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешаўн, Пэлет, Эфа і Шааф.

48 Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану;

49 яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева — Ахса.

50 Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма;

51 Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра.

52 У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот.

53 Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царанэі і Эштааляне.

54 Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян — Царане,

55 і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.

 

Разьдзел 3

 

1 Сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне, былі: першынец Амнон, ад Ахінаамы Ізрэеліцянкі; другі — Далуя, ад Авігеі Карміліцянкі,

2 трэці — Авэсалом, сын Маахі дачкі Талмая, цара Гесурскага; чацьвёрты — Аданія, сын Агіты;

3 пяты — Сафатыя, ад Авіталы; шосты — Ітрэам, ад Аглаі, жонкі ягонай, —

4 шэсьць, якія нарадзіліся ў яго ў Хэўроне; а валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.

5 А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Саламон, чацьвёра ад Вірсавіі, дачкі Аміілавай;

6 Іўхар, Элішама, Эліфэлэт,

7 Нагаг, Нэфэг, Яфія,

8 Элішама, Эліяда і Эліфэлэт — дзевяцёра.

9 Вось усе сыны Давіда, акрамя сыноў ад наложніц. Сястра іхняя Тамар.

10 Сын Саламона Раваам: ягоны сын Авія, ягоны сын Аса, ягоны сын Ёсафат,

11 ягоны сын Ёрам, ягоны сын Озія, ягоны сын Ёас,

12 ягоны сын Амасія, ягоны сын Азарыя, ягоны сын Ётам,

13 ягоны сын Ахаз, ягоны сын Эзэкія, ягоны сын Манасія,

14 ягоны сын Амон, ягоны сын Ёсія.

15 Сыны Ёсіі: першынец Ёахаз, другі Ёакім, трэці Сэдэкія, чацьвёрты Сэлум.

16 Сыны Ёакіма: Ханія, сын ягоны; Сэдэкія, сын ягоны.

17 Сыны Ханіі: Асір, Салатыіль, сын ягоны;

18 Малкірам Фэдая, Шэнацар, Эзэкія, Гашама і Савадыя.

19 І сыны Фэдаі: Зарававэль і Шымэй. А сыны Зарававэля: Мэшулам і Хананія, і Шэламіт, сястра іхняя,

20 і яшчэ пяць: Хашува, Агел, Бэрэхія, Хасадыя і Юшаў-Хэсэль.

21 І сыны Хананіі: Фэлатыя і Ісая: ягоны сын Рэфая, ягоны сын Арнан, ягоны сын Авадыя, ягоны сын Шэханія.

22 Сын Шэханіі: Шэмая; сыны Шэмаі: Хатуш, Ігеал, Барыях, Нэарыя і Шафат, шасьцёра.

23 Сыны Нэарыі: Эльёэнай, Эзэкія і Азрыкам, трое.

24 Сыны Эльёэная: Гадаўягу, Элеашыў, Фэлая, Акуў, Ёханан, Далая і Анані, сямёра.

 

Разьдзел 4

 

1 Сыны Юды: Фарэс, Эсром, Хармі, Хур і Шавал.

2 Рэая, сын Шавала, спарадзіў Яхата; Яхат спарадзіў Ахума і Лагада: ад іх плямёны Царанаў.

3 І гэтыя сыны Этама: Ізрэель, Ішма і Ідбаш, і сястра іхняя, на імя Гацлелпоні,

4 Пэнуэл, бацька Гэдора, і Эзэр, бацька Хуша. Вось сыны Хура, першынца Эфраты, бацькі Віфляема.

5 У Ахшура, бацькі Тэкоі, былі дзьве жонкі: Хэла і Наара.

6 І нарадзіла яму Наара Ахузама, Хэфэра, Тымні і Ахаштары: гэта сыны Наары.

7 Сыны Хэлы: Цэрэт, Цохар і Этнан.

8 Коц спарадзіў: Анува і Цавэна і плямёны Ахархэла, сына Гарумавага.

9 Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай.

10 І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевага і сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў̀.. І Бог паслаў яму, чаго ён прасіў.

11 А Хэлуў, брат Шухі, спарадзіў Махіра; ён ёсьць бацька Эштона.

12 Эштон спарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхіну, бацьку горада Нааса; гэта жыхары Рэхі.

13 Сыны Кеназа: Гатанііл і Сэрая. Сын Гатанііла: Хатаат.

14 Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры.

15 Сыны Халева, сына Ефаніінага: Ір, Іла і Наам. Сын Ілы: Кеназ.

16 Сыны Егалелела: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарэел.

17 Сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон; а Етэр спарадзіў Мэрома, Шамая і Ішбаха, бацьку Эштэмоі.

18 І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Бітэі, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд.

19 Сыны жонкі ягонай Годыі, сястры Нахама, бацькі Кеілы: Гармі і Эштэмоа — Маахацянін.

20 Сыны Сімяона: Амнон, Рына, Бэнханан і Тылон. Сыны Ішыя: Зохеў і Бэнзохет.

21 Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Даэда, бацька Марэшы, і сямейства, якое вырабляла вісон, з дому Ашбэі,

22 і Ёкім, і жыхары Хазэвы, і Ёаш і Сараф, якія мелі валоданьне ў Мааве, і Яшувілэхем; але гэта падзеі старадаўнія.

23 Яны былі ганчары, і жылі пры садах і ў агародах; у цара на працах жылі яны там.

24 Сыны Сімяона: Нэмуіл, Ямін, Ярыў, Зэрах і Саўл.

25 Шалум сын ягоны; яго сын Міўсам; ягоны сын Мішма.

26 Сыны Мішмы: Хамуіл, сын ягоны; сын Закур; яго сын Шымэй.

27 У Шымэя было шаснаццаць сыноў і шэсьць дочак; а ў братоў ягоных сыноў было няшмат, і ўсё племя іхняе ня так было шматлікае, як племя сыноў Юды.

28 Яны жылі ў Вірсавіі, Маладзе, Хацаршуале,

29 у Білзе, у Эцэме, у Таладзе,

30 у Вэтуіле, у Хорме, у Цыклазе,

31 у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага,

32 зь сёламі іх: Этам, Аін, Рымон, Токен і Ашан, — пяць гарадоў.

33 І вось селішчы іхнія, якія былі вакол гэтых гарадоў да Ваала; вось месцы жыхарства іх і радаводы іхнія.

34 Мешаваў, Ямлэх і Ёсія, сын Амасіі,

35 Ёіл і Егу, сын Ёшыві, сына Сэраі, сына Асіілавага,

36 Эльёэнай, Якава, Ішахая, Асая, Адыіл, Ішымііл і Ванэя,

37 і Зіза, сын Шыфія, сын Алона, сын Едаі, сын Шымрыя, сын Шэмаі.

38 Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны.

39 Яны даходзілі да Герары і да ўсходняга боку даліны, каб знайсьці пашы статкам сваім;

40 і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян.

41 І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім.

42 А зь іх, з сыноў Сімяонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх;

43 і пабілі ацалелую там рэшту Амалікіцян, і жывуць там да сёньня.

 

Разьдзел 5

 

1 Сыны Рувіма, першынца Ізраілевага, — ён першынец; але калі запляміў ён пасьцель бацькі свайго, першынства яго аддадзена сынам Язэпа, сына Ізраілевага, з тым аднак, каб ня пісацца ім першароднымі;

2 бо Юда быў мацнейшы за братоў сваіх, і правадыр ад яго, але першынства перанесена на Язэпа.

3 Сыны Рувіма, першынца Ізраілевага: Ханох, Фалу, Хэцрон і Хармі.

4 Сыны Ёіля: Шэмая, сын ягоны: ягоны сын Гог, ягоны сын Шымэй,

5 ягоны сын Міха, ягоны сын Рэая, ягоны сын Ваал,

6 ягоны сын Бэера, якога зьвёў у палон Тэглафэласар, цар Асірыйскі. Ён быў князем Рувімлянаў.

7 І браты ягоныя, па плямёнах іхніх, па радаводным сьпіску іхнім, былі: галоўны Ёіль, потым Захар,

8 і Бэла, сын Азаза, сына Шэмы, сына Ёіля. Ён жыў у Араэры да Нэво і Ваал-Мэона;

9 а на ўсход ён жыў да ўваходу ў пустыню, якая ідзе ад ракі Еўфрат, бо статкі іхнія былі шматлікія ў зямлі Галаадскай.

10 У дні Саўла яны вялі вайну з Агаранамі, якія загінулі ад рук іхніх, а яны пачалі жыць у намётах іхніх па ўсёй усходняй старане Галаада.

11 Сыны Гада жылі насупраць іх у зямлі Васанскай да Салхі:

12 у Васане Ёіль быў галоўны, Шафан другі, потым Яанай і Шафат.

13 Братоў іхніх зь сямействамі іхнімі было сем: Міхаіл, Мэшулам, Шэва, Ёрай, Яакан, Зія і Эвэр.

14 Вось сыны Авіхаіла, сына Хурыя, сына Ярааха, сына Галаада, сына Міхаіла, сына Ешышая, сына Яхдо, сына Буза.

15 Ахі, сын Аўдыіла, сына Гунэіевага, быў галавою свайго роду.

16 Яны жылі ў Галаадзе, у Васане і ў залежных ад яго гарадах і ва ўсіх навакольлях Сарона, да зыходу іхняга.

17 Усе яны палічаны ў дні Ёатама, цара Юдэйскага, і ў дні Ераваама, цара Ізраільскага.

18 У нашчадкаў Рувіма і Гада і паўплемя Манасіінага было людзей ваяўнічых, мужоў, якія носяць шчыт і меч, страляюць з лука і прывучаных да бітвы, сорак чатыры тысячы сямсот шэсьцьдзясят, якія выходзяць на вайну.

19 І ваявалі яны з Агаранамі, Етурам, Нафішам і Надавам.

20 І дадзена была ім дапамога супроць іх, і аддадзены былі ў рукі іхнія Агаране, і ўсё, што ў іх было, бо яны падчас бітваў заклікалі да Бога, і Ён пачуў іх, за тое, што яны спадзяваліся на Яго.

21 І ўзялі яны статкі іхнія: вярблюдаў пяцьдзясят тысяч, з дробнага быдла дзьвесьце пяцьдзясят тысяч, аслоў дзьве тысячы, і сто тысч душ людзей,

22 бо многа было забіта, бо ад Бога была бітва гэтая. І жылі яны на месцы іхнім да перасяленьня.

23 Нашчадкі паўкалена Манасіінага жылі ў той зямлі, ад Васана да Ваал-Эрмона і Сэніра і да гары Эрмона; і іх было многа.

24 І вось узначальцы пакаленьняў іхніх: Эфэр, Ішэі, Элііл, Азрыіл, Ерамія, Гадавія і Ягдыіл, мужы моцныя, мужы знакамітыя, галовы родаў сваіх.

25 Але калі яны саграшылі супроць Бога бацькоў сваіх і пачалі блудна хадзіць сьледам за багамі народаў той зямлі, якіх выгнаў Бог ад аблічча іхняга,

26 дык Бог Ізраілеў узбурыў дух Фула, цара Асірыйскага, і дух Тэглафэласара цара Асірыйскага, і ён выселіў Рувімлянаў і Галіцянаў і палавіну калена Манасіінага, і адвёў іх у Халал і Хавор, і Ару, і на раку Газан, — дзе яны да гэтага дня.

 

Разьдзел 6

 

1 Сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.

2 Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.

3 Дзеці Амрама: Аарон, Майсей і Марыям. Сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар.

4 Элеазар спарадзіў Фінэеса, Фінэес спарадзіў Авішуя;

5 Авішуй спарадзіў Букія, Букій спарадзіў Азію;

6 Азія спарадзіў Зэрахію, Зэрахія спарадзіў Мэраёта;

7 Мэраёт спарадзіў Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;

8 Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахімааса;

9 Ахімаас спарадзіў Азарыю, Азарыя спарадзіў Ёанана;

10 Ёанан спарадзіў Азарыю, — гэта той, які быў сьвятаром у храме, пабудаваным Саламонам у Ерусаліме.

11 І спарадзіў Азарыя Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува;

12 Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Сэлума;

13 Сэлум спарадзіў Хэлкію, Хэлкія спарадзіў Азарыю;

14 Азарыя спарадзіў Сэраю, Сэрая спарадзіў Ёсэдэка.

15 Ёсэдэк пайшоў у палон, калі Гасподзь перасяліў Юдэяў і Ерусалімлян рукою Навухаданосара.

16 Вось сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары.

17 Вось імёны сыноў Гірсонавых: Ліўні і Шымэй.

18 Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл.

19 Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Вось нашчадкі Левія па родах іхніх.

20 У Гірсона: Ліўні, сын ягоны, Яхаў, сын ягоны; Зіма, сын ягоны.

21 Ёах, сын ягоны; Ідо, сын ягоны; Зэрах, сын ягоны; Еатрай сын ягоны.

22 Сыны Каата: Амінадаў, сын ягоны; Карэй, сын ягоны; Асір, сын ягоны;

23 Элкана, сын ягоны; Эвіясаф, сын ягоны; Асір, сын ягоны;

24 Тахат, сын ягоны; Урыіл, сын ягоны; Узія, сын ягоны; Саўл, сын ягоны.

25 Сыны Элканы: Амасай і Ахімот.

26 Элкана, сын ягоны; Цатай, сын ягоны; Нахат, сын ягоны;

27 Эліяф, сын ягоны; Ерахам, сын ягоны; Элкана, сын ягоны. Самуіл, сын ягоны.

28 Сыны Самуіла: першынец Ёіль, другі Авія.

29 Сыны Мэрары: Махлі; Ліўні, сын ягоны; Шымэй, сын ягоны; Уза, сын ягоны;

30 Шыма, сын ягоны; Хагія, сын ягоны; Асая, сын ягоны.

31 Вось тыя, якіх Давід паставіў начальнікамі над сьпевакамі ў доме Гасподнім, з часу пастаўленьня ў ім каўчэга.

32 Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім.

33 Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла,

34 сын Элканы, сын Ерахама, сын Элііла, сын Тоаха,

35 сын Цуфа, сын Элканы, сын Махата, сын Амасая,

36 сын Элканы, сын Ёіля, сын Азарыі, сын Цэфаніі,

37 сын Тахата, сын Асіра, сын Авіясафа, сын Карэя,

38 сын Іцгара, сын Каата, сын Левія, сын Ізраіля;

39 і брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго, — Асаф, сын Бэрэхіі, сын Шымы,

40 сын Міхаіла, сын Ваасэі, сын Малхіі,

41 сын Этнія, сын Зэраха, сын Адаі,

42 сын Этана, сын Зімы, сын Шымія,

43 сын Яхата, сын Гірсона, сын Левія.

44 А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, — па левы бок: Этан, сын Кішыя, сын Аўдыя, сын Малуха,

45 сын Хашавіі, сын Амасіі, сын Хэлкіі,

46 сын Амцыя, сын Ванія, сын Шэмэра,

47 сын Махлія, сын Мушыя, сын Мэрары, сын Левія.

48 Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым;

49 А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей.

50 Вось сыны Аарона: Элеазар, сын ягоны; Фінэес, сын ягоны; Авіюд, сын ягоны;

51 Букій, сын ягоны; Узій, сын ягоны; Зэрахія, сын ягоны;

52 Мэраёт, сын ягоны; Амарыя, сын ягоны; Ахітуў, сын ягоны;

53 Садок, сын ягоны; Ахімаас, сын ягоны.

54 І вось жытлішчы іхнія па селішчах іхніх у межах іх: сынам Аарона з племені Каатава, бо жэрабя выпала ім,

55 далі Хэўрон, у зямлі Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго;

56 а палі гэтага горада і сёлы яго аддалі Халеву, сыну Ефаніінаму.

57 Сынам Аарона далі таксама гарады сховішчаў: Хэўрон і Ліўну зь іх прадмесьцямі, Ятыр і Эштэмоа і прамесьці яго,

58 і Хілен і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго,

59 і Ашан і прадмесьці яго, Вэтсаміс і прадмесьці яго,

60 а ад калена Веньямінавага — Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў.

61 Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага.

62 Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў.

63 Сынам Мэрары па плямёнах іх, ад калена Рувімавага, і ад калена Гадавага, і ад калена Завулонавага, дадзена па жэрабі дванаццаць гарадоў.

64 Так далі сыны Ізраілевыя лявітам гарады і прадмесьці іх.

65 Далі яны па жэрабі ад калена сыноў Юдавых, і ад калена сыноў Сімяонавых, і ад калена сыноў Веньямінавых тыя гарады, якія яны назвалі па імёнах.

66 А некаторым плямёнам сыноў Каатавых дадзены былі нарады ад калена Яфрэмавага.

67 І далі ім гарады сховішчаў: Сіхэм і прадмесьці яго на гары Яфрэмавай, і Гезэр і прадмесьці яго,

68 і Ёкмэам і прадмесьці яго,

69 і Аялон і прадмесьці яго, і Гат-Рымон і прадмесьці яго,

70 ад палавіны калена Манасіінага — Анэр і прадмесьці яго, Білэам і прадмесьці яго. Гэта пакаленьню астатніх сыноў Каатавых.

71 Сынам Гірсона ад племені паўкалена Манасіінага далі Галан у Васане і прадмесьці яго, і Аштарот і прадмесьці яго.

72 Ад калена Ісахаравага — Кедэс і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,

73 і Рамот і прадмесьці яго, і Анэм і прадмесьці яго;

74 ад калена Асіравага — Машал і прадмесьці яго, і Аўдон і прадмесьці яго;

75 і Хукок і прадмесьці яго, і Рэхоў і прадмесьці яго;

76 ад калена Нэфталімавага — Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, і Хамон і прадмесьці яго, і Кірэятаім і прадмесьці яго.

77 А астатнім сынам Мэрарыным — ад калена Завулонавага Рымон і прадмесьці яго, Тавор і прадмесьці яго.

78 Па той бок Ярдана, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад калена Рувімавага далі Васор у пустыні і прадмесьці яго, і Яацу і прадмесьці яе,

79 і Кедэмот і прадмесьці яго, і Мэфаат і прадмесьці яго;

80 ад калена Гадавага — Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго,

81 і Эсэвон і прадмесьці яго.

 

Разьдзел 7

 

1 Сыны Ісахара: Тола, Фуа, Яшуў і Шымрон, чацьвёра.

2 Сыны Толы: Узій, Рэфая, Ерыіл, Яхмай, Іўсам і Самуіл, галоўныя ў пакаленьнях Толы, людзі ваяўнічыя ў сваіх пакаленьнях; лік іх у дні Давіда быў дваццаць дзьве тысячы і шасьцьсот.

3 Сын Узія: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаіл, Авадыя, Ёіль і Ішыя, пяцёра. Усе яны галоўныя.

4 У іх па родах іхніх, па пакаленьнях іхніх, было гатовага да бітвы войска трыццаць шэсьць тысяч;

5 А братоў іх, ва ўсіх пакаленьнях Ісахаравых, людзей ваяўнічых, было восемдзесят сем тысяч, унесеных у радаводныя запісы.

6 У Веньяміна: Бэла, Бэхер і Едэяіл, трое.

7 Сыны Бэлы: Эцбон, Узій, Узііл, Ерымот і Іры, пяцёра, узначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя. У радаводных сьпісах запісана іх дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.

8 Сыноў Бэхера: Земіра, Ёаш, Эльезэр, Элёенай, Амры, Ірэмот, Авія, Анатот, Алэмэт: усе гэтыя сыны Бэхера.

9 У радаводных сьпісах запісана іх па родах іхніх, па ўзначальніках пакаленьняў, людзей ваяўнічых — дваццаць тысяч і дзьвесьце.

10 Сын Едэяіла: Білган. Сыны Білгана: Еўс, Веньямін, Эгут, Хэнаана, Зэтан, Тарсіс і Ахішахар.

11 Усе гэтыя сыны Едэяіла былі галовамі пакаленьняў, людзі ваяўнічыя; сямнаццаць тысяч і дзьвесьце было тых, што выходзілі на вайну.

12 І Шупім і Хунім, сыны Іра; Хушым, сын Ахера;

13 Сыны Нэфталіма: Яхцэіл, Гуні, Ецэр і Шылем, дзеці Валы.

14 Сыны Манасіі: Асрыіл, якога нарадзіла наложніца яго Арамэянка; яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Галаадавага.

15 Махір узяў за жонку сястру Хупіма і Шупіма, — імя сястры іхняй Мааха; імя другога Салпаад. У Салпаада былі толькі дочкі.

16 Мааха, жонка Махірава, нарадзіла сына і дала яму імя Керэш, а імя брату ягонаму Шэрэш. Сыны ягоныя: Улам і Рэкем.

17 Сын Улама: Бэдан. Вось сыны Галаада сына Махіра, сына Манасінага.

18 Сястра ягоная Малэхет нарадзіла Ішгода, Авіязэра і Махлу.

19 Сыны Шэміды былі: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.

20 Сыны Яфрэма: Шутэлах, Бэрэд, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, і Элеада, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны,

21 і Завад, сын ягоны, і Шутэлах, сын ягоны, і Эзэр і Элеад. І забілі іх жыхары Гэта, ураджэнцы той зямлі, за тое, што яны пайшлі захапіць статкі іхнія.

22 І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго.

23 Потым ён увайшоў да жонкі сваёй, і яна зачала і нарадзіла сына, і ён даў яму імя: Бэрыя, бо няшчасьце спасьцігла дом ягоны.

24 І дачка ў яго была Шэера. Яна пабудавала Бэт-Арон ніжні і верхні, і Узэн-Шээру.

25 І Рэфай, сын ягоны, і Рэшэф, і Тэлах, сын ягоны, і Тэлах, сын ягоны, і Тахан, сын ягоны.

26 Лаэдан, сын Ягоны, Аміюд, сын ягоны, Элішама, сын ягоны.

27 Нон, сын ягоны, Ісус, сын ягоны.

28 Валоданьні іхнія і месцы жыхарства іх: Вэтыль і залежныя ад яго гарады на ўсход Нааран, на захад Гезэр і залежныя ад яго гарады; Сіхэм і залежныя ад яго гарады да Газы і залежных ад яе гарадоў.

29 А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага.

30 Сыны Асіра: Імна, Іўва, Ішві і Бэрыя, і сястра іхняя Сэрах.

31 Сыны Бэрыі, Хэвэр і Малхііл. Ён бацька Бірзаіта.

32 Хэвэр спарадзіў Яфлэта, Шомэра і Хатама, і Шую, сястру іхнюю.

33 Сыны Яфлэта: Пасах, Бімгал і Ашват. Вось сыны Яфлэта.

34 Сыны Шэмэра: Ахі, Рохга, Іхуба і Арам.

35 Сыны Гелэма, брата ягонага: Цофах, Імна, Шэлэш і Амал.

36 Сыны Цофаха: Суах, Харнэфер, Шуал, Бэры, Імра.

37 Бэйэр, Год, Шама, Шылша, Ітран і Бэера.

38 Сыны Етэра: Ефуні, Фіспа і Ара.

39 Сыны Улы: Арах, Ханііл і Рыцыя.

40 Усе гэтыя сыны Асіра, галовы пакаленьняў, людзі адборныя, ваяўнічыя, галоўныя начальнікі. Запісана ў іх у радаводных сьпісах у войску, для вайны, па ліку дваццаць шэсьць тысяч чалавек.

 

Разьдзел 8

 

1 Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая,

2 чацьвёртага Ноху і пятага Рафу.

3 Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд.

4 Авішуа, Наам, Ахоах.

5 Гера, Шэфуфан і Хурам.

6 І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат:

7 Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда.

8 Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.

9 І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама.

10 Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў.

11 Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала.

12 Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, —

13 і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта.

14 Ахіё, Шашак, Ірэмот.

15 Зэвадыя, Арад, Эдэр,

16 Міхаіл, Ішфа і Ёха — сыны Бэрыі.

17 Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр,

18 Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Элпаала.

19 Якім, Зіхрый, Заўдый,

20 Эльенай, Цылтай, Элііл,

21 Адая, Бэрая і Шымрат, — сыны Шымэя.

22 Ішпан, Эвэр, Элііл,

23 Аўдон, Зіхрый, Ханан,

24 Хананія, Элам, Антотыя,

25 Іфдыя і Фэнуіл — сыны Шашака.

26 Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,

27 Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама.

28 Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.

29 У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, — імя жонкі ягонай Мааха, —

30 і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў,

31 Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот.

32 Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.

33 Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала.

34 Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.

35 Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз.

36 Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу;

37 Моца спарадзіў Бінэю. Рэфанія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.

38 У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла.

39 Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт.

40 Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна.

 

Разьдзел 9

 

1 Так былі пералічаны па родах сваіх усе Ізраільцяне, і вось яны запісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх. А Юдэі за беззаконьні свае пераселены ў Вавілон.

2 Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.

3 У Ерусаліме жылі некаторыя з сыноў Веньямінавых, і з сыноў Яфрэмавых і Манасііных:

4 Утай, сын Аміюда, сын Омры, сын Імрыя, сын Ванія, — з сыноў Фарэса, сына Юды;

5 з сыноў Шылона — Асая, першынец і сыны ягоныя;

6 з сыноў Зары — Еуіл і браты іх, шасьцьсот дзевяноста;

7 з сыноў Веньямінавых Салу, сын Мэшулама, сын Гадавіі, сын Гесэнуі;

8 і Іўнія, сын Ерахама, і Эла, сын Узія, сына Міхрыевага, і Мэшулам, сын Шэфатыі, сына Рэгуіла, сына Іўніі,

9 і браты іхнія, па родах іхніх: дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць, — усе гэтыя мужы былі ўзначальнікі родаў у пакаленьнях сваіх.

10 А са сьвятароў: Едая; Ёярыў, Яхін,

11 і Азарыя, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Азхітува, які ўзначальваў у доме Божым;

12 і Адая, сын Ерахама, сын Пашхура, сын Малхіі; і Маасай, сын Адыэла, сын Яхзэра, сын Мэшулама, сын Мэшылэміта, сын Імэра;

13 і браты іхнія, узначальцы родаў сваіх: тысяча сямсот шэсьцьдзясят, — людзі выбітныя ў дзеях служэньня ў доме Божым.

14 А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі — з сыноў Мэрарыных;

15 і Вакбакар, Хэрэш, Галал, і Матфанія, сын Міхі, сын Зіхрыя, сын Асафа;

16 і Авадыя, сын Шэмаі, сын Галала, сын Ідытуна, і Бэрэхія, сын Асы, сын Элканы, які жыў у селішчах Нэтафацкіх.

17 І брамнікі: Шалум, Акуб, Талмон і Ахіман, і браты іхнія; Шалум галоўны.

18 І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных.

19 Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні.

20 Фінэес, сын Элеазараў быў да начальнікаў над імі, і Гасподзь быў зь ім.

21 Захар, сын Мэшэлэміі, брамнік каля дзвярэй скініі сходу.

22 Усіх іх, выбраных у брамнікі да парогаў, было дзьвесьце дванаццаць. Яны ўнесены ў сьпіс па селішчах сваіх. Іх паставіў Давід і Самуіл-празорлівец за вернасьць іхнюю.

23 І яны і сыны іхнія былі на варце каля брамы дома Гасподняга, пры доме скініі.

24 На чатырох баках былі брамнікі, на ўсходнім, заходнім, паўночным і паўднёвым.

25 А браты іхнія жылі ў селішчах сваіх, прыходзячы да іх час ад часу на сем дзён.

26 Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага.

27 Вакол дома Божага яны і ноч праводзілі, бо на іх ляжала ахова, і яны павінны былі кожнае раніцы адчыняць дзьверы.

28 Адны зь іх былі прыстаўлены да службовага посуду, так, што лікам прымалі яго і лікам выдавалі.

29 Другім зь іх даручана было астатняе начыньне і ўсе сьвятарскія патрэбы: мука найлепшая і віно і алей, і ладан пахучы.

30 А з сыноў сьвятарскіх некаторыя складалі міра з рэчываў пахучых.

31 Матафію зь лявітаў, — ён першынец Сэлума Карэяніна, — даверана было тое, што гатавалася на патэльнях.

32 Некаторым з братоў іхніх, з сыноў Каатавых, даручана было прыгатаваньне пакладных хлябоў, каб класьці іх кожнае суботы.

33 А сьпевакі, галоўныя ў пакаленьнях лявіцкіх, у пакоях храма вольныя былі ад заняткаў, бо дзень і ноч яны абавязаныя былі займацца майстэрствам сваім.

34 Гэта ўзначальцы пакаленьняў лявіцкіх, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.

35 У Гаваоне жылі: бацька Гавааніцян, Еіл, — імя жонкі ягонай Мааха,

36 і сын ягоны першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Нэр, Надаў,

37 Гэдор, Ахіё, Захар і Міклот.

38 Міклот спарадзіў Шымэама. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме разам з братамі сваімі.

39 Нэр спарадзіў Кіса, Кіс спарадзіў Саўла, Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуа, Авінадава і Эшбаала.

40 Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.

41 Сыны Міхі: Пітон, Мэлэх, Тарэй і Ахаз.

42 Ахаз спарадзіў Яэру, Яэр спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу.

43 Моца спарадзіў Бінэю; Рэфая, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын Гоны.

44 У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэла.

 

Разьдзел 10

 

1 Філістымляне ваявалі зь Ізраілем, і пабеглі Ізраільцяне ад Філістымлянаў, і падалі пабітыя на гары Гелвуе.

2 І пагналіся Філістымляне за Саўлам і сынамі ягонымі, і забілі Філістымляне Ёнатана і Авінадава і Мэлхісуя, сыноў Саўлавых.

3 Бітва супроць Саўла ўзмацнілася, і стралкі памкнуліся на яго, так што ён паранены быў стралкамі.

4 І сказаў Саўл збраяносцу свайму: агалі меч твой і закалі мяне ім, каб ня прыйшлі гэтыя неабрэзаныя, і не паглуміліся зь мяне. Але збраяносец не рашыўся, бо вельмі спалохаўся. Тады Саўл узяў меч і ўпаў на яго.

5 Збраяносец ягоны, убачыўшы, што Саўл памёр, і сам упаў на меч і памёр.

6 І памёр Саўл, і тры сыны ягоныя, і ўвесь дом ягоны разам зь ім памёр.

7 Калі ўбачылі Ізраільцяне, якія былі ў даліне, што ўсе бягуць і што Саўл і сыны ягоныя памерлі, дык пакінулі гарады свае і разьбегліся; а Філістымляне прыйшлі і пасяліліся ў іх.

8 На другі дзень прыйшлі Філістымляне абіраць забітых, і знайшлі Саўла і сыноў ягоных забітых на гары Гэлвуйскай,

9 і распранулі яго, і зьнялі зь яго галаву ягоную і зброю ягоную, і паслалі па зямлі Філістымскай, каб абвясьціць пра гэта перад ідаламі іхнімі і перад народам.

10 І паклалі зброю ягоную ў капішча багоў сваіх, і галаву ягоную ўваткнулі ў доме Дагона.

11 І пачуў увесь Явіс Галаадскі ўсё, што зрабілі Філістымляне з Саўлам.

12 І падняліся ўсе людзі дужыя, узялі цела Саўлава і целы сыноў ягоных, і прынесьлі іх у Явіс, і пахавалі косьці іхнія пад дубам у Явісе, і пасьціліся сем дзён.

13 Так памёр Саўл за сваё беззаконьне, якое ён учыніў перад Госпадам, за тое, што ня трымаўся слова Гасподняга і зьвярнуўся да чарадзейкі з пытаньнем,

14 а ня спытаўся ў Госпада. За тое Ён і аддаў яго сьмерці, і перадаў царства Давіду, сыну Есэеваму.

 

Разьдзел 11

 

1 І сабраліся ўсе Ізраільцяне да Давіда ў Хэўрон і сказалі: вось, мы костка твая і плоць твая;

2 і ўчора і заўчора, калі яшчэ Саўл быў царом, ты выводзіў і ўводзіў Ізраіля, і Гасподзь Бог твой сказаў табе: ты будзеш пасьвіць народ Мой Ізраіля і ты будзеш правадыр народу Майго Ізраіля.

3 І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраілевыя да цара ў Хэўрон, і заключыў зь імі Давід запавет у Хэўроне перад абліччам Гасподнім: і яны памазалі Давіда ў цара над Ізраілем, па слове Гасподнім, праз Самуіла.

4 І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль да Ерусаліма, гэта значыць, да Евуса. А там былі Евусэі, жыхары той зямлі.

5 І сказалі жыхары Евуса Давіду: ня ўвойдзеш сюды. Але Давід узяў крэпасьць Сіён: гэта — горад Давідаў.

6 І сказаў Давід: хто першы за ўсіх паб’е Евусэяў, той будзе галавою і ваенным начальнікам. І ўзышоў самы першы Ёаў, сын Саруі, і зрабіўся ўзначальцам.

7 Давід жыў у той крэпасьці, таму і называлі яе горадам Давідавым.

8 І ён забудаваў горад навакол, ад Міло, усю ваколіцу, а Ёаў аднавіў астатні горад.

9 І меў посьпех Давід, і ўзвышаўся больш і больш, і Гасподзь Саваоф быў зь ім.

10 Вось галоўныя мацакі ў Давіда, якія многа супрацоўнічалі зь ім у царстве ягоным, разам з усім Ізраілем, каб паставіць яго царом, па слове Гасподнім, над Ізраілем,

11 і вось лік мацакоў, якія былі ў Давіда: Есваал, сын Ахамані, галоўны з трыццаці: ён падняў дзіду сваю на трыста чалавек і пабіў іх за адзін раз.

12 Пасьля яго Элеазар, сын Дадо Ахахэяніна, адзін з трох мацакоў:

13 ён быў з Давідам у Фасдаміме, куды Філістымляне сабраліся на вайну. Там частка поля была засеяна ячменем, і народ пабег ад Філістымлянаў;

14 але яны сталі сярод поля, убераглі яго і пабілі Філістымлянаў. І дараваў Гасподзь выратаваньне вялікае!

15 Трое гэтых галоўных з трыццаці правадыроў падняліся на скалу да Давіда, у пячору Адалам, калі табар Філістымлянаў быў разьмешчаны ў даліне Рэфаімавай.

16 Давід тады быў ва ўмацаваным месцы, а ахоўнае войска Філістымлянаў было тады ў Віфляеме.

17 І моцна захацелася піць Давіду, і ён сказаў: хто напоіць мяне вадою з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы?

18 Тады гэтыя трое прабіліся праз табар Філістымскі і зачарпнулі вады з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы, і ўзялі, і прынесьлі Давіду. Але Давід не захацеў піць яе і выліў яе ў славу Госпада,

19 і сказаў: аслані мяне Гасподзь, каб я зрабіў гэта! Ці ж буду я піць кроў мужоў гэтых, якія клалі душы свае? Бо зь небясьпекай свайму жыцьцю яны прынесьлі ваду. І не захацеў піць яе. Вось што зрабілі гэтыя тры мацакі.

20 І Авэса, брат Ёава, быў галоўны з трох: ён забіў дзідай сваёй трыста чалавек, і быў у славе ў тых трох.

21 З трох ён быў самы знакаміты і быў начальнікам; але з тымі трыма не раўняўся.

22 Ванэя, сын Ёдая, мужа адважнага, вялікі па дзеях, з Каўцэпла: ён пабіў двух сыноў Арыіла Маавіцкага; ён жа сышоў і забіў ільва ў рове, у сьнежны час;

23 ён жа забіў Егіпцяніна, чалавека ростам у пяць локцяў: у руцэ ў Егіпцяніна была дзіда, як навой у ткачоў, а ён падышоў да яго з кіем і, вырваўшы дзіду з рукі Егіпцяніна, забіў ягонай жа дзідай:

24 вось, што зрабіў Ванэя, сын Ёдая, і ён быў у славе ў тых трох мацакоў;

25 ён быў больш знакаміты за тых трыццацёх, але з трыма не раўняўся, і Давід паставіў яго бліжэйшым выканаўцам сваіх загадаў.

26 А галоўныя з воінаў: Асаіл, брат Ёава: Элханан, сын Дадо, зь Віфляема;

27 Шама Гарадыцянін; Хэрэц Пэланіцянін;

28 Іра, сын Ікеша, Тэкаіцянін; Эвіезэр Анатацянін;

29 Сіўхай Хушацянін; Ілай Ахахіянін.

30 Магарай Нэтафатыцянін; Хэлэд, сын Вааны, Хэтафацянін;

31 Ітай; сын Рыбая, зь Гівы Веньямінавай: Ванэя Піратанянін:

32 Хурай з Нагалэ-Гааша; Авіел з Аравы;

33 Азмавэт Бахаруміянін; Эліяхба Шаалбанянін.

34 Сыны Гашэма Гізаніцяніна: Ёнатан, сын Шаге, Гарарыцянін;

35 Ахіям, сын Сахара, Гарарыцянін; Эліфал, сын Уры;

36 Хэфэр з Махэры; Ахія Пэланіцянін;

37 Хэцрой Кармэліцянін; Наарай, сын Эзбая;

38 Ёіл, брат Натана; Міўхар, сын Гагрыя;

39 Цэлэк Аманіцянін; Нахарай Бэрацянін, збраяносец Ёава, сына Саруі;

40 Іра Ітрыянін; Гарэб Ерыянін;

41 Урыя Хэтэянін;

42 Адына, сын Шызы, Рувімлянін, узначалец Рувімлянаў, і ў яго, было трыццаць;

43 Ханан, сын Маахі; Ёсафат Мітніянін;

44 Узія Аштэрацянін; Шама Еэл, сыны Хатама Араэраніна;

45 Едэяэл, сын Шымрыя, і Ёха, брат ягоны, Тыціянін;

46 Эліел з Махавіма, і Ерывай і Ёшавія, сыны Элнаама, і Ітма, Маавіцянін;

47 Эліел, Авэд і Ясіел з Мэцаваі.

 

Разьдзел 12

 

1 І гэтыя таксама прыйшлі да Давіда ў Сэкелаг, калі ён яшчэ хаваўся ад Саўла, сына Кісавага, і былі з адважнікаў, якія дапамагалі ў бітве.

2 Узброеныя лукам, і тыя, што кідалі праваю і леваю рукою камяні і стралялі стрэламі з лука, — з братоў Саўла, ад Веньяміна:

3 галоўны Ахіезэр, за ім Ёас, сыны Шэмаі, з Гівы; Езіел і Фэлэт, сыны Азмавэта: Бэраха і Егу з Анатота;

4 Ішманія Гавааніцянін, адважнікі з трыццаці і начальнік над трыццацьцю; Ерамія, Яхазііл, Ёханан і Ёзавад з Гедэры;

5 Элузай, Ерымот, Вэалія, Шэмарыя, Сафатыя Харытыянін;

6 Элкана, Ішыяху, Азарыл, Ёэзэр і Ёшавам, Карэяне;

7 і Ёэла і Зэвадыя сыны Ерахама, з Гэдора.

8 І з Гадыцян перайшлі да Давіда ва ўмацаваньне, у пустыню людзі мужныя, ваяўнічыя, узброеныя шчытом і дзідай; твары ільвіныя — твары іхнія, і яны шпаркія, як сарны ў горах.

9 Галоўны Эзэр, другі Авадыя, трэці Эліяў,

10 чацьвёрты Мішмана, пяты Ерамія,

11 шосты Атай, сёмы Эліел,

12 восьмы Ёханан, дзявяты Элзавад,

13 дзясяты Ерамія, адзінаццаты Махбанай.

14 Яны з сыноў Гадавых узначальцы ў войску: меншы над сотняю, і большы над тысячаю.

15 Вось яны перайшлі Ярдан у першы месяц, калі ён выступае зь берагоў сваіх, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсход і захад.

16 Прыйшлі таксама і з сыноў Веньямінавых і Юдавых ва ўмацаваньне да Давіда.

17 Давід выйшаў насустрач ім, і сказаў ім: калі зь мірам прыйшлі вы да мяне, каб дапамагаць мне, дык хай будзе ў мяне з вамі адно сэрца; а калі дзеля таго, каб падступна перадаць мяне ворагам маім, тым часам як няма заганы на руках маіх, дык хай бачыць Бог бацькоў нашых і рассудзіць.

18 І абняў дух Амасая, узначальцу трыццацёх, і сказаў ён: мір табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэеў; мір табе і мір памочнікам тваім; бо памагае табе Бог твой. Тады прыняў іх Давід і паставіў на чале войска.

19 І з племя Манасіінага перайшлі да Давіда, калі ён ішоў зь Філістымлянамі на вайну супроць Саўла, але не дапамагаў ім, бо ўзначальцы Філістымскія, параіўшыся, адаслалі яго, кажучы: на нашую галаву ён пяройдзе да гаспадара свайго Саўла.

20 Калі ён вяртаўся ў Сэкелаг, тады перайшлі да яго з Манасіян: Аднах, Ёзавад, Едыяэл, Міхаіл, Ёзавад, Элігу і Цыльтай, тысячнікі ў Манасіян.

21 І яны дапамагалі Давіду супроць полчышчаў, бо ўсе гэта былі людзі адважныя і былі правадыры ў войску.

22 Так з кожным днём прыходзілі да Давіда на дапамогу да таго, што ягонае рушэньне зрабілася вялікае, як рушэньне Божае.

23 Вось лічба галоўных у войску, якія прыйшлі да Давіда ў Хэўрон, каб перадаць яму царства Саўлавае, па слове Гасподнім:

24 сыноў Юдавых, якія носяць шчыт і дзіду, было шэсьць тысяч васямсот гатовых да вайны;

25 з сыноў Сімяонавых, людзей адважных, у войску было сем тысяч і сто;

26 з сыноў Лявііных чатыры тысячы шасьцьсот;

27 і Ёдай, князь ад племя Аарона, і зь ім тры тысячы сямсот;

28 і Садок, мужны юнак, і род ягоны, дваццаць два начальнікі;

29 з сыноў Веньямінавых, братоў Саўлавых, тры тысячы, — але яшчэ многія зь іх трымаліся дома Саўлавага;

30 з сыноў Яфрэмавых дваццаць тысяч васямсот людзей мужных, людзей знакамітых у родах сваіх;

31 з паўкалена Манасіінага васямнаццаць тысяч, якія выкліканы былі паіменна, каб пайсьці ўцараваць Давіда;

32 з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю, — іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга;

33 з племя Завулонавага гатовых да бітвы, узброеных усякаю ваеннаю зброяй, пяцьдзясят тысяч, у страі, аднадушных;

34 з племя Нэфталімавага тысяча правадыроў і зь імі трыццаць сем тысяч з шчытамі і дзідамі;

35 з племя Данавага гатовых да вайны дваццаць восем тысяч шасьцьсот;

36 ад Асіра воінаў, гатовых да бітвы, сорак тысяч;

37 з-за Ярдана, ад племя Рувімавага, Гадавага, і паўплемя Манасіінага, сто дваццаць тысяч, з усялякай воінскай зброяй.

38 Усе гэтыя воіны, у страі, ад шчырага сэрца прыйшлі ў Хэўрон уцараваць Давіда над усім Ізраілем. Ды і ўсе іншыя Ізраільцяне былі аднадушныя, каб паставіць царом Давіда.

39 І прабылі там у Давіда тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі ім;

40 ды і блізкія да іх, нават да племя Ісахаравага, Завулонавага і Нэфталімавага, прывозілі ўсё страўнае на аслах, і вярблюдах, і мулах, і валах: муку, смоквы і разынкі, і віно, і алей, і буйнога і дробнага быдла мноства, бо радасьць была Ізраілю.

 

Разьдзел 13

 

1 І раіўся Давід з тысячнікамі, сотнікамі і з усімі правадырамі,

2 і сказаў Давід усяму сходу Ізраільцянаў; калі заўгодна вам, і калі на тое будзе воля Госпада Бога нашага, пашлем усюды да астатніх братоў нашых, па ўсёй зямлі Ізраільскай, і разам зь імі да сьвятароў і лявітаў, у гарады і селішчы іхнія, каб яны сабраліся да нас,

3 і перанясем да сябе каўчэг Бога нашага, бо ў дні Саўла мы не зьвярталіся да яго.

4 І сказаў увесь сход: хай будзе так, — бо гэта дзея ўсяму народу здавалася справядлівай.

5 Так сабраў Давід усіх Ізраільцянаў, ад Шыхора Егіпецкага да ўваходу ў Эмат, каб перанесьці каўчэг Божы з Кірыятыярыма.

6 І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль у Карыятыярым, што ў Юдэі, каб перанесьці адтуль каўчэг Бога, Госпада, які сядзіць на херувімах, на якім называецца імя Яго.

7 І павезьлі каўчэг Божы на новай калясьніцы з дома Авінадава; і Оза і Ахія вялі калясьніцу.

8 А Давід і ўсе Ізраільцяне ігралі перад Богам з усёй сілы, са сьпевамі, на цытрах і на псалтырах, і тымпанах, і кімвалах і трубах.

9 Калі дайшлі да гумна Хідона, Оза працягнуў руку сваю, каб падтрымаць каўчэг, бо валы нахілілі яго.

10 Але Гасподзь разгневаўся на Озу, і пабіў яго за тое, што ён працягнуў руку сваю да каўчэга; і ён памёр тут жа перад абліччам Божым.

11 І засмуціўся Давід, што Гасподзь пабіў Озу. І назваў тое месца паразаю Озы; так называецца яно і да сёньня.

12 І спалохаўся Давід Бога ў дзень той, і сказаў: як я ўнясу да сябе каўчэг Божы?

13 І не павёз Давід каўчэга да сябе, у горад Давідаў, а завярнуў яго да дома Авэдара Гэцяніна.

14 І заставаўся каўчэг Божы ў Авэдара, у доме ягоным, тры месяцы, і дабраславіў Гасподзь дом Авэдара і ўсё, што ў яго.

 

Разьдзел 14

 

1 І паслаў Хірам, цар Тырскі, да Давіда паслоў, і кедровыя дрэвы, і муляроў, і цесьляроў, каб пабудаваць яму дом.

2 Калі даведаўся Давід, што ўмацаваў яго Гасподзь царом над Ізраілем, што ўзьнесена высока царства ягонае, дзеля народу яго Ізраіля,

3 тады ўзяў Давід яшчэ жонак у Ерусалім, і спарадзіў Давід яшчэ сыноў і дочак.

4 І вось імёны тых, што нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Самус, Саваў, Натан, Саламон,

5 Эвэар, Элісуя, Элфалэт,

6 Ногах, Нафэк, Яфія,

7 і Элісама, Вэеліяда і Эліфалэт.

8 І пачулі Філістымляне, што памазаны Давід у цара над усім Ізраілем, і падняліся ўсе Філістымляне шукаць Давіда. І пачуў Давід пра гэта і пайшоў супроць іх.

9 І Філістымляне прыйшлі і разьмясьціліся ў даліне Рэфаімаў.

10 І спытаўся Давід у Бога, кажучы: ці ісьці мне супроць Філістымлянаў, і ці аддасі іх у рукі мае? І сказаў яму Гасподзь: ідзі, і Я аддам у рукі твае.

11 І пайшлі яны ў Ваал-Пэрацым, і пабіў іх там Давід; і сказаў Давід: зламаў Бог ворагаў маіх рукою маёю, як прарыў вады. Таму і далі імя мясьціне той: Ваал-Пэрацым.

12 І пакінулі там Філістымляне багоў сваіх, і загадаў Давід, і спалены яны агнём.

13 І прыйшлі зноў Філістымляне і разьмясьціліся па даліне.

14 І яшчэ спытаўся Давід у Бога, і сказаў яму Бог не хадзі проста на іх, ухіліся ад іх і йдзі да іх з боку тутавых дрэў;

15 і калі пачуеш шум як бы крокаў на вяршалінах тутавых дрэў, тады ўступі ў бітву, бо выйшаў Бог перад табою, каб пабіць табар Філістымлянаў.

16 І зрабіў Давід, як сказаў яму Бог; і разьбілі табар Філістымскі, ад Гаваона да Газэра.

17 І пранеслася імя Давідава па ўсіх землях, і Гасподзь зрабіў яго страшным для ўсіх народаў.

 

Разьдзел 15

 

1 І пабудаваў ён сабе дамы ў горадзе Давідавым, і падрыхтаваў месца для каўчэга Божага, і ўладзіў для яго скінію.

2 Тады сказаў Давід: ніхто не павінен насіць каўчэга Божага, акрамя лявітаў, бо іх выбраў Гасподзь на тое, каб насіць каўчэг Божы і служыць яму вавекі.

3 І сабраў Давід усіх Ізраільцян у Ерусалім, каб унесьці каўчэг Божы на месца яго, якое ён дзеля яго падрыхтваў.

4 І склікаў Давід сыноў Ааронавых і лявітаў:

5 з сыноў Каатавых, Урпыіла правадыра і братоў ягоных — сто дваццаць чалавек;

6 з сыноў Мэрарыных, Асаю правадыра і братоў ягоных — дзьвесьце дваццаць чалавек;

7 з сыноў Гірсонавых, Ёіля правадыра і братоў ягоных — сто трыццаць чалавек;

8 з сыноў Элісафанавых, Шэмаю правадыра і братоў ягоных — дзьвесьце;

9 з сыноў Хэўронавых, Эліела правадыра і братоў ягоных — восемдзясят;

10 з сыноў Узіілавых, Амінадава правадыра і братоў ягоных — сто дванаццаць.

11 І паклікаў Давід сьвятароў: Садока і Авіятара, і лявітаў: Урыіла, Асаю, Ёіля, Шэмаю, Эліела і Амінадава,

12 і сказаў ім: вы, начальнікі родаў лявіцкіх, асьвяцецеся самі і браты вашыя, і прынясеце каўчэг Госпада Бога Ізраілевага на месца, якое я падрыхтаваў для яго,

13 бо як раней ня вы гэта рабілі, дык Гасподзь Бог наш пабіў нас за тое, што мы не парупіліся за Яго, як было трэба.

14 І асьвяціліся сьвятары і лявіты дзеля таго, каб несьці каўчэг Госпада Бога Ізраілевага.

15 І панесьлі сыны лявітаў каўчэг Божы, як наказваў Майсей паводле слова Госпада, на плячах, на жэрдзях.

16 І загадаў Давід начальнікам лявітаў паставіць братоў сваіх сьпевакоў з музычнымі інструментамі, з псалтырамі і цытрамі і кімваламі, каб яны гучна ўзьвяшчалі голас радаваньня.

17 І паставілі лявіты Эмана, сына Ёілевага, і з братоў ягоных, Асафа, сына Вэрэхііна, а з сыноў Мэрарыных, братоў іхніх, Этана, сына Кушаі;

18 і зь імі братоў іхніх другарадных: Захара, Бэна, Яазііла, Шэмірамота, Ехііла, Унія, Эліява, Ванэю, Маасэя, Мататыю, Эліфлэуя, Мікнэя і Авэд-Эдома і Еэла, брамнікаў.

19 Эман, Асаф і Этан ігралі гучна на медных кімвалах,

20 а Захар, Азііл, Шэмірамот, Ехііл, Уній, Эліяў, Маасэя і Ванэя — на псалтырах, тонкім голасам.

21 А Мататыя, Эліфлуй, Мікнэй, Авэд-Эдом, Еэл і Азазія — на цытрах, каб рабіць пачатак.

22 А Хэнанія, начальнік лявітаў, быў начальнік сьпеваў, бо быў умельскі ў іх.

23 Вэрэхія і Элкана былі брамнікамі каля каўчэга.

24 Шэванія, Ёсафат, Натанаіл, Амасай, Захар, Ванэя і Эліезэр, сьвятары, трубілі трубамі перад каўчэгам Божым. Авэд-Эдом і Ехія былі брамнікамі каля каўчэга.

25 Так Давід і старэйшыны Ізраілевыя і тысячнікі пайшлі перанесьці каўчэг запавету Гасподняга з дома Авэд-Эдомавага з радасьцю.

26 І калі Бог памагаў лявітам, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, тады закалолі ў ахвяру сем цялят і сем бараноў.

27 Давід быў апрануты ў вісонную вопратку, а таксама і ўсе лявіты, якія несьлі каўчэг, і сьпевакі, і Хананія начальнік музыкантаў і сьпевакоў. А на Давідзе быў яшчэ ільняны эфод.

28 Так увесь Ізраіль уносіў каўчэг запавета Гасподняга з воклічамі, пад гукі рога і труб і кімвалаў, граючы на псалтырах і цытрах.

29 Калі каўчэг запавета Гасподняга ўваходзіў у горад Давідаў, Мэлхола, дачка Саўлава, глядзела ў акно і, убачыўшы цара Давіда, які скакаў і весяліўся, знікчэмніла яго ў сэрцы сваім.

 

Разьдзел 16

 

1 І прынесьлі каўчэг Божы, і паставілі яго сярод скініі, якую зладзіў яму Давід, і ўзьнесьлі Богу цэласпаленьні і мірныя ахвяры.

2 Калі Давід закончыў цэласпаленьні і прынашэньне мірных ахвяр, дык дабраславіў народ імем Госпада.

3 І раздаў усім Ізраільцянам, і мужчынам і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку мяса і па кубку віна,

4 і паставіў на службу перад каўчэгам Гасподнім некаторых зь лявітаў, каб яны славасловілі, дзякавалі і ўсхвалялі Госпада Бога Ізраілевага:

5 Асафа галоўным, другім пасьля яго Захара, Еела, Шэмірамофа, Ехііла, Мататыю, Эліяфа, і Ванэю, Авэд-Эдома і Еела з псалтырамі і цытрамі, і Асафа для ігры на кімвалах,

6 а Ванэю і Азііла, сьвятароў, каб пастаянна трубілі перад каўчэгам запавета Божага.

7 У гэты дзень Давід першы раз даў псальму для ўсхваленьня Госпада праз Асафа і братоў ягоных:

8 слаўце Госпада, узносьце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя;

9 сьпявайце Яму, барабаньце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя;

10 хвалецеся імем Ягоным сьвятым: хай радуецца сэрца тых, што шукаюць Госпада;

11 знайдзеце Госпада і сілы Яго, шукайце няспынна аблічча Яго;

12 спамінайце цуды, якія Ён стварыў, азнакі Яго і суды вуснаў Ягоных,

13 вы, семя Ізраілевае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Яго̀

14 Ён Гасподзь Бог наш, суды Яго па ўсёй зямлі.

15 Памятайце вечна запавет Яго, слова, якое Ён наказаў ў тысячы родаў,

16 тое, што наказваў Абрагаму, і ў чым запрысягаўся Ісаку,

17 і што паставіў Якаву ў закон, і Ізраілю ў запавет вечны,

18 кажучы: табе дам Я зямлю Ханаанскую, у спадчынны надзел вам.

19 Яны былі тады малалікія і мізэрныя, і прыхадні ў ёй,

20 і пераходзілі ад народу да народу, і з аднаго царства да другога народу;

21 але Ён нікому не дазволіў крыўдзіць іх і выкрываў за іх цароў:

22 не дакранайцеся да памазаных Маіх, і прарокам Маім не рабеце ліха.

23 Сьпявайце Госпаду, уся зямля, дабравяшчайце дзень у дзень выратаваньне Яго.

24 Абвяшчайце язычнікам славу Яго, усім народам цуды Ягоныя,

25 бо вялікі Гасподзь і варты хвалы, страшны больш за ўсіх багоў.

26 Бо ўсе багі народаў нішто, а Гасподзь нябёсы стварыў.

27 Слава і веліч перад абліччам Ягоным, магутнасьць і радасьць на месцы Ягоным.

28 Узьнясеце Госпаду, плямёны народаў, узьнясеце Госпаду славу і гонар,

29 узьнясеце Госпаду славу імю Ягонаму. Вазьмеце дар, ідзеце прад аблічча Яго, пакланецеся Госпаду і хараству сьвятыні Яго.

30 Трымці перад ім, уся зямля, бо Ён запачаткаваў сусьвет, ён не пахісьнецца.

31 Хай весяляцца нябёсы, хай радуецца зямля, і хай скажуць у народах: Гасподзь валадарыць̀

32 Хай плешча мора і што напаўняе яго, хай радуецца поле і ўсё, што на ім.

33 Хай пераможна радуюцца ўсе дрэвы дуброўныя прад абліччам Госпада, бо Ён ідзе судзіць зямлю.

34 Слаўце Госпада, бо навечна міласьць Яго,

35 і скажэце: выратуй, Божа, Выратавальнік наш̀ зьбяры нас і выбаві нас ад народаў, хай жа ўславім сьвятое імя Тваё і хай жа пахвалімся славаю Тваёю̀

36 Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў ад веку і да веку̀ І сказаў увесь народ: амін̀ алілуя̀

37 Давід пакінуў там, перад каўчэгам запавета Гасподняга, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад каўчэгам пастаянна, кожны дзень,

38 і Авэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем чалавек; Авэд-Эдома, сына Ідытунавага, і Хосу — брамнікамі,

39 а Садока сьвятара і братоў сьвятароў перад жытлішчам Гасподнім, што на вышыні ў Гаваоне,

40 для прынашэньня цэласпаленьняў Госпаду на ахвярніку цэласпаленьня пастаянна, раніцай і ўвечары, і дзеля ўсяго, што напісана ў законе Госпада, які Ён наказаў Ізраілю;

41 і зь імі Эмана і Ідытуна і іншых выбраных якія назначаны паіменна, каб славіць Госпада, бо вечная міласьць Ягоная.

42 Пры іх Эман і Ідытун праслаўляі Бога, іграючы на трубах, кімвалах і розных музычных спарудах; а сыноў Ідытуна паставіў пры браме.

43 І пайшоў увесь народ, кожны ў свой дом; вярнуўся і Давід, каб дабраславіць дом свой.

 

Разьдзел 17

 

1 Калі Давід жыў у доме сваім, дык сказаў Давід Натану прароку: вось, я жыву ў доме кедровым, а каўчэг запавета Гасподняга пад намётам.

2 І сказаў Натан Давіду: усё, што ў цябе на сэрцы, рабі, бо з табою Бог.

3 Але тае ж ночы было слова Божае Натану:

4 ідзі і скажы рабу Майму Давіду: так кажа Гасподзь: ня ты пабудуеш Мне дом для жытла,

5 бо Я ня жыў у доме з таго дня, як вывеў сыноў Ізраіля, і да сёньня, а хадзіў са скініі ў скінію з жытла ў жытло.

6 Дзе ні хадзіў Я з усім Ізраілем, ці сказаў Я хоць слова каму з судзьдзяў Ізраільскіх, якім Я загадаў пасьвіць народ Мой: чаму вы не пабудуеце Мне дома кедровага?

7 І цяпер так скажы рабу Майму Давіду: так кажа Гасподзь Саваоф: Я ўзяў цябе ад статку авечак, каб ты быў правадыр народу Майго Ізраіля;

8 і быў з табою ўсюды, куды ты ні хадзіў, і вынішчыў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў імя тваё як імя вялікіх на зямлі;

9 і Я ўладзіў месца народу Майму Ізраілю, і ўкараніў яго, і будзе ён спакойна жыць на месцы сваім, і ня будзе больш трывожаны, і бязбожнікі ня будуць больш уціскаць яго, як раней.

10 у тыя дні, калі Я паставіў судзьдзяў над народам Маім Ізраілем, і Я ўпакорыў усіх ворагаў тваіх і абвяшчаю табе, што Гасподзь зладзіць табе дом.

11 Калі завершацца дні твае і ты адыдзеш да бацькоў тваіх, тады Я пастаўлю семя тваё пасьля цябе, якое будзе з сыноў тваіх, і ўмацую царства ягонае.

12 ён пабудуе Мне дом, і ўцьверджу трон ягоны навекі.

13 Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам, — і міласьці Маёй не адбяру ў яго, як Я адабраў у таго, які быў да цябе.

14 Я пастаўлю яго ў доме Маім і ў царстве Маім навекі, і трон яго будзе цьвёрды вечна.

15 Усе гэтыя словы і ўяву дакладна пераказаў Натан Давіду.

16 І прыйшоў цар Давід і стаў прад абліччам Гасподнім, і сказаў: хто я, Госпадзе Божа, і што такое дом мой, што Ты так узвысіў мяне?

17 Але і гэтага яшчэ здалося мала ў вачах Тваіх, Божа; Ты абвяшчаеш пра дом раба Твайго наперад, і глядзіш на мяне, як на чалавека вялікага, Госпадзе Божа!

18 Што яшчэ можа дадаць перад Табою Давід дзеля ўзьвялічэньня раба Твайго? Ты ведаеш раба Твайго?

19 Госпадзе! для раба Твайго, Ты робіш усё гэта вялікае, каб паказаць ўсялякую веліч.

20 Госпадзе! Няма падобнага на Цябе, і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго, што чулі мы на свае вушы.

21 І хто падобны на народ Твой Ізраіль, адзіны народ на зямлі, да Якога прыходзіў Бог, каб адкупіць яго Сабе ў народ, зрабіць Сабе імя вялікай і страшнай дзеяй, — прагнаньнем народаў ад аблічча народу Твайго, які Ты выбавіў зь Егіпта.

22 Ты зрабіў народ Твой Ізраіля Сваім уласным народам навек, і Ты, Госпадзе, стаў Богам ягоным.

23 Дык вось цяпер, о Госпадзе, слова, якое Ты сказаў пра раба Твайго і пра дом ягоны, умацуй навек, і зрабі, як Ты сказаў.

24 І хай застанецца і ўзьвялічыцца імя Тваё вавекі, каб гаварылі: Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў, ёсьць Бог над Ізраілем, і дом раба Твайго Давіда хай будзе цьвёрды прад абліччам Тваім.

25 Бо Ты, Божа мой, адкрыў рабу Твайму, што Ты ўладзіш яму дом, таму раб Твой і асьмеліўся маліцца перад Табою.

26 І цяпер, Госпадзе, Ты Бог, і Ты сказаў пра раба Твайго такое дабро.

27 Пачні ж дабраслаўляць дом раба Твайго, каб ён быў вечна прад абліччам Тваім. Бо калі Ты, Госпадзе, дабраславіш, дык будзе ён дабраславёны навекі.

 

Разьдзел 18

 

1 Пасьля гэтага Давід пабіў Філістымлянаў і ўпакорыў іх, і ўзяў Гэт і залежныя ад яго гарады з рук Філістымлянаў.

2 Ён пабіў таксама Маавіцянаў, — і зрабіліся Маавіцяне рабамі Давіда, прыносячы яму даніну.

3 І пабіў Давід Аднаазара, цара Суўскага, у Эмаце, калі той ішоў сьцьвердзіць сваю ўладу каля ракі Еўфрат.

4 І ўзяў Давід у яго тысячу калясьніц, сем тысяч вершнікаў і дваццаць тысяч пешых, і разбурыў Давід усе калясьніцы, пакінуўшы зь іх толькі сто.

5 Сірыйцы Дамаскія прыйшлі былі на дапамогу да Аднаазара, цара Суўскага, але Давід пабіў дваццаць дзьве тысячы Сірыйцаў.

6 І паставіў Давід ахоўнае войска ў Сірыі Дамаскай, і зрабіліся Сірыйцы рабамі Давіда, прыносячы яму даніну. І памагаў Гасподзь Давіду ўсюды, куды ён ні хадзіў.

7 І ўзяў Давід залатыя шчыты, якія былі ў рабоў Адраазара, і прынёс іх у Ерусалім.

8 А з Тыўхаты і Куна, гарадоў Адраазаравых, узяў Давід вельмі многа медзі. Зь яе Саламон зрабіў меднае мора і слупы і медны посуд.

9 І пачуў Той, цар Імата, што Давід пабіў усё войска Адраазара, цара Суўскага.

10 І паслаў Ёрама, сына свайго, да цара Давіда, вітаць яго і дзякаваць за тое, што ён ваяваў з Адраазарам і пабіў яго, бо Той быў у вайне з Адраазарам, — і зь ім усякі посуд залаты, срэбны і медны.

11 І прысьвяціў іх цар Давід Госпаду разам з срэбрам і золатам, якое ён узяў ад усіх народаў: ад Ідумэянаў, Маавіцянаў, Аманіцянаў, Філістымлянаў і ад Амалікіцянаў.

12 І Авэса, сын Саруі, пабіў Ідумэянаў у даліне Яалянай васямнаццаць тысяч;

13 і паставіў у Ідумэі ахоўнае войска, і зрабіліся ўсе Ідумэяне рабамі Давіду. Гасподзь памагаў Давіду ўсюды, куды ён ні хадзіў.

14 І валадарыў Давід над усім Ізраілем, і чыніў суд і праўду ўсяму народу свайму.

15 Ёаў, сын Саруі, быў начальнікам войска, Ёсафат, сын Ахілуда, дзеяпісцам.

16 Садок, сын Ахітува, і Авімэлэх, сын Авіятара, сьвятарамі, а Суса пісцом,

17 Ванэя, сын Ёдая, над Хэлэтэямі і Фэлэтэямі, а сыны Давідавыя — першымі пры цары.

 

Разьдзел 19

 

1 Пасьля гэтага памёр Наас, цар Аманіцкі, і зацараваў сын яго замест яго.

2 І сказаў Давід: зраблю я міласьць Анону, сыну Наасаваму, за дабрадзейства, якое бацька ягоны зрабіў мне. І паслаў Давід паслоў суцешыць яго ў бацьку ягоным. І прыйшлі слугі Давідавы ў зямлю Аманіцкую, да Анона, каб суцешыць яго.

3 Але князі Аманіцкія сказалі Анону: няўжо ты думаеш, што Давід з павагі да бацькі твайго прыслаў да цябе суцешнікаў? Ці не на тое прыйшлі слугі яго да цябе, каб выведаць і выгледзець зямлю і спустошыць яе?

4 І ўзяў Анон слуг Давідавых і пагаліў іх, і абцяў вопратку іхнюю напалавіну да сьцёгнаў і адпусьціў іх.

5 І пайшлі яны. І данесьлі Давіду пра людзей гэтых, і ён паслаў ім насустрач, бо яны былі вельмі зьняважаныя; і сказаў цар; застаньцеся ў Ерыхоне, пакуль адрастуць борады вашыя, і тады вяртайцеся.

6 Калі Аманіцяне ўбачылі, што яны зрабіліся ненавіснымі Давіду, тады паслаў Анон і Аманіцяне тысячу талантаў срэбра, каб наняць сабе калясьніц і верхаўцоў зь Сірыі Месапатамскай і зь Сірыі Мааха і з Сувы.

7 І нанялі сабе трыццаць дзьве тысячы калясьніц і цара Мааха з народам ягоным, якія прыйшлі і разьмясьціліся табарам перад Мэдэваю. І Аманіцяне сабраліся з гарадоў сваіх і выступілі на вайну.

8 Калі дачуўся пра гэта Давід, дык паслаў Ёава з усім войскам адважных.

9 І выступілі Аманіцяне і сталі на бітву, каля брамы горада, а цары, якія прыйшлі, асобна ў полі.

10 Ёаў, бачачы, што чакае яго бітва сьпераду і ззаду, выбраў воінаў з усіх адборных у Ізраілі і выставіў іх супроць Сірыйцаў.

11 А астатнюю частку народу даручыў Авэсу, брату свайму, каб яны выступілі супроць Аманіцянаў.

12 І сказаў ён: калі Сірыйцы будуць адольваць мяне, дык ты дапаможаш мне, а калі Аманіцяне будуць адольваць цябе, дык я дапамагу табе.

13 Будзь мужны, і будзем цьвёрда стаяць за народ наш і за гарады Бога нашага, — і Гасподзь хай зробіць, што Яму заўгодна.

14 І ўступіў Ёаў і людзі, якія былі ў яго, у бітву зь Сірыйцамі, і яны пабеглі ад яго.

15 А Аманіцяне, убачыўшы, што Сірыйцы бягуць, і самыя пабеглі ад Авэсы, брата ягонага, і сышлі ў горад. І прыйшоў Ёаў у Ерусалім.

16 Сірыйцы, бачачы, што яны разьбіты Ізраільцянамі, адправілі паслоў і вывелі Сірыйцаў, якія былі па той бок ракі, і Савак, ваеначальнік Адраазараў, быў на чале іх.

17 Калі данесьлі пра гэта Давіду, ён сабраў усіх Ізраільцянаў, перайшоў Ярдан і прыйшоў да іх і стаў супроць іх. І ўступіў Давід у бітву зь Сірыйцамі, і яны сьцяліся зь ім.

18 І Сірыйцы пабеглі ад Ізраільцянаў, і зьнішчыў Давід у Сірыйцаў сем тысяч калясьніц, і сорак тысяч пешых і Савака ваеначальніка забіў.

19 Калі ўбачылі слугі Адраазара, што яны пабітыя Ізраільцянамі, заключылі з Давідам мір і падпарадкаваліся яму. І не хацелі Сірыйцы дапамагаць больш Аманіцянам.

 

Разьдзел 20

 

1 Праз год, у час, калі цары выходзяць на вайну, вывеў Ёаў войска і пачаў пустошыць зямлю Аманіцянаў, і прыйшоў і аблажыў Раву. А Давід заставаўся ў Ерусаліме. Ёаў, заваяваўшы Раву, разбурыў яе.

2 І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы яго, і ў ім аказалася вагі талант золата, і каштоўныя камяні былі на ім; і быў ён ускладзены на галаву Давіда. І здабычы вельмі многа вынес з горада.

3 А люд, які быў у ім, вывеў і забіваў іх піламі, жалезнымі цапамі і сякерамі. Так зрабіў Давід з усімі гарадамі Аманіцянаў, і вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.

4 Пасьля таго пачалася вайна зь Філістымлянамі ў Газэры. Тады Савахай Хушацянін пабіў Сафа, аднаго з нашчадкаў Рэфаімаў. І яны ўпакорыліся.

5 І зноў была вайна зь Філістымлянамі. Тады Элханам, сын Яіра, пабіў Лахмія, брата Галіяфавага, Гэцяніна, у якога дзяржальна дзіды было, як навой у ткачоў.

6 Была яшчэ бітва ў Гэце. Там быў адзін рослы чалавек, у якога было па шэсьць пальцаў, усяго дваццаць чатыры. І ён таксама быў з нашчадкаў Рэфаімаў.

7 Ён ганіў Ізраіля, але Ёнатан, сын Шымы, брата Давідавага, пабіў яго.

8 Гэта былі народжаныя ад Рэфаімаў у Гэце, і загінулі ад рукі Давіда і ад рукі слуг ягоных.

 

Разьдзел 21

 

1 І паўстаў сатана на Ізраіля, і падбіў Давіда зрабіць пералік Ізраільцянаў.

2 І сказаў Давід Ёаву і начальнікам у народзе: ідзеце пералічэце Ізраільцянаў, ад Вірсавіі да Дана і прадстаўце мне, каб я ведаў лік іх.

3 І сказаў Ёаў: хай памножыць Гасподзь народ Свой у сто разоў да таго, колькі ёсьць яго. Ці ня ўсе яны, спадару мой цар, рабы гаспадара майго? Навошта ж патрабуе гэтага гаспадар мой? Каб залічылася гэта ў віну Ізраілю?

4 Але царскае слова пераважыла Ёава. І пайшоў Ёаў і абышоў усяго Ізраіля, і прыйшоў у Ерусалім.

5 І падаў Ёаў Давіду сьпіс народнага перапісу, і было ўсіх Ізраільцянаў тысяча тысяч, і сто тысяч мужоў, якія агаляюць меч, і Юдэяў — чатырыста семдзесят тысяч, якія агаляюць меч.

6 А лявітаў і Веньямінянаў ён ня лічыў сярод іх, бо царскае слова было агіднае Ёаву.

7 І незаўгодная была ў вачах Божых дзея гэтая. І Ён пабіў Ізраіля.

8 І сказаў Давід Богу: вельмі зграшыў я, што зрабіў гэта. І цяпер даруй віну раба Твайго, бо я ўчыніў вельмі неразумна.

9 І гаварыў Гасподзь Гаду празорліўцу, Давідаваму, і сказаў:

10 ідзі і скажы Давіду: так кажа Гасподзь: тры кары я прапаную табе, выберы сабе адну зь іх, — і Я пашлю яе на цябе.

11 І прыйшоў Гад да Давіда, і сказаў яму: так кажа Гасподзь: выбірай сабе:

12 альбо тры гады — голад, альбо тры месяцы будуць цябе перасьледаваць ворагі твае і меч ворагаў тваіх будзе даставаць да цябе; альбо тры дні — меч Гасподні і пошасьць на зямлі і анёл Гасподні зьнішчальны ва ўсіх межах Ізраіля. Дык вось, разгледзь, што мне адказваць Таму, Хто паслаў мяне са словам.

13 І сказаў Давід Гаду: цяжка мне вельмі, але хай лепш упаду ў рукі Госпада, бо вельмі вялікая мілажальнасьць Ягоная, толькі б ня ўпасьці мне ў рукі чалавечыя.

14 І паслаў Гасподзь пошасьць на Ізраіля і памерла Ізраільцянаў семдзесят тысяч чалавек.

15 І паслаў Бог анёла ў Ерусалім, каб вынішчаць яго. І калі ён пачаў вынішчаць, убачыў Гасподзь і пашкадаваў за гэта бедства, і сказаў анёлу-зьнішчальніку: годзе, цяпер апусьці руку тваю. А анёл Гасподні стаяў тады над гумном Орны Евусэяніна.

16 І падняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла Гасподняга, які стаяў паміж зямлёю і небам, з аголеным у руцэ ягонай мечам, працягнутым на Ерусалім; і ўпаў Давід і старэйшыны, пакрытыя вярэтай, на абліччы свае.

17 І сказаў Давід Богу: ці ж ня я загадаў палічыць народ? я зграшыў, я ўчыніў ліха, а гэтыя авечкі што зрабілі? Госпадзе, Божа мой, хай будзе рука Твая на мне і на доме бацькі майго, а не на народзе Тваім, каб загубіць яго.

18 І анёл Гасподні сказаў Гаду, каб той сказаў Давіду: хай Давід прыйдзе і паставіць ахвярнік Госпаду на гумне Орны Евусэяніна.

19 І пайшоў Давід, па слове Гада, якое ён казаў ад імя Госпада.

20 Орна абярнуўся, убачыў анёла, і чатыры сыны яго зь ім зьніклі. Орна малаціў тады пшаніцу.

21 І прыйшоў Давід да Орны. Орна зірнуў, і ўбачыўшы Давіда, выйшаў з гумна, і пакланіўся Давіду тварам да зямлі.

22 І сказаў Давід Орну: аддай мне месца пад гумном, я пабудую на ім ахвярнік Госпаду; за сапраўдную цану аддай мне яго, каб спынілася вынішчэньне народу.

23 І сказаў Орна Давіду: вазьмі сабе; хай робіць гаспадар мой цар, што яму заўгодна; вось я аддам і валоў на цэласпаленьне, і малацільныя прылады на дровы, і пшаніцу на прынашэньне; усё гэта аддаю дарам.

24 І сказаў цар Давід Орну: не, я хачу купіць у цябе за сапраўдную цану, бо ня буду прыносіць я тваёй уласнасьці Госпаду, і ня буду прыносіць на цэласпаленьне ўзятае дарам.

25 І даў Давід Орну за гэта месца шасьцьсот сікляў золата.

26 І спарудзіў там Давід ахвярнік Госпаду і ўзьнёс цэласпаленьні і мірныя ахвяры; і заклікаў Госпада, і Ён пачуў яго, паслаўшы агонь зь неба на ахвярнік цэласпаленьня.

27 І сказаў Гасподзь анёлу: вярні меч твой у похвы яго.

28 У гэты час Давід, бачачы, што Гасподзь пачуў яго на гумне Орны Евусэяніна, прынёс там ахвяру.

29 А скінія Гасподняя, якую зрабіў Майсей у пустыні, і ахвярнік цэласпаленьня былі ў той час на вышыні ў Гаваоне.

30 І ня мог Давід пайсьці туды, каб ісьціць Бога, бо напалоханы быў мечам анёла Гасподняга.

 

Разьдзел 22

 

1 І сказаў Давід: вось дом Госпада Бога і вось ахвярнік для цэласпаленьня Ізраіля.

2 І загадаў Давід сабраць прыхадняў, якія былі зь зямлі Ізраільскай, і паставіў каменячосаў, каб абчэсваць камяні на пабудову дома Божага.

3 І мноства жалеза для цьвікоў да дзьвярэй брамы і для сувязяў нарыхтаваў Давід, і мноства медзі без вагі,

4 і кедровых дрэў бязь ліку, бо Міданяне і Тыране даставілі Давіду мноства кедровых дрэў.

5 І сказаў Давід: Саламон, сын мой, малады і маласілы, а дом, які трэба пабудаваць для Госпада, павінен быць даволі велічны, на славу і ўпрыгажэньне перад усімі землямі: дык вось, буду я нарыхтоўваць для яго. І нарыхтаваў Давід да сьмерці сваёй многа.

6 І паклікаў Саламона, сына свайго, і наказаў яму пабудаваць дом Госпаду Богу Ізраілеваму.

7 І сказаў Давід Саламону: сыне мой̀ у мяне было на сэрцы пабудаваць дом у імя Госпада Бога майго,

8 але было мне слова Гасподняе, і сказана: ты праліў многа крыві і вёў вялікія войны; ты не павінен будаваць дом імю Майму, бо праліў многа крыві на зямлю перад абліччам Маім.

9 Вось, у цябе народзіцца сын: ён будзе чалавек мірны; Я дам яму спакой ад усіх ворагаў ягоных вакол: таму імя яму будзе Саламон. І мір і спакой дам Ізраілю ў дні ягоныя.

10 Ён пабудуе дом імю Майму, і ён будзе Мне сынам, а Я яму бацькам, і ўцьверджу трон царства яго над Ізраілем навечна.

11 І цяпер, сыне мой̀ хай будзе Гасподзь з табою, каб табе быў посьпех і ты пабудаваў дом Госпаду Богу твайму, як Ён гаварыў пра цябе.

12 Хай дасьць табе Гасподзь кемнасьць і розум і паставіць цябе над Ізраілем; і датрымайся закону Госпада Бога твайго.

13 Тады ты будзеш з посьпехам, калі будзеш старацца выконваць пастановы і законы, якія наказаў Гасподзь Майсею для Ізраіля. Будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не маркоціся.

14 І вось, я пры беднасьці маёй падрыхтаваў для дома Гасподняга сто тысяч талантаў срэбра, а медзі і жалезу няма вагі, бо яго мноства; і дрэва і камяні я таксама нарыхтаваў, а ты яшчэ дадай да гэтага.

15 У цябе мноства працаўнікоў, і каменячосаў, разьбяроў і цесьляроў, і ўсякіх здольных на ўсякую дзею;

16 золату, срэбру і медзі, і жалезу няма ліку: пачні і рабі; Гасподзь будзе з табою.

17 І запавядаў Давід усім князям Ізраілевым дапамагаць Саламону, сыну ягонаму:

18 ці ня з вамі Гасподзь Бог наш, Які даў вам спакой з усіх бакоў, бо Ён перадаў у рукі мае жыхароў зямлі, і ўпакорылася зямля перад Госпадам і перад народам Ягоным?

19 Дык вось, схілеце сэрца ваша і душу вашу да таго, каб знайсьці Госпада Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню Госпаду Богу, каб перанесьці каўчэг запавета Гасподняга і сьвяшчэнны посуд Божы ў дом, які ствараецца імю Гасподняму.

 

Разьдзел 23

 

1 Давід, састарыўшыся і насыціўшыся жыцьцём, паставіў царом над Ізраілем сына свайго Саламона.

2 І сабраў усіх князёў Ізраілевых і сьвятароў і лявітаў,

3 і палічаны былі лявіты, ад трыццаці гадоў і вышэй, і было лікам іх, лічачы пагалоўна, трыццаць восем тысяч чалавек.

4 Зь іх прызначаны для дзеі ў доме Гасподнім дваццаць чатыры тысячы, а пісцоў і судзьдзяў шэсьць тысяч,

5 і чатыры тысячы брамнікаў, і чатыры тысячы тых, што праслаўляюць Госпада на музычных спарудах, якія ён зрабіў для праслаўленьня.

6 І падзяліў іх Давід на чароды па сынах Левія — Гірсоне, Кааце і Мэрары.

7 З Гірсанянаў — Лаэдан і Шымэй.

8 Сыны Лаэдана: першы Ехііл, Зэтам і Ёіль, трое.

9 Сыны Шымэя: Шыламіт, Хазііл і Гаран, трое. Яны ўзначальцы пакаленьняў Лаэданавых.

10 Яшчэ сыны Шымэя: Яхат, Зіза, Еўш і Бэрыя. Гэта сыны Шымэя, чацьвёра.

11 Яхат быў галоўны, Зіта другі; Еўш і Бэрыя мелі дзяцей ня многа, і таму яны былі ў адным ліку пры доме бацькавым.

12 Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Азііл, чацьвёра.

13 Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон аддзелены быў на прысьвячэньне да Сьвятога Сьвятых, ён і сыны ягоныя, навечна, каб учыняць дымленьне прад абліччам Госпада, каб служыць Яму і дабраслаўляць імем Ягоным навекі.

14 А Майсей, чалавек Божы і сыны ягоныя залічаны да калена Лявіінага.

15 Сыны Майсея: Гірсон і Эліезэр.

16 Сыны Гірсона: першы быў Шэвуіл.

17 Сыны Эліезра былі: першы Рэхавія. І ня было ў Эліезэра другіх сыноў; у Рэхавіі ж было вельмі многа сыноў.

18 Сыны Іцгара: першы Шэломіт.

19 Сыны Хэўрона: першы Ерыя і другі Амарыя, трэці Яхазііл і чацьвёрты Екамам.

20 Сыны Азііла: першы Міха і другі Ішыя.

21 Сыны Мэрарыны: Махлі і Мушы. Сыны Махлія: Элеазар і Кіс.

22 І памёр Элеазар, і ня было ў яго сыноў, а толькі дочкі; і ўзялі іх за сябе сыны Кіса, браты іхнія.

23 Сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ірэмот — трое.

24 Вось сыны Лявііны, па дамах бацькоў іхніх, узначальцы сямействаў, па імянным зьлічэньні іхнім пагалоўна, якія спраўлялі дзеі служэньня ў доме Гасподнім, ад дваццаці гадоў і вышэй.

25 Бо Давід сказаў: Гасподзь Бог Ізраілеў даў спакой народу Свайму і паставіў яго ў Ерусаліме навекі.

26 і лявітам ня трэба насіць скінію і ўсялякія рэчы яе дзеля служэньня ў ёй.

27 Таму, паводле апошніх загадаў Давіда, палічаны лявіты ад дваццаці гадоў і вышэй,

28 каб яны былі пры сынах Ааронавых, дзеля служэньня дому Гасподняму, у двары і ў прыбудовах, дзеля падтрыманьня чысьціні ўсёй сьвятыні і дзеля выкананьня ўсялякай службы пры доме Божым

29 дзеля назіраньня за хлябамі пакладнымі і пшанічнаю мукою для хлебнага прынашэньня і праснакамі, за печаным, смажаным і за ўсякаю мераю і вагою,

30 і каб станавіліся кожнае раніцы дзякаваць і славасловіць Госпада, таксама і ўвечары,

31 і пры ўсіх цэласпаленьнях, якія ўзносяцца Госпаду ў суботы, на маладзіка і ў сьвяты па ліку, як прадпісана пра іх, — пастаянна прад абліччам Госпада,

32 і каб ахоўвалі скінію адкрыцьця і сьвятыню і сыноў Ааронавых, братоў сваіх, пры службах дому Гасподняму.

 

Разьдзел 24

 

1 І вось разьмеркаваньні сыноў Ааронавых: сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар.

2 Надаў і Авіуд памерлі раней за бацьку свайго, а сыноў ня было ў іх, і таму сьвятарылі Элеазар і Ітамар.

3 І разьмеркаваў іх Давід — Садока з сыноў Элеазара, і Ахімэлэха з сыноў Ітамара, па чарзе на службу іх.

4 І знайшлося, што паміж сынамі Элеазара ўзначальцаў пакаленьняў больш, чым паміж сынамі Ітамара. І ён разьмеркаваў іх так: з сыноў Элеазара шаснаццаць узначальцаў сямействаў, а з сыноў Ітамара восем.

5 А разьмяркоўваць іх па жэрабях, бо галоўнымі ў сьвятыні і галоўнымі прад Богам былі з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара,

6 і запісваў іх Шэмая, сын Натанаіла, пісец зь лявітаў, перад абліччам цара і князёў і перад сьвятаром Садокам і Ахімэлэхам, сынам Авіятара, і перад узначальцамі сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: бралі пры кіданьні жэрабя адно сямейства з роду Элеазаравага, потым бралі з роду Ітамаравага.

7 І выйшла першае жэрабя Егаярыву, другое Едаі,

8 трэцяе Харыму, чацьвёртае Сэарыму,

9 пятае Малхію, шостае Міяміну,

10 сёмае Гакоцу, восьмае Авію,

11 дзявятае Ешую, дзясятае Шэханію,

12 адзінаццатае Эліяшыву, дванаццатае Якіму,

13 трынаццатае Хушаю, чатырнаццатае Ешававу,

14 пятнаццатае Вілгу, шаснаццатае Імэру,

15 сямнаццатае Хэзіру, васямнаццатае Гапіцэцу,

16 дзевятнаццатае Пэтахіі, дваццатае Езэкіілю,

17 дваццаць першае Яхіну, дваццаць другое Гамулу,

18 дваццаць трэцяе Дэлаю, дваццаць чацьвёртае Маазію.

19 Вось парадак іх пры служэньні іх, як ім прыходзіць у дом Гасподні, па статуце іх праз Аарона бацьку іхняга, як наказваў яму Гасподзь Бог Ізраілеў.

20 У астатніх сыноў Лявія — разьмеркаваньне: з сыноў Амрама: Шуваіл; з сыноў Шуваіла: Едыя;

21 ад Рэхавіі: з сыноў Рэхавіі Ішыя быў першы;

22 ад Іцгара: Шэламот; з сыноў Шэламота: Яхаў;

23 з сыноў Хэўрона: першы Ерыя, другі Амарыя, трэці Яхазііл, чацьвёрты Екамам.

24 З сыноў Азііла: Міха; з сыноў Міхі: Шамір.

25 Брат Міхі Ішыя; з сыноў Ішыі: Захарыя.

26 Сыны Мэрары: Махлі і Мушы; з сыноў Яазіі: Бэна.

27 З сыноў Мэрары ў Яазіі: Бэна і Шаагам, і Закур і Іўры.

28 У Махлія — Элеазар; у яго сыноў ня было.

29 У Кіса: з сыноў Кіса: Ерахмііл;

30 сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ерымот. Вось сыны лявітаў па пакаленьнях іх.

31 Кідалі і яны жэрабя, нароўні з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад абліччам цара Давіда і Садока і Ахімэлэха, і ўзначальцаў сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: галава сямейства нароўні зь меншым братам сваім.

 

Разьдзел 25

 

1 І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;

2 з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.

3 Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.

4 Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.

5 Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.

6 Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.

7 І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзвесьце восемдзесят восем.

8 І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.

9 І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;

10 трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

11 чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

12 пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

13 шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

14 сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

15 восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх — дванаццаць;

16 дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

17 дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

18 адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

19 дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

20 трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;

21 чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

22 пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

23 шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

24 сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

25 васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

26 дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

27 дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

28 дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

29 дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

30 дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

31 дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць.

 

Разьдзел 26

 

1 Вось разьмеркаваньне брамнікаў: з Карэянаў: Мэшэлэмія, сын Карэя, з сыноў Асафавых.

2 Сыны Мэшэлэміі: першынец Захар, другі Едыяіл, трэці Зэвадыя, чацьвёрты Ятнііл,

3 пяты Элам, шосты Егоханан, сёмы Эльегоэнай.

4 Сыны Авэд-Эдома: першынец Шэмая, другі Егозавад, трэці Ёах, чацьвёрты Сахар, пяты Навтанаіл,

5 шосты Амііл, сёмы Ісахар, восьмы Пэўльтай, бо Бог дабраславіў яго.

6 У сына яго Шэмаі нарадзіліся таксама сыны, начальнікі ў сваім родзе, бо яны былі людзі моцныя.

7 Сыны Шэмаі: Отні, Рэфаіл, Авэд і Элзавад, браты ягоныя, людзі моцныя, Элія, Сэмахія.

8 Усе яны з сыноў Авэд-Эдома; яны і сыны іхнія і браты іхнія былі людзі руплівыя і да службы здольныя: іх было ў Авэд-Эдома шэсьцьдзясят два.

9 У Мэшэлэміі сыноў і братоў, людзей здольных, было васямнаццаць.

10 У Хосы, з сыноў Мэрарыных, сыны: Шымры галоўны, — хоць ён і ня быў першынец, але бацька ягоны паставіў яго галоўным;

11 другі Хэлкія, трэці Тэвалія, чацьвёрты Захар; усіх сыноў і братоў у Хосы было трынаццаць.

12 Вось разьмеркаваньне брамнікаў па ўзначальцах сямействаў, здольных да службы разам з братамі іхнімі, на служэньне ў доме Гасподнім.

13 І кінулі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, па сваіх сямействах на кожную браму.

14 І выпала жэрабя на ўсход Шэлэміі; і Захару, сыну ягонаму, разумнаму дарадцу, кінулі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;

15 Авэд-Эдому на поўдзень, а сынам ягоным пры кладоўках.

16 Шупіму і Хосу на захад; каля брамы Шалэхэт, дзе дарога падымаецца і дзе варта супроць варты.

17 На ўсход па шэсьць лявітаў, на поўнач па чатыры, на поўдзень па чатыры а ў кладоўках па два.

18 На захад каля бабінца на дарозе па чатыры, а каля самага бабінца па два.

19 Вось разьмеркаваньне брамнікаў з сыноў Карэевых і сыноў Мэрарыных.

20 А лявіты, браты іхнія, глядзелі за скарбамі дома Божага і за скарбамі прысьвечаных рэчаў.

21 Сыны Лаэдана, сына Герсонавага — ад Лаэдана, галовы сямействаў ад Лаэдана Герсонскага: Ехіел.

22 Сыны Ехіела: Зэтам і Ёіль, брат ягоны, глядзелі за скарбамі дома Гасподняга,

23 разам з нашчадкамі Амрама, Іцгара, Хэўрона, Азііла.

24 Шэвуіл, сын Гірсона, сына Майсеевага, быў галоўным даглядчыкам скарбаў.

25 У брата ягонага Эліезэра сын Рэхавія, у Яго сын Ісая, у яго сын Ёрам, у яго сын Зіхрый, у яго сын Шэламіт.

26 Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска.

27 З заваёваў і са здабычы яны прысьвячалі на падтрымку дома Гасподняга.

28 І ўсё, што прысьвяціў Самуіл прарок, і Саўл, сын Кіса, і Авэнір, сын Ніра, і Ёаў, сын Саруі, усё прысьвечанае было на руках у Шэламіта і братоў ягоных.

29 З племя Іцгаравага: Хэнанія і сыны ягоныя вызначаны на зьнешняе служэньне ў Ізраільцянаў пісцамі і судзьдзямі.

30 З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай.

31 У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім.

32 І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, былі ўзначальцы сямействаў. Іх паставіў цар Давід над племем Рувімавым і Гадавым і паўплемем Манасііным, па ўсіх справах Божых і дзеях цара.

 

Разьдзел 27

 

1 Вось сыны Ізраілевыя па ліку іх, узначальцы сямействаў, тысячнікі і сотнікі і кіроўцы, якія па аддзяленьнях служылі цару ва ўсіх справах, прыходзячы і адыходзячы кожнага месяца, ва ўсе месяцы года. У кожным аддзяленьні было іх па дваццаць чатыры тысячы.

2 Над першым аддзяленьнем, для першага месяца, начальнічаў Яшавам, сын Заўдыіла; у ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы;

3 ён быў з сыноў Фарэса, галоўны над усімі ваеначальнікамі ў першы месяц.

4 Над аддзяленьнем другога месяца быў Дадай Ахахіянін; у аддзяленьні ягоным быў і князь Міклот, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы.

5 Трэці галоўны ваеначальнік, для трэцяга месяца, Ванэя, сын Ёдая, сьвятара, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы:

6 гэты Ванэя — адзін з трыццаці адважных і начальнік над імі, і ў ягоным аддзеле быў Амізавад, сын ягоны.

7 Чацьвёрты, для чацьвёртага месяца, быў Асаіл, брат Ёава, і пасьля яго Завадыя, сын ягоны, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

8 Пяты, для пятага месяца, князь Шамгут Ізрахіцянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

9 Шосты, для шостага месяца, Іра, сын Ікеша, Тэкаянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

10 Сёмы, для сёмага месяца, Хэлец Пэланіцянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

11 Восьмы, для восьмага месяца, Савахай Хушацянін з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

12 Дзявяты, для дзявятага месяца, Авіезэр Анатацянін, з сыноў Веньямінавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

13 Дзясяты, для дзясятага месяца, Магарай Нэтафацянін, з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

14 Адзінаццаты, для адзінаццатага месяца, Ванэя Піратанянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

15 Дванаццаты, для дванаццатага месяца, Хэлдай Нэтафацянін, з нашчадкаў Гатанііла, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

16 А над плямёнамі Ізраілевымі, — у Рувімлян галоўным начальнікам быў Эліезэр, сын Зіхры; у Семяона — Сафатыя, сын Маахі;

17 у Левія — Хашавія, сын Кемуіла; у Аарона — Садок;

18 у Юды — Эліяў, з братоў Давіда; у Ісахара — Омры, сын Міхаіла;

19 у Завулона — Ішмая, сын Авадыі; у Нэфталіма — Ерымот, сын Азрыіла;

20 у сыноў Яфрэмавых — Асія, сын Азазіі; у паўплемя Манасіінага — Ёіль, сын Фэдаі;

21 у паўплемя Манасіі ў Галаадзе — Ідо, сын Захара; у Веньяміна — Яасііл, сын Авэніра;

22 У Дана — Азарыіл, сын Ерахама. Вось правадыры плямёнаў Ізраілевых.

23 Давід не рабіў пераліку тых, якія былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо Гасподзь сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі нябесныя.

24 Ёаў, сын Саруі, пачаў рабіць пералічэньне, але не закончыў. І быў за гэта гнеў Божы на Ізраіля, і не ўвайшло тое пералічэньне на летапіс цара Давіда.

25 Над скарбамі царскімі быў Азмавэт, сын Адыілаў, а над запасамі ў полі, у гарадах і ў сёлах і ў вежах — Ёанатан, сын Узіі;

26 над тымі, што займаюцца польнай працай, земляробствам, — Эзрый, сын Хэлува;

27 над вінаграднікамі — Шымэй з Рамы, а над запасамі віна ў вінаградніках — Заўдый з Шэфама;

28 над масьлінамі і смакоўніцамі ў даліне — Баал-Ханан Гедэрыцянін, а над запасамі драўніннага алею — Ёас;

29 над буйным быдлам, якое пасьвіцца ў Шароне — Шытрай Шаранянін, а над быдлам у далінах — Шафат, сын Адлая;

30 над вярблюдамі — Авіл Ісмаільцянін; над асьліцамі — Ехдыя Мэраніцянін;

31 над дробным быдлам — Язіз Агарыцянін. Усе гэтыя былі начальнікамі над маёмасьцю, якая была ў цара Давіда.

32 Ёнатан, дзядзькаў Давідаў, быў радца, чалавек разумны і пісец; Ехііл, сын Хахманіеў, быў пры сынах цара;

33 Ахітафэл быў радца цара; Хусій Архіцянін — сябар цара;

34 А пасьля Ахітафэла Ёдай, сын Ванэі, і Авіятар, а Ёаў быў ваеначальнік у цара.

 

Разьдзел 28

 

1 І сабраў Давід у Ерусаліме ўсіх правадыроў Ізраільскіх, начальнікаў плямёнаў і начальнікаў аддзелаў, якія служылі цару, і тысячнікаў, і сотнікаў, і наглядчыкаў за маёмасьцю і статкамі цара і сыноў ягоных зь еўнухамі, ваеначальнікаў і ўсіх адважных мужоў.

2 І стаў Давід цар на ногі свае і сказаў: паслухайце мяне, браты мае і народ мой̀ было ў мяне на сэрцы пабудаваць дом спакою для каўчэга запавета Гасподняга і ў падножжа нагам Бога нашага, і патрэбнае для будаўніцтва я падрыхтаваў.

3 Але Бог сказаў мне: ня будуй дома імю Майму, бо ты чалавек ваяўнічы і праліваў кроў.

4 Аднак жа выбраў Гасподзь Бог Ізраілеў мяне з усяго дома майго, каб быць мне царом над Ізраілем вечна, бо Юду выбраў Ён князем, а ў доме Юды дом бацькі майго, а з сыноў бацькі майго мяне ўдабраволіў паставіць царом над усім Ізраілем,

5 з усіх жа сыноў маіх, — бо многа сыноў даў мне Гасподзь, — Ён выбраў Саламона, сына майго, сядзець на троне царства Гасподняга над Ізраілем,

6 і сказаў мне: Саламон, сын твой, пабудуе дом Мой і двары Мае, бо Я выбраў яго Сабе ў сыны, і Я буду яму бацькам,

7 і сьцьверджу царства яго навечна, калі ён будзе цьвёрды ў выкананьні запаведзяў Маіх і пастановаў Маіх, як да сёньня.

8 І цяпер перад вачыма ўсяго Ізраіля, сходу Гасподняга і ў вушы Бога нашага кажу: захоўвайце і трымайцеся ўсіх запаведзяў Госпада Бога вашага, каб валодаць вам гэтаю добраю зямлёю, і пакінуць яе пасьля сябе ў спадчыну дзецям сваім навек.

9 І ты, Саламоне, сыне мой, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму ад усяго сэрца і ад усёй душы, бо Гасподзь выпрабоўвае ўсе сэрцы і ведае ўсе рухі думак. Калі будзеш ісьціць Яго, дык знойдзеш Яго, а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўсёды.

10 Глядзі ж, калі Гасподзь выбраў цябе пабудаваць дом для сьвятыні, будзь цьвёрды і рабі.

11 І аддаў Давід Саламону, сыну свайму, чарцёж бабінца і дамоў яго, і кладовак яго, і межаў яго, і ўнутраных пакояў яго, і дома для каўчэга,

12 і чарцёж усяго, што было ў яго на душы двароў дома Гасподняга і ўсіх пакояў вакол, скарбніц дома Божага і скарбніц рэчаў прысьвечаных,

13 і сьвятарскіх і лявіцкіх аддзяленьняў, і ўсякай службовай дзейнасьці ў доме Гасподнім, і ўсяго службовага посуду дома Гасподняга,

14 залатых рэчаў, з пазнакаю вагі, для ўсякай службовай пасудзіны, усіх рэчаў срэбраных, з пазнакаю вагі, для ўсякай пасудзіны службовай.

15 І даў золата на сьвяцільні і залатыя лампады, з пазнакаю вагі кожнай сьвяцільні і лампады яго, таксама сьвяцільняў срэбраных, з пазнакаю вагі кожнай сьвяцільні і лампады яго, гледзячы па службовым прызначэньні кожнай сьвяцільні;

16 і золата для сталоў пакладных хлябоў, для кожнага залатога стала, і срэбра для сталоў срэбраных,

17 і відэльцаў, і чараў і крапільніц з чыстага золата, і залатых місак, з пазнакаю вагі кожнай місы, і срэбраных міс, з пазнакаю вагі кожнай місы,

18 і для ахвярніка дымленьня зьлітага золата з пазнакаю вагі, і зладжваньня калясніцы з залатымі херувімамі, якія прасьціраюць крылы і пакрываюць каўчэг запавета Гасподняга.

19 Усё гэта ў пісаньні ад Госпада, казаў Давід, як Ён навёў мяне на розум на ўсе пабудовы.

20 І сказаў Давід сыну свайму Саламону: будзь цьвёрды і мужны, і прыступай да справы, ня бойся і не жахайся, бо Гасподзь Бог, Бог мой, з табою; Ён не адступіць ад цябе і не пакіне цябе, пакуль ня ўчыніш усёй дзеі, якая патрабуецца для дома Гасподняга.

21 І вось аддзелы сьвятароў і лявітаў, дзеля ўсялякай службы пры доме Божым. І ў цябе ёсьць дзеля ўсякай дзеі руплівыя людзі, майстры на ўсякую працу, і начальнікі і ўвесь народ гатовы да ўсіх тваіх загадаў.

 

Разьдзел 29

 

1 І сказаў цар Давід усяму сходу: Саламоне, сыне мой, якога аднаго выбраў Бог, малады і слабасілы, а дзея гэтая вялікая, бо не чалавеку будова гэтая, а Госпаду Богу.

2 Усімі сіламі сваімі я нарыхтаваў на дом Бога майго золата на залатыя рэчы і срэбра на срэбраныя, і медзь на медныя, жалеза на жалезныя, і драўніну на драўляныя, камяні анікса і камяні ўстаўныя, камяні прыгожыя, і ўсялякія дарагія камяні, і мноства мармуру;

3 і яшчэ па любові маёй да дома Бога майго, ёсьць у мяне скарб уласны з золата і срэбра, і яго я аддаю на дом Бога майго, звыш усяго, што нарыхтаваў я на сьвяты дом:

4 тры тысячы талантаў золата, золата Афірскага, і сем тысяч талантаў срэбра чыстага, на абкладку сьцен у дамах,

5 на кожную з залатых рэчаў, і на кожную з срэбраных, і на ўсякі выраб рук умельскіх. Ці не парупіцца хто яшчэ сёньня ахвяраваць Госпаду?

6 І пачалі ахвяраваць начальнікі сямействаў і начальнікі плямёнаў Ізраілевых, і начальнікі тысяч і сотняў, і начальнікі над маёмасьцю цара.

7 І далі на ўладкаваньне дома Божага пяць тысяч талантаў і дзесяць тысяч драхмаў золата, і срэбра дзесяць тысяч талантаў, і медзі, і жалеза сто тысяч талантаў.

8 І ў каго знайшліся дарагія камяні, тыя аддавалі і іх у скарбніцу дома Гасподняга, на рукі Ехіілу Герсаніцяніну.

9 І радаваўся народ руплівасьці іх, бо яны ад усяго сэрца ахвяравалі Госпаду, таксама і цар Давід вельмі радаваўся.

10 І дабраславіў Давід Госпада перад усім сходам, і сказаў Давід: дабраславёны Ты, Гасподзь Бог Ізраіля, бацькі нашага, ад веку і да веку̀

11 Твая, Госпадзе, веліч, і магутнасьць, і слава, і перамога, і цудоўнасьць, і ўсё, што на небе і на зямлі, Тваё; Тваё, Госпадзе, царства, і Ты найвышэй за ўсё, як Уладаны.

12 І багацьце і слава ад аблічча Твайго, і ты валадарыш над усім, і ў руцэ Тваёй сіла і магутнасьць, і ва ўсёй уладзе Тваёй узьвялічыць і ўмацаваць усё.

13 І цяпер, Божа наш, мы славасловім Цябе і хвалім велічнае імя Тваё.

14 Бо хто я і хто народ мой, што мы мелі змогу так ахвяраваць? А ад Цябе ўсё, і ад рукі Тваёй атрыманае мы аддалі Табе,

15 бо староньнія мы прад Табою і прыхадні, як і ўсе бацькі нашыя, як цень дні нашыя на зямлі, і няма нічога моцнага.

16 Госпадзе Божа наш! усё гэта мноства, якога нарыхтавалі мы на будову дома Табе, сьвятому імю Твайму, ад рукі Тваёй яно, і ўсё Тваё.

17 Ведаю, Божа, што Ты выпрабоўваеш сэрца і любіш шчырасьць сэрца; я ад чыстага сэрца майго ахвяраваў усё гэта, і цяпер бачу, што і народ Твой, і ўсе, хто тут, з радасьцю ахвяруюць Табе.

18 Госпадзе, Божа Абрагама, Ісака і Ізраіля, бацькоў нашых! захавай гэта навек, гэтую прыхільнасьць думак сэрца народу Твайго, і накіруй сэрца іхняе да Цябе.

19 А Саламону, сыну майму, дай сэрца правільнае, каб захоўваць запаведзі Твае, адкрыцьці Твае і пастановы Твае, і выканаць усё гэта і пабудаваць дом, дзеля якога я зрабіў прыгатаваньне.

20 І сказаў Давід усяму сходу: дабраславеце Госпада Бога нашага. І дабраславіў увесь сход Госпада Бога бацькоў сваіх, і ўпаў, і пакланіўся Госпаду і цару.

21 І прынесьлі Госпаду ахвяры, і ўзьнесьлі цэласпаленьні Госпаду, на другі пасьля гэтага дзень: тысячу цялят, тысячу бараноў, тысячу ягнят зь іх паліваньнямі, і мноства ахвяр ад усяго Ізраіля.

22 І елі і пілі перад Госпадам у той дзень, зь вялікаю радасьцю; і другі раз уцаравалі Саламона, сына Давідавага, і памазалі перад Госпадам у кіраўніка вярхоўнага, а Садока ў сьвятара.

23 І сеў Саламон на троне Гасподнім, як цар, замест Давіда, бацькі свайго, і меў посьпех, і ўвесь Ізраіль упакорыўся яму.

24 І ўсе начальнікі і адважнікі, таксама і ўсе сыны цара Давіда падпарадкаваліся Саламону цару.

25 І ўзьвялічыў Гасподзь Саламона перад вачыма ўсяго Ізраіля, і дараваў яму славу царства, якой ня меў да яго ніводзін цар у Ізраіля.

26 І Давід, сын Есэеў, цараваў над усім Ізраілем.

27 Часу цараваньня яго над Ізраілем было сорак гадоў: у Хэўроне цараваў ён сем гадоў, і ў Ерусаліме цараваў трыццаць тры гады.

28 І памёр у добрай старасьці, насычаны жыцьцём, багацьцем і славаю, і зацараваў Саламон, сын ягоны, замест яго.

29 Дзеі цара Давіда, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Самуіла празорліўца і ў запісах Натана прарока і ў запісах Гада празорліўца,

30 як роўна і ўсё цараваньне ягонае, і мужнасьць ягоная, і здарэньні, якія былі зь ім і зь Ізраілем, і з усімі зямнымі царствамі.